Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
^самога сябе. Потым не зусім сьціпла выглядае біяграфія з подпісам. На мой зусім неабавязковы погляд такая маленькая біяграфія зьяўляецца толькі дадаткам да артыкулу, якім, паводле мае думкі, звычайна і адзначаюцца ўгодкі. Мне здаецца, што ніхто больш трапка не напіша аба мне, як Спадар Гуткоўскі. Яшчэ ў 30-х гадох, у „ЛіМе“, меўся ягоны дасканалы артыкул абмаёй творчасьці, які, як чуў ад ічшых пісьменьнікаў (Чорны, Глебка, Бядуля, Крапіва, Лынькоў), зьяўляецца адным з найлепшых твораў Спадара Гуткоўскага. А ў дадатакмаю да яго асабісты сантымэнт як да даўняга сябры“.
21 Гл.: Юрэвіч, Лявон. „Узвышша", „Шыпшына" і Юрка Віцьбіч // Архіўная кніга / Аўтар-укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью-Ёрк, 1997. С. 355—364.
22 Царкоўны Сьветач. №1 (20). 1971. С. 28—29.
бок, дзе ён бліснуў, і неўзабаве адшукаў свой чарговы і тымчасовы прытулак. Ладне вады з таго часу далучыла Палата да Дзьвіны, іншыя рэкі з чужымі назовамі цякуць цяпер побач мяне, але ўсёжхочацца да скону свайго жыцьця захаваць у душы тэй сьвяты, родны, незабытны арыенцір“23.
I нават той факт, што Віцьбіч сапраўды ў сваёй калекцыі меў кавалачак цэглы з Полацку, не адказвае на пытаньне: гэта ўспамін ці бэлетрыстыка?
Адназначна нельга давяраць біяграфічным зьвесткам Віцьбіча, занатаваным ім самім у лічаных недатаваных накідах адказаў — відаць, на нейкія анкеты амэрыканскіх установаў24. Гэтак, месцам свайго нараджэньня ён падае „Беласток Гарадзенскай губэрні". Адукацыя: „Мужчынская гімназія. Веліж, Віцебская губ. (1913—1918); Школа IIйступені-(і9і8—і92о) [тут і далей перакрэсьлена Віцьбічам]; Пэдага-
23 Беларускае Слова. №1—2 (23—24). Студзень—люты 1955. С. 3.
24 Хутчэй за ўсё, такой установаю была Displaced Persons Commission, якая ў красавіку 1949 г. даслала былым DP анкету, у якой пісалася: „Dear Sir or Madame: The Displaced Persons Commission welcomes you to the United States of America. The Congress of the United States of America has established the Displaced Persons Commission to select for immigration to this country, persons displaced as a result of World War II. Under the principles laid down by the Congress, you are among selected. The Congress is interested in how displaced persons fare after settling in the United States. So that Congress may be kept informed on this matter, it requires that each person who immigrated to the United States as the head of a family or as a sinlge person provide certain factual information". Калі здагадка адносна ўстановы слушная, зразумела, чаму Віцьбіч падаваў непраўдзівую інфармацыю. Падобная натуральная асьцярожнасьць была ўласьцівая, бадай, усім эмігрантам-„усходнікам“; „заходнікам" было значна прасьцей. Напрыклад, Вітаўт Тумаш у адказе на падобную анкету пазначаў: „Вітаўт Тумаш (Witold Tumasz). Імя ніколі не мяняў. Народжаны 20.12.1910 г. у Сьлягліцы Віленскага павету. Народжаны як грамадзянін Расеі, потым польскі грамадзянін. Пасьля Сусьветнай Вайны без грамадзянства. Бацька, Ян Тумаш, 1885 г., цясьляр, зараз жыве (?) у БССР (СССР). Меў староерасейскае й потым польскае грамадзянства. Маці — Петранэла Канапелька, народжаная ў 1888 г. Грамадзянства як у бацькі. Месцазнаходжаньне пасьля вайны невядомае. Жонка — Ксенія Тумаш, народжайая Грыгарчук; нарадзілася ў Стойлы, Беларусь. Грамадзянства спачатку расейскае, потым польскае. Братоў і сясьцёр няма. Каталік, у рэлігійных арганізацыях ня ўдзельнічаю. Увесь час у беларускім вызвольным руху. Да палітычных партый не належу".
гічны Тэхнікум. Веліж. Віцебская губ. (1920—1924); Унівэрсытэт (1920—1926), звольнены з другога курсу як «еацыяльна чужы»“.
Падчас працы над гэтай публікацыяй у архіўных зборах БІНіМу была выяўленая невядомая аўтабіяграфія Юркі Віцьбіча, датаваная чэрвенем 1965 г. (чыставік і чарнавы накід):
„Пісьменьнік Юрка Віцьбіч (Юры Стукаліч) нарадзіўся 2 чэрвеня (cm. cm.) 1905 г. у горадзе Вяліжы на Віцебшчыне ў сям’і сьвятара. Вучыўся ў гімназіі й пэдагагічным тэхнікуму.Аднаку набыцьці ведаў яму галоўным чынам дапамагала вялікая кніжніца ягоных бацькоў. Пасьля сканчэньня тэхнікуму25 настаўнічаць яму не дазволілі з прычыны „сацыяльна чуждага паходжаньня“.
3 1922 па 1932 год працуе26 на маскоўскіх хімічных заводах, каб здабыць права (працоўны стаж) на вышэйшую асьвету27. Атрымаць яе яму ўсё ж не пашанцавала. У часе аварыі на вайскова-хімічным заводзе ён атруціўся фасгенам і стаўся інвалідам працы. Пасьля гэтага выехаў з Масквы на Беларусь.
Пісаць Віцьбіч пачаў яшчэ ў Маскве. Псэўданімам яму паслужыла рэчка Віцьба, ад якое дастаў свой назоў улюбёны ім Віцебск. Першае ягонае апавяданьне „Як загінуў Ясь“ зьявілася ў №9—10 часапісу „Ўзвышша“ за 1929 г. Далей творы пісьменьніка часта друкуюцца ў часапісах „Узвышша", „Полымя“, ДУІаладняк“і ў літаратурных дадаткахдарозныхгазэтаў. Між іншым, ягонай аповесыро„Ціхая Руба“пачаўся ў 1932 г. першы нумар новага часапісу „Полымя Рэвалюцыі“.
Юрка Віцьбіч меў дзьве кніжкі сваіх твораў — „Сьмерць Ірмы Лаймінг" (1932) і„Формула супраціўленьня касьцей“(1937). Падрыхтаваную ім да друку кніжку „Лшона Габоа Бійрушалайм“забараніў Літбел2&. А кніжку „Як езьдзіў у Конга пан Прун’е“ён сам забраў назад зь Белдзяржвыдавецтва, не згадзіўшыся з рэцэнзіяй ейнага рэдактара.
Яшчэ жывучы ў Маскве, Ю. Віцьбіч увайшоў у склад роднага яму тш сваіх імкненьняхлітаратурнага згуртаваньня „Ўзвышша'^. На
25 У чарнавіку: „Хоць тэхнікум ён скончыў першым... “
26 У чарнавіку: „спачатку на будаваньнях, а потым...“
27 У чарнавіку: „Гэтую цяжкую працу распачаў з „казаноса“ — падавальшчыкам цэглы, а скончыў лябарантам“.
28 У чарнавіку: „у асобе слыннага Лукаша Бэндэ“.
29 У чарнавіку сказ пачынаецца так: „Ідучы па лініі найбольшага вонкавага супраціву, наўсуперак запрашэньню з боку беларускае сэкцыі МАПП’у і БелАПП’у..."
той час і пазьней прыпадае цкаваньне яго з боку камуністых і асабліва за аповесьць „Лшона Габоа Бійрушалайм“, назоў якое ў перакладзе з старажыдоўскае мовы азначае — „Налетась сустрэнемся ў Ерусаліме“. Найбольшага развою гэтае ганеньне набывае ў часе (1934 г.) так званае рэформы беларускага правапісу, калі пісьменьніку закідаецца засьмечваньне мовы архаізмамі й паветалізмамі, а літаратуры варожымі савецкай рэчаіснасьці героямі. Завяршальны адбітак усё гэтае знайшло ў вялікім артыкулу „Нашы абвінавачваньні Ю. Віцьбічу“(^ітаратура іМастацтва") за подпісамі тагачасных камуністычных слупоў — А. Александровіча, М. Клімковіча ІМ. Лынькова.
Калі замест гвалтоўна зьліквідаваных літаратурных Згуртаваньняў, а ў першую чаргу „Узвышша“, паўстаў абагулены калгас — Саюз Сав. Пісьменьнікаў БССР, Юрку Віцьбіча не прынялі ня толькі ў склад ягоных сябраў, але й кандыдатаў.Яго не арыштавалі, перад ім не зачынілі дзьверы часапісаў. Нават больш — тагачасныя крытыкі заўважылі нейкія сьляды так званае перабудовы ў гэткіх апавяданьнях, як —„КуртЛебэн аналізуе азот“, ,Адоніс!“, „Альдэбаран“, ,Аргон“ і г. д., самыя назовы якіх сьведчаць вылучна аб штучнасьці. Аднак ніхто, як сам пісьменьнік, вычуваў, што апынуўся на бездарожжы. I ўсё ж яму пашанцавала знайсьці адтуліну ў тых неспрыяльных для творчасьці варунках.
За тыя часы пісьменьнікізй распачалі пісаць гісторыі фабрык і заводаў. Ю. Віцьбіч працуе над гісторыяй старых віцебскіх, гомельскіх і барысаўскіх прадпрыемстваў. Яму давялося пагутарыць з сотняміработнікаў іработніцаў, якія да яго як да суродзіча й колішняга работніка ставіліся з вылучным даверам. Акрамя таго, калі пасьля ягонага пераканальнага артыкулу ў „Зьвязьдзе"ў БССР ствараюцца навуковыя абласныя экспэдыцыі па ўліку і ахове помнікаў гісторыі і мастацтва — ён ачольвае сьпярша Віцебскую, а потым Гомельскую і Беластоцкую экспэдыцыі31. Гэта дае яму магчымасьць
30 У чарнавіку: „паводле ініцыятывы Максіма Горкага...“
31 У архіве царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры захоўваюцца 52 сшыткі з матэрыяламі Віцьбічавых экспэдыцыяў. На кожным стаіць пячатKa„Jwy Stukalich" і назовы, надрукаваныя на машынцы (часам з праўкамі рукою Віцьбіча. Сам тэксту сшытках напісаны ад рукі): „л Полацак. Сабор Сьвятое Сафіі. 1 фото. 2. Полацак. Спаска-Еўфрасіньеўская царква.
2 фото. 3. Полацак. Вал Валоўяга возера. 4. Полацак. Вал Ніжняга замка. 5. Полацак. Мікалаеўскі сабор. 3 фото. 6. Полацак. Паўночная вайна (Дом Пётры Першага). і фото. 7. Полацак. „Французкая батарэя".^
беспасярэдне, а ня толькі празь літаратуру і архівы пазнаёміцца з слаўным мінулым народу. Адначасна ён наведвае тыя мейсцы Беларусі, што маюць дачыненьне да яе выдатных сыноў і да падзеяў на ейных абшарах, як Крошын (Паўлюк Багрым), Лясная (бітва са швэдамі ў 1708 г.), Цяпіна (Васіль Цяпінскі), Студзёнка (пераправа французаў празь Бярэзіну ў 1812 г.), рэчка Пяшчанка (бітва радзімічоў у 980 г.) і г. д. Усё гэтае — несьмяротны народ і гістарычныя помнікі — даюць яму вялікую маральную падтрымку як пісьменьніку. I цікава, што ў 1939 г. Ю. Віцьбіча нарэшце прынялі ў склад ССПБ, хоць, дарэчы, ён аніякае заявы аб гэтым туды не падаваў, уважаючы сябе тагды й дагэтуль за „ўзвыійэнца“.
^>8. Віцебск. Ламіха, Альгердава гара. 1 фото. 9. Віцебск. Царква Дабравешчаньня. 6 фото. ю. Віцебск. Мейсца пакараньня забойцаў Езафата Кунцэвіча. 11. Віцебск. Вусьпенскі сабор. 3 фото. 11. Траецкая царква („Белая Тройца“). 3 фото. 14. Віцебск. Ратуша. 15. Віцебск. Губэрнатарскі палац. 1 фото. 16. Віцебск. Помнік 1812 г. 2 фото. 17. Віцебск. Пятрапаўлаўская царква. 1 фото. 18. Віцебск. Касьцёл Антона Падуанскага (бэрнардзінскі). 5 фото. 19. Віцебск. Заручэўская сынагога. 1 фото. 20. Віцебск. МагілаА. Сапунова. 1 фото. 21. Ворша. Пячоры. 22. Ворша. Касьцёл Нараджэньня Божае Маці (фрайцішканскі). 2 фото. 23. Ворша. Францішканскі кляштар. 3 фото. 24. Ворша. Раждзесьцьвенска-Багародзіцкая царква. 1 фото. 25. Ворша. Акопы Пётры Першага. 2 фото. 26. Ворша. Кацярынінскі слуп. 1 фото. 27. Талачын. Кацярынінскі слуп за горадам. 1 фото. 28. Талачын. Кацярынінскі слуп у горадзе. 1 фото. 29. Ключнікава. Кацярынінскі слуп. 1 фото. 30. Чэрвіна. Кацярынінскі слуп. 31. Падкасьцельцы. Барысаў камень. 2 фото. 32. Высокі гарадзец. Барысаў камень. 1 фото. 33. Дзятлава. Рагвалодаў камень. 34. Чарэя. „Белая царква“. 1 фото. 35. Гарадок. Мур замка. 2 фото. 36. Смаляны. Замак каралевы Боны. 2 фото. 37. Смаляны. Прэабражэнская царква (вуніяцкая). 1 фото. 38. Лукамля. Замчышча. 1 фото. 39. Абольцы. Вусьпенскі касьцёл („Касьцёл Ягайлы"). 4 фото. 40. Бешанковічы. Дом Пётры Першага, Напалеона,Аляксандра Першага. 41. Бешанковічы. Валмаршала Сэн-Сіра. 2 фото. 42. Копысь. Паўночная вайна (Вал Пётры Першага). 2 фото. 43. Копысь. Прэабражэнская царква (летняя). 2 фото. 44. Сьлітцэ. Могільнік нязнаных жаўнераў. 45. Сіроціна. Раждзесьцьвенска-Багародзіцкая царква. 1 фото. 46. Якімань. Юр’яўская царква. 2 фото. 47. Мястэчка. Мікалаеўская царква. 48. Бачэйкава. Будынак абшарніка (ракока). 2 фото. 49. Дрыса. Помнік 1812 г. 1 фото. 50. Сівошын Перавоз. Помнікген. Кульеву. 1 фото. 51. Стасева. Пагранічны губэрнскі слуп. 1 фото. 52. Здраўнева. Маёнтак I. Рэпіна. 2 фото“. Матэрыялы часткова выдрукаваныя ў: ARCHE. №4. 2009. С. 82—134.