Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Меў рацыю Часлаў Сіповіч, зазначыўшы ў згаданым вышэй артыкуле, што „быў гэта, магчыма, найбольш цёмны і сумны час у жыцьці беларускай эміграцыі. Сваркіўсялякагароду — палітычныя, рэлігійныя, ненавісьць і даносы множыліся, як бацылы заразнай хваробы“А2.
Дзень, калі пісьменьнік прыбыў у ЗША — 26.09.1949 — можна лічыць днём зьяўленьня ў беларускай эміграцыйнай журналістыцы й палітыцы новага Віцьбіча.
Яшчэ ў Нямеччыне ён пачаў рэдагаваць газэту, блізкую да „БІС“, — „Беларускае Слова“, на старонках якой таксама друкаваўся Ігнат Тур, але ўсё ж гэта было больш абачлівае ў сваіх выразах ды параўнаньнях выданьне. Тым ня менш, па прыезьдзе ў ЗША Віцьбіч да рэдагаваньня не вярнуўся (газэту пераняў Аляксандр Русак), а празь нейкі час, у 1954 г., напісаў ліст да Міколы Абрамчыка:
■” БІС. №22. 25 верасьня 1948. С. 3—5.
42 А. Дзе-ка. Юрка Віцьбіч // Божым Шляхам. №1—2 (143—144). 1975. С. 7.
„Глыбокапаважаны Спадар Прэзыдэнт!
[...] Надысь атрымаў №5 (19) „Беларускага Слова“ і сталася досыць сумна. Сумна нез тае прычыны, што зьмест гэтага№ „Б. С.“, як і папярэдніх, разьлічаны не на змаганьне з расейскім балыйавізмам, а на распальваньне грамадзянскае вайны ў сваёйжа эміграцыі. ГІа-першае, гарбатага толькі магіла выправіць, na-другое, аж занадта дробны калібр мае зброя гэтых „змагароў“, па-трэцяе, бадай ніхто цяпер да голасу іх не прыслухоўваецца ў нашай хаце, а тым больш па-за ёй. Сумна сталася вылучна з тае прычыны, што ўжо значны час, як няма „Бацькаўшчыны“ — сумленьня нашае нацыянальнае эміграцыі, ейнага запраўднага і шчырага афіцыйнага, няўтомнага амбасадара на чужыне нашага народу“43.
Абрамчык адказаў:
„Вельмішаноўны й дарагі спадар Віцьбіч. [...] Пішаце, „Беларускае Слова“зрабіла на Вас благое ўражаньне. Час ад часу чытаю і я гэтую газэту. Безумоўна, шкода, што людзі ня ў той бок скіравалі сваю энэргію, але што парадзіш? Апазыцыя наша (бэцээраўцы) глыбока памыляюцца, думаючы, што Абрамчык прэтэндуе быць прэзыдэнтам Беларусі, або што я нат трымаюся рукамі й зубамі за прэзыдэнцтва на эміграцыі. Далёка ня так. Заданьне, якое паставіў сябе я, значна скрамнейшае. А ўласьне папулярызацыя нашай дзяржаўнасьці за граніцай і захаваньне канцэпцыі БНР"^.
Паміж гэтымі датамі, прыездам Віцьбіча ў ЗША і перапіскаю з Абрамчыкам, стаіць яшчэ адна — 9 ліпеня 1951 г. Дзень, калі Юрка Віцьбіч афіцыйна выйшаў з БЦР і абвесьціў сябе „нэўтральным" у дачыненьні да БЦР і БНР. I гэта быў той дзень, ад якога пачалася Віцьбічава самота.
Натуральна, былыя аднапартыйцы не маглі дараваць й ніколі не даравалі вырачэнства, што ў невялічкім Саўт-Рывэры, неафіцыйнай сталіцы БЦР, вычувалася штодзённа на побытавым узроўні даволі востра. Але й беларусы зь іншага лягеру, БНР, не забыўшыся на артыкулы Ігната Тура, ня кінуліся з абдымкамі да пісьменьніка.
Сёньня складана назваць (калі наагул магчыма) сапраўдную прычыну Віцьбічавага выхаду з БЦР. Сам ён неаднаразова паўтараў, што асноўная задача палітычнае эміграцыі — змагацца з Масквою, з бальшавізмам, а не паміж сабою, і ў Амэрыцы тое зрабілася для яго зусім зразумелым. Цалкам магчыма.
43 Ліст Юркі Віцьбіча да Міколы Абрамчыка ад 22.09.1954.
44 Ліст Міколы Абрамчыка ад 10.01.1955.
Дакладна іншае: у выніку Віцьбіч застаўся ня толькі без былых паплечнікаў, не здабыў новых, але й, што мо было больш істотным для яго, перастаў быць рэдактарам адразу чатырох выданьняў. Натуральна, ён мог надалей дасылаць свае творы ў іншыя рэдакцыі, што й рабіў пазьней ахвотна, рэдка адмаўляючы каму, але тое былі нарысы пра Беларусь — на замову, фэльетоны — на змаганьне з „завяртанцамі“. Віцьбічава ж натура прагла змаганьня з жывымі.
Вынікам зьмены палітычнага кірунку сталіся пэўныя перамены і ў жыцьці Юркі Віцьбіча.
Першая — ён пачаў моцна піць. Гэтая хвароба не абыйшла ня толькі яго: піў Мікола Панькоў, заплянаваўшы веліч праектаў, энцыкляпэдыю, кронікі, але нічога не дарабіўшы, ня выдаўшы; піў Алесь Салавей, згубіўшы натхненьне на заводах Аўстраліі; піўУладзімер Дудзіцкі (Гіцкі), губляючы ў няспынных уцёках ад жанчын і іхных мужоў рукапісы ўласных твораў; піў Ізыдар Гуткоўскі, так ніколі і ня скончыўшы бясконцага ўкладаньня зборніка паэзіі свайго брата, Язэпа Пушчы; пілі іншыя45. Зрэшты, Віцьбіч піў, як Стась Станкевіч, —
45 Антон Адамовіч, абмяркоўваючы магчымую кандыдатуру супрацоўніка для радыё „Вызваленьне", пісаў Міколу Абрамчыку (02.09.1957): „Становішча, занятае Вамі што да Віцьбіча й Сяднёва, падзяляю цалкам. Ня думаю, каб Віцьбіч сам прасіўся й паехаў наагул — гэта за яго хтось стараецца бязь ягонага ведама (а мо якіясь зарубежнікі ці паўзарубежнікі, мо Шчорс, які часам каля камітэту пакручваецца, і яго й Сяднёва ткнулі). Сяднёў летась прасіў мяне разьведаць у Мюнхэне, ці ўзялі б яго, але калі я ехаў сёлета і ўспомніў яму пра гэта, сказаў, што гэта неактулыш. Паўтараю яшчэ раз, што матывы Вашыя супраць абедзьвюх гэтых кандыдатураў, асабліва ў сучаснай сытуацыі, зусім слуійныя, і ня думаю, каб нехта зь іншых нат падумваў нешта рабіць за іх; у кажным разе, будзем іх толькі валіць, а не падпіраць, калі што б. Мушу расчараваць Вас і што да Гуткоўскага. Хоць я зь ім яшчэ й ня бачыўся, але больш чым пэўны, што ён нізавошта не паедзе. Калі ж бы й здарыўся нейкі цуд і ён даў згоду, дык трэ было б узяць на ўвагу гэткія рэчы: 1. тая ж чарка ў яго на тым жа месцы, а мо яшчэ й горш, як у каго; 2. пры гэтым як раз па лініі гэтае чаркі Гіцкі яму даўны й блізкі кумпан; 3. калі дадаць сюды ягоныя моцныя антызаходніцкія пачуцьці, дык адзіны фронт з Гіцкім прынамся на першы пачатак забясьпечаны; 4. сюды ж трэба дадаць пачуцьцё непрыязьні да Сыча й „нацыянал-камсамольцаў“, як ён дражніць Цьвірку, Запрудніка й пад., дарма, што асабіста іх ня знае; 5. наагул, у сужыцьці чалавек ён цяжкі, калі ня болын; 6. нарэшце, нельга ігнараваць іягонага кампанаваньня з Паньковым з усімі адсюль высновамі“.
паміж працаю: знаходзячы ў сабе настрой і жаданьне сесьці за чарговы нарыс, але ўжо ніколі не напісаўшы ні радка мастацкае прозы46.
Другой пераменаю стала супраца з „Новым Русскнм Словом". От дзе ён мог даць волю свайму сарказму, сваім — будзем шчырымі — улюбёным дэмагагічным прыёмам. Там, у рубрыцы „Допісы чытачоў“, віравала сапраўднае жыцьцё, якога не ставала яму ў беларускай пэрыёдыцы.
Трэцяю акурат сталася інтэнсіўнае ліставаньне.
Эпісталярыюм ня толькі аддюстроўвае стасункі, адносіны двух чалавек, ён ня толькі падтрымоўвае гэтыя адносіны, але й разьвівае іх. Калі ліставаньне вялося праз параўнальна вялікі час, чытач можа бачыць гэтае разьвіцьцё, ягоны ўздым ці заняпад або нават нараджэньне новых адносінаў. Як заўважыў амэрыканскі дасьледнік Брус Рэдфард, ліставаньне ня проста адбівае сьвет, як люстэрка; яно — сьветаўтваральнае47.
Толькі каб бачыць ды разумець разьвіцьцё адносінаў, неабходна прынамсі ведаць зыходны пункт — іх пачатак.
Палітычны (а адгэтуль і грамадзкі, а далей — і побытавы) расклад на сьвітанак 1950-х, час, якім датуюцца першыя карэспандэнцыі наяўнага Віцьбічава ліставаньня ў ЗША і які зьяўляецца кантэкстам — важным! — гэтага ліставаньня, выглядаў больш-менш наступным чынам.
Магчыма, чытач зьвярнуў увагу на патлумачэньне Абрамчыкам у лісьце да Віцьбіча тэрміну „апазыцыя" — „бэцээраўцы". Прэзыдэнт БНР меў на ўвазе асноўную апазыцыю, але й блізу не адзіную. Пасьля
46 У лісьце да Вітаўта Тумаша (30.11.1952) Віцьбіч гэтак вызначае радавод сваіх нарысаў: „Нумар 2 „Запісаў‘‘ [БІНіМ], за вылучэньнем хіба кампіляцыйнага артыкулу Уладзімера Сядуры, спакідае добрае ўражаньне. Аднак мяне асабіста зьдзівіла рэцэнзыя Праф. Л. Акіншэвіча наконт твору Галіны Родзькі-Русак „Барбара Радзівілянка", дзе між іншым рэцэнзэнт значае, што ўпершыню мы, беларусы, маем „удалую сынтэзу строгага дасьледаваньня й жывое, напоўбэлетрыстычнае формы". Я асабіста без малога 25 год і можа не бяз посьпехаў працую ў гэтай галіне. Сваім настаўнікам лічу найвыдатнага майстра „ўдалае сынтэзы" Вацлава Ластоўскага. „I вось прыйшоў Малерб“ — у асобе Галіны Родзькі-Русак. Міжволі ствараецца такое ўражаньне, што іЛастоўскі, іВіцьбіч і інш. зьяўляюцца толькі нязграбнымі папярэднікамі Галіны Родзькі-Русак, ня годнымі ўвогуле таго, кабрасшнуроўваць ейныя чаравікі. Безумоўна, трэба падтрымліваць маладыя таленты, але ня варта пры гэтылі перабіраць мерку й крышыць крэслы".
n Redford, Bruce. The Converse of the Pen: Acts of Intimacy in the EighteenthCentury Familiar Letter. Chicago: University of Chicago Press, 1986. P. 9, 16.
вялікага падзелу — на крывічоў і зарубежнікаў — падзел і драбленьне палітычнае эміграцыі працягваліся надалей.
БЦР у параўнаньні з БНР мела тую перавагу, што менавіта ейныя прадстаўнікі першымі прыехалі зь лягераў£>Ру ЗША, атаму раней пачалі наладжваць кантакты з палітычнымі арганізацыямі іншых нацыянальнасьцяў.
БЦР у ЗША рэпрэзэнтоўваў выканаўчы камітэт, абраны ў верасьні 1954 г., зь Нікандрам Мядзейкам на чале, ягоным заступнікам Аўгенам Занкавічам і сакратаром Сьвятаславам Каўшом.
Найбольшую апазыцыю Радаславу Астроўскаму ўнутры БЦР складаў Беларускі кангрэсавы камітэт, створаны на ўзор Украінскага кангрэсавага камітэту й кіраваны доктарам Міколам Шчорсам. Сутнасьць супрацьстаяньня пакладалася ня столькі ў палітычных поглядах, колькі ў амбіцыях Шчорса ачоліць Раду. Восеньню 1953 г. ён выдрукаваў праклямацыю, дзе абвяшчаў, што Камітэт больш не падначальваецца Астроўскаму й не зьяўляецца часткаю БЦР. Разам зь ім пакінулі БЦР Юры Сабалеўскі, Іван Касяк, Віктар Чабатарэвіч.
Існавала таксама невялікая групоўка „Беларускіх патрыётаў", што выдавала пэрыёдык пад тым самым назовам (Антон Даніловіч (Янка Золак). У сваіх артыкулах яны найбольш атакавалі Шчорса.
Яшчэ адной партыяй, што вызнавала Астроўскага, была Беларуская народная партыя, якую ачольваў Яўхім Кіпель.
Беларускі вызвольны рух, кіраваны на той час зь Нямеччыны Зарэчным, меў свайго прадстаўніка ў Саўт-Рывэры — Сяргея Казакова. БВР адышоў ад Астроўскага ў 1953 г., а на канфэрэнцыі ў Манчэстэры (Брытанія, жнівень 1954 г.) была афіцыйна зацьверджаная іхная незалежнасьць як ад БЦР, гэтак і ад любой іншай палітычнай партыі.
Прыхільнікам БЦР уважаў сябе й Масей Сяднёў — праз свае антыкаталіцкія й русафільскія погляды48.