ЗАПІСЫ БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES ZAPISY 33 NEW YORK - MIENSK 2010 ЗАПІСЫ БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES ZAPISY 33 NEW YORK — MIENSK 2010 РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ Натальля Гардзіенка (рэдактар нумару), Алег Гардзіенка, Лявон Юрэвіч; Томас Э. Бэрд (галоўны рэдактар), Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Генадзь Сагановіч, Сяргей Шупа Выдаецца пры фінансавай дапамозе Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запа-чаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлі ў Нью-Ёрку; 5 наступныху 1962—1970 гг. друкавалісяўМюнхэне. 312-га (1974) па 24-ты (1999) том ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. 3 2002 г. ЗАПІСЫ — сумесны нью-ёрска-менскі праект. ADDRESS Belarusan Institute of Arts and Sciences 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A. zapisybinim@gmail.com © 2010 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.A. ЗЬМЕСТ Ад рэдакцыі 5 Тэма нумару: эпісталярыі Лявон Юрэвіч Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта й біяграфіі ягонага часу (Выпадак Юркі Віцьбіча) 7 НатальляГАРДЗІЕНКА Лісты з часу страчаных надзеяў: Антон Адамовіч да Натальлі Арсеньневай . ш Антон АДАМ ОВІЧ Лісты да Натальлі Арсеньневай 1944-1945 гг 121 Янка ЗАПРУДНІК Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам, старшынём Рады БНР (1953—1969) 217 Лявон ЮРЭВІЧ „...Да прычын гэтага царкоўнага закалоту...“ Выбраныя лісты Міхася Міцкевіча да Міхася Тулейкі 341 Да практыкі перакладу Бібліі (ліст Масея Гітліна) 358 Яўхім СКУРАТ Лісту БІНіМ 361 Андрэй ВАШКЕВІЧ Пра Піліпа Пестрака й беларускіх эміграцыйных літаратараў 364 Тэксты Сымон БРАГА На Захад і Ўсход. (Пра беларускую культурную экспансію) 372 Успаміны Барыс ДАНІЛЮК Успаміны 413 3 Архіваліі Айцец Міхал КАМЕЧАК Айцец Апанас Рэшаць...............456 Вячаслаў ЗАВАЛІШЫН Уладыслаў Старэвіч і ягонае мастацтва . 468 ІванМУХА Кароткая аўтабіяграфія...........473 Як пасварыўся празаік Савёнак з паэтам Салаўём і што ад гэтага здабыла літаратура...............474 Пэрсаналіі Лявон ЮРЭВІЧ Кароткае пасьлямоўе да публікацыі ўспамі- наў пасла (Аляксандар Стагановіч).481 Лявон ЮРЭВІЧ Малодшы брат (Ізыдар Плашчынскі) 491 Лявон ЮРЭВІЧ На скрыжаваньні вятроў (Янка Ліманоўскі)................498 Музэй Лявон ЮРЭВІЧ Made in BNR: Да гісторыі марак і кружэлак на эміграцыі..........504 Дзеці эміграцыі Алеся СЁМУХА Гутарка з Алесяй Кіпель..........522 Выданьні „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“...532 Публікацыі Алег ГАРДЗІЕНКА Беларуская Цэнтральная Рада (1977-1995)..................... 542 Кніжная паліца Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ Дойлід паветраных замкаў (Рыгор Крушына)..................547 Яна СЛАВІНА Кніжны агляд (2008—2010).........554 АД РЭДАКЦЫІ Сярод крыніцаў па гісторыі эміграцыі (і ня толькі эміграцыі) эпіста-лярыі зьяўляюцца найболыл „прыватна афарбаванымі“ ды ці не най-болып колькаснымі. Сама сытуацыя жыцьця ў дыяспары спрыяе ак-тыўнаму ліставаньню. У эпісталярыях і час стварэньня, і асоба аўтара, як і асоба адрасата, выяўляюцца як нідзе яскрава. Тут можна знайсьці такія дэталі эміграцыйнай штодзённасьці, адценьні міжасабовых дачы-неньняў, якія не знойдзеш ні ў дзёньніках, ні ў мэмуарах, ні ў вусных сьведчаньнях. Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу й спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у ягоным кантэксьце. Унікальная каштоўнасьць эпісталярнай спадчыны беларускіх эмі-грацыйных дзеячаў, а таксама адсутнасьць сыстэмнага яе вывучэньня й паспрыялі вылучэньню гэтага віду крыніцаўу якасьці тэмы новага ну-мару „Запісаў БІНіМ“. Тут чытач можа знайсьці своеасаблівы „праграм-ны“, пабудаваны на ліставаньні Юркі Віцьбіча, тэкст Лявона Юрэвіча, прысьвечаны адлюстраваньню ў эпісталярыях аўтара, адрасата й часу. Важныя для дасьледнікаў эміграцыйнага жыцьця розных часоў пад-боркі ліставаньня Антона Адамовіча з Натальляй Арсеньневай у 1944— 1945 гг. ды прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка зь Янкам Запруд-нікам у 1953—1969 гг. Нізкі й паасобныя лісты Міхася Міцкевіча, Яўхіма Скурата, Масея Гітліна й іншых дадаюць спэцыфічныя рысы да партрэ-таў дзеячаў беларускай эміграцыі ды сюжэты падзеяў зь яе гісторыі. Мы не маем на мэце вычарпаць тэму эміграцыйных эпісталярыяў сродкамі аднаго нумару „Запісаў БІНІМ“. Мы, хутчэй, пазначаем маг-чымасьці выкарыстаньня гэтага віду крыніцаў для дасьледнікаў, паказ-ваем разнастайнасьць тэкстаў і схаваных у іх сюжэтаў. Зь іншых тэкстаў нумару варта адзначыць публікацыю раней не друкаванай працы Сымона Брагі (Вітаўта Тумаша) „На Захад і Ўсход 5 Ад рэдакцыі (Пра беларускую культурную экспансію)“, што можна назваць адной зь першых спробаў сыстэматызацыі матэрыялаў аб беларускіх культур-ных уплывах на суседнія народы. Цікавасьць выклікаюць і грунтоўна пракамэнтаваныя ўспаміны беларускага эміграцыйнага дзеяча Бары-са Данілюка. У гэтым нумары „Запісаў БІНіМ“ надзвычай багаты блёк біягра-фічных матэрыялаў. Унікальныя тэксты да біяграфіяў асобных белару-саў сабраныя ў разьдзеле .Дрхіваліі“, а ў „Пэрсаналіях“ чытачу прапа-ноўваюцца ўжо апрацаваныя Лявонам Юрэвічам біяграмы Ізыдара Плашчынскага, Янкі Ліманоўскага й дадаткі да жыцьцяпісу Аляксан-дра Стагановіча. Усё згаданае зьяўляецца напрацоўкамі для будучага біяграфічнага даведніка беларускай эміграцыі. Атрымаў працяг праект віртуальнага музэю БІНіМу, запачаткава-ны ў мінулым нумары. Цяпер тут зьмешчаныя тэкст пра беларускія маркі й кружэлкі ды падборка здымкаў тых самых марак, а таксама значкаў і мэдалёў, вырабленых эмігрантамі розных часоў. Гэты нумар „Запісаў БІНіМ“ адкрывае новую рубрыку — „Дзеці эмі-грацыі“, дзе плянуецца зьмяшчаць разнастайныя матэрыялы, зьвяза-ныя з жыцьцём і дзейнасьцю другога, трэцяга й наступных пакалень-няў беларусаў за мяжой. Пачынаецца гэтая ініцыятыва тэкстам гутаркі з дачкой вядомых дзеячаў беларускай эміграцыі Зоры й Вітаўта Кіпе-ляў Алесяй. Бібліяграфічная частка „Запісаў БІНіМ“ гэтым разам рэпрэзэнта-ваная публікацыяй зьместу аднаго зь цікавых беларускіх часопісаў часоў лягераўРР „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“, а таксама традыцый-ным кніжным аглядам Яны Славінай ды рэцэнзіяй Ціхана Чарнякеві-ча на зборнік вершаў Рыгора Крушыны. Хочацца спадзявацца, што цікавыя й разнастайныя матэрыялы новага нумару „Запісаў БІНіМ“ знойдуць свайго чытача. Тэма нумару: эпісталярыі Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк ЭПІСТАЛЯРЫЮМ ЯК ФОРМА АЎТАБІЯГРАФІІ КАРЭСПАНДЭНТА Й БІЯГРАФІІ ЯГОНАГА ЧАСУ (Выпадак Юркі Віцьбіча)1 Люблю лістпы — яны мне нагадваюць музычныя шкатулкі, якія з прычыны свайго невялічкага памеру патрабуюць, магчыма, ня меншай працы, чым вытворчасьць арганаў. Юрка Віцьбіч2 Найболын значным унёскам эміграцыйнае літаратуры ў агульную беларускую скарбонку трэба вызнаць, на думку аўтара гэтага артыкулу, розныя жанры немастацкай літаратуры, у першую чаргу — мэмуарыс-тыку, нягледзячы на ейную відавочную абмежаванасьць, выкліканую якчасаваю скіраванасьцю — надаваенны й ваенны пэрыяды, збольша-га абмінаючы непасрэдна эміграцыю, гэтак і сфэраю інтарэсаў а^араў мэмуараў, пераважна грамадзкіх, вайсковых, радзей — рэлігійных дзе-ячаў, але не працаўнікоў культуры (пісьменьнікаў, выдаўцоў, журналі-стаў, мастакоў, кампазытараў і г. д.)3 ■ 1 Дзякуй за дапамогу ў зборы матэрыялу для гэтае публікацыі айцу Аляксан-дру Надсану, д-ру Яну Запрудніку, Зьмітру Саўку. я Зь ліста даЯніны Каханоўскай ад 20.10.1968 г. Гэтыіўседалей цытаваныя лісты й дакумэнты, за выняткам адмыслова пазначаных, захоўваюцца ў архіве БІНіМу. 3 Уласьцівы пераважнай большасьці эміграцыі погляд на характар успамі-наў выказаў Вітаўт Тумаш у лісьце да Міколы Нікана ад 21.10.1974 г.: „Зьвярнеце ўвагу на заведзены разьдзел успамінаў, мэмуарны. Пры на- годзе запрапануйце вашай там „бядзе“, паэту Салаўю, ці не надумаўся б ён напісаць нешта з сваіхуспамінаў для „Зопісаў“. Зьмяйічаць, праўда, мяркуем ня кожныя і ўсякія ўспаміны, а толькі зьместу гістарычнага, 7 Лявон Юрэвіч У тых лічаных выпадках, калі мэмуары належаць пісьменьніку (як у Натальлі Арсеньневай), яны ўсё ж болып зьяўляюцца водгукам на гра-мадзкія падзеі, як адбіткам нутранога сьвету аўтара. Паказальная розь-ніца паміж ейнымі ўспамінамі, што прызначаліся для публікацыі („Кузь-ня часу. Крыху ўспамінаў“4, „У казахстанскай ссылцы“5), ад успамінаў, што былі адрасаваныя канкрэтнаму блізкаму чалавеку (Вітаўту Тумашу) і пачалісяяк прыватнае ліставаньне („Аўтабіяграфічны нарыс“6). Жанр эміграцыйных мэмуараў адметны сваёй контравэрсійнась-цю. 3 аднаго боку, гэта была прага пакінуць гістарычна праўдзівае, на думку аўтара ўспамінаў, што апынуўся ў вольным сьвеце, сьведчаньне пра час і сябе ў тым часе. Як заўважыў у 1956 г. Георг Гусдарф, адзін з заснавальнікаў сучаснай тэорыі эга-дакумэнтаў, аўтабіяграфіі не разьвіваюцца ў грамадзтве, дзе індывідуальны чалавек, адзінка не суп-рацьстаўляе сябе ўсім астатнім7. Зьяўленьне мэмуарыста цалкам нова-га, інакшага кіпталту дазволіла крытыку й пісьменьніцы Джыл Джон-стан рэтраспэктыўна акрэсьліць іх аўтарамі „плебейскіх аўтабіягра- ^нацыянальна-грамадзкага. Успаміны ж характару прыватна-інтым-нага, прыкладам, пра першае каханьне, калі яны маюць літаратурную цікавасьць навет, для „Запісаў“ не падыйдуць. Пішу пра гэта, бо як відаць, вершаў ён ужо пісаць ня будзе. Ці возьмецца, ці хопіць сілаў, каб тварыць прозаю, таксама сумлеўна. Пісаньне ўспамінаў упрашчае ж тое, што „сюжэту“ ня трэба прыдумваць, ён гатовы — перажытае. Па-ведамляю адначасна, што ад колькіх ужо месяцаў драматычны твор „Дух праўдны духу зла непадуладны“ ляжыць у рэдакцыйным партфэлі др. СС [Станіслава Станкевіча]. Зьбіраўся ён яго надрукаваць, але безь вялікага захапленьня, бо твор не „газэтны“. Дык ці надрукуе, яшчэ невя-дома. Ня думаю, каб была вялікая розьніца тады, калібА. Салавей жыў ня ў вас, а ў крыху большай грамадзе тут. He спадзяюся, каб гэта мела нейкі паважнейшы ўплыў на ягоную хваробу. Калі ўжо пра „мэмуары“, не забывайце ж і сябе. I Вашая ж біяграфія „багатая“ — арышт, вязьніцы, дэпартацыя, канцэнтрацыйныя лягеры. Чаму б гэта не апісаць ды не за-пісаць для гісторыі? Салжаніцын жа піша якраз пра гэта. Ня трэба ха-ваць гэтага перад будучымі пакаленьнямі й нам“. 4 Бацькаўшчына. №16 (500). Вялікдзень i960. С. 5. 5 Бацькаўшчына. №15—16 (94—95). Вялікдзень 1952. С. 4. 6 Юрэвіч, Лявон. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 205—260. 7 Цытуецца паводле: Friedman, Susan Stanford. Women’s Autobiographical Selves: Theory and Practice // The Private Self: Theory and Practice of Women’s Autobiographical Writings / Edit. Shari Benstock. Chapel Hill: UNC P, 1988. P. 36. 8 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта фіяў“: „The efflorescence of autobiography in our time, plebeian by nature, is probably due to the tremendous outbreak of victim consiosness in America, arising from the political consensus developed by the civil rights and women’s movements. The traditional autobiography has hardly ever been a medium for victims. On the contrary, it’s been a repository for winners, those born that way or those who made it against the odds. Their-subject is what has been done; the past is sealed in some achievement“? • Зь іншага боку, для бальшыні аўтараў тое была ня проста спро’ба (часта — першая, а калі-некалі то й адзіная) вызваленьня пры даламозе слова; гэта было й своеасаблівае зьвядзеньне рахункаў зь мінулым, паквітаньне — але зь нязбытым страхам за магчымы паварот да таго мінулага9. Менавіта тым страхам можца патлумачыць параўнальна не-вялікую колькасьць пакінутых нам успамінаў. Нават у 1990—2000-я гг. не адзін эмігрант адмаўляўся ад аповеду пра сябе, хоць, як заўважыў грамадзянін Канады беларус A. М., ягоная гісторыя магла б стацца зна-ходкаю для галівудзкага сцэнара10. Боязь шчырага выказваньня сваіх думак, паглядаў і ацэнак харак-тэрна як для эміграцыйных аўтараў, гэтак і для падсавецкіх пісьмень-нікаў, асабліва ў такім інтымным жанры, як дзёньнік11. Ды ня толькі беларускіх. 8 Johnston, Jill. Fictions of the Self in the Making // New York Times Book Review. April 25,1995. 9 Параўн. дзьве аўтабіяграфіі Антона Адамовіча ў кн.: Адамовіч, Антон. Тво-ры. Нью Ёрк: БІШМ, 1999. 10 Прыватны архіў Лявона Юрэвіча. Тэчка „Канада“. " Параўн. думку Васіля Быкава: „Добрым прыкладам могуць быць дзённікі Панчанкі і Танка. Абодва творы вельмі нечаканыя іробяць дзіўнае ўра-жанне. Перш за ўсё, здаецца, што абодва аўтары занатоўвалі падзеі пост-фактум. Па-другое, выглядае, што і Панчанка, і Танк пісалі дзённікі з мэтай падстрахавацца. Гэтыя два аўтары насамрэч былі тымі, каго мы называем „унутранай эміграцыяй", або дысідэнтамі. Ад-нак іх дзённікі болый нагадваюць рэзалюцыі Камуністычнай партыі. У сваіх запісах Панчанка і Танк паўстаюць шчыра лаяльнымі ў дачыненні да ўраду грамадзянамі, якія цалкам падтрымліваюць камуністычную ідэалогію. Прачытаўшы гэтыя дзённікі, чытач будзе перакананы, што Панчанка і Танк ніколі не былі ў апазіцыі да рэжыму, наадварот, яны гнеўна асудзілі б любую праяву апазіцыйнасці. Я ведаю дакладна, што ў дачыненні да абодвух аўтараў гэта абсалютная няпраўда. Але я разу-мею таксама, што пісаннем гэтых дзённікаў яны імкнуліся пасмярот-на абараніць сваіх блізкіх“. (Гімпелевіч, Зіна. Літаратура застанецца.^ 9 Лявон Юрэвіч Ведамы ўкраінскі эміграцыйны дзеяч Мікіта Шапавал (1882—1932) цягам шэрагу гадоў вёў дзёньнік, які быў выдрукаваны адно ў 1958 г. Гэты дзёньнік — важная крыніца гісторыі Ўкраінскай Народнай Рэс-публікі — напісаны зь відавочнай нутранай цэнзурай, жаданьнем аўта-ра занатаваць адны факты, пазьбягаючы ўласных ацэнак — напэўна, таксама з думкаю пра будучую публікацыю. Дзёньнік варты ўвагі й бе-ларускіх гісторыкаў — дасьледнікаў гісторыі БНР: „25.ІХ.[1921 ]. Сьогодні був на Білоруській Конференціі. „Від само-го себе“ був там Лазарев. Я говорйв промову, заяку білорусй зробйлй мені овацію. Прй'іхалй з знайомйхЛастовськйй, Цвікевйч, Грйб. Склад конференціі: 15 с-р., 7 безпартійнйх, 5 с-ф., 3 с-д., 3 нар. соціалістів. Білорусй стараються прйбратй вйгляд европейців12. 11X.1921. Вчора був мітінГ, влаштованйй на о. Жофіні російсыаім комітетом допомогй голодуючйм в Росй'. Сьогодні була нарада народів: білорус — Кречевськйй, Вершйнін, грузйн — Аіолло, від кубанців ук-рашців — Вйч, Тймошенко, горець — Немітков і куб. укр. П. Макаренко, з нашйх — Н. Грйгоріів, я, М. Славйнськйй, I. Бочковськйй. Цікаво, як кубанці і Славйнськйй перехопйлй нашу думку про „Спілку Народів“. 18.X. 16X. вранці одкрйлась конференція Кубанців. Прйсутніх до 25 душ. На конференці'іпромовляв я, Славйнськйй, Коваль, Лйтвйць-кйй, білорус Кречевськйй, грузйнАіолло. Сьогоднірозпочалась коопе-ратйвна нарада. 23Х. Одкрйто украінськйй універсйтет. Я не пішов на це „свято“ Колессй. Колесса не дав слова Аіоллові, кубанцям, білорусам, Сла-вйнському, Укр. Гром. Комітетові і ін. Хамство'3. 7. 1.[1922]. Відбулась спільна вечеря в готелі „Беранек“: рос. ес-ерй — Чернов, Рубановйч, Сухомлйн, Постніков, Лебедев; укр. Грй-горйв, Палйвода, Балаш, Гордіенко, я, Мартос, Антоновйч, Гольдель-ман; Аіолло, Крйчевськйй, Вершйнін, Макаренко, Намітсков, Омель-ченко і інші. Обмінялйсь промовамй. Форсуватй нічого неможна. В душі вонй (москалі) всі іце не пережйлй „велйкоі'Росіі14. ^Фрагменты інтэрв’ю з Васілём Быкавым / / Беларусь і беларусы ў прасто-ры і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Мінск, 2007. С. 349). 12 Шаповал, Мнкнта. ІЦоденннк. Від 22 лютого 1919 р. до 31 грудня 1924 р. I частана. Упор. Інж. СаваЗеркаль. ВндалаУкраінськаГромадаім. М. Ша-повала в Новім Йорку, 1958. С. 65. 13 Тамсама. '4 Тамсама. 1О Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта 12 .III, середа [1924]. н березня було побачення з росіянамй. Булй: Прокоповйч, Харламов, Марков, Мйхайлов, Попов, Васйльев, Аспідов. 3 нашйх: я, Грйгорйв, Галаган, Антоновйч, Білецькйй. 3 білорусів Крй-чевськйй, За'іц і іце одйн. Прййнято тезй: 1. Представнйкй російсько'і демократіі протй самостійных дер-жав Украінй, Білорусіі і іншйх народів був. Рос. імперіі eucmynamu не будуть. 2. Розгранйчення назганйх держав прйймаеться ептнографічнйй прйнціп. 3. Погранйчні непорозуміння полагоджуються плебісцйтом. Москалі удають, іцо прйймають ці постулятй, а мй 'ім не вірнмо. Харламов каже, іцоДон хоче федераціі з Росіею, але шлях федераціі йде через самостійністьДону. Прокоповйч пропонував намітйтй ціряд пйтань, для вйяснення котрйх прйзначйтй комісію: які наслідкй господарські мае розділен-ня Росіі на самостійні державй; іцо розумітй під суверенністю, феде-раціею і т.п. Боргй Росіі. Аграрна справа. Вйборче право. Бюро: Прокоповйч, Крйчевській, Попов (терець). Намою пропозй-цію заклйкатй кубанців-украінців, згодйлйсь, а грузйн, армян, татар різко заперечувалй: Прокоповйч, Міхайлов і іншімоскалі. „Надо преж-де сговорйться нам, рускім, украінцам, білорусам, а потом подумать й об остальных“. Вйдно, іро хочуть, іцоб „mpu eemeu“змовйлйсь, як комундаватй інородцямй’*. 19X. [1924]. Неділя. Вчора була зустріч з Ластовськйм і Дуж-Душевськйм. Білорусй скаржаться на сво'і внутрішні сварй. Я 'ім сказав, іцо і в нас не ліпше, а може й гірше16. 1 травня [1927, Чыкага]. Білорусн в зворошуючому захопленні метушаться на всі бокй і справдіроблять багато“'7. Але й падобных дзёньнікаў беларусаў на Захадзе на сёньня ня вы-яўлена, што, зразумела, не выключае іхнага існаваньня18. У такой сы- 15 Шаповал, Мнкнта. ІЦоденннк... С. 102. 16 Тамсама. ” Шаповал, Мнкнта. ІДоденннк. Від 1 січня 1925 р. до 22 лютого 1932 р. II частнна. Упор. Інж. Сава Зеркаль. Вндала Украінська Громада ім. М, Ша-повала в Новім Йорку, 1958. С. 6о. 18 Фактычна, тымчасам маем толькі „Дванаццатку“ Янкі Запрудніка (БІНІМ, 2002). 11 Лявон Юрэвіч туацыі дасьледніку, у зацікаўленьнях якога — будзённае жыцьцё эміг-рацыі, біяграфіі ейных прадстаўнікоў, пытаньні культурнай і гістарыч-най памяці, мікрагісторыя, — застаецца спадзявацца хіба што на ліста-ваньне. Гэты жанр эміграцыйнага прыгожага пісьменства, што мусіць, на добры лад, стаяць у адным шэрагу з паэзіяй, прозаю, драматургіяй, мэмуарамі, травэлёгамі, перакладамі ды адпаведна вывучацца, ня толькі валодае рэтраспэктыўнай, гісторыка-памятнай функцыяй, але й функцыяй эстэтычнай, захаваўшы ў сабе стылістычныя пошукі аўтара, ягоную жывую мову, часта адрозную ад мовы ў творах друкаваных, сапраўднае аўтарскаея. Ліставаньне адрозьніваецца ад мэмуараў сваім апрычоным шля-хам занатаваньня гістарычнай памяці (сынхронны vs рэтраспэктыў-ны), ад дзёньніка — дыялягічнасьцю. Гэтыя дзьве адметнасьці надаюць ліставаньню тое, чаго моцна не стае беларускай мэмуарыстыцы за мя-жой: падрабязнага апісаньня дзень пра дні жыцьця, дэталяў, думак, падзеяў, якія пакідаліся па-за друкам, а таксама вольных рэфлексіяў на тыя падзеі, на літаратурныя творы, як эміграцыйныя, гэтак і падсавецкія. Зазначанае асабліва слушна, калі гаворка ідзе пра эпіста-лярную спадчыну такога майстра жанру, як Юрка Віцьбіч. Карціць назваць выпадак Віцьбіча „ўнікальным“, хоць, бадай, вы-падак кожнага эмігранта — па-своймуўнікальны. От жа Віцьбіч не па-кінуў, у адрозьненьне ад Натальлі Арсеньневай, Яўхіма Кіпеля, Аляк-сандра Стагановіча, успамінаў, ня вёў, як Леанід Галяк, дзёньніка, што потым стаўся матэрыялам для двухтамовых мэмуараў, не стварыў і мастацкіх аўтабіяграфічных твораў, як Масей Сяднёў, Уладзімер Сяду-ра ці Кастусь Акула19. Адзін зь вядомых успамінаў пісьменьніка — пра часапіс „Узвыш-ша“ — быў напісаны на просьбу Станіслава Станкевіча для віншаваль-най публікацыі „40 год літаратурнай дзейнасьці Юркі Віцьбіча“20, але 19 Што „Змагарныя дарогі“ першапачаткова пісаліся менавіта як успаміны, сьведчыць ліставаньне паміж Саніславам Станкевічам і Кастусём Акулам, захаванае ў архіве газэты „Бацькаўшчына“. Станкевіч настойваў менавіта на публікацыі „Змагарных дарог“ як твору мэмуарнага, але амбіцыі Акулы быць „чыстым“ пісьменьнікам перамаглі. 20 Беларус. №151.1969. С. 3. Зь ліста Юркі Віцьбіча да Станіслава Станкевіча ад 19.06.1965: „Напішу, паводле Вашае ветлівае прапановы, сваю біягра-фію, але без майго подпісу. Між іншым, дагэтуль мая біяграфія нідзе не зьмяшчалася. А чаму бяз подпісу? Хочацца ў ёіі з боку падысьці да^ 12 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта скарыстаны там толькі часткова21. Другі напісаны ў жанры пасьмярот-нага ўспаміну (нэкралёгу) — пра маці, Еўдакію Стукаліч22. Адцемім, што ў абодвух выпадках успаміны выкарыстоўваліся без пазначэньня аўтарства. Толькі два. Раз-пораз да ўласнага мінулага зьвяртаўся Віцьбіч у сваіх газэтных публікацыях, але паўстае пытаньне — ці можна іх лічыць успамінамі, як у нарысе „Пра сьвяты і незабытны арыенцір“: „Неяк у часе вайны апоўначы закінуў мяне сьляпы лёс у Полацак. Нават удзень нялёгка знайсьці адпаведны кірунак у горадзе, ад вуліц якога засталіся толькі коміны ды падмуркі, але тым цяжэй гэта ў пахмурную кастрычніцкую ноч. He зірне з вакна выпадкова ўцалелае хаты на вуліцу забарсненае сьвятло, не сустрэнуцца ў таксама за-бароненыя для руху гадзіны і падарожныя. He аднойчы наведваў я перад тым Полацак, але цяпер пасьля доўгага блуканьня бездапа-можна прысеў на ганку спаленае бальшавікамі хаты. Няўтульным мне здаўся ягоны халодны камень, і ўсё ж лепш тут дачакацца досьвітку, чым трапіць пад кулі нямецкага патруля. Мяне вакол апа-навала цемра, якую высака нада мною перасякалі ў розных напрам-ках праменьні пражэктараў, але што мнез таго, калі іх цікавіла пад-нябесьсе, а не зямля. Тым ня менш, каб ня чуцца самотным, я сачыў за іхнай гульнёй ды прыслухоўваўся да гулу самалётаў, якія прыцяг-нулі сюды, на бадай суцэльнае папялішча, свой сьмяротны цяжар. I раптам тое, што я пабачыў, здалося мне цудам. Блукаючы, два пра-мяні перасякліся паміж сабой, стварыўшы высока над слаўным гора-дам на небе вялізны крыж, аздоблены лілеямі і дзідамі. Толькі на мо-мант бліснуў ён у беспатольнай цемры, аднакя адразу спазнаў зна-ёмы мне з маленства крыж Сьвятое Сафіі. Я перахрысьціўся ў тэй ^самога сябе. Потым не зусім сьціпла выглядае біяграфія з подпісам. На мой зусім. неабавязковы погляд такая маленькая біяграфія зьяўляецца толькі дадаткам да артыкулу, якім, паводле мае думкі, звычайна і адз-начаюцца ўгодкі. Мне здаецца, што ніхто болый трапна не напіша аба мне, як Спадар Гуткоўскі. Яшчэ ў 30-х гадох, у „ЛіМе“, меўся ягоны дас-каналы артыкул абмаёй творчасьці, які, як чуў ад іншых пісьменьнікаў (Чорны, Глебка, Бядуля, Крапіва, Лынькоў), зьяўляецца адным з найлеп-шых твораў Спадара Гуткоўскага. А ў дадатакмаю да яго асабісты сан-тымэнт як да даўняга сябры“. 21 Гл.: Юрэвіч, Лявон. „Узвышша“, „Шыпшына“ і Юрка Віцьбіч // Архіўная кніга / Аўтар-укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью-Ерк, 1997. С. 355—364. 22 Царкоўны Сьветач. №1 (20). 1971- С. 28—29. 13 Лявон Юрэвіч бок, дзе ён бліснуў, і неўзабаве адшукаў свой чарговы і тымчасовы прытулак. Ладне вады з таго часу далучыла Палата да Дзьвіны, іншыя рэкі з чужымі назовамі цякуць цяпер побач мяне, але ўсёжхо-чацца да скону свайго жыцьця захаваць у душы тэй сьвяты, родны, незабытны арыенцір“23. I нават той факт, што Віцьбіч сапраўды ў сваёй калекцыі меў кава-лачак цэглы з Полацку, не адказвае на пытаньне: гэта ўспамін ці бэлет-рыстыка? Адназначна нельга давяраць біяграфічным зьвесткам Віцьбіча, занатаваным ім самім у лічаных недатаваных накідах адказаў — відаць, на нейкія анкеты амэрыканскіх установаў24. Гэтак, месцам свайго на-раджэньня ён падае „Беласток Гарадзенскай губэрні“. Адукацыя: „Мужчынская гімназія. Веліж, Віцебская губ. (1913—1918); Школо Н-йетупет (1918—19^) [туті далей перакрэсьлена Віцьбічам]; Пэдага- 23 Беларускае Слова. №1—2 (23—24). Студзень—люты 1955. С. 3. 24 Хутчэй за ўсё, такой установаю была Displaced Persons Commission, якая ў красавіку 1949 г. даслала былым DP анкету, у якой пісалася: „Dear Sir or Madame: The Displaced Persons Commission welcomes you to the United States of America. The Congress of the United States of America has established the Displaced Persons Commission to select for immigration to this country, persons displaced as a result of World War II. Under the principles laid down by the Congress, you are among selected. The Congress is interested in how displaced persons fare after settling in the United States. So that Congress may be kept informed on this matter, it requires that each person who immigrated to the United States as the head of a family or as a sinlge person provide certain factual information“. Калі здагадка адносна ўстановы слушная, зразумела, чаму Віцьбіч падаваў непраўдзівую інфармацыю. Падобная натуральная асьцярожнасьць была ўласьцівая, бадай, усім эмігрантам-„усходнікам“; „заходнікам“ было значна прасьцей. Напрыклад, ВітаўтТумаш у адказе на падобную анкету пазначаў: „Вітаўт Тумаш (Witold Tumasz). Імя ніколі не мяняў. Народжаны 20.12.1910 г. у Сьлягліцы Віленскага павету. Наро-джаны як грамадзянін Расеі, потым польскі грамадзянін. Пасьля Сусь-ветнай Вайны без грамадзянства. Бацька, Ян Тумаш, 1885 г., цясьляр, за-раз жыве (?) у БССР (СССР). Меў старое расейскае й потым польскае гра-мадзянства. Маці — Петранэла Канапелька, народжаная ў 1888 г. Гра-мадзянства як у бацькі. Месцазнаходжаньне пасьля вайны невядомае. Жонка — Ксенія Тумайі, народжаная Грыгарчук; нарадзілася ў Стойлы, Беларусь. Грамадзянства спачатку расейскае, потым польскае. Братоў і сясьцёр няма. Каталік, у рэлігійных арганізацыях ня ўдзельнічаю. Увесь час у беларускім вызвольным руху.Да палітычных партый не належу“. 14 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта гічны Тэхнікум. Веліж. Віцебская губ. (1920—1924); Унівэрсытэт (1920—1926), звольпены з другога курсу як «сацыяльна чужы»“. Падчас працы над гэтай публікацыяй у архіўных зборах БІНіМу была выяўленая невядомая аўтабіяграфія Юркі Віцьбіча, датаваная чэрвенем 1965 г. (чыставік і чарнавы накід): „Пісьменьнік Юрка Віцьбіч (Юры Стукаліч) нарадзіўся 2 чэрвеня (cm. cm.) 1905 г. у горадзе Вяліжы на Віцебшчыне ў сям’і сьвятара. Вучыўся ў гімназіі й пэдагагічным тэхнікуму. Аднаку набыцьці ведаў яму галоўным чынам дапамагала вялікая кніжніца ягоных бацькоў. Пасьля сканчэньня тэхнікуму25 настаўнічаць яму не дазволілі з пры-чыны „сацыяльна чуждага паходжаньня“. 3 1922 па 1932 год працуе26 на маскоўскіх хімічных заводах, каб здабыць права (працоўны стаж) на вышэйшую асьвету27. Атрымаць яе яму ўсё ж не пашанцавала. У часе аварыі на вайскова-хімічным заводзе ён атруціўся фасгенам і стаўся інвалідам працы. Пасьля гэ-тага выехаў з Масквы на Беларусь. Пісаць Віцьбіч пачаў яшчэ ў Маскве. Псэўданімам яму паслужы-ла рэчка Віцьба, ад якое дастаў свой назоў улюбёны ім Віцебск. Пер-шае ягонае апавяданьне „Як загінуў Ясь“ зьявілася ў №9—10 часапісу „Ўзвышша“ за 1929 г.Далей творы пісьменьтка часта друкуюцца ў часапісах „Узвышша“, „Полымя“, „Маладняк“ і ў літаратурных дадат-ках да розных газэтаў. Між іншым, ягонай аповесьцю „Ціхая Руба “ па-чаўся ў 1932 г. першы нумар новага часапісу „Полымя Рэвалюцыі“. Юрка Віцьбіч меў дзьве кніжкі сваіх твораў — „Сьмерць Ірмы Лаймінг“ (1932) і„Формула супраціўленьня касьцей“(1937). Падрых-таваную ім да друку кніжку .Дшона Габоа Бійрушалайм“забараніў Літбел28. А кніжку „Як езьдзіў у Конга пан Прун’е“ён сам забраў на-зад зь Белдзяржвыдавецтва, не згадзіўшыся з рэцэнзіяй ейнага рэ-дактара. Яшчэ жывучы ў Маскве, Ю. Віцьбіч увайшоў у склад роднага яму па сваіх імкнечьчяхлітаратурнага згуртаваньня „Ўзвышша“24. На 25 У чарнавіку: „Хоць тэхнікум ён скончыў першым... “ 26 У чарнавіку: „спачатку на будаваньнях, а потым...“ 27 У чарнавіку: „Гэтую цяжкую працу распачаў з „казаноса“ — падавальш-чыкам цэглы, а скончыў лябарантам“. 28 У чарнавіку: „у асобе слыннага Лукаша Бэндэ“. 29 У чарнавіку сказ пачынаецца так: „Ідучы па лініі найбольшага вонкавага супраціву, наўсуперак запрашэньню з боку беларускае сэкцыі МАПП’у і БелАПП’у...“ 15 Лявон Юрэвіч тпой час і пазьней прыпадае цкаваньне яго з боку камуністых і асаб-ліва за аповесьць „Лшона Габоа Бійрушалайм“, назоў якое ў перакла-дзе з старажыдоўскае мовы азначае — „Налетась сустрэнемся ў Еру-саліме“. Найболыйага развою гэтае ганеньне набывае ў часе (1934 г.) так званае рэформы беларускага правапісу, калі пісьменьніку закіда-ецца засьмечваньне мовы архаізмамі й паветалізмамі, а літарату-ры варожымі савецкай рэчаіснасьці героямі. Завяршальны адбітак усё гэтае знайшло ў вялікім артыкулу „Нашы абвінавачваньні Ю. Ві-цьбічу“(„Літаратура іМастацтва“) за подпісамі тагачасных каму-ністычных слупоў — А. Александровіча, М. Клімковіча іМ.Лынькова. Калі замест гвалтоўна зьліквідаваных літаратурных Згурта-ваньняў, а ў першую чаргу „Ўзвышша“, паўстаў абагулены калгас — Саюз Сав. Пісьменьнікаў БССР, Юрку Віцьбіча не прынялі ня толькі ў склад ягоных сябраў, але й кандыдатаў. Яго не арыштавалі, перад ім не зачынілі дзьверы часапісаў. Нават больш — тагачасныя крытыкі заўважылі нейкія сьляды так званае перабудовы ў гэткіх апавядань-нях, як — „Курт Лебэн аналізуе азот“, „Адоніс!“, „Альдэбаран“, „Аргон“ і г. д., самыя назовы якіх сьведчаць вылучна аб штучнасьці. Аднак ніхто, як сам пісьменьнік, вычуваў, што апынуўся на бездарожжы. I ўсё ж яму пашанцавала знайсьці адтуліну ў тых неспрыяльных для творчасьці варунках. За тыя часы пісьменьнікі30 распачалі пісаць гісторыі фабрык і заводаў. Ю. Віцьбіч працуе над гісторыяй старых віцебскіх, го-мельскіх і барысаўскіх прадпрыемстваў. Яму давялося пагутарыць з сотнямі работнікаў і работніцаў, якія да яго як да суродзіча й колі-шняга работніка ставіліся з вылучным даверам. Акрамя таго, калі пасьля ягонага пераканальнага артыкулу ў „Зьвязьдзе“ў БССР ства-раюцца навуковыя абласныя экспэдыцыі па ўліку і ахове помнікаў гісторыі і мастацтва — ён ачольвае сьпярша Віцебскую, а потым Гомельскую і Беластоцкую экспэдыцыі31. Гэта дае яму магчымасьць 30 У чарнавіку: „паводле ініцыятывы Максіма Горкага...“ 31 У архіве царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры захоўваюцца 52 сшыткі з матэрыяламі Віцьбічавых экспэдыцыяў. На кожным стаіць пячат-ка „Jury Stukalich“i назовы, надрукаваныя на машынцы (часам з праўкамі рукою Віцьбіча. Сам тэксту сшытках напісаны ад рукі): „1. Полацак. Сабор Сьвятое Сафіі. 1 фото. 2. Полацак. Спаска-Еўфрасіньеўская царква. 2 фото. 3. Полацак. Вал Валоўяга возера. 4. Полацак. Вал Ніжняга зам-ка. 5. Полацак. Мікалаеўскі сабор. з фото. 6. Полацак. Паўночная вайна (Дом Пётры Першага). 1 фото. 7. Полацак. „Французкая батарэя“.^ 16 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта беспасярэдне, а ня толькі празь літаратуру і архівы пазнаёміцца з слаўным мінулым народу. Адначасна ён наведвае тыя мейсцы Бела-русі, што маюць дачыненьне да яе выдатных сыноў і да падзеяў на ейных абшарах, як Крошын (Паўлюк Багрым), Лясная (бітва са швэ-дамі ў 1708 г.), Цяпіна (Васіль Цяпінскі), Студзёнка (пераправа фран-цузаў празь Бярэзіну ў 1812 г.), рэчка Пяшчанка (бітва радзімічоў у 980 г.) і г. д. Усё гэтае — несьмяротны народ і гістарычныя помнікі — даюць яму вялікую маральную падтрымку як пісьменьніку. I цікава, што ў 1939 г. Ю. Віцьбіча нарэшце прынялі ў склад ССПБ, хоць, дарэ-чы, ён аніякае заявы аб гэтым туды не падаваў, уважаючы сябе таг-ды й дагэтуль за „ўзвышэнца“. ^8. Віцебск. Ламіха, Альгердава гара. 1 фото. 9. Віцебск. ЦаркваДабра-вешчаньня. б фото. ю. Віцебск. Мейсца пакараньня забойцаў Езафата Кунцэвіча. 11. Віцебск. Вусьпенскі сабор. 3 фото. 11. Траецкая царква („Бе-лая Тройца“). 3 фото. 14. Віцебск. Ратуша. 15. Віцебск. Губэрнатарскі па-лац. 1 фото. 16. Віцебск. Помнік 1812 г. 2 фото. 17. Вгцебск. Пятрапаўлаў-ская царква. 1 фото. 18. Віцебск. Касьцёл Антона Падуанскага (бэр-нардзінскі). 5 фото. 19. Віцебск. Заручэўская сынагога. 1 фото. 20. Віцебск. МагілаА. Сапунова. 1 фото. 21. Ворша. Пячоры. 22. Ворша. Касьцёл Нараджэньня Божае Маці (францішканскі). 2 фото. 23. Ворша. Францішканскі кляштар. 3 фото. 24. Ворша. Раждзесьцьвенска-Багаро-дзіцкая царква. 1 фото. 25. Ворша. Акопы Пётры Першага. 2 фото. гб. Ворша. Кацярынінскі слуп. 1 фото. 27. Талачын. Кацярынінскі слуп за горадам. і фото. 28. Талачын. Кацярынінскі слуп у горадзе. 1 фото. 29. Ключнікава. Кацярынінскі слуп. 1 фото. 30. Чэрвіна. Кацярынінскі слуп. 31. Падкасьцельцы. Барысаў камень. 2 фото. 32. Высокі гарадзец. Барысаў камень. 1 фото. 33. Дзятлава. Рагвалодаў камень. 34. Чарэя. „Белая царква“. 1 фото. 35. Гарадок. Мур замка. 2 фото. 36. Смаляны. Замак каралевы Боны. 2 фото. 37. Смаляны. Прэабражэнская царква (ву-ніяцкая). 1 фото. 38. Лукамля. Замчышча. 1 фото. 39. Абольцы. Вусь-пенскі касьцёл („КасьцёлЯгайлы“). 4 фото. 40. Бешанковічы. Дом Пётры Першага, Напалеона,АляксандраПершага. 41. Бешанковічы. Вал марша-ла Сэн-Сіра. 2 фото. 42. Копысь. Паўночная вайна (Вал Пётры Першага). 2 фото. 43. Копысь. Прэабражэнская царква (летняя). 2 фото. 44. Сьлітцэ. Могільнік нязнаныхжаўнераў. 45. Сіроціна. Раждзесьцьвен-ска-Багародзіцкая царква. 1 фото. 46. Якімань. Юр’яўская царква. 2 фото. 47. Мястэчка. Мікалаеўская царква. 48. Бачэйкава. Будынак аб-шарніка (ракока). 2 фото. 49. Дрыса. Помнік 1812 г. 1 фото. 50. Сівошын Перавоз. Помнік ген. Кульеву. 1 фото. 51. Стасева. Пагранічны губэрнскі слуп. 1 фото. 52. Здраўнева. Маёнтак I. Рэпіна. 2 фото“. Матэрыялы ча-сткова выдрукаваныя ў: ARCHE. №4. 2009. С. 82—134. 17 Лявон Юрэвіч На пачатку Другой Сусьветнай вайны Ю. Віцьбіч знаходзіцца ў сваім родным Вяліжы, дзе ў верасьні 1941 г. ставіць помнік на паруга-ных брацкіх могілках блізу юоо вяліскіх паўстанцаў і партызанаў, расстраляных бальшавікамі пасьля славутага Вяліскага паўстань-ня 1918 г.,у якім сам удзельнічаў хлапчуком32. Пазьней, пераехаўшы сьпярша ў Віцебск, а потым у Менск, супрацоўнічае ўрозных анты-савецкіх выданьнях. А ў канцы вайны працуе як работнік у баўраў Нямеччыны. Пасьля вайны Юрка Віцьбіч аднаўляе распачатую ім яшчэ ў часе вайны працу — ,^Антыбальшавіцкае змаганьне на Беларусі“, а ў выс-наве зьяўляюцца ягоныя артыкулы й нарысы, прысьвечаныя паў-станьням — Слуцкаму, Вяліскаму, Койданаўскаму, Гомельскаму, Ба-рысаўскаму і г. д., як і паасобным героям-партызанам — Семянюку, Дзяркачу-Адамовічу, Нілёнку, Чырвонцу, Монічу ды іншым. Асабліва цікавіцьяго вялікаяроля ў гэтым змаганьні генэрала Булака-Булахо-віча. У1956 г. газэта „Бацькаўшчына“ выдае ягоную кніжку „Плыве з-пад СьвятоеГары Нёман“ — яе прыхільна сустрэла нашая эміграцыя ды варожа, што зусім зразумела, бэсэсэраўскія калябаранты. Юрка Віцьбіч ня толькі пісьменьнік, але33 й журналісты. Кары-стаючыся пераважна сваёй роднай беларускай мовай, ён часам дру-куецца й на расейскай. У найбольш пашыранай на эміграцыі газэце „Новое Русское Слово“ пад подпісам „Юрйй Стукалйч“ часта друку-юцца ягоныя артыкулы, нарысы ды зацемкі, у якіх ён прапагуе бела-рускую вызвольную ідэю і заўжды стаіць на варце нашай нацыяналь-най годнасьці. I напасьледак варта зацеміць аб той нянавісьці, якую выказва-юць Юрку Віцьбічу ў сваіх выданьнях і праз радыё бэсэсэраўскія па-піхачы Масквы. Яны ўсяляк ганьбяць яго ў сваіх адмыслова яму прыз-начаных артыкулах, фэльетонах, карыкатурах і г. д. Пісьменьнік уважае гэтае за найлепшую ўзнагароду для сябе як для змагара за шчасьце беларускага народу й за волю роднай Беларусі“. Трэба пагадзіцца, што аўтабіяграфія, названая аўтарам „Жыць-цяпіс Юркі Віцьбіча“, пісалася, відаць, для публікацыі ці частковага 32 У чарнавіку сьледам ідзе наступны сказ: „Паводле ягонае ініцыятывы ў топцы тутэйшае электрастанцыі спальваецца каля 15 тыс. асобнікаў рознае камуністычнае макулятуры, пачынаючы адМаркса і канчаючы Кааініным“. 33 У чарнавіку: „й стары...“ 18 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта скарыстаньня ў адным зь беларускіх эміграцыйных выданьняў з наго-ды бо-годзьдзя пісьменьніка й няшмат дадае да ўжо вядомага пра яго. У лістах жа, якія адрасаваліся такім самым, як і ён, эмігрантам з былых падсавецкіх тэрыторыяў, можна было пачувацца вальнейшым ды больш шчырым у сваіх згадках пра агульнае мінулае. Слова карэспандэнцыя ў беларускай мове мае некалькі значэньняў: гэта ня толькі фізычны аб’ект, самыя лісты, але й узаемныя адносіны паміж пісьменьнікам — аўтарам ліста, які адначасна й чытач, і чытачом ліста, які адначасна й пісьменьнік — аўтар адказу. To бок карэспандэн-цыя — гэта занатаваны на паперы дыялёг паміж двума суразмоўцамі, роля якіх па чарзе мяняецца. У кожнага эмігранта, пазбаўленага свайго звыклага кола, жыхара пэўнага месца не празь сьведамы выбар, а як сумарны вынік шэрагу незалежных ад яго самога акалічнасьцяў, існуе праблема суразмоўцы. У выпадку Віцьбіча лістоўныя стасункі былі тым больш важнымі, што ў Саўт-Рывэры ён апынуўся фактычна ў ізаляцыі, пра што троху далей; выцечкі нават у блізкі Нью-Ёрк былі для яго адначасна й дарагімі, і невыгоднымі, бо трэба было б пакідаць без дагляду хворую жонку й старую маці. Да таго ж, тэлефон у Віцьбічавай кватэры зьявіўся даволі позна, пра што ён сам гаворыць у адным зь лістоў. I таму эпісталяры-юм Віцьбіча — гэта й сьведчаньне ягонае самоты, і разам з тым імкнень-не тое адзіноцтва пераадолець. Для сёньняшняга чытача, для дасьледніка ліставаньне ёсьць ня толькі гісторыяй асабістых зацікаўленьняў Віцьбіча, ягонага псыхаля-гічнага стану. Ліставаньне адыгрывае значна большую ролю — як фіксацыя штодзённае культуры эміграцыі ў самым шырокім значэньні (паводзінаў, учынкаў, эмоцыяў, ідэяў беларусаў на выгнаньні), зьяўля-ючыся пры тым часткай гэтай самай культуры. Такім чынам, лісты Віцьбіча варта разглядаць якуспаміны з дава-еннага часу, пачаткаў эміграцыі, і як дзёньнік-біяграфію самога часу, адпаведнага датам на лістах. Лісты Віцьбіча як жанр можна падзяліць на некалькі катэгорыяў адносна канфэдэнцыйнасьці: лісты ў рэдакцыі выданьняў („адчыне-ныя“); лісты-копіі, што далучаліся да арыгінальных лістоў; лісты пры-ватныя („паміж намі“), што абумоўлівалася іхным зьместам або асобаю рэспандэнта. Тэматычна сярод лістоў вылучаюцца мэмуарныя (успаміны пра асабістае даваеннае мінулае ці часоў лягераў ДП, згадкі пра літарата-раў); гісторыка-літаратурныя (прысьвечаныя Слуцкаму паўстаньню, 19 Лявон Юрэвіч Еўфрасіньні Полацкай, мовазнаўчым праблемам, водгукам на прачы-таныя мастацкія творы ці артыкулы); побытавыя (рэакцыя на ўнутры-эміграцыйныя падзеі, чуткі, плёткі etc. Гэтаму тыпу ліставаньня ўлась-цівы характэрны для Віцьбіча саркастычны фэльетонны стыль). Зразу-мела, лістоў выключна аднаго тыпу няшмат — звычайна яны ўяўляюць сабой кантамінацыю некалькіх тэмаў. Цікава адцеміць, што ў Віцьбічавых лістах амаль цалкам адсутніча-юць небеларускія тэмы — амэрыканскае жыцьцё, падзеі ў сьвеце, хоць, здавалася б, немагчыма было абысьці такія здарэньні 1960-х, як забой-ства Кенэдзі ці пабудова Бэрлінскага муру. Гаворачы пра характар Віцьбічавага ліставаньня, нельга не закра-нуць яшчэ адзін надзвычай істотны аспэкт: лісты як інструмэнт улады. У лісьце да ўладыкі Васіля (Тамашчыка) Віцьбіч піша: „Між іншым, я маю вялікаеліставаньне (за мінулы 1968 г. — 258 лістоў), якое ня толькі не перашкаджае творчасьці, забіраючы ў яго час, а наадварот, садзейнічае яму, бо такім чынам літаратар лепш ведае, што трэба пісаць дзеля дабра свайго народу ды на шкоду яго-ным адвечным ворагам.Аднак найболыйую вартасьць уяўляе ў гэтай галіне ліставаньне з Асобамі, якія з ЛаскіБожае ачольваюць нашую эміграцыю і ў стане ўплываць на ейнае жыцьцё — па зразумелых пры-чынах, у іх болыйы кругагляд, шырэйшыя гарызонты“34. У прыведзенай цытаце некалькі цікавых момантаў: па-першае, сап-раўды ўражвае колькасьць напісаных лістоў; па-друтое, не зусім верыш аўтару, што ліставаньне давала яму тэмы: фэльетоны й нарысы пера-важна былі народжаныя артыкуламі газэтаў „За вяртаньне на Радзіму“, „Новое Русское Слово“ й надта ж рэдка закраналі жыцьцё самой эміг-рацыі. Але пасаж робіцца зразумелым, калі чытаеш другі сказ, пра Асо-баў. Слаба прыхаваны рэвэранс у бок рэспандэнта, уладыкі Васіля, выяўляе сапраўдныя інтэнцыі аўтара ліста: маніпуляцыя сваімі чыта-чамі. Згаданы ліст заканчваецца маленькім характэрным для Віцьбіча постскрыптумам, дзе ён наракае на нейкі ўчынак а. Мікалая Лапіцка-га (хоць зазначае, што тое ня вартае ўвагі ўладыкі). Віцьбіч празь лісты намагаўся фармаваць сьветапогляд сваіх рэс-пандэнтаў і шырэй — агульную грамадзкую думку, ствараючы вобра-зы трэціх асобаў — герояў лістоў, даючы ацэнку і ўласнае насьвятленьне рознаўзроўневым (часта выключна побытавым) здарэньням у эмігра-цыйным жыцьці. Пры гэтым ён любіў паўтараць, што нікому не на- м Ліст Юркі Віцьбіча да ўладыкі Васіля ад 07.10.1969. 20 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта кідвае ўласнага пагляду на таго ці іншага чалавека ці падзею. От толькі шматгадовая практыка дасылкі копіяў уласных лістоў сьведчыць аку-рат пра адваротнае. Тут патрабуецца невялічкі экскурс у мінулае Юркі Віцьбіча — за часы лягераў DP. Раскол БНР і БЦР, падзел на крывічоў і зарубежнікаў — зьява збольшага насьветленая ў працах з гісторыі беларускае эміграцыі35, і цяпер ня месца разглядаць наноў усе прычыны, што паспрыялі таму. Але дазволю сабе выказаць здагадку, што галоўным рупарам БЦР, ча-лавекам, які фармуляваў аргумэнты ды агучваў закіды, якія потым падхопліваліся іншымі выданьнямі, быў ніхто іншы, як Юрка Віцьбіч36. У сваім грунтоўным артыкуле, прысьвечаным памяці пісьменьніка, напэўна, найлепшым у тагачасным друку37, Часлаў Сіповіч у пераліку рэдагаваных Віцьбічам выданьняў („Шыпшына“, „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“, „Беларускае Слова“) забыўся (?) згадаць яшчэ адное — „БІС“ („Беларуская Інфармацынная Служба“). А яно было, бадай, ас-ноўным выданьнем прыхільнікаў БЦР за часы DP, найбольш гучным, найбольш агрэсіўным, што атакавала ня толькі Міколу Абрамчыка, а ў ня меншай ступені і Антона Адамовіча, галоўнага ідэоляга БНР (1946— 1949), аўтара (разам зь Янкам Станкевічам) ідэі Крывіі, да якой, дарэ-чы, прэзыдэнт БНР ня меў аніякіх адносінаў. Трэба сказаць, што ў палітычным двубоі зь Віцьбічам за галасы насельнікаў лягераў DP Антон Адамовіч прайграваў, хоць і быў талена- 35 Гл., напрыклад, кнігу Яна Максімюка „Беларуская гімназія імя Янкі Купа-лы ўЗаходняй Нямеччыне (1945—1950)“ (Нью-Ёрк—Беласток, 1994) ці яго-ны ж артыкул „Аднаўленьне Рады БНР пасьля Другой Сусьветнай вайны“ (Запісы БІНІМ. №25. 2001. С. 41—48). 36 На паседжаньні Калегіі БЦР у нямецкім лягеры Эльванген (10.05.1948) Віцьбіча прызначылі сакратаром прэсы й прапаганды. Варта адзначыць, што для бальшыні тагачаснае эміграцыі роля Віцьбіча ў БЦР была дастат-кова зразумелай. Прыкладам, ва ўлётцы „Ордэн Двупагоні. Да гісторыі паўстаньня арганізацыі“ (1951) невядомы аўтар піша: „Абодвума існаваў-шымі тады кірункамі былі высунутыя розныя закіды [...], што рабілася лідэрамі груповак (М. Абрамчык, Я. Станкевіч, Ю. Віцьбіч і Р. Астроўскі) сьведама, кабуратаваць іхняе жлідэрства“. Праўда, Віцьбіч быўпалітыч-на актыўным ня толькі ў БЦР. У 1946 г. у Рэгенсбурзе ён разам зь Юр’ем Сабалеўскім і Міколам Шчорсам рабіў спробу закласьці Ініцыятыўны вы-канаўчы камітэт Сялянска-работніцкае партыі вызваленьня Беларусі. 37 А. Дзе-ка. Юрка Віцьбіч // Божым Шляхам. №1—2 (143—144). 1975. С. 2— 8, 25—26. 21 Лявон Юрэвіч вітым прамоўцам: ён не аднойчы паўтараў, што ненавідзіць гэтыя „масы“, і сваёй пагарды не хаваў, а ягоныя артыкулы ў „Бацькаўшчы-не“ бальшынёй проста не разумеліся. „БІС“ атакаваў самымі рознымі сродкамі. Ад баек Міхася Кавыля „На Парнасе“ („Патрыёты там, як на падбор... /Падбрамкоўскі сам праводзіў скрынінг /1„назьвіскі“Крыўі на вузор: / Склют,Альгердзіч, Вуніч і Скарыніч“}^ да фэльетонаў і артыкулаў Ігната Тура39. Наступ-ная вялікая цытата неабходная ня толькі праз выключную рэдкасьць на сёньня асобнікаў „БІС“, але й для лепшага разуменьня тых зьменаў, што адбыліся зь Віцьбічам пасьля пераезду ў ЗША, ды ягонага ліставаньня з пачатку 1950-х гг. Трэба толькі зьвяртаць увагу на характарыстыкі імёнаў, што неаднойчы потым будуць сустракацца ў Віцьбічавай карэс-пандэнцыі: „[Крывічы] мяркуюць, што прышлы гісторык беларускае палі-тычнае эміграцыі будзе пісаць гэтую гісторыю, выходзячы вылучна з камплектаў „Бацькаўшчыны“, „Ведамак“, „Руху“, „Сакавіка“, „Кры-віцкага Сьветача“, „Беларуса на чужыне“, „Летапісу“ і„Змаганьня“, з пашквіляў „БНЦ“ ірозных іншых гоп-камітэтаў, зь „Белых“ і шэрых кніжкаў. Яны пэўне пераконаныя, што гісторыя — гэта начная дзеў-ка з найдарагой іхнаму „крывіцкаму“ сэрцу Маршалкоўскай. А між тым гэты будучы гісторык возьме таксама камплекты „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“, „Шляхам жыцьця“, „Вызваленьня“, „Аб’еднань-ня“, „Беларускае Волі“, .Дпошніх Вестак“, „За Еднасьць“, „ГоласБела-pyca“, „EIC“V>. Ен апытае тысячы людзей, што належаць да розных 38 БІС. №21.1 верасьня 1948. С. 3—4. 39 ІгнатТур — адзін з псэўданімаў Юркі Віцьбіча. 40 Беларускі друкулягерахРР — зьява надта ж цікавая. Пры параўнальна не-вялікай колькасьці беларусаў (зь іншымі народнасьцямі) у Нямеччыне, імі выдавалася больш за 90 пэрыёдыкаў — рататарным друкам, што тлума-чыцца як нутранымі, гэтак і вонкавымі абставінамі. Акупацыйныя саюзныя ўлады ўсіх трох зонаў, якія ня надта цямілі ў „беларускім пытаньні“, спры-ялі прымусовай рэпатрыяцыі, выдаючы ўцекачоў савецкім камісіям. Бела-русы, што працяглы час ня мелі сваіх лягераў, хаваліся па польскіх, ле-тувіскіх, латыскіх, нават запісваліся ў турэцкія й габрэйскія, мяняючы ў паперах сваю нацыянальнасьць адпаведна лягеру, што даў прытулак. Атры-маць ліцэнзію ад уладаў на выданьне беларускай газэты было немагчыма й таму (акром агульных для ўсіх законаў), што афіцыйная статыстыка пада-вала параўнаўча невялікую колькасьць беларусаўу лягерах. У выніку, пры адсутнасьці сваёй прэсы (праўда, у 1945 г. у Парыжы пачалі выходзіць => 22 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта партыяў і беспартыйных. I толькі пасьля гэтага зробіць свой бясхі-бны высноў. Ён пабачыць, што ў той час, калі Спадар Прэзыдэнт Прафэсар Радаслаў Астроўскі на чале беларускага народу змагаўся супраць бальшавіцкае навалы за Незалежную Беларусь, стары заслужоны камсамолец, будучы крывіцкі„тэж-прэзыдэнт“Мік. Абрамчык вык-ленчыў у паміраючага волата Захаркі цыдульку Ларысе Геніюш і сабе на годнасьць архіварыюса БНР. Ён сьцьвердзіць, што ў той час, калі тысяча найлепшых беларусаў зьехалася ў Менск на Другі Кангрэс, кабратаваць Бацькаўшчыну ад бальшавіцкае акупацыі, найболый ачмурэлая частка цяперашніх „крывічоў“рыхтавала бальшавіцкія міны, каб узарваць будынак Драматычнага Тэатру, дзе адбываўся ДругіКангрэс! Ён пабачыць, што ў той час, калі, трапіўшы на эміг-рацыю, сэнатар былога польскага сэнату стары Васіль Рагуля зьбіраў на вуліцы Эгінгену недакуркі, сучасны ..крывіцкі міністар па алькагольных cnpaeax“ Станіслаў Станкевіч пісаў прадажніцкі ліст генэралу Андэрсу, прапаноўваючы яму беларускае гарматнае мяса. Ён пабачыць, што калі пасол Юры Сабалеўскі стварыў у часе вайны Беларускую Народную Самапомач, якая вырвала з абыймаў галоднае => „Беларускія Навіны“, але паколькі паштовая сувязь паміж Францыяй і Нямеччынай была перарваная, газэта абслугоўвала фактычна адно эміг-рантаў у Францыі ды беларусаў войска Андэрса) не заставалася іншага выйсьця, як друкаваць нелегальна. Прычым нелегальнасьць палягала ня столькі ў дачыненьні акупацыйных уладаў (на што тыя глядзелі скрозь пальцы), колькі з разьлікам на начальства лягераў. Але ўмовы былі непа-раўнальныя ані з савецкай акупацыяй, ані з польскай ці нямецкай. Таму кожны, хто вычуваў здатнасьць да часапісьменства, кінуўся да рататару ці асадкі. Той „рататарны“ пэрыяд выявіў ці мала здольных журналістаў і навукоўцаў. У1947 г. беларусам выдалі першыя дзьве ліцэнзіі — на газэту „Бацькаўшчына“ і часапіс „Сакавік“— і гэта прыпыніла існаваньне часткі пэрыёдыкаў: журналісты й пісьменьнікі пачалі супрацоўнічаць з выдань-нямі, што выходзілі друкам. Наяўнасьць аўтараў, вольных у сваім лягерным часе, забясьпечыла выкарыстаньне ўсёй паперы, якая прызначалася згод-на зь ліцэнзіяй. Да грашовай рэформы ў Нямеччыне друк аднаго нумару „Бацькаўшчыны“ мог аплаціцца рэалізацыяй параўнальна невялікай коль-касьці амэрыканскіх цыгарэтаў. 3 1949 да 1951 г. у лягерным друку наступіў крызіс, зьвязаны з масавым выездам беларусаў у іншыя краіны. У гэтай сытуацыі сваю сумную ролю адыграў штомесячнік „За вяртаньне на Радзі-му“, што выдаваўся камітэтам генэрала Міхайлава ва ўсходнім Бэрліне й рассылаўся бясплатна ў адмысловых капэртах. 23 Лявон Юрэвіч сьмерці шмат суродзічаў, дыкрозныя„крывіцкія“экс-сакратары СНК БССР экс-Кандыбовічы прысабечылі сабе пасьля вайны грамадзкую касу. Ён пабачыць, як плявузгалі „крывічы“ з УНРРАўскім стажам накшталт Мечыслава Перапупа на арганізатара й кіраўніка перша-га „Саюзу Беларускае Моладзі“ — „Беларускае Хаткі“, потым савец-кага катаржніка, а пазьней ПрэзыдэнтаДругога Кангрэсу —Яўхіма Кіпеля. Ён пабачыць, як сапраўдны, а не „тэстамэнтавы“ сябра Рады БНР сьвятое памяці Мікола Шыла, пра якога калісьці ўся Беларусь сыіявала словамі Міхася Чарота Жыве Шыла, Грыб, Мамонька, Будзем жыць і мы, паміраючы, сьпяшаўся скончыць сваю „антыкрывіцкую“ працу „А што далей?“ і як за гэтая аплявалі ягоную магілу „крывічы“. Ён да-вядзе, чаму бязьлітаснае заўсёды НКВД не накіравала палотага польскага капітана Францішка Кушаля, разам з усімі афіцэрамі Рэчы Паспалітае, да Катыні, а выпусьціла яго з сутарэньняў маскоўскае Лубянкі на волю. Ён адзначыць, што калі сотні, тысячы самаадда-ных патрыётаў жаўнераў БКА гінулі ў няраўнай барацьбе за Баць-каўшчыну, тэй жа Францішак Кушаль дэзэртуе на Захад, каб як найхутчэй скласьці там заяву на годнасьць фольксдойча. Ён паба-чыць, што першы Беларускі Нацыянальны Камітэт на чужыне ў Рэгенсбургу стварыў зусім не„мізэрны брат вялікага брата“Міхась Міцкевіч і не палітычная інфузорыя Васіль Кендыш, а Аляксандар Ру-сак. Ён пабачыць, што першым старшынёй Беларускага Цэнтраль-нага Дапамаговага Камітэту быў не„крывіцкі біскуп“ Тамашчык, a протаярэй, магістар багаслоўя МікалайЛапіцкі. Ён пабачыць, што першую беларускую гімназію на чужыне заклалі не спадарыня Орса з мужам, а Хведар Шыбут. Ен пабачыць, што калі пісьменьнік-узвы-шэнец Юрка Віцьбіч дзяўбаў остэрбайтаўскай кіркай супрацьтанка-выя ірвы на беразе возера Шпірдынг, калі пакутнік Калымы паэта і драматург Тодар Лебяда хаваў сваё дзіцянё ў рыштаку за агароджай баўарскіх могілак, калі другі пакутнік Калымы паэта Ўладзімер Клішэвіч, ня вытрымаўшы зьдзекаў, уцёкуначы ад аплявушанага ім баўэра ў невядомасьць, прыціскаючы сваё дзіцянё, дык у гэты час антоны адамовічы ірозныя іншыя глебы альгердзічы яволілі ў шта-бе Розэнбэрга. Ён пабачыць, як цяперашні тэстамэнтавы „тэж-ма-гістар“ Аўген Каханоўскі закладае 23 кастрычніка 1945 г. у Рэгенс-бургу „крывіцкую“ нацыянал-сацыялістычную партыю, якая потым 24 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта разьдзярэ беларускую палітычную эміграцыю на два варожыя ляге-ры. Ён пачуе, што першым ударыў у магутны гістарычны звон Сьвя-. тое Сафіі Юры Стукаліч, а ўжо год пазьней задзілінькаюць супраць праваслаўя адлітаваныя ў Ватыкане вуніяцка-езуіцкія званы ў Па-рыжы („Божым Шляхам“), у Рэгенсбургу („Адраджэньне“), у Госьляры („БеларускаяДумка“) і ўЛёндане („Беларус на чужыне“). Ён пабачыць, што калі адзін з аўтараў Акту 25 Сакавіка генэрал Кастусь Езаві-таў і пісьменьнік Юрка Віцьбіч заклалі на чужыне Літаратурнае Згуртаваньне„Шыпшына“, якое паступова аб’яднала бязмалага ўсіх беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў-выгнанцаў, дык „крывічы“ імкну-ліся ўвесь час разбурыць гэтае апалітычнае Згуртаваньне і зачыніць ягоны аднайменны часапіс. Ён пабачыць, што ўсе свае грошы Бела-руская Міжлягерная Рада ўжыла не на выданьне сэксотаўскіх вы-даньняў, ішпо практыкуе „крывіцкі“ „БНЦ“, а на выданьне друкава-ных кнігаў Масея Сяднёва („Спадзяваньні“, „У акіяне начы“). Ён паба-чыць, якШчорсы, Коўшы, Стукалічы, Ільляшэвічы, Шыбуты, Вайце-хоўскія і інш. змагаліся супраць далучэньня беларускіх япіскапаў да Расейскае Зарубежнае Царквы і дагэтуль не вызнаюць яе, а тымча-сам „крывічы“, прапагуючы вунію, спрабуюць нацкаваць іх супраць праваслаўя і, атрымаўйіы адпор, прышылі мянушку „зарубежнікі“. Ён пабачыць, як зьнішчылі „крывічы“ 4 чэрвеня 1946 г. у Рэгенсбургу памешканьне Беларускага Праваслаўнага Аб’еднаньня, абранага ўсімі праваслаўнымі беларусамі Нямеччыны, і скінуўшы на падлогу „Пагоню“і сьвяты абраз Юрыя Пераможцы, патапталі іх ботамі. Ён пабачыць ня толькі разрэклямаваную „крывічамі“ 12-ку на чале з былым энкэвэдэшнікамАляксандрам Бутам, але запраўды гераічную плятлінгаўскую юнацкую 16-ку, якую тыя ж „крывічы“ выкінулі зь беларускага лягеру ў Рэгенсбургу. Ён пабачыць, як „крывічы“, перака-наўшыся, што ня ў стане апанаваць беларускія лягеры ў Гэгенсбур-ге, Гэрэнбэрге, Фэгенштраўсе, дамагліся ад УНРРА, а пазьней IRO іхнага зьнішчэньня. Ён пабачыць, якібо беларусаў, беларускіх сяля-наў-палешукоў уцяклі зь лягеру Остэргофэн у расейскі лягер Натэр-нбэрг ад „крывіцкіх“ палак. Ён пабачыць, як „крывіцкая“ газэтка „Бацькаўшчына“, цалкам падтрымоўваючы крэмлёўскую „Правду“ ды савецка-бэрлінскі „Тагішэ Рундшаў“ і „Нахт Экспрэс“, высуне бела-рускім нацььянальным дзеячам абвінавачваньне ў „квісьлінгоўстве“. Ён пабачыць, як цалкам падтрымае гэтае абвінавачваньне крэўны брат правакатара na справе Юрыя Лістапада, дэлегат сусьветна-га кангрэсу КІМ’у 1924 г. у Маскве „тэж-прэзыдэнт“Мік. Абрамчык, 25 Лявон Юрэвіч салідарызуючыся ў гэтых адносінах з Вышынскім. Ен пабачыць, як жменька польскіх падлабызьнікаў на чале з Галяком, што цалкам апраўдвае ў маральным сэнсе сваё прозьвішча, добраахвотна зьмяняе беларускі лягер Ватэнштэт на польскі лягер Маёрвік, каб адтуль пад аховай палякаў і за іхні кошт ганьбаваць на старонках пашкві-лянцкага часопісу „Летапіс“ беларускіх нацыянальных дзеячаў іпаа-собныя беларускія лягеры за „русафільства“. Ён пабачыць, як„кры-вічы“, што цалавалі на працягу ўсяго жыцьця і„ожал бялы“, і„акен-кройц“, і„красную звезду“, завішчэлі аб нацыянальнай здрадзе, калі беларуская нацыянальная стыхія ў Міхэльсдорфе зьняважыла „крывіцкі“ сьцяг. Ён пераканаецца, перагарнуўшы камплекты „Кронікі“, „Сітвы“, „Ожал Бялы“, „ДзеннікЖолнежа“, „Лех“, якрэкля-маваліся ўвесь час „крывічы“ палякамі, і ня знойдзе на старонках „Эхо“, „Посева“, „Обозренія“і іншыхрасейскіх газэтаў ніводнага сло-ва аб тых беларускіх нацыянальных дзеячох, якім „крывічы“ прышылі мянушку „русафілаў“. Ён перагледзіць сотні даносаў, якія склалі „крывічы“ ў IRO, палітычныя паліцыі і савецкія місіі на беларускіх нацыянальных дзеячаў і адначасна пераканаецца, што цяжка нават пералічыць усю тую мастацкую беларускую літаратуру, якую выдаў ганьбаваны „крывічамі“ за „зарубежніцтва“ беларускі лягер Ватэнштэт“4'. Меў рацыю Часлаў Сіповіч, зазначыўшы ў згаданым вышэй арты-куле, што „быў гэта, магчыма, найбольш цёмны і сумны час у жыцьці беларускай эміграцыі. Сваркі ўсялякага роду — палітычныя, рэлігій-ныя, ненавісьць і даносы множыліся, як бацылы заразнайхваробы“''2. Дзень, калі пісьменьнік прыбыў у ЗША — 26.09.1949 — можна лічыць днём зьяўленьня ў беларускай эміграцыйнай журналістыцы й палітыцы новага Віцьбіча. Яшчэ ў Нямеччыне ён пачаў рэдагаваць газэту, блізкую да „БІС“, — „Беларускае Слова“, на старонках якой таксама друкаваўся Ігнат Typ, але ўсё ж гэта было больш абачлівае ў сваіх выразах ды параўнаньнях выданьне. Тым ня менш, па прыезьдзе ў ЗША Віцьбіч да рэдагаваньня не вярнуўся (газэту пераняў Аляксандр Русак), а празь нейкі час, у 1954 г., напісаў ліст да Міколы Абрамчыка: 41 БІС. №22. 25 верасьня 1948. С. 3—5. 42 А. Дзе-ка. Юрка Віцьбіч // Божым Шляхам. №1—2 (143—144). 1975. С. 7. 26 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта „Глыбокапаважаны Спадар Прэзыдэнт! [...]Надысь атрымаў №5 (19) „Беларускага Слова“ і сталася до-сыць сумна. Сумна не з тае прычыны, што зьмест гэтага № „Б. С.“, як і папярэдніх, разьлічаны не на змаганьне з расейскім бальшавіз-мам, а на распальваньне грамадзянскае вайны ў сваёй жа эміграцыі. Па-першае, гарбатага толькі магіла выправіць, na-другое, аж занад-та дробны калібр мае зброя гэтых „змагароў“, na-трэцяе, бадай ніхто цяпер да голасу іх не прыслухоўваецца ў нашай хаце, а тым больш па-за ёй. Сумна сталася вылучна з тае прычыны, што ўжо значны час, як няма „Бацькаўшчыны“ — сумленьня нашае нацыяналь-нае эміграцыі, ейнага запраўднага і шчырага афіцыйнага, няўтомна-га амбасадара на чужыне нашага народу“43. Абрамчык адказаў: „Вельмішаноўны й дарагі спадар Віцьбіч. [...] Пішаце, „Беларускае Слова“ зрабіла на Вас благое ўражаньне. Час ад часу чытаю і я гэтую газэту. Безумоўна, шкода, што людзі ня ў той бок скіравалі сваю энэргію, але што парадзіш? Апазыцыя наша (бэцээраўцы) глыбока памыляюцца, думаючы, што Абрамчык прэтэндуе быць прэзыдэн-там Беларусі, або штоя нат трымаюсярукамі й зубамі за прэзыдэн-цтва на эміграцыі. Далёка ня так. Заданьне, якое паставіў сябе я, значна скрамнейшае. А ўласьне папулярызацыя нашай дзяржаў-насьці за граніцай і захаваньне канцэпцыі БНР“44. Паміж гэтымі датамі, прыездам Віцьбіча ў ЗША і перапіскаю з Аб-рамчыкам, стаіць яшчэ адна — 9 ліпеня 1951 г. Дзень, калі Юрка Віцьбіч афіцыйна выйшаў з БЦР і абвесьціў сябе „нэўтральным“ у дачыненьні да БЦР і БНР. I гэта быў той дзень, ад якога пачалася Віцьбічава самота. Натуральна, былыя аднапартыйцы не маглі дараваць й ніколі не даравалі вырачэнства, што ў невялічкім Саўт-Рывэры, неафіцыйнай сталіцы БЦР, вычувалася штодзённа на побытавым узроўні даволі во-стра. Але й беларусы зь іншага лягеру, БНР, не забыўшыся на артыку-лы Ігната Тура, ня кінуліся з абдымкамі да пісьменьніка. Сёньня складана назваць (калі наагул магчьіма) сапраўдную пры-чыну Віцьбічавага выхаду з БЦР. Сам ён неаднаразова паўтараў, што асноўная задача палітычнае эміграцыі — змагацца з Масквою, з баль-шавізмам, а не паміж сабою, і ў Амэрыцы тое зрабілася для яго зусім зразумелым. Цалкам магчыма. 43 Ліст Юркі Віцьбіча да Міколы Абрамчыка ад 22.09.1954. 44 Ліст Міколы Абрамчыка ад 10.01.1955. 27 Лявон Юрэвіч Дакладна іншае: у выніку Віцьбіч застаўся ня толькі без былых паплечнікаў, не здабыў новых, але й, што мо было больш істотным для яго, перастаў быць рэдактарам адразу чатырох выданьняў. Натуральна, ён мог надалей дасылаць свае творы ў іншыя рэдакцыі, што й рабіў пазьней ахвотна, рэдка адмаўляючы каму, але тое былі нарысы пра Беларусь — на замову, фэльетоны — на змаганьне з „завяртанцамі“. Віцьбічава ж натура прагла змаганьня з жывымі. Вынікам зьмены палітычнага кірунку сталіся пэўныя перамены і ў жыцьці Юркі Віцьбіча. Першая — ён пачаў моцна піць. Гэтая хвароба не абыйшла ня толькі яго: піў Мікола Панькоў, заплянаваўшы веліч праектаў, энцык-ляпэдыю, кронікі, але нічога не дарабіўшы, ня выдаўшы; піў Алесь Салавей, згубіўшы натхненьне на заводах Аўстраліі; піў Уладзімер Дудзіцкі (Гіцкі), губляючы ў няспынных уцёках ад жанчын і іхных мужоў рукапісы ўласных твораў; піў Ізыдар Гуткоўскі, так ніколі і ня скончыўшы бясконцага ўкладаньня зборніка паэзіі свайго брата, Язэ-па Пушчы; пілі іншыя45. Зрэшты, Віцьбіч піў, як Стась Станкевіч, — 45 Антон Адамовіч, абмяркоўваючы магчымую кандыдатуру супрацоўніка для радыё „Вызваленьне“, пісаў Міколу Абрамчыку (02.09.1957): „Становішча, занятае Вамі што да Віцьбіча й Сяднёва, падзяляю цалкам. Ня думаю, каб Віцьбіч сам прасіўся й паехаў наагул — гэта за яго хтось стараецца бязь ягонага ведама (а мо якіясь зарубежнікі ці паўзарубежнікі, мо Шчорс, які часам каля камітэту пакручваецца, і яго й Сяднёва ткнулі). Сяднёў летась прасіў мяне разьведаць у Мюнхэне, ці ўзялі б яго, але калі я ехаў сёлета і ўспомніў яму пра гэта, сказаў, што гэта неактульна. Паўтараю яшчэ раз, што матывы Вашыя супраць абедзьвюх гэтых кан-дыдатураў, асабліва ў сучаснай сытуацыі, зусім слушныя, і ня думаю, каб нехта зь інійых нат падумваў нешта рабіць за іх; у кажнымразе, будзем іх толькі валіць, а не падпіраць, калі йіто б. Мушу расчараваць Вас і што да Гуткоўскага. Хоць язьім яшчэ й ня бачыўся, але болый чым пэўны, што ён нізавошта не паедзе. Калі ж бы й здарыўся нейкі цуд і ён даў зго-ду, дык трэ было б узяць на ўвагу гэткія рэчы: 1. тая ж чарка ў яго на тым жа месцы, а мо яшчэ й горш, як у каго; 2. пры гэтым якраз па лініі гэтае чаркі Гіцкі яму даўны й блізкі кумпан; 3. калі ЗаЗаць сюды ягоныя моцныя антызаходніцкія пачуцьці, дык адзіны фронт з Гіцкім прынам-ся на першы пачатак забясьпечаны; 4. сюды ж трэба дадаць пачуцьцё непрыязьні да Сыча й „нацьіянал-камсамольцаў“, як ён дражніць Цьвірку, Запрудніка й пад., дарма, што асабіста іх ня знае; 5. наагул, у сужыцьці чалавек ён цяжкі, калі ня болый; 6. нарэшце, нельга ігнараваць і ягонага кампанаваньня з Паньковым з усімі адсюль высновамі“. 28 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспакдэнта паміж працаю: знаходзячы ў сабе настрой і жаданьне сесьці за чарго-вы нарыс, але ўжо ніколі не напісаўшы ні радка мастацкае прозы46. Другой пераменаю стала супраца з „Новым Русскнм Словом“. От дзе ён мог даць волю свайму сарказму, сваім — будзем шчырымі — улюбёным дэмагагічным прыёмам. Там, у рубрыцы „Допісы чытачоў“, віравала сапраўднае жыцьцё, якога не ставала яму ў беларускай пэры-ёдыцы. Трэцяю акурат сталася інтэнсіўнае ліставаньне. Эпісталярыюм ня толькі адлюстроўвае стасункі, адносіны двух чала-век, ён ня толькі падтрымоўвае гэтыя адносіны, але й разьвівае іх. Калі ліставаньне вялося праз параўнальна вялікі час, чытач можа бачыць гэтае разьвіцьцё, ягоны ўздым ці заняпад або нават нараджэньне новых адносінаў. Як заўважыў амэрыканскі дасьледнік Брус Рэдфард, ліста-ваньне ня проста адбівае сьвет, як люстэрка; яно — сьветаўтваральнае47. Толькі каб бачыць ды разумець разьвіцьцё адносінаў, неабходна прынамсі ведаць зыходны пункт — іх пачатак. Палітычны (а адгэтуль і грамадзкі, а далей — і побытавы) расклад на сьвітанак 1950-х, час, якім датуюцца першыя карэспандэнцыі наяў-нага Віцьбічава ліставаньня ў ЗША і які зьяўляецца кантэкстам — важ-ным! — гэтага ліставаньня, выглядаў больш-менш наступным чынам. Магчыма, чытач зьвярнуў увагу на патлумачэньне Абрамчыкам у лісьце да Віцьбіча тэрміну „апазыцыя“ — „бэцээраўцы“. Прэзыдэнт БНР меў на ўвазе асноўную апазыцыю, але й блізу не адзіную. Пасьля 46 У лісьце да Вітаўта Тумаша (30.11.1952) Віцьбіч гэтак вызначае радавод сваіх нарысаў: „Нумар 2 „Запісаў“ [БІНіМ], за вылучэньнем хіба кампіля-цыйнага артыкулу Уладзімера Сядуры, спакідае добрае ўражаньне. Ад-нак мяне асабіста зьдзівіла рэцэнзыя Праф. Л. Акіншэвіча наконт тво-ру Галіны Родзькі-Русак „Барбара Радзівілянка“, дзе між іншым рэцэн-зэнт значае, што ўпершынюмы, беларусы, маем „удалую сынтэзу стро-гага дасьледаваньня й жывое, напоўбэлетрыстычнае формы“.Яасабіста без малога 25 год і можа не бяз посьпехаў працую ў гэтай галіне. Сваім настаўнікам лічу найвыдатнага майстра „ўдалае сынтэзы“ Вацлава Ластоўскага. „I вось прыйшоў Малерб“ — у асобе Галікы Родзькі-Русак. Міжволі ствараецца такое ўражаньне, што і Ластоўскі, і Віцьбіч і ініа. зьяўляюцца толькі нязграбнымі папярэднікамі Галіны Родзькі-Русак, ня годнымі ўвогуле таго, каб расшнуроўваць ейкыя чаравікі. Безумоўна, трэба падтрымліваць маладыя таленты, але ня варта пры гэтым пе-рабіраць мерку й крышыць крэслы“. 47 Redford, Bruce. The Converse of the Pen: Acts of Intimacy in the Eighteenth-Century Familiar Letter. Chicago: University of Chicago Press, 1986. P. 9,16. 29 Лявон Юрэвіч вялікага падзелу — на крывічоў і зарубежнікаў — падзел і драбленьне палітычнае эміграцыі працягваліся надалей. БЦР у параўнаньні з БНР мела тую перавагу, што менавіта ейныя прадстаўнікі першымі прыехалі зь лягераў DP у ЗША, а таму раней па-чалі наладжваць кантакты з палітычнымі арганізацыямі іншых нацы-янальнасьцяў. БЦР у ЗША рэпрэзэнтоўваў выканаўчы камітэт, абраны ў верасьні 1954 г., зь Нікандрам Мядзейкам на чале, ягоным заступнікам Аўгенам Занкавічам і сакратаром Сьвятаславам Каўшом. Найболыпую апазыцыю Радаславу Астроўскамуўнутры БЦР скла-даў Беларускі кангрэсавы камітэт, створаны на ўзор Украінскага канг-рэсавага камітэту й кіраваны доктарам Міколам Шчорсам. Сутнасьць супрацьстаяньня пакладалася ня столькі ў палітычных поглядах, колькі ў амбіцыях Шчорса ачоліць Раду. Восеньню 1953 г. ён выдрукаваў прак-лямацыю, дзе абвяшчаў, што Камітэт болып не падначальваецца Аст-роўскаму й не зьяўляецца часткаю БЦР. Разам зь ім пакінулі БЦР Юры Сабалеўскі, Іван Касяк, Віктар Чабатарэвіч. Існавала таксама невялікая групоўка „Беларускіх патрыётаў“, што выдавала пэрыёдык пад тым самым назовам (Антон Даніловіч (Янка Золак). У сваіх артыкулах яны найболып атакавалі Шчорса. Яшчэ адной партыяй, што вызнавала Астроўскага, была Беларус-кая народная партыя, якую ачольваў Яўхім Кіпель. Беларускі вызвольны рух, кіраваны на той час зь Нямеччыны За-рэчным, меў свайго прадстаўніка ў Саўт-Рывэры — Сяргея Казакова. БВР адышоў ад Астроўскага ў 1953 г., а на канфэрэнцыі ў Манчэстэры (Брытанія, жнівень 1954 г.) была афіцыйна зацьверджаная іхная неза-лежнасьць як ад БЦР, гэтак і ад любой іншай палітычнай партыі. Прыхільнікам БЦР уважаў сябе й Масей Сяднёў — праз свае анты-каталіцкія й русафільскія погляды48. 48 БЦР падтрымоўвалі (старшыні або прэзыдэнты арганізацыяў у ЗША пада-юцца па стане на 1955 г.): Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы ка-мітэт(а. М. Лапіцкі); Беларуска-амэрыканская нацыянальная радаўЧыка-га (Салавей); Беларуская праваслаўная царква сьв. Еўфрасіньні Полацкай (a. М. Лапіцкі); Беларускі царкоўны камітэтуАмэрыцы (В. Місюль); Згур-таваньне беларускіх жанчын у Амэрыцы (А. Брылеўскі); Саюз беларускай моладзі ў ЗША (М. Сенька); Згуртаваньне беларускіх скаўтаў (У. Пеляса); Беларускае страховачнае таварыства пры Украінскім работніцкім саюзе (В. Чабатарэвіч); Беларускі хор у Саўт-Рывэры (А. Евец); Беларуская футбольная дружына „Нёман“ (С. Казакоў). 30 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Прыкладна гэтаксама выглядалі справы і ў БНР. Большая частка сябраў Рады падтрымлівала палітычны кірунак прэзыдэнта Абрамчы-ка, але і ён меў нутраную апазыцыю ў асобе Аўгена Калубовіча з кіра-ваным ім Аб’еднаньнем беларускіх нацыянал-дэмакратаў. Асноўную нязгоду выклікала супраца Абрамчыка з Амэрыканскім камітэтам за вызваленьне ад бальшавізму. У 1954 г. Калубовіч афіцыйна пакінуў Раду БНР, але частка сябраў ягонае партыі не далучылася да свайго старшыні. У межах БНР дзеяла Ўсекрывіцкая (беларуская) дэмакратычная незалежніцкая злучнасьць, якую ачольваў Ян Станкевіч. Паміж ім і Абрамчыкам былі ня столькі палітычныя, колькі асабістыя непаразу-меньні й прэтэнзіі. У сьнежні 1954 г. д-р Станкевіч за неэтычныя паво-дзіны і закіды асобным сябрам быў часова выведзены з Рады. Прэзыдэнта БНР падтрымлівалі таксама Беларускі незалежны народны хрысьціянскі рух, Беларускі сялянскі саюз (Васіль Рагуля) і Беларускі нацыянальны цэнтр (Лявон Савёнак)49. Леанід Галяк, некалі зацяты вораг БЦР, пасьля таго, як Франц Ку-шаль адсунуў яго з пасады рэдактара „Беларуса“, выйшаў з Рады й пачаў навязваць кантакты з групаю Міколы Шчорса. Да БНР належаў і Мікола Панькоў, хоць усім было вядома, што там ён фактычна выконваў ролю інфарматара Сяргея Хмары5°. 49 БНР вызнавалі наступныя арганізацыі (старшыні або прэзыдэнты аргані-зацыяўу ЗША падаюцца па стане на 1955 г.): Беларуска-амэрыканскае за-дзіночаньне (М. Тулейка); Згуртаваньне беларусаўу штаце Ілінойз (В. Па-нуцэвіч); Беларускае аўтакефальная праваслаўная царква (Мітрапаліт Васіль (Тамашчык); Беларускае каталіцкае згуртаваньне (С. Грынкевіч); Згуртаваньне беларускіх жанчын (Н. Орса); Згуртаваньне беларускіх кам-батантаўі вэтэранаў (Ф. Купіаль); Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэ-рыцы (М. Белямук); Згуртаваньне беларускіх скаўтаў (В. Пануцэвіч); Бела-рускае студэнцкае таварыства ў Злучаных Штатах Амэрыкі (В. Русак); Бе-ларускі інстытут навукі і мастацтва (В. Тумаш); Усебеларускі архіў у Амэры-цы (М. Панькоў); Аб’еднаньне беларускіх лекараў на чужыне (В. Тумаш); Крывіцкае (беларускае) навуковае таварыства Франціша Скарыны (Я. Станкевіч); Беларускі выдавецкі фонд (М. Міцкевіч); Саюз беларускіх журналістых (М. Панькоў); Беларуская бібліяграфічная служба (М. Пань-коў); Беларускія хоры (А. Валюшка, Нью-Ёрк; М. Куліковіч, Кліўлэнд); Бе-ларускі спартовы клюб у Нью-Ерку (М. Казьлякоўскі); Беларускія футболь-ныя дружыны („Беларус“, Нью-Ёрк; „Пагоня“, Кліўлэнд). 50 Зь ліста Вітаўта Тумаша да а. Лява Гарошкі ад 19.05.1955: „Цяпер — такса-ма ў парадку дыскрэцыі — хачу Вам крыху й пажаліцца з тутэйшых^ 31 Лявон Юрэвіч Трэба сказаць, што нават калі БЦР пасьля сьмерці Астроўскага існа-вала адно намінальна, праблемы Рады БНР працягваліся надалей. Неўзабаве пасьля абраньня на ейнага прэзыдэнта Вінцэнта Жук-Грыш-кевіча Раду пакінуў шэраг дзеячаў, пра што ў гісторыі ведама значна менш. Станіслаў Станкевіч у лісьце да былога пасла польскага Сойму Аляксандра Стагановіча тлумачыў свой учынак наступна: „Вельмі Паважаны йДарагі СпадарА. Стагановіч, Вельмі дзякую за Ваш ліст з 21 верасьня сёлета, які атрымаў сёньня й сяньня ж, пад сьвежым уражаньнем, адказваю на яго. Перш-наперш што да майго выхаду зь цяперашняй Рады БНР пад цяпе-рашнім ейным кіраўніцтвам. Тут раблю вынятак і перасылаю Вам копіюмайголіста пра выхадмой з Рады БНР, але толькі для Вашага вылучна ведама, бо я прыабяцаў д-ру В. Грышкевічу, на ягоную просьбу, не пашыраць пра мой выхад з Рады. Калі сьв. пам. Прэзыдэнт Абрамчык падчас свайго апошняга побыту ў ЗША мяне пытаўся, ^клопатаў. Некалькі год таму Вы., акурат, запрапанавалі стварыць пры ІнстытуцеАрхіў ды на архівара-кіраўніка выбраць сп. Панькова. Гэ-так паўстаў УсебеларускіАрхіў.АднакПанькоў аказаўся да гэтай пра-цы неадпаведны. Першая рэч, ён таксама пачынае „пахварваць“ на тую ж хваробу. Было тут ужо пара публічных скандалаў. Адзінраз у мінулым годзе сваімі выступамі пад п’яную руку публічна сарваў практычна рэ-фэрат праф. Акіншэвіча. На шчасьце, на ім было толькі пара дзясяткаў нашых, а нікога чужога. Гэта прыносіць незвычайныя шкоды арганіза-цыі. Прышлося яго пры апошніх выбарах адсунуць з управы Інстытуту. Гэта — адзін „бок мэдалю“. Другі — ён здаўна быў ціхім супрацоўнікам Хмары. Ад мінулага лета працуе тут пад ягонымі загадамі поўнаю па-раю. Пераслаў яму (наколькі тут ведама) копіі пратаколаў сэсіі БНР (паколькі ён быў сакратаром тады), пачаў зь ягонага ж загаду біць паш-квільную літаратуру тыпу Асіпчыка дый Попкі — хіба дасланы Вам „Наш Кліч“быццам ангельскага выданьня, а біты йрэдагаваны цалкам тут Паньковым (як гэта выяўлена тут напэўна). Інстытут — арга-нізацыя непартыйная. I калі нехта мае іншыя палітычныя пагляды — гэта рэч для арганізацыі неістотная. Але ёсьць і „але“ — аўтары й пра-дукцыянэры тыпу Асіпчыка, Попкі і г. д., якой бы групы яны не былі, не надаюцца да ніякай работы ў апартыйнай навуковай арганізацыі, не надаюцца й на становішча кіраўніка архіву: бо хто ж дасьць нешта са-ліднейшае ў такі архіў, калі будуць ведаць, што кіраўнік у кажны ма-мэнт без аніякіхмаральньіх скрупулаў зможа іх выкарыстаць для паш-квільнай ананімнай літаратуры“. 32 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта што я думаю, калі сваім заступнікам і эвэнтуальна наступнікам зробіць ён д-ра В. Грышкевіча, я адказаў, што іншай кандыдатуры ня бачу таксама. Значыцца, я ня быў тады ўпярэджаны да кандыдату-ры д-ра В. Грышкевіча, а ўважаў, што спасярод нас тут усіх ён мае найболыйыя дадзеныя стаяць на чале БНР: першае — гэта ідэй-насьць, якой ад яго адняць нельга; другое, вольны ад усяго іншага час, трэйцяе — матар’яльныя магчымасьці дзейнасьці, бо, як я пераканаў-сяйна сваёй скуры, разьлічваць на дапамогу нашых багацейшых як рэкампэнсату таго, што яны нічагусенькі ў беларускай справе ня робяць, нельга. Абяцанка звычайна застаецца абяцанкай. 3 гэтае прычыны я паступова ўжо адыходжу ад маёй актыўнасьці па лініі рэспубліканскай партыі й здаецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў адыйду цалкам.Думалася тады, што д-р В. Грышкевіч, будучы чала-векам бясспрэчна ідэйным ды маючы аб’ектыўныя ўмовы для дзей-насьці, хоць і не дараўняе Абрамчыка, але прынамся будзе больш-меній на месцы. Тымчасам па сьмерці Прэз. Абрамчыка, калі ён да апошняй сэсіі Рады быў спачатку ягоным пасіўным заступнікам, a потым і пасіўным наступнікам, ды пры ўсіх іншых ягоных ходах, я пабачыў і зразумеў, што далей аставацца ў Радзе было б мэтазгод-ным адно ў выпадку, калі б у ейных радох мантаваць здаровую апа-зыцыю й рэчовай крытыкай змусіць да належнае дзейнасьці. Вось жа роля гэткага апазыцыянэра для мяне выдалася цалкам немагчымай. Па-першае, не было ў мяне для гэтага ані часу, ані энэргіі, ябой без тагомаю па вушы работы ў сувязі з газэтай. Дру-гое, такая апазыцыя, хай сабе й вельмі тактоўная, ня была б падт-рыманая большасьцю сяброў Рады. Рэч у тым, што бальшыні сяброў Рады асабіста падабаецца гэная бязьдзейнасьць, бо бязьдзейнасьць кіраўніцтва дазваляе быць бязьдзейнымі ім самім, а займацца бескла-потна зарабляньнем даляраў. Таму адзіным магчымым для мяне кро-кам быў выхад з Рады БНР, даволі вымоўна, на маю думку, уматыва-ваны гэнай маёй заявай, копія якой для Вашага асабістага ведама тут залучаецца. Да ўсіх згаданых бедаў далучаецца яшчэ адна, да-волі загадкавая, бяда, якая, аднак, ня мела ўплыву на мой выхад з Рады, але якая заіснавала й пра якую нам усім таксама нельга пуб-лічна гаварыць, каб ня даць козыраў у рукі нашым ворагам. Ведама Вам гэта ці не, але ізь сьмерцяй Прэзыдэнта Абрамчыка Рада БНР перастала быць легітымным дзяржаўным органам БНР і законным прадаўжальнікам традыцыяў слаўнае БНР і носьбітам сувэрэнных правоў беларускага народу. Усе гэтыя прэрагатывы меў Прэзыдэнт 33 Лявон Юрэвіч выступаў за сучасную палітыку расейскай эміграцыі ды супраць бела-русаў-сэпаратыстаў. Ягоных артыкулаў у „Новом Русском Слове“ Віцьбіч ніколі не пакідаў без адказаў55. Вось гэткім, багатым на новыя палітычныя ўтварэньні, быў пачатак 1950-х гг., калі Юрка Віцьбіч быў даслаў свой першы ліст Антону Ада-мовічу. Натуральна, асабістыя прыязьні Віцьбіча залежалі далёка ня толькі ад партыйнасьці суразмоўцы. Яскравы таму прыклад — Уладзімер Ся-дура. Зрабіўшы ўдалую акадэмічную кар’еру (асабліва для эмігранта-гуманітарыя), ён трымаўся ўбаку ад усіх палітычных фармаваньняў — дый ад шырэйшае эміграцыі таксама, не ўваходзячы ў грамадзкія ар-ганізацыі, не належачы да беларускае царквы56. Нешматлікія ягоныя 55 Зь ліста Вітаўта Тумаша да Юркі Віцьбіча ад 03.12.1954: „Вельмі паважаны сп. Віцьбіч! Сяньня прачытаў у нядзельным нумары „Нового Русского Слова“ супрацьбеларускія блявоціны „сваёй косткі, што чужым мясам абрасла і сьмярдзіць“, гаворачы словамі нашага кашталяна Смаленска-га Мялешкі, гадуна-янычара чарнасоценнай настаўніцкай сэмінарыі Івана Баранцэвіча. Гэты „фэдэралісты“, як чорт у ведамых і слаўных нашых казках з Случчыны Сержпутоўскага, адным узрыгам намогся апаганіць усю беларускую справу, і прошласьць, і сучаснасьць, і мову, і культуру, і палітыку. Накідаецца ён і на Вас, сугеруе ману, перакруч-ваньне фактаў і гісторыі. Ня ведаю, ці будзеце й ці зьбіраецеся гэтай „сьмярдзючай костцы“ адказваць, алё гэткую магчымасьць дапушчаю, і гэта ня толькі таму, што заатакаваў і Вас асабіста, бо паганіць ён справы нашы агульныя, і тут асабістыя рэчы малаважныя, але й таму, што Вы найчасьцей у „H.P.C.“ на беларускія тэмы пітаце, нават пера-лічаны ў сьпісе сталых супрацоўнікаў. А адпор даць трэба, бо гэты чар-насоценны павук-перакіншчык намагаецца падгрызьці беларускую спра-ву ў карні, высоўваючы старыя расейскія цьверджаньні, што ўся гісто-рыя Беларусі — „выдумка“ нашых„самастьшнікаў“. Думаю, што ягоны артыкул паявіўся ў газэце невыпадкова, а гэта плянавая акцыя ўсяго фронту Керанскі—Мельгуноў—Вайнбаўм, якія ў гэтым месяцы акурат распачалі генэральную атаку на Парыскі Блёк, на нацыяналаў, атаку-юць адным артыкулам за другім, ціснуць на Амэрыканскі Камітэт усімі магчымымі спосабамі, каб той часам не пайшоў на нейкія далейшыя ўступкі„нацыяналам“, „расчленйтелям". Вось для гэтага даецца месца дляДзікіх ды Баранцэвічаў у „H.P.C.“. I дзеля гэтага няма пэўнасьці, ці Ваш, ці чый-небудзь іншы матар’ял супроць гэтых„стаўбоў“Вайнбаўма наагул будзе прапушчаны. Але пісаць, na-мойму, трэба“. 56 Уладзімер Сядура й ягоная жонка пахаваныя на могілках Расейскай пра-васлаўнай зарубежнай царквы ў Джорданвіле, штат Нью-Ерк. 36 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта беларускія кантакты былі зь сябрамі літаратурнага згуртаваньня „Шыпшына“ й БІНіМу. Напэўна, вытокі Віцьбічавага стаўленьня трэба шукаць у мінулым, але не ў даваенным, калі Сядура належаў да „Маладняку“ і пісаў кры-тычныя артыкулы, рэцэнзіі, закідаючы аўтарам „нацыянал-дэмакра-тызм“ і „трацкізм“ — падобных публікацыяў не пазьбегнуў у той час і сам Віцьбіч. У Нямеччыне ж Сядура пачаў менаваць сябе „доктарам філялёгіі“, хоць усе менчукі адмаўлялі факт ягонае абароны; узяў сабе псэўданім „Глыбінны“, што слаба адпавядала павярхоўным, кампіля-цыйным артыкулам. Гэта й вытлумачвае Віцьбічавы сарказм у лістах57. 57 Нібыта няма нястачы ў матэрыялах што да Сядуравага жыцьцяпісу: пісаў ён пра сябе ахвотна. Разам з тым, думаецца, варта падаць недрукаваны аўтабіяграфічны „Кароткі жыцьцяпісУладзімера Сядуры (Глыбіннага)“, бо той утрымлівае невядомыя раней факты й добра характарызуе асобу аўта-ра — асабліва калі ўлічыць, што раман „Вялікія дарогі“, пра які згадвае Сядура, аўтабіяграфічны: „Нарадзіўся ў беларускай сталіцы Менску 11 (24) сьнежня 1910 году ў сям’іМарыі (уроджанай Шабан) і Ільлі Сяду-ра. Па сканчэньні сямігодкі ў 1927 г. паступіў у Менскі Пэдагагічны Тэх-нікум імя Ўсевалада Ігнатоўскага. У1928 г. пачаў зьмяшчаць вершы ў літаратурным студэнцкім часапісу „Крыніца“. Тады ж далучыўся да літаратурнага аб’еднаньня „Маладняк“. Улетку 1929 г. пачаў друкаваць у беларускай газэце „Савецкая Беларусь“ мастацкія нарысы й крытыч-ныя зацемкі. У1930 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзя-леньне Беларускага Дзяржаўнага Ўтвэрсытэту і неўзабаве ўвайшоў у новае пісьменьніцкае аб’еднаньне БелАПП. У студзені 1933 г. быў арыш-таваны разам з маладымі пісьменьнікамі — Лукашом Калюгай, Максі-мамЛужаніным, СяргеемАстрэйкай і Фэліксам Купцэвічам, зьвінавача-ны ў антыдзяржаўніцкай дзейнасьці і як нацыянал-дэмакрат быў сасла-ны на тры гады ў Сібірскія, а пазьней у Байкала-Амурскія канцлягеры. Па адбыцьці тэрміну зьняволеньня ня меў магчымасьці зьвярнуцца ў родны горад і колькі гадоў мусіў жыць у Расеі. Спачатку бадзяўся на Каўказе. Пазьней, калі ўдалося схаваць сьляды былога выгнаньня, вучыўся ў Мас-коўскім і Ленінградзкім унівэрсытэтах. Вышэйшую навуку закончыў у 1929 s., а ў наступным годзе ўдалося часова асесьці ў родным Менску. Тут у траўні 1941 г. абараніў доктарскую дысэртацыю пры Беларускай Ака-дэміі Навук і атрымаў годнасьць доктара філялягічных навукаў. У пер-шы дзень вайны зноў арыштаваны, але на трэці дзень уцёк з этапу па дарозе зь Менску ў Магілёў. У вайну разгарнуў актыўную журналістыч-на-творчую дзейнасьць і выдаваў першы ў гісторыі беларускіх друкаў літаратурна-мастацкі часапіс заходне-эўрапейскага ўзору. Пытанькі ад-раджэньня беларускае культуры, дасьледаваньне і асьвятленьне ейных^ 37 Лявон Юрэвіч Зрэшты, падобнае стаўленьне характэрна было ня толькі для яго. Вітаўт Тумаш у лісьце да Аўгена Каханоўскага піша: „Пераходзячы да пастаўленай Вамі першай справы (дыскрэт-наіі), справы Сядуры: яна паказалася з друку вось толькі гэтымі днямі, якВам ведама — у ангельскай мове58. На напісаньне гэтай пра-цы Сядура праз больш, здаецца, як тры гады, атрымліваў стыпэн- узвышшаў ва ўсіхразгалінаваньнях у мінулым ісяньня заўсёды кіравалі творчаю працай. На працягу тыхжахлівыхгадоў ваеннае навалы ахвяр-наю працаю на дабро роднае культуры падрыхтаваў аж тры вялікія кнігі: „Жыве Беларусь!“, „Гісторыя Беларускага Тэатру“ і „Беларускае мастацтва“. Увесну 1944 г. першыя дзьве ў Рызе, а трэцяя ўМенску ўжо друкаваліся. Ваенныя падзеі і эвакуацыя засьпелі іх у карэктурных адбі-тках і перашкодзілі пабачыць сьвет. У1947 г. у Нямеччыне падрыхтаваў да выданьня нямецкі тэкст і колькі сотняў ілюстрацый да кнігі „Бела-рускае мастацтва“, але на гэтыраз перашкодзіла грашовая рэформа ды абыякавасьць дзе-якіх нашыхжа чыньнікаў. У1951 г. у кастрычніку даб-раўся нарэшце даАмэрыкі. Тут здолеў выклікаць зацікаўленьне пытань-нямі беларускае культуры з боку дзе-якіх амэрыканскіх навуковых колаў і атрымаў магчымасьць працы над стварэньнем вялікай гісторыі нашай культуры. Першы том яе пад назовам „Беларускі тэатар і драма“ў колькі com бачынаў ужо друкуецца ў ангельскай мове ў Ню Ёрку. Улет-ку 1954 г. спаўняецца дваццаціпяцігодзьдзелітаратурна-навуковай дзей-насьці. Да гэтых угодкаў падрыхтаваў вялікі зборнік на 500 бачынаў літаратурна-навуковых працаў з галіны літаратуры, мастацтва, тэ-атру, музыкі, этнаграфіі і гісторыі пад назовам „Да ўзвышшаў роднае культуры“.Адначасна працуе над вялікім раманам — трылёгіяй. Пача-так трэцяе часткі [напэўна, Сядура.памыліўся й меў на ўвазе першую частку] — „Вялікія дарогі“ — зьявіўся ў навуковым часапісу „Beda“ за 1952 г. Трылёгія мае ахапіць эпоху найноўшага беларускага адраджэнь-ня, падзей апошняе вайны і долю нашае эміграцыі. У адрознасьць ад міну-лае нашае літаратуры, у рамане ўпершыню даецца абраз сьвядомага інтэлігэнта-змагара за долю свайго народу. Калі інтэлігэнты ў творах Максіма Гарэцкага яшчэ шукалі Беларусь і не заўсёды знаходзілі яе, дык тут герой яе ўжо знаййюў і за яе змагаецца зь цёмнымі сіламі, супраць паняволеньня. У асяродку творчае задумы аўтара стаіць магутны воб-раз найноўшага адраджэнца, ягоныя гэроімаюцьжыць поўным інтэлек-туальным жыцьцём, эўрапейскімі і агульна-чалавечымі інтарэсамі“. Жыцьцяпіс датаваны сьнежнем 1953 г. Наагул, зьменаакцэнтаўурознача-савых Сядуравых аўтабіяграфіях заслугоўвае асобнага артыкулу. 58 Seduro, Vladimir. The Byelorussian theater and drama. New York: Research Program on the USSR, 1955. 38 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта дыю ад Фордаўскага фонду. Пераглядаць уважней яе не прышлося, хоць надрукаваную ўжо бачыў гэтымі днямі. Пра самую працу не магу нешта канкрэтнае сказаць, бо зь ёю яшчэ не знаёмы, дыкмагу толькі служыць агульнымі інфармацыямі, якія тут існуюць у Нью Ёрку, і перадаюць агульны пануючы тут пагляд на ўсю справу. Пер-шая справа — гэта тое, што расейскі тэкст, які Вы атрымалі, ня ёсьць дакладным тэкстам кніжкі. Падчас друку амэрыканцы кнігу на некалькі дзясяткаў бачынаў скарацілі, выкідаючы слабейшыя мейсцы. Дзеля гэтага я ня пэўны, ці наагул бясьпечна пісаць рэцэнзію не па арыгінале. Каліходзіць аб агульную апінію аб самым аўтары — яна тут (шчыра й дыскрэтна гаворачы) ня важная. Сядура лічыцца за вельмі павярхоўнага публіцысту. Піша ён часта пад псэўданімам Глыбінны, што дае, напрыклад, Віцьбічу магчымасьць у лістах ста-ла менаваць яго ў дужках„Павярхоўным“. Гэткі запраўды ён і ёсьць. Нядаўна тут чытаў рэфэрат ,Дастаеўскі ў крытыцы“. Увесь рэфэ-рат збудаваны гэтак: цытаты, цытаты, павязаныя толькі ска-замі — „гэты сказаў так, гэты сказаў так“~ свайго абсалютна нічога.Дзеля свайго цяжкогахарактару (перадусім нястача звычай-нага выхаваньня) мала мае прыяцеляў, ці лепш кажучы — зусім іх ня мае сярод пісьменьнікаў цілітаратараў. Адзіны Віцьбіч, хоць у лістах і кпіць зь яго, яшчэ трымае нейкую зь ім сувязь“59. Усе згаданыя вышэй фігуранты адыгрываюць свае ролі ў выдрука-ваных далей лістах Юркі Віцьбіча да Антона Адамовіча ды Янкі Запруд-ніка — чалавека маладзейшага ад аўтара эпісталярыюму й Адамовіча, а таму й адносіны ў карэспандэнцыі выбудоўваюцца інакшыя — менш успамінаў, менш чутага-бачанага пра супольных знаёмых (калі тое не 59 Ліст Вітаўта Тумаша да Аўгена Каханоўскага ад 19 05.1955. Трэба прызнаць, што ня ўсе падзялялі падобную апінію. Гэтак, А. Каханоўскі, азнаёміўшы-ся зь Сядураваю працаю, піша Тумашу: „Хацеў бы ўслух паўтарыць свой пагляд, які неаднойчы выказваў жонцы. На мой пагляд, самыя выдатныя навуковыя працы, якімі можа пахваліцца наша эміграцыя за 15 год свайго існаваньня, гэта: із паўнейшыхманаграфіяў такдэтальна распрацава-ная тэма У. Сядураю „Беларускі тэатар і драма“ (із увагамі праф. Кар-повіча); із меншых сваім аб’ёмам, але глыбейшых філязофскім абагуль-неньнем і арыгінальнасьцю ідэяў працы праф. Л. Акіншэвіча „Пра „цыві-лізацыйныя асновы“ беларускага гістарычнага працэсу“, Вашыя „Важ-нейшыя мамэнты культурных працэсаў Беларусі“ і „Міцкевіч і беларус-кая плынь польскае літаратуры" (ліст Аўгена Каханоўскага да Вітаўта Тумаша ад 07.12.1957). 39 Лявон Юрэвіч датычыцца радыё „Вызваленьне“), затое можна прасачыць працу пісьменьніка над тэмамі па тых матэрыялах, што прасіў зірнуць у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, ды кнігах, якія замаўляў набыць у кнігарні (от дзе Віцьбіч грошай не ашчаджаў!). Багата ў лістах водгукаў аб прачытаных творах падсавецкай літаратуры; Віцьбічавы заўвагі ад-носна аўтараў і іхных твораў, ягоныя ацэнкі цікавыя самыя па сабе, але асабліва — калі іх параўнаць з густамі й паглядамі нутраных дысыдэн-таў, адраджэнцаў у Беларусі. Яны бадай ідэнтычныя. Відаць, не на-столькі розьніліся тыя людзі. Выбраныя лісты Юркі Віцьбіча да Антона Адамовіча і Янкі Запрудніка з далучанымі да іх копіямі да трэціх асобаў60 Лісты да Антона Адамовіча 14.03.50 Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Адамовіч, Ад шчырага сэрца працягваю руку, і хочацца адчуць Ваш поціск яе. Вельмі магчыма, што нашыя сьветапогляды не супадаюць цал-кам, але яны цалкам супадаюць у самым галоўным — у любові да Бе-ларусі, у змаганьні за ейныя вольнасьць і незалежнасьць. У сьвятле гэтае вялікае мэты ці варта прыгадваць пра тое, хто з нас каму ў Нямеччыне больш залез за скуру. Мне хочацца думаць, што паміж былым фактычным рэдактарам „зарубежніцкіх“ выданьняў і паміж былым фактычным рэдактарам „крывіцкіх“ выданьняў паўстане ў ЗША згода дзеля сумеснага змаганьня мастацкім словам з адвечнымі ворагамі нашае Бацькаўшчыны. He сумняваюся ўтым, што яны (Ан-тонАдамовіч і Юрка Віцьбіч) назаўсёды застануцца ворагамі для ля-герных карытнікаў, якія да пэўнай ступені ў выніку гэтага змагань-ня вышэйпададзеных асобаў згубілі некаторую колькасьць цыгарэт-нага „прыдзелу“ і неданошаныя ў Тэксасе тюрткі. He падлягае такса-ма сумневу й тое, што яны застануцца ворагамі для таго ці іншага колішняга местачковага бургамайстра, які не атрымаў у тым ці іншым ДП-лягеры „міністэрскага партфэля“. Але гэта ўжо дробяз-ныя справы, якія не засланяюць сабой Беларусь. 60 Копіі лістоў у гэтай калекцыі за лічанымі выняткамі не захаваліся. 40 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Дарагі Сябра! Дзеля Сьвятое Памяці беларускіх пісьменьнікаў, закатаваных расейскім бальшавізмам, дзеля пакутаў тых нашых пісьменыакаў, што дагэтуль гібеюць у савецкіх засьценках, дзеля нашага ўласнага эміграцыйнага горкага хлеба, а самае істотнае — дзеля прышлае Вольнае й Незалежнае Беларусі — спалучым нашыя магчымасьціразам, каб такім чынам садзейнічаць найбольшаму рос-квіту беларускае мастацкае літаратуры на чужыне. Дазвольце на гэтым скончыць ліст. Зычу Вам усяго найлепшага. 3 пашанай П.С. Чалавецкае жыцьцё параўнальна кароткае, каб пасьпець выявіць свае магчымасьці, а гэтым самым як найбольш прылучыцца да вызваленьня Беларусі. Між тым, у нас на чужыне ўжо некаторыя паэты заплакалі. Я асабіста нічога нямаю супраць плачу. Але калі плакаць, дык толькі так, як плакаў Сяргей Ясенін — ягоныя сьлёзы дагэтуль пакрысе падтачваюць крамлёўскія муры, калі плакаць, дык толькі так, як плакалі біблійныя жыдоўкі на раках Бібілёнскіх, калі плакаць, дык толькі так, як плакаў калісьці Мілет Сматрыцкі — пачуўшы гэты плач, кароль забыў пра свае гарматы, калі плакаць, дык толькі так, як плакаў УладзімерЖылка ў сваім:„Ляпей чужы-ны золь, Сьцякаць ад чорнай працы потам“61. Яшчэ раз усяго добрага. 24.07.51 Саўт-Рывэр Дарагі Спадар Адамовіч! Без малага месяц не пісаў аніякіх лістоў, хаця сам атрымаў іх адусюль цэлую жменю. Ня ведаю, як Вам, але ў мяне лісты пішуцца вельмі цяжка і заўсёды атрымліваюцца непаўнавартаснымі, бо не адбіваюць цалкам таго, што хацелася б напісаць. Зайздрошчу ў гэ-тай галіне Сядуру абоХмары —хто аб канапцы, хто аб трэцяй сіле, але пішуць даўжэзныя лісты. На жаль ці не на жаль, але мне бракуе гэтых эпісталярных здатнасьцяў. Бадай, адзінае, што напісаў за астатні час, — гэта тыя два лісты, якіх копіі адначасна дасылаю Вам. Можа, на першы погляд яны здаюцца прыватнымі, але ўсё ж мне хочацца, каб яны сталіся веда- 61 Радкі зь вершу Ўладзімера Жылкі „Ляпей жабрачы лёс“. 41 Лявон Юрэвіч мыя нашаму беларускаму актыву, бо друкаваць не зьбіраюся. Да гэ-тых лістоў хіба яшчэ можна дадаць заўвагу Мік. Лапіцкага: „Калі Вы, спадар Віцьбіч, зьвернецеся ў Віцебск, дык новы Наум Воўк заб’е Васяк здрадніка На жаль, ня ведаю, пра які Віцебск ідзе гутарка — пра сучасны савецкі або пра прышлы незалежны. Калі пра сучасны, дык не падля-гае сумневу — мне там адкруцяць галаву, а што датычыць прышла-га Віцебску, дык не ў Лапіцкага з Касяком маюся атрымліваць туды візу.Але Бог зь імі. Навошта адбіраць хлеб у „эвэнтуальных гаспада-роў“, калі адчуваеш сябе вылучна літаратарам, які і напалову яшчэ ня выказаўся. Працую ў вольны час над апавяданьнямі і артыкуламі. Дзякую Бога за тое, што Ен даў мне пэўныя магчымасьці, а таму пасьля фізычнае працы адчуваеш знаёмую Вамрадасьць. Хочацца данесьці сваю цеплыню ў часе нараджэньня таго ці іншага вобраза да чыта-ча і падтрымаць яго на дусе і лішні раз давесьці яму пра непаўтор-насьць ягонае краіны й народу. Напісаў артыкул пра артыкул Сяднёва „Зацемкі аб нашай літа-ратуры“62. Мне думаецца, што калі багамроўныАхілесмеў адну не-бясьпечную пятку, дык у сяднёўскім артыкуле іх некалькі дзясяткаў. 62 Маецца на ўвазе артыкул „Зацемкі аб літаратуры“ (Беларуская Трыбуна. №3 (6). 29 красавіка 1951. С. з). Сярод іншага Сяднёў пісаў: „Нам могуць зрабіць даўно вядомы і збрыдлы па сваёй банальнасьці закід: мастацкая літаратура ня можа быць апалітычнай, яна ня можа разьвівацца па старой і ўжо адкінутай самім жыцьцём формуле „мастацтва для ма-стацтва“. Мне здаецца, што гэта ўсё толькі звычайны — сьвядомы ці несьвядомы — адгалосактакзв. марксысцкага ^літаратуразнаўства“, на жаль, моднага ў нашы часы. Як гэта ні дзіўна, прыблізна такі прагма-тычны пагляд на літаратуру ўкараніўся і ў нашых некаторых пісьмень-нікаў-эмігрантаў, часта ня ведаючы іншай эстэтыкі. [...] Урэшце, калі хочаце, можа якраз і не хапала нашай літаратуры менавіта „мастац-тва длямастацтва“ — прынамсі, не пераважала б у ёй „флёра“ і„фаўна“. Чым больш наша літаратура будзе нацыянальнай, але толькі вонкава, тэматычна, сьвядома нацыянальнай, тым больш яна будзе прымітыў-най. Хвала гэтага прымітыву — ён у нас заслужоны, але наша літара-тура прыйшла ўжо да такога пункту свайго разьвіцьця, калі прымітыў затрымлівае яерост. [...]I тут, на эміграцыі, нашая літаратура носіць нейкі прэтэнсійны, дэклярацыйны характар. Улітаратуры мы задэкля-равалі хутчэй сваё палітычнае крэда (публіцыстыкаю гэта можна было б зрабіць яшчэ лепей), чым вырасьлі літаратурна, творча“. 42 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Ён высоўвае на першы плян тэму —Ягомасьць Чалавек, у той часяк, на маю думку, для нас пераважнай тэмай ёсьць — Ейная Эксцэленцыя Бацькаўшчына. Адсюль у Сяднёва ў гэтым артыкуле Беларусь ста-лася „геаграфічным разуменьнем“, а Акт 25 Сакавіка „зашмульга-ным“. Калі злачынца перад забойствам чытае Малітву Гасподню, або Яўхім Кіпель чытае рэфэрат пра Акт 25 Сакавіка, дык хіба гэта дыскрэдытуе Малітву Гасподню абоАкт 25 Сакавіка?Паход Сяднё-ва супраць палітычнае паэзіі тым больш незразумелы, што, магчы-ма, лепшым творам пра 25 Сакавіка ёсьць ягоны „Забраны Менск“. Крый Божа, не хачу сказаць, што нельга пісаць пра домік у Менску, пра хусьцінкі й вятрак, але прапагаваньне выключна гэтага рэчыш-ча для ўсяе нашае эміграцыйнае літаратуры зьяўляецца шкодчым. Наймагутная ў сьвеце дзяржава штодня пяе пра „Містэра Micicini“, „Гуд морнінг, Тэнэсі“іг. д., расейцы і палякі („Россія“, „Нов. Руск. Сло-во“, „Новы Сьвят“, „Агніва“, ДАмэрыка-Эха“63 і г. д.) у мастацкіх воб-разах ушаноўваюць „расейскі“ Смаленск і „польскую“ Нарыч, амы (паводля Сяднёва) мусім пераключыцца на псіхакапацельства. Напад Сяднёва на Арсеньневу таму зусім невыпадковы — мне думаецца, што Арсеньнева знайшла сябе як паэтку за апошнія ю год. Ейны „Сталёвы зьвяз“ зь незабываемым канчаткам успрымаецца якма-ніфэст'^. Чытаеце „Баявую Ўскалось“? Мяне абурылі выказваньні М. Ра-венскага наконтЯнкі Купалы, УладзімераДубоўкі іМіхася Чарота — маю на ўвазе артыкул „Крыху пра беларускую опэру“ (№3). Ніколі ня дам веры, кабЯнка Купала сказаў Уладзімеру Дубоўку: „Я — Дзяр-жавін, а ты — Пушкін“. Янка Купала ёсьцьЯнка Купала, а Ўладзімер Дубоўка ёсьць Уладзімер Дубоўка — безь Дзяржавіных і Пушкіных. Навошта абавязкова падганяць нашую літаратуру пад іншаземны назоўнік? Крыху адхіляюся ўбок, але і вось надысь Сяднёў надаў Клішэвічу годнасьць другога Леапардзі. А чаму не назваць Клішэвіча 44-м Шапэнгаурам?Мне думаецца, што каліў ЮркіВіцьбіча нос кры-ху нагадвае нос Віктара Гюго, дык гэтага яшчэ занадта замала, каб надаць яму тытул другога Віктара Гюго. Параўнаньне Купалы зь Дзяржавіным, аДубоўкі з Пушкіным зьніжае нашую літаратуру. На мой погляд, кажная нацыянальная літаратура толькі тады дасягае 63 Расейскія й польскія эміграцыйныя выданьні. 64 „Тады мы зьвяз сталёвы / з блакітнай Бацькаўійчыны зьвяжам, / і раз нарэшце моцным словам / ня нам, / а мы штось сьвету скажам!“ 43 Лявон Юрэвіч найбольшага росквіту, калі крытычна ператраўліваючы ўсе найлеп-шыя здабыткі сусьветнае кулыпуры, яна, разам з тым, цалкам захоўвае свой апрычоны шлях. Міхась Чарот належыў да ЎсеКП(Б)Б, але зь яго быў такі каму-ністы, якз Лукаша Бэнды крытык. Мы ня можам паводля біля Мэк-КаранаЬ5 заглядацца на сваюлітаратуру. НаватАндрэйАлександ-ровіч (асоба вельмі й нават вельмі адмоўная) мусіць захаваць сваё месца ў нашай літаратуры. Між іншым, варта прыгадаць хаця б ягоную „худую вош“66. Што датычыць Міхася Чарота, дык увесь маладнякізм зьвязаны ў першую чаргу зь ім. Ён жыцьцё паклаў за свае памылкі, і ня варта ліць памыі на ягоную Сьвятую Памяць. Паміж намі кажучы, гэтае асабліва ня вартарабіцьМ. Равенскаму, бо ў свой час я яго літаральна за каўнер пасьля досыць доўгіх спрэчак выцягнуў з савецкагарэпатрыяцыйнагалягеру („весьма загарэўся ехаць“) іперацягнуў на сваю„кватэру“пры тартаку Фукса ўЭгін-гене, дзе сам працаваў пасьля капітуляцыі. Мне думаецца, што „Бацькаўшчына“вельмі добра зрабіла, што ў свой час не надрукава-ла гэты артыкул, які пасьля падабрала „Баявая Ўскалось“. Па-пер-шае, усяму беларускаму сьвету ведама спрэчка Равенскага з Куліко-вічам, якая мае вузкі асабісты характар: Равенскі ведае, што Кулі-ковіч як майстра опэры стаіць вышэй за яго. Па-другое, калі закіда-еш Куліковічу расейскае паходжаньне, шторобіць Равенскі, дык сха-піся абодвумя рукамі за „папу Філафея“. A na-трэцяе, нельга гэтак легкадумна падыходзіць да імёнаў уласных. Дазвольце тымчасам на гэтым скончыць ліст. Чакаю Ваш ліст. Зычу ўсяго найлепшага. 3 пашанай 65 МакКаран-Ўолтэр біл (McCarran-Walter bill), таксама вядомы як Immigration and Nationality Act / INA, y 1952 г. абмяжоўваў эміграцыю ў ЗША. 66 Антон Адамовіч піша: „ПаэтаА. Александровіч прабаваў выкарыстаць і ведамы графічны спосаб акрастыху ў вершы „У. М. Ігнатоўскаму“, дзе зварот „Краіна вітае правадыра, камуніста, наркома...“канчаўся акра-стыхом „Пад бізун“, а таксама ў паэме „Векапомныя паходы“(1930), дзе, у вадказ на пастаўленае ў тэксьце пытаньне „Што даў нам каст-рычнік?“, пачатныя літары наступныхрадкоў даюць акрастыхам «Ху-дая вош»“. (Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск, 2005. С. 534). 44 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта П.С. Часам мяне наведвае Юхнавец. Люблю яго як паэту. Ня ве-даю, ці чытаў ён „Апакаліпсіс“, але гэтая Кніга сугучна яму як паэце. I шчыра хочацца, каб ён перамог некаторыя свае недахопы. Яшчэраз усяго добрага. 05.07.522. Саўт-Рывэр. ДарагіАнтонАдамовіч. Ад Сп. Юхнаўца, які тыдзень таму завітаў да мяне, ведаю, што на Ваш погляд мне варта наведацьДаліна67, калі ён зьвернецца з Эў-ропы. Між іншым, я дагэтуль ня маю адказу наконт мае работы, як і не атрымаў адказу на свой ліст, які месяц таму даслаў туды. Усё гэтае сьведчыць аб вялікае „фейнасьці“68 далінаўскага хлеба. Тым часам працую на фабрыцы і ўжо здаецца на 80—90% набыў фах, які мне вельмі патрэбны пры наяве 47 год. У такім веку ўАмэрыцы ня толькі ў вучні, але ўвогуле на фабрыцы прымаюць без асаблівае ахво-ты. Усё ж гэта больш пэўны кавалакхлеба для сямейнага, ійто мае адпаведныя абавязкі. Дазвольце адначасна прылучыць копію майго ліста ў „НРСл“69. Спачатку думалася: ці варта ўвогуле зьмяшчаць што-небудзь на старонках„НРСл“, ці ня лепш друкавацца вылучна на старонках свае прэсы. Прышоў да выснаву — варта друкавацца ў„НРСл“. На падста-ве пэўных дадзеных сьцьвярджаю, што, напрыклад, мой артыкул „Беларускія партызаны“70 шмат якім расейцам і зрусіфікаваным беларусам адчыніў вочы на запраўдны станрэчаў. Тым больш, што ў мяне пры гэтым ёсьць (думаецца) самае галоўнае, істотнае — я ні на каліва не губляю нашае нацыянальнае прынцыповасьці, а заўжды застаюся на варце нашых нацыянальных вартасьцяў. Калі ўлічыць вялікі тыраж „НРСл“, дык роля артыкулаў і зацемкаў у іх набывае вылучна прапагандовы характар. Як Вы заглядаецеся на гэта? А тым часам усяго добрага. 67 А. Далін, намесьнік дырэктара Інстытуту вывучэньня СССР. Ідзецца пра работу Віцьбіча „Антыбальшавіцкія паўстаньні й партызанская барацьба на Беларусі“. 68 Ад/eign (анг.) — выдуманае, удаванае. 6’ „НРСл“ — газэта расейскамоўнай эміграцыі „Новое русское слово“, выда-ецца ў Нью-Ёрку. 70 Новое Русское Слово. 22 нюня 1952. 45 Лявон Юрэвіч Спадзяюся, што Вы нарэшце „дерзнете“ і знойдзеце час, каб адка-заць мне. Прашу Вас іВашую сям’ю прыняць прывітаньне ад мае сям’і. 3 пашанай 2O.O1.53Z. Саўт-Рывэр Дарагі Антон Адамовіч. Дасылаю Вам копію свайго чарговага опусу. Хочацца таксама хаця б коратка падзяліцца думкамі і аб іншым. Атрымаў нарэшце (тры гады на мяне злаваўся) вельмі добры цёп-лы ліст ад Дудзіцкага. Чуў заўчора, як„ГолосАмерйкй“ падаў зусім не благое апавяданьнеМарціна Люціча. Чытаў у №132—133 „Бацькаўш-чыны“ зацемкі Масея Сяднёва аб чысьціні нашае літаратурнае мовы71. Увогуле Масей беспаваротна захварэў на Аляксея Максімавіча72. Як для ягонага літаратарскага стажу, дык крыху зарана. Хіба можна ўвогуле друкаваць такія„вершы“, якП. Сыча73 ? Навошта таксама пад гэтак уласьцівымі добраму Салаўю вершамі зьмяшчаць перакладны твор пра сабаку, што вые пасярод вуліцы?™ Умаёй рэчы зусім зьнікнуў канчатак, а таму загаловак і эпіграф апынуліся ў паветры75. Гэткія ампутацыі робяць толькі над фокстар’ерамі. He даю веры Васілю Ра-гуле, што пасьля Эльвангэну ён спакінуў БЦР. Навошта проста ў вочы хлусіць? Увесь час ён падпіраў БЦР і нават досыць актыўна спрычы-ніўся да апошняга пашквілянцкага нумару „Беларускага Слова“. Пэў-не ж таксама чыталі артыкул а. Татарыновіча аб нацыянальным на-зове. Мне здаецца, што ён маерацыю. 71 Сяднёў, Масей. Некалькі заўваг аб нашай мове. Друкуецца ў парадку дыс-кусіі // Бацькаўшчына. №1—2 (132—133). Каляды, 7 студзеня 1953. Літара-турны дадатак. С. 5—6. 72 Маецца на ўвазе расейскі пісьменьнік Максім Горкі. 73 Сыч, П. Замала... // Бацькаўшчына. №1—2 (132—133). Каляды, 7 студзеня 1953- Літаратурны дадатак. С. 6. 74 Вежыньскі, К. Да сабакі, выючага пасярод вуліцы. (3 польскае мовы пера-лажыў П. Сыч) // Бацькаўшчына. №1—2 (132—133). Каляды, 7 студзеня 1953- Літаратурны дадатак. С. 5. 75 Віцьбіч, Юрка. Слава на вышынях Богу // Бацькаўшчына. №1—2 (132— 133). Каляды, 7 студзеня 1953. Літаратурны дадатак. С. 6. 46 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Тымчасам усяго добрага. 3 пашанай да Вас П.С. „Чорт і баба“ адсунулі пісьменьніцкую нараду ў невядо-масьць. А можа, ім абодвум дапамагае ў гэтай галіне Віцьбіч? Хто ведае. Яшчэраз усяго добрага. 29-05 53 г. Саўт-Рывэр. Дарагі Сябру! Прабачце за спазьненьне з адказам на Ваш ліст ад 17.05.53 г. Хаця я й ня грэк, але ёсьць у іх адзін старажытны бог, да якога астатнім часам стаўлюся з вылучнай пашанай76. Вось менавіта гэты самы бог значна перашкаджае мне ва ўсіх галінах, а ў тым ліку і ў эпісталяр-най. Але гэта ўжо асабістае, а цяпер пераходжу да таго, што Вас цікавіць. Наведаў Сянкевіча і ўвачавідкі пераканаўся, што Жылкавае „На ростанях“у яго няма. Ён зблытаў яе з тым жа падобным па назову зборнікам Кавыля. Патрэбнае Вам з таго зборніку Жылкі, што ёсьць у мяне, выгля-дае наступна: Верш „Марта“: „Усё тое ж буднасыро цьвіце“. Верш XXXз пачаткам „Крыху ўзрушаны ірады“: „Крыху ўзру-шаны і рады, Спатыкаюся з табой“. У тымжа вершы: „Толькі мовіць мне нясьмела Ўсё пабожна, што таю, Толькі ўзяць ру-кой зьнямелай Руку дробную тваю“. Аднак бачу, што пасьля „ручкі“ будзе найлепшым, калі я Вам па-зычу зборнік, бо пасьля гэткага аматарскага перадруку памылкі непазьбежныя. Сам я астатнім часам быў двойчы ў Нью-Ёрку, але, на вялікі жаль, ня меў магчымасьці (вазіў жонку да доктара), каб заві-таць да Вас і перадаць кніжку непасрэдна. Няма ўжо значны час і Юхнаўца, каб празь яго перадаць яе. Ва ўсякім разе, я заўтра наведаю Родзькаў-Русакоў, якія амаль штотыдзень наведваюць Тулейкаў. Паспрабую празь іх даслаць Вам зборнікЖылкі: калі ўжо перавыда-ваць яго, дык без памылак. 76 Маецца на ўвазе Дыяніс, або Вакх, старажытнагрэцкі бог віна. 47 Лявон Юрэвіч Між іншым, чамусьці ўсе кнігі, якія я пазычаю Вам, Сядуры і іншым, падграбае пад сябе Панькоў. Я ж тымчасам яшчэ жывы, a таму можа і ня варта загадзя браць на сябе місію майго спадкаемцы ў гэтай галіне. Можа, у сувязі з гэтым лепш абыходзіцца безь ягона-га пасрэдніцтва?Прыкра, што адна з кнігаў, пазычаныхмной Сяду-ру, у якой меліся біяграфічныя зьвесткі аб Панамарэнку, была мне вельмі й вельмі патрэбная. На жаль, яшчэ не напісаў пра Сьвятое Памяці Равенскага, хаця ўжо трэба толькі сесьці за стол, каб напісаць. Вось толькі ці ня бу-дуць мае ўспаміны аб ім аж занадта дражлівыя для тых, хто гурту-ецца вакол „Запісаў“. Але ж праўда ёсьць праўда. Таму калі напішу іх, дык адразу аддам у „Веду“. Экскурсія ў Вашынгтон, пра якую Вы прыгадваеце, здаецца, будзе вельмі цікавай, але ўсё жяне аматар экскурсій. Люблю ў гэтым сэнсе заставацца самотным, калі ніхто і нішто не замінае непасрэдным уражаньням. Шкадую, што ня ў стане выканаць просьбу Спадарыні Савёнак, бо ня толькі„ЗападнойДвйны“Сапунова, але ўвогуле нічога зьягоных твораў цяпер ня маю. Ва ўсякім разе, каб яна была ў мяне, ябяе ах-вотна даслаў Сп. Савёнак, да якой заўсёды стаўлюся з вылучнай па-шанай. Нават не спалохаўся б, што наш кніжны Іван Каліта77 і яе падграбе пад сябе. Надысь атрымаў запрашэньне ад Русака (рэгенбурскага гаршэч-ніка) узяць удзел у нарадзе, што мае адбыцца ў „Шака“7^, і абгава-рыць пытаньне наконт кансалідацыі беларускае эміграцыі. Ня ведаю, што ім адмяне патрэбна?Я асабіста гэтае пытаньне для сябе даў-но вырашыў на практыцы. Цешуся з таго, што і некаторым шып-шынаўцам79 дапамог вырашыць яго. Ці варта марнаваць час на тое, каб мірыць Кушаля з Сабалеўскім, Яп. Васіля з Лапіцкім, Каўша зГа-ляком, Кіпеля зьЯн. Станкевічам, Хмару з Акулай, Касяка з Калод-кай, Попку з Сычом, Асіпчыка зь Львом Гарошкам і г. д. і г. д. I нарэш-це, што карыснага для нашае місіі як палітычных эмігрантаў мае прынесьці вось гэткая кансалідацыя?Ноеў Каўчэгмагчымы толькі ў Бібліі. 77 Маецца на ўвазе Мікола Панькоў. 78 Маецца на ўвазе гэтак званая Заля Шакаў — месца ў Саўт-Рывэры, дзе адбываліся ў той час беларускія імпрэзы. 79 Маюцца на ўвазе ўдзельнікі літаратурнага згуртаваньня „Шыпшына“. 48 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Дарэчы — чуткі аб тым, што нібы Астроўскі прапанаваў мне і Кавылю пераехаць у Эўропу, каб там рэдагаваць бэцээраўскую газэ-ту, досыць дзівосныя. Прынамсі, кажны бэцээравец сёньня расьсьмя-ецца, пачуўшы пра гэта. He захаваю ад Вас, а можа і Вы пра гэта чулі, што мой адыход ад БЦР зьяўляецца для бэцээраўцаў і па сёнь-няшні дзень вялікай стратай. Таму зь іхняга боку дагэтуль робіцца ўсё магчымае — часам ветлівая просьба на пісьме або непасрэдна, часам шантаж або проста данос — каб зноў уцягнуць мяне ў сваё „обіцество“. Вось такія чуткі і ёсьць нішто іншае, як шантаж. Мне думаецца, што і бэнээраўцы не дадуць веры таму, нібы сучасны Юрка Віцьбіч надаецца на тое, кабрэдагаваць колішнае „Беларускае Слова“ ірозныя іншыя больш ці менш адпаведныя яму выданьні. Вось здаецца тым часам і ўсё. Прашу перадаць прывітаньні Вашай сям’і і ад мяне і ад маіх. Пішэце, калі займееце час і ахвоту. Можа, Вас зацікавіць копія майголіста да др. Тумаша, якую ад-начасна дасылаю. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. Ваш 28.10.53 г. Дарагі Сябру! Неякадразу паназьбіралася шмат пазафабрычнае працы —мушу да суботы напісаць нарыс абХведару Ільляшэвічу ў сувязіз5-міўгод-камі ад дню ягонае сьмерці, да суботы дапрацаваць нарыс пра Слуц-кае паўстаньне. Аднак адкладаю ўсё гэта ўбок і з прыемнасьцю вы-конваю Вашую просьбу, дасылаючы адначасна тое праЛастоўскага і„Старажавы курган“К. Каганца, што ёсьць у М. ГарэцкагаЯо. 3 маіх навінаў найпрыемная тая, што зноў навязаў лучнасьць з Масеем Сяднёвым. Аднак шчыра й паміж намі кажучы, сумняваюся, каб яна значны час працягвалася. У нас абодвух больш рознага, чым агульнага. Між іншым, амаль дзіўлюся — скуль у яго такая (зь пенай на вуснах) нянавісьць да шляхты? У сувязі з гэтай нянавісьцю ён пра-фануе і наш адраджэнскірух, і„Ўзвышша“, і шмат чаго эміграцыйна-га, сучаснага. Мне чамусьціздаецца, што яна мае не сялянскае, якіне праваслаўнае, карэньне, а вузка асабістае. Даводзіцца часам і ўсё ж 80 Маецца на ўвазе „Гісторыя беларускае літаратуры“ Максіма Гарэцкага. 49 Лявон Юрэвіч досыць нязграбна імітаваць у творчасьці тыя рысы ці якасьці, якія для іншых зьяўляюцца ўраджонымі. Але Бог зь ім. У нядзелю наведаўмяне„эвэнтуальны і кансэнквэнтны“др. Шчорс. Кляўся й бажыўся, што тыя непрыемнасьці, якія Вы астатнім ча-сам, на вялікі жаль, перажываеце, ідуць, паводля ягонае стараннае праверкі, ня з боку БЦР-аўцаў, а з боку БНР-аўцаў. Ёсьць у гэтай га-ліне выдатныя фахоўцы сярод першых (Касяк, Ясюк, Попка, Зарэчны), але запраўды мне здалося, што да гэтага сёньня спрычыніўся нехта з другіх. Гэта, праўда, маё прыпушчэньне, алемне здаецца, штояно адпавядае запраўднасьці. Прынамсі, ніхто з вышэйадзначаных фа-хоўцаў нелічыў Вас за астатнія два гады сваім„галоўным ворагам“. Тым часам усяго добрага. Прывітаньні Вам і Вашым ад мяне і маіх. Ваш 31.01.542. Саўт-Рывэр Дарагі Сябру! Перш за ўсё наконт „Р. Г.“3' і „Н. З.“82. Даслаў Вам гэтыя паа-собнікі назаўжды. Зьбіраюся практыкаваць гэтае й надалей. Між іншым, у тым жа самым „Р. Г.“ ад 24 студзеня г. г. ёсьць наступны адказ„Ю. Соболевскому“. „Обраіценйе Мйнского Архйепйскопа Пйтйрймааз к бело-руссам было напечатано в канадской газете „Вестнйк“, 5 де-кабря 1953 года“. Значыцца, там „обраіценйе“ зьмешчана цалкам, а не скарочана, яку „Р. Г.“. Дарэчы, пры першай нагодзе хочацца павіншаваць Саба-леўскага, што ягонае імя прыгадваецца ў газэце пятай калёны. Есьць розныя прыпушчэньні аб тым, хто зьяўляецца аўтарам „обраіценйя“ — аднак безумоўна не Пйтйрйм. Маюзрозных крыніцаў весткі, што інфарматарам тут стаўся яп. Апанас^4. Між іншым, гэтае ўпарта сьцьвярджае й Касяк, што надысь двойчы наведаў мяне з мэтай, на якой хочацца крыху затрымацца ніжэй. Запраўды, па 81 Магчыма, маецца на ўвазе выдаваная ў Нью-Ёрку газэта „Русскнй Голос“. 82 Расшыфраваць абрэвіятуру не атрымалася. 83 Піцірым (Сьвірыдаў) (1887—1963), пазьней мітрапаліт Крутыцкі й Ка-ломенскі, з 13.01.1947 быў архіяпіскам Менскім і беларускім. 84 Маецца на ўвазе архіяпіскап Апанас (Мартас) (1904—1984). 50 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта выказваньням, стылю прыгадваецца Апанас. Цікава, што сёньня Апанас ужо не ў Аўстраліі, а ў Тунісе. Хаця БЦР-аўцы гэнае адмаўля-юць, але ёсьць вестпкі, што з Аўстраліі ён выехаў ня добраахвотна, a дэпартаваны адтуль урадам. Чаму — паўстае пытаньне? Чаму ён таксама трапіў у няўтульны і куды горшы для былыхДП заАўстра-лію Туніс, а не якую-небудзь краіну Эўропы?Адмовіліся прыняць?85 Я асабіста лічу Апанаса цалкам здатным (хаця далёка яму да Бэнэдык-та№) на навязваньне лучнасьці зь„Пйтйріімом“, з МГБ. Але... Апанас ні ў якім разе не амінуў бы Беларускую Аўтакефальную Царкву і яп. Васіля (свайго сьмяротнага ворага), Апанас прыгадаў бы Касяка, але амінуў быАстроўскага і г. д. Увогуле, усяго толькі прыпушчэнь-не, якое да пэўнай ступені нагадвае запраўднасьць. Аднак не падлягае таксама аніякаму сумніву, што МГБ мае, бадай, на кажнага палі-тычнага эмігранта, а тым больш на прадстаўнікоў эміграцыйнае эліты, „Лйчное дело“. Можа, гэна ўстанова і ня ўсё ведае, як паво-дзіцца той ці іншы эмігрант на эміграцыі, але затое яна лепш за нас саміх ведае (мы пасьпелі ўжо тое-сёе забыць), як мы „жйлй-быліі“ ў часе вайны. Ва ўсякім разе гэнай установе і без тутэйшых інфарма-тараў вядома куды больш за тое, што падпісаў „Пйтйріім“. Між іншым, відавочна таксама тое, што „Обраіценйе“адмысло-ва прызначана для экспарту — ніякае выданьне яго ТАМ не зьмясь-ціла. Хто ТАМ дазволіць нейкаму „Пйтйрйму“ ісьці наўсуперак таму, што „нзреклй“ абДПуАН Уралава, Кісялёў, Грамыка87 і інш. 85 Насамрэч Архіярэйскі сабор у кастрычніку 1953 г. пастанавіў аб пераводзе архіяпіскапа Апанаса з Аўстраліі ў Туніс. Аднак да гэтай афрыканскай краіны ярарх так і ня выбраўся, а працягваў жыць у Мэльбурне. У хуткім часе прыйшло новае прызначэньне — у Канаду — куды Апанас таксама не паехаў, потым у Бразылію — аналягічна. I толькі ў 1956 г. ён выехаў з Аў-страліі на новае месца ў Аргентыну. Падрабязьней пра гэта гл.: Архіепіс-кап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай: у пяцідзесятыя ўгодкі сьвятарства (1928—1978). Успаміны. Нью-Ерк—Менск—Варшава, 2005. — 192 с. 86 Маецца на ўвазе архіяпіскап Венядзікт (Бабкоўскі) (1876—1951). 87 Маюцца на ўвазе беларускія савецкія дзеячы, што былі прадстаўнікамі БССР у ААН, удзельнічалі ў паседжаньнях Генэральнай асамблеі ААН, дзе разглядаліся пытаньніўцекачоў пасьля Другой сусьветнай вайны: Еўдакія Ўралава (1902—?), дзяржаўная дзяячка БССР, была наркамам асьветы ў 1930-х. У другой палове 1940-х была прадстаўніцай БССР у адным з камітэ-таў Генэральнай асамблеі ААН. Кузьма Кісялёў (1903—1977), партыйны^ 51 Лявон Юрэвіч Пераходжу цяпер да ўлюбёнага, да літаратуры. Прыемна, што нашыя погляды на прыстасаваньне імёнаў вялікіх беларусаў да дыя-лекту Ашмяншчыны бадай што супадаюць. Калі я, напрыклад, зь Віцебшчыны, дык зусім не абавязкова для мяне называць Кастуся Каліноўскага Касьцюком, Міхася Чарота Міхалком і, нарэшце, Сьця-пана Баторага Стэськам. Трэба мець пашану да спадчыны. „Бадай што супадаюць“ — мае дачыненьне да Францыска Скары-ны. Згаджаюся з Вамі, што калі „Францйск Скорйна“ стаўся Фран-цыскам Скарыной — гэта сучасная граматычная карэкта. Але вось калі Францыск стаўся Пранцішам, дык з правапісам гэтая зьмена нічога агульнага ня мае. Слоў няма — у нашай народнай ілітаратур-най мове Францыск ёсьць Пранціш ці Пранцішак. УАлеся Гаруна доб-рыя „два Пранцішкі“ рыфмуюцца зь мястэчкам Зацьвілішкі. Аднак усё жАляксандр Македонскі ня ёсьцьАлесьМакедонскі, а „Нван Грозный“ ня ёсьцьЯнка. Шчыра кажучы, мне дагэтуль невядома тая прычына, якая прымушае др. Янку Станкевіча глуміцца з нашае спадчыны. Цяпер наконт Касяка (,А Божанька ж мой, Божанька мой“). Ён заеітаў да мяне з просьбай, каб я ўзяў на сябе чынны ўдзел у падрых-тоўцы да друку кнігі npa II Кангрэс. Між іншым, кніга гэтая мецьму шмат фотаздымкаў, на двох, трох зь іх ёсьць і Вы, хоць агульнавядо-ма, што на Кангрэсе Вас не было. Я адмовіўся ад гэтае прапановы. Зьяўляюся ўдзельнікам II Кангрэсу й ганаруся гэтым, бо на ім пры-сутнічаў бадай увесь тагачасны беларускі нацыянальны актыў. Але адначасна не згаджаюся з сучаснымі БЦР-аўцамі, што Бэрлінская канфэрэнцыя разьвязала Ўрад БНР. 3 вылучнай пашанаю стаўлюся да найвыдатнейшых беларускіх дзяржаўных мужоў Крэчэўскага й Захаркі, якіх кніга амінае. Ці варта ўжо пісаць пра тое, што II Кангрэсмае сёньня падперці сабой касякоўшчыну. Можа, акурат у сувязі з гэтым (якая самаахвярнасьць!) Касякхоча выдаць кніжку пра II Кангрэс за свой кошт. Зноў вяртаюся да літаратуры. Мяне цікавіць Ваш пагляд на наступнае. Амаль аднавіў першы варыянт свайго апавяданьня дзяржаўны дзеяч БССР, у 1946—1966 гг. — міністар замежных справаў БССР, кіраўнік дэлегацыі БССР на Сан-Францыскай канфэрэнцыі Аб’ядна-ных Нацыяў. Андрэй Грамыка (1909—1989), дзяржаўны дзеяч СССР, у 1946—1948 іт. — прадстаўнік СССР у Радзе бясьпекі ААН, і далей як першы намесьнік, а пазьней і міністар замежных справаў СССР стала ўдзельнічаў у працы ААН як кіраўнік савецкай дэлегацыі. 52 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта „Сьмерць Ірмы Лаймінг“ і мару цяпер аб тым, каб недзе зьмясьціць гэны першы варыянт. Хочацца думаць, што яго надрукуе „Бацькаў-шчына“. Аднак у мяне паўстала затрымка з аднаўленьнем першага „мотіпо“, а менавіта: Погляжу (посмотрю? Ю. В.) на губы me, На вйно „Арсау“. Что ж вы не прйгубйте, Meine liebbe Frau? Я вось ня помню аўтара. Між тым аўтар (помню толькі, што жанчына) — выдатны майстра: „на губы me“ — „прйгубйте“, „Ар-cay“ — Frau. Непаўторная Марына Цьвятаева? Толькі неАхматава! Ці ня Вера Інбер?Можа, яна?88 Гэты эпіграф спадабаўся Kpaniee, а яшчэ больш, што цалкам зразумела, Максіму Лужаніну. Аднак першы папрасіў мяне адмовіц-ца ад гэтага эпіграфу, каб самое апавяданьне трапіла ў друк. Iдагэ-туль ня ведаю, хто (ва ўсякім разе не Максім Лужанін) зрабіў мне мядзьведжую паслугу, пастанавіўшы, што калі аўтару падабаюцца эпіграфы, дык няхай будзе: „2x2 = няма шляхоў да мінулага“. Гэты сухі (нагадвае альгебру) эпіграф потым трапіў і ў кніжку „Сьмерць Імры Лаймінг“ (рэдактар Ляўковіч. Дарэчы, а можа, ён не-благі беларус?). Абстрагуючыся ад недарэчнага эпіграфу, хочацца аднавіць ранеййіае. Але пры чым тут матэматыка — не разумею. Ці ёсьць што „крамольнае“ ў тым, што эпіграф на расейскай мове, а не пераклад зь яе? Ужываньне расейскае або польскае мовы яшчэ ні ў якім разе ня сьведчыць аб сымпатыях да „вялікіх суседніх народаў“, як досыць нязграбна недзе выказаўся Сяднёў. Можна любіць сваю Бацькаўшчыну і адначасна захапляцца і Міцкевічам і Лерман-тавым. А ўвогуле, што датычыць закідаў, дык я іх ужо гэтулькі на сваім вяку меў з розных бакоў, што яшчэ адзін закід неяк перажыву. Але ад Вас я чакаю не закіду, а сяброўскае парады. Дарэчы, у гэным апавяданьні ёсьць яшчэ і агульнавядомае: В голубой далёкой спаленке Наш ребёнок опочйл. Тйхо вышел карлйк маленькйй М часы остановйл84. 88 Недакладна цытуецца верш Веры Інбер „Эўрапейскі канфлікт“. 89 Недакладна зацытаваны верш Аляксандра Блока. 53 Лявон Юрэвіч Як я магу пісаць пра Ірму Лаймінг і ейнае асяродзьдзе, пазьбя-гаючы расейскіхрэмінісцэнцый? Тым больш што для мяне асабіста Ірма Лаймінг ёсьць калісьці жывая й прывабная Іра Лаймінг, і з гэ-ным маім асабістым сугучны адноўлены эпіграф. Розьніца хіба ў тым, што Ірма Лаймінг загінула пад цягніком, а Іра Лаймінг аб-рынулася з абрыву ўДзьвіну. He хачу, каб родная і дарагая Дзьві-на забіла тое, што калісьці (сто-дзьвесьце год таму?) я вельмі кахаў. Яшчэраз аб агульнавядомым абразу. Паводля тыхлістоў, ат-рыманых мной з розных краінаў, дык сёньня я мушу ўзначаліць нейкі крыжовы паход. Прыкра, але мы, беларусы, усё яшчэ знахо-дзімся ў стане станаўленьня. Ніхто з праваслаўных беларусаў (запраўды беларусаў) ня будзе зьневажаць той абраз, які зьяўля-ецца сьвятым для беларусаў-каталікоў. Тым больш, што гэты абраз высьвяціў Яп. Слосканс, да якога беларусы ўсіх веравызнань-няў ставяцца з пашанай. Аднак ня трэба мяшаць з балотам Льва Сапегу, абы толькі Ёзафат Кунцэвіч стаўся сьвятым. Хаця Леў Сапега, які загадаў „сьцяць галаву“ 114 віцяблянам, быў каталік, і справа абягоным кананізаваньш ніколі не ўздымалася, ён для нас, праваслаўных беларусаў, куды больш сьвяты, чым кананізаваны Ёзафат Кунцэвіч. Няўжо а. Сіповіч не разумее, што тыя памыі, якія ён спрабуе выліць на галаву Льва Сапегі, абражаюць нашыя найлепшыя нацыянальныя пачуцьці. Можа, я памыляюся, але яны (памыі) цалкам абвальваюцца на галаву гэтага лёнданскага сьвя-тара, які, абы дасягнуць свае (абмежавана-сьвятарскае) мэты, ужыў яшчэ шмат іншых зьдзекаў над гісторыяй. Паўстаньне 1623 г. у Віцебску ёсьць уплыў Масквы?Хлусьня!Мана! Сотні віцяб-лянаў уцякалі тады ад сьмяротнага прысуду ня ў гэтак блізкую (у геаграфічным сэнсе) Маскву, а ў далёкую Запароскую Сеч. Між іншым, няўжо а. Сіповіч, абвальваючыся ці спрабуючы абваліцца на Сапунова, ня ведае, што ў таго ёсьць адмысловы том, прысьве-чаны зьдзекам польскіх абшарнікаў і ксяндзоў над грэка-ка-таліцкімі (вуніяцкімі) сьвятарамі. He захаваю ад Вас, што мне вельмі хочацца пакласьці лёнданскага айца на абедзьве лапаткі, але адмаўляюся ад гэтага, бо гэтае і не на часе, і не на мейсцы. Гэтае разьбівае еднасьць нашае нацыі. Cn. Cm. Станкевіч зрабіў вялікую памылку. Ёсьць у нас два рэлігшныя часапісы, у якіх няхай і парушаецца царкоўная спэцыфіка. Пажадана, каб гэткія драж- 54 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта лівыя пытаньні не парушаліся й не дыскутаваліся на старонках нашае цэнтральнае эміграцыйнае газэты9°. Шмат аб чым яшчэ хочацца напісаць, але што зробіш, калі і гэты ліст пішаш прыхапкамі, на працягу 2—3 дзён, па 20—30 радкоў. Да-сылаю Вам адначасна копіі з двох лістоў — да Сп. Юхнаўца і да Сп. Панькова. Калі Сп. Панькову я ліст запраўды выслаў, дык Сп. Юх-наўцу не адважыўся — не паслаў. Заўсёды цёпла стаўлюся да Юхнаў-ца, можа, і не задарма ён называе мяне сваім „хросным бацькам“, але магчыма, акурат гэтая годнасьць шмат чым абавязвае мяне ў дачы-неньні да хроснага сына. Тут безумоўна ня „страх іўдзейскі“ не даз-воліў мне паслаць гэты ліст, a проста нежаданьне згубіць хаця б маленькую кантролю над Юхнаўцом, да здатнасьцяў якога заўсёды стаўлюся запраўды з бацькоўскай цеплынёю. Усяго добрага! Як чуюцца Вашыя бацькі? Прывітаньне імад усіх маіх і мяне. Пішэце, калі набяжыць болый-менш вольны час. Люблю чытаць Вашыя лісты. Тым больш, што я (як заўсёды) вельмі і вельмі салютны. Ваш П.С. У суботу (30.1) наведаў мяне Спадар Інжынэр М. Абрамчык. He заўважыў, якмінулі 3 гадзіны. Шчыра цешуся з таго, што да мяне завітаў беларус, які ачольвае пераважную (і колькасна, і якасна) ча-стку нашае палітычнае эміграцыі. Вельмі прыемна, што пасьля не-пасрэднага знаёмства склалася зусім іншае ўражаньне, чым тое, якое калісьці склалася на падставе ўражаньняў „собскіх карэспандэн-таў“ з Гарміш-Партэнкірхану, Майнлёйзу9' і г. д. Разам з тым мяне крыху зьдзівіла, што мой Паважаны Госьць палічыў за патрэбнае паінфармаваць мяне наконт Ватыкану, сустрэчаў з рознымі ра-сейскімі палітычнымі чыньнікамі, з адносінамі да польскага эмігра-цыйнага ўраду і г. д. Нарэшце, я ж просты пісьменьнік, журналісты, які, напрыклад, ня ў стане выканаць просьбу Яп. Васіля — натсаць 90 Ідзецца пра артыкул: Сіповіч, Ч. Леў Сапега й сьв. Юзафат. (Адказ на ар-тыкул С. Грынёва „Нятрапны выбар“. Гл.: „Бацькаўшчына“, №45 (176), 15 лістапада 1953, с. 1,3) // Бацькаўшчына. №50—51 (181—182). 25 сьнежа-ня 1953. С. 4, 8; №1—2 (183—184). 7 студзеня 1954. С. 6—7. 91 У Гарміш-Партэнкірхэне і Майнлёйзе знаходзіліся лягеры DPy Нямеччы-не, дзе жылі некаторыя беларусы. 55 Лявон Юрэвіч адказ „Пйтйрйму“ад імя Беларускае Аўтакефальнае Царквы. Отжа я і ў станеяк сьлед адказаць „Пйтйрйму“(кроў маіх бацькоў і дзядоў на гэтым „Пйтйрйме“), але не ад імя, напрыклад, „прйсноблаженно-го протойерея“М. Лапіцкага і не ад імя „обер-прокурора Белорусско-го Святейшего Сйнода“Івана Іванавіча Касяка. Але гэта ўжо адхі-леньне ўбок. Увогуле — я задаволены тым, што асабіста пазнаёміў-ся з Спад. Інж. Абрамчыкам. Яшчэраз усяго добрага. 3 пашанай 17.04.1954 Саўт-Рывэр Дарагі Сябру'. Заўчора нечакана атрымаў ад Сп. Натальлі Арсеньневай тую мастацкую прозу, штомае пайсьціўлітаратурны часапіс БІНІМ, і заякуюя, паводле пастановы Рэдакцыйнае Калегіі, адказны.Да гэнае адказнасьці я зусім не імкнуўся, мяне цікавіў толькі сьпіс твораў №1 часапісу. Аднак, калі ўжо гэтак сталася, дык мушу выказацца на-конт дасланае мне прозы, якую адначасна дасылаю Вам паштовай бандэроляй. Мяне зьдзівіў твор Алеся Змагара „Сыны лесу“. Увогуле, „рас-хіліліся кусты каб ня стацца перашкодаю 25 Сакавіку. Ёсьць тут і„прыгожая стромкая жанчына“, і„высокі плячысты бара-дач“. Ёсьць і„хвойкі“, што„хіляць галоўкі“. „Зелянее“тут„шаў-ковая травіца“. Нарэшце, даюццаў знакіі„ейны стромкі квола-гнуткі стан“,аў выснаве — „уся салодкасьць чароўнага сьвету каханьня“ .Адзінае больш-менш сьвежае параўнаньне — чорны воран і ваўкалак. Але ж ваўкалак найшоў у нашым фальклёры някепскі ад-бітак. Між іншым, ня толькі ў фальклёры — пад Вяліжам калісьці змагаўся партызан, які сам сябе ахрысьціў ваўкалакам. Зь вялікай любоўю, вялікай пашанай ставіліся да яго людзі. Крыху наконт абароныАлесем Змагаром „Шыпшыны“. Ні„Паго-ня“, ні„Сакавік“, ні„Шыпшына“гэткае прозы ня ведалі. Нават „кля-сычны“ твор „Бывай, незваротная“92 (замест Беатрычэ больш пра-заічная Юзя) шмат у якіх адносінах стаіць вышэй.Але... 92 „Бывай, незваротная“ — назва апавяданьня Янкі Золака, выдрукавана-га ў часапісе „Шыпшына“. 5б Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Дык „поймейте терпенйе“, як калісьці мне адзначыў на маёй тапаграфічнай рабоце адзін „камбат“. Дарагі Сябру, дапамажэце Алесю Змагару. Бо ён у сваім мінулым запраўды — слуцкі змагар. Ёсьць у яго неблагія творы. Пераходжу да твору Г. Нямігі93 „Шарап!“. Можа гэта й не мас-тацкая проза, а звычайны фэльетон, які больш падаецца ў газэту, чым у часапіс? Між іншым, чаму „бом“ — п’яніца Нью Ерку? Гэта куды шырэйшае (ня п’яніца), пашыранае на ўсё ЗША сумнае разу-меньне. Мартын Люціч" — „Каінава племя“. Мне здаецца, што ў нас амаль аднолькавы погляд на гэтага пісьменьніка. Тым больш што ў адносінах да яго „аз грэшны“ два ці тры разы ўжываў „тэрарыстыч-ныя“сродкі. Запраўды, „язя й галаўня трэба цягнуць умеючы“, але яшчэ цяжэй напісаць добры мастацкі твор. Мяне зьдзіўляе не-ахайнасьць мовы й стылю Мартына Люціча, зусім недаравальныя для ягонага літаратарскага веку. Яшчэ больш зьдзіўляе няведаньне ім нашае літаратурнае спадчыны. Для Люціча ў ягоным творы „Каі-нава племя“ Альберт Паўловіч — адмоўны тып. Але для ўсіх нас існуе іншыАльберт Паўловіч95, які заслугоўвае пашаны, якога шануе Haman эміграцыя і ўсё добрае, што ёсьць у нашым народзе. А ўсё ж нягледзячы на тыя ці іншыя недахопы „Паэма пачаткаў“ К. Юхневіча96 мацнейшая за ўсё вышэйпрыгаданае. Можа, сам назоў ішпучны, аж занадта літаратарскі. Між іншым, стараверы на Бе-ларусізмагаліся не за „Родйну“, як сьцьвярджае К. Юхневіч, а супраць яе, і ў сувязі з гэтым шмат ліха спазналі. Няварта плявузгаць на людзей, продкам якіх нашая Бацькаўшчына калісьці дала як эмігран-там прытулак, і нашчадкі пра гэта ніколі не забываліся. Гэткае мастацкае прозыяшчэ ня бачыў ні адзін наш літаратур-ны часапіс на эміграцыі. Аднак што зробіш. Паспрабуем зрабіць усё ад нас залежнае, каб не загінуў на чужыне ні адзін — ці вялікі ён ці малы — талент. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. 3 пашанай да Вас Ваш 93 Г. Няміга — псэўданім Гіпаліта Паланевіча. 94 Мартын Люціч — псэўданім Міколы Цэлеша. 95 Альберт Паўловіч (1875—1951), паэт, байкапісец, перакладнік. 96 К. Юхневіч — псэўданім Янкі Юхнаўца. 57 Лявон Юрэвіч 20.06.54 г. Саўт-Рывэр Дарагі Сябру! Вельмі ўдзячны за Ваш ліст і спадзяюся, што з Вашай. дапамогай, калі ўжо не пашанцавала цяпер, дык пазьней набуду паасобнік слоў-ніка97. Дзякую з гары, як кажуць некаторыя нашыя суродзічы. Між іншым мяне бадай расчуліла „пйсьмо — пісьмо, ліст“. Прыпушчаю, што слынны дзядзька й ня менш вядомы пляменьнікУ8 проста інтуі-тыўна прытрымліваліся гэнага слоўніку. Без сумневу, я памыляю-ся — справа тут палягае аж у залішнім пазьбяганьні „палянізмаў“. „Конадні“ я чамусьці атрымаў зь вялікім спазьненьнем, а мена-віта ўчора. Можа, нехта падумаў, што Віцьбіч пакрыўдзіцца за разьмеркаваньне твораў у нумары. Крый Божа! Аднак, цалкам абст-рагуючыся ад гэтага, хочацца зазначыць, што цяпер я разумею Ізы-дара: „Лепш нічога, чым гэтае“. Дзівіць мяне й штучны, кніжны, лябараторны назоў, а яшчэ больш абвестка — дасылаць усё Рыгору Крушыне. Апошні нагэтулькі ва ўсіх адносінах дробны, што ці наўрад хто-небудзь празь яго будзе дасылаць свае творы ў літаратурны часопіс БІНІМ. Мне самому прыкра, што я трапіў у гэты нумар, і ўпэўнены, што не стануся ў гэтай галіне рэцыдывістам. Пэўне ж выйду таксама із складу Рэдакцыйнае Калегіі, бо з маім голасам у ёй ніхто ня лічыцца". 97 Гаворка ідзе пра „Руска-беларускі слоўнік“ пад рэдакцыяй К. Крапівы (Мінск, 1953). 98 Ідзецца пра Івана Касяка й а. Мікалая Лапіцкага. 99 Узаемаадносіны сяброў рэдакцыйнай калегіі „Конадняў“ вельмі паказаль-ныя што да тэмы „Літаратурны побыт і ўлада“. Характэрны ў гэтым пля-не ліст Уладзімера Сядуры, на той час адказнага рэдактара часапісу, да Натальлі Арсеньневай: „Ветлгва даводжу да Вашага ведама, што нівод-ны радок літаратурнага альманаху не павінен дасылацца ў друкарню да таго, як я асабіста яго перачытаю й зацьверджу. Для гэтага Рыгор Казак мусіць прывезьці мне ўвесь матар’ял для перагляду. Іначай я ня дам санкцыі на друкаваньне. Па-другое, дзелялітаратурнае, адукацый-нае і маральнае некампэтэнтнасьці некаторых сябраў рэдкалегіі йпат-рэбы ўзмацніць ейны склад кваліфікаванымі асобамі ды адсунуць палі-тычна й маральна няпэўных, прапаную неадкладна ўвесьці ў склад рэд-калегіі сп. Антона Адамовіча, надаўшы яму другі рашаючы голас у пы-таньнях прыняцьця матар’ялаў. Прашу давесьці абгэтым да ведама Ўправы Інстытуту. П.С. Маю засьцярогі і адносна назову. Досыць нам,^> 58 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Пераходжу да „анафэмы“, а ў сувязі зь ёю да Арх. Васіляюо. Мне вельмі не спадабаўся ліст ад яго і асабліва наступнае: „Памяць Ул. Жылкі для мяне таксама сьвятая, і „анафэме“ аддаваць яго я не зьбіраўся і не зьбіраюся, але, магчыма, аддаў бы ана-фэме тых, што несумленна выкарыстоўваюць яго для сваіх, незвычайна шкодных нам цяпер, непрыгожых мэтаў. Тымча-сам я навет ня ўспомніў імёнаў іхных, бо лічу сябе слугою Спа-са нашага, а Ён мілаваў найбольшых грэшнікаў ды разбойніка на крыжы ў апошнюю хвіліну, таму мне хочацца верыць, што й гэтыя нашыя грэшнікі некалі апамятаюцца, прыйдуць да розуму, хаця цяпер мне й вельмі цяжка на сэрцы“. Між іншым, на гэным узроўні вытрыманы ўвесь ліст. Дык пакайце-ся, Дарагі Сябру, пакуль яшчэ ня позна. Што датычыць мяне, права-слаўнага, дык нехачу ісьці на споведзь ні даЛапіцкага, ні даАрх. Васіля. Крыху зноў аб „нацыянал-балыцавіках''. Вы не правы, што гісто-рык лічыцца толькі з дакумэнтамі. Шмат дакумэнтаў мы ведаем — і пра Катынь, і пра бактэрыялягічную вайну ў Карэі, і пра злачын-ствы „ворагаў народу“. Каб зрабіць гістарычны выснаў, трэба мець сотні дакумэнтаў з розных крыніцаў, але ня некалькі з аднае. Калі ўжо прыпусьціць, што існуе тэрмін „нацыянал-бальшавізм“, дык ён мае дачыненьне толькі да бальшавікоў расейскага паходжаньня, якія з мэтай камуфляжу мабілізавалі сабена дапамогу і Аляксандра Неў-скага, і Івана Грознага, і Суворава, і Кутузава і навет патрыярха Аляксея. Вы спасылаецеся на тое, штоАлесь Чарвякоў і іншыя самым сабе паводля адпаведных дакумэнтаў надалі мянушку — бальшавікі. Гэта сьведчыць толькі абтым, што ім не забракла палітычнага розуму, каб пры наяве Крамля й ГПУ называць сябе нацыянал-каму-ністымі, якімі яны ўвесь час і былі. Па сутнасьці, „беларускія нацыя-нал-камуністы“ і „беларускія левыя эс-эры“ бадай што сынонімы. A часам вельмі цяжка правесьці мяжу паміж „беларускімі нацыянал-камуністамі“ і„беларускімі нацыянал-дэмакратамі“. Вашая спасыл-ка на тое, што першым ужыў тэрмін „нацыянал-бальшавізм“ Максім Гарэцкі, яшчэ зусім не абавязвае да пашырэньня гэтага тэр- &эмігрантам сярэдзіны веку, жыць старымі катэгорыямі пачатку дваццатых гадоў. Акрамя таго, ніхто зы мною не ўзгадняў новага назо-ву, таму я яго адкідаю“ (04,02.1954). 10" Падрабязьней пра гісторыю анатэмы гл.: Лісты Ўладыкі Васіля (Тамаш-чыка) да Юркі Віцьбіча // ARCHE. №9. 2000. С. 91—108. 59 Лявон Юрэвіч міну, бо пры ўсёй пашане да выдатнага Максіма Гарэцкага, трэба зазначыць, што ён аніякі палітык. Ня ў стане таксама згадзіцца з Вамі, што досыць прачытаць той ці іншы артыкул за той ці іншы год у тым ці іншым часапісу, каб адразу склалася перакананьне, што Цішка Гартны іАлесьДудар нацыянал-бальшавікі. Гісторыя — гэта ня дзёньнік, а гісторык — не летапісец. Можа, іў нас, грэшных, меліся калісьці тыя цііншыя артыкулы, але гісторык будучыні зробіць выс-наў аб нас не паводля толькі гэных менавіта артыкулаў, а паводля ўсіх нашых артыкулаў, усяе нашае творчасьці, усяго нашага жыць-ця. Я глыбака веру ў гэта. Ня злуйцеся за шчырасьць. Агульнае прывітаньне. Пішэце. Ваш П.С. Значна пашкодзіў сабе на фабрыцы руку. Лячуся й сьцяў-шы зубы працую. Спадзяюся гэткім чынам дацягнуць да „ва-кэйшн“101 3—12.07, каб крыху падлячыцца ды пад’ехаць у Нью-Ёрк, у бібліятзку. Хачу напісаць аб Эдвардзе Самуйлёнку. Гэта найвыдатны наш пісьменьнік, хаця і Цэляш іягоны кум ахарактарызавалі яго ні то як„рабкора“, нітояк„сялькора“. Умяне асабіста ды на ўласнай скуры мелася болый магчымасьцяў (чым у двох сваякоў) пераканацца ў апар-тунізьме Самуйлёнка, але ўсё ж гэта добры, вельмі добры беларускі пісьменьнік. Памёр ён літаральна ў мяне на руках. I пэўне ж такі за-галовакмайго нарысу як „Спадманулі русальчыны сьцежкі“ характэр-ны для выдатнага беларускага пісьменьніка Эдуарда Самуйлёнка. Яшчэ раз усяго добрага. 3 узвышэнскім і шыпшынаўскім прывітаньнем Ваш 02.02.55 г. Саўт-Рывэр Дарагі Сябру! Удзячны за Ваш ліст ад30.01.55 г. Мне прыемна, штомае творы ў „HPC“Вам, Сп. Др. Я. Станкевічу ды іншым спадабаліся. На жаль, Ш1 Vacation (анг.) — вакацыі. 6о Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта артыкул „Белоруссы в кавычках й без кавычек“102 значна скарочаны. Гэтае скарачэньне закранула шмат што арганічна злучанае з усім артыкулам, алеразам з тым усё істотнае пададзена бязь зьменаў. Няхай жыве „дымакрат“ Марк Ефімавіч! У сувязі з гэтым артыкулам маю ладне непасрэдных і лістовых водгукаў, а ў тым ліку і ананімныя. Між іншым, магчыма безымен-насьць тлумачыцца тым, што калі Ігнагп Грынявіцкі забіў А ІГ°3, дык, можа, Юры Стукаліч таксама заб’е, калі падаць яму сваё прозьвішча. Больш за ўсё абураюцца з прычыны забойстваА II. А як жа — „Освободйтель“. Пры гэтым, аднак, ніхто не спасылаецца на ягоныя словы: „Лучше освободйть сверху... “104 і г. д. Што даты-чыць беларусаў, дыкА II заўсёды атаясамліваецца ў нас з „Муравьё-вым-Вешателем“, з пагібельлю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага. Безумоўна, „фэдэралісты“ (расейцы) яшчэ ня раз паспрабуюць ліць памыі на Беларусь і беларусаў, але я тады ўжо зь іх зьдзяру апошнія калі ня шаты, дык„сарафаны“. Справа тут без сумніву не ў Баранцэвічах, а ў тым, што расейцы скарыстоўваюць іхякзброю ў змаганьні з намі. Але зброя гэтая, як да сёньняшняга часу, дыкму-зэйная. Калядны нумар „Бацькаўшчыны“ бачыў. Застаецца толькі прасіць Вас з свайго ганарару за гэты артыкул адлічыць мне адпа-ведную частку ганарару. Усё ж гэтае менш істотнае (на тое Каля-ды, каб ушанаваць Бахуса), але затое прыкра, што „процанты зь Лювэнскага капіталу“ пачынаюць пакрысе надаваць „Бацькаўшчыне“ „Наперад“’аўскі характар'05. Адным з доказаў гэтаму зьяўляецца „фэльетон“, прысьвечаны Каханоўскаму. Блытаніна з нумарацыяй ворагаў сьведчыць толькі аб адсутнасьці сталасьці. Увогуле кажны 102 Стукалнч, Ю. О белоруссах в кавычках н без кавычек // Новое Русское Слово. 25 января 1955. С. 2—3. 103 Маецца на ўвазе расейскі імпэратар Аляксандар II. 10‘1 „Крестьянскйе„бунты“, возрастая с каждым десятйлетйем перед осво-божденйем, заставйлй первого помеіуйка, Александра II, прйзнать, что лучше освободйть сверху, чем ждать, пока свергнут снйзу“. Гл.: Ле-ннн, В. Собранне сочнненнй. Т. 17. Москва, 1965. С. 95. 105 „Наперад!“ — часапіс „Дванаццаткі“ (1948—1953). болыпасьць сябраў якой на пачатку 1950-х былі студэнтамі Лювэнскага ўнівэрсытэту. Юрка Віцьбіч мае на ўвазе тое, што былыя сябры „Дванаццаткі“ і, адпаведна, выдаўцы часапісу „Наперад!“, у сярэдзіне 1950-х сталі далучацца да вы-даньня „Бацькаўшчыны“ і друкавацца на яе старонках. 61 Лявон Юрэвіч гімназісты марыць аб рэваншы ў дачыненьні да свайго настаўніка. Цяпер гэтая сьвятая мара зьдзейсьнілася'оЬ. Вы запытваецеся праМасея Сяднёва. Я ўжо тры месяцы як зь ім не сустракаўся. Нічога акрамя добрага ён ад мяне ніколі ня бачыў і тым ня менш як у мінулым, гэтак і цяпер заўсёды спрабуе мне на-паскудзіць. Аднак усё ж спробы гэтыя больш-менш дробязныя. На-прыклад, распаўсюджвае тут у Саўт-Рывэры чутку, што артыку-лы ў „HPC“ пішу ня я, а мая маці. Мне прыемна, што мая добрая маці, даведаўшыся пра гэта, ад душы да сьлёзаў пасьмяялася. Мелі-ся й „большыя дробязі“ ў некаторых ягоных лістах да тых украін-цаў, якія маюць лучнасьць зь Мюнхэнскім Інстытутам, але ж аку-рат гэтыя, як і іншыя, украінцы да мяне добра ставяцца. А пэўне ж нешта дастаў ад яго й Сядура, бо ў сваім апошнім лісьце да мяне піша: „Перадайце прывітаньне дробненькаму хітранькаму мужычку з Магілёўшчыны“. Адшукаўся сьлед Тарасаў. Нарэшце атрымаў ліст ад Дудзіцкага. Ачольвае нейкі дзяржаўны навукова-дасьледчы інстытут, у чым няма падставы сумнявацца, бо ўсё гэтае разам з тытулам — прафэсар — пададзена на канвэрце'07. Увогуле зноў трапіў на каня і, дай Божа, каб новая Елена Прыгожая яго ня выбіла зь сядла. На мой асабісты погляд, ён — найлепшы з нашых паэтаў на чужыне. He люблю разьмеркавань-ня, але другое мейсца, здаецца, належыць Кавылю. Салавей — вельмі штучны, бадай цалкам складаецца з прыкладаў для працы Каханоўс-кага'оЯ. Ад колішняга Сяднёва не засталося нават і „гайнаўскае пуанты“109. На вялікі жаль, Арсеньнева значна зьнізілася ў сваіх апошніх вершах. Мне хочацца, каб мой вузка асабісты і зусім не ар-тадаксійны погляд на нашых паэтаў застаўся між намі. Атрымаў надысь ліст ад Міколы Цэляша. На маё папярэдняе пажаданьне посьпехаў у жыцьці і творчасьці ён адказвае, ійто няма куды пісаць. А можа, варта далікатным чынам падтрымаць яго? 106 Магчыма, маецца на ўвазе фэльетон Архіпа Папліскі „Дзеяч №1, або ля-герная палітыка“ (Бацькаўшчына. №1—2 (231—232). 7 студзеня 1955. С. 8). 107 Ул. Дудзіцкі падпісваўся ў той час наступна: Dr. Wladimir R. Hicky, Unidad Agricola de Turen — Institute Agrario Nacional, Centro de Experimentation y Propagacion, Estado Portugesa, Venezuela. '°8 Маецца на ўвазе праца А. Каханоўскага (пад псэўданімам А. Верасень) „Паэтычная стылістыка. Падручнік для сярэдніх школаў“ (1947). 109 Выраз, ужыты Ю. Шэрахам у рэцэнзіі „Гарыць Шыпшына“ (Шыпшына. №4.1947. С. 28—30). 62 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Мне здаецца, што варта. Чым ён горш, напрыклад, адМакара Пась-лядовіча, якога часам па той бок вылаюць, а часам і пернік паднясуць. Даруйце, але вельміхочацца, кабВы да яго падышлі неяк стыльрэдак-тар, а як крытык. Можа бачылі кніжку „Другі Ўсебеларускі Кангрэс“"" ?Вы там на двох агульных фотаздымках: 1. Паміж Касяком і Сянькевічам; 2. Паміж Беляковічам іЯзэпам Найдзюком. Выданьне гэтае зьяўляецца найкаштоўным дакумантам для савецкае агентуры. Напрыклад, пададзены партрэт Вітушкі. Хто ведае, а можа ён пад іншым прозьвішчам хаваецца цяпер у СССР? Пададзены таксама імёны шмат каго з тых, хто застаўся там. Зь літаратараў адзначаны наступныя: Арсеньнева, Гэніюш, Ільля-шэвіч, Кавыль, Клішэвіч, Салавей, Случчанін, Сядура, Хмара, я. Сяд-нёва няма, хаця і ўдзельнічаў. Дастаў надысь вялікі ліст ад Сп. Інж. Абрамчыка. Чым тлума-чыцца гэткая ўвага, ня ведаю. Застаецца толькірабіць розныя пры-пушчэньні — або гэта водгук на артыкул „Презйденты“Абрамчйк й Островскйй“'", або на мой ліст Сп. Др. Тумашу наконт злоўжывань-ня гіпэрбаламі. Ва ўсякімразеліст вельмі добры, і цешуся з таго, што яго дастаў. Крыху пра Казака. Я раней неаднойчы самаахвяроваўся, каб не парушаць нашую нацыянальную гасьціннасьць.Аднак, прабачце, калі пераканаўся, што ён усе мае словы ў Нью-Ёрку перакручваў, калі ён тут нават пачаў пагражаць, што з кімсьці разам мяне ізалюе як літаратара, дык нічога мне больш не заставалася зрабіць. На вялікі жаль, ён не разумее, што калі ў сваім вялікім ліставаньні ўсяляк спрабуе зьняважыць Віцьбіча, дык гэтым толькі зьневажае „Конадні“ і самога сябе. Але Бог зь ім! Умінулую нядзелю мяне наведаў Сп. Шукелайць. Для мяне гэтыя ветлівыя наведзіны сталіся сьвятам, бо ўсё ж ліставаньне гэта ня тое, што непасрэдная гутарка. Між іншым, упершыню даведаўся, што Сп. Ліманоўскізьмясьціў у газ. „Украінскі eicmu“вялікіартыкул 110 Другі Ўсебеларускі Кангрэс. Матар’ялы сабраныя і апрацаваныя на падста-ве пратакольных запісаў камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад рэ-дакцыяй праф. Р. Астроўскага. Выданьне Беларускай Цэнтральнай Рады. 1954 г. Маецца на ўвазе згаданы вышэй артыкул „О белоруссах в кавычках н без кавычек“. бз Лявон Юрэвіч пра Янку Купалу, у якім спрабуе матэматычна давесьці, што „Ма-ладняк“больш антыбальшавіцкі, чым „Узвышша“. Калі ён „гармо-нйю алгеброй проверяет“'™ і працэнтамі вымярае літаратуру, дык ці варта ўжо амінаць і фізыку, а менавіта — удзельную вагу. Вялікае пашаны заслугоўваюць як нацдэмы сотнімаладнякоўцаў, але ўсёжу літаратурным сэнсе яны разам узятыя ня годныя былі ценю Ўладзімера Дубоўкі. Без сумніву, нельга было таксама атаясамлі-ваць „Маладняк“ зь БелАППам, бо першы, па-першае, не зьяўляўся маскоўскай філіяй, a па-другое — закладзекы тымі, хто пазьней ста-ліся не БелАППаўцамі, а ўзвышэнцамі і полымяўцамі. Мне здаецца, што гэткі артыкул шкодны. Шчыра зычу ўсяго найлетйага Вам і Вашым ад мяне й маіх. Пішэце. 3 пашанай да Вас Ваш П.С. Добра, што не пасьпеў кінуць ліст у паштовую скрынку. Кагадзе атрымаў ад Сп. Шукелайця №№ „Украіньскі Вісті“з арты-кулам М. Равіча „Янка Купала“. За вылучэньнем вышэйпрыгаданага мейсца аб Згуртаваньнях, артыкул цікавы, своеасаблівы і мае ладне новага, раней невядомага. Прыкра, што ён зьмешчаныне ў беларус-кай прэсе й таму застаецца невядомым для шырокіх колаў нашае эміграцыі. Застаецца толькі падзякаваць аўтару і выказаць пры гэ-тым упэўненасьць, што калі-нікалі, але ўсё ж ягоная каштоўная праца станецца вядомай суродзічам на чужыне. П.П.С. Кагадзе дастаўліст зь Нью-Ёрку, зь якога даведаўся, што памёрМ. Клімковіч, і„Бацькаўшчына“ прысьвяціла яму прачулы нэк-ралёг"3. Паміж намі кажучы, на кажнага доктара хопіць прастава-тасьці. Шкада, што ён памёр толькі цяпер, а не тады, калірэзаўся ў сваім габінэце ды не дарэзаўся. Тое, што гэта„государево око“ на-пісала, не вытрымлівае аніякага параўнаньня з творамі тых шматлікіх нашых пісьменьнікаў, якіх ён зьнішчыў. Напрыклад, я аса-біста няў стане забыць, што ёнразам з Александровічам іЛынько-вым зьяўляецца аўтарам артыкулу „Нашыя абвінавачваньні Юрку Віцьбічу“ СДІітаратура і Мастацтва“), як і вядомых Вам выказвань- 112 Парафраз „Моцарт і Сальеры“ А. Пушкіна. 113 Ст. Памёр Міхась Клімковіч // Бацькаўшчына. №4—5 (234—235). 30 сту-дзеня 1955. С. 2. 64 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта няў яго наконт „ЛшонаГабоа Бійрушалайм“. Хай яму ня пухам зям-ля, але асінавы кол. He, ня ўсё ў парадку ў нашай эміграцыйнай хаце. Ячамусьці больш „Бацькаўшчыну“ не атрымліваю. Можа, да гэ-тага спрычыніліся мае выказваньні наконт тых ці іншых твораў у ёй. Аднак гэтыя выказваньні належаць ня Попку, а шчыраму прыхіль-ніку і сымпатыку, сталаму супрацоўніку „Бацькаўшчыны“Віцьбічу, які жадае для нашае цэнтральнае газэты на эміграцыі толькі добра-га, а не благога. Іншая справа, што мне, напрыклад, хочацца недзе зьмясьціць зусім іншы нэкралёг Клімковічу, але не ў парадку палемікі з „Бацькаў-шчынай“. Ці не надаецца гэты мой нэкралёг для наступнага нумару „Беларуса“?"А Ветліва прашу Вас спрычыніцца да наладжваньня добрых узае-маадносінаў паміж„Бацькаўшчынай“ іЮр. Віцьбічам. Яшчэраз усяго добрага. 30.05.552. Саўт-Рывэр Дарагі Сябру! Перадусім спадзяюся, што гэты зварот ня стаўся анахраніз-мам, які падтрымлівае толькі сіла інэрцыі. Здаецца, астатнім часам паміж намі прабег не адзін чорны кот. Прыпушчаю, што гэтак ста-лася, па-першае, у выснаве розных домыслаў, пад якімі няма належ-нага падмурку, na-другое, у сувязі з адсутнасьцю сталага непасрэд-нага кантакту. Кагадзе да мяне завітаў Сп. Ханяўка і перадаў Вашую кнігу „Болыйевйзм на путяхкустановленйю контроля над Белоруссйей“115, з выйсьцем якое віншую і за дасылку якое ўдзячны. Удзячны таксама за аўтограф. Хоць, паводля яго, я выглядаю чымсьцінакшталт пра-курора ці судзьдзі (ніколі не вычуваў сымпатыі да гэтых фахаў), але ўсёж ён розьніцца ад першага ягонага варыянту „Юрку Віцьбічу для разносу“. Пра гэты першы варыянт даведаўся ад аднаго ньюёркца, які на-дысь мяне наведаў. Тэрмін „разнос“ даволі спэцыфічны. Разносамі звы- 114 Віцьбіч, Юрка. 3 нагоды сьмерці Міхася Клімковіча // Бацькаўшчына. №11 (241). 13 сакавіка 1955. С. 4. 1,5 Адамовнч, Ант. Большевнзм на путях установлення контроля над Бело-руссней. Мюнхен, 1954. 65 Лявон Юрэвіч чайна займаліся рабкоры й селькоры ў дачыненьні да „клясавых вора-гаў“. Калі не разносы, дык, яклюдзі кажуць, досыць гострыя артыку-лы мне давялося пісаць наконт брахні Баранцэвічаў, Макаравых, Дзьвіновых'іЬ і г. д. — гэта значыцца, супраць нацыянальных ворагаў. Спадзяюся, што ў Вас няма аніякіх падставаў сьцьвярджаць, што я разглядаю Вас як свайго клясавага або нацыянальнага ворага. Іншая, зусім іншая справа, што нашыя погляды часам не супада-юць. Аб гэтым я шчыра пісаў Вам у папярэдніх лістах, але я асабіста ўпэўнены ў тым, што несупадзеньне поглядаў зусім не падстава для абвешчаньня ўзаемных крыжовых паходаў. Наадварот, лічу, што няма нічога больш сумнага, як наява грамадзкасьці, ва ўсіх сябрах якога існуе поўнае падабенства ўсіх поглядаў. Гэта ня менш жудас-нае за тое, каб усе людзі з твару сталіся падобнымі адзін да аднаго. Таму дазвольце мне ў наступным лісьце ад шчырага сэрца падзяліц-ца з Вамі сваймі думкамі наконт Вашае працы. Няхай ужо Казакі"7 займаюцца„спраўджваньнем розных чутак і апініяў“.Дарэчы, шкада, што ён толькі на адзін год выехаў у Мюнхэн. Тымчасам дасылаю Вам копію майго ліста да Сп. Каханоўскага. Мяне вельмі абыйшоў ягоны артыкул у „Бацькаўшчыне“ „Аб памылках там і тут“"& у тэй сваёй частцы, што датычыць Уладзімера Пічэты. Намер, які ставіў перад сабой Сп. Каханоўскі, вельмі добры — публічнае адмаўленьне ад свае сучаснае завулкавае ці хутаранскае палітыкі, але падпірае ён гэты свой намер вельмі благімі тэзамі. Выказацца ў дру-ку наконт гэтага благога не выпадае — гэта значыцца прылучыцца да Архіпаў Папліскаў119 зь іхняй нумарацыяй ворагаў. Аднак і зусім амі-наць гэтае благое ня ў стане і выказваюся наконт яго ў ліставанычі. Але паколькі тут прыватнае ліставаньне набывае грамадзкае зна-чаньне, дык дасылаю копіі майго ліста да Сп. Каханоўскага Вам, Сп. Тумашу і Cn. Cm. Станкевічу. Калі займееце час і ахвоту, дык вет-ліва прашу пазнаёміцца зь ім і потым падзяліцца сваймі думкамі. 116 Маюцца на ўвазе аўтары „Нового Русского Слова“. 117 Маецца на ўвазе Рыгор Крушына (Казак). 118 Верасень, В. Аб памылках там і тут // Бацькаўшчына. №19 (249). 8 траве-ня 1955. С. 3. Праз нумар (№ 21 (251). 22 травеня 1955. С. 4) „Бацькаўшчы-на“ зьмясьціла „Пісьмо ў Рэдакцыю“ В. Верасьня (Каханоўскага) з тлума-чэньнем папярэдняга артыкулу. 1,9 Архіп Папліска — псэўданім Уладзімера Цьвіркі (да 1946 г. — Вадзіма Скурка, 1928—1992), супрацоўніка радыё „Вызваленьне“ і аднаго з аўтараў „Бацькаўшчыны“. 66 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта I нарэшце справа вузейшага парадку. Калісьці я завёз Вам кнігу А. Цьвікевіча „Западно-руссйзм“, што належыць Сп. Сянкевічу. На-дысь Саўт-Рывэр наведаў Сп. Сядура, які прывез з сабой некалькі кніжок сучаснага саеецкага выданьня ў абмен на кнігі старых вы-даньняў. Сумна, але факт — ён прыгадаў мне і нэгацыянта, які пра-паноўвае, на ягоную думку, дзікунам каралі ў абмен на слановую косьць, і Чычыкава зь ягонай досыць непераборлівай мэтанакірава-насьцю, і проста цыгана на кірмашы. Напрыклад, мне ён прапаноўваў абмяняць ягоную чытанку для 9—10 клясы на... „Трысьцё“ Дубоўкі або на „Гісторыю літаратуры“Гарэцкага. Я не ўстрымаўся і паслаў яго да „Евгенйй Марковны“'20. Пераканаўшыся, што са мною аніякага абмену не адбудзецца, Сядура накіраваўся да Сп. Сянкевіча. Там ён, ужываючы вылучна нахрап (сьветка Міхась Кавыль), абмяняў зборнік твораў Кузьмы Чорнага на „Западно-руссйзм“ і атрымаў адпаведную даведку да Вас. Аднак толькі Сядура спакінуў Сянкевіча, як на апошняга накінулася Сянкевічыха, даводзячы, што ён абмянаў быка на індыка. Яна пры гэтым мела на ўвазе ня аўтараў, а магчы-масьць набыцьця іхных кнігаў, іхнюю ўнікальнасьць. У выснаве Сян-кевіч на другі дзень даслаў ліст Сядуру, што адмаўляецца ад гэтка-га абмену, алеліст, дасланы на стары адрас Сядуры, зьвярнуўся на-зад. Учора ён узяў у мяне новы адрас і зноў паслаў ліст. Я не зьяўля-юся гаспадаром гэтае каштоўнае кнігі, але, паводля просьбы Сп. Сян-кевіча, знаёмлю Вас з гэтай даволі ўсё ж прыкрай гісторыйкай. Аса-біста я пішу сёньня Сядуры адмысловы ліст, у якім ужываю больш гострыя характарыстыкі ягонага турнэ, чым вышэйадзначаныя, алеразам з тым мне хочацца, каб ён ня ведаў аб тым, што пра гэтае я напісаў Вам'2'. 120 Эўфэмізм, утвораны ад першых літараў брыдкаслоўя. 121 Асобнік, пра які піша Віцьбіч, мае наступны надпіс на тытульнай старон-цы: „Гэтую кнігу-унікум, ня выпушчаную цэнзурай на рынак, а падара-ваную мне самым аўтарам у 1935 г. у гор. Вятцы, ды ў часе ваеннага розруху нейкім экспрапрыяваную ў мяне й прывезеную аж за акіян, цяпер жа праўна набытую Ўладзімерам Сядурам — зацьверджаю за ім на веч-насьць і на ўспамін ды знак шчырай прыязьні. Ант. Адамовіч. 28 траўня 1955 г., Нью-Ёрк“. Далейшы provenance кнігі такі: незадоўга да сваёй хва-робы, што ўклала аж да самой сьмерці ў ложак, Уладзімер Сядура падара-ваў кнігу др. Вітаўту Кіпелю, які ў 2007 г. перадаў яе Лявону Юрэвічу, у зборы якога яна цяпер і захоўваецца. Кнігу перавыдаў, зрабіўшы адбітак зь Сядуравага экзэмпляру, Юры Попка ў 1982 г. 67 Лявон Юрэвіч Вось, здаецца, і ўсё. Агульнае прывітаньне. 3 пашанай да Вас Ваш 01.04.56 г. Саўтп-Рывэр Дарагі Сябру! Мяне вельмі кранула Вашае й Вашае сям’і спачуваньне з прычы-ны таго няшчаснага выпадку, які са мной стаўся. Кранула тым бо-лей, што паміж намі, як нам асабіста дый суродзічам вядома, болый разьбежнасьцяў у розных поглядах, чым агульнага. Крыху асабістага, што датычыць гэтага выпадку. На канвэер-най лініі, за якой я працую, саскочыў ланцуг. У выснаве адзін рог тае „баксы“, што знаходзіўся на канвэеры, праваліўся, а другі падскочыў і ўдарыў мяне ў левае вока. Гадзіны 2—3, сьцяўшы зубы, мычэў, по-тым з тыдзень на гэтае вока бадай нічога ня бачыў, дый другое на-палову згубіла зрок. Аднак гаспадары фабрыкі зрабілі ўсёмагчымае, каб толькі дапамагчы мне. I цяпер, калі прыгадваеш, што на вочным яблыку меўся глыбокі шрам, дык, дзякуй Богу, усё больш-менш добра скончылася. Хіба што яшчэ зь месяц-два давядзецца хадзіць у чорных акулярах (сьвятпло спрычыняе боль), нагадваючы „шпега амэры-канскіх імпэрыялістычных колаў“. Прыгадаўшы ў пачатку гэтага ліста пра разьбежнасьці і агуль-нае, хочацца таксама крыху затрымацца на гэтым. Пэўне ж Вам вядома, што неўзабаве мае паўстаць апрычонае ды незалежнае ад палітычных плыняў пісьменьніцкае згуртаваньне як выснаў звароту Уладзімера Сядуры й лістоў Янкі Ліманоўскага з М. Цэляшам. Вы-шэйпрыгаданыя асобы ў першую чаргу зьвярнуліся да мяне з просьбай прыняць чынны ўдзел у паўстаньні гэтае інстытуцыі, ад чаго я ўрэшце-рэйітаў адмовіўся. Зьяўляюся самым шчырым прыхільнікам таго, каб на эміграцыі мелася некалькі пісьменьніцкіх згуртаваньняў, як і некалькі літаратурна-мастацкіх часапісаў, але ў мяне склалася ўражаньне, што тое згуртаваньне, аб якім ідзе гутарка, зьявіцца нічым іншым, як нейкім. блёкам „унйженных й оскорблённых“. Сам я гэткім ні ў якім разе ня чуюся, і таму мне зусім ня хочацца, фігураль-на кажучы, стацца мыліцай для кульгавых, або тэй жэрдкай, якая падпірае сабой пахілы плот. 68 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Пераходжу цяпер да іншае справы, якая мае дачыненьне да тых жа рознага і агульнага. 31.05.55 г. у сваім прыватным лісьце да Сп. Др. Тумаша я пстрасіў не лічыць мяне больш сябрам БІНІМ. Hi БІНІМу, німне асабіста гэтая справа ніўчым не пашкодзіла. Аднак мне ўсё ж не бракуе мужнасьці вызнаць, што я зрабіў памылку — нельга адну асобу атаясамліваць з інстытуцыяй. У мяне ёсьць свой погляд наДр. Тумаша як на навукоўца, літаратара, арганізатара, палітыка й г. д., але, застаючыся пры гэтым сваім паглядзе, я не спрабую прапагаваць яго ці ў залежнасьці ад сваіх сродкаў гвалтам накідваць іншым. Карацей кажучы — калі ў прыватным лісьце да Сп. Др. Тумаша я заявіў аб сваім выйсьці зь БІНІМ’у, дык у гэтым прыватным лісьце да Вас складаю заяву аб сваім жаданьні зьвярнуц-ца ў БІНІМ. Паколькі БІНІМ, на мой пагляд, не вычэрпваецца цалкам асобай Сп.Др. Тумаша, дыкмне здаецца, што няма ніякае патрэбы ў непасрэдкым кантакце паміж Сп. Др. Тумашам і Юр. Віцьбічам. Шкадую, што вока не дазволіла мне адсьвяткаваць 25 Сакавіка ў Нью-Ёрку, а між тым, наўсуперак сваім асабістым звычаям, хацеў туды прыехаць, кабразам з усімі адзначыць Сьвята. Учора да мяне завітаў Сп. Мерляк і паказаў мне фотаздымкі, якія красамоўна сьведчаць аб урачыстым абыходзе Сьвята. 24 сакавіка чуў парадыё сьвяточную праграму — па голасу й па мове пазнаў Вас. Тут на абы-ходзінах Сьвята (я не прысутнічаў) рэфэрат чытаў Масей Сяднёў, музычную часткуладзіў Сэлях-Качанскі, а на чале ўсяго ды ўсіх ста-ялі Лапіцкі, Шчорс, Сабалеўскі і Касяк. Дык дазвольце на гэтым і скончыць ліст. Хіба што паводля тра-дыцыі дасылаю копіі сваіхлістоў. Найлепшае прывітаньне Вам і Вашым ад мяне й маіх. Пішэце. 3 пашанай да Вас Ваш 15 06.56 г. Саўт-Рывэр Дарагі Сябру! Перадусім аб „Узвышшы“. Наконт Вашага рэфэрату акрамя Вас дастаў добры й вычарпальны ліст ад БАЗА. Маё, усё ж даволі склада-нае ў мінулым жыцьцё, прымусіла мяне здаўна да ўсяго навакольнага ставіцца ў болыйай ціменшай ступені зь недаверам. I вось каліў ра- 69 Лявон Юрэвіч нейшым гэты сталы недавер шмат у чым мне дапамог, дык цяпер ён часам інэрцыйны. Мне, грэшнаму, сёньня акурат 51 „годокмйновал“, і таму цяжка ламаць характар, хоць я зусім не закасьцянеў іламаю яго. Мне вельмі прыемна, што мой недавер менавіта ў вышэйпрыгаданым пытаньні ня мае аніякае рацыі, што пацьвярджае яшчэ й наступнае. У №306 „Бацькаўшчыны“ чытаў цікавы артыкул „30-я ўгодкі заснаваньня „Ўзвышша“^2. Пад ім літара — А., але паводля яшчэ стылю прыпушчаю, што напісалі яго Вы. Мне вельмі прыемна, што разам з усімі сваякамі ўзвышэнскае сям’і прыгадваецца наймаладзей-шы ў ёй — Юрка Віцьбіч. Разам з тым, мне знаёмы добры водгук ста-рэйшага ў ёй Уладзімера Дубоўкі наконт майго першага апавядань-ня і, разам з тым, дагэтуль помніцца, як ніколі не даравалі маё прыйсьце да „Ўзвышша“агульназнаныя Бэнды, Клімковічы, Кучары, Бэрнштэйны,Александровічы і г. д. Без сумніву, што ў тыя часы, калі БелАППлітаральна шантажаваў мяне, каб я стаўся ягоным сябрам, дык да „Ўзвышша“я прыйшоў яшчэ й таму, што наўсуперак свайму характару вычуваў да яго вялікі давер. Таксама вельмі прыемна, што гэты артыкулу „Бацькаўшчыне“ канчаецца прыгадваньнем К. Крапівы, П. Глебкі і М. Лужаніна — асабліва апошняга. Калі мне не давялося асабіста ведаць Дубоўку, Жылку, Пушчу, Бабарэку ды іншых старэйшых узвышэнцаў, а з Вамі, здаецца, пазнаёміўся толькі ў часе вайны ў Менску, дык затое меў сталую беспасярэднюю і лістовую лучнасьць зь іншымі ўзвышэнцамі. Максіма Лужаніна, нягледзячы на ўсе ягоныя перайманьні, лічу ад-ным з найбольш таленавітых і цікавых паэтаў. Нас пазнаёміў у Менску Сяргей Дарожны, і ў мяне склалася ўражаньне абЛужаніну, што як чалавек ён куды больш валявы, заўзяты, чым той жаДарож-ны, Тодар Кляшторны. Захоўвалася ў мяне й жменька ягоныхлістоў, добрых, сяброўскіх. У„Шыпшыне“я перадрукаваў некаторыя вершы Лужаніна („Вільнянка“, ,Дзьве вясны“ іг. д.), што выклікала абурэнь-не з боку Клішэвіча, Сядуры, Дудзіцкага й Сяднёва. Яны штосьці суп-раць яго маюць, алея ім не сказаў пра тое, што й супраць іххтосьці на эміграцыі штосьці мае. А ўвогуле — „Не судзіце да не судзімыя бу-дзеце“. Каб аб’ектыўна заглядацца на нашую родную літаратуру, мы ня будзем пазычаць акуляры ў Баранцэвіча, якіў іхніх беларускіх прысьпешнікаў у гэтай галіне. 122 А. 30-я ўгодкі заснаваньня „Узвышша“ (Юбілейная даведка) // Бацькаўш-чына. №24 (306). іо чэрвеня 1956. С. 3. 70 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Мнехочацца напісаць у гэтым падвойчы юбілейным годзе арты-кул або нарыс, прысьвечаны ўзвышэнцам напярэдадні і пасьля „са-мазьліквідаваньня“. Мне хочацца прыгадаць у гэтым нарысе Зьмітрака Бядулю, Кузьму Чорнага, К. Крапіву, Т. Кляшторнага, П. Глебку, С. Дарожнага, В. Шашалевіча, М. Лужаніна, як і ўскосна, праз успаміны прыгаданых, ужорэпрэсаваных бальшавікамі сябраў Згуртаваньня. Учора дастаў №22 „Беларускага Голасу“, а ў ім прачытаў „рэ-цэнзію“ Сяргея Хмары на альманах„Ля чужых берагоў“'23. Умянезь ім зусім іншы падыход да гэтага гора-альманаху. Ім кіруе пакрыў-джаная амбіцыя, а я, наадварот, абстрагуючыся ад таго добрага, што прысьвяціў Ю. Віцьбічу й „Шыптыне“ ў сваёй прадмове Сп. Др. Cm. Станкевіч, таксама не зьяўляюся сымпатыкам гэтага выданьня. Зьдзіўляе, што калі Нат. Арсеньнева займае 17% ягонае плошчы, дык кажны іншы аўтар, улучаючы сюды й прадмову, па 5% яе, а Юрка Віцьбіч аж бяз малага 3%. Адсутнічае раўнавага паміж паэзіяй (74 усяе плошчы) і прозай — 26%. Да гэтага трэба дадаць, што „проза“ (як і „паэзія“) Пётра Сыча стаіць па-за мастацкай літаратурай, a на мяжы зь ёй — „Янка сеяў, людзіжалі“Мартына Люціча. Гэты надсанаўскі'24 падзагаловак, як.Абарваныя струны“, зьяў-ляецца проста зьдзеклівым у дачыненьні да Ларысы Геніюш, Хведара Ільляшэвіча й Лявона Случчаніна, творы якіх пад ім зьмешчаныя. Каб мяне хто пасьля сьмерці гэтак назваў, дык ябз труны вылез. Між іншым, пад біяграфіямі Ільляшэвіча й Случчаніна зьмешчана — „Юрка Віцьбіч“, хоць той, запраўды напісаўшы іхнія біяграфіі, прасіў друкаваць іх безь ягонага, недарэчнага пад біяграфічнымі даведкамі, подпісу. I пэўне ж мяне не паслухалі таму, што трэба было абавяз-кова зьмясьціць пад біяграфіяй Ларысы Геніюш — Сымон Брага'25. Чамусьці ў біяграфічных даведках адзначана, колькі й дзе год той ці іншы літаратар адбываў бальшавіцкую кару. Гонар і слава іхным пакутам, але ўсё ж гэта ня часапіс былых савецкіх паліткатаржа-наў, алітаратурны альманах. Таму мімаволі складаецца такое ўра-жаньне, што аўтары просяць такім чынам у чытачоў нейкае скідкі ў дачыненьні да іхнае творчасьці. 123 Ля чужых берагоў. Мюнхэн: Бацькаўшчына, 1955. 124 Маецца на ўвазе расейскі паэт Сямён Надсон (1862—1887). 125 Сымон Брага — псэўданім Вітаўта Тумаша. 71 Лявон Юрэвіч He захаваю ад Вас сваю крыўду — мяне зусім не абыходзіць тое добрае, што прысьвечана мне ў прадмове, але затое абураны з тае прычыны, што зьмешчаныя толькі тры маіх творы, хоць іхмелася куды больш ды, як на мой погляд, больш лепшых, больш для мяне ха-рактэрных. Па-першае, пасьляАрсеньневае засталося ня шматмей-сца для іншых, a na-другое, адна асоба з Управы БІНІМу спрабуе пры ўсякіх акалічнасьцях абмежаваць Віцьбіча'*. Нічога, акрамя „жало-cmu“да гэтае асобы не вычуваю. А ўвогуле альманах ,Дя чужых берагоў“ стаўся крывым люстрам нашае літаратуры на чужыне. У незнаёмага ён стварае аб ёй вельмі благое ўражаньне. Таму мяне зусім ня дзівіць, чаму нашыя літарата-ры спакідаюць бяз водгуку заклік „Бацькаўшчыны“ дасылаць свае творы да новага альманаху, як і тое, што ў „Бацькаўшчыне“зьніклі калісьці добрыя літаратурныя старонкі. Пераходжу да іншага, не літаратарскага. Надысь дастаў ліст ад Арх. Васіля, у якім ён (паміж намі кажучы) просіць мяне напісаць артыкул у абарону БАПЦ і яго. Я асабіста з пашанай стаўлюся да БАЛЦ іАрх. Васіля, вызнаю іхную кананічнасьць, але... Па-першае, Вам знаёмымой ліст да Івана Касяка яшчэ ў 1950 г., a na-другое, да-волі цяжка што-небудзь напісаць пасьля артыкулу К. М. „3 бруднай крыніцы толькі брудможа цячы“(„Бацькаўшчына“, №305). Мне зда-ецца, што й кніжыца Івана Касяка і гэты артыкул — абое рабое, бо разьвязваюць закранутыя ў іх пытаньні ў ДП-лягерным пляне. Я не сумняюся ў тым, што Іван Касяк душагуб, але калі прыгадаць гэты эпітэт 5—бразоў, дык на сярэдняга чытача ён дзейнічае ў процілег-лым намерам аўтара сэнсе. Ня ведаю, хто такі гэты К. М., але адно сьцьвярджаю, што журналісты ён недалужны. Журналісты, акрамя адпаведных фаховых здатнасьцяў, зьяўляецца яшчэ і ў першую і ў апошнюю чаргу палітыкам. Ён добра ведае пра тое, што адзін яго-ны артыкул можа больш уплыць на грамадзкую думку ягонае эмігра-цыі, чьш ю паседжаньняў тае ці іншае эміграцыйнае інстытуцыі. На жаль, К. М. ёсьць не палітык, а палітыкан, калі параўноўвае Арх. Ва-сіля з апосталамі. Для мяне асабіста гэтая справа палягае нават ня ў тым, што маю ў сваім архіве чарнавік пратаколаў паседжаньня БНЦ, на якім вырашаўся далейшылёс Сп. Інж. Тамашчыка, а ў тым, штоАпостал для кажнага хрысьціяніна — гэта вельмі вялікае й сьвя-тое разуменьне. 126 Маецца на ўвазе Рыгор Крушына. 72 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэшпа Ці не дасталі Вы часам зь Лёндану рататарнае выданьне „На крывіцкім панадворку“'27, у якім прыгадваецца й Вашае імя? Калі не дасталі, дык прысьвечанае яно таму, куды зьніклі грошы, прызнача-ныя для „Беларуса“. Прачытаў ды пераканаўся, што астатнім ча-сам усё больш зьяўляецца ДП-лягернае літаратуры. Прыпушчаю, што частка гэтыхгрошаў пайшла на патрэбы Сп. Інж. Абрамчыка і Арх. Васіля — з палітычнага боку нічога рашуча не закінеій тым, хто пераадрасаваў гэтую частку грошаў. Прыпусьцім, што гэтыя грошы далі магчымасьць нашай найвыдатнай Натальлі Арсеньневай нейкі час не працаваць на фабрыках, а займець адмысловую працу — пераважная бальшыня нашае эміграцыі, а ў тым ліку і я, толькі па-цешыцца з гэтае прычыны. Тым часам на гэтым „закругляюся“. Дасылаю адначасна копіі некаторых маіх лістоў. Найлепшае прывітаньне Вам і Вашае сям’і адмяне імаіх. Шчыра зычу ўсяго добрага. 3 пашанай да Вас. 02.02.57 Саўт-Рывэр Дарагі Сябру! Удзячны за Ваш ліст ад 13.01.572. Маеце рацыю, што ён зьяўля-ецца адказным намойліст ад 11.11.56 г., але гэтае спазьненьне не дае мне падставаў, як Вы прыпушчаеце, каб клясьці на Вас, бо добра ве-даю тыя прычыны, якія перашкаджаюць ліставаньню. Прынамсі ія дагэтуль не адказаў на адзін цікавы ліст ад 03.10.56 г., адказ на які для мяне патрэбны. Дазеольце цяпер перайсьці да больш істотнага. Аніяк ня ў стане згадзіцца з Вамі, што быццам мы, палітычныя эмігранты — амбаса-дары свайго народу ў вольным сьвеце, мусім прыстасоўвацца або пры-тарноўвацца да хрушчоўскае „вясны“ (тае ж лорыс-мэлікаўскае'28 „дыктатуры сэрца“) ці эрэнбургаўскае „Оттепелй“129 за жалезнай 127 Прадуха, Аркадзь [В. Астроўскі?]. На крывіцкім панадворку. Лёндан, 1956. — 15 с. 128 Міхаіл Лорыс-Мелікаў (1825—1888), расейскі ваенны й дзяржаўны дзе-яч. Займаючы пасаду міністра ўнутраных справаў, прапанаваў даць палёг-ку сасланым па палітычных матывах, у першую чаргу студэнтам. 129 Ільля Эрэнбург (1891—1967), расейскі савецкі пісьменьнік. Ягоны раман „Адліга“ (1954) даў назоў кароткаму пэрыяду ў гісторыі СССР. 73 Лявон Юрэвіч заслонай, там — на Бацькаўшчыне. Няўжо мы маем тут стацца чымсьці накшталт спадманутых і матыльковых па свайму веку „нэпманаў“? На мой погляд — ні ў якім разе. Яны (бальшавікі) нязь-менна кіруюцца 25Кастрычніка, а мы маем — 25 Сакавіка. Урэшце-рэштаў, што датычыць мяне асабіста, дыкя не нагэтулькі амбаса-дар (дыплямат-палітык), колькі проста жаўнер. Жаўнер ня толькі як літаратар і журналісты, але і адзін з маіх фахаў у мінулым — лейтэнант артылерыйскае рэзэрвы. Таму, каб мне давялося дзеля ажыцьцяўленьня Акту 25 Сакавіка абстрэльваць з гарматаў мой родны горад, дзе жывуць мае крэўныя, я б абстрэльваў. Абстрагую-чыся ад фігуральнасьці, хачу заўважыць, што калі мая дзейнасьць тут у той ці іншай ступені можа пашкодзіць „рэабілітаваньню“ — „Узвышша“, Гаруна, Гартнага, Пушчы й г. д., дык усё ж прыгаданае хоць і ёсьць вельмі дарагім, але не першарадным у параўнаньні зь бе-зупынным змаганьнем за вызваленьне Бацькаўшчыны ўвогуле. Да-руйце, але ніколі не зраблю памылкі чалавека вялікага інтэлігента Герцэна, які ў сваім эміграцыйным лёнданскім „Колоколе“130 пасьля 19 лютага 1861 г.13’ зьмясьціў артыкул „Ты перамог, Галілеянін!“. Між тым, калі перайсьці да сучаснасьці, дык Хрушчоў, даруй Божа, не Хрыстос, а мы не Юліяны Адшчапенцы'32. Цешуся з тае прычыны, што нашыя пагляды на М. Куліковіча, ба-дай, супадаюць. Трэба ўсёжмець надзвычайны спрыт, каб узяць мэлё-дыю маршу расейскага Прэабражэнскага гвардзейскага палка, пад-ставіць вядомыя словы „Гэй, ну, браце, усе мы разам песьню запяем“ і выдаць за сваю творчасьць. Або песьню ДІубравачка“ Грэчанінава'33 130 „Колокол“ — расейская непадцэнзурная газэта, што выдавалася Аляк-сандрам Герцэнам і Міхаілам Агаровым у Лёндане ў 1857—1867 гг. 131 19 лютага 1861 г. быў апублікаваны Маніфэст Аляксандра II, якім адмяня-лася прыгоннае права ў Расейскай імпэрыі. 132 Маецца на ўвазе артыкул Аляксандра Герцэна „Праз тры гады“, надрукава-ны ў №9 „Колокола“. Згодна з паданьнем, сьмяротна паранены рымскі ім-пэратар Юліян Адступнік (331—363), што быў адмовіўся ад хрысьціянства на карысьць традыцыйнай рымскай веры, гэтак зьвярнуўся да Ісуса Хрыста. 133 Аляксандар Грэчанінаў (1864—1956), кампазытар. Мікола Куліковіч напісаў артыкул „А. Грэчанінаў і беларуская песьня“ (Беларус. №21 (45). 28 лістапада 1953. С. 4.), у якім праводзіў паралелі паміж творчасьцю эмі-грацыйнага кампазытара й беларускімі мэлёдыямі. Гэты ўплыў адзначаў-ся і ў нэкралёгу „Памяці кампазытара Грэчанінава“ (Беларус. №91. Каст-рычнік 1964. С. 6). 74 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта (выданьне Юргэнсонсл'Д зьмясьціць у „Скаўцкім сьпеўніку“як музыку М. Куліковіча. Ямаю яшчэ ладне гэткіх прыкладаў, але ўсёж абмя-жоўваюся ў дадзеным выпадку выказваньнем свайго погляду на гэ-тую справу ня ў друку, а ў ліставаньні. Тым болей, што справа гэтая абыйшла мяне выключна ў сувязі з Равенскім, а потым ужо (ускосна) з Сэляхам'35 ды працай Беларускай Моладзі ў Саўт-Рывэры. Вось за тое арганічна ня ў стане прайсьці абыякава паўз іншага, да чаго цяпер і пераходжу. Дасылаю Вам адначасна копію майго ліста ў Рэдакцыю, які на-пісаў, але на разе яшчэ нікуды не даслаў. Памылкі Сп. Ф. Кушаля вельмі шкодныя, бо яны самадыскрэдытавальныя ня толькі для яго, а ў сувязі зь ягонай годнасьцю для ўсяе нашае эміграцыі. На вялікі жаль, ягоныя памылкі сьведчаць аб няведаньні ім тыхвайсковых пы-таньняў, якія ён спрабуе разьвязаць. Калі ўжо нам гэтак пільна й патрэбны генэрал, дык няхай ён выказваецца на паседжаньнях, ака-дэміях, імпрэзах і г. д., але ня ў друку'36. У апошнім выпадку гэты сам генэрал скатваецца да ўзроўню слыннае ўнтэр-афіцэрскае ўдавы'37. Нашто адбіраць у гэтае гарапашніцы ейны апрычоны хлеб?Iхоць я ня маю ўпэўненасьці, што на мой ліст у Рэдакцыю ня будзе накла-дзена „вэта“ (Грамыка ж беларус па свайму паходжаньню), а ўсё ж дашлю, магчыма, яго, бо сорамна і перад сваімі, а што горш, перад чужынцамі за „опусы“„Ф. Кушэля“ізВ. Аднак ня ў друку, а толькі ў лісьце хочацца выказацца наконт Сьвяточных Архіпастарскіх Пасланьняў Арх. Васіля. Яны бездапа-можныя з багаслоўскага пункту гледжаньня. Шматлікія спасылкі ў іх на Слова Божае часам недакладныя, а часам нават двухсэнсоўныя. Увогуле, калі чытаеш гэтыя Пасланьні, дык адразу прыгадваецца знаны бурсак — „несравненный домйнус Хома Брут“139. Дарэчы, у Сьвяточным Пасланьні Архіяпіскапа Міхаіла, Экзарха Сусьветнага 134 У Расеі было тры Юргенсоны, уладальнікі буйных нотных друкарняў у Маскве й Пецярбурзе — Язэп, Барыс і Пётар. 135 Маецца на ўвазе Вячаслаў Сэлях-Качанскі. 136 Ідзецца пра артыкул Франца Кушаля „Да 36-х угодкаў Слуцкага Паўстань-ня“ (Бацькаўшчына. №47—48 (329—330). 25 лістапада 1956. С. 1, 7). 137 Маецца на ўвазе гераіня п’есы Мікалая Гогаля „Рэвізор“, якая, паводле словаў іншага пэрсанажа, Гараднічага, высекла сама сябе. 138 Віцьбіч, Ю. Крыху аб небясьпечных памылках. Ліст у Рэдакцыю // Баць-каўшчына. №9 (343). 3 сакавіка 1957- С. 3. 139 Маецца на ўвазе герой аповесьці Мікалая Гогаля „Вій“. 75 Лявон Юрэвіч Канстантынопальскага Патрыярха, няма аніякіх спасылкаў і канча-ецца яно наступна: „Наш абавязак — усімі магчымымі сродкамі памагчы тым, хто змагаецца супроць бязбожнага камуніз-му. Наш абавязак — маліцца за нашых беларускіх братоў, якія знаходзяцца пад камуністычнымрэжымам“. Гэтае выказваньне набывае тым большае значаньне, калі ўзяць падувагу, што на інвагурацыі Айзэнгаўэра немітрапалітыЛявон і Апанас, а архіяпіскап Міхаіл вітаў Прэзыдэнта ад імя ўсіх правас-лаўных амэрыканаў — беларусаў, украінцаў, расейцаў, грэкаў і г. д. Нездарма прыгадваецца выдатны Архіяпіскап Іоан Сан-Францыскі14°. Князь Шахоўскі па свайму паходжаньню, дыякі князь — Рурыкавіч! — ён падбіў расейскіхманархістых зь іхнымі дзіцячымі марамі аб„Велй-кой Самодержавной Poccuu“ непараўнальна больш, чым усе Меяры-Ароны йАбрамы з „НРСл“ і„Соцйалйстйческого BecmHUKa“141. Крый Божа, каб зрабіць адсюль выснаў, што я заўзяты вораг БАПЦ або кіруюся нейкімі асабістымі парахункамі з Арх. Васілём — я навет абстрагуюся ад тых вялікіх непрыемнасьцяў, што займеў калісьці ад Інж. Тамашчыка. Нават больш — каліАрх. Васіль зьвярнуў-ся да мяне з просьбай дапамагчы яму тым-сім для ягонае навуковае працы (Мюнхэнскі Інстытут), дык я ў залежнасьці ад маіх магчымась-цяў задаволіў ягоную просьбу. He падлягае сумневу, што лепш буда-ваць свае Пасланьні да вернікаў (хоць і няўдала) на Слове Божым, чым на даносах, што практыкуе Мікалай Лапіцкі. Можа, да Вас трапіў №2/31 „Беларускага Слова“, а значыцца Вы мелі „прыемнасьць“ пазна-ёміцца з ,Ддкрытым лістом да беларускае грамадзкасьці айца Мікалая Лапіцкага“. Дарэчы, у ім, не называючы Вашага імя, ён абураецца з прычыны зусім слушнае й вычарпальнае характарыстыкі Вамі„слын-нае працы“Івана Касяка'42 як „саламахі“. Мне асабіста крыўдна, што гэты свой брудныліст, якіраспачынаецца словамі„Вуніяцкая газэ-та „Бацькаўшчына“, прайдзісьветЛапіцкі падпірае вялікай цыта-тай з майго нарысу „Можна зьнішчыць звон, але нельга зьнішчыць 140 Ідзецца пра архіяпіскапа Шанхайскага й Сан-Франсыскага Іаана (Максі-мовіча) (1896—1966). '4' Часапіс „Соцналнстнческнй Вестннк“ выдаваўся Расейскай сацыял-дэмак-ратычнай рабочай партыяй у Бэрліне, Парыжы й Нью-Ёрку (1921—1965). Апошнім рэдактарам часапісу быў народжаны ў Вільні Саламон Шварц (1883-1973). 142 Касяк, I. 3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. Нью-Ёрк, 1956. — 190 с. 76 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта народ“іп, што мае дачыненьне да народнага паўстаньня 1623 г.Яня ў стане забараніць Лапіцкаму ці каму іншаму цытаваньне з маіх друкаваных твораў, але ўсё жмаю права адзначыць, што самы вы-бар ім цытаты бессаромны й махлярскі. Гэтак, злоўжываючы маім імем і творчасьцю, ён адмыслова пад-бірае з апошняе выгодную яму цытату пра Ёзафата Кунцэвіча. Між тым вобраз Ёзафата Кунцэвіча дагэтуль для мастака ўвогуле, а для мяне ў прыватнасьці невычарпальны. Ён даволі складаны, а таму бадай усёраней аб ім сказанае ў большай ціменшай ступені нагадвае схему. Што датычыць мяне, дык акрамя працытаванае Лапіцкім схемы, я па-іншаму падышоў да Кунцэвіча ў сваіх творах„Узарванае барока“'^, „Пахавала Віцьба Езафатаў камень“143, „Репйн в Белорус-cuu“ — „Новое Русское Слово“^6, „Арцыбіскуп і сьмерд“ — „Узвышша“, №5 за 1931 г. Вось таму і ўчынак Лапіцкага лічу ня годным сьвятара шулерстеам. Аднак аж занадта я расьпісаўся пра „пречесных отцов“. Ня вар-та праймацца ні іхнімі „анафэмамі“, ні іхнім шулерствам. I крый мяне Божа ад таго, каб недзе ў друку выступіць супраць іх, бо тым самым можна прылучыцца да разьбіцьця нацыянальнае еднасьці на-шае эміграцыі, стацца хаўрусьнікам Асіпчыкаў і Касякоў. Дазвольце цяпер коратка затрымацца на пачутай Вамі вэрсіі, што цыркулюе ў Нью-Ёрку, быццам я меўся разам з Сп. Каханоўскім выдаваць новую газэту пад назовам „Вольная Беларусь“. Вы маеце рацыю, што гэтая чутка не адпавядае праўдзе. He захаваю ад Вас, што мне рабіліся з розных бакоў прапановы ў гэтай галіне, а ўлась-не, кабя ўзяў рэдагаваньне газэты, а іншыя возьмуць ейнае выдань-не, але нязьменна ад гэтага адмаўляюся, хоць і люблю газэтную cnpaey. I мне здаецца, што стваральнікам і распаўсюджвальнікам гэтае чуткі ёсьць ніхто іншы, як„рнжская утка“ — Сп. ВольныР7, які й раней сфабрыкаваў пра мяне даволі іншых больш-менш дзівосных чуткаў, зь якіх, між іншым, адна да пэўнае ступенімне пашкодзіла. 143 Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі. №3. Красавік 1946. С. 13—14. 144 Віцьбіч, Ю. Нацыянальныя сьвятыні. Мастацкія нарысы. Бэрлін, 1944. С. 22—25. 145 Божым Шляхам. №62. Верасень—кастрычнік 1954. С. 11—12. 146 Пад назовам „Н. Е. Репнн в Белорусснн“ выдрукаваны ў„Новом Русском Слове", 13 ноября 1955. 147 Вольны — псэўданім Міколы Панькова. 77 Лявон Юрэвіч Але ж трэба канчаць ліст. Ветліва прашу Вас і Вашых прыняць найлепшыя пажаданьні ад мяне й маіх. П.С. Пакрысе аб розным. * Два дні таму атрымаў ад Дудзіцкага адзін паасобнік свайго нарысу „Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман“. Праз апошні № „Бацькаў-шчыны“ даведаўся, што кніжка ўжо прадаецца. Ня хочацца па гэтай справе зьвяртацца самому, але не губляю надзеі, што „Бацькаўшчы-на“ дашле мне пэўную колькасьць паасобнікаў. *Атрымаў ліст ад Сп. Др. Я. Станкееіча, дзе ён просіць мяне на-пісаць паводле „Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман“ некалькірэфэра-таў. Крый мяне Божа ад гэтага. Жыцьцё параўнальна кароткае, вольнага часу бадай няма, ілепш гэтае„бадай“ужыць для працы над 2-й часткай нарысу. Вось на разе і ўсё. Яшчэраз усяго добрага. П.П.С. Можа, чыталі мой ліст „Подымается мускулйстая рука...“ у „НРСл“ ад 04.01.57 г.? На жаль, загаловак і крыху зьіначаны і ўвогуле павіснуў у паветры, бо рэдакцыя чамусьці не зьмясьціла наступны кавалак:„М пророческйм не только no отношенйю к царйзму, но u в равной степенн к болыаевйзму являются сло-ва московского ткача Петра Алексеева, сказанные йм еіцё ю марта 1877 г. на „Процессе 50“: „Подымается мускулйс-тая рука мйллйонов рабочего люда й ядро деспотйзма, ог-раждённое солдатскймн штыкамй, разлетйтся e npax“. Паводля атрыманых мной дадзеных, мой ліст стаўся для „Нва-нов“ беларускага паходжаньня прыкрай неспадзяванкай. Незалежнік Стукаліч аж дзесяць гадоў пражыў у Маскве, а яны — халуіМасквы — толькі тэарэтычна зь ёю знаёмыя. Аднак для мяне асабіста тут справа палягае ня ў тым, як„Мваны“ на мяне заглядаюцца. Я перакананы ў тым, што адзінымрэвалюцыйным (у запраўдным сэнсе гэтага слова) рухавіком там зьяўляюцца толькі работнікі. Я ведаю таксама на практыцы тое, што, напрыклад, маскоўскія ра-ботнікі зьяўляюцца ня ворагамі, а прыхільнікамі поўнага дзяржаўна-га самавызначэньня беларусаў, украінцаў, грузінаў і г. д. Iлше асабіста прыемна, што я ня толькі ўзвышэнец, але й гужочавец'48. 148 Маскоўскі завод „Гужон“ (у 1922 г. у гонар 5-годзьдзя Кастрычніцкай рэ-валюцыі пераназваны ў „Серп н молот“). 78 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Хоць мне пазьней ужо не давялося працаваць на прадпрыемствах Віцебску, але напісаў гісторыю ягоных фабрыкаў і заводаў, пагава-рыў з сотнямі ня толькі віцебскіх, але й гомельскіх, магілёўскіх, бары-саўскіх і г. д. работнікаў іработніц, знаходзячы ў іх міжнацыяналь-ныя гужонаўскія рысы. Мне здаецца, што дагэтуль шмат хто з нашае новае эміграцыі памылкова ўважае Беларусь за пераважна сялянскую краіну. Таму мне даўно хочацца напісаць адпаведны артыкул, або некалькі іх, прысьвечаныхработнікам Беларусі. Слоў няма — нельга ні ў якім разе толькіработнікамі, або толькі сялянамі (калгасьнікамі) падмяняць увесь народ, алеразам з тым трэбамець на ўвазе, што ў народзе на сёньня зьяўляецца пагрозным для бальшавізму. I крыху аб другарадным. Мне прыемна, што ў сьпісах„НРСл“ на 19572. ёсьць — Юрйй Стукалйч — адкрыты вораг„основной лйнйн нашей газеты“ (М. ВейнбаўмР9) і няма „Мванов“ — скамарохаў і танцораў з „Балов Народов Poccuu“. Iможа, кажны шчыры беларус, пабачыўшы маё сьціплае імя ў пераважна варожым для насі для мяне сьпісе, з радасьцю падумае, што Стукаліч і ў далейшым ніколі не даз-воліць на старонках найбольш пашыранае на чужыне газэты пляміць нашую добрую нацыянальную годнасьць. Вось і„отвёл душу“. Яшчэ й яшчэраз усяго добрага. 11.02.61 г. Саўт-Рывэр Дарагі Сябру! Бадай, цешуся з тае прычыны, што... хвароба („ocmep-apmpum“) прымацавала мяне на тыдзень-другі да дому. Займеў такім чынам час, каб скончыцьраней распачатыя творы іліквідаваць запазыча-насьць у ліставаньні. Пэўне ж запазычанасьць да мяне маеце Вы, Але ж не пажадаю я Вам таксама захварэць, а тым болей на тое, на што захварэў. Усё ж патрэбна вялікая сіла волі, каб не падпарадкавацца цалкам хваробе, якая не дае нават магчымасьць спаць. А потым і думкі аб розным іншым, што мае да гэтае хваробы беспасярэдняе дачыненьне. 149 М. Вейнбаўм быў галоўным рэдактарам „Нового Русского Слова“ (памёр У 1973 г.). 79 Лявон Юрэвіч Хоць і ёсьць у мяне пара даляраў на благі дзень (недатыкальны фонд), хоць і маю дастаць грошы ад „Сошыял Сэкурыты“150, хоць і спадзяюся неўзабаве пайсьці зноў на фабрыку, але... Адзін я зарабо-ташнік на маіх двох безнадзейна хворых. Адсюль і вялікая просьбада Вас. Калі яе чаму-небудзь немагчыма ажыцьцявіць, дык гэтае ні на каліва не ўплыве на нашыя ўзаемаадносіны. Ці незацікавіць бел. сэкцыюрадыё„Свабода“што-небудзь змайго ўжо надрукаванага? На разе — надрукаванага, каб празь нейкі час даслаць ёй недрукаванае? Калі зацікавіць, дыкуласьне што ў першую чаргу? Ці можна навязаць лучнасьць зь Мюнхэнскім Інстытутам па вывучэньню СССР?Прынамсіхоць зь ягоным зборнікам? Даруйце за просьбы й клопаты. Здаецца, О’Генры сказаў: „Муж-чына ня мае права на самалюбства, калі ў яго ёсьць сям’я“. Адхіліў я ўбокрозныя прапановы (без маіх папярэдніх просьбаў) з боку чужых на эміграцыі і спадзяюся, што свае дадуць мне магчымасьць крыху падзарабіць. Шмат я даслаць не змагу, бо зь вялікімі патраба-ваньнямі заўжды стаўлюся да сябе. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. Агульнае прывітаньне. 3 пашанай да Вас Ваш 01.10.61 Саўт-Рывэр Дарагі Сябру! Мне прыкра й прашу прабачэньня, што з гэткім значным спазь-неньнем адказваю на Ваш ветлівы ліст ад 06.08.61. Мяне меліся пак-лікаць уДэпартмэнт Іміграцыі (Нуарк'5') праз тыдзень пасьля візы-ты ў канцы жніўня адпаведнага ўрадоўца, аб якой пісаў Вам, але да-гэтуль не паклікалі. Таму й затрымаўся з адказам, бо хацелася на-пісаць аб канчатковых выніках. Вельмі ўдзячны за Вашую згоду пацьвердзіць, калі ў гэтым зойдзе патрэба, што я запраўды: Серафнм ІЦербаков (няўжо гэта я? — Юр. В.). 150 Social Security — фэдэральная праграма дапамогі пэнсіянэрам або інва-лідам. 151 Newark, NJ. 8о Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Можа я й памыляюся, але раблю прыпушчэньне, што Дэпаргп-мэнт Іміграцыі не прыдае гэтай справе асабліва вялікага значэньня, бо дагэтуль не турбуе мяне зь ёй. Пэўне ж за гэты час ён ужо апыт-ваў аба мне каго-небудзь, а магчыма й цяпер апытвае. Увогуле я маю ладне непрыхільнікаў і не зьдзіўлюся з прычыны самога даносу. Справа Ізыдара'^, аб якой Вы ў сувязі з маёй справай згадалі, ад-розьніваецца адмае. Аб гэтай справе чуў ад Cn.Cn. Ханяўкі (падаба-ецца мне гэты дзядзька), Іг[ара] Шчорса, Сянкевіча ды іншых, і, маг-чыма,Дэпартмэнт Іміграцыі (а можа й Эф Бі Ай'53) цікавіўся тут ня толькі зьменай прозьвішча. Я здаўна зь вялікай пашанай і сяброўскім даверам стаўлюся да Ізыдара, а таму шчыра задаволены, што яго-ная справа скончылася добра. Спадзяюся, што і з маёй справай гэтак станецца. He захаваю ад Вас, што з антыпатыяй стаўлюся да Сп. Др. Шчорса, але ўсёж ня думаю, каб ён, або ягоныя браты, спры-чыніліся да справы Ізыдара. Фахоўцам у гэтай галіне зьяўляюцца „Нван Нвановйч“Касякз сваім стрыечным братам ды амбасадарам Хмары ў Нью-Ёрку™. Апошні нават дасылаў адмысловыя апы-тальнікі, каб потым на падставе іх скласьці данос. Што датычыць Міхася Кавыля, да якога я стаўлюся зь вялікім недаверам, дык сваю думку аб ім я нікому не накідваю. Аднак занад-та ўжо Кавыль задробны, каб завяртанцы чамусьці вырашылі пад яго падрабляцца. Разам з тым двойчы Эф БіАй, а цяпер Дэпартмэнт Іміграцыі пыталіся ўмяне ў канцы допытаў: „Ці ня ведаеце Носй-фа Леіцйнского?“ Цікавае аж патройнае супадзеньне. Я й раней ведаў, што гэткае пытаньне датычыць даношчыка, а вось надысь адзін тутэйшы адвакат пацьвердзіў, што гэткім чынам адпаведныя ўрадоўцы ЗША дэмаскуюць няўдалага й непрыемнага для іх саміх даношчыка. I калі я з шчырай павагай стаўлюся да Вас, Арсеньневае, Ізыдара, Сядуры, Сяднёва, Казака, Салаўя,Дудзіцкага ды іншых, дык ніхто не прымусіць мяне інакш заглядацца на Кавыля, чым гэтак, як я на яго заглядаюся. А ўвогуле ня хочацца пісаць пра гэты бруд, які ўсё ж да нейкае ступені перашкаджае жыць. Спадзяюся, што ўсё скончыцца добра. 152 Маецца на ўвазе Ізыдар Плашчынскі. 153 FBI, Federal Bureau of Investigation (анг.) — ФБР, Федэральнае бюро расьследаваньняў. 154 Маецца на ўвазе Мікола Панькоў. 81 Лявон Юрэвіч Шчыра зычу Вам і Старому ўсяго найлепшага ад мяне й маіх. Пішэце пры наяве часу і ахвоты. 3 пашанай да Вас Ваш П.С. Пакрысе аброзным. * Шкада мне Ўсевалада Краўчанку, якога добра ведаў асабіста. У сёньняшнім № „НРСл“ушанаваў ягоную памяць155. * У часе гучнага вясельля дачкі Сп. Др. Войтанкі („Ужасно шум-но е доме Шмеерзона“'5,‘) завітала да мяне былая Рытарыха'57. Скардзілася, між іншым, на тое, што Вы неяк абыякава паставіліся да яе прозы. Цалкам разумею Вас. *Мне, як старому... антысэмігпу (ня ў гітлераўскім разуменьні) спадабаўся ў №572 „Бацькаўшчыны“ артыкул аб жыдох15Й. Запраўды, ня варта перабольшваць іх сучасную нацыянальную трагедыю ў СССР у параўнаньні з нацыянальнай трагедый нібы дзяржаўных бе-ларусаў ды іншых падсавецкіх (падрасейскіх) народаў. А вось затое не спадабаўся ў №573—574 »Б“ артыкул „Я. З“'54, прысьвечаны Всеваладу Краўчанку. Сантымэнтальны (проста „каш-марны“) загаловак і„канцылярыт“, ужываючы тэрмін К. Чукоўска-га, — „дзеля гэтага“, „набіраць сваю сілу“,„падчырквае факт“, „у сьвятле гэтага“,„набіраць асаблівага гучэньня“іг. д.Лепш зусім не пісаць, чым гэтак. Бракуе часу, каб належным чынам адказаць „Ю. Сречйнскому“, які ў „НРСл“ ад 06.08.61 у сваім артыкуле „Русскнй народ u мйровой колшунйзм“зазначыў: „й Белоруссйя й Украйна былй заняты для большевйков главным образом белорусскймй й украйнс-кймй частямй“. Што гэта ня так, сьведчыцьВашая добрая праца „Болыйевйзм u установленйе контроля над Белоруссйяй“. А ў ёй, між 155 Памятн Всеволода Кравченко // Новое Русское Слово. 1 октября 1961. '56 Назва песьні, пачатак якой гучыць так: „Ужасно шумно в доме Шмеерсо-на / Ужасно шумно в доме Шмеерсона, / Нз окон прямо дым йдёт. / Там женят сына Соломона, / Который служйт в «Капремонт»“. 157 Маецца на ўвазе Іна Рытар (Аляксандра Саковіч, 1906—1997). 158 Будзіч, А. [Янка Запруднік]. Жыды бядуюць не адны // Бацькаўіпчына. №37 (572). 10 верасьня 1961. С. 1. 159 Я. 3. [Янка Запруднік]. „Моцна кахаў я цябе, дарагая, але расстацца нам час... “ (Да трагічнай сьмерці Ўсевалада Краўчанкі) // Бацькаўшчына. №38-39 (573—574)- 24 верасьня 1961. С. 5. 82 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта іншым, ёсьць цытаты з добра вядомага мне твору Агурскага1Ьо. Уво-гуле, у Срэчынскага „ловкость рук й нйкакого мошенстпва“. Нечакана ўбачыў у сёньняшнягаДубоўкі: „Мітусіць лісьцё па аселіцы, як дзьвіна матылькоў-мітульгі“. А я раней думаў, што „дзьвіна“ (шмат чагосьці) — паветалізм Віцебшчыны. Можа, адсюль і назоў Дзьвіны, які супадае па зьместу з латыскім назовам яе. П.П.С. Ці бачылі недалужную „Субожню“? Асабліва пацешыла біяграфія „эксэлэнцыі“'61. Аднакхопіць. Усяго Вам добрага. 160 Кастрычнік на Беларусі: зборнік артыкулаў і дакумэнтаў / Улажыў С. Агурскі. Менск, 1927. 161 Маецца на ўвазе „Bielaruskaja Chryscijanskaja Artadaksalna-katalickaja Suboznia (Naslednica Litouskae Jadnoty)“, пазьней „Bielaruskaja Chryscijanskaja Suboznia (Artadaksalna-Katalickaja)“, y №1 (13) якой ад 1 студзеня 1961 г. была зьмешчаная „Кароткая біяграфія“ „Ягонай Эксэлэн-цыі Апостальскага Візытатара для Беларусаў Католікаў у Злучаных Гаспадарствах Амэрыкі і Канадзе Ксяндза Доктара Вацлава Мацейчы-ка“: „Я. Э. Кс. Др. Вацлаў Мацейчык нарадзіўся ў вёсцы Пузіневічы Турэц-кай гміны Стаўпецкага павету. Ягоны бацька, селянін, быў застрэлены маскоўскімі бальшавікамі ў час „асвабаджэньня“ ад Палякаў Заходняй Беларусі. Дванаццацігадовым хлапцом Я. Э. быў вывезены акупантамі ў Сібір, дзе пачаў свой выгнанчы крыжовы шлях, працуючы на вырубцы лесу. Пасьля з Польскім Корпусам г. Андэрса прайшоў праз гарачы Ся-рэдні ЎсходАзіі, Палестыны, папаўшы ўрэшце ў Англію, а пазьней у Ка-наду. Сярэднюю асьвету здабыў у Польскім Вайсковым Ліцэі ў 1947 z. У 1950 годзе атрымаў ступень Магістра Штукаў-Мастацтва, абараніў-шы тэзу „Чалавек і Грамадзтва ў Паэзіі Бранеўскага“ пры Атаўскім. Каталіцкім Унівэрсытэце, дзе і прарабіў адносныя курсы дзеляДоктар-скай Ступені ў Славістыцы. 3 прычыны прасьледу Рымскай Царквой док-тарскую працу змушаны быў здаваць у „Southern Bible College“, за якую атрымаў навуковую ступень Доктара Філязофіі. 3 прычыны недахопу Беларускага Пратэстанцкага Цэнтру змушаны быў паступіць у Сэмі-нарыю Польскага Нарадовага Касьцёлу, якую закончыўшы, быў высьвя-чаны на ксяндза і адпрацаваў пробышчам тры гады на Польскіх пара-фіях. Аднак шчырая хрысьціянская і беларуская душа Я. Э. стала адчува-ла крыўду і духовую патрэбу Беларускага народу і не магла пагадзіцца з npo-камуністычнай палітыкай Польскага Нарад. Касьцёлу, які ў 83 Лявон Юрэвіч 18.06.69 г. Саўт-Рывэр Дарагі Сябру! Сардэчна віншую із бо-годзьдзем Вашага плённага жыцьця дый дашлі Вам Божа яшчэ спорных дзясяткаў прынамсі з чатыры. Пра-шу прыняць мае найлепшыя зычэньні, а перадусім добрага здароўя і духовае нязломнасьці, гэтак для Вас уласьцівае. Глыбака пераконаны ў тым, што Вы — сябра слаўнага„Ўзвышша“ — яшчэ, далучыўшы да ранейшага, шмат дасьцё для нашая нацыянальнае справы. I ад усяе душы жадаю Вам гэтага ў дзень Вашага юбілею. Дай Вам Божа найболыйае дабрыні! 3 пашанай да Вас Ваш Лісты да Янкі Запрудніка 22.06.572. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Зструднік! На вялікі свой жаль, яняў стане на працягу бліжэйшага часу, паводля ветлівае прапановы Вашае і Спадара Бурдзеля, даць 3—4 інтэрв’ю для беларускае сэкцыірадыёстанцыі„Вызваленьне“. Прычы-ны мае прыкрае й тымчасовае адмовы наступныя. Ад уласьне мае сям’і, зьнішчанае, бадай, балынавікамі, застава-ліся, акрамя мяне з маткай, толькі два мае браты. Паводля тых ве-сткаў, што атрымаў і зь якімі маю старую не пазнаёміў — мае бра-ты забітыя на фронце ў часе апошняе вайны, паблізу Ленінграду. сучаснасьці супрацоўнічае з чырвоным камуністычным рэжымам Полыйчы. Я. Э. пакідае Польскі Нарад. Касьцёл і шукае магчьймасьці слу-жыць сеайму народу. Навязвае кантакт зь Беларускім грамадзтвам і становіцца ў рады Беларускай Хрысьціянскай Субожні (Артадаксальна-Каталіцкай), Насьледніцы .ДІітоўскае Ядноты“, якАпостальскі Візыта-тар для Беларусаў Католікаў і зацьвярджаецца на гэта становішча і Місію і-га лістапада г.г. Я. Э. Кс. Др. Мацейчык ёсьць аўтарам шасьці вы-сока-кваліфікаваных навуковых, літэратурных і філязафічных працаў“. 84 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Затое мне нічога невядома пра лёс маіх сваякоў з боку жонкі, якія ў часе вайны жылі ў Віцебску і ў ягонае ваколічнасьці. Між тым, калі яны толькі жывыя, дык усім там вядома, што ім сваяком даводзіц-ца Юрка Віцьбіч. I хоць цяпер у СССР ёсьць закон аб тым, што ў про-цілегласьць мінуламу сваякі за сваякоў не адказваюць, але, па-першае, як колішні падсавецкі чалавек, не даю веры шчырасьці гэтага закону, а па-другое, калі нават прыпусьціць, што гэтага закону там прыт-рымліваюцца, дык за тое зусім незабясьпечаны ад таго, што баль-шавікі праз гвалт над жончынымі сваякамі не пачнуць шантажыра-ваць іх, маю жонку, а значыцца й мяне. I калі я з жонкай ня ў стане стацца ахвярамі гэтага шантажу, дык падуладныя бальшавікам нашыя сваякі такімі, з прычыны майго выступу праз „Вызваленьне“, стануцца без сумлеву. Таму дазвольце пытаньне аб маіх інтэрв’ю лічыць адчыненым і толькі тымчасова адкладзеным. Тымжа шляхам, якім дастаў вест-ку пра братоў, я ўжо месяц як пачаў праз трэціх асобаў пошукі жон-чыных сваякоў. Я чамусьці ўпэўнены ў тым, што іх, як і маіх братоў, няма цяпер у жывых. I вось калі гэтая мая ўпэўненасьць неўзабаве, на жаль, пацьвердзіцца, дык тады дазвольце скарыстаць з Вашае прапа-новы. Мне здаецца, што гэтыя інтэрв’ю, якія з майго боку ўжо цал-кам падрыхтаваныя, ня згубяць свае актуальнасьці, нават спазьніў-шыся на месяц-другі. А на разе шчыра зычу Вам усяго найлепшага. Ветліва прашу пісаць мне. 3 пашанай да Вас Ваш 31.01.60 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Удзячны за Ваш ліст ад 26.01.60 г. Кніжку П. В. Сытйна „Отку-да пройзошлй названйя улйц Москвы“я калісьці меў у сваёй кніжніцы, бачыў яе таксама на паліцы ў „Фор Кантынэнт Бук“'Ь2, але... Калія думаю цяпер пра вуліцы добра знаёмае мне асабіста Масквы з гэткіміназовамі, як„Хамовнйкй, Собачья Плоіцадка, Разгуляй, 162 Four Continent Books — кнігарня ў Мангэтане. Кнігу Сыціна перавыдалі Ў 1959 г. 85 Лявон Юрэвіч Швйвая (былая Вшйвая), Горка, Болвановка“іг.д,дыкмнепры-гадваецца адразу расейская салдацкая песьня: По улйцам московскйм грязным Мшёл мужйк Демьян Гораздо пьян, А сзадй шла его Евсеевна — далей суцэльнае шматкроп’е, ад якога трамваі сыходзяць з рэй-каў. Гэта адзіная асацыяцыя. Акрамя Сыціна пра паходжаньне назоваў маскоўскіх вуліцаў пісалі больш ды цікаеей ГіляроўскўДабрынін, Самакутаў.Аднак няма ў мяне найгалоўнага — цеплыні да маскоўскіх назоваў. Няма тае ра-дасьці, зь якой я, напрыклад, даведаўся надысь пра паходжаньне назо-ву мястэчка Індура і адразу ўсплыло ў памяці: Да Ружанкі па абаранкі, Да Індуры па куры, Да Бераставіцы па рукавіцы. Змалку знаёмая мне калыханка, сардэчная матчына калыханка, хоць надмаёй асабістай калыскай яе й не сьпявалі. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. 3 пашанай да Вас 17.06.65 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Вельмі ўдзячны за ветлівае павіншаваньне ды добрыя зычаньні з нагоды бо-х угодкаў майго жыцьця. Вашая тэлеграма для мяне тут, самотнага, набыла асаблівую прыемнасьць. Шчыра зычу Вам усяго найлепшага. 3 пашанай да Вас Ваш 17.07.66 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Дзякую за атрыманыя мной учора №6 „Полымя“ і 13 паасобнікаў „Звязды“ на суму і даляр ю цэнтаў. Такім чынам я вінаваты Вам 86 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта 35 цэнтаў (мой ліст ад 10.07.66 г.) і дасылаю адначасна 1 даляр, спа-дзяючыся, даруйце за клопаты, на Вашую ветлівасьць у далейшым. Таксама ўдзячны й Сп. Станіславу Станкевічу за ягоны намер дас-лаць мне набыты ім № „Полымя“. У№6 „Полымя“мне вельмі спадабалася аповесьць ЛідзііАрабей „На другой зіме вайны“. Гэта запраўднае мастацтва. А вось затое дужа не спадабаўся пачатак аповесьці Паўла Кавалёва „Падзеньне Хвядоса Струка“. Схема, штамп, агітка, што перагукваецца аж да дробязяў з кніжыцай Макара Пасьлядовіча „Па воўчых сьцежках“. Пэў-не ж невыпадкова, бо абодва шэранькія ва ўсіх адносінах літаратары. Неблагі таксама артыкул пра майго земляка Мікалая Нікіфа-роўскага, якога, між іншым, тры кніжкімаю ў сваёй кніжніцы. I нішто гэтак не характарызуе бэсэсэраўскага калябаранта, як на-ступныя радкі зь вершу „Румынскія эцюды“Міколы Сурначова: Прэч з дарогі! Бачыце, на Захад ступіла Расея. А ў яе салдацкія ногі. Проста хочацца скарыстаць гэтае як эпіграф да наступнага твору. У„Звяздзе“ ж найбольшае ўражаньне спакідае афіцыяльная таб-ліца выйграшаў грашова-рэчавай лятарэі 1966 г., дзе падаецца кошт тых самыхрэчаў, як, напрыклад, халадзільнік „Мінск“ — 220 руб., тэлевізар „Зорка“ — 354 руб., аўтамашына „Масквіч“ — 4511 руб. 25 кап. Няма ў мяне адпаведныхлічбаў пад рукой, але цікава, колькі часу трэба працаваць савецкаму работніку, каб набыць гэтае. He ўяўляю таксама сабе, каб у ЗША разыгрываліся ў лятарэю жакеты, дываны, электрабрытвы, палаткі, веласіпэды і г. д. Дык дазвольце яшчэраз падзякаваць за дасланае. Шчыра зычу найлепшага адпачынку, якога, між іншага, дастану праз тыдзень. 3 пашанай да Вас Ваш П.С. 3 кніжкаў, набытых праз Камкіна'Ьз, мне спадабалася „Архе-ологйя Белоруссйй“Э. Загарульскага. Нарэшце навукова абгрунтава- 163 Маецца на ўвазе кнігарня ў Мангэтане, што гандлявала кнігамі з СССР. 87 Лявон Юрэвіч на (раней меліся домыслы), што радзіміцкія курганы адрозьніваюцца ад крывіцкіх і дрыгавіцкіх жаночымі завушніцамі. Завушніцы радзі-мічанак маюць 7 праменяў, што зусім не ўласьціва завушніцам кры-вічанак і дрыгавічанак. Яшчэ раз усяго добрага. П.П.С. Калі Вам у часе адпачынку давядзецца трапіць у Саўт-Рывэр, дык прашу не амінуць маіх „румоў“1^ — буду вельмі рады. He бярыце прыклад з Масея Сяднёва, які, трапіўшы сюды, ня толькі не завітаў да мяне, але распаўсюджваў розныя недарэчныя плёткі па майму адрасу. Эх, Мося, Мося, што мне з ТАБОЙрабіць? 08.10.66 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Перадусім, дазвольце падзякаваць Вам за тое, што праз „Навіны зь Беларусі“'65 (№65) пазнаёміўся зь вершамі Анатоля Грачанікава „Паэта“ і Генадзя Бураўкіна „Ёсьць турма болей страшная“. Запраўднае мастацтва, цудоўныя творы. Гэты мой шчыры выснаў перагукваецца з канчаткам майго чар-говага артыкулу „Цьвілікае шэранькі верабейчык“, які адначасна да-сылаю для ветлівага азнаямленьня166. Апошнім часам пішу вылучна для самога сябе — няў стане нё пісаць, але напісанае наразе не дасы-лаю для друку. Такім чынам і паназьбіраў колькі твораў (на дваіх мовах), якія лічу больш-менш няскончанымі. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. Прашу пераказаць мае прывітаньні Спадарыні Арсеньневае й Спадару Адамовічу. Пішэце, калі ласка. 3 пашанай да Вас Ваш 164 Room (анг.) — пакой. 165 „Навіны зь Беларусі. (Агляд савецкага друку)“ — пэрыёдык, што выходзіў у 1963—1969 гг. пад рэдакцыяй Янкі Запрудніка. 166 Віцьбіч, Юрка. Цьвілікае шэранькі верабей // Беларус. №116. Сьнежань 1966. С. 2. Артыкул прысьвечаны Станіславу Шушкевічу. 88 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта 22.10.66 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Вельмі ўдзячны за ветлівую дасылку Вамі артыкулу „Не вам бе-ларусамі звацца!“ („Звязда“ад 15.10.66 г.), ў якім згадваюся ія'67. Пе-радусім, даволі сьмешным здаецца ягоны назоў, бо нібы ад кагосьці залежыць зьмена месца майго нараджэньня зь Вяліжу ды на Парыж. Па-другое, сталася даволі сумна за тых беларускіх здатных маладых літаратараў, чые подпісы падпіраюць сабой бездапаможны твор, напісаны шараговым газэтчыкам або „палітруком“ з мазгамі на бакір. Калісьці, яшчэ ў 30-ыя гады, Міхась Лынькоў запрапанаваў двом літаратарам — мне й Рыгору Казаку — напісаць для чарговага № „ЛіМ“’у сваё ўражаньче аб Сталінскай канстытуцыі. Зразумела, што мы адразу напісалі, і атрымалася нават няблага, як сьцьвердзіў той жа Лынькоў. А паспрабавалі б не напісаць?А паспрабавалі б во-сем аўтараў артыкулу „Не вам беларусамі звацца!“ ня даць свае под-пісы пад ім? Праўда, цяпер не „яжоўшчына“, што спадарожнічала абмеркаваньню ў друку Сталінскае канстытуцыі, але ж... Восем маладых клянуцца, што ,/Іінія партыі, ачышчаная ад ска-жэньняў культу асобы, ад валюнтарызму і кан’юнктуршчыны — наша лінія“, г. зн. іхняя лінія, а між тым, дзякуючы сваёй шчырай любові да Беларусі, яны шмат чым у сваёй творчасьці разбураюць камунізм. He дарма ж Броўкі ўсіх нацыяў не шкадуюць памыяў для Васіля Быкава? Шчыра зычу ўсяго найлепшага. Прывітаньне Cn.Cn. Арсеньневае іАдамовічу. Пішэце. 3 пашанай др Вас Ваш 167 У 1966 г. „Звязда“, „Літаратура і мастацтва“ й расейская „Лнтературная газета“ надрукавалі артыкул за подпісамі Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Васіля Быкава, Анатоля Вярцінскага, Ніла Гілевіча, Івана Пташнікава, Барыса Сачанкі, Івана Чыгрынава. У лістападзе ліст пад на-зовам „Наш адказ“ падпісалі Кастусь Акула, Юрка Віцьбіч, Рыгор Круціы-на, Станіслаў Станкевіч. Ліст быў напісаны Станіславам Станкевічам пры ўдзлеле Антона Адамовіча й Янкі Запрудніка. 89 Лявон Юрэвіч П.С.Дастаў учора ліст ад суродзіча з Ангельшчыны, да якога дак-ладзеная вытрымка са „Звязды“за 19372., дзе згадваюцца рэпрэсіра-ваныя беларускія літаратары, а ўласьне: „Чарот — гэта вораг народу, а творчасьць яго поўная подлага здрадніцтва інтарэсаў краіны. Зарэцкі — контррэвалюцыянэр, мярзотнік і нягоднік, які ў сваёй творчасьці праводзіў праграму нацыянал-фашызму. Баранавых — ядавітая кулацкая гадзіна, а культура яго на ўзроўні дарэвалюцыйнага канавала“. Пад артыкулам подпісы — Андрэй Александровіч іАлесь Кучар. Чаму б васьмі не запытацца ў Кучара, дзе літаратурньія бацькі су-часных маладых літаратараў? Яшчэ раз усяго добрага. oi.ii.66 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Калі толькі я не спазьніўся, дык прашу не набываць для мяне ў „Фор Кантынэнт Бук“ №8 „Беларусі“. Мне дастаў яго й даслаў Дзядзька Міцкевіч. Вялікае ўражаньне спакідае„Балады каменя“Ўладзімера Карат-кевіча ў зборніку „Дзень паэзіі“. Цудоўная рэч, пад якой хочацца расьпісацца аберуч.Добра было б пазнаёміць зь ёю шырокія колы эмі-грацыі, перадрукаваўшы яе на старонках „Беларуса“ або якога-не-будзь іншага нашага выданьня, накшталт „Беларускае Моладзі“. Пе-радрукавала ж„НРСлово“Васіля Быкава„Мёртвым не баліць“. I, між іншага, характэрна, што няма подпісу Ўладзімера Караткевіча пад „Не вам беларусамі звацца!“. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. Пішэце, калі ласка, пры наяве часу і ахвоты. 3 пашанай да Вас Ваш П.С. Можа, Вы прачыталімой артыкул „Цьвілікае шэранькі ве-рабей“? Пытаюся таму, што адначасна дасылаю копію ліста Міко-лы Цэлеша аб гэтым творы, якімае друкавацца ў сьнежаньскім ну-мары „Беларуса“. А ўсё ж тхне ад Цэлеша прасаветчынай — выра-шыў больш зь ім не ліставацца. 90 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Дарэчы, аб бальшавіцкіх паліткатаржанах. Калісьці я працаваў над кніжкай „Не чарнілам, а крывёю“, фрагмэнты зь якое друкава-ліся ў „Шыпшыне“. Матар’ялам для яе паслужыліся ўспаміны Сяд-нёва, Клішэвіча, Лебяды, Адамовіча, Сядуры, Я. Кіпеля ды іншых, якія толькі часткова скарыстаў дагэтуль. Акрамя таго яшчэ за часы вайны ды ў ДП-лягерох запісаў успаміны дзясяткаў колішніх савецкіх вязьняў. Чаму Цэлеш ня едзе ў Менск? Яго ж запрашалі? Праўда, там цяпер няма „культу Сталіна“, але Сахно з Гарбацюком засталіся. Яшчэраз усяго добрага. 01.08.672. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Вельміўдзячны за дасланыя Вамі№6 „Полымя“за 19672., як і за сёлеташнія №№і, з, 6 „Беларусі“. Акурат №№і і 3 мне бракавала для камплекту, а, найгалоўнае, у іхладне чаго ёсьць цікавага.Дзякую! Перадусім, прашу Вас перадаслаць мой маленькі лістп, які тут дакладаю, да СпадарыніНатальліАрсеньневае, бо, на жаль, ня ведаю ейны адрыс, каб даслаць беспасярэдне. Прабачце за клопаты. Дазвольце цяпер падзяліцца сваймі ўражаньнямі аб ветліва дас-ланым, хоць яшчэ й павярхоўна зь ім пазнаёміўся. Цешыць, што ў сваім зьмястоўным артыкуле пра Скарыну („Полымя“, №6) Язэп Юхо згадвае яго як Франьцішка. 3 асаблівай прыемнасьцю пазнаёміў-ся ў артыкуле Юліяна Пшыркова з адмоўнай характарыстыкай не-забытнага Лукаша Бэндэ. Усім ён за тыя часы залез за скуру, а ў тым ліку й мне. Між іншым, ён забараніў у ДзВБ',м да друку маю юііжку ДІшоча Габоа Бійрушалайм“ дый акрамя гэтага чапляўся на кожным маім кроку. Увогуле трапна заўважыў хтосьці — „Ці ня ходзіць Бэндэ там з наганам?“. Пад неблагімі вершамі Івана Леткі нечакана заўважыў назоў знаёмага мне зь юнацтва заводу — Масква, аўтазавод імя Ліхачова, або тагочасны — АМО. Дарэчы, цалкам разумею ягоныя літаратарскія цяжкасьці, бо й самраспачы-наў свой беларускі пісьменьніцкі шлях у Маскве. Добра таксама, што ў зацемцы для Беларускай Энцыкляпэдыі пра добрага беларуса Сьця-пана Некрашэвіча згадваецца і ягоны тагочасны напарнік па слоўні-кахМікола Байкоў, закатаваны бальшавікамі ў часе вайны ў Нямеч- 168 ДзВБ — Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. 91 Лявон Юрэвіч чыне. Мяне гэта асабліва ўсхвалявала, бо ў сваіх лістах абараняў ягоную сьветлую памяць ад паскудных закідаў а. Пятроўскага'ь'>. 169 Зь ліста а. Яна Пятроўскага да Юркі Віцьбіча ад 25.06.67: „Прыпамінаец-ца мне, недзе чытаў я ў ангельскай мове нейкую малітву, у якой аўтар прасіў Бога, каб Ён дараваў яму на старасьць здольнасьць добрага ду-маньня. У сувязку з гэтым матывам прыпамінаецца мне адно дзіўнае здарэньне, якім хацеў бы падзяліцца з Вамі, проста з мэтаю зафіксавань-ня яго на паперы. Было гэта, мусіць, недзе ў сярэдзіне 1944 г. Прыбыў у Бэрлін у Вінэту прафэсар Байкаў. Прадстаўляючы ўсім нам прафэсара, фон Врэдэ ска-заў, што з гэтае пары ў нашай рэдакцыі апотнім аўтарытэтам у бела-рускай мове будзе прафэсар Байкоў. Я ня ведаў, чаму, але зь першае га-дзіны прыбыцьця праф. Байкава ўсе супрацоўнікі казалі: Будзьце асьця-рожны зь ім! I мы былі асьцярожны зь ім.Дый хоч ня хоч — мусіш быць зь ім „асьцярожным“. Зь ягонага слуху мусіць не асталася болей як якіх два працэнты. Зь ім ніхто не гаварыў, бо не было магчымасьці лёгка скаму-нікавацца зь ім.Дзякуючы страце слуху, ён даўно ўжо згубіў кантакт з жывою беларускаю моваю, дый наогул, як пасьля факты пацьвердзілі, ён згубіў кантакт з жывымі людзьмі і палітычнымі падзеямі, якія разгор-тваліся навокал яго, за што ён і заплаціў уласным жыцьцём. Праф. Байкоў зусім не разумеў рэчаіснасьці, але вельмі хацеў прыслу-жыцца сільнейшым. 3 гэтае прычыны ён часта зьвяртаўся да мяне з прапановаю разам зь ім перакладаць зь нямецкае моеы на беларускую твор Ю. Розэмбэрга „Міт дваццатага стагодзьдзя“. Гутарка зь ім была толькі ўзраковая. Можна было глядзець на яго, і ён глядзеў на мяне — і гэта ўсё. Ён мусіць ну здагадваўся, што я не падзяляю паглядаў Розэмбэр-га, выражаных у ягоным творы. I няма ніякай пэўнасьці, што праф. Бай-коў добра ведаў, пра што ён гаворыць. Але ў гутарцы зь ім няможна было сказаць яму „не“, як ня можна было сказаць „так“. Бо ж яго трэба было „высьцерагацца“! Такціінакш, пэўным аставалася, што прафэсарзгубіў вычуцьцё часу, у якім ён жыў. Бо калі б нават ён вельмі натужыўся сам і прыдбаў сабе некалькі памагатых, дык і тады ўжо не аставалася часу добрага, каб гэткі твор перакласьці. Але ён гэтак быў сканцэнтраваны ў самым сабе, што пра ўсё іншае забываўся... Аднойчы вярнуўся я гэтаксама раней з абеду і сядзеў за сваім пісьменным сталом. Зараз за мною ўвайшоў і Байкаў і сеў за сваім сталом, які знаходзіўся насупраць мяне на значную адлегласьць, бо гэта быў вялікі пакой-заля, якую займала ўся рэдакцыя пасьля таго, як нас выбамбілі з займаванае раней. Назіраючы яго, я заўважыў, што ён нешта ў руках трымае й лше дзіўна ўсьміхнуты твар. Дзеля таго, што гэта трывае нейкі час, улавіўшы мамэнт, калі наш узрок спаткаўся, я даў яму кіўком^> 92 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта У№1 „Беларусі“ благое ўражаньне спакідае верш Янкі Непачало-віча „Імя сыну“, у якім бацька, Янка, надае зь вядомых меркаваньняў свайму сыну імя „Ваня“. У №3 падабаюцца, як заўжды перад тым, вершыДануты Бічэль-Загнетавае. Нічога новага няма ў артыкуле праАлеся Чарвякова, але добра хоць, што згадваюць аб ім. У№6 „Бе-ларусі“ абурае зацемка пра вылучную пашану саветчыкаў да по-мнікаў Віцебску. Цяжка пералічыць усе зьнішчаныя імі там помнікі на чале зь беларускай нацыянальнай сьвятыняй — царквой Дабра-вешчаньня. Жалю годная таксама спроба перакруціць на свой капыл вядомую гістарычную песьню аб „хлопцах-пяцігорцах“'70.1 цешыць хіба толькі трапная заўвага ў лістох Міколы Сурначова пра мяшча-нінаАйзіка Кучара, які ў пачатку вайны бегаў знэрваваны каляДому Пісьменьніка, каб толькі не спазьніцца на эшалён для ўцекачоў. He падлягае сумлеву рост іросквіт падсавецкае мастацкае літа-ратуры ў БССР. Але разам з тым ёй уласьціва адна вялікая загана. У 2О-х і30-х гадох блізу кажны беларускі паэта й празаікмеў свой ап-рычоны твар. Па 2—4 радкох або абзацах можна было адразу ад- ^галавы ўверх, што хацеў бы ведаць, што ён там такое аглядае і гэтак радасны. Зразумеўшы мяне, прафэсар цяжкім рухам устаў з фотэлю і, нахіляючыся цяжарам уласнага цела, накіраваўся да мяне. Прыйшоўшы да мяне, ён падаў мне сваю маленькую фатаграфічную картачку, выцер-тую ўжо ў кішэні, гэткую, якія я аглядаў ужо і ў іншых людзей: гэта маленькая фатаграфія, якою агледжаліся ўсе савецкія паспарты — бяс-профільная і тэхнічна дрэннага выкананьня. Аглядаючы пададзеную фота-картку, я бачыў твар старога чалавека, плоскае выкананьня й стырчачыя двое вушэй. Падаючы мне гэтую фатографію, не выгаворва-ючы літары „г“, прафэсар сказаў: ,Дядзіце, якая разумная meap!“ Я быў ашарашаны, чуючы гэта. Я павярнуў да яго свой твар, і, здушва-ючы ў сабе зьдзіўленьне, рабіў натугу, каб не пакрыўдзіць нявіннага, але закаханага ў сябе дарослага чалавека. Усваёй аналізе ён прыйшоў да перакананьня, якое гарантавала яму зда-еоленае йрадаснае існаваньне. Гэта ня важна, якою цацкаю дзіця забаў-ляецца — важна, каб яно ня плакала. I прафэсар Байкоў ня плакаў. Ён радаваўся. Радаваўся да тае пары, пакуль ворганы палітычныя Савецка-га Саюзу прыйшлі і не забралі яго. I тады, як казалі нямецкія гаспадары пані Дубейкаўскай (і гэтая пазьней мне апавядала) ён роў, як вол, якога вялі ў бойню“. (Віцьбіч-Стукаліч. Ян Пятроускі. Факты Мінулых Дён. Вспо-міны... Gainsville, Florida, Usa: Выдавец Ян Пятроускі, 1999. [Старонкі не-нумараваныя]). '7° Маецца на ўвазе песьня XVI ст. „Бітва пад Воршай“. 93 Лявон Юрэвіч розьніць Хадыку ад Пушчы, Маракова адЛужаніна, Дубоўку адДуда-ра, Каваля ад Галавача, Зарэцкага ад Самуйлёнка і г. д. Нават ня можна было зблытаць шмат у чым падобных Калюгу й Чорнага, і аж самы пераймальны з усіх Паўлюк Трус, якога часам невыпадкова на-зывалі Паўлюк Шпак, усё ж мей свой апрычоны літаратарскі твар. Цяпер жа трэба прачытаць нізку вершаў або дзясяткі старонкаў прозы, каб больш-менш адрозьніць аднаго літаратара ад іншага. Ёсьць у гэтай галіне вылучэньні („гэрэтыкі“), але яны толькі выпук-ляюць агульную безасабовасьць. I гэта вельмі й вельмі сумна. Тым болей, што зусім бескаляровыя ды ўбогія кавалёвы прылучацца да таго, каб канчаткова забіць усё асабістае, каб стварыць агульнаа-бавязковы калектыўны савецкі стандарт. Шчыра зычу ўсёго найлепшага. Пійіэце, калі ласка, пры наяве часу й ахвоты. 3 пашанай да Вас Ваш 24.08.672. Саўтп-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Кагадзе прыйшоў з пошты — даслаў у „Божым Шляхам“ нарыс „Зарніца ў беспатольнай цемры“17' . Тыдзень таму скончыў для калян-дару БАПЦ артыкул „Менск, а не Мінск“ (Зьіначаныя геаграфічныя назовы на Беларусі)172. Днямі, „Е.Б.Ж.“'73, мяркую, нарэшце скончыць даўно ўжо распачаты, а потым на значны час адсунуты ўбок нарыс „Спадманулі русальчыны сьцежкі“, прызначаны бо-годзьдзю ад дню нараджэньня Эдуарда Самуйлёнка, які памёр у Сасноўцы пад Віцебскам бадай штоў жяне на рукох. А наразе шчыра цешуся з магчымасьці пе-рагукнуцца з Вамі, і даруйце за спазьненьне з адказам на Ваш ветлівы ліст ад 10.08.672. Прыпушчаю, што Вы ўжо зьвярнуліся з Манрэалю, але на работу яшчэ не пайшлі, і таму пішу на Ваш хатні адрыс. Перадусім, дзякую за знойдзенае ймя бацькі слаўнага Ўсевалада Ігнатоўскага. Нас, беларусаў, імя па бацьку не турбуе, на Віцебшчы- 171 Віцьбіч, Юрка. Зарніца ў беспатольнай цемры. (Ворша, 1067—1967) // Бо-жым Шляхам. №5 (104). Верасень—кастрычнік 1967. С. 10—12. 172 Беларускі праваслаўны каляндар на 1968 г. Нью-Ёрк, 1967. С. 66—71. 173 „Е.Б.Ж.“ (расейск.) — скарот выразу „калі буду жывы“. 94 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта не, напрыклад, яно зьіначалася б на Макаронак, дый то толькі ў тым выпадку, калі на вёсцы шмат цёзкаў або аднапрозьвішнікаў, але трэ-ба пацешыць былога вучня Ўсевалада Ігнатоўскага зь менскага рэ-альнага вучылішча Хайкіна, які дамагаецца ад мяне ягонага „отче-ства“.Дзякую. Цешуся, што разьвітаньне з нашай НатальляйАрсеньневай ад-былося добра й нават пад акампанэмэнт перуноў, якія, між іншым, люблю'™. Толькі не пішэце, каліласка, Ларывонаваму сыну175 (за баць-ку хаваецца), колькі прысутнічала пры гэтым асобаў — каб, крый Божа, не дастаў нэрвовы кідун. Таксама не пахваляйцеся, што „выпіўкі й закусі стала на ўсіх“, бо каб я скінуў са сваіх плячэй, пры-намсі, дзесяць год дый, паводля ветлівага запрашэньня, завітаў, дык першага без сумлеву забракавала. А ўвогуле пашчасьліў БожаАрсень-невай на новым мейсцы, ад душы ёй зычу як найболый здароўя ды новых посьпехаў у творчасьці. Мне здаецца, што цяпер, акрамя тэлефону, яна пачне пісаць лісты, якія на самоце прыемна пісаць і атрымліваць. Аднак разам з тым у мяне няма аніякіх падставаў, каб скардзіцца на сваю нейкую самотнасьць. Часам зусім ня сумна аднаму са сваймі думкамі і асаб-ліва ў часе творчасьці, або над добрай кніжкай.А потым мяне, дзякуй ім, наведваюць час ад часу добрыя суродзічы. Гэтак, завіталі да мяне, ды неаднойчы —Др. Васілеўскі, Ул. Бакуновіч, Час. Ханяўка, Ант. Шу-келайць, Mix. Міцкевіч іладне іншых. Зразумела, што аніякіліст не дае гэтулькі, як беспасярэдняя гутарка. Між іншым, ад Сп. Бакуно-віча дазнаўся шмат цікавага пра беларусаў Аўстраліі, пра Лувэн і „Бацькаўшчыну“ за ягоную там бытнасьць, пра сучаснае наша жыцьцё — ёнразумны й цікавы апавядальнік. Ад Сп. Ханяўкі дастаў падарунак — рэпрадукцыю малюнка, на якім воўк уначы дзівіцца на зімнюю вёску — паважаю гэтага зьвера за ягоную, хай сабе й дзікую, вольналюбівасьць. Павесіў гэты малюнак на сьценцы, зірну на яго ды згадваю з Уладзімера Салаухіна: Дрожйте в подклетй, Когда на охоту мы выйдем! Всех больше на свете 174 Натальля Арсеньнева ў 1967 г. пераехала зь Нью-Ёрку да сына ў Рочэстэр. Гл.: Разьвітаньне з Натальляй Арсеньневай // Беларус. №125. Верасень 1967. С. 2. 175 Маецца на ўвазе Масей Сяднёў. 95 Лявон Юрэвіч Мы, волкй, Собак ненавйдйм. А надзвычайныДзядзька Міхась'^ ?Нібы ўсё Панямоньне завіта-ла ў хату. Акрамя таго, маем усе разам прымусіць яго напісаць пра Усебеларускі Кангрэс, а тым больш з прычыны ягоных угодкаў. He кажу ўжо пра крэўнае сваяцтва з дарагім Якубам Коласам. Вітаю Ваш намер наведаць мяне. Тое ж мяркуе неўзабаве зьдзьейсьніць і Сп. Др. Тумаш. Сустрэну зь вялікай прыемнасьцю. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. Пішэце, калі ласка, пры наяве часу і ахвоты. 3 пашанай да Вас Ваш П.С. Дасылаю адначасна копіі некаторых маіх лістоў і прашу, калімаеце ахвоту, зь імі пазнаёміцца. Яшчэраз усяго добрага. П.П.С. Перачытаў ліст і мушу дадаць, што ня сумна ня толькі над добрай кніжкай. Вось, напрыклад, учора даведаўся з кніжкі Ўла-дзімера Глыбіннага „На сонечных берагох“'77, што „негрыцянка зьбялела як палатно“. He, не дарма грошы на яе выдаткаваў. He выпадкова ў ёй, акурат пад прачулым аўтографам, прыклеіў і квіток на 5 даляраў, які ён мне пасьля паўторнага (бракуе мне сумленьня) рахунку і паводля мае просьбы даслаў. Дзякуй яму за асалоду. Каб грошы меў, дык і юо даляраў не пашкадаваў бы. Дальбог жа. Копія 12.07.67z. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Шукелайць! 3 прыемнасьцю згадваю Вашую ветлівую візыту да мяне, што аднаўляе, спадзяюся, нашую старую добрую лучнасьць. Цешуся так-сама з тае прычыны, што дзякуючы Вам займеў нарэшце магчы-масьць пазнаёміцца з кніжкай Айца Язэпа Гэрмановіча „Кітай. Сібір. Масква“.Дазвольце наразе й падзяліцца сваймі ўражаньнямі абёй. 176 Маецца на ўвазе Міхась Міцкевіч. 177 Дакладная назва кнігі Ўладзімера Глыбіннага, выдадзенай у 1964 г., — „На берагох пад сонцам“. 96 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта Нават у свае сьціплае кніжніцы я маю літаратуру, прысьвеча-ную тэй тэме, якую разьвязвае А-ц Гэрмановіч, а ўласьне кніжкі: Р. Нванов-Разумнйк „Тюрьмы й ссылкй“, Ю. Марголйн „Путешествйе в страну Зэ-Ka“, В. Шйряев „Неугасймаялампада“, К. Петрус„Узнй-кй коммунйзма“. Акрамя таго перахоўваю ў адпаведнае папцы шмат успамінаў аб савецкай катарзе, якія выразаў з расейскае, польскае, украінскае і г. д. прэсы. У дадатак, паводля ўспамінаў былых бальшавіцкіх вязьняў, і сам надрукаваў ладне артыкулаў і нарысаў аб ахвярах Расейскае чырвонае імпэрыі. Аднак кніжка А-ца Гэрмановіча выгодна адрозь-ніваецца ад сяго-таго з прыгаданага, яна ў іншым, сваім апрычоным пляне разьвязвае няновую тэму, яна адбіваецца ў памяці. Перадусім, гэтая кніжка спачатку й да канчатку беларуская. I справа тут ня ў мове, не ў літаратурных рэмінісцэнцыях (Багу-шэвіч, Купала, Буйла, „Тарас на Парнасе“), не ў фальклёры, які аўтар добра ведае ды ўдала скарыстоўвае, а ў самае нацыянальнасьці аўта-ра, у беларускасьці ягонага характару. Для беларуса характэрная трываласьць, сталы супраціў розным вонкавым ды хатнім нязгодам, адпорнасьць. Іншыя народы даўно б зьніклі, апынуўшыся ў беларускіх гістарычных умовах, але жыве „беларус неўмірушчы“, як заўважыў Янка Купала. А-ц Гэрмановіч зьяўляецца ўвасабленьнем гэтае нашае істотнае нацыянальнае рысы, зь якой спалучаецца ў яго глыбокая вера ў Бога й прыроджаная душэўная чысьціня. Шмат чаго я выпісаў зь ягонае добрае кніжкі, як, напрыклад, адказ сьледчамуІванову: „Каб ад Бога адрокся ўвесь сьвет і ўсё духа-венства і навет сам рымскі Папа, дык гэта для мяне ня мела б ніякага значэньня, бо я адказваю толькі перад Богам...“ Або: „Магамэтане раскладвалі дыванчыкі, або хусьцінкі, і білі паклоны ў бок Мэккі. Праваслаўныя шырока хрысьціліся й малітвы гаварылі голасна. Каталікі мелі ражанцы з хлеба, шапталі пацеры й біліся ў грудзі, а некаторыя зь іх спавяда-ліся ў сваіх сьвятароў. Сэктанты, адны маліліся стоячы й моўчкі, а другія станавіліся на калені і падымалі рукі да неба. Рэдка хто зь вязьняў не маліўся“. Ці:„Паручаю ягоную душу бясконцаму Божаму Міласэр-дзю! Каб Бог яе супакоіў у ціхай вечнасьці. Бо на гэтым сьве-це ён шукаў праўды й справядлівасьці ды дабра, хоць і хваль-шывымі дарогамі, і ня меў ні дабра, ні шчасьця. Бялікі раз-бойнік і слабы чалавек... і вельмі няшчасны“. 97 Лявон Юрэвіч Гэтая вера й чысьціня душы дазваляюць аўтару з нашым народ-ным гумарам ставіцца да вельмі далёкіхад гэтага гумару жудасных абставінаў, як, напрыклад: „Цьвік у чаравіку ўжо добра ўеўся ў пяту: чую кроў там, а боль пранікае аж да сэрца. Здаеуца, што пята самая малаважная частка ў нас, але яна мне так жа дарагая. I пята ёсьць апошняй інстансіяй, куды, як веда-ма, у вялікім страху „ўцякае душа“. А як цьвік зрабіў дзіру, дык што будзе з душою? I ад пяты згінуў найбольшы герой у гісторыі, Ахільлес. Ой, гора мне...“ Або: „Але ён так зжыўся з грахамі, што піў іх, як ваду, і дыхаў імі, як паветрам. Каб хто невядома як адукаваў сьвіньню, дык яна памытая, як здарыцца нагода, палезе зноў у балота, а пасьля абатрэцца аб чыстага чалавека“. Ці:„Я зьеў не сьпяшаючыся, падзякаваў як умеў і пайшоў такі задаволены, як той у казцы мядзьведзь, што за кама-ром сем міль гнаўся. Злавіў і зьеў: „А ўсё ж такі, кажа, пасі-лак маю!“ Пэўне ж у кніжцы ёсьць стылёвыя й моўныя хібы ды шурпа-тасьці. Зусім бездапаможнай выглядае мастацкае афармленьне вок-ладкі кніжкі — нібы хтосьці абуў яе ў лапці. Але гэта ўжо другарад-нае, не істотнае ў параўнаньні з тым уражаньнем, якое спакідае зьмест. Хочацца нават напісаць аб ёй грунтоўны артыкул-агляд.А найгалоўнае — падзякаваць Высокашаноўнаму Аўтару ды пажадаць яму юо год найлепшага жыцьця. Шчыра зычу Вам усяго найлепшага. Прашу перадаць маё прывітаньне Спадару Гладкаму. Пішэце, калі ласка, пры наяве часу і ахвоты. 3 пашанай да Вас Ваш 21.06.1968 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Вельмі ўдзячны за Ваш добры ліст ад 14.06.1968 г., а таксама за №105„НзьБ“, №5„Полымя“ і№5„Беларусі“за 1968 г., як і за адбітак пачатку цікавага артыкулу Вадзіма Круталевіча аб Булаку-Булахо-вічу. У сувязі з апошнім хочацца ўдакладніць адну фармальную спра-ву — у зьмесьце на дакладзенае вокладцы №3 час. „Неман'за 1968 г. ня 98 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта згадваецца гэты артыкул. А можа №4 або №5„H“?Пытаюся, каб не памыліцца ў часе магчымыху будучыні спасылкаў на крыніцу. Дарэчы, з прамежкам у 2 дні атрымаў у другі раз гэты артыкул, што не аб-цяжарвае мяне, але, магчыма, спрычынілася да залішняе працы й клопатаў Бам. I спадзяюся, што паводля Вашага ветлівага абяцань-ня, атрымаю неўзабаве адбітак з працягам артыкулу Круталевіча. Заўчора на невядомы час завёз сваю Спадарожніцу ў шпіталь — у яе нешта падазронае на аднаўленьне рака, з прычыны якога яна мела іо год таму апэрацыю. Мушу таксама пільнаваць у хаце сваю 92-гадовую матку, што патрабуе сталага дагляду. Ужо нічога не пішу пра сеае собскія нядужасьці — яны падпарадкуюцца папярэдня-му. Увогуле — знаходжуся паміж шпіталём і хатай ды спадзяюся на ласку Божаю. Шмат чым абавязаны добраму Спадарству Банке-таў — калі ён вязе мяне да жонкі ў шпіталь, дык Спад. Банкетава ў гэты час пільнуемаю маці. Між іншым, сёньня маюць мне паставіць тэлефон, які, па-першае, дазволіць наладзіць беспасярэдні кантакт з жонкай (цяпер я карыстаюся тэлефонам гаспадароў хаты — Лена ,Дашкевіч“), а, na-другое, для старых ён зьяўляецца прадметам пер-шае неабходнасьці — доктар, амбулянс, аптэка, шпіталь і г. д. Прыемна, што Вы згаджаецеся са мной наконт немагчымасьці зьмяшчэньня нэкралёгу па Кушалю ў „НРСлове“. Паміж намі кажучы, калі ў нашым друку „Змагарныя дарогі“ выклікалі ня добрую палемі-ку (Пануцэвіч—Акула), дык ня трэба чуцца прарокам, каб прадба-чыць, што зьявіцца ў ня нашым друку. Трэба спадзявацца, што ў на-ступным „Беларусе“ будзе добры артыкул, прысьвечаны сьв. пам. генэ-ралу Францішку Кушалю, але без памылкаў, як у абвестцы аб ягонае сьмерці — год нараджэньня (1965?!), Валожынскі павет — не было гэт-кага ў Менскай губэрні, бо колішняе мястэчка (цяпер горад) Валожын ніколі й не зьяўлялася павятовым цэнтрам. На жаль, гэтыя памылкі зьяўляюцца вельмі ўдзячнай глебай для завяртанцаў, хмараўцаў ды на іх падобных. Між іншым, у апошняй (№5,68) „Беларусі“ ёсьць артыкул аб Пяршаях, зь якіх паходзіць сьв. пам. Францішак Кушаль. Ладне яшчэ аб чым хочацца напісаць, але... Хіба адзначу, што цешуся з нашае аднамыснасьці аб выдатным творы Веры Палтаран Дзівасіл“. Артыкул Круталевіча на 99% складаецца зраней вядома-га, закранутага ў розных крыніцах — найгалоўнае тут у вызнаньні змагарнае дзейнасьці гістарычнае Рады БНР, у „рэгабілітаваньні“ цудоўнага Булак-Булаховіча. Шчыра зычу ўсяго найлепшага Вам і Вашай сям’і. 99 Лявон Юрэвіч Агульнае прывітаньне. Пішэце, каліласка, пры наяве часу і ахвоты. 3 пашанай да Вас Ваш П.С. Мне здаецца, што паводзіны Масея Сяднёва ў Мюнхэне цал-кам адпавядаюць ягонай даволі нескладанай натуры — падлабызь-нічаць перад вялікімі ды пхаць нагой малых. Прычым, першае можа пашырацца ня толькі на „босаў“ Свабоды, але й на... стукаў. Даруйце за асабістае. Мне згадваецца сьвятое памяціЛеанід Ка-рась, які калісьці на селішчным сходзе ў Міхэльсдорфе зь мейсца заў-важыў Юрку Віцьбічу: — Мы саб’ем зь цябе твой баварскі капялюх. Дагэтуль з прыемнасьцю згадваю гэтую шчыруюрэпліку, бо па-важаю шчырых людзей, а толькі ня тых, што ў вочымакам сьцелюц-ца, а па-за вочы ўсіх сабакаў на цябе вешаюць. Між іншым, капялюх стаўся баварскім не таму, што ягоны сьціплы носьбіт меў санты-мэнт да Баварыі, а таму, што перад тым ён належаў, відаць, нейка-му баварскаму баўэру, які выкінуў яго на сьметнік. I шкада спадара Цьвірку. Упершыню пазнаёміўся зь ім, калі разьмяркоўваў вопратку, даслануюДр. Малецкім на адрас „Шыпшы-ны“ — лепшае зь яе атрымалі Юзя Брэчка й Цьвірка. Але ня ў гэтым справа. Уважаю яго з усіх тых, што там (Мюнхэн) ёсьць, за най-больш адпаведнага на пасадзе галоўнага дырэктара. Што датычыць Рыгора Казака, дык, перадусім, ён гэтак даўся ў знакі тамтэйшым, што адно ягонае імя мае прапагандовую вагу. Ак-рамя добрых скрыптаў, ён якРамановіч — Рыгор Казак напісаў лад-не цікавых артыкулаў, якіх ня ў стане амінуць першы-лепшы гісто-рык нашае літаратуры. Дарэчы, мне нават падабаецца сам ягоны голасяк дыктара — нейкі сам па сабе зьедлівы — незалежліа ад тэмы, хай сабе й больш-менш нэйтральнае. Яшчэраз усяго добрага. П.П.С. Кагадзе мне паставілі тэлефон, якога нумар 257-0791. Па-даю яго Вам на ўсякі выпадак, як і ў сваю чаргу прашу падаць свае ад-паведныя нумары, бо, магчыма, тыя, што калісьці Вы мне далі ў шпіталі, згубілі сваю актуальнасьць. 1OO Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта 12.07.1968 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Удзячны за №6/68„Полымя“, №107 „НзьБ“ іза гутарку па тэле-фону, якая зьявілася тады для мяне вялікай маральнай падтрымкай. Дзякуй Богу, мая „цётка Ўладзя“ ня блага, каб не сурочыць, цяпер чуецца, а зь ёю разам ачуняў і я. Усьцейіыла мяне дужа рэцэнзія Мікалая Ўлашчыка на кніжку В. Жучкевіча „Топонймйка Белоруссйй“, якуюмаю ў сваёй кніжніцы. Гэты „навуковец“ стаіць на ўзроўні нашага незабытнага Ўладзіка Павярхоўнага178. Калісьці мне давялося Жучкевічу ды іншым як аўта-рам кніжкі „Города й сёла БССР“ прысьвяціць у „Бацькаўшчыне“ (№508—509) артыкул „Іх меў на ўвазе Франсуа Рабле“. Аповесьць Васіля Хомчанкі „Гром у ліпені“ цалкам адпавядае яшчэ бэндаўскім патрабаваньням, перагукваючыся ў гэтым сэнсе з „Па-дзеньнем Хвядоса Струка“ Паўла Кавалёва. Можа, акурат з гэтае прычыны Кавалёў зьмясьціў Хомчанку на першым мейсцы. Сумнае ўражаньне спакідае халтурны нарыс Валянціна Мысьліў-ца „Жывуць хлопцы-равесьнікі“. ю год я адпрацаваў на тамтэйшых заводах, 18 год на тутэйшых, а таму й спадзяюся, штомая думка ў гэтай галіне зьяўляецца аўтарытэтнай, бо датычыць жыцьця „ра-бочего класса“. Прыемна хіба толькі тое, што нягледзячы на спробы й намеры Мысьліўца, бальшыня ягоных герояў менш за ўсё нагадва-юць таго новага вузорнага савецкага чалавека, якому стала акахві-сты сьпявае „Голасрадзімы“. На высокім навуковым узроўні напісаны, як заўсёды, артыкул Фё-дара Янкоўскага „Адказваем на пытаньні чытачоў“. Спадабалася таксама йрэцэнзія Генадзя Бураўкіна на новы зборнік цудоўнае Да-нуты Бічэль-Загнетавае. Паводля добрага скрыпту ў „НзьБ“ раблю прыпушчэньне, што Ўладзімер Цьвірка адноўлены на пасадзе галоўнага рэдактара Бела-рускае сэкцыі Радыё Свабода, з чаго шчыра цешуся. Як і... цешуся з таго, што такім чынам Масей Сяднёў дастаў паразку. На жаль, я ня ў стане ставіцца да апошняга больш-менш аб’ектыўна, а можа, гэ-тае й зусім зразумела, калі з сотні падобных прыкладаў прыгадаць наступныя. 178 Маецца на ўвазе Ўладзімер Сядура. 1О1 Лявон Юрэвіч Каліўлістападзе 1951 г. я, выходзячы з самых найлепшыхмерка-ваньняў, шчыра ды па-сяброўску на кватэры Панькова паціснуў руку Антону Адамовічу, дык Сяднёў безадкладна абвесьціў мяне паміж тутэйшых местачкоўцаў „ворагам народу“. За тыя ж часы на чар-говай сэсіі шакаўцаў, маючы на ўвазе маё добраахвотнае выйсьце з калегііБЦР, ён у сваёй палкай прамове заўважыў: „Віцьбіч зьнява-жыў усю беларускую эміграцыю, зьвярнуўшы ёй сваю парт-фэлю“.А на фабрыцы, дземы нейкі часразам працавалі, ён жа спра-баваў пераканаць казакаў, што Стукаліч зусім не беларус, а расеец, які з кар’ерных меркаваньняў шыецца пад беларуса. Усё гэтае, яклад-не чаго іншага, прымушае мяне без пашаны й прыязьні ставіцца да Масея Сяднёва. Але Бог зь ім! Прыемна, што Вы ў шырэйшым пляне падалі ў „НзьБ“ вытрым-ку зь „Дзівасілу“ Веры Палтаран — яна не абмежаваны Мысьлівец. Ёсьць толькіў мяне засьцярога да зацемкі, што„вучні кожнае дзя-сятае школы ў Беларусі будуць праз 2—3 гады вывучаць гішпанскую мову“. Гэта без сумлеву добра, каб ня тая акаліч-насьць, што можа ўжо цяпер вучні кажнае дзясятае школы БССР вы-вучаюць беларускую мову. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. Прашу перадаць маё прывітаньне Cn.Cn. Каханоўскай, Cm. Стан-кевічу й Адамовічу. Пішэце, калі ласка, пры наяве часу і ахвоты. 3 пашанай да Вас Ваш П.С.Дасылаю дзьве копіімаіхлістоў, зь якімі прашу пазнаёміцца. Адзін зь іх адрысаваны нашаму вядомаму „Піліпусу Тэафрастусу Бамбастусу Парацэльзусу“'79, а другі датпычыцца Самсона Самасуя. Яшчэраз усяго добрага. 179 Зь ліста Яна Пятроўскага да Вітаўта Тумаша ад 02.06.1967 г.: „...я думаю, што аўтарам кароткае зацемкі пра Скарыну, зьмешчанай у №118 „Бе-ларуса“ [Пра Доктара Скарыну на Міжнародным Кангрэсе Гісторыі Мэды-цыны // Беларус. №118. Люты 1967. С. 2.], зьяўляецеся Вы, у якой замест Філіпус Тэофрастус Бомбастус Парацэльсус, як гэта ў мяне напісана і ў арыгінале, Вы ўжо выражаецеся: Піліп Тэафраст Парацэльз“. Паколькі імя, ужытае Віцьбічам, зьяўляецца кантамінацыяй гэтых дзьвюх, немаг-чыма сказаць, каго менавіта меў на ўвазе аўтар ліста. 102 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта 30.08.68 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Зь вялікай падзякай дасылаю адначасна паштовай бандэроляй 2 нумары „Советской Белоруссіш“ і, паводля Вашае просьбы, пачатак арт. Вадзіма Круталевіча зь „Немана“, які дастаў ад Вас двойчы. Учора кінуў у паштовую скрынку арт. „Горбатюкй в поход собра-лйсь“, прызначаны для „НРСлова“, а прысьвечаны прамоўцам на чэр-веньскім пленуме ЦК КПБ'Во. 3 тае прычыны, што мне, па-першае, уласьціва ўвогуле стылёвая сьцісласьць, na-другое, патрабаваліся спасылкі на розныя крыніцы, na-трэцяе, нядужасьці мае ды хатніх, дык гэты параўнальна вялікі артыкул патрабаваў часу й працы. Магчыма, чыталі ў №1040 „Голаса радзімы“ арт. Л. Прокшы „Рамантыкі будуць заўсёды“?Мяне ён дужа пацешыў — у канцы яго Шэксьпірэнка (Л. Прокша) спрабуе пераканаць чытачоў, што ён... пісьменьнік. Там жа ў №1039 ёсьць вялікі артыкул „Как перестара-лйсь мйстеры Шймкйн й Вейчбаум“, накіраваны супраць кніжкіДзя-ніса Гарбацэвіча ,Два месяца в гостях у колхознйков“'*', якую, магчы-ма, чыталі. Справа тут ня ў тым, што напад завяртанцаў не па адрысу, а ў тым, што аўтар кніжкі не заслугоўвае аніякае нашае абароны. Калі ўзяць пад увагу, што перад сваёй апошняй паездкай ён выдаў дзьве кніжкі аб сваіх папярэдніх падарожжах туды^1, дык усё гэтае здаецца проста вельмі й вельмі падазроным. He кажу ўжо пра ягоную пагарду да беларускае культуры, што найболый абражае ды вылучае магчымасьць якога-небудзь простага ці ўскоснага кантакту зь ім. Крый нас Божа ад таго, каб абараняць розных прайдзісьветаў. Аднак асабліва паскудны арт. „Соловкй вы, Соловкй“ („Голасра-дзімы“, №1041) С. Клімковіча й Т. Рэўтовіча, дзе, паводля, бадай, па-важных аўтараў, царызм калісьці катаваў сваіх нявольнікаў. А ты-сячы, дзясяткі тысячаў тамтэйшых бальшавіцкіх ахвяраў? Шмат хто з нашых нацдэмаў і нацыянал-камуністых загінулі на Салаўках, ,8u Новое Русское Слово. 8 сентября 1968. 181 Горбацевнч, Д. Два месяца в гостях у колхозннков. (Заметкн амернканс-кого турнста с 22 нллюстрацнямн). Нью-Йорк, 1967. — ібо с. 182 Мннскнй Мужнк. Что я вндел в советской Росснн. Нз монх лнчных наблю-деннй. Чнкаго, 1935. — 336 с.; Горбацевнч, Д. М. Правда о Советской Рос-сйн (по лнчным наблюденням н матерналам советской печатн н статнс-тнкн). Нью Йорк. Printed in Riga. 1937. — 186 с. 103 Лявон Юрэвіч як і чало Грамады. Хачу напісаць для „Беларуса“ адпаведны арты-куліаз. Вітаю добры намер адзначыць у Нью-Ёрку юбілейныя ўгодкі на-шае Натальлі Арсеньневае. Нават, насуперак хваробе, вельмі хачу наведаць адмысловыя абыходзіны, каб асабіста засьведчыць свае прыязьнь і пашану. Спадзяюся, што Вы дашлеце мне чарговыя „Полымя“ і „Бела-русь“ — яны ладне дапамагаюць мне ў літаратарскай працы, як і доб-рыя „НзьБ“. Адразу вышлю Вам вінаватае. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. Агульнае прывітаньне. Пішэце, каліласка, пры наяве часу і ахвоты. 201-257-0791. 3 пашанай да Вас Ваш П.С. Магчыма, чыталіў„НРСл“ад23.08.68 г. акахвістную зацем-ку, прысьвечаную выслаўленьню адмысловае лекцыі „Пастернак й Рйльке“ прафэсара й доктара „Владймйра Млыіча Седуро“. Паводля маіх дадзеных, напісаў яе сам лектар, а потым праз падстаўную асобу падаў да друку. Эх, Уладзік, Уладзік — колішні ўлюбёны герой Казьмы Прутко-ва — Лукаша Бандылевіча. Штомнезтабойрабіць?Га?Рыхцік, нібы той Гэрастрат, як таго, цябе цягне да славы, хоць ты не з Эфэсу, a з Троі'^. Яшчэраз усяго добрага. 26.11.68 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Запруднік! Даруйце, што злоўжываю Вашым часам — маю да Вас вялікую просьбу ды спадзяюся на Вашую ветлівасьць. Галоўным чынам „Тартак“Івана Пташнікава натхніў мяне на разьвянчаньне тамтэйшага культу кіраўнікоў партызанаў і пад-польшчыкаў за часыДругое сусьветнае вайны. Таксама й Сп. Пану- 183 Віцьбіч, Юрка. „Салаўкі вы, Салаўкі!“ // Беларус. № 138. Кастрычнік 1968. С. 2. 184 Уладзімер Сядура на той час жыў у горадзе Troy, NY. 104 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта цэвіч у сваім прыватным лісьце да мяне выказаў сваё абурэньне з кніжыцы Алы Сямёнавай „Ішлі ў паход партызаны...“ (б-чка „Гол. Радз.“185J, паводля якое наш народ добраахвотна і аднадушна пайшоў у лясы змагацца за бальшавікоў з фашыстамі, ды просіць мяне належным чынам адгукнуцца на гэтую хлусьню. Між іншым, што не заўважыў Сп. Пануцэвіч, Ала Сямёнава тут толькі перась-пявае ранейшую кніжку В. Раманоўскага „Супраць фальсіфікацыі гісторыі савецкага партызанскагаруху“ (Мінск, 1962 г.). Мне ўжо давялося раней у сваім нарысе „Трубадур віцебскіх пад-польных пацукоў“ („Бацькаўшчына“, №634'^) больш-менш падрабяз-на затрымацца на савецкай сьвятой Веры Харужай. Цяпер мне хо-чацца свой чарговы нарыс у гэтай галіне прысьвяціць Канстантыну Заслонаву'87. Паводля пісакаў з „Гол. Радз.“(№985), як і партызанс-кага гісторыка В. Лабанка („В боях за родйну“, „Непокоренная Бело-руссйя“), Канстанцін Заслонаў — „слаўны сын беларускага наро-ду“. Міжтым Г. Лынькоў'™ у сваёй кнізе „Война в тылу врага“ назы-ваеяго — „коренным москвйчем“. Калі ўзяць пад увагу тое, што Раманоўскі й Сямёнава вельмі абураюцца з зусім слушнае заўвагі Хаўэла, Армстронга й Вакара, што арганізавалі партызанскірух на Беларусі „агенты з Масквы“, дык пытаньне аб паходжаньчі Заслонава набывае асаблівае зна-чаньне. Па-першае, яно пацьвярджае сьцьверджаньне „буржуазных“ гісторыкаў, a na-другое, яшчэ раз падкрэсьлівае ўсю хлусьню са-вецкіх „гісторыкаў“. Мне не бракуе адпаведных матар’ялаў, бо ў сваёй добрай кніжніцы маю, між іншымі, і каля 15 кніжок па гісто-рыі партызанскага руху, але... Ці няма чаго-небудзь аб паходжаньні Заслонава ў „Большой Со-ветской Энцйклопедйй“?Мне хопіць і сьветчаньня Г. Лынькова, аднак хочацца яшчэ болыйае абгрунтаванасьці. Прыпушчаю, што ў Нью- 185 Сямёнава, Ала. Ішлі ў паход партызаны. Мінск, 1968. — 56 с. — (Бібліятэч-ка газеты „Голас Радзімы“). 186 Віцьбіч, Юрка. Трубадур віцебскіх падпольных пацукоў // Бацькаўшчына. №1 (634). Сакавік 1966. С. 4. Артыкул уяўляе сабой водгук на кнігу Рыгора Няхая „Героі не адступаюць“ (Мінск, 1965). 187 Віцьбіч, Юрка. Канстанцін Заслонаў — заміж Кастуся Каліноўскага // Бе-ларус. №142. Люты 1969. С. 2. 188 Маецца на ўвазе Рыгор Лінькоў (1899—1961), адзін з кіраўнікоў партызан-скага руху ў Берасьцейскай і Баранавіцкай вобласьцях у часы Другой сусь-ветнай вайны, аўтар кнігі „Вайна ў тыле ворага“ (1959). 105 Лявон Юрэвіч Адзін з апошніх здымкаў Юркі Віцьбіча ёркскім Радыё Свабода ёсьць „БСЭ“, а ў такім выпадку вельмі прашу Вас зрабіць для мяне даведку аб тым, скуль паходзіць Канстан-тын Заслонаў. Даруйце за клопаты. Шчыра зычу ўсяго най-лепійага. Агульнае прывітаньне. Пішэце, каліласка, пры наяве часу і ахвоты. 3 пашанай да Вас Ваш П.С. Дасылаю копію майго ліста да мянчаніна Н. Кантаровіча, зь якім ужо колькі год маю сталае ліставаньне. Мне здаецца, што мы мусім, хоць і са спазьненьнем, адзначыць у сваім друку сьмерць др. За- рубавеля, які ўваходзіў у склад Беларускай Рады. Адначасна таксама маем удакладніць і ягонае імя, бо ў нашых выданьнях („Замежная Бе-ларусь“, Прага, 1926 г.) ён згадваецца якЗарубавень, а не пад сваім вя-домым біблейным па свайму паходжаньню псэўдонімам — Заруба- вель. Яшчэраз усяго добрага. П.П.С. Зноў пра ліст da Н. Кантаровіча. А ўсё ж „Што скла-даць...“ Уладзімера Дубоўкі, напісанае ім у 1925 г. ды зьмешчанае ў зборніку „Трысьцё“ (Менск, 1925), непараўнальна мацнейшае, чымяно ж пад „Што складаць пра каханьне вершы“ (Ул. Дубоўка. Выбраныя творы. Tom I. Менск, 1965 г.). Ня можна ў старасьці перапрацоўваць творы, напісаныя за часы юнацтва. 3 П.С. — бадай альгебра. Спадзяюся, што ў каляндарыку беларус-кае сэкцыі Радыё Свабода ўжо знайшло адбітак Вяліскае паўстань-не, 50-я ўгодкі якога прыпадаюць на сёлеташні лістапад. іо6 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта 19.11.71 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Доктар Запруднік! Вельмі ўдзячны за ветліва дасланыя Вамі №7 і 8 „Беларусі“ за 1971 г.,як і №8 і 9 „Полымя“ заі 971 г. Дзякую таксама за сталую дасылку „ксерогс“, як і за ласкавую прапанову аб супрацоўніцтве ў чарговым №„Запісаў“. Стакроць даруйце, што злоўжываю Вашым абмежаваным ча-сам, а тым болей, калі ёсьць выйсьце з гэтага прыкрага становішча. Прынамсі, мой добры знаёмы Пасол Стагановіч ужо год як выпісаў сабе патрэбную пэрыядычную літаратуру беспасярэдне з „Канты-нэнтаў“ ды больш-менш акуратна атрымлівае яе. I хоць ён безмало-га на 20 год старэйшы ад мяне, але, відаць, не хварэе на маю прыха-маць — не дажыву да канца таго году, на які падпісаўся. Дык веліка-душна прабачце за клопаты, якія Вам спрычыняю. 3 навінаў маіххіба заслугоўвае ўвагі тая, што замовіў Кардові-чу два помкікі на тутэйшым могільніку з надпісамі: „Матушка Еў-дакія Стукаліч з Надзьвіньня 1877—1971 Хай будзе воля Твая“ і „Стукаліч Юрка Віцьбіч 1905 — Ганна 1900 — „О, Беларусь, мая шыпшына“. Сваякоў у нас тут няма, а таму мусім яшчэ пры жыцьці пас-тавіць сабе „нерукотворные памятнйкй“, каб па сьмерці мазоліць вочы тым суродзічам, якія наведваюць могільнік. А тымчасам, дзякуй Богу, нішто яшчэ працуецца. На маім твор-чым „варштаце“ (ну хіба не „інжынэр чалавечых душаў“?) досыць працы. Дарэчы, хоць мой калега па „сіянісцкай“лінй189 стала ды без усякіх зьменаў друкуе мае творы, але дужа сумняваюся, каб зьмясьціў тое, копію чаго цяпер Вам для ветлівага азнаямленьня дасылаю. Дзякую. Прабачце за клопаты. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. Прывітаньні Cn.Cn. Каханоўскай іАдамовічу. He забывайце. 3 пашанай да Вас Ваш П.С. Зьбянтэжыла мяне ў добрым увогуле артыкуле Рамана Ша-рупіча „2-гі том БелСЭ пра беларускую мову“ („Беларус“, №175) на- 189 Маецца на ўвазе М. Вэйнбаўм. 107 Лявон Юрэвіч ступнае: „аўтар павінен быў бы дадаць яшчэ й паўдзённыя раёны Калінінскай вобласьці — Себескі, Вяліскі, Нявельскі і іншыя паветы былой Віцебскай губэрні“.Перадусім, акрамягэ-тых трох паветаў іншых беларускіх Віцебскай губэрні, што не ўвайшлі ў БССР, і няма. Потым, належаць яны цяпер: Вяліскіраён — да Смаленскае вобласьці РСФСР, Себескі — да Пскоўскае вобласьці РСФСР, Нявельскі — да Пскоўскае вобласыў РСФСР. Хіба паўсталі якія-небудзь зьмены — ня ведаю, але, паводля „Краткой географйчес-кой энцйклопедйй“ (1962 г.), як і некаторых іншых пазьнейшых кры-ніцаў, ёсьць нібы гэтак, як вышэй адзначыў. Яшчэраз усяго добрага. Копія 04.07.71 г. Саўт-Рывэр Глыбокапаважаны Спадар Бурбель!'90 Дасылаю адначасна 89 і апоійні мой скрыпт: „Боль муроў Дуко-ры“з сэрыі „Наша спадчына прамаўляе“.Дазвольце адначасна пазна-ёміць Вас з тымі прычынамі, якія прымусілі мяне спакінуць маё да-лейшае супрацоўніцтва ў Радыё Свабода, хоць мая сэрыя, паводле майго пляну, ня вычарпаная й на 50%. Працу над скрыптамі, што падаваліся ў эфір як мастацкія нары-сы, я распачаў яшчэ ў лістападзе 1969 году пасьля настойлівае просьбы Сп. Масея Сяднёва, прычым чамусьці адразу займеў для іх аж двохрэдактароў — Сп. Праф. Антона Адамовіча й Сп. Сяднёва. Зусім нечакана для сябе, працуючы ўжо над 88-м сваім чарговым скрып-там,яраптамдаведаўсязьлістаСп. Сяднёва ад 11.06.71 г., штомае скрыпты як па зьместу, гэтак і па форме дэфэктныя, а таму спры-чыняюць яму шмат клопатаў як рэдактару. Так, як ён піша, яму даводзіцца адкідаць значную частку маіх канцовак і пісаць замест іх ceae. Mae стыль і мову ён уважае за благія. Увогуле, Сп. Сяднёў пра-панаваў мне падвучыцца пісаць скрыпты, выходзячы зь ягонае праўкі іх чорным алоўкам, якую я, маўляў, бачу на дасылаемых мне зь Мюн-хэну копіях скрыптаў. Пачуцьцё звычайнае чалавечае годнасьці не дазволіла мнеў маім адказным лісьце да Сп. Сяднёва (копію я даслаў Сп.Др. Запрудніку) 190 Бербель — супрацоўнік радыё „Свабода“. ю8 Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта стацца на абарону якасьці маіх скрыптаў, спасылаючыся пры тьш на водгукі абіхз боку сваіх і чужых, сяброў і ворагаў. Я ў сваім лісьце, спадзяючыся наразуменьне Сп. Сяднёвым гіроніі, толькі падзякаваў яму за шчырасьць, хай сабе й занадта спозьненую, бо ён спакінуў без адказу мае леташнія зусім карэктныя лісты да яго ад 15 ліпеня, 9 ка-стрычніка і 19 лістапада і такім чынам я згубіў зь ім яшчэ з таго часу звычайны службовы кантакт, гэтак патрэбны ў супольнай працы.Дарэчы, і копіі тых скрыптаў зь ягонай праўкай я атрымаў ад яго за 20 месяцаўменш за палову. Аднакусёгэта, бадай, другараднае ў параўнаньні з наступным. Я вызнаю права рэдактара на тое, каб у выпадку патрэбы правіць усе скрыпты, а ў тым ліку й мае, але нічога, акрамя зьдзіўленьня, не вычуваю, калі ён, адкідаючы маё, пачынае сам замя-няць яго сваім. Гэта ўжо не рэдагаваньне, а сааўтарства, якога я ў яго або ў каго-небудзь іншага ня толькі не прасіў, але ўважаю за шкоднае для сябе як для аўтара. Мяне нават зусім ня цешыць, што БССР-аўскі слухач (а мяне там ведаюць як літаратара яшчэ з 30-х гадоў) адразу адрозьніцьмой тэкст ад чужога. Паколькі мае скрып-ты перадаюцца туды пад маім імем, я й хачу, каб яны спачатку да канцоўкі былі маймі. Ведаю, што рэдактар у праве зусім адкінуць мой скрыпт або папрасіць аўтара, каб ён перарабіў у ім тую ці іншую ягоную частку, але толькі не пісаць за яго, устаўляючы нават абраныя аўтарам цытаты з розных крыніцаў. Свой ліст да Сп. Сяднёва я скончыў просьбаю паставіць кропку над „і“, гэта значыцца, даслаць мне афіцыйную паперку, што маё далейшае супрацоўніцтва з Радыё Свабода непажаданае з прычыны неадпаведнасьцімаіх скрыптаў патрабаваньням Рэдактара. Дагэ-туль я не атрымаў ад яго аніякага адказу і гэтае, між іншым, прад-бачыў, калі пісаў Сп. Др. Запрудніку ў сваім лісьце ад 26.06.71 г., што мой 89 скрыпт будзе апошнім. Нічога, акрамя пашаны, я не вычуваю да Радыё Свабода як інстытуцыі, якая нясе праўду вольнага сьвету й на маю Бацькаўш-чыну, прыгнечаную камунізмам Беларусь. Таму шчыра ганаруся з таго, што мне давялося на нейкі час стацца ейным супрацоўнікам, хоць, між іншым, і не вычуваў у гэтым асаблівае матар’яльнае пат-рэбы. Карыстаюся таксама зручным выпадкам, каб выказаць сваю шчырую ўдзячнасьць Сп. Др. Я. Запрудніку іі СпадарыніЯніне Каха-ноўскай, ад якіх атрымліваў сталую й добрую дапамогу. Прашу таксама не заглядацца на гэты мой ліст як на нейкую скаргу ці, 109 Лявон Юрэвіч крый Божа, данос на Спадара Рэдактара Масея Сяднёва — нутра-ныя справы Радыё Свабода, узаемаадносіны паміж белсэкцыямі ў Нью-Ёрку й Мюнхэнемяне не датычуць — проста я асабіста больш не хачу залежаць ад Сп. Сяднёва як Рэдактара. Таму мой адыход будзе карысным як для яго, гэтак і для мяне. Уважаю толькі за пат-рэбнае дадаць, што хоць мне гэтага й ня хочацца, аднак, калі зойдзе ў гэтым патрэба, я вымушаны буду праз друк пазнаёміць беларус-кую палітычную эміграцыю з тымі прычынамі, якія прымусілі мяне адмовіцца ад далейшае працы ў беларускай сэкцыі Радыё Свабода. Дзякую! Шчыра зычу ўсяго найлепшага. 3 пашанай да Вас П.С. На жаль, я дагэтуль ня ведаю, да каго мушу адрысавацца з гэтым лістом — да Вас або да Сп. Геруса19' ці да Вас абодвух. Калі ня толькі да Вас, але й да Сп. Геруса, дык прашу ў яго прабачэньня й прашу Вас — паколькі мой ліст ёсьць афіцыйны, а не прыватны, паз-наёміць яго зь ягоным зьместам, даслаўшы копію. Прабачце за клопаты. Яшчэраз усяго добрага. 191 Дараднік беларускай і ўкраінскай сэкцыяў радыё „Свабода“. Тэма нумару: эпісталярыі Натальля Гардзіенка Менск ЛІСТЫ 3 ЧАСУ СТРАЧАНЫХ НАДЗЕЯЎ: АНТОН АДАМОВІЧ ДА НАТАЛЬЛІ АРСЕНЬНЕВАЙ Пра вайну ў беларускай літаратуры й гісторыі напісалі багата. Не-калі своеасаблівым адкрыцьцём, новым поглядам на яе й чалавечыя адносіны ў ваенны час сталі творы Васіля Быкава. Але гэта былі сюжэ-ты „з савецкага боку“. Новыя, не-гераічныя, рэальныя ў сваіх чалаве-чых пачуцьцях і трагічных сытуацыях асобы ўягонай творчасьці былі ўсё ж „нашыя“, савецкія. Іншую гісторыю вайны на беларускай тэрыторыі, заснаваную на падзеях „па той бок“ ідэалягічнай мяжы, пазьней паказаў Юры Туро-нак. Бадай, менавіта пад уплывам ягонай „Беларусі пад нямецкай аку-пацыяй“ айчынныя ваенныя гісторыкі сталі найбольш актыўна зьвяр-тацца да праблемы „калябарацыі“: нехта — каб давесьці „няправіль-насьць“ асноўнай канцэпцыі „польскага гісторыка“, іншыя — каб пад-трымаць, працягнуць. Зь меркаваньнем Юрыя Туронка, што каляба-рантам можна называць толькі тых, хто супрацоўнічае з акупацыйным рэжымам на шкоду сваёй нацыянальнай дзяржаве, пагаджаюцца ня ўсе. Да публіцыстаў, літаратараў, мастакоў, што ў часы нямецкай аку-пацыі працавалі ва ўстановах культуры ў Беларусі, у грамадзкай думцы трывала прыстала азначэньне „калябарант“, „здраднік“. Арсеньнева, Тумаш, Шчаглоў, Адамовіч, Станкевіч... дзясяткі дзеячаўяк бы „заплям-леных“ супрацаю з акупантам на сёньня ня моіуць знайсьці адэкватнай ацэнкі сваёй творчасьці ў мэтрапольных навукоўцаў. He апошнюю ролю ў гэтым, відаць, грала й тое, што ўласныя сьведчаньні тых дзеячаў пра жыцьцё ваеннага часу дайшлі да нас толькі ў выглядзе ўспамінаў, напіса-ных пазьней. I таму ўяўным калябарантам заўсёды можна закінуць няш-чырасьць, жаданьне апраўдаць сябе і г. д. Такіх закідаў і ахвотных іх зрабіць заўсёды было даволі. Дакумэнтаў жа з часоў вайны, тагачаснага 111 Натальля ГАРДЗІЕНКА ліставаньня, паводле якога маг-чыма было б убачыць, чым на-самрэч жылі тыя людзі, якімі праблемамі й надзеямі, як ацэньвалі сябе й сучасныя па-дзеі, заўсёды бракавала. Захаваныя ў архівах БІНіМу лісты Антона Адамовіча да На-тальлі Арсеньневай якраз і зьяў-ляюцца тымі важнымі матэрыя-ламі-сьведчаньнямі пра жыць-цё й памкненьні прадстаўнікоў інтэлігенцыі ў час вайны. Шас-наццаць лістоў, напісаных у пэ-рыяд з 14 сакавіка 1944 г. да 2 студзеня 1945 г. ахопліваюць, бадай, самы драматычны пэры-яд для беларускага руху ваенна-га часу — своеасаблівы „пэрыяд страты надзеяў“. Магчыма ме-навіта таму згаданыя эпісталя- рыі ўяўляюць сабою надзвычайную каштоўнасьць. Напэўна, няма патрэбы падрабязна спыняцца на даваенных біяг-рафіях Антона Адамовіча й Натальлі Арсеньневай. Інфармацыю пра іх лёгка знайсьці ў адпаведных выданьнях. Найбольш істотна, што на момант пачатку зьмешчанага далей ліставаньня гэта былі асобы, якія ўжо зрабілі сабе імя ў беларускім культурным кантэксьце, асобы з шэ-рагу беларускай інтэлектуальнай эліты, што ў свой час пацярпелі ад савецкай улады, а таму праца ў беларускім выдавецтве ў акупаваным Менску была іх натуральным сьвядомым выбарам. У верасьні 1943 г. Антон Адамовіч быў вымушаны зьехаць зь Мен-ску і ўладкавацца на працу ў невялікім нямецкім гарадку Фрэйбурзе недалёка ад Бэрліну. Гэтую працу, паводле сьведчаньняў самога былога працаўніка „Беларускай газэты“, складана назваць вельмі прэстыжнай, уплывовай: асноўны яе зьмест — пераклады. I сам Адамовіч ня мог ус-прымаць яе як нейкае падвышэньне па кар’ернай лесьвіцы, бо зьяж-джаў зь Менску вымушана. Прынята лічыць, што прычынаю ад’езду стала знойдзеная ўягоным стале міна, аднак у сваёй аўтабіяграфіі, што захоўваецца ў архіве БІНіМу, Адамовіч згадваў: „У1943 г., пасьля выд- 112 Лісты з часу страчаных надзеяў: АнтонАдамовіч да Натальлі Арсеньневай рукаваньня мною ў „Беларускае Газэце“ тэксту „Беларускае Марсэ-льезы“ паэты Ю. Сяргіевіча, словы якога, ськіраваныя супраць „прыб-лудаў“ акупантаў, немцы прынялі на свой адрыс, я атрымоўваю ад нямецкіх уладаў прапанову выехаць на працу ў Нямеччыну, бо мая праца ў Менску іх „не здавальняе“. Пакуль я думаў дзень над гэтаю прапановаю, у маім стале знайшлася міна, толькі выпадкам выкры-тая адным супрацоўнікам за 20 мінут да выбуху. Пасьля такіх вы-разных „папярэджваньняў“ давялося згадзіцца на прапанову выезду ў Нямеччыну“'. Такім чынам, і зь лістоў гэта выразна відаць, Антон Адамовіч зьехаў у Нямеччыну яшчэ й моцна пакрыўджаны на менскае нямецкае й беларускае кіраўніцтва, незадаволенае ягонай працаю й ім самім. Пра гэта, між іншага, піша й Арсеньнева ў сваім ,Аўтабіяграфі-чным нарысе“2. Знаходзячыся ў Нямеччыне, Антон Адамовіч, паводле ягоных улас-ных словаў, меў даволі шырокае ліставаньне (17 адрасатаў), аднак са-мыя даўгія й шчырыя лісты ён пісаў менавіта Натальлі Арсеньневай. Пісаў ёй шмат, пісаў часам па некалькі дзён адзін ліст. Чаму? За часы працы ў рэдакцыі ў Менску абое адчулі блізкасьць сваіх творчых і ча-лавечых памкненьняў і пачуцьцяў, але ня толькі... Ужо самыя першыя лісты адкрываюць таямніцу асаблівага стаўленьня Антона Адамовіча да паэткі — ён быў закаханы ў яе яшчэ з маладых гадоў... Пачуцьцё юнацкай закаханасьці перарасло з часам у вялікую павагу, у адчуваньне духоўнага сваяцтва, роднасьці творцаў... I разам з тым праявы сапраў-днага каханьня ў часе супольнай працы ў Менску заціскаліся, ня мелі магчымасьці для разьвіцьця, аб чым дзеяч, здаецца, шчыра пашкада-ваў, апынуўшыся ў Нямеччыне. Натальля Арсеньнева — на той час саракагадовая кабета з працяг-лым досьведам шлюбнага жыцьця. Мала вядома, як яна ставілася да маладзейшага за яе, 34-гадовага Антона Адамовіча. У яе аўтабіяграфіі ёсьць згадкі пра знаёмства ды працу ў рэдакцыі „Беларускай газэты“, калі яна „баялася Адамовіча. Ен, як некалі Гарэцкі, здаваўся мне не-чым вышэйшым, нейкім жыхаромАлімпу, ці што“3. 1 Цалкам тэкст аўтабіяграфіі Адамовіча можна знайсьці тут: http://vidy1nus.Iivejournal.com/1441o.html. 2 Арсеньнева пісала: „Ухуткім часе пасля здарэння зь мінай сп. Адамовіча выслалі на працу ў Нямеччыну. Відаць, ён пачаў рабіцца невыгодным аку-пантам“ (Арсеньнева, Натальля. Аўтабіяграфічны нарыс // Юрэвіч, Ля-вон. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ёрк, 1999. С. 240—241). 3 Арсеньнева, Натальля. Аўтабіяграфічны нарыс... С. 486. 113 Натальля ГАРДЗІЕНКА Вокладка й тытульны ліст зборніка паэзіі Натальлі Арсеньневай „Сягоньня“ Асобнік Антона Адамовіча з пэрсанальным прысьвячэньнем Крыху болып пра адносіны Натальлі Арсеньневай да свайго рэдак-тара можа засьведчыць дарчы надпіс на яе паэтычным зборніку „Ся-гоньня“, што пабачыў сьвет ў траўні 1944 г. у Менску і першы ж асобнік якога быў адразу дасланы ў Фрэйбург. На тытульнай старонцы заната-вана: „Любаму сябры, на памяць аб супольна перажытых, у благім і добрым, днёх, адлюстраваных у гэтай сьціплай кнізе пад назваю „Ся-гоньня“. Аўтар. Абы давялося яшчэ перажыць іх нам побач шмат, стрэціцца і цешыцца, і працаваць разам. Н. Арсеньнева. Менск 5 траўня 1944 г. “4. Пажаданьні Арсеньневай спраўдзіліся, яны сапраўды сустрэліся ў хуткім часе, але ня ў Менску, а ў Бэрліне, і бачыліся далей даволі час-та. Ці не адна з такіх сустрэчаў нарадзіла наступны, здаецца, не зусім тыповы для паэткі, верш? Забудземся У ночвах завулкаў вечар марознай імглы намясіў... 4 Асобнік зборніка з надпісам захоўваецца ў архіве БІНіМу. 114 Лісты з часу страчаных надзеяў: АнтонАдамовіч да НатальліАрсеньневай Цалуе ў твар мяне вецер, згарнуўшы набок валасы. Прыемны мне сьмелы дотык ягоных сьцюдзёных губ. Хай будзе, што будзе, потым — дап’ём наш п’яны багун! Забудземся хоць на ймгненьне, што сочыць, як той ганчак, сьмерць нашы сьляды і сьцені, што йімат хто — ужо зачах, што трэба ісьці наперад, хоць сяньня і гэным — ноч, празь сілу, бяз смаку й меры крывавае піць віно... У ночвах завулкаў вечар марознай імглы намясіў... Да рукмаіх туліцца вецер, згартае набок валасы. Абвій жа мне шыю, варта даткнуць маіх цёплых губ. Хай будзе, што будзе заўтра, — дап’ём наш п’яны багун! 1945, Бэрлін У той жорсткі ваенны „час страчаных надзеяў“ некаторыя жаданьні ўсё ж спраўджваліся: людзі разьвітваліся й сустракаліся, кахалі й нена-відзелі, крыўдавалі й прабачалі, і галоўнае — жылі. I ўсё гэта выдатна адчуваецца ў лістах. Зь лістоў Антона Адамовіча відаць, што ягоныя адносіны да па-эткі — гэта вельмі блізкае сяброўства, сяброўства на мяжы закаха-насьці. Магчыма, абвастрэньню пачуцьцяў паспрыялі абставіны ваен-най няпэўнасьці ды само па сабе расстаньне дзьвюх асобаў, якія занадта добра разумелі адна адну. I таму Адамовіч мог пісаць Арсеньневай аб-салютна пра ўсё: і пра падзеі ў Нямеччыне, і пра чуткі, што даходзілі зь іншых месцаў, і пра мінулае, і пра сучаснасьць, і пра асобаў, і пра літа-ратуру, публіцыстыку, і пра свае пляны, і надзеі, і пра бацькоў, і нават пра пакінутую ў Менску „дзяўчынку“, да якой ён меў зусім іншае, мужчынскае пачуцьцё. 115 Натальля ГАРДЗІЕНКА Ала Федаровіч Імя гэтай „дзяўчынкі“ ў ліста-ваньні не называецца, бо зразуме-ла, што Натальля Арсеньнева яе ве-дала. Зь іншых крыніцаў інфарма-цыі вядома, што Антон Адамовіч меў у Менску сувязь з скрыпачкай аркестру Менскага тэатру Алай Фе-даровіч. Падрабязнасьці гэтага ра-ману сёньня застаюцца невядомыя. Аднак сярод папераў Антона Ада-мовіча захаваўся адзін ягоны ліст да „дзяўчынкі“ якраз з траўня 1944 г. Рускамоўны тэкст выразна адлюстроўвае характар дачынень-няў дзьвюх асобаў. „Дорогая, хорошаяАллочка! Простйте, что тгшу так мало u на таком клочке, но тороп- люсь, чтобы йспользовать оказйю. Вашй оба тісьмеца получйл, Вам тоже послал, получйте, еслй еіце не получйлй. Сейчас я только хочу предложйть Вам йспользовать эту же, вполне надежную оказйю, йбо с этйм человеком Вы можете послать все, что только можно доверйть бумаге — даже то, чего почте нельзя доверйть. Нз Вашнх пйсем я догадываюсь (может быть, ошйбочно), что у Вас есть на душе что-то такое, чем Вам хотелось бы поделнться co мною, но чего почте нельзя доверйть. По-прежнему усйленно стараюсь прй-ехать й увйдеться с Вамй, но малая надежда. Онй не хотят пустйть меня в Мйнск даже на час, боятся моего контакта с друзьямй, остав-шймйся там. Так что прйехать можно будет только йлй буквально вырвав у нйхразрешенйе, йлй нелегально даже от нйх. Оба этй выхо-да не совсем невозможны, но почтй. Буду усйленно действовать в обойх направленнях, й может быть... Аллочка, й мне очень скверно на душе, й я мог бы сказать о себе — не знаю, жйву йлй не жйву. Но знаю — жйть надо, надо держаться! Н Вам тоже! Пока должен кончйть. Пйшйте, мйлая, хорошая, любймаяАллочка! Всегда ВашАнт... 13.05.44“ 116 Лісты з часу страчаных надзеяў: Антон Адамовіч да НатальліАрсеньневай У лістах да Натальлі Арсеньневай Адамовіч час ад часу зьвяртаўся да тэмы пакінутай у Менску „дзяўчынкі“. Аднак зь іх вынікае, што ў закаханых было больш адрознага, як супольнага: розьніца ва ўзросьце, бадай, і ў інтарэсах... Таксама варта заўважыць, і гэта цікава: Адамовіч не да канца давяраў „сваёй дзяўчынцы“. Згадка пра ўражаньне, што лісты за яе піша нехта іншы, адметная ў гэтай сытуацыі, нават нягле-дзячы на магчымыя выдаткі падазронасьці ваеннага часу... I тым ня менш, Адамовіч шчыра прызнаецца, што гісторыя з той „дзяўчынкай“, якую ён можа й сам сабе „прыдумаў“ і якая ня выехала ўлетку 1944 г. на Захад, у нечым таксама праз Адамовіча, будзе заўсёды яму балець... Яшчэ недзе ў 1943 г. на старонках „Беларускай газэты“ быў апуб-лікаваны верш, які настроем перагукаецца з пазьнейшымі лістамі Ан-тона Адамовіча. Хоць „Верасень“ і падпісаны „В- Застрома“, можа, рэ-дактар насамрэч меў дачыненьне да гэтага твору? Верасень Жнівень жане журбу, Верасень — возьме верне. — Сядзь, ля мяне пабудзь — Знаеш, што значыць — вернасьць? Знаеш, што значыць — туга, Туга спавітага болю? — Можна маніць і лгаць, Толькі — ня перад сабою. Знаеш, што значыць — маўчаць, Словам скруціўшы галовы? — Можна здушыць і адчай, Толькі — не верасьнёвы. Знаеш — ня знает — маўчы, Дружна маўчэм абое. — Хутка навала начы 3 тылу і з боку абойдзе. — Пойдзеш і ты, скуль прыйшла, Што табероспач і вусьціш? — Хутка асядзе імгла, Хутка асядзе і згусьне. Жнівень жане журбу, Верасень — возьме верне, — Як там ні стань, ні будзь — Скрозь пранясу сваю вернасьць. 117 Натальля ГАРДЗІЕНКА Няма пэўнасьці, што верш дакладна належыць Адамовічу, таксама як і немагчыма сказаць, пачуцьці да каго менавіта тут адлюстроўваюц-ца: ці да Алы Федаровіч, ці нерэалізаванае каханьне да Арсеньневай? Як складана адказаць і на пытаньне, праз каторую зь іх, або праз каго іншага, і ў паваенны час дзеяч так і не ажаніўся. Прьі ўсім багацьці інфармацыі пра прыватнае жыцьцё Адамовіча, ягоныя лісты з Фрэйбургу каштоўныя й шмат чым іншым. Найперш, яны зьяўляюцца адлюстраваньнем жыцьця беларускіх нацыянальных колаў напярэдадні ды адразу пасьля эвакуацыі зь Менску 1944 г. Спэ-цыфічныя міжасабовыя дачыненьні, пляны, выдавецкія праекты, што рэалізоўваліся ў Менску й Бэрліне — усё гэта паўстае з пажоўклых ста-ронак, напісаных вельмі спэцыфічным почыркам. Тут можна зразу-мець, як рыхтаваўся й як успрымаўся той альманах „Узвышша“, што выйшаў у 1944 г. Цікавыя дэталі падае Адамовіч і пра рэдакцыйную кухню бэрлінскае „Раніцы“, у тым ліку пра фінансаваньне й распаўсюд газэты. Шмат інфармацыі ў лістах і да творчай біяграфіі самога Антона Адамовіча. Тут і ягоныя рэфлексіі з „узвышэнскага“ часу, што могуць быць цікавыя гісторыкам літаратуры, і думкі адносна ўласных тэкстаў, апублікаваных ці толькі падрыхтаваных да друку, а таксама мерка-ваньні што да твораў іншых асобаў і найперш самой Натальлі Арсень-невай. Выдатны мовазнаўца, Адамовіч правіў тэксты й Ларысы Гені-юш, і Масея Сяднёва, і Ўладзімера Дудзіцкага. У лістах прапаноўваюц-ца канкрэтныя выпраўленьні да вершаў Натальлі Арсеньневай, што самі па сабе могуць зрабіцца падставаю для дасьледаваньня літарату-разнаўцамі й мовазнаўцамі. Чалавек, на меркаваньне некаторых сучасьнікаў, „складаны“, „сварлівы“, але пры тым пры ўсім з энцыкляпэдычнымі ведамі й прын-цыповы, Антон Адамовіч шмат дае ў сваім ліставаньні характарыстык іншым дзеячам беларускай культуры таго часу. Тут можна даведацца пра ягонае стаўленьне да Хведара Ільляшэвіча, Станіслава Станкевіча, Вітаўта Тумаша, Кастуся Езавітава, Юркі Віцьбіча, Масея Сяднёва й іншых. I ацэнкі ягоныя часам вострыя, непрыемныя, можна нават ска-заць злыя. Але гэта погляд як бы знутры тагачаснага беларускага „ба-монду“, погляд чалавека заангажаванага і таго, які меў права ды не баяўся „судзіць“ іншых, бо гэтаксама ж быў „суджаны“ ў адказ. Нягледзячы на выразнае адчуваньне таго стану адзіноты, у якім апынуўся Антон Адамовіч у Нямеччыне, у лістах магчыма заўважыць і зародкі тае ідэі місійнасьці беларускай паваеннай эміграцыі, якая 118 Лісты з часу страчаных надзеяў: Антон Адамовіч да Натальлі Арсеньневай сфармулявалася больш выразна пазьней, ужо пасьля вайны. Ідэя пра-цы дзеля Бацькаўшчыны, на карысьць беларускай культуры, нацыя-нальнага разьвіцьця нават за мяжой, нават зь Нямеччыны (а пазьней і з-за акіяну) — тое, што палягае ў аснове сьветапогляду Адамовіча. Магчыма, ён не зусім пасьлядоўны ў сваім стаўленьні да немцаў. Ён крыўдзіцца на дзеяньні канкрэтных асобаў, таго ж славутага менскага „цэнзара“ Ёжэфа Сівіцы, але дзякуе за добрыя адносіны да сябе з боку фрэйбурскага кіраўніцтва, наракае на няўважлівасьць да беларускіх „остаў“ і адначасова сьцьвярджае, што толькі зь немцамі ў беларусаў можа нешта атрымацца ў будучыні. Наагул, лісты Антона Адамовіча адметныя тымі жывымі пачуцьцямі, што ў іх выказваюцца, той надзе-яй да канца, што Менск ня будзе зноў аддадзены Саветам, што ў другой палове 1944 г. вайна яшчэ можа павярнуць у іншы бок і ён зможа зноў вярнуцца ў Менск. Надзеі, надзеі, надзеі... Шмат надзеяў... страчаных надзеяў... На старонках лістоў паўстаюць яскравыя малюнкі жыцьця Нямеч-чыны часоў вайны. 3 аднаго боку, Адамовіч хваліць нямецкія чыгункі й іх добрую працу, плянуе на вакацыях зрабіць падарожжа па краіне. Зь іншага, неад’емнай часткай жыцьця сталі рэгулярныя налёты й бам-бардаваньні. Аўтар рэгулярна бачыць зруйнаваны Бэрлін і галечу там-тэйшых жыхароў. 3 вуснаў чалавека, які па колькі разоў на дзень мог праседжваць гадзіны ў бамбасховішчы, выглядаюць зусім зразумелымі спадзяваньні на тое, што нехта за гэта мусіць заплаціць, няхай нават дзякуючы распрацоўцы новай нямецкай зброі. Акрамя Адамовіча-творцы, у часы выпрабаваньняў аўтар ліста-ваньня паўстае яшчэ й як клапатлівы сын. Лісты вясны 1944 г. поўныя просьбамі да Натальлі Арсеньневай не забывацца на ягоных бацькоў, не хваляваць іх аповедамі пра ягонае рэальнае жыцьцё ў Нямеччыне, і ня кінуць іх пры неабходнасьці эвакуацыі ў будучыні. Другая палова 1944 г., калі лісты ідуць ужо не зь Нямеччыны ў Менск, а толькі ў межах самой Нямеччыны (бо і Арсеньнева апынулася тут), адзначаная апове-дамі Адамовіча пра спробы ўладкаваньня бацькоў ужо ў адным зь ім горадзе. I тут таксама зьяўляюцца цікавыя малюнкі побыту беларускіх уцекачоў часоў вайны. Пра гэтыя ваенныя лісты Антона Адамовіча можна шмат разва-жаць. Яны поўныя цікавых дэталяў, апісаньняў, адносінаў. У іх адчува-ецца смак таго часу, часу складанага й няпэўнага, калі чалавечае жыцьцё ацэньвалася па-іншаму... У гэтых лістах „з таго боку“, як некалі ў працах Юрыя Туронка, выразна паўстае зусім іншая вайна — вайна й 119 Натальля ГАРДЗІЕНКА Беларусь вачыма інтэлігента, які мае яскравую ўласную пазыцыю, які нязгодны на кампрамісы ні са „сваімі“, ні з „чужымі“. Эпісталярыі Антона Адамовіча, адметныя сваім стылем і мовай, якая, між іншага, можа быць вельмі цікавай для мовазнаўцаў, як і яго-ныя моўныя заўвагі скрозь па тэкстах, — выдатныя сьведчаньні свайго часу. Гэта таксама й дакумэнты, што шмат дадаюць да разуменьня са-мога дзеяча, ягонага сьветапогляду, гісторыі ягонага жыцьця. Калі грунтавацца на ідэі перадвызначанасьці, дык, відаць, дзеля чагосьці было надзвычай важна й патрэбна, каб менавіта гэтыя лісты Антона Адамовіча захаваліся й зараз былі апублікаваныя. Можа, яны стануць нагодаю, для больш пільнай увагі ня толькі да ягонай творчасьці, але й да жыцьця, і мы некалі дачакаемся паўнавартаснай біяграфіі гэтага не-ардынарнага чалавека. 120 Тэма нумару: эпісталярыі Антон Адамовіч ЛІСТЫ ДА НАТАЛЬЛІ АРСЕНЬНЕВАЙ 1944—1945 ГГ. Даражэнькая сяброўка! Нарэшце! Гэтыя дні так багатыя для мяне на радасьці. На лісты — як мех прадраўся. Першы прыйшоў ад Вас, пісаны пасьля атрыманьня пісулькі праз Саўчука1. А тады — два Вашыя разам (што праз Спадара Наўчонага-Касульнага2 і зь Вільні), перасланыя з „Раніцы“3. Адначас-на прыйшлі лісты ад Саўчука, з дому, ад Глебчыхі4 з Кенігсбэргу, яшчэ ад некага — самі ведаеце ад каго... Адным словам — цэлае багацьце, адным словам — Жыве Беларусь — жыву й я! Вашыя лісты былі найчаканейшымі й аказаліся найцікавейшымі. Значыцца, з высланых Вамі лістоў, аб якіх пішаце, не дайшоў толькі той, што праз прапагандыстага-Каткавічанку5. Ну, ён мусіць і ляснуў. I дужа шкода, што ці ня ляснулі і мае, пасыланыя Вам — і „Каханы го-рад“, і іншае. I ці ні ёсьць навет між гэтым сувязь. Бо, апрача прыем- 1 Сяргей Саўчук, беларускі дзеяч у Бэрліне падчас вайны, актор. 2 Маецца наўвазе Янка Станкевіч (1891—1976). 3 „Раніца“ выдавалася ў Бэрліне з з сьнежня 1939-га да 21 сакавіка 1945 г. У розны час яе рэдагавалі Фабіян Акінчыц, ВітаўтТумаш, Мікола Шкялёнак, Станіслаў Грынкевіч-малодіпы. Пэрыядычнасьць звычайна раз на ты-дзень. Наклад — да 12 тыс. асобнікаў, выйшла 233 нумары, распаўсюджва-лася пераважна на тэрыторыі Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Прыбалтыкі, у Беларусь паступала ў абмежаванай колькасьці. 4 Ідзецца пра Ніну Глебку, жонку Петруся Глебкі, якая падчас нямецкай аку-пацыі працавала на радыё ў Менску, а не паехала ў эвакуацыю з мужам. Пасьля вайны пазьбегла рэпрэсіяў, бо, паводле адной з вэрсіяў, у акупава-ным Менску яна засталася на заданьне партызанаў. 5 Маецца на ўвазе адна зь сясьцёр Катковіч — ці Анеля, што працавала перак-ладніцай, ці Вераніка — намесьніца кіраўнічкі СБМ Надзеі Абрамавай на Менскую акругу. 121 АнтонАДАМОВІЧ насьцяў, меў гэтымі самымі днямі й невялікую непрыемнасьць. Вык-лікала мяне маё начальства і паказала паперку, у якой зь Менску пішуць, быццам я жаліўся некаму ў Менск, што ў мяне няма работы тут. Да гэтага Бэрлінскае начальства прапануе ці „нагрузіць“ мяне работай на месцы ці перадаць у Бэрлін т. зв. „Вінэце“6, дзе для мяне працы знойдзецца. Але начальства маё вельмі сымпатычнае, мы зь ім паразу-меліся добра, і ўсё застанецца па-старому (праўда, гэта не пашкодзіла яму падкінуць мне работкі на месцы, так што й гэты ліст пішу дома, a раней пісаў бы ўустанове. Ну, але гэта яшчэ дарма, зусім ня страшна). Значыцца, у Менску нехта чытаў лісты і хутчэй за ўсё — нашыя з Вамі, бо я ж пісаў Вам, што для мяне тут не было зусім работы, якая б спэцыяльна клікала мяне сюды зь Менску, як гэта там малявалі (дый цяпер яе няма і пры ўсякіх абставінах быць ня можа). Думаю, што гэтае сьвінства круціцца нейдзе каля Сівіцы7, магчыма, каля Шрэтэра8, а мо нейдзе і каля мілейшае Каткавічанкі — мы ж ведаем яе крыху такія нахілы да, можа й міжвольнага, удаваньня нас перад ейнымі сымпаты-камі (успомніце раней Ермачэнку, ну, пэўне ж, д-р Рыхель9 і той самы Шрэтар, якога яна дужа шануе як свайго апекуна). Ці ні ў Сівіцы рукі трапіў і „Каханы горад“, і тады — яму канцы. Там у першым жа разьдзе-ле ёсьць крыху яго самога й пад даволі празрыстай мянушкай („Макры-ца“), далей ёсьць і ягоныя пратэжэ — Калубовіч10, Кіпель11 і таксама 6 „Вінэта“, арганізацыя пры Міністэрстве ўсходніх акупаваных тэрыторыяў і Імпэрскім міністэрстве прапаганды. Была таксама і асобная беларуская рэдакцыя. У складзе „Вінэты“ ў розны час працавалі Вінцэнт Гадлеўскі, Ян Пятроўскі, Андрэй Бароўскі, Юльляна Дубейкаўская-Мэнке, Мікола Бай-коў, Валянціна Жукоўская. 7 Ежэф Сівіца, сылескі немец, які з кастрычніка 1941 г. узначальваў Школь-ны інспэктарат у Генэральным камісарыяце Беларусі, а з кастрычніка 1942 г. таксама кіраваў Выдавецтвам школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ды фактычна выконваў функцыю цэнзара друкаваных кніг. 8 Ганс-Еган Шрэтэр, кіраўнік аддзелу прэсы пры Генэральным камісары-яце Беларусі. 9 Альбэрт Рыхэль, службовец нямецкай цывільнай адміністрацыі ў Мен-ску. Загінуў вясной 1945 г. у баях пад Бэрлінам. ш Аўген Калубовіч (1912—1987) утой час бьгў працаўніком Выдавецтва школь-ных падручнікаў і літаратуры для моладзі, у 1944 г. узначальваў Беларус-кае культурнае згуртаваньне. 11 Яўхім Кіпель з другой паловы 1942 г. працаваў у навуковым аддзеле Школь-нага інспэктарату, затым рэдагаваў газэту „Голас вёскі“. 122 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Антон Адамовіч празрыста (Лабуніч, Кіпець). Сьвінства, асабліва падобнае да Сівіцы — наваліць мяне працай так, каб для Менску нічога ня мог пісаць, каб там наагул пра мяне забыліся, „па-ставілі крыжык і перайшлі да парадку дня“, як пішаце Вы пра Ізыдара12 (ці навет Ізыдараў). I яшчэ лепш — вяр-нуць мяне назад у Бэрлін, зусім пад бомбы. Якія высновы зрабіць з усяго гэтага? Першае — ліставацца найлепш праз радыё. Усе лісты мае й да мяне гэтым шляхам ідуць акуратна й куды хутчэй. Тыя зь іх, што высланыя адна-часна з „Каханым горадам“ і навет пазьней за яго, ужо дайшлі. Думаю, што Вам, паколькі Вы працуеце на радыё, можна таксама слаць і лісты празь яго, як гэта робіць мая дзяўчынка13. Калі ж не — можна праз Саў-чука, як робяць бацькі14. Пагаварыце пра гэта з Саўчуком („радыё“ — я разумею, пэўна ж, як пошту радыёстанцыі, а не самое радыё-хвалі). Пішэце, пэўна ж, на просты адрыс (Freyburg a.d. Unstrut — на канцы t, а Вы напісалі г). Мая асьцярожнасьць зь ім — ня мой асабісты вынаход, а намаганьні Стася Грынкевіча15 й Караленкі16, часткава й Саўчука. Але цяпер я наважыў іх ня слухацца, хоць ім не кажу гэтага, патаемна ад іх раблю. На гэты адрыс можна было б і „Беларускую газэту“ слаць. Як хацелася б мець яе ад ад’езду ці хоць ад новага году (за ўвесь час даво- 12 Верагодна, маецце на ўвазе Ізыдар Плашчынскі (на эміграцыі Язэп Гут-коўскі, 1908—1986). 13 Маецца на ўвазе скрыпачка аркестру Менскага тэатру Ала Федаровіч, у якую Адамовіч быў закаханы. 14 Бацькі Антона Адамовіча: айчым Аляксандар Івашкевіч (1881—1968) і маці Паліна Івашкевіч (1874—1959) да канца чэрвеня 1944 г. заставаліся ў Мен-ску. 15 Станіслаў Грынкевіч (1913—1966) быў сакратаром Беларускага камітэту Самапомачы ў Бэрліне, у 1943 г. узначальваў яе бэрлінскі філіял. Увосень 1943 г. быў зьмеіпчаны з пасады. Ад 3 студзеня 1944 г. да канца жніўня 1944 г. — рэдактар бэрлінскай газзэты „Раніцы“. У1943—1944 гг. таксама рэдагаваў газэту „Беларускі работнік“. 16 Мікола Караленка, журналіст, рэдактар менскай газэты „Голас вёскі“. 123 Антон АДАМОВІЧ дзілася бачыць усяго два-тры нумары яе). Хацелася б таксама мець і іншыя выданьні, кажны беларускі радок тут бязь меры дарагі мне. Але толькі, калі ласка, не перагружайце гэтым, я ведаю заўсёды ж вельмі занятога Herr Kuschel’a — малодшага17. Другое. Усе рукапісы, пасланыя Вам, за выняткам „Каханага гора-ду“, у мяне ёсьць у дублікатах і цяпер пасылаюцца Вам разам з гэтым праз таго ж Саўчука. Рабеце зь імі, што хочаце, Вы ж цяпер, як пішэце, „рэдактар усіх газэт“. Праўда, цяпер яны часткава надрукаваліся ў „Ра-ніцы“ (адзін навет пасылаю ў вадбітках зь яе — як заўсёды, нарабілі шматпамылак, яны папраўленыя). Распараджэньнедрукавацьіху„Ра-ніцы“ было дадзенае тады, калі была страчаная ўсялякая надзея, што яны трапяць да Вас, і яны пакрысе старэлі й трацілі сьвежасьць, войст-расьць і актуальнасьць. Аднак, думаю, што ўсё гэта ня шкодзіць ім ця-пер надрукавацца і ў Менску. Гэта было б мне пажадана із шмат якіх меркаваньняў. Па-першае, „Раніца“ ў Менск масава ня йдзе, а артыку-лы маюць куды большую цікавасьць і вартасьць для Беларусі, як для беларусаў у Нямеччыне. Усе яны — рэзка антыбальшавіцкія. „Яны на беларускай зямлі“ і антыпартызанскі, можа быў бы цікавы і для „Бела-руса на варце“18, ці як там называецца той часапіс, у якім Вы, як самі пішаце, за „наймічку“ Вашага бацькі19. Нааіул дазваляю Вам друкаваць іх у якім-хаця выданьні на Беларусі (толькі, крый Божа, ня ў новасьпе-чаным „Узвышшы“: гэта быў бы яшчэ большы жах, каб яны ўздумалі там публіцыстыку друкаваць. Ну, але аб гэтым усім крыху ніжэй). He апошнія мае меркаваньні — ганарар, які маглі б атрымаць мае бацькі, якім мне перасылаць грошы адсюль цяжкавата. 3 „Раніцы“ я за іх ні капейкі не атрымаў, як і за іншыя працы і журналістычныя, і рэдактар-скія, якіх раблю для яе ці мала. Каб Вы ведалі, які ў гэтай „Раніцы“ ўва ўсім балаган, як пакутуе там бедны Караленка! Стась Грынкевіч — доб-ры хлопец, але — „gute menschen, aber schlechte Musikanten“20, як той нейкі нямецкі Шчаглоў пра сваіх аркестрантаў казаў, намагаючыся апошні раз абудзіць іх музычнае сумленьне. Адміністратар зь яго яшчэ 17 Маецца на ўвазе сын Натальлі Арсеньневай і Франца Кушаля Ўладзімер. 18 „Беларус на варце“ выдаваўся ў Менску з лістапада 1943 г. да чэрвеня 1944 г. Быў адрасаваны жаўнерам, што служылі ў паліцыі й вайсковых фармавань-нях. Адказным за выданьне быў Франц Кушаль. 19 „Бацькам“ Натальлі Арсеньневай у лістах Адамовіч называе Франца Куша-ля. 20 „Gute menschen, aber schlechte Musikanten“ (ням.) — „Добрыя людзі, але дрэнныя музыкі“. 124 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. горшы, як зь мяне, так што можаце ўявіць сабе, як распусьціў усіх — ніхто нічога ня робіць, адзін Караленка (што праўда, і налёты памага-юць, але апошнім часам зь імі пацішэла). Ну, але ў мяне быў які-неякі, а Дудка, а ён сам мусіць і ў фінансавую дудку дзьмуць, і вось Карален-ка піша — на конто ўсяго іоо марак... Газэту рассылаюць у бальшыні дармовым „пачэсным“ падпішчыкам, як гэта рабілі, кажуць, беларус-кія газэты за польскіх часоў у Вільні. Ну, але мне асабіста ад „Раніцы“ і ня трэба ні капейкі — мне асабіста таго, што зарабляю, аж надта — усё роўна тут не разгонішся з грашыма, а ў маім гарадку жыцьцё зусім тан-нае, езьдзіць, як у Бэрліне, ня трэба, і ўсё таньней. Бяда толькі з баць-камі. Між іншага, лічуся тут у высокай годнасьці... перакладчыка, зь ветласьці велічаюць мяне часам „рэфэрэнтам“, але грошы атрымваю, як перакладчык (500 рм зь вялікімі вылічэньнямі, але затое — іоо з гакам марак дадатку за тое, што эвакуяваны з Бэрліну і раблю ласку жыць тут, у маленькім гарадку, у параўнальнай бясьпецы ад бомбаў). Ну, але я дужа задаволены і з грошай і, з шмат якіх меркаваньняў, — із свайго высокага тытулу. Дык, барані Божа, не кажэце нікому нічога ў Менску, каб які Сівіца не дачуўся й не пачаў зноў якія сьвінствы рабіць, а бацькі мае каб ня грызьліся, што вельмі ж я бедненькі й пакрыўджаны. Так, яшчэ каб скончыць ізь сьвінствамі. Калі Караленка запрапана-ваў маю кандыдатуру на часапіс моладзі21, які меў і, здаецца, мае яшчэ выходзіць тут, яму сказалі, што ў Ostministerium22 супраць мяне ёсьць важкія засьцярогі, паходжаньня зь Менску (аб гэтым, здаецца, я ўжо Вам пісаў. Часапіс мае абняць такі баранаветы акіньчык Барановіч23 — ведаеце, здаецца, бачылі яго). Але гэта быўтолькі №1. Цяпер — №2. Я ўжо, здаецца, таксама пісаў Вам, што мне заказалі брашуру пра Бела-русь у гістарычным разрэзе, у сувязі з Радай. Калі я прадставіў зажада-ны імі плян, дык на яго ад шаноўнейшага д-ра Курца прыйшла да май-го начальства паперка, у якой перасьцерагалася, што я — вельмі ж 21 Ідзецца пра часопіс „Малады змагар“, які пачаў выдавацца ў траўні 1944 г. у Бэрліне і быў адрасаны працоўнай моладзі ў Нямеччыне. 22 Ostministerium — Міністэрства ўсходніх акупаваных тэрыторыяў. 23 Генрык Барановіч (1916—2002) як жаўнер польскага войска ў 1939 г. трапіў у нямецкі палон. Скончыў курс беларускіх прапагандыстаў, арганізаваны Фабіянам Акінчыцам у Вустраве. Потым сам працаваў як арганізатар і лек-тар школы прапагандыстаў. Падрыхтаваў праект Статуту СБМ. У1943 г. — супрацоўнік аддзелу моладзі ў Міністэрстве акупаваных усходніх тэрыто-рыяў. У лістападзе 1943 г. прызначаны кіраўніком Працоўнай групы СБМ у Нямеччыне. 125 Антон АДАМОВІЧ нацыяналісты і каб як мага менш у брашуры было гэтага нацыяналіз-му, асабліва вакол гісторыі Беларусі і найбольш — 25-га сакавіка, дзе мне трэба як мага сьціснуцца, а больш расьпісваць тое, што зроблена для Беларусі цяпер. Начальства паказала мне гэтую паперку, з чаго мо-жаце бачыць ізноў ягонае сымпатычнае для мяне настаўленьне (на-агул, сваім начальствам я вельмі здаволены ў самым запраўдным і шчырым сэнсе, без усялякіх засьцярогаў). Я сказаў, што „сьціскацца“ не зьбіраюся і хай ужо яны рэжуць, як хочуць, ды гэтак і зрабіў. Цяпер брашураўжо скончаная і перапісаная мною асабіста на машынцы, што пэўне ж, заняло нямала часу пры маёй тэхніцы, але ж нічога ня зробіш, перапісаць па-беларуску тут ня было каму (дый тэхніка ў мяне крыху ўдасканалілася, хоць ціхенька, усё яшчэ адным пальцам і так яно, мусіць, і навек застанецца). Ад заўтра пачынаю расейскі пераклад, тут будзе хутчэй — буду дыктаваць адразу на машынку добрай машыніст-цы. 3 расейскага перакладу будуць рабіць нямецкі, тады — цэнзура, рэ-цэнзіі, „засьцярогі“... Адчуваю, што пакуль усё гэта пройдзе, брашура састарэе, зьнеактуаліцца, а можа й зусім адпадзе патрэба ў ёй. Зрэшты, гэткі шлях усяе працы мае шаноўнае ўстановы, і мала што выходзіць зь ейных нетраў на сьвет Божы, па дарозе старэючы й мусячы ляцець у Лету. Ну, але Бог із гэтым усім — малая шкода, а што праца ўложана — дык і самому ж прыямней было працаваць, чымся адседжваць бяз пра-цы даўгі дзень ад 8 да 6. Вось гэткія былі „засьцярогі“ №2. A №3, самыя апошнія, я апісаў упачатку — тая інтэрвэнцыя зь Менску. Дык, ці дзіва, што ня маючы доўга ад Вас ні радка, я ўжо гатовы быў падумаць, што й на Вас якія „зась-цярогі“ падзеілі й хочаце „перайсьці нада мною да парадку дня й пас-тавіць крыжык“. Дык калі часам із майго боку была нейкая нэрвовасьць у дачыненьні да чаканых лістоў ад Вас, нараканьні, жаданьне атрымаць „адказ“ і ня пісаць самому, пакуль яго ня будзе — Вам трэба зразумець усё гэта, уявіць наагул усё маё палажэньне тут і наагул, і не крыўдаваць. Тым больш, што я цяпер так усьцешаны Вашымі лістамі, і, праўдачка ж — болей ня буду, буду і цярплівым, і добрым зусім хлопчыкам... Некаторыя мясьціны Вашых лістоў змусілі мяне моцна задумацца. Вось тыя самыя „Ізыдары“, над якімі „беларускае грамадзянства паста-віла крыжык і перайшло да парадку дня“. Бачыце, ужо трэйці раз, зда-ецца, варочаюся да гэтага — даняло, значыцца. Галоўнае, што мяне тут даймае, гэта магчымая мая прыналежнасьць да катэгорыі „Ізыдараў“ у ваччу некаторых. Думаю, што ў Вашых хіба не, а можа? Аднак, нейкі „крыжык“ над сабою і „парадак дня“ за сабою адчуваю. Ну, калі іх ста- 126 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. вяць Калубовічы, Кіпелі, Чабатарэвічы24, дык уяўляю сабе, як ім хочац-ца гэтага, як быў я ім упоперак. Ды для мяне гэтыя, даруйце, халуі, — ніякае не „беларускае грамадзянства“, больш баліць, што за імі, воль-на ці міжвольна, могуць пайсьці і іншыя людзі, людзі, якіх я цаню і ўважаю за запраўднае беларускае грамадзянства. Да іх алежыце най-перш Вы і людзі, што каля Вас, каля газэты — Ваш бацька, Шкялёнак25, навет Шчаглоў26 і іншыя. Няўжо і гэтым я быў упоперак? Што я ніколі ня быў „Ізыдарам“ у сэнсе „трусоват был Ваня бед-ный“ — гэта Вы, хіба, ведаеце, і гэта засьветчана цэлым лікам фактаў. Наадварот, у маёй натуры хутчэй тое, што называецца „перці на ра-жон“. Ці не яно ж і выперла мяне сюды? Бясспрэчна, яно, яно і ставіць мяне ўпоперак шмат каму. Ратаваньне свае скуры, чапляньне за мата-р’яльны дабрабыт — гэтым я ніколі не адзначаўся, і гэта ўсе ведаюць. А вось вы пішаце — „нельга так баяцца“, „ісьці бальшавіком на руку“. Ну, наконт адрысу я ўжо вытлумачыў вышэй. Баяцца ж я нічо-га не баюся, але пытаньне, што значыць больш „ісьці бальшавіком на руку“ — пручыся ім проста ў пастку, каб схрумкалі адразу, ці седзячы тут і маючы магчымасьць хоць часам, а дастаць гэтых бальшавікоў са-мому й часам сёе-тое можа стварыць пазытыўнага для Беларусі? Памятаеце, самі ж Вы пісалі ў першых лістох: „Як добра, што Вы пасьпелі выехаць27, напэўна, забілібВас, прызналіся, што мелі такое заданьне, Казлоўскі паў толькі ахвяраю28 Перад гэтым, яшчэ як я 24 Віктар Чабатарэвіч (1907—1963), у 1941—1943 гг. працаваў у Галоўным школьным інспэктарыяце, перакладчыкам пры генэральным камісарыяце. 3 сакавіка 1944 г. — кіраўнік афіцэрскіх курсаў БКА, затым — Менскай афі-цэрскай школы. 25 Мікалай Шкялёнак (1899—1946), пасьля забойства ў лістападзе 1943 г. Уладзіслава Казлоўскага — рэдактар „Беларускай газэты“, таксама са сту-дзеня 1944 г. — першы віцэ-прэзыдэнт БЦР, адзін з арганізатараў Другога Ўсебеларускага кангрэсу. 26 Мікола Шчаглоў (на эміграцыі Куліковіч, 1896—1969) у гады акупацыі пісаў музыку для менскага тэатру, быў супрацоўнікам Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі, пісаў на музычныя тэмы для „Бела-рускай ГазэтьГ й „Новага Шляху“. 27 Адамовіч выехаў зь Менску ў Бэрлін у верасьні 1943 г. Адной з прычынаў, што падштурнулі да выезду, была знойдзеная ў працоўным стале ў рэдак-цыі міна, падкладзеная савецкімі партызанамі. Адамовіч і супрацоўнікі рэдакцыі ацалелі, але быў забіты паліцэйскі, які выносіў міну. 28 Уладзіслава Казлоўскага забілі непасрэдна ў рэдакцыі „Беларускай газэты“ 13 лістапада 1943 г. 127 Антон АДАМОВІЧ быўу Менску, Вы, наадварот, угаворвалі ня ехаць. Цяпер ізноў клічаце варочацца... Гэты заклік варочацца ўсхваляваў мяне найбольш... Праўда, я ве-даю, што навет захацеўшы, мне ня так проста яго зьдзейсьніць. Калі я заікнуўся нядаўна навет аб звычайнай паездцы дадому ў часе Urlaub’y29 — мне станоўка далі зразумець, што мне аб гэтым няма чаго думаць пакуль. Ну, але я ўжо, пад уражаньнем Вашых лістоў, бадай гатовы быў стаць на галаву, паперці зноў на ражон і дамагчыся — ня Urlaub’y, а зусім. Аднак, учора атрымаў ад Караленкі весткі: забіты Аляхновіч30, забіта сям’я Шкялёнка на Дзісеншчыне (няведама толькі, ягоныя бацькі ці жанчыны)31, яшчэ цэлы шэраг ахвяраў... Мой пыл адразу астыг. He, варочацца мне нельга. Тым больш, што й не магу падзяліць Вашае філёзофіі: ці ня ўсё роўна, калі памерці. Па-мойму, ня ўсё роўна. У дачыненьні да сябе асабіста проста адчуваю, што ня маю права паміраць, не давёўшы да канца некаторых рэчаў, якія сталіся даўно ўжо справаю жыцьця, а ў пэўнай меры — і спадчынай дый запа-ветамі сяброў, што еамі ці памерлі, ці ў лапах сьмерці. У сьмерці такса-ма павінен быць сэнс, як і ў жыцьці. Часта прыгадваецца мне Ігнатоўскі, які зробленай самому сьмерцяй уратаваў ад ганьбы і сябе, і цэлую вя-лікую групу людзей, і адцягнуў яшчэ на колькі год станоўкае згортвань-не беларушчыны ў БССР (мінімум на тры гады) — і я пэўны, што быў сьведамы гэтага. Гэтая сьмерць мела свой вялікі сэнс і вялікую вар-тасьць. Але які сэнс у сьмерці чалавека, які сам прэцца пад кулю, доб-ра ведаючы, што ад гэтага нічога ня зьіначыцца, а калі і зьіначыцца, дык вельмі ж вельмі крышачку. Ці праўда, што ў Менску для мяне няма небясьпекі? „Раскрытая цэнтраля мінаў“, шмат пасаджана, пацішэла. Ці надоўга? У гэтага ж цмока хутка адрастаюць адсяканыя галовы (вобраз нябожчыка Казлоў-скага). Было ж і пры мне, што „раскрывалі“, „садзілі“, „цішэла“ — на колькі дзён... Што з таго, што цяпер — не на колькі дзён, а даўжэй? Калі 29 Urlaub (ням.) — адпачынак. 30 Драматурга, рэдактара „Bielaruskaha holasa“ Франца Аляхновіча (1883— 1944) забілі ў ягонай віленскай кватэры 3 сакавіка 1944 г. Д а канца ня высь-ветлена, хто спрычыніўся да нападу — савецкія ці польскія партызаны. 31 Бацька Міколы Шкялёнка Восіп памёр, калі таму было 13 гадоў, а маці Аляксандра — у 1966 г. Брат Пятро вясной 1945 г. штурмаваў Бэрлін. Пад-рабязьней пра сям’ю Міколы Шкялёнка — у артыкуле Сяргея Чыгрына „Аляксандра Шкялёнак усё жыццё чакала сына...“ ( Народная воля. 20 сту-дзеня 2009). 128 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. забілі Аляхновіча ў Вільні, ці ж ня могуць забіць каго іншага ў Менску? Тое, што яго забілі ў Вільні, можа паказваць на той натуральны факт, што з пасоўваннем фронту пасоўваецца і перадфронтавая паласа, і ця-пер, відаць, ейны цэнтар перанёсься зь Менску ў Вільню. Можа, таму ў Менску часова пацішэла. Бальшавікоў ня трэба баяцца, але нельга іх недаацэньваць, ня мо-гуць дастаць у Нямеччыне, хоць бы ў гэтым маім гарадку? Яшчэ і як могуць, цяжэй, праўда, але могуць. Цяпер я, аціраючыся крыху каля некаторых, казаў той, „крынічных“ матар’ялаў, яшчэ болып пазнаў, чымся ведаў. Дагэтуль не было так, каб бальшавікі, наважыўшы каго зьнішчыць, адступаліся ад гэтага, пакуль не давядуць да канца. I тут навет справа не ў маштабе, велічыні асобы — справа ў прынятай паста-нове. I я зусім сьведамы таго, што калі іх ня зьнішчаць, яны мяне рана ці позна зьвядуць. Мая задача — зрабіць, каб „позна“, адцягнуць. Гэта вымагае пэўнае развагі, асьцярожнасьці. Таму аб тым, каб варочацца ў Менск, пакуль ня можа быць і мовы, як бы не балела гэта, як бы не ха-целася, як бы проста — шчыра скажу — зайздросна не было на вашую ўсіхную працу там. Тым болып і апошняе: яшчэ ня ведама, ці не давя-дзецца нам спаткацца хутчэй тут, чым давялося б спаткацца ў Менску, калі б я зараз пачаў ходацца аб звароце. Я, праўда, і цяпер моцна веру, што Менск не павінен пайсьці ў разьмен і перайсьці да бальшавікоў, што ўрэшце — і можа хутка — на бальшавікоў ізноў усё павернецца, але згадзіцеся самі, што ўсё можа быць, і што магчымасьць пераходу і Мен-ску, і цэлай Беларусі ў іхныя рукі сёлета, сяньня — куды большая, чым-ся была летась, учора... ...Вы ўспомнілі Вільню, нашае падарожжа туды. Я таксама часта ўспамінаю яго. Так, няма ўжо Казлоўскага, Маракова32, ня стала цяпер і Аляхновіча. Засталіся і мы з Вамі, ці ж няпраўда? Хто ж із нас наступны? Вы, хіба, можаце ўявіць, як уразіла мяне сьмерць Аляхновіча, Вы ж ведаеце, як я любіў яго, свайго хроснага бацьку ў беларушчыне. Ця- 32 Маецца на ўвазе Леанід Маракоў (1914—1943), настаўнік, брат пісьменьні-ка Валер’я Маракова. Быў у нямецкім палоне, уцёк. Пасьля легалізацыі працаваў у менскай адміністрацыі, займаўся аднаўленьнем разбураных гарадзкіх будынкаў. Узначальваў акруговую ўправу Беларускай народнай самапомачы. Вясной 1943 г. пасьля разгону БНС звольнены з пасады й адп-раўлены на Лідчыну. 13 чэрвеня 1943 г. разам зь Юліянам Саковічам сьмя-ротна паранены ў Васілішках акоўцамі. 27 чэрвеня 1943 г. у Менску адбылася паігіхіда па забітых. Антон Адамовіч адгукнуўся на гэтую падзею артыкулам „Паніхіда па свежых ахвярах“ (Беларуская газэта. 30 чэрвеня 1943). 129 Антон АДАМОВІЧ пер — пасьля войстрага болю першага ўражаньня — тупы боль, і хіба можаце адчуваць яго з гэтай другой часткі майго ліста, што пішацца сяньня. Пішацца ўсё ня так, як хочацца, хаотычна, бо перад вачыма то-бо-то і ўсплывае — Аляхновіч... Ну, але трэба пісаць. Даруйце, што ўжо мо й ня будзе патрэбанага парадку й выразнасьці. Працу Рады сочым мы тут зь цікавасьцяй і здавальненьнем, што Астроўскі33 тым часам апраўдвае надзеі ўсіх беларусаў. Думаецца, што і апраўдае да канца. Я ўжо ці раз памыкаўся напісаць яму, але з розных меркаваньняў паўстрымліваюся. He апошнім зь іх і тое — каб гэта не здалося каму рэвэрансам ці халуйствам, чаго я цярпець не магу і ніколі ў жыцьці не дапушчаў і не дапушчу. Дый пры сяньняшніх абставінах — ці да мяне яму? Усё ж, калі будзе вам нагода — перакажэце яму маё шчырае прывітаньне і найлепшыя пажаданьні ды гатовасьць паставіц-ца пад ягоную руку, калі трэба будзе й дзе трэба будзе. Чуў ад Кара-ленкі, што яны з Шкялёнкам маюць быцьу Бэрліне, тады мне паведа-мяць хлопцы і можа ўдасца пабачыцца і пагаварыць. Між іншага, ці робіцца што, каб нашым тут зьнялі OST-ы? Казакам зьнялі, паўночным каўказцам зьнялі, а нашым, хоць і ўсякія Рады ёсьць, і мабілізацыя — тым часам нічога. Яшчэ між іншага: OST-ы пакрысе робяцца базай бальшавізму. Немцы ізноў глядзяць на гэта праз пальцы, із звыклай сваёй бясьпечнасьцю, а пасьля — хопяцца ды пачнуць касьціць напра-ва й налева. А тут ужо выразна адчуваюцца і агітацыя, і навет ячэйкі. Ёсьць і факты, аб якіх пераказваюць людзі, і нічога ня робіцца, каб выступіць супраць гэтага. А вы кажаце — у Нямеччыне не дастануць. Я выразна прадчуваю, што хутка гэта выявіцца яшчэ выразьней. Між іншага, і бальшавіцкім тэрорам рукамі гэтых остаў. Дык як важна было б, хоць частку нашых вырваць з-пад гэтага. Гэта ж, можа, значная час-тка таго, што застанецца ад нашага народу ў будучыні (ці думалі Вы калі аб тым, як мала, катастрафічна мала народу можа застацца ў нас?). Добра, што і „Згуртаваньне“ нарэшце нарадзілася34. Там, відаць, шмат каму не хацелася даваць гэтага, проста як із горла выдзіралася. 33 Радаслаў Астроўскі (1887—1976) узначаліў БЦР у сьнежні 1943 г. і кіраваў ёй да 1976 г. Ддамовіч у лісьце мае на ўвазе першыя крокі Астроўскага на па-садзе прэзыдэнта БЦР, што шырока прапагандаваліся й рэклямаваліся ў Беларусі як новая хваля беларусізацыі. 34 Маецца на ўвазе створанае ў 1944 г. Беларускае культурнае згуртаваньне, якое ўзначальваў Аўген Калубовіч. Статут зацьвердзіў Радаслаў Астроўскім 25 лютага 1944 г. 130 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Ня зусім добра, што на чале — бледная пасярэднасьць, халуй тыпу „Jawohl“, ну, але можа як удасца іншым апанаваць яго і кіраваць ім. За выняткам гэтых — на жаль, асноўных — рысаў (яшчэ сюды даходзіць і кар’ерызм ды інтрыганства, палітычная і асабліва беларуская бясхры-бетнасьць) — ён, можа й нічога чалавек. Паверце толькі, што ў гэтых ацэнках не прагаворвае нічога асабістага, толькі прадумваньне фактаў і назіраньняў. Ну, нарэшце з Паніным разьвітваецеся! Мне дык аж цяпер ня ве-рыцца, што гэта станецца, цікава, які будзе ягоны далейшы шлях? Се-ляху35 — мае найлепшыя прывітаньні й пажаданьні. Спадзяюся, што за гэты час36 ня выявілася ў ім нічога паганага (ато неяк прывыклася, што спачатку як бы здаецца й добры чалавек, а пасьля аказваецца — кажу-чы па-гогалеўску — „свйнья в ермолке“) і ня выявіцца. Цешыць, што „Ўсяслаў“ ідзе наперад. Праўда, аб тэмпах падрыхтоўваньня маю зь іншых крыніцаў крыху іншыя весткі, чым тыя, што даяцё Вы. Вось цытата зь ліста (пэўне ж, ведаеце, ад каго): „Шчаглоўрэпэтыруе сваю новую опэру „Ўсяслаў Чарадзей“ (у дзень па лісьціку) назначаюць у юг., пачынаюць працаваць у 11, а канчаюць у палове дванаццатай. Гора таму, хто прыходзіць да назначанага часу — замерзьне канчальна. Таксама гора і таму, хто захоча паслу-хаць гэтую рэпэтыцыю. „Усяслаў Чарадзей“ гучыць так, штомож-на вытлумачыць толькі на музыканцкай мове: „Ні адной жывой ноты“. Вось якмы цяпер працуем. Шчаглоў дырыгуе ў цьвярозым стане, што асабліва дзіўна. Відаць, ён крыху зьмяніў сваёрасьпісань-не.Але для нас усіх лепей, калі ён выпіўшы, бо тадыў яго зусім іншыя адносіны да ўсіх і настрой, хоць яму і прыходзіцца трошкі прытрым-лівацца за бар’еррукой...“ Калі мае быць выпушчаны „Ўсяслаў“? Хочацца ведаць, каб можа што даць тут у „Раніцы“ ці Вам прыслаць. Наконт наступнае опэры — пэўне ж, добра было б і „Скарыну“, а ці ня лепш і актуальней „Каліноў-скага“? Хоць і наагул мне здаецца, што з галіной гісторыі (асабліва да-лейшай) у опэры трэ было б крыху перадыхнуць, як і з фальклёрнай 35 Вячаслаў Селях (Сэлях, на эміграцыі Сэлях-Качанскі, 1885—1976) у 1943 г. быў кіраўніком аддзелу культуры й мастацтва Беларускай народнай сама-помачы. Пасьля стварэньня БЦР — кіраўнік аддзелу культуры. 3 студзеня 1944 г. — таксама сябра БЦР. 36 Вячаслаў Сэлях пераехаў у Менск толькі ў 1943 г., дагэтуль пасьля рэпрэсіяў ён жыў у Ленінградзкай вобласьці. што трапіла пад нямецкую акупацыю. 131 Антон АДАМОВІЧ тыпу „Купальля“ ці фальклёрна-сялянскай тыпу „3 выраю“. Я ўжо, зда-ецца, казаў Вам, што хацелася б бачыць — і на часе было б у разьвіцьці мастацтва — нешта тыпу ,Дўгена Анегіна“ ці „Пікавае дамы“ — з галі-ны інтэлігенцыі, а найлепш пры гэтым — і нацыянальна-сьведамай, нацыяналістычнай інтэлігенцыі. Ну, але гэта — проста так, Вам жа відней. Шчаглову — вялізазнае прывітаньне! А як там із маім „Рэвізорам“? Як із драмай наагул? Можа яшчэ што перакладнога ім трэ было б — я б мог тут перакладаць пакрысе між іншай працай у зацішку. Ці ня думаеце надрукаваць „Затонуты звон“37? Па-мойму — варта было б, у тым часапісе, назваць які тут баюся (аб ім скажу ніжэй). Я б не ад таго, каб надрукаваць і „Рэвізора“ — вось Іваноўскі38 калісь перакла-даў, не надрукавалі, загінуў і сам, і пераклад яшчэ тады прапаў. Каб тут ізноў не паўтарылася. Рады, што „Сягоньня“39 пасоўваецца і „Жоўтая восень“40 выплыла нарэшце. Тут зь ёю справа была б безнадзейная (ды яна й зусім тут зга-рэла ў Тумаша41, як я Вам, пэўна, пісаў). Тую вокладку „Драмы“ памя-таю, бачыў у Тумаша, нішто. А якая вокладка ў „Сягоньня“? Спадзяю-ся, што як выйдзе — атрымаю хутка, праўда? Што вершаў ня пішаце — дрэнь. Хоць, мусіць, ня можа быць, каб гэта было зусім так. Будучы апошні раз (30.01) у Бэрліне, бачыў крыху Вашых у „Беларускай газэце“ — вельмі спадабаліся, мо яшчэ й таму, што даўно вершаў ня чытаў і асабліва Вашых. Уражаньне засталося добрае, хоць толькі ўражаньне, бо меў магчымасьць толькі раз хуценька прабегчы іх. Аў „Раніцу“ — ні радка, хоць абяцаліся. Ня бойцеся, не папраўлю ні слоўца, хіба наборшчыкі з карэктарамі што сажуюць, яны тут такія. 37 „Затонуты Звон“ — п’еса (1896) ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Гергарда Гаўптмана, якую пераклала на беларускую мову Натальля Арсеньнева. 38 Вацлаў Іваноўскі (1880—1943) у 1941—1943 гг. быў бурмістрам Менску. Вя-домы таксама як асьветнік, публіцыст, пісьменьнік, перакладнік. 34 Зборнік вершаў Натальлі Арсеньневай 1941—1943 гг. „Сягоньня“ пабачыў сьвет у траўні 1944 г. у Вільні накладам 5 тыс. асобнікаў. Адамовіч адгукнуў-ся на зборнік рэцэнзіяй у „Раніцы“ пад назвай „Беларускага слова жніво“ (Раніца. 30 ліпеня 1944). 40 „Жоўтая восень“ — зборнік вершаў 1928—1935 гг., які так і не пабачыў сьвету асобным выданьнем, а падрыхтаваныя ў яго вершы ўвайшлі ў пазь-нейшае выданьне „Між берагамі“ (1979). 41 Магчыма, маецца на ўвазе час, калі Вітаўт Тумаш быў рэдактарам „Раніцы“. 132 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Нябожчык Казлоўскі казаў, што раз, калі ён быўу Вас і бацька Ваш быццам бы вельмі нападаўна „маю“ мову (ох, гэтая „мая мова“! Галоў-ны мой ражон. Ды ўжо нічога ня зробіш — буду перці на яго да канца), Вы быццам бы таксама не баранілі, а навет сказалі: „Калі ён (г. зн. я) мне паправіць, я потым ціхенька сама адвярну назад і так па-мойму будзе“. Казлоўскі, майстар выдаваць і перадаваць гаворкі, пэўна ж не хлусіў, і гэта, мусіць, так і было. Тады я колькі дзён перажываў гэта, як страшэнную непрыемнасьць для сябе з Вашага боку. Тым больш, што я ніколі ў Вашых вершах дыктатарска нічога не папраўляў, а толькі раіў Вам тое ці іншае, і Вы ж не заўсёды прыймалі, і заставалася па-вашаму. Калі ж часам праўда прыймалі „для вока“, а потым адмянялі (здаецца, гэтак бывала, я заўважаў, але думаў, што гэта ці машыністкі нядобра перадрукавалі, ці забыўшыся „адставілі“, ці наборшчыкі...) — навошта было гэтак рабіць? I сяньня ўспамінаць гэта мне вельмі непрыемна, бо гэта — адзінае, што было і засталося „кошкаю“ між нас, хоць я Вам нічо-га дагэтуль не казаў. I цяпер кажу толькі ў надзеі — а мо гэтак не было, ня так было? Ды не, ведаю. Было так, і Казлоўскі ня хлусіў, і мае на-зіраньні потым пацьвердзілі. Хачу яшчэ сказаць нешта, што мо будзе крыху не зусім прыемным для Вас. Нядаўна Караленка прыслаў мне адзін нумар „Беларускае Га-зэты“ — той, дзе статут „Культурнага Згуртаваньня“. Я ня мог спакой-на чытаць яго дзеля шмат якіх прычынаў. Аднэй зь іх: ад мовы раней-шае „Беларускае Газэты“ — гэтае славутае „мае мовы“ — засталося ня больш як 20%. Навете тыя рэчы ў правапісе, што прыняў і Антон Лёсік42, і газэта, друкуючыся ягоным правапісам, мусіла б праводзіць (скажам, пісаць „паводля“, а не „паводле“) — і тыя пайшлі ў Лету. Што ж, да лепшага пайшло? He, кажны мовавед скажа — да жаргону. Усё тое, пра што пісала „Культура мовы“, як быццам пра цьвёрдую лінію газэты (скажам, „сільнейшы“, „адносіны“ — заміж — дальбог, не „маіх“, а народна-беларускіх і да мяне літаратурнай моваю прынятых „дужэй-шы“, „дачыненьне“) — бадай, усё гэта выкінута ў кошык. Я неяк хапіў-ся і хацеў быў Вам напісаць, паказаць, параіць, і тут жа, успомніўшы тую „кошку“ — астыг... Няхай будзе гэтак. Навет супакаеньне знайшоў: доб-ра, што хоць 20% засталося. Добра, што ня слухаў у свой час Гадлеўска- 42 Антон Лёсік (1879—1946), мовазнавец, настаўнік, брат Язэпа Лёсіка. Пад-час нямецкай акупацыі працаваў у Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі, у 1943 г. выдаў „Беларускі правапіс“ (кірыліцай і лацінкай). 133 АнтонАДАМОВІЧ га43 і іншых і праводзіў 8о% свае праграмы, калі яны раілі мінімаль-насьць, паступовасьць, так працэнцікаў 30. Што б тады засталося? Яшчэ дурны — трэ было на ўсе іоо% гнуць, яшчэ больш засталося б. Дый вось тымчасам дзякуй Вам за захаваньне гэтых 20%. Можа ж на ніжэйшую цыфру ня сыйдзе. Божа мой, я пэўна, несправядлівы да Вас. Я ведаю, што ў Вас гібель працы, і ня думаю, каб гэта была злая воля. Але зразумейце — і Вы па-вінны б ведаць гэта, разам, можа ж, ужо зь які пуд солі зьелі на тых лёрдаўскіх страўнях БНС, маглі пазнаць адзін аднаго — гэта ж маё ба-лючае месца. Але я думаю, што лепш выказаць гэта адразу і ў вочы Вам, чым казаць гэта іншаму каму бяз Вас. Дык хіба ня крыўдуйце, бо і тут я — болей ня буду і буду добрым зусім хлопчыкам... Але як дарвуся яшчэ калі-небудзь да мовы — сьцеражыцеся ўсе! Ужо на 150% гнуць буду! Дык не прасеце, каб варочаўся назад! Гэта я пішу яшчэ й таму, што, здаецца, і на тыя 20%, што засталіся, зараз канцы прыйдуць. У Менск паехаў, ужо пэўна прыехаў і„вступйл öроль н должность“господйн Цыбулькйн (к сожаленйю, почему-то не Луковйцын). Я яго мала знаю, і можа, зноў жа, грэх гаварыць гэтак, дык зацытую толькі тое, што сяньня піша мне Караленка: ,Дга/ У „Беларус-кай газэце“з „шапкі“зьнялі вежу нашайратушы ў Менску й гэрб„Па-гоні“. Чыя гэта справа — ня ведаю, але факт, што шапка голенькая, „без ненужных эмблемов“. Вось дык што, браток! Паколькі на рэдак-тара „Беларускае газэты“ паехаў Цыбулькін, дык чакай новых не-спадзевак. Можа, пабачым хутка на шапцы „Бел. газэты“двухгало-вага арла! Так! Цыбулькіна раскусіў! Маскальскі халуй. Масквой сьмярдзіць. Мяшчанская душа. Але іншых іміня трэба. Бясхрыбет-ная жывёла будзе служыць ім верна, як сабака. Прыедзеш, раскажу лепш. Калега ён добры, таксама сябра ў кампаніі, нядрэнны чалавек, ну але аб „матушке мечтает“. Ды гэтая справа вылезла зь мяшка, калі мы зь ім na-сяброўску ўдвух выпівалі (між іншага, гаворыць ён тады толькі па-расейску). Ён жа таксама выстутў адзінраз з вой-страй крытыкай, даслоўна зь пенай на вуснах супроць твайго арты-кулу „Яны на беларускай зямлі“... “ Даруйце за такую даўтую цытату, але думаю, што яна не паш-кодзіць Вам дзеля арыентацыі. Між іншага, цікава, чаму і на самой рэчы зьнікла „Пагоня“ зь „Бел. газэты“? Я думаю, мо што тэхнічнае? 43 Кс. Вінцэнт Гадлеўскі (1888—1942) у 1941—1942 гг. працаваў галоўным школьным інспэктарам у Менску, кіраваў працай у рыхтаваньні праграмаў навучаньня — у тым ліку й па мове — для пачатковых школаў. 134 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Для сябе я раблю з гэтага такія высновы: мусіць, у „Беларускай га-зэце“ мне больіп ня суджана друкавацца, як гэта ня хочацца. Усё ж па-сылаю Вам матар’ялы і, калі Вы не зазлуяцё на мяне за тое, што вышэй напісана (але калі напісана — няхай застаецца), — пастарайцеся іх як прапхнуць. Можа ж Цыбулькін не на галоўнага едзе? Каб яго адразу не дражніць, можна было б тое „Яны на беларускай зямлі“44 куды ў іншае месца здаць, хоць бы ў часапіс Вашага бацькі (ён жа хіба толькі ў „маёй мове“ супраць мяне, а ня ў духу, як Цыбулькін). Мне хацелася, паўтараю яшчэ раз, каб ён усё ж дайшоў да чытача на Беларусі, бо ён і антыпар-тызанскі, і антыбальшавіцкі, і антымаскальскі (апошняе, відаць, най-больш дапякло Цыбулькіну), і абаперты на фактычным матар’яле, на савецкіх газэтах. Ага, што рабіць із „Каханым горадам“? Так хацелася б, каб ён над-рукаваўся і абавязкава ў „Беларускай газэце“. Але я так сьпяшаўся адас-лаць яго Вам, што не хацеў затрымвацца перадрукам на машынцы, і цяпер у мяне засталіся толькі чарнавікі, у якія я, перапісваючы набела, уносіў шмат паправак, не застаўляючы копіі іх у сябе. Дык другі раз перапісваць — якая была б пакута! Можа, яшчэ дойдзе? Можа, паспра-буеце як асьцярожна даведацца, ці не забадзяўся дзе ў якіх Сівіцаў, Гляйкснэраў45 ці Шрэтэраў? Калі ж канчальна высьветліцца, што няма, — пішэце мне адразу. Усё роўна, на злосьць усім, вазьмуся пера-пісваць. У гэтым, можа, паможа і Глебчыха (прасіў яе аб гэтым), nepanima на машынцы, і часткамі хоць буду высылаць. Калі ж у „Беларус-кай газэце“ нельга будзе друкаваць, а рукапіс, скажам, прыйшоў — адашлеце мне яго назад, усё роўна, на злосьць, хоць дзе ды надрукую! (калі будзеце адсылаць — найлепш заказным, Einschreben). Між іншага, як цяпер палажэньне „Беларускай газэты“ з цэнзураю і з залежнасьцю ад Шрэтэра? Адчуваю, што апошні (пэўна ж, з нагаво-раў Сівіцы) ніколі не дапусьціць мяне да працы ня толькі ў „Беларускай газэце“, але і ў якой-небудзь іншай беларускай газэце. У „Раніцы“, фак-тычна, працую кантрабандай. Гэткае дзеяньне „засьцярогаў“ Сівіцы, сплеценых пры дапамозе шаноўных спадароў Калубовічаў і Кіпеляў. 44 Артыкул „Яны на беларускай зямлі“ быў падпісаны ,.В. Крыцкі“ і надрука-ваны ў „Раніцы“ (№8 (170) — іо (172). 45 Гляйкснэр — адзін з кіраўнікоў выдавецтва „Менск“. У прыватнасьці, быў выдаўцом „Беларускай карэспандэнцыі для палітыкі, эканомікі і культуры зь беларускімі весткамі“, што выдавалася з красавіка 1943 г. да чэрвеня 1944 г. 135 Антон АДАМОВІЧ Як там із выдавецтвам? Мне хацелася б выдаць дзьве рэчы: зборнік апавяданьняў („Усяночная“46, „Трывога“47, „Каханы горад“48 — гэта, свайго роду, трылёгія майго трохгадовага жыцьця-перажываньняў у Менску), які мог бы называцца „3 таго берагу“, і зборнік антыбаль-шавіцкіх артыкулаў „Зусім інакшыя бальшавікі“49 (сюды ўвайшлі б апошнія і некаторыя ранейшыя артыкулы). Запраўды, чым я горшы за якога Глыбіннага50 ? Гэта ж такая пустэча, такая вада і лабуда, поўная і фактычных памылак, і зусім ня „глыбіннага“, а такога „павярхоўнага“, „верхагладнага“ падыходу, чыста абывацельскага — як, прыкладам, цяперашнія ягоныя падвалы ў „Беларускай газэце“ пра тэатар, як у тым нумары, што трапіў быў мне праз Караленку. Баюся толькі, што празь Менск Юстапчыкавы51 апавяданьні ня пройдуць. Цікава, як із раманам Зубко — выдае той латыш52 ці не (і як сама Зубко маецца? Часам прыпамінаецца яе кволая хада і той „Добры дзень“)? Можа, яму можна было б усуручаць? 46 Апавяданьне „Усяночная“ за подпісам С. Юстапчыка апублікавала „Бела-руская газэта“ (№30 (148) — 34 (152). Красавік—травень 1943) і газэта „Ра-ніца“ (№15 (177) — 19 (181). Красавік—травень 1944). Пазьней выйшла так-сама асобным выданьнем у Выдавецтве Беларускага дапамаговага камітэ-ту ў Ватэнштэце (1946). 47 Апавяданьне „Трывога“ (С. Юстапчыка) друкавалася ў „Беларускай газэце“ (№№37—45,47-49,51—53- Травень—ліпень 1943). 48 Твор „Каханы горад“ (С. Юстапчыка) друкаваўся ў бэрлінскім „Беларускім ра-ботніку“ (№№ 38,40—44. Верасень—кастрычнік 1944). Пазьней, у 1948 г., у Остэргофэне быў выдадзены асобна з назваю „Казаны горад: завязка раману“. 49 Артыкул „Зусім інакшыя балыпавікі“ быў выдрукаваны ў „Беларускай га-зэце“ за подпісам В. Крыцкі (№79 (99). 25 кастрычніка 1942.). Менавіта ён, відаць, мусіў даць назву зборніку, які так і не ўбачыў сьвету. 50 Уладзімер Глыбінны (сапр. Сядура, 1910—1995) у гады акупацыі быў рэдак-тарам часопісу „Новы шлях“, актыўна друкаваўся на старонках „Беларускай газэты“. У гэтым выпадкуАдамовіч, магчыма, мае наўвазе падрыхтаваныя Сядурам у 1942—1944 гг. кнігі „Беларускае мастацтва“, „Беларускі тэатар“, зборнік артыкулаў „Жыве Беларусь“, якія, праўда, тады так і не пабачылі сьвету. Юры Туронак у сваёй кнізе „Беларуская кніга пад нямецкім кантро-лем“ (Менск, 2002) піша, што, напрыклад, кніга „Жыве Беларусь“, нягле-дзячы на гучную назву, не зацікавіла нікога з патэнцыйных выдаўцоў з прычыны сваёй слабасьці. Відаць, Адамовіч мае на ўвазе якраз гэтую кнігу. 51 С. Юстапчык — псэўданім Антона Адамовіча. 52 Маецца на ўвазе друкарня ў Рызе „Картаграфічны інстытут П. Мантнекса“, у якой друкаваліся беларускія кнігі. 13б Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Так, цяпер пра тое „Ўзвышша“53. Калі я прачытаў гэта ў газэце — кроў ударыла мне ў галаву. Якая прафанацыя! „Узвышша“, у якім, хоць колькасна, а галоўнае месца займаць будуць вершы Цымбальскага54 і Лебяды55 ды артыкулы — у гэтым найбольшы жах! — Глыбіннага... Я з палёгкаю ўздыхнуў, калі прачытаў у Вашых лістах, што гэта — бяз Вас і навет супроць Вас. Дык хачу толькі падзякаваць Вам за Вашую пазы-цыю ў гэтым пытаньні. Пэўна, каб быў я — на галаву стаў бы, каб гэта-га назову не дапусьціць. Прапанаваны Вамі „Да ўзвышшаў“ быў бы як найлепшы і для тых традыцыяў, і для сьведамасьці свайго месца і сілы. Шкода, што Віцьбіч56 аказаўся такім недалёкім (ці гаворыць ён усё яшчэ па-расейску?). Што ён упарты — гэта не бяда, і мы ж з Вамі абое ня лепшыя. Можа, варта было б мне напісаць яму, можа, паслухаў бы, каб яшчэ большае прафанацыі не дапусьціцца? Калі ўважаеце, што варта — дык якім шляхам, каб не абцяжваць Вас перадачай, бо, як бачу, у Вас зь ім ня вельмі? Зрэшты, хоць бы зь ветласьці гэтаму „Ўзвышшу“ ня шкодзіла б ус-помніць, што апрача Віцьбіча, які стаўся сябром згуртаваньня пасьля арышту й выгнаньня ўзвышэнскага ядра, ёсьць і яшчэ адзін узвышэнец па гэты бок мяжы і якраз із таго ядра. Можна было б, хоць і зь ветласьці, напісаць яму пару слоў пра магчымае супрацоўніцтва. Ну, але чаму гэта 53 Маецца на ўвазе часопіс „Узвышша“, выдадзены ў Менску ў 1944 г. 54 Верагодна, Антон Адамовіч зашыфраваў пад імем Цымбальскага пісьменьніка Ўладзімера Дудзіцкага (Гуцьку), што за немцамі курыраваў пытаньні культуры пры Менскай гарадской управе, рэдагаваў „Беларус на варце“, уваходзіў у Беларускае культурнае згуртаваньне, меў наўпроставае дачыненьне да аднаўленьня „Узвышша“ й выданьня першага нумару ад-ноўленага часопісу. Адзінае месца, дзе фігуруе імя Цымбальскага, — сатырычны раман Ляво-на Савёнка „Дзёньнік Ів. Ів. Чужанінава“, у якім аўтар пад іншымі імёнамі вывеў дзеячаў менскай інтэлігенцыі часоў акупацыі. Г эты раман друкаваўся на старонках „Беларускай газэты“. У Савёнка Цымбальскі быў схільны да п’янства й праяваў маніі перасьледу. 55 Тодар Лебяда (сапр. Пятро Шырокаў, 1914—1970) у 1943—1944 г. быў рэдак-тарам віцебскай газэты „Беларускае слова“. Напісаў п’есу пра сталінскія рэпрэсіі „Загубленае жыцьцё“, якую паставіў на сцэне менскага тэатру Вя-часлаў Сэлях. У 1944 г. у Менску выйшаў ягоны паэтычны зборнік „Песьні выгнаньня“. Пасьля вайны паўторна рэпрэсаваны Саветамі. 56 Юрка Віцьбіч (1906—1975) стаў старшынём адноўленага „Ўзвышша“ й рэ-дактарам першага нумару. 137 Антон АДАМОВІЧ ня здарылася, зусім ясна. Калубовічам і іншым гэты ўзвышэнец„не ко deopy“. Бог зь імі, і тут трэба задаволіцца хоць бы тым, што як і ў мове тыя 20%, прайшло ўзвышэнскае паняцьце „згуртаваньня“, а навет можа і гэтае традыцыі ў самым назове „Ўзвышша“ ня так ужо спрафа-нуюцца. А вось Вам новае сьвінства. Толькі што мусіў перапыніць пісаньне ліста Вам, бо выклікала начальства. Зь Менску зноў паперка. Шрэтэр піша, каб я зьвярнуў яму ўсё тое, што выплацілі маім бацьком. I я, і начальства пастаўленае ў тупік. Найгорш — маральнае адчуваньне: няўжо за сваю працу ў газэце я ня мог заслужыць на тое, каб гэтыя няш-часныя 200 марак выплачваліся маім бацьком хоць бы за тое, што мяне гвалтам адарвалі ад іх, адарвалі ад тае газэты, якую я зарганізаваў і паставіў на ногі, над якой гэтулькі працы палажыў (колькі — Вам гэта цяпер як найлепш відаць, калі самі робіце тую працу). Можа льга было б у Менску як націснуць на гэтых Шрэтэраў? Да-весьці іх да сумленьня? Нарэшце, можа, калі б друкаваліся мае рука-пісы ў Вас, можна было б пакрьіць із майго ганарару тую маю „завіна-вачанасьць“ ім, а ў далейшым я пасылаў бы адсюль бязь іхнае ласкі, сяк так пражыў бы на гэтыя 250 марак, якія заставаліся б мне пасьля гэтае пасылкі й вылічэньняў. Вось якія паперы. Даруйце, што прашу Вас аб гэтым пасьля таго, як вышэй нагаварыў Вам, пэўна ж, несправядлівасьцяў. Але і цяпер вы-чыркваць, затойваць што-небудзь, хай сабе й несправядлівае, але наба-лелае й яшчэ неперабалелае — не, няхай... Ну, што ж яшчэ? Сьсябраваўся цяпер із Караленкам. Думаю цяпер, што да яго мы ўвесь час былі несправядлівыя. Апошні раз ён сам рас-казаў мне пра тую ў хустцы, што, памятаеце, прыходзіла тады да яго, a ён схлусіў, што ад Жука57. Ён вельмі палітычна адвадзіў яе тады, зая-віўшы ёй, што яна правакатарка з другога боку. Бедныя гэтыя Караленкі, зьвяліся зусім — ночы праседжваюць у бункеры (бамбасховішчы), удзень таму часам прасыпаюць абед, з гра-шыма таксама тугавата. У кватэры вокны забітыя дошкаю, шыбаў няма, было, што і печ не гарэла. А яшчэ ж і працаваць трэба. На 25-га красавіка буду зноўу Бэрліне. Маю навету Камітэце рабіць даклад аб гэтым 25-м сакавіка. У Вас, пэўне ж, будзе ўрачыстасьць, і хацелася б там быць, ды што зробіш? 57 Магчыма, маецца на ўвазе менскі дзеяч Піліп Жук, якога 29 лютага 1944 г. прызначылі намесьнікам прэзыдэнта БЦР на Менскую акругу. 138 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Але пакідаць зусім Бэрлін, як Вы пішаце, нельга, трэба быць і тут, і тут шмат работы для Бацькаўшчыны. Цяпер, як паехаў Цыбулькін, „Беларускі работнік“58 таксама пераходзіць да Караленкі. Думаю, што ўдасца павесьці празь яго нацыянальнае ўзгадаваньне нашых работ-нікаў тут. Ізноў паўтараю, гэта можа аказацца ў будучыні ладнай част-кай із таго, што ўцалее ад нашага народу. „Раніца“ таксама ў Караленкавых руках. Ён, як можа, надае ёй леп-шага выгляду. Стась Грынкевіч, аб якім я пісаў, хоць добры хлопец, але ніякі ня толькі фінансысты, але й журналісты, і бяда, што да апошня-га мае прэтэнзіі. A з моваю ўяго — проста скандал, ня тое, што мяне, a й Караленку з душы верне. Учора атрымалі зь Менску паперку, каб устанавіць дакладную дату сьмерці Купалы. Аб факце яе ўжо ня йдзе, добра хоць гэта. Але пра дату ў нас нічога няма. Я падаў 28-га чырвеня, што падалі мне Вы, і началь-ства казала, што паслала гэта. Можа, яшчэ паможа. I тое часткавае ад-наўленьне яго, пра якое пішаце, — ужо вялікая рэч. Да мяне зьвярнулася кінатаварыства Остлянду, каб перакладаць под-пісы да фільмаў па-беларуску. Даў згоду. Паглядзім, што далей будзе. Навіны з савецкіх газэтаў. Узнагароджаныя (апроч Матусэвіча59, аб чым, здаецца, пісаў Вам) Міровіч, Шырма, артыстыя Саньнікаў, Ільлінскі (брат таго, што Вы зналі ў Менску). У часапісе „Беларусь“, №1 якой выйшаў у Гомелі, ёсьць нарыс Клімковіча. Здаецца, ці не зрабілі яшчэ рэформу ў правапісе (здаецца, пішуць ш, „іншеі“, заміж „іншае“, як украінцы), і здаецца, ці не прабуе Танк па-расейску пісаць. Аб некаторых із гэтых рэчаў пішу цяпер у новым артыкуле з тае самае сэрыі „Яны на беларускай зямлі“ (думаю весьці яе стала). Mae называцца: „Дзед Талаш навучае, Айзік Кучар памагае“. Як скончу, пашлю й Вам. Задумаў апавяданьне „Пяты акт“ (на думку навяла адна з прамо-ваў Астроўскага). На фоне бэрлінскіх перажываньняў ад налётаў. Друкаваць думаю толькі ў „Раніцы“, для Менску ня будзе мець ціка-васьці. 58 „Беларускі работнік“ — штотыднёвая газэта для беларусаў, што жылі ў Ня-меччыне добраахвотна або былі вывезеныя прымусова — выдаваўся з чэр-веня 1943 да лістапада 1944 г. Затым быў аб’яднаны з „Раніцай“. 59 Відаць, ідзецца пра журналіста „Беларускай газэты“ Алеся Матусевіча, які забіў лідэра беларускіх нацыянал-сацыялістаў Фабіяна Акінчыца. 139 Антон АДАМОВІЧ Як Вам падабаюцца „Слуцкія песьняры“6“ ? Я яшчэ толькі атрымаў, але ўжо ад абеглага прагляду бадай што захоплены. Буду пісаць у „Ра-ніцы“ перш рэцэнзію, а потым, можа, і артыкулы пра паасобных случ-чакоў (можа, у прысьвечаных ім спэцыяльна балонах). Цікава, што Клішэвіч61 захаваўусе тыя нашыя папраўкі, за якія тады такі гвалт узь-няў (за выняткам, здаецца, аднае). Апошнія ягоныя вершы, прысланыя ў „Раніцу“, часткава ўжо друкаваліся — зусім добрыя. У „Раніцы“ цяпер даю сыстэматычна адказы паэтам. Апрацоўваю іхныя вершы. Бяда зноў з гэтымі памылкамі друку, а тут — дык най-горш: іх можна прыняць за папраўкі рэдакцыі... Адна ўлезла і ў верш Клішэвіча, баюся, наробіць гвалту. На гэтай глебе выйшла сутычка з „Новай дарогай“62, з М. Дальным (здаецца, Ільляшэвіч63). Яму не спадабалася, і ён „выдаў мне порцыю“ „Аглобляй па галаве“, але дужа няўдольна. Я даў здачы — „Пугаю па вадзе“, падпісана „Н. Блізкі“. Бэрлінскім хлопцам дужа спадабалася, падабаецца навет і мне. У гэтым жа памфлетычным стылі „выдаў порцыю“ маскальскаму агенту епіскапу Апанасу64 за ягоны выбрык супраць слова „сьвятар“ і Ластоўскага. Называецца „Крыху аб рызах і падрызьніках, „сьвятарох“ і „цемнярох“, подпіс менскі яшчэ — „С. Хізма“. Караленка із Стасем проста ў захапленьні. Караленка кажа, што гэта лепшае з усяго, што я напісаў за ўвесь час. Падабаецца і мне. Mae друкавацца, хоць баюся, каб не засела ў вапошні мамэнт. Гэты Апанас страшэнна мяне ўзьюшыў. A пісаць памфлеты, „выдаваць порцыі“ — здаўна мая наймілейшая спра-ва, за яе і ў балыпавікоў у няласку трапіў. 60 Маецца на ўвазе зборнік вершаў „Песьняры Случчыны“, выдадзены ў 1943 г. у Слуцку пры ўдзеле Лявона Случаніна, Арыстарха Крота, Палікар-па Манькова і пад рэдакцыяй Уладзімера Клішэвіча. 61 Уладзімер Клішэвіч (1914—1978) у часе вайны працаваў у рэдакцыі „Газэ-ты Случчыны“. 62 „Новая дарога“ выдавалася ў Беластокуў 1942—1944 гг. 63 Хведар Ільляшэвіч зь вясны 1943 г. быў старшынём Беларускага аб’еднань-ня ў Беластоку й рэдактарам штотыднёвіка „Новая дарога“. У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін. 64 Апанас (Антон Мартас, 1904—1983), япіскап Віцебскі і Полацкі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, беларускі патрыёт. He прымаў рады-калізму ў здабыцьці незалежнасьці Беларускай царквы. Змаганьне з Апа-насам Ддамовіч працягнуў і пасьля вайны. У 1948 г. выдаў жорсткі памф-лет „Здрада“ пад псэўданімам Максім Зьніч, што спрычыніўся да канчатко-вага царкоўнага падзелу на беларускай эміграцыі. 140 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. Шкада, што прапаў той Ваш вялікі ліст, пасыланы праз прапаган-дыстага. Бо адказаў на некаторыя свае пытаньні ў пазьнейшых Вашых лістох ня маю. Упаасобку — пра Лявонаў старога й маладога (Караленка пісаў, быццам стары ціснуў нейкі фэльетон у „Беларускай газэце“, а які лёс маладога?)65, пра Зору66. Ей асобнае прывітаньне на гэтым месцы (хай бы напісала мне калі пару радкоў, як жыве). Чуў ад Караленкі, быццам Ганьку67 — адстаўка, Родзька68 завароч-вае. Цікава! Аяк Абрамава69? Той, пра каго пішаце, што ладзіў забойства Іваноўскага, быў у вя-лікай ласцы ў „Спадара Наўчонага“ Касульнага. Ён навет пасьвячаў яго ў розныя свае шаптаныя справы. Я ж знаў таго яшчэ з савецкіх часоў, ведаў, што запраўднае беларускае сьведамасьці й шчырасьці няма, папярэджваў аб гэтым і Спадара7“, і Прафэсара71. Што ж, бясь-печнасьць, а мне ня верылі, думалі — западозрысты, запрычэплівы. Вось і маеце. Ну, здаецца і ўсё. Вух, хоць выгаварыўся. Цяпер усё ж чарод за Вамі. Хоць „адказу“, як прынцып, чакаць ня буду, і як будзе што новае, час і „хэньць“, як казаў той Ізыдар, — напішу, але ўсё ж крыху пачакаю. Хаотычны ліст і найбольш непакоіць мяне ў ім, каб Вы не пакрыў-дзіліся. Але думаю, што гэта трэ было выказаць хоць раз, каб больш здань навет тае „кошкі“ між намі ня бегала. I спадзяюся, што Вы так гэта і прымеце, і сяброўства між намі — дарма, што адлежнасьць — толькі ўзрасьце. Праўда ж, гэтак павінна быць, бо Вы былі заўсёды блізкая мне — яшчэ калі знаў Вас з адных толькі вершаў — і заўсёды такім, адным з найбліжэйшых людзей, застаняцёся, як бы самі да мяне ня ставіліся. 65 Відаць, размова пра Лявона Савёнка (1897—1974), які працаваў у „Беларус-кай газэце“, а таксама, магчыма, маецца на ўвазе Лявон Радзіміч (Цімох Рублёў, 1910—?), які часам друкаваўся ў „Беларускай газэце“. 66 Маецца на ўвазе Зора Кіпель (1927—2003), дачка Лявона Савёнка, што ў Менску ў той час вучылася ў школе. 67 Міхась Ганько быў кіраўніком СБМ, прабыў на сваёй пасадзе да самага кан-ца вайны. 68 Усевалад Родзька (1920—1946) вясной 1944 г. быў начальнікам прапаганды Галоўнага кіраўніцтва Беларускай краёвай абароны, з 20 траўня 1944 г. — камандзір 15-га батальёну БКА. 69 Надзея Абрамава (1907—1979) была кіраўнічкай юначак у СБМ. 70 Г. зн. Янку Станкевіча, які прыдумаў зварот „спадар“. 71 Г. зн. Вацлава Іваноўскага. 141 Антон АДАМОВІЧ Канчаю. Вітайце ад мяне Вашага бацьку і наагул, і зь сяброўствам у Радзе72, і з маёрствам73 (аб гэтым пісаў Караленка). Вітайце сынка, Шкялёнка і ўсіх-усіх іншых, хто яшчэ „не паставіў крыжыка“ нада мною, ды навет і тых, хто паставіў. Адрыс пішэце так: io Freyburg a.d.Unstrut Hotel Weintraube. I бывайце здаровенькі, усяго-ўсяго Вам найлепшага ў жыцьці і ў працы, не забывайцеся й на сяброў ды галоўнае — ня крыўдуйце... Заўсёды Ваш Ант Адамовіч 14.03.1944 Даражэнькая сяброўка! Атрымаў цераз (як сп. Спадар кажа) Саўчука Ваш падзелены над-вая ліст, і было мне гэта як „разрешенйе от грехов“, і пачуваю цяпер сябе якраз добра, да Вялікадня — зусім чыстым, і так добра на душы, так што адразу павінен падзякаваць Вам за тое, што Вы так па-сяброў-ску, запраўды па-сяброўску, паставіліся да ўсяго таго сьвінства (дальбог, цяпер не магу назваць гэта іначай), якое наварочаў я на Вас у тым лісьце. Ужо напісаўшы і падпісаўшы яго, я колькі разоў памыкаўся па-дзерці й не адсылаць Вам, і ў самым лісьце тым колькі круціўся, каб як зьмякчыць тую пілюлю, але ўсё нешта карцела, каб ткі хоць раз выка-заць гэта ды зрабіць канцы гэтаму назаўсёды. А калі ўрэшце адаслаў, дык меў яшчэ большы непакой, чакаючы на адказ, як на прысуд, хоць у глыбі душы й верыў, што нашае сяброўства ня можа ня вытрымаць гэтага экзамэну. I, дзякуй Богу, мае надзеі й спраўдзіліся, і сам я пачу-ваюся цяпер куды бліжэй да Вас, як было, і бясконца рады, што выйшла так, як я спадзяваўся — прынамся з майго боку сяброўскае пачуцьцё да Вас яшчэ ўздужэла. За гэта Вам яшчэ і яшчэ дзякуй! Цяпер я магу на-пісаць Вам ізноў — даўжэзазны ліст — трымайцеся (але загадзя папя-рэджваю — ня бойцеся: ужо ніякага сьвінства ня будзе). Бо — і гэта Вы самі можаце ведаць — сярод маіх карэспандэнтаў (дарэчы, 17-ць і ня шмат) няма больш нікога, каму я пішу й мог бы наагул пісаць такія даўгія лісты. 72 Як начальнік Галоўнага кіраўніцтва Беларускай краёвай абароны Франц Кушаль увайшоў у склад Прэзыдыюму БЦР. 73 Ранг маёра БКА надаў Францу Кушалю сваім загадам прэзыдэнт БЦР Ра-даслаў Астроўскі 5 сакавіка 1944 г. 28 чэрвеня 1944 г. Кушалю прысвоілі званьне падпалкоўніка. 142 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг- Цяпер, калі гэта ўсё мінула (і, спадзяюся, не пакіне ні ў воднага з нас ніякага „асадку“), магу добра вытлумачыць і сабе, і Вам, як да гэтага дайшло. Адразу, адна па аднэй, валіліся розныя прыкрасьці і на працы (аб чым Вам пісаў, здаецца, у тым лісьце), і той № „Бел. газэты“ з тымі 20% (папраўдзе, паглядзеўшы цяпер, дык і там іх было куды больш, гэтых %%, толькі што паасобныя выпадкі — накшталт гэтага ненавідна-га „сільны“ — вельмі ж пракудныя былі). I вось апанавала мяне часта знаёмае мне ў жыцьці адчуваньне: нейкае кола змыкаецца вакол мяне, і ў ім я зусім адзін-адзінокі, такі беспатрэбны, бяз жадных вынікаў пра-цы свае, без нашчадкаў, без пакінутае спадчыны, без аднадумцаў, толькі ворагі ці раўнадушныя вакол... У такія часіны мне заўсёды пры-ходзяць на думу Есенінскія радкі „u нет за гробом нй жены, нй друга“. Вам, мусіць, незнаёмае гэтае жудаснае хаўтурнае адчуваньне. Апошні, за каго я мог хапацца (і, пэўна ж, сьмела мог учапіцца), былі Вы. Але, растручаны ўсім, я пачаў упарта вышукваць на Вас якія-небудзь „пля-мы“ ў дачыненьні да мяне. I — хто шукае, той знаходзіць — знайшоў-ткі тую „кошку“. Папраўдзе, дык тады, калі гэта было, адчувалася яно ня зусім ужо так балюча, як гэта я Вам стараўся апісаць. Было гэта хутчэй зусім маленькае кацянётка, якое падрапала крыху і зусім на яго забыўся чалавек, і зусім не памятаваў ды не ўспамінаў аб ім пазьней, і тады, як давялося разьвітвацца з Вамі (так што, калі Вы пішаце, што каб ведалі, дык не чакалі б на тое разьвітаньне, а пайшлі б дахаты — дык цяпер можаце не шкадаваць, што не зрабілі гэтак, разьвітваючыся з Вамі, я ня памятаваў аб ніякіх „кошках“). Прынамся, пэрыяд нашага змаганьня вакол „Затонутага звону“ быў для мяне куды больш балючым. Але тое змаганьне дарэшты разьвязалася перад намі абаімі, і таму ад яго нічо-га не засталося, а гэтае малое сядзела, затаіўшы свае капцюркі, ува мне адным, і таму цяпер і вылезла. Растручаны ўсім (а найболып — поўнаю адзінотаю тут), я пачаў сам сябе растручваць, па-расейску кажучы„ра-стравлятпь й взвйнчйвать“. Тады, як Казлоўскі мне казаў тое, хоць і было прыкра, але адразу падумалася, што ён або перабольшыў, або перакруціў, або і ўсё выдумаў. Цяпер жа я пачаў пераконваць і сябе са-мога, і Вас, што не, Казлоўскі ў такіх разох не хлусіў, і ўсё было так. Цяпер — якраз цяпер, а не тады — пачаў выдумваць, быццам нешта заўважаў у Вашых вершах, „адпраўленае назад“ пасьля маіх правак, тымчасам як папраўдзе ніколі не заўважаў гэтага (апрача звычайных карэктарскіх памылак) ані раней, перад тым, ані пазьней не прыглядаў-ся. I гэтак„растравйв й взвйнтйв“ сябе, вылажыў гэта ўсё Вам на па-перу. Але і напісаўшы, і адаслаўшы, увесь час хацеў толькі аднаго: ня 143 Антон АДАМОВІЧ столькі, каб Вы даравалі, але каб пераканалі, што гэта ня так. I тое, і тое цяпер маю, і гэты камень, фактычна, мною самім на сябе ўзвалены, зьляцеў далоў бязь сьледу. I калі паўторыцца зноў калі такое адчувань-не „кола, якое змыкаецца“, — будзе ўжо лягчэй, бо пра Вас можна будзе думаць сьмела як пра чалавека, які думкамі й душою будзе са мной. Праўда ж? Будзе, бо й заўсёды быў, бязь ніякіх „кошак“. I што да мовы і тых працэнтаў — дык і ў тым нумары, што бяз Вас выходзіў (як цяпер даведаўся, дый яшчэ палягчэла), як я ўжо напісаў, таксама ня так ужо страшна было. I запраўды, трэ было б быць па-сьвінску няўдзячным, каб паважна, а не ў „растравленном й взвйнчен-ном“стане дакараць Вам за гэта. I калі я тады, як Вы пішаце, „так ня-добра дзякаваў“ за тое, дык цяпер хачу падзякаваць ужо добранька-добранька і шчыра, што Вы запраўды, пры наяўных абставінах і пера-думовах, робіце навет больш, чым можна ў гэтым дачыненьні. I на са-мой рэчы тут ня так справа ў колькасьці, у тых %%, як у некаторых „опу-сах“, якія прарываюцца часам, бо, ліхенька, надта ж мусіць „сільныя“. Калі з часам буду атрымваць „Беларускую газэту“ (а яшчэ ня трачу на-дзеі, што з часам гэта будзе, і можа ўвесь складаны апарат, які ў васноў-ным мае за сталыя велічыні Herr Kuschell-сынок, страшэнна заняты і перагружаны + пошта, мой даўны й заўсёдны, бадай, вораг — пачне-ткі нарэшце прапушчаць нешта празь сябе) — дык тады буду Вам выты-каць такія „опусы“, ухіленьня якіх, дальбог, аніякі Сабалеўскі74 ці Родзь-ка не заўважыць, і ведаю, што Вы, праўда ж, будзеце слухаць гэтага, як і тады, калі ў кутку сядзелі, слухалі? I гэта будзе рабіцца — пэўна ж, не зь якіх асабістых меркаваньняў, а ў імя тае ідэі, якой мы абое ж служым і якую ўсе тыя Сабародзькі (скарочанае абазначэньне) разумеюць вельмі ж плытка, зь вельмі блізкім прыцэлам. А калі я толькі што й дзякаваў Вам добранька-добранька — дык ізноў жа не ад сябе, а ад тае ж ідэі (пры гэтай падзяцы мог бы навет у руку пацалаваць, хоць ніко-му й ніколі не рабіў гэтага — і каб ведаў, што гэта запраўды магло б быць прынята Вамі, як знак падзякі, а ня звычайная „светская любез-ность“'). Каб скончыць з усім гэтым, яшчэ трэба сказаць пра тое, дзе Вы раі-це „ўдарыцца ў грудзі“ мне. Далібог, і „ўдарыўся“ б, і на калені стаў бы, каб было ў чым. Тое, што Вы пішаце пра „Сталёвы зьвяз“75 — самі ж 74 Юры Сабалеўскі (1889—1957) з студзеня 1944 г. быў віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Да таго ж — кіраўніком Беларускай самапомачы. 75 „Сталёвы зьвяз“ — верш Натальлі Арсеньневай, напісаны ў 1942 г. 144 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. павінны ведаць, што не магло быць. Я ж уважаў заўсёды яго за адзін зь лепшых вершаў Вашых, і цяпер уважаю, няраз цытаваў, пішучы пра Вас, і так, і ў прамовах. Ці магло б гэта быць, каб я наконт гэтага вершу хоць у чым згаджаўся б з Вашым бацькам, ці з Казлоўскім, ці з Ізыда-рам (дый ня ўспомню, каб і гэты апошні якраз проці „Сталёвага зьвя-зу“ нешта меў — наадварот, мясьціны зь яго яму якраз, здаецца, навет падабаліся). Так што й тут так бязбожна перакруціў нябожчык Уладзік76 (няхай яму лёгка на тым сьвеце ікнецца), было зусім іначай і, з большага, як успамінаю, гэтак. Тое, на што абураўся й звычайна абураецца Ваш бацька, Ізыдар пераводзіў у іншую роўніцу, і чыркаў, як гэта заўсёды робіць у вабурэньні ці падпіўшы, што Вы раней пісалі лепш, а цяпер падпалі пад уплыў „горшага, што было ў маладнякоў-цаў і ўзвышэнцаў і што яны ў сябе даўно выжылі“. Для мяне ж у ўзвы-шэнцаў (Дубоўкі, Пушчы) ніколі ня было нічога горшага, а толькі адно — узвышэньне. Кожнаму ўзвышэнцкаму ўплыву, які я бачыў у Вас, я толькі цешыўся, бо заўсёды ўважаў, што Вы й былі ўзвышэнкаю (гэта ўважаў і Дубоўка, здаецца, я Вам казаў аб гэтым: ён казаў заўсёды, што ў Заходняй Беларусі ёсьць двое „нашых“: Жылка і Арсеньнева — Жылка тады яшчэ жыў за мяжою), і калі цяпер як бы й пераймаеце сёе-тое ад каго-небудзь з узвышэнцаў, дык гэтым толькі знаходзіце самую сябе, сваю запраўдную дарогу. I ўважаў, што гэтага якраз ня трэба Вам казаць, каб не спалохаць словам „уплыў“, і каб Вы не шарахнуліся высь-церагацца гэтых „уплываў“ і, значыцца, траціць самую сябе, сыходзіць із правільнае сьцежкі. I Ізыдару, памятаю, ня раз на гэты ягоны закід да Вас, казаў, што калі навет уважаць, як ён, што Вы берацё ад узвышэн-цаў„горшае, што яны ў сябе даўно выжылі“ — дык чаму ён думае, што і Вы гэтага ня выжывеце, калі яно запраўды „горшае“? Чаму ня даць Вам арганічна перажыць гэтую стадыю самой, нічога аб гэтым ня кажу-чы, нічым ня зьбіваючы й не палохаючы — ці ня трэба, каб кажны прайшоў праз „горшае“, а не праз адно голае „лепшае“. На гэтым Ізы-дар як бы пагаджаўся, прынамся, пакідаў чыркаць. Вось яно як было збольшага — каб захацелі, маглі б у Ізыдара пра-верыць, ці хоць запытацца ў яго — казаў я калі-небудзь, што „Вашыя вершы дрэнныя, толькі ня трэба Вам абгэтым войстра казаць“. Думаю, што ня можа быць, каб ён тут схлусіў. А повадам, як цяпер успамінаю, быў не „Сталёвы зьвяз“ зусім, a паасобныя вобразы, здаецца, той „сырадой зялёны ночы“ і напэўна 76 Маецца на ўвазе Ўладзіслаў Казлоўскі. 145 АнтрнАДАМОВІЧ „песьня, якая капае“ — бо апошні вобраз Ізыдара вельмі брыдзіў, вык-лікаючы ўягоным сапсаваным, заўсёды настроеным на сэксуальны й нецэнзурны лад уяўленьні, няпрыгожыя асацыяцыі:„Чаму ўжозусім ня сц..., а толькі капае“, — казаў ён (даруйце за пёрадачу гэтае нецэн-зурнасьці) і пачынаў размазваць гэта, прыцягваючы сюды розныя вэ-нэрычныя хваробы. А мне якраз гэты вобраз падабаўся вельмі, і я яго вельмі бараніў, як вобраз, хоць Ізыдаравымі асацыяцыямі не абураўся так, як трэ было б, прызнаю, — бо звык да гэтага, вельмі ўзвычаенага сярод мужчынаў брыдкаслоўя, адвучыўся рэагаваць на яго войстра, a можа навет і сьмяяўся — толькі ня з Вашага вобразу, а з творчасьці Ізы-даравае нецэнзурнае фантазіі. Вось гэта ўсё, у чым мог бы быць грэшны я перад Вамі. Гатоў бы і „ўдарыцца ў грудзі“, каб Вы прызналі. Прачытаўшы гэта, што павінен „ўдарыцца“. Думаю, толькі, што Вы гэта зразумееце й прымеце так, як трэба, без накіданьня на мяне чужых вінаў. Што ж да „Затонутага звону“ — дык тут і зусім ня было ніякае няш-чырасьці. Я казаў усім тое, што й Вам і за што мы сварыліся з Вамі, ды высьветліўшыся, здаецца, ня мелі больш патрэбы варочацца да гэтага. Але й цяпер я, усё роўна, як тое галілееўскае „а ўсё-ткі круціцца“, паў-тараю тое самае: а ўсё-ткі лепш было, каб перакласьці пяцістопным ямбам! Думаю, што Вы хоць калі-небудзь, а прызнаеце мне рацыю (а мо і ўжо прызналі, ды толькі з таксама „галілееўскае“ ўпартасьці прызна-вацца ня хочаце?). Што ж тут няшчырага? Ну, здаецца, усё з гэтым. Вы пішаце, што ня ўмееце доўга злаваць. А ці не пазналі Вы і ўва мне тое самае гэтулькі праседзеўшы ў куточку, але блізка? Я таксама ня ўмею доўга злаваць, праўда, часам варочаец-цаў мяне злаваньне, але толькі пры паўторных выпадках, ці калі „кола змыкаецца“ і зноў жа ненадоўга. На Вас жа па-праўдзе, ніколі не злаваў. I як за „Звон“ сварыліся — было толькі вельмі балюча. А ў вапошнім лісьце — толькі вынік накручваньня сябе, а ня злосьці. Тут перапрасіў-шыся за гэта, хачу крыху пра свае дачыненьні да Вас пагаварыць. Некалі, як першыя Вашыя вершы зьявілісяўнасу нейкім календа-ры (з рук Максіма Гарэцкага) — я быў яшчэ зусім хлапчуком (гэта было яшчэ ў сямігодцы, ня ў тэхнікуме, мусіць у годзе 1923—24, значыцца, як было мне 14—15 год). I я адразу закахаўся ў іх і, пэўне ж, у Вас... Быў у мяне сшытачак, куды я перапісваў усе вершы, што мне падабаліся, і туды былі перапісаныя ўсе Вашыя (бальшавікі забралі пры першым арышце). Я заўсёды чытаў іх і стараўся ўявіць, якая Вы. I, ведаеце, ад-разу была ня толькі закаханасьць, але й нямінучая спадарожніца яго- 14Ф 6 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. ная — зайздрасьць. Сярод тых вершаў быў і прысьвечаны Ф. К. (здаец-ца, пачынаўся „Лес вітаў нас нячутнымі словамі“). Я перапісаўяго без гэтых словаў прысьвячэньня, але заўсёды як чытаў яго, вельмі балела. Пазьней я распытаўся і шмат даведаўся пра Вас ад Максіма Гарэцкага й ягонае жонкі. Таксама і пра Ф. К. Дзіцячая закаханасьць і зайзд-расьць, пэўне ж, мінулі, але пазьней як я пазнаў Вас асабіста, узрасло новае пачуцьцё — пачуцьцё добрага сяброўства. Але я заўсёды баяўся, каб яно не аб’ядналася з тым юнацкім, каб не праскочыла нейкая іскра праз гэтую гару гадоў і веку, каб не загарэлася... Іскра праскочыла — Вы гэта памятаеце, гарэць узялося, але адразу загасіў (на дварэ было шмат сьнегу, я навет убіўся ў яго і назаўтра расказваў Вам, памятаеце?). Як праскочыла друті раз — на разьвітаньні — было ўжо ня так страшна й цяпер — праз такую адлежнасьць, як між намі — між Менскам і Фрэй-бургам — не загарыцца. Але каб давялося яшчэ калі сустрэцца блізка і праскочыла б — можа й ня браўся б гасіць (і часам шкадую цяпер, што тады гасіў). Ад першага знаёмства з Вашым бацькам заўсёды пачуваўся як бы нечым вінаватым перад ім. Хоць чым? Думкамі, дый яшчэ юнацкімі? Таму часам неяк цяжка бывае зірнуць яму ў вочы, хоць пазнаўшы яго, як чалавека й беларуса, вельмі люблю яго (пазыцыі ў мове і ў паэзіі гэтаму не перашкаджаюць — яны зусім зразумелыя і ня могуць быць інакшымі). Часам мне здавалася, што й ён да мяне нешта мае. Можа якія „намёкі“ тыпу тых Шкялёнкавых, аб якіх пішаце, ці гадкіх Касяч-ковых да мяне (аб чым, здаецца, пераказваў Вам сваім часам) даходзілі да яго? Ці сам што дагледжваў? А між нас жа ніколі нічога гэткага ня было, дый ніколі ня будзе, навет калі б і сяброўства было яшчэ цясьнейшым. Таму ўрэшце і я стаў-люся да ўсіх тых „намёкаў“ як Вы — мне ўсё роўна, „е высшей степенй наплевать“. Тут у гэтай правінцыйнай дзіры Фрэйбургу, дзе людзям няма чаго рабіць, як толькі языкі чухаць, я, стаючы збоку ад усяго гэтага „грамадзкага жыцьця“ — толькі з нутраной усьмешкай сачу, як кажная бадай гаворка мужчыны з жанчынай адразу дае „грамадзкую апінію“: „нешта ёсьць“. I гэта я бачыў заўсёды і ўсюды, і найчасьцей якраз тады, калі якраз „нічога няма“. Дык, як казаў Дубоўка — „хай гаворацьлюдзі“, толькі што я ўжо адвучыўся ўспрыймаць „словы іх, як палыновы во-цат“ — простатак, нейкая трава... Перачытаў напісанае, і зноў баюся — мо зноў будзе Вам дзе-нідзе прыкра, хоць ужо з другога боку. Бо тут жа ўжо нічога благога няма, і ўсё — як найшчырэй (толькі што — „незадаволенае“)--- 147 АнтонАДАМОВІЧ Яшчэ маю адзін сакрэт перад Вамі таго ж парадку, але хай сакрэ-там хіба й застанецца тымчасам. Хіба, як праваліцца канчальна тое, што ў ім „засакрэчана“, ці й так мо як сустрэнемся калі (здаецца, што праваліцца, а што сустрэнемся яшчэ калі-небудзь — дык напэўна) — раскажу. Толькі не палохайцеся — ніякае „кошкі“ ў ім няма, адно толькі страхаваньне на выпадак пажару ад тых іскраў (ну, здаецца, ужо ўвесь „сакрэт“ выдаў, што лёгка здагадацца, хоць не — мусіць лёг-ка толькі мне, ведаючы). Ну і досыць ужо аб усім гэтым інтымным і толькі нас дваіх датыч-ным, шмат трэба пра іншае, агульнае напісаць. Так, мусіць, і не дайду да таго агульнага й іншага — мусіў пера-пыніць ліст, бо прыйшло крыху пошты, у ёй — „цераз“ Саўчука пара „Бел. газэты“ і сёе-тое „цераз“ Караленку. Адразу ж прачытаў вершы, між іх і Ваш „О, родны край“. Верш добры, я ў ім зрабіў бы толькі адну папраўку: „абаўю“ на „абвію“. Гэта не „мая мова“, а гэткім формам — вію, лію — аддавалі перавагу больш чуткія на вуха Багдановіч, Купала, усе ўзвышэнцы з Дубоўкам на чале, тымчасам як Колас, Цішка Гартны ды іншыя, каму „мядзьведзь на вуха наступіў“, трымаліся ўпэўніўшы-ся, да [...] Дубоўка, аднак, ніяк цярпець ня мог гэтага „ую“, „ўю“. Пера-вага „вію“,.„лію“ чуваць (навуха — „лію“ проста „ліецца“, а ў „льлецца“ ці „льецца“ навет чуваць, што плыня нечага затрымваецца, нейкімі запрудамі. I тэарэтычна тут таксама поўная перавага — „вію“, „лію“ маюць вышэйшы паказальнік гармоніі галосных і зычных („вію“ = „війу“ = два галосных гукі на два негалосныя, „ую“ = „уйу“ = два галос-ныя на адзін паўгалосны, а „ўю“ = „ўйу“ = яшчэ горш: два паўгалосныя на адзін адзінюткі галосны!). Кульгае правапіс у „Беларускай газэце“. У Вашым вершы аж два разы па-бальшавіцку „не стрымаць“ заміж „ня стрымаць“ (першы склад перад націскам!) У іншым месцы ў нейкім падзагалоўку кінулася ў вочы „розшукі“ заміж „росшукі“. Пра тое ж, што пачалі зноў пісаць „паводле“ заміж „па-водля“, хоць Лёсікаўскага правапісу не адмянілі (а ў гэтым пункце ён якраз мае рацыю), я ўжо, здаецца, пісаў Вам. Таксама часта ня выконва-юць правіла прыстаўнога „в“ — пішуць „у адным“, „у апошнім“ — заміж „у вадным“, „у вапошнім“ — як трэба паводля ўсякага правапісу — і Та-рашкевіцкага, і Лёсікаўскага, за выняткам аднаго бальшавіцкага. Ну, але досыць пра мову. Адно яшчэ толькі — ці не заўважылі Вы, што мы з Вамі ў ваднолькавым палажэньні: гэтую „маю мову“ ненаві-дзяць таксама й тыя самыя асобы, што і Вашыя вершы. Чаму — для 148 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. мяне ясна. Бо і гэтая „мая мова“ і Вашыя вершы — элемэнты таго сама-га, імя якому — узвышэнства. Аўзвышэнства заўсёды было наватарскім ува ўсім, і заўсёды яго ненавідзелі прадстаўнікі тупое масы сабародзь-каў. Гэтак было за саветамі, гэтак і цяпер, гэтак будзе заўсёды, пакуль будуць яны. Але мы ніколі не здаваліся перад гэтым, і ў выніку нашае ўпорыстае працы — як шмат узвышэнскага ўжо прышчапілася! I ў мове, і ў паэзіі — у вапошняй навет у савецкіх трубадураў. Ад магутнае Дубоўкавае рукі дагэтуль ня могуць вызваліцца ўсякія савецкія глебкі дый навет буйнейшыя рыбіны. Дык гэтак будзем і надалей рабіць. „Што загіне — то загіне“, казаў Дубоўка, а нешта ж і застанецца. I калі я, як пішаце Вы, „нядобра дзя-каваў“зз 20%, дык ня зусім „нядобра“ [...]. Дык жа не, аказваецца, пра мову ня досыць. Папалуднаваўшы, крыху адпачываў і пераглядаў прысланую бацькамі зь Менску „Бела-рускую газэту“ — тры нумары маю, за 22, 25 і 29 сакавіка (як бачу, па-ранейшаму выходзіць двойчы на тыдзень — значыцца з трыма разамі нічога ня выйшла — ну, пэўна, яно й бадай немагчыма было б, пры тэй умове, што працуеце, бадай, Вы адна). Ну, дзякуй Богу, Пагоня й вежа зьявіліся зноў, толькі чаму такі стары, зацьвілы, вэгэтэрыянска-бяззу-бы лёзунг — [...]? Правапіс — трэба „Касына“, а не „Касіна“. Граматыка — трэба „У гэтым дні“, а ня „дню“ (між іншага, „спадарызм“ проці Тарашкевіча). „У гэтым годзе“, „прыймайце ўдзел“ — як жыўцом зьлеплена з расейска-га, трэба „сёлета“, „бярэцеўдзел“. Правапіс: „Бухарэст“ — з расейскага, трэба з арыгіналу — з румынскага „Букарэшт“. Насьмешкай гучыць „геройскі чын нямецкіх лётнікаў“ заміж „гэраічны („геройскія чыны“ былі ў славутага Кузьмы Кручкова або барона Мюнгаўзэна). Ну, пэўне ж — „Злучаныя штаты“ заміж „Задзіночаныя“ — гэта ж можа й Саба-леўскі заўважыць (тымчасам як колькі выясьнілася сваім часам, што „злучанымі“ могуць быць толькі мэханічныя, мёртвыя рэчы — „Задзі-ночаныя штаты“ — гэта ж ня „злучаныя хаты“ ці „пакоі“). Ну, а за што імасьць біць трэба, дык гэта за верш Кавыля77 — гэта ж Вашая дзялян-ка! Як можна было прапусьціць жыўцом маскальскае: „У вакна адна сяджу“, калі можа быць толькі „ля вакна“? I „тою“, калі трэба „тэю“, і „не адна“, калі трэба „ці адна“. А так жа зусім ніштаваты, бойкі вершык, пад „Мяцеліцу“ (народную і Гаруна). 77 Міхась Кавыль (Язэп Лешчанка, нар. 1915) у 1943—1944 гг. працаваў у ад-дзеле прапаганды пры Генэральным камісарыяце ў Менску. 149 АнтонАДАМОВІЧ А як абурае балыпавіцкая „аб’ява“, тым больш, што яно не зусім яшчэ выцясьніла нашую „абвестку“, хоць усё болей цісьне. Трэба ж са-чыць адзінства! Скандал! Бальшавіцкае „ў днях“ — калі трэба „у днёх“ (гэта ўжо сьвяточны нумар). А што за скандал з гэтаю „вольнасьцю“ — гэта ўсё Шкялёнак прэ, ён і раней „страдал этйм расстройством желудка“ (бо нашае „вольнасьць“ — гэта ёсьць расейскае „расстройство желуд-ка“, польскае здаецца [...]. Цяпер усюды пайшло „англа-амэрыканскі“, калі трэба „ангельска-ам...“ Мо й да Англіі ўжо дайшло? Ды не, „Вугоршчына“, дзякуй Богу, трымаецца, і „Ангелыпчыну“ Бог шануе! Во і „Задзіночанае“ ёсьць — настрой пачынае папраўляцца ў мяне! Толькі — адзінства, адзінства! Цьфу, і ў Радзюка78 ды яшчэ ў вершы — „вольнасьць“! Што гэта іх усіх, даруйце, „Аляксей спанаваў“? А вось наўздагон (пэўна ён, бо „віленская хроніка“) — „таксама і другіх беларускіх школаў“. А чаму ня трэйціх, чацьвертых і s. w.? I даль-бог жа, каб на „іншых“ замянілі — ніводзін Сабалеўскі не заўважыў бы, а калі й заўважыў бы, дык што мог бы сказаць? Цяпер, што я паправіў бы ў Вашым „Усяславе“. Найбольшыя скан-далы ў рэмарках — дый, бадай, вылучна толькі там. Ну як Вам ня со-рам — „рашыўшыся“! Па-беларуску калі й можна было б зразумець, дык хіба ў сэнсе „звар’яцеўшы“! Ёсьць жа „наважыўшыся“ — і народнае, і апрабаванае літаратураю, і прыгожае, і выразістае. I навошта Вам гэ-тая ўкраінска-маскальская „барацьба“, калі сваіх гэтулькі — і „змагань-не“, і „ходаньне“, і „доленьне“, і „дужаньне“ — падбірайце тое адценьне, якое трэба! Ну а ў тэксьце найбольш рэзнула вуха тое месца, дзе Лада рыфмуе „ноч“ і „проч“. I ня толькі гэтаю, вельмі таннаю, рыфмаю ці няпэўнась-цю гэтага „проч“, але такой нейкай нясмачнай прозай усяго гэтага „лепш хадзем адгэтуль проч“. Наагул, калі гэта Шкялёнак намогся друкаваць „Усяслава“ ўтакім выглядзе, як Вы пішаце, дык ці не зрабіў Вам нешта накшталт „мядзьве-жае паслугі“. Канечне ж лібрэта мае вартасьць толькі разам із музыкай, а калі й друкаваць яго, дык ці ў спэцыяльных выданьнях, ці ў форме г. зв. „літаратурнага тэксту“, г. зн. спэцыяльна перапрацаванага для чытача, пераробленага ў чыста літаратурны твор. Шырокая публіка нідзе ніколі не чытала такіх не-літаратурных лібрэта, прыме яго за літаратурны твор, 78 Маецца на ўвазе пісьменьнік Алесь Салавей (Альфрэд Радзюк, 1922—1978). 150 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. і будуць розныя „злосьнікі бразгатаць бубнамі“, як пісаў Дубоўка. Мо першы зь іх будзе які-небудзь Чабатарэвіч ці аўтар тае п’есы пра Ўсясла-ва, якую, памятаеце, ён хацеў некалі паставіць (Коўш79, здаецца). Ну, a пэўне ж, розныя Родзькі, вершаваныя практыкаваньні якіх не прахо-дзяць праз маё (а, здаецца, і Вашае) сіта. Куды лепш было б надрукаваць „Звон“ (хоць, яшчэ скажу — каб яшчэ дый пяцістопным ямбам!) А цяпер яшчэ крыху каля музыкі, якую Карповіч80 у Вас разводзіць. Ці чытаеце Вы тое, што ён друкуе пад шапкай „Культура і веда“? Гэта ж таксама скандал, і большы, чымся тэатральныя глыбіні Глыбіннага. Бо там толькі „по глупостй й недоразвйтйю“, а тут, па-мойму, выразна „по злому умыслу“ ці, прынамся, з мэтаю страхаваньня ў бок „тавары-шаў“. Калі я чытаў пра опэру, дык проста ня ведаў, зь якое гэта опэры? Пра Равенскага81, заснавальніка беларускае опэры, пра ягоную „Бра-ніславу“ — ані ўспаміну, хоць я даў яму ўсе патрэбныя даведкі (між іншага, як із Равенскім — меліся ж сьцягнуць яго з Чэрвеня?). Затое колькі пра ўсякіх „Міхасёў Падгорных“ і Багатыровых, хоць сам жа піша, штоў„оного советского богатыря“ — скрозь „расейская опэрная клясыка“і, бадай, нічога ад „беларускай народнай песеннасьці“. А далей-болей і горай: тут і „Кон-Сагыз“, і „Як гартавалася сталь“ і „Пісьмо бела-рускага народу Вялікаму Сталіну“. Аж валасы дуба стаюць — гэта ўсё — беларуская музыка, ёйнае „арганічнае разьвіцьцё“, калі кажны смаркач скажа, што створаныя вакол гэтых рэчаў музычныя творы маглі быць толькі мёртванароджанымі ад дырэктывы ці заказу зусім чужароднымі наростамі на ёй, дый найчасьцей робленымі чужацкімі рукамі. Дальбог, пачынаюць свае рукі сьвярбець „выдаць порцыю“ гэтаму панінскаму „последышу “ на балонках „Раніцы“ хоць! Так, між іншага, як жа „Мйлейшйй Сергей Александровйч“ — „где он, что с hum?“ Ці выжылі-ткі? Баюся, што не, бо, як даведваюся з хронікі, тэатар усё яшчэ „мае адчыніцца“... А з Шчаглоўскага артыкулу дазнаюся, што „самі сябе адсунулі ў бок“ Сімачка, Купцэвіч, Лапацін, Шчаціхін... Што ж„протестйруют“ір мо жалоба? 1„пукст запарыц- 79 Сьвятаслаў Коўш (1917—1997) падчас нямецкай акупацыі быў бурмістрам Клецкага раёну, займаўся літаратурнай творчасьцю: аўтар балядаў, апавя-даньняў, аповесьцяў. 80 Маецца на ўвазе кампазытар і музычны крытык Алесь Карповіч. 81 Кампазытар Мікола Равенскі (1886—1953) падчас нямецкай акупацыі жыў у Чэрвені, кіраваў царкоўным хорам. Равенскі напісаў музыку да вершу Натальлі Арсеньневай „Магутны Божа“. 151 Антон АДАМОВІЧ ца і хутка ахаладзее“... А Ачыцовіч ці не„перестройлась“, бо ў Шчаг-лова на першае месца вылезла? Можа знойдзеце калі час, дык крыху чырканіце пра ўсю гэтую халяйштру. Дужа цешыць, што нарэшце вуліцы хоць некаторыя добра назвалі (у васноўным паводля майго калішняга праекту). Толькі што ж, бедная нашая Рагнедачка82 ўсё яшчэ незаконна-кантрабанднай застаецца? I чаму Комар83 падпісваецца аж праз два „м“ — ня хоча да інсэктаў нале-жыць, а выводзіцца ад „Komma“84 ? Ну, 25-га, відаць, у Вас добра адсьвяткавалі. Навет і я крыху сьвятка-ваў — зьезьдзіўу Бэрлін (як мне заўсёды шанцуе: пасьля вялікага налё-ту, трапіў у наступны, праўда, крыху меншы, праседзелі з Караленкамі ў бункеры). Зрабіў даклад у Камітэце на ўрачыстым сходзе, на які зьехаліся прадстаўнікі Камітэтаў з усяе Нямеччыны. Дакладам задаволены сам, што рэдка са мной бывае. Але цяпер, так даўно не аратарствуючы, гэтак хацелася „рэкнуць“, і ткі „рэкнуў“ — з паўгоду сьмела маўчаць можна. Засьпеў Караленкаў сярод кучы шкла і тынкаваньня са столі — пасьля налёту. Нічога, зноў пазабівалі вокны дыктаю, падмялі — жы-вуць! Выглядаюць абое блага. Караленчыха, наверх, аказваецца цяжар-ная. Пры кажным алярме лятуць у бункер, якраз можна пасьпець (апошні раз Караленчыха ляцела, несучы чаравікі ў рукох, толькі ў трэпках). Там хоць зацішна. Ато як раней сядзелі ў кэлеры, дык трэсь-ліся разам зь ім, і Караленка мусіў яшчэ разам зь іншымі мужчынамі надзяваць каску й выходзіць у часе налёту, глядзець, ці не гарыць, ато й гасіць. Цяпер я навучыў іх гэтых „палётаў“. Тумаш жыве ў падобным да майго маленькім гарадку, толькі бліжэй да Бэрліну, але зьбіраецца перабірацца (ці яго хочуць перабі-раць) у нейкі іншы. Расьцяпы з Камітэту запозна паведамілі яму, і ён ня мог пад’ехаць на 25-га сакавіка, і мне не ўдалося зь ім цяпер бачыцца. Здаецца, нешта піша, але тымчасам для сябе, бо не друкуе. Ці ведама ў Вас гэтая навіна — Ермачэнка85 сядзіць і прытым, як крыміналіста. Нарэшце! Гэта весткі ад Геніюшыхі з Прагі. Кажуць, 82 Маецца на ўвазе вуліца Рагнеды, дзе месьцілася рэдакцыя „Беларускай га-зэты“ (Рагнеды, 2), сёньня — вуліца Рэвалюцыйная. 83 Анатоль Комар (1902—1992), інжынэр, да вайны дацэнт Політэхнічнага інстытуту, бурмістар Менску зь сьнежня 1943 г. пасьля забойства Вацлава Іваноўскага. На эміграцыі жыўу Кўэбэку. Зьмяніў прозьвішча на Ромар. 84 Komma (ням.) — коска. 85 Іван Ермачэнка (1894—1970) з кастрычніка 1941 г. да красавіка 1943 г. — старшыня Беларускай народнай самапомачы. У красавіку 1943 г. у выніку=> 152 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. быццам і Шкурнікаўу Менску сеў, ці праўда? У Бэрліне працуе Бакач86, вельмі сымпатычны чалавек — Ермачэнка нацягнуў яму такі хвост „засьцярогаў“, што яшчэ большы, як мне мае „доброжелателй“ — аж у лягеры сядзеў! Ага, вось якраз надумаў сабе яшчэ адзін псэўданім — „Засьцярога“ ці „Засьцярожаны“ — трэба будзе як выкарыстаць! I дальбог — сьмех із панскіх ботаў з гэтаю поштаю: толькі што ат-рымаў Ваш ліст, стары-стары, дзе пішаце яшчэ пра Раду, як яна тво-рыцца, пачынаеце ад новагодніх пажаданьняў... Мусіць, той, што праз прапагандыстага пасылаўся. Ён, мусіць, меў кучу лістоў да мяне, і ця-пер нехта аднекуль пакрысе цыркае іх. Так, на 25-га сакавіка — якраз, як сьвяточны падарунак — ліст ад Каткавічанкі (пры нагодзе, перадай-це ёй прывітаньне і скажэце, што ліст атрымаў аж цяпер, мо як зьбяруся адпісаць — гэта ня ліст, а хутчэй маленькая пісулька). Дзён колькі таму прыйшоў ліст ад Шэфа-правадніка87 — прывітайце й яго пры нагодзе. Гэты вялікі муж просіць, каб яму пісаць, а пры ўласьцівай усім вялікім людзям „рассеянностн“ свайго адрысу не падае. Ну, як ён, асабліва з Родзькам? Пэўне, Родзьку я цаню вышэй, але ж таксама павярхоў-насьць і, як па-расейску кажуць, „пылевглазапускатель“. Да мяне так-сама, мусіць, засьцярогі мае — галоўна, што верш не ацаніў і не пусьціў, а для людзей — пэўна ж, мова ці што яшчэ. Ганько з апошняга боку бліжэй мне — навет і ў мове заўсёды стараўся, і цяпер, відаць, стараец-ца, навет у лісьце пра гэта піша. Цікава, што за данос зрабіў на Вас Віцьбіч? I як ягоная расейская мова і „обіцеславянскйе“ з папоўскім адценьнем сымпатыі? Што ж да Калубовіча — усё ж не магу зноў з Вамі зусім згадзіцца. Думаю, і ў дачыненьні да мяне ягоныя словы аб „незаменнасьці“ маёй няшчырыя, і безь мяне адчуваецца яму лягчэй, якраз мая „незамен-насьць“ яго гняла і гняла б, бо ён баяўся б якраз „заменнасьці“ сябе празь мяне. Прынамся, факт, што ён добра руку прыклаў да ўсякіх „засьцярогаў“, і думаю, хутчэй „вольна“, чым „міжвольна“. Зрэшты, ^рэпрэсіяў з боку нямецкіх уладаў зьмешчаны са сваёй пасады й адпраў-лены пад нагляд гестапа ў Прагу, дзе жыўу 1920—1930-х гт. Неаднаразова потым арыштоўваўся гестапа, у тым ліку й пасьля забойства Кубэ. 86 Пётра Бакач пры канцы 1943 г. узначаліў бэрлінскі філіял Беларускага камітэту самапомачы, працаваў у беларускім аддзеле Міністэрства прапа-ганды. 87 Маецца на ўвазе Міхась Ганько. 153 Антон АДАМОВІЧ ніякага „зуба“ на яго ня маю, толькі што такія кар’ерыстычна-падхалі-мажныя тыпы заўсёды былі й будуць мне чужыя. I чаму ж, калі я такі для яго „незаменны“, ён ні ачарніў, ні абяліў, калі тварылася Згуртаваньне і, асабліва, „Узвышша“ — каб хоць ізь вет-ласьці запрапанаваць супрацоўніцтва ці што падобнае, хоць бы сабе і з адлежнасьці? Я згаджаюся, што ўсе можа й куды лепшыя, нішто сабе людзі, як Вы пішаце. Можа, навет і тое „gute Menschen, aber schlechte Musikanten“ не да ўсіх іх прыстасаваць можна, можа й музыкі ніштаватыя, кажны на сваім інструмэньце. Сакрэт увесь, відаць, ува мне самым. Кажу гэта Вам зусім шчыра, без усякае гіроніі ці адценьня „уіцемленностй“. Запраў-ды ж сам я заўважаў, асабліва апошнімі гадамі, што ёсьць ува мне ней-кая ўласьцівасьць, якая робіць мяне навонкі аб’ектыўна тым, што назы-ваюць „цяжкім чалавекам“, хоць суб’ектыўна такім сябе ніколі не адчу-ваў і прызнаць не магу. Нейкая ўласьцівасьць гнясьці сабой іншых. I што асабліва прыкра, гэта тое, што „прыгнечаныя“ мною бадай ніколі ня маюць адвагі паўстаць ці агрызнуцца мне ў вочы, хоць якраз мелі б у гэтым як найбольшую ўдачу і лёгка маглі б дамагчыся бадай ці ня поўнай здачы тых ці іншых пазыцыяў мною, бо як толькі я адчуваю, што некага „прыгнёў“ ад яго самога — гатоў ледзь не адразу „прылаш-чыць“ яго, і так далёка, аж да здачы пазыцыяў (гэта таксама дрэнна). Але „прыгнечаныя“ адступаюць заўсёды ціхенька, так затойваючы сваю „прыгнечанасьць“, што мне яе зусім ня відаць, і затое даюць ёй волю за вочы, найчасьцей снуючы тыя „засьцярогі“. „Печально, но факт“. Пэўна, я не кажу пра звычайныя пасярэднасьці й павярхоўнасьці — гэтых ня шкода і зусім разгнейсьці, мне часам трапляюцца й людзі, якіх цэніш, навет любіш можа, і хацеў бы зь імі працаваць. Вось Вы пішаце „Дзіўна, што Шкялёнак не запаліўся адмайго звароту, а наадварот, пачаў выказваць, што добра і гэтак...“ А тымчасам як я ад’яжджаў, памятаеце ж, бадай, гаварыў адваротнае. Праўда, аб’ектыўна я мушу быць яму ўдзячны, і можа гэта якраз вельмі прыязная й сяброўская лінія, жаданьне мне бясьпекі... А ў глыбі — шчыміць: ці ня „ўгнёў“ і яго чым-небудзь, што й яму безь мяне лягчэй? А вось Астроўскі. Здаецца ж, я яму ніколі ні на які мазоль ня ўступіў і ня зьбіраюся ўступаць, цаніў і цаню, адразу, памятаеце, пісаў Вам, што ягоная фігура на чале Рады толькі й падтрымвае маю надзею, што гэта будзе або-або: або нешта вартае чаго-небудзь, або зусім нічога, бо Аст-роўскі ў выпадку чаго і дзьвярыма бразнуць можа, умее. I дагэтуль тры- 154 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. маюся гэтага погляду. Ніколі не зважаў надта, што казалі і нябожчык Казлоўскі, і іншыя пра ўсе ягоныя мінулыя „грахі“, пра „любовь к на-копленйю ймуіцества“, асабліва таго, што ня вельмі добра ляжыць і каля чаго, казалі, ён добра папахадзіў, будучы на Браншчыне, на Смаленшчыне дый яшчэ ў Менску88. He зважаў, хоць пэўны, што ў гэ-тым — шмат праўды, калі ня ўся яна. Няхай сабе, мне асабіста гэтая рыса глыбока чужая, як ведаеце самі, але ж яна можа зусім не пераш-каджаць чалавеку быць добрым дзяржаўным мужам і беларусам. I заў-сёды меў вялікую прыемнасьць гутарыць зь ім, калі ён прыяжджаў у Менск. I ніколі ён мне ў вочы ні ачарніў, ні абяліў пра тую „мову“. A цяпер Вы пішаце, што навет ён, пасьля Сабалеўскіх і Родзькаў, нешта мае да гэтага... Ізноў жа, цяпер даведваюся, што ён канструяваў Раду сам, каго хацеў, таго й называў, як Вы пішаце. Бязумоўна, каб я быў на Беларусі, я ніколі не прэтэндаваў бы на месца хоць якое-небудзь у гэтай Радзе, надварот, адбіваўся б, як мага — Вы ж ведаеце, як не люблю я ўсіх гэтых гаворак, паседжаньняў, усяе гэтае „грамадзкае працы“. Але прыз-наюся толькі Вам — калі я даведаўся, што Астроўскі канструюе Раду, дык спадзяваўся, што ён выкарыстае гэта, каб зьвярнуць мяне на Бела-русь, чаго мне тады вельмі-вельмі хацелася. I дагэтуль я думаў, што можа ён і спрабаваў гэта, ды яму выткнулі з афіцыйнага боку тыя „зась-цярогі“, далі „адводы“... Цяпер даведваюся, што навет і не спрабаваў. Значыцца, для яго мне або грош цана (ці, ува ўсякім разе, цана куды ніжэйшая за Сабалеўскага, Калубовіча), або зусім — перашкода... А можа, ізноў жа, як і ў выпадку із Шкялёнкам, асабістае, прыя-цельскае жаданьне мае бясьпекі? Ня выглядае, бо зрэшты, хто я яму? Мусіць на яго яшчэ Шавелевы „засьцярогі“ моц маюць? I дзіўная рэч, што якраз тады, на тым сходзе89, дзе Шавель90 выскачыў супраць 88 У ліпені 1941 г. Астроўскі ўзначаліў Менскае намесьніцтва, якое аб’ядноўва-ла 21 раён, пасьля ўсталяваньня цывільнай адміністрацыі выехаў разам з вайсковым камандаваньнем на ўсход, арганізоўваў беларускую адміністра-цыю ў Бранскай і Смаленскай акругах. 89 Відаць, маецца на ўвазе сход беларускага актыву летам 1941 г. у Менску, на якім абмяркоўвалася пытаньне стварэньня беларускай падпольнай арга-нізацыі. 90 Уладзімер Шавель (1915—1942/3?), вучань Віленскай беларускай гімназіі (Радаслава Астроўскага). Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У1941 г. стварыў аддзелы беларускай паліцыі на Меншчыне, блізкі паплечнік Астроўскага летам 1941 г., калі той узначальваў Менскае намесьніцтва. Астроўскі й Шавель жылі на адной кватэры. Пасьля=> 155 Антон АДАМОВІЧ мяне, я гаварыў пасьля Астроўскага, зусім у ягоным дусе, і ён у часе майго выступленьня ківаў мне галавою і навет казаў, быццам радасна, сваё такое нейкае асаблівае „але, але...“ А тады выскачыў Шавель і пачаўрабіць зь мяне... бальшавіка. I Астроўскі адразу зьвяў,„заскучал“, як Зошчэнка кажа, а ўжо на мяне зусім ня тое, што нуда, а проста жуда найшла. Я аж сваім вушам ня мог даць веры... Пазьней я гэта зразумеў, ці прынамся стараўся зразумець і, здаец-ца, правільна. Шавель тады адразу ўзяў тон на „правадыра“, ледзь не Напалеона. А тут выткнуўся я, і ён пабачыў, што ў мяне язык гладка ходзіць (ніколі не ўважаючы сябе за „выдатнага аратара“, як часта да-водзілася чуць камплімэнты — можа, зноў жа, толькі ў вочы? — усё ж адмовіцца ад таго, што магу пушчаць язык у ход, не магу). Відаць, яму здалося, што й я магу (навет хачу ці не хачу) па тэй самай лініі падац-ца(хоць ніколі„оногоя йвмечтахнелелеял“). Ну, і адразу ж наважыў зрабіць станоўчае „тпру“. Дурань, мог зусім не баяцца ўва мне ніякага „канкурэнта“, бо я ніколі на тую лінію не пайшоў бы, навет каб мяне на яе стыхійна выносіла. I вось адразу налажыў мне шэраг „засьцярогаў“. Праўда, пад канец ужо як бы й зьмяніў свой погляд і, шчыра ці не, як бы адрабіць стараўся, ды позна было: ачарніць заўсёды лягчэй, як абяліць, па чорным як белым ні квэцай, заўсёды той, хто раней бачыў ці хоць чуў, як чарнілі, пакіне пры сабе тое „нешта ёсьць“, „дыму без агню ня бывае“. Гэтак і было. Нябожчык Іваноўскі (зусім згодзен з тым, што аб ім пішаце, і адчу-ваю гэта ўсё больш і болын, наагул, толькі ад яго часам і адчуваў запраў-ды цёплае пачуцьце да сябе, як і ад нябожчыка Аляхновіча — ад гэтага дык ужо бяз усякіх „засьцярогаў“), якому, памятаеце, Шавель, як і Ас-троўскаму, так імпанаваў, таксама на тыя „засьцярогі“ настаўляў вуха. А Спадар ці Наўчоны... Той дык, пераняўшыся гэтымі „засьцяро-гамі“, угаворваў мяне зусім па-энкавэдоўску: „Вам лепш прызнацца, калі што было ці ёсьць...“І сьмех, і грэх... Між іншага, і з Наўчоным у нас расхайдас цяпер. Мусіць, пакрыў-дзіўся, што я ня даў свайго подпісу на той фразэалёгічны слоўнік91 (да-рэчы, выходзіць ён ці не?). Бо даўно напісаў яму, і ніякага адказу. Фўсталяваньня ў Менску цывільнай адміністрацыі выехаў на Бярэзіншчы-ну. Удзельнік і арганізатар беларускага падпольля. Стварыў партызанскі атрад, што змагаўся супраць немцаў на Барысаўшчыне й Бягомльшчыне. Паводле няпэўных зьвестак, загінуў у 1943 г. 91 Слоўнік выйшаў на пачатку лета 1944 г. (інфармацыя пра яго зьявілася ў „Беларускай газэце“ іо чэрвеня 1944 г.) у Менску ў выдавецтве ВШПЛМ 15б Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. I вось здаецца мне цяпер, ці ня меўрацыю нябожчык Казлоўскі, калі, злуючы часам, казаў, што я — той самы Спадар, такі самы Спадар... Агульна прызнана, што Спадар цяжкі чалавек. А ці шмат „лягчэйш ы“ я? I калі я ад’яжджаў зь Менску, дык адчуваў, як шмат-шмат хто ўзды-хае з палёгкаю. Першы — той самы Казлоўскі. I ніхто ж зь іх — памята-еце, ніхто — палец аб палец ня стукнуў, каб затрымаць, пайсьці некуды. А папхнуць — ці адзін перад тым ня тое, каб палец, а цэлую лапу пры-лажыў. I калі цяпер Калубовіч із Вамі хадзіў да нейкага шэфа, дык я пэўны, што перад гэтым ці пасьля гэтага ён казаў гэтаму шэфу ці свайму заў-сёднаму шэфу Сівіцу (бо я пэўны, што й цяпер ён застаецца ягоным верным агентам і інфарматарам, дарма, што парваліся сувязі службо-вае субардынацыі) зусім-зусім у другі бок (дарэчы, цяпер бачу, што гэ-тая Вашая інтэрвэнцыя выклікала тую нагонку на мяне тут, за тое, што „жаліўся“, і нагрузку ў працы. Тыя, вельмі важныя надпісы на фільмах яшчэ не пачаў рабіць, гэта ўжо будзе звыш (і за звышаплату — на 150 марак за фільм, мае быць адзін фільм на месяц), а так усялякае драбя-зы начальства стараецца напіхаць як мага). He падумайце, што я нешта маю да Вас, што Вы міжвольна, але прычыніліся да мае нагонкі! Наадварот, я ведаю, што Вы — адзіны, можа, чалавек, які шчыра хацеў, каб я не ад’яжджаў зь Беларусі, а пазь-ней — каб зьвярнуўся. Гэта было так ясна для мяне, што аж дзіва, і вось таму я й шукаўтых „чорных кошак“, што проста неверагодна было, што іх няма, а найшоўшы, разьдзьмухаў, каб канчальна пераканацца — ёсьць ці няма. Мяне моцна крануў той Ваш „арышт“ „Раніцы“ для Шкялёнка, аб якім Вы пішаце. Толькі запраўднае сяброўства можа змусіць зрабіць такую рэч, якая, аб’ектыўна беручы, зусім належыць да таго, што назы-ваецца „махінацыямі“. I на гэтым месцы мне зноў робіцца прыкра і брыдка за ўсе тыя „чорныя кошкі“ да Вас, якія каб і былі навет неразь-дзьмутыя, усе касаваліся б адным Вашым учынкам. Але ў далейшым я па-сяброўску прашу Вас не рабіць нічога такога, што хай сабе і памагала б мне, але магло б кінуць хаця які-небудзь цень на Вас. Апошняе было б мне вельмі балюча. меў наступны тытул: „Станкевіч Я. пры ўчасьці Ант. Адамовіча. Ма-ленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказ-каў ды прывітаньні, зычэньні ды інш.“. Слоўнік меў 151 старонку. У сярэ-дзіне 1990-х яго перавыдалі. 157 АнтонАДАМОВІЧ I не старайцеся болып таксама, каб зьвярнуць мяне на Беларусь, усё роўна [...] няхай лепш безь мяне... I не старайцесь пераканаць мяне, што гэта ня так, што „ўсе ўспа-мінаюць добра“і г. д. Такіх „усіх“ шчырых — вельмі мала быць можа. Ну, зусім зьехаў, здаецца, на Есенінскае „Пнсьмо матерн“: П молшпься не учй — не надо, К прошлому возврата больше нет... Два наступныя радкі баюся дачытаваць — калі ведаеце, дацытуйце самі. Між іншага, аказваецца, я меў слушнасьць, калі пісаў тым разам, што супакаеньне зь мінамі ў Менску — уяўнае й часовае. Цяпер жа й самі пішаце зноў — „ня соладка“. Таксама пацьвярджаецца й тое, што хваля іхнага тэрору пасоўваецца далей на Захад. Ня толькі Аляхновіч пацьвярджае аб гэтым, але й бомба ў Беларускім Аб’еднаньні ў Белас-току (ці чулі пра гэта? У мяне гэта апошняя навіна ад Караленкі. На шчасьце — без ахвяраў). I хто можа гарантаваць, што яна ня пойдзе й далей на Захад, аж сюды, тут жа такая ўдзячная база для гэтага ў выг-лядзе „остаў“, якім усё ніяк знакаў зьняць не адважацца, аж пакуль яны пачнуць самі іншых „значыць“ (яшчэ раз пытаюся! Ці робіцца што ў гэтым кірунку? I што зь меркаваным прыездам сюды Астроўскага й Шкялёнка ў сувязі з гэтым, аб якім чуваць было тут?). „Раніца“ ўжо ат-рымала два пагражальныя лісты ад некага з Кенігсбэргу... Так што ў гэтых абставінах вяртацца на Беларусь — усё ж рызыка-ваць галавой. I чорт яе бяры, я ўжо ня так даражуся ёю й мог бы прадаць яе, але мінімальнай цаной было б — пераход выдавецтва ў беларускія рукі. Навет не ў мае асабіста, а толькі ў беларускія (Найдзюк92 здаваўся б мне найболып адпаведнай асобай для ўзначаленьня гэтае справы). I Вы добра разумее справу з гэтай дзяўчынай і ейнымі таямнічымі ўцёкамі, калі ставіце яе пад пытаньне. Мэта тут вельмі простая — супа-каеньне Вас, так што супакаеньне ідзе тут, як відаць, ня так зьнізу, ад запраўднага стану рэчаў, як зьверху... Атрымаў ліст ад Глебчыхі. Таксама піша, што ўцякла ад „чорнае хмары, што сабралася над ейнай галавою“. I навет на адпачынак у Менск не паедзе, і бацькі просяць, каб ня ехала... Нам із Вамі лёгка 92 Язэп Найдзюк (1909—1984) падчас нямецкай акупацыі быў працаўніком Школьнага інспэктарату, кіраўніком ВШПЛМ, у 1944 г. выйшла ягоная гісторыка-папулярная кніга „Беларусь учора і сяньня“. 158 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. зразумець, што ўсё гэта можа значыць (перш я думаў, ці няма якой су-вязі зь ёй у тых пагражальных лістох із Кенігсбэргу, але цяпер, бадай, даводзіцца адмовіцца ад гэтага падозраньня...). Вы пішаце, што і Цэлеш93 выехаў (аб такім ягоным намеры й чым ён выкліканы мне ўжо пісаў Караленка), і Цымбальскі94 выехаў (можа толькі выяжджаў?). Я ня хочу больш намаўляць Вас, бо зусім згодны з Вамі, што некаму трэба, а ў Вас можа й абставіны бясьпечнасьці крыху лепшыя. Тое ж сьвінства, што Вам за працу, у вабсягу, запраўды, боль-шую за тую, што я рабіў, толькі ранейшыя сто марачак „жалуют“ — зусім зразумелае для таго, хто добра пазнаў дабрадзействы ўсіх гэтых Шрэтэраў (між іншага, Караленка нядаўна бачыўу Бэрліне Гляйкснэ-ра. Сядзіцьу Мюнхэне, хварэе. Нагаворваў, каб мы варочаліся на Бела-русь, але навет Караленка пры ўсіх прыемнасьцях цяперашняга бэрлі-нскага жыцьця — ні блізка... А каб Вы бачылі цяперашні Бэрлін! Бадай, што перайшоўужо Менск. Руіны, руіны...95 Рэдкія прахожыя на вулі-цах. I дамоў, і людзей паменшала — проста страшна падумаць, у колькі разоў — ага, успомніў, што „Бел. газэта“ піша з расейскага — „колькі раз“)- Дык вось, зусім зь Беларусі можа й не ўцякайце, але як хацелася б пабачыцца з Вамі хоць... Можа, як хоцьулетку ўрвалі б тыдзень-другі? Я ўлетку ў свой адпачынак думаю павандраваць па Нямеччыне — па цікавых гарадох і дзе менш бамбяць (Дрэздэн, Ваймар, Вена). Між іншага, ад мяне дужа блізка і Ваймар, і Ляйпцыг (апошні — усяго толькі гадзіна язды... Але цяпер гэта толькі куча руінаў... I ў іх яшчэ кідаюць часам — толькі не кажэце маім бацьком, што так блізка кідаюць, асаб-ліва, што нядаўна за 3 клм. паветраную міну шуснулі — усё закалаціла-ся... Як лятуць — заўсёды чуваць, быццам, над галавой, хоць гэта най-бліжэй за 3—5 клм. Ну, але егеры разганяюць, і часам якая цаца на га-лаву зваліцца можа... Ага, між іншага, дзе цяпер Вашая братавая, што ў Ляйпцыгу жыла96 ? I ці не сваяк Вам нейкі праф. Арсеньнеў, які жыве тут даўно на эміграцыі?). Так хацелася б зноў, як добра пішаце, „пага-варыць і памаўчаць“. 93 Пісьменьнік Мікола Цэлеш (1900 — пасьля 1976?) у 1943 г. у Менску выдаў зборнік апавяданьняў „На крыжы“ пад псэўданімам М. Лясун. 94 Верагодна, Уладзімер Гуцька (Дудзіцкі). 95 Адсылка да вершу Натальлі Арсеньневай „Хоць усюды руіны“ (Менск, 1941): „Падыду незнарок да акна, / гляну — ўсюды руіны, руіны)“. 96 Брат Натальлі Арсеньневай да вайны жыў у Вільні, аднак у 1940 г. выехаў у Нямеччыну, жыў у Ляйпцыгу, дзе й памёр ад хваробы ў 1942 г. Наталь-ля Арсеньнева згадвае пра сваё разьвітаньне з братам ва ўспамінах. 159 АнтонАДАМОВІЧ Вы пішаце, што шкадуеце свайго кутка, што замала прыслухоўва-ліся, седзячы там, да справаў мовы, замала ўваходзілі ў курс. Ну, праў-да, Вашага кутка цяпер няма (ці далі Вам пакой у Радзе, як Вы спадзя-валіся?), але затое застаўся мой куток — у газэце „Культура мовы“! Мне так хацелася б, каб Вы хоць цяпер зазірнулі ў гэты куток (бо здаецца мне, сваім часам, мала ім цікавіліся), каб проста па дзьве-тры зацемкі на дзень пераглядзелі — можа дзе й памагло б Вам увайсьці ў курс спра-вы цяпер, было б карысна і Вам, і справе, і мове газэты? Праўда ж, можа, ахвяраваліся б хоць на колькі часткаўуварваўшы часу, а я ўжо ня ведаю, які зарок із свайго боку мог бы даць Вам — усё, што хочаце, ба-дай аж да шасьцістопнага ямбу ў „Звоне“... Пра Ізыдара, бадай, тое самае, што Вы, пісаўбацька. Ну, мне нек ня верыцца, каб ён сьлядамі папярэднікаў пайшоў — занадта баязьлівы, навет са страху. Як Вы пішаце, на большы страх ня пойдзе. Хоць — на кім мы ўжо не заракаліся... Успамінаю, што за колькі дзён перад тою мінаю Саўчук расказаў мне свой сон, быццам гэты „чалавек з цэмэнта-ванымі мазгамі“ хацеў забіць мяне, а Саўчук — бараніў. Пасьля міны Саўчук успамінаў гэта і выказваў падозраньне, але я станоўка адкінуў. Зрэшты, паводля абставінаў, здаецца, Ізыдараў удзел у гэтай справе выключаны. Хоць, хто яго там наагул ведае. Цікава, чаму не ўдалося выкарыстаць Зубко? Хоць, з другога боку, можа й добра — хоць крыху мо Кіпелеву „сугубую хэмію“ ў „вёсцы“97 нэўтралізуе. Ці не яна гэта — „Дуброва“, аўтар рэцэнзіі на „Рагнеду“ Случчаніна ў „Бел. газ.“? Бэрлінскі Камітэт хоча выдаць гэтую „Рагне-ду“ хоць на рататары (спачатку папрабуюць з матрыцаў — будзе друка-вацца ў „Работніку“. Ініцыятыва выходзіць ад Караленкі). Я мушу на-пісаць прадмову98. Між іншага, пішу пра „Слуцкіх песьняроў“. Выходзіць шматавата. Як скончу — прышлю Вам. Будзе называцца „Нашчадкі й спадкаемцы творцаў красы“99 і закранаць наагул пытаньні нашае літаратурнае су- 97 Гутарка пра газэту „Голас вёскі“. 98 ПаэмаЛявона Случаніна „Рагнеда“ выйшлаўтраўні 1944 г., надрукаваная ў Вільні накладам 5 тыс. асобнікаў. 99 Праўдападобна, рэцэнзіі так і не надрукавалі ў „Беларускай газэце“, апошні нумар якой выйшаў 28 чэрвеня 1944 г., аднак яна ўбачыла сьвет пазьней — пад назваю „Нашчадкі і спадкаемцы. Крыху думак каля „Слуцкіх песьняроў і нашае літаратурнае сучаснасьці“ за подпісам „Глеб Альгердзіч“ у часопісе „Шыпшына“ у Міхэльсдорфе (№2.1946. С. 30—40). 160 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. часнасьці, асабліва — пытаньне эпігонства. Для „Раніцы“ і зашмат (зраблю для яе выцяг-рэцэнзію), і задалёка для ейных чытачоў, тут трэба бліжэй да Менску і да Слуцку. Можа навет найбольш надавалася б да таго „Нэо-Узвышша“, але з шмат якіх меркаваньняў (навет і простай рэальнасьці, бо ўсё ж ніяк гэты часапіс выйсьці ня можа) — хацелася б друкаваць у „Бел. газ.“. Ну, але гэта яшчэ будзе за тыдзень-другі. Ці чыталі С. Хізму ў „Раніцы“? Тут нарабілі вялікага гвалту. Праз цэнзуру прапхнулі, а тады пачыталі расейскую й нарабілі гвалт. Стась Грынкевіч ад страху ўзяў аўтарства на сябе, каб мне чым не нашкодзіць (так што не кажэце ў Менску лішне, што ведаеце гэтага схізматычнага аўтара). Цяпер, здаецца, абышлось. Езавітаў100 прыслаў абураны, але бясьсільна-недалужны артыкул contra. Але зь яго мы зрабілі зноў фак-тычную даведку проці Апанаса, выкінуўшы ўсю палеміку, у якой былі й даволі брыдкія выпады супраць „Бел. газэты“, хоць, здавалася б, пры чым яна тут (Езавіт вынюхаў, хто пісаў). Цікава, што й Езавітаў пачуў-ся „уіцемленным в лучшйх православных й обіцеславянскйх чувствах“. Тое, што Вы пішаце пра цяжкасьць адрозьніць, дзе пачынаецца баль-шавік і канчаецца маскаль, асабліва добра відаць тут, а выпадак зь Еза-вітавым дазваляе дапоўніць формулу яшчэ адной вялічынёю — веда-май адметнасьцю „рыскага беларуса“101. Ну, а тутэйшыя расейскія эмігранты бальшавізуюць у масе ўва ўсю — „уверовалй“ў эвалюцыю Сталіна да„Велйкой Pycu“, зусім забыў-шыся на той час, як перлі сюды безвач з лахамі пад пахамі. Страшэн-ная поскудзь і цьвіль. Усе рыхтык як Малевіч. А калі Малевіч кажа, што Казлоўскага й Іваноўскага забілі за частае ўжываньне слова „маскаль“, дык гэта таксама спроба, казаў той, прафіляктычнага тэрору ці тэрары-стычнае прафіляктыкі. А калі ўзяць яе паважна, дык шмат каму з нас яны жадалі б налажыць галавой і, пэўне ж, будуць старацца ў гэтым кірунку. Сяньня Караленка прыслаў „Bielaruski Holas“102, які я прачытаў з задавальненьнем — поўнае падтрыманьне пазыцыяў С. Хізмы. Цікава, 100 Канстанцін Езавітаў (1893—1946) у часе вайны жыў у Рызе, дзе заснаваў уласнае выдавецтва, ствараў беларускія школы. Пасьля эвакуцыі ў Бэрлін — міністар вайсковых справаў пры БЦР. 101 Пасаж супраць Езавітава ў лісьце да Арсеньневай яшчэ цікавы тым, што Езавітаў і Франц Кушаль у 1944 г. моцна канфліктавалі, у тым ліку й праз пытаньне, хто будзе кіраваць беларускім войскам на эміграцыі. 102 „Bielaruski Holas“ — газэта, што выдавалася ў Вільні з 1 сакавіка 1942-га да чэрвеня 1944 г. раз на тыдзень, усяго выйшла 122 нумары. Да сакавіка 1944 г- (забойства) яе рэдагаваў Францішак Аляхновіч. 161 Антон АДАМОВІЧ што ён спасылаецца і на „Беларускую газэту“ — можа й яна чым падт-рымала? Наагул, як паставілася да Схізмы Рада (у паасобку — Сьвірыд103, прыкладам), а таксама самі Апанасы „й йже с humu“? А як Шкялёнак і Ваш бацька? Ці не шакіруе „людзей заходняй культуры“ крыху „неінтэлігентная“ лаянка, як гэта стараецца зрабіць выгляд Езавітаў, ківаючы на „ўсходніцкую“ „неінтэлігентнасьць“ аўтара? Але ж, дальбог, мне так хацелася ад абурэньня ня толькі лаяцца, а проста біцца й спляжыць гэтага Апанаса на горкую порхаўку. Такое ж па-чуцьцё было й у Караленкі — варта было б паглядзець хоць бы на по-чыркі нашыя ў тых лістах, дзе мы аб гэтым пісалі. Караленка кажа, што гэты памфлет — лепшае, што я напісаў за ўсе апошнія гады, я зь ім, бадай, згодзен (прынамся, у публіцыстычным жанры лепшае). Цяпер у мяне рукі сьвярбяць на Езавіта, але ж гэта як-ніяк хоць „рыскі“, а свой. Хоць Караленка падзуджвае й па ім „паніхіду справіць“. — Напішэце шчыра, як Вам самім і іншым гэты Схізма выдаўся (толькі шчыра!). Пху, нарэшце ледзь да галоўнага — да „Каханага гораду“ дабраўся. Рады бясконца, што ён да Вас даехаў (наагул, гісторыя пошты апошніх гадоў яшчэ больш пераконвае мяне ў справядлівасьці адвечнага зако-ну захаваньня матэрыі: у прыродзе нічога ня траціцца, не прападае — таксама і на пошце! Ато мяне ўжо агорвала вусьціш перад пэрспэкты-ваю перапісваць другі раз, хоць Глебчыха й дакляравала сваю дапамогу машыністкі). Яшчэ больш рады, што Вам у васноўным падабаецца. Толькі вось гэта „неасноўнае“... Роіцца мне нешта, што хлапцоў і Кач-ку з жонкаю Вы раіце выкінуць не зь меркаваньняў драматызму й на-агул мастацкіх, а зь некаторых іншых... Наводзіць мяне на гэтую дум-ку і Вашая фраза: „Макрыца мог бы застацца“, — тут, здаецца, Вы ці не прагаварыліся. Дык тады лепш проста скажэце. Мне вельмі шкода было б выкідаць гэтаўсё (між іншага, сяньня пра гэта піша й Карален-ка, які чытаў рэч і якому я паведаміў пра прапанаваныя зьмены. Пэў-не ж, ён мне ніякі не аўтарытэт, і Вашаму голасу я прыслухаў бы больш непараўнальна, каб толькі быў перакананы, што мастацкія меркаваньні тут прамаўляюць, а ня іншыя якія). Хлапчукі мне ці не найболын з уся-го падабаюцца, і — ведаеце што — гэтая сцэнка якраз блізу даслоўна сьпісаная з натуры (за выняткам асобы парашутыстага, а так усё — і '°3 Павал Сьвірыд (1888—1948), вядомы беларускі юрыст, адзін з архітэк-тараў абвешчаньня аўтакефаліі Беларускай царквы. Адамовіч намякае на тое, што Сьвірыд мусіў бараніць беларускіх япіскапаў ад нападаў. 162 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. хлапчукі, і лес, і ноч, і бацькі ў зямлянках, і партызаны, і навет самая гаворка й галоўнае собскае імя. Можа, калі, як сустрэнемся, раскажу, як гэта было — цяпер і няма дзе, і няма як), а Вам здаецца, што непраўда-падобна. Больш так блізка з натуры сьпісанага там, бадай, нічога й няма, хоць, пэўна ж, ёсьць асобныя рысы знаёмых. Найбольш выдума-ныя Юрка і Валік, хоць кажнаму зь іх прыпісаў крыху рысаў з самога сябе. Качка — складаная асоба — ня толькі сучасны рэдактар „Голасу вёскі“104, але й Рыгор Казак“5, і сямейная гісторыя Левановіча1"6, і кры-шачку Чабатарэвіча (крышачку яго й на ягонага цёску Віктара пайшло, але зусім мала — асноўнае там, пэўна ж, той знаёмы, пра якога Вы цьвердзіце, што ён „лепшы, як думалася“, а я ўсё больш знаходжу, што ці ня горшы яшчэ). Дык вось, калі ўжо трэба выкідаць, дык можа хіба якія паасобныя мясьцінкі, а ня ўсе гэтыя дзьве лініі? Дальбог, цалкам мне іх шкода. Паслабленьне драматызму, па-мойму, там патрэбнае якраз, а таксама патрэбнае й некаторае завяршэньне вобразу Юркі, і пэўная пэрспэктыва ідэйная, якая там даецца — а так гэта паляціць усё. Друкаваць пачынайце, як і думалі, і пішэце толькі хутчэй, як наважылі (па-мойму, у роўніцы немастацкай тут няма чаго баяцца, у крайнасьці можа толькі дзьве-тры дробныя мясьцінкі вон, а ў мастацкай — няхай ужо хіба на шкоду рэчы йдзе). Можа хоць з пачаткам друку „Каханага гораду“ пачну газэту атрымваць (проста ня ведаю, як і чым „ублагот-ворйть“мнеHerr Kuschell-сьшка, Караленкатаксамажаліцца). Цяпер два нумары зь „Яны на бел. зямлі“ прыслаў бацька. Перадайце пры гэтай нагодзе маю ўдзячнасьць машыністкам, якія перадрукоўвалі — блізу ніводнай памылачкі, аў „Раніцы“ гэтулькі насадзілі! Аж цешыць, што мае ранейшыя супрацоўнікі такія малайцы — запраўды ж, такіх машыністак, яку „Бел. газ.“ (я не забываюся й таго, хто па гэтых машы-ністках чытае!) — іншыя ня маюць. Вам спадабалася навет „Вараты скрыпяць“, а мне ня вельмі. Асаб-ліва пасьля таго, як „Раніца“ насадзіла такіх жудасных памылак (прыкл., заміж„да самыхКалядаў ня было сьнегу“ — „ад самыхКаля-даў...“ і інш.) А сюжэт — з магчымага разьвіцьця падзеяў, якога я і ба-яўся, а Саўчук і цяпер баіцца (а нябожчык Казлоўскі „пільнаваў“) — такжа магло быць. 104 у 1944 г. газэту „Голас вёскі“ рэдагаваў Яўхім Кіпель. 105 Маецца на ўвазе пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Рыгор Казак (Рыгор Кру-шына, 1907—1979), з 1943 г. — адказны рэдактар „Газэты Случчыны“. ш6 Левановіч — журналіст „Беларускай газэты“. 163 Антон АДАМОВІЧ 3 публіцыстыкі пасылаю тут „Пасварыліся й прагаварыліся“ — не-вялікае і, здаецца, актуальнае якраз для Беларусі („Раніца“ яшчэ ня так хутка надрукуе, так што сьпяшайцеся. Зрэшты, здаецца, што гэтага і перадрук не пашкодзіў бы). Хочацца зноў брацца за мастацкае, але ня ведаю, калі здолею — падсыпалі і на працы, і Караленка з „Раніцы“. Між іншага, „Раніца“ пераходзіць да газэтнага канцэрну, куды перайшло ўжо „Новое Слово“ (раней было прыватнай собскасьцю рэдактара Дэспатулі). I Караленка, і я думаем, што мо будзе лепш, хоць каб самастойнасьць не пацярпела яшчэ. Ато нарабілі доўгу 20 ооо марак, у касе ні фэніга, апошні нумар друкар ужо не хацеў друкаваць. Стась зусім распусьціў усіх і зрабіў яшчэ горшую „богадельню“, як некалі „Бел. газэта“ была, між іншага, наняў даволі вялікае памешканьне і дарагое (там і зьбіраліся на 25-га сакаві-ка, ня так далёка ад Камітэту). А што цяпер у рэдакцыі на гары, дзе мы сядзелі й Казлоўскі жыў? Пра Сьпягальскую (?) бацька мне пісаў. Як „заўхоз“ — не апраўдаўяшчэ нашых спадзяваньняў хоць у каторы-небудзь бок (бо спадзяваліся ж, што або міну падложыць, або жулік будзе, або добры працаўнік)? I колькі разоў ужо пытаўся ў Вас пра Зору, а Вы ўсё забываецеся. Наагул, на бальшыню маіх пытаньняў забываецеся адказваць, імасьць — „ставлю на eud“. Праўда, гэта нахальства з майго боку ня толькі зму-шаць Вас чытаць такія даўжэзныя лісты, але яшчэ й вымагаць адказу на пытаньні. Ды калі ж так хочацца ведаць пра ўсё. Дык, можа, зрабілі б так, як мой бацька робіць — выпісалі б (хоць з гэтага й папярэдняга даўжэзных лістоў), як ён кажа, „сінодзік“ усіх пытаньняў і тады хоць караценька на кажнае. Ой, як быў бы ўдзячны! Між іншага, у Караленкі было вельмі туга з матар’ялам на вялі-кодны нумар „Раніцы“ — мусіў падвойным выйсьці — дык я знайшоў у сваім архіве „Усяночную“ (якраз добра, што ўзяў з сабою), цяпер дру-куецца, аднавіўтое „евентуельне“ іяшчэ сёе-тое — цяпер ня страшна. Успамінаю, што мясьціны з „Усяночнае“ Вам падабаліся — тыя, дзе „ён“ і „яна“. Гэта й мне падабаецца. А „Яна“, пішаце, ходзіць вясёлая, „prima“107? Ачаго ж бы ёй плакаць? Зь лістоў выглядае разумнай, глы-бокай і чулай дзяўчынай. Але ўсё ж розьніца такая вялізарная між намі, што наўдачу, каб больш як сюжэт (ці шэраг сюжэтаў) з усяго гэтага калі-небудзь было. (Часам, пры навале ўсякіх „чорных кошак“, усплываюць у мяне думкі аб магчымасьцях такога разьвіцьця, як у 107 Маецца на ўвазе скрыпачка Ала Федаровіч. 164 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. „Вароты скрыпяць“, і навет пачынае здавацца, ці ня хто іншы лісты ейныя піша). Божа мой, здаецца, ніколі ня скончу я гэтага ліста. To ж пішу ўсе сьвяты — ад пятніцы аж да сяньняшняга панядзелка (хоць і post festum — сьвяточныя вялікодныя прывітаньні!). Вось ізноў ліст ад Ка-раленкі прыйшоў, у ім восем Геніюшыных вершаў, перададзеных Ту-машам (крыху апрацаваў, але больш, кажа, часу няма). Ёсьць нішто радкі, як заўсёды ў Геніюш, але ўсё запраўды патрабуе шмат працы. Паспрабую (вось каб Вы тутака былі!). Караленка піша, што і Тумашу вельмі спадабаўся С. Хізма, ён узяў мой адрыс, дык, пэўне, буду мець зь ім сувязь. Бедная, няшчасная „Жоўтая восень“! (Успомнілася пры нагодзе Тумаша...) Ну, ды ўсё ж — „пора й честь знать“. Дык — „апошнія распара-джэньні“. Грошы бацьком плаціць, там будзе відаць (дарэчы, за што сядзеў Дудка? Бацька пісаў мне аб гэтым). Газэты слаць, калі і як мага, калі трэба аплаціць падпіску — вылічыць із ганарару. За цёплую ўвагу да бацькоў, аб чым яны пішуць — вялікі й цёплы дзякуй. Ім усё эвакуацыя мроіцца. Але, здаецца, што бальшавікі будуць ціснуць цяпер усё на паўдня (румынская нафта,„податьруку помоіцй товаршцу Tumo“), а там ці не наложаць галавою, дый саюзьнічкі бед-ныя на гэта ўжо крыху скрыва пазіраюць. Можа, Менск і ня пойдзе ў разьмен (дарэчы, як на самой справе выглядае памыснасьць мабіліза-цыі і ўсе пэрспэктывы БКА?) Ну, зусім вочы ліпнуць — спаткі хочацца. Вам тымчасам — дабра-нач! На пошты здам заўтра, дык яшчэ кавалачак белага месца пакіну — ану ж яшчэ што накруціцца. А на сяньня — бывайце здаровенькі, вітай-це ўсіх, ня злуйце (ні доўга, ні каротка) і ня крыўдуйце на мяне. Заўсё-ды Ваш Ан... 7-05-44 Даражэнькая сяброўка! Зь лістоў ад Саўчука і бацькоў відаць, што Вы ўжо атрымалі мой даўжэзазны ліст. Але пішу, не чакаючы Вашага адказу, бо раз што й Вы самі выгаворвалі мне за „чаканьне адказу“, два, што можна будзе на-пісаць і „адказ на адказ“, і тры, што хутка мае ехаць у Менск на колькі дзён Стась Грынкевіч, дык празь яго й напісаць, і нагаварыць можна будзе колькі хаця як мне, так і Вам, дык некаторыя пільнейшыя рэчы хай ня боўтаюцца аж датуль, ато й зусім забыцца ці затраціцца могуць. 165 Антон АДАМОВІЧ Сяргей Саўчук зь сям’ёй Зь ліста бацькоў можна зра-зумець, што друкаваньне „Каха-нага гораду“ затрымваецца ча-каньнем на маю згоду на цэнзу-ру, як бацькі пішуць. Значыцца, я-ткі меў рацыю, што тут справа ў цэнзуры, а не ў мастацкіх мер-каваньнях. Дык маё апошняе слова — рабеце так, як па-Ваша-му трэба, пры як магчымым за-хаваньні таго, што я прасіўу па-пярэднім лісьце, і друкуйце (я думаў, што ўжо друкуецца, бо перш Вы пісалі, што пачняцё, a тады мо як раз і ад мяне згода будзе, пакуль да таго разьдзелу дойдзе). Бо цяпер мяне цікавяць грошы — здаецца, што давя-дзецца сплачваць ганарарам зь „Беларускае газэты“ ўсё тое, што сп. Шрэтэр быў ласкаў вып- лаціць маім бацьком дагэтуль (ад красавіка зь мяне ўжо вылічаюць па 250 м., але йдзе аб тое, што да красавіка). А тут яшчэ і бацьком трэба — выдаткі ў сувязі з прыватызацыяй хаты. Адно прасіў бы — мой рукапіс „Каханага гораду“, а калі можна — і адзін паасобнік перадрукаванага на машынцы (па магчымасьці — нескарочанага, майго тэксту) падрыхта-ваць так, каб Стась Грынкевіч мог забраць іх із сабою й прывезьці мне. Рыхтую для „Бел. газ.“ вялікі артыкул пра „Слуцкіх песьняроў“ і нашую літаратурную сучаснасьць наагул, аб чым ужо, здаецца, пісаў Вам. Ужо няшмат і да канца засталося, адно бяда, што то тое, то тое замінае. А апошнім часам усе пляны (і гэтага артыкулу, і навэлі „Пяты акт“, пра якую пісаў таксама, здаецца) пакрыжавала пільная патрэба (высокім стылем кажучы — „натхненьне“) пісаць зусім новую апо-весьць — „Безруч“108, у васнове якой будзе гісторыя з Апанасам, 108 Апавяданьне С. Юстапчыка „Безруч“ апублікавалі ўжо пасьля вайны: пер-шыя разьдзелы ў часопісе „Шыпшына“ (1946. №1. С. 17—21; №3. С. 20— 23), а потым цалкам у остэргофэнскім часопісе „Сакавік“ (№2 (3). 1948. С. 18-26). 166 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. С. Хізмам і іншымі аж да Езавітава. Ужо пачаў пісаць. Друкавацца будзе хутчэй за ўсё і з шмат якіх меркаваньняў у „Раніцы“. Цяпер пра Вашыя рэчы крыху. Караленка„затеял“выдавецтва на гектографе, як раней Абрамчык ціснуў „Гісторыю Беларусі ў картах“, „Беларусь у песьнях“ і іншыя109. Ужо падрыхтаваны „Тэстамэнт“ Жылкі110, „Рагнеда“ Случчаніна (апошнюю, можа, удасца яшчэ надру-каваць і ў выглядзе ўкладкі ў газэту). Абедзьве з маімі прадмовамі, a Случчаніна я грунтоўна адрэдагаваў (баюся толькі, каб не было, як не-калі з Клішэвічам). Караленка вельмі намагаецца выдаць гэтак і „Зато-нуты звон“. Дык я думаю навет і не чакаючы на Вашую згоду, калі толькі гэта пачнецца, даць яго. Ня бойцеся, правіць нічога ня буду, ап-рача яўных памылак. Пішэце ўсё ж, як Вы на гэта глядзіце. Вялікае прывітаньне Вам ад д-ра Тумаша. Пад і-га траўня я зноў быў у Бэрліне, і ён спэцыяльна яшчэ затрымаўся там, ды мы яшчэ і з Караленкам прагаварылі два дні і, бадай, дзьве ночы. Згадзіліся з Ту-машам, што ў сяньняшняй нашай пазыцыі на першым месцы і адзі-ная — Вы. У Геніюшысе ён крыху расчараваўся ўжо111. Я апрацаваў да друку тыя ейныя вершы, якія перадаў Тумаш, аб чым, здаецца, я Вам ужо пісаў. Зь нейкім задавальненьнем канстатаваў на ёй Вашыя ўплы-вы. А наагул — furchtbar112, пачынаючы ад почырку (Ваш проці яе — проста каліграфічны, а памятаеце, што і машыністкі, і я ня вельмі Вас за Ваш „жаловадй“) і правапісу („ў“ не прызнае нідзе, толькі „у“, піша „гуляя“ — „гуляе“, „у вялікуй“ — „у вялікай“ і г. д.). Мусіць, чыталі ўжо „У буру“. Майго там што найменш 1/3 (а як прачытаў друкаваны, дык угледзеў, што яшчэ ня ўсё як сьлед і трэ было б яшчэ часаць і гладзіць). Тумаш цяпер „беспрацоўны“ і, здаецца, вернецца часткова ў „Раніцу“, хоць падпісваць па-ранейшаму будзе Стась. Ну больш пра Тумаша на-пішу як другім разам. He падабаецца мне вельмі, што бацькі й Саўчук пішуць пра акопы ў Менску... Праўда, нек ня верыцца, каб Менск ішоў у разьмен, і мэта балыпавікоў ціснуць на поўдні на Балканы, як і тое, што яны ўжо вытк- 109 Маецца на ўвазе выдавецкая дзейнасьць Міколы Абрамчыка (1903—1970) у часе ягонай працы ў Беларускім камітэце самапомачы ў Бэрліне ў 1941— 1943 гг. "" „Тастамэнт“ Уладзімера Жылкі выйшаў асобным выданьнем у Бэрліне ў ліпені 1944 г. 111 Менавіта Вітаўт Тумаш выдаў у 1942 г. у Празе зборнік Ларысы Геніюш „Ад родных ніў“. 1,2 Furchtbar (ням.) — жахлівая. 167 Антон АДАМОВІЧ нуліся нагэтулькі, што ня могуць весьці наступ на ўсім фроньце, як pa-Heft — зусім ясныя рэчы. Але, калі, ня дай Божа, што якое — бедныя мае бацькі! (Якраз днямі што атрымалі „грамату“ на хату). Адна надзея, што добрыя людзі й сябры — да Вас тут найбольшая просьба — не пакінуць іх і як-небудзь памогуць уратавацца ад гэтае жудасьці. 3 савецкіх навінаў: Колас — заступнік старшыні Вярхоўнага Савету БССР. Танк выступаў на „ўсеславянскім сходзе“ памяці Тадэуша Кась-цюшкі. Ордэны маюць Броўка і Пестрак. Праф. Прылежаеў113 „рассказы-вает о зверствах фашйстов в Мйнске“ — аказваецца, запраўднага хлеба пакаштаваў толькі ў партызанаў (мусіць, так званага „салдацкага“). Ну, тымчасам усё. Пішэце, не чакаючы адказаў і аказіяў. Як тэатар, „Усяслаў“ Шчаглоў? „Узвышша“? Між іншага, ці захавалася ў тэатры дырэктарская лёжа (сьніў яе нядаўна). Найлепш, пішэце Einsehreiben"4 — ідуць хутчэй (апошні — 4 дні толькі). Вітайце ўсіх хатніх і знаёмых, бывайце здаровенькія. Заўсёды Ваш Ант... Даражэнькая сяброўка! Кароткі ліст поштаю (не „адказ“) праз Саўчука паслаў Вам, але, мусіць, яшчэ не дайшоў. Цяпер хапаючыся пішу праз Стася, і шмат пісаць не зьбіраюся, бо раз што й Вы яшчэ маеце пісаць, два, што Стась сёе-тое можа й вусна расказаць, а галоўнае — сьпяшацца трэба. Якраз толькі што атрымаў Ваш ліст і прачытаў яшчэ толькі адзін раз, так што й гэта ня зусім тое. Але хоць крыху і хаатычна і алоўкам хачу напісаць (і ўжо бачу, што прадмовы зашмат зрабіў, калі якраз сьпяшацца трэба). Дык навет проста па пунктах жарну. 1. На ямбах у „Звоне“ згода — паставім кропку. Маеце рацыю, што я запозна схапіўся (аглядзеўся, як ня толькі палавіна, як у таго Юркі, a ўсё згарэла). Але й задаволены, што цяпер ужо Вы хоць ня цьвердзіце, што 6-ці стопным трэба было. —Караленка захапіўся быў выдаць „Звон“, але нешта сяньня піша, што ў Менску будзе друкавацца. Зараз пабачу яго, пагавару. А „Рагнеду“ давядзецца, значыцца, спыніць, калі ў Вільні выйшла — шкода, гэтулькі працы я палажыў... 2. Зборнік Ваш115 яшчэ не атрымаў, і ня хутка, пэўне, атрымаю — кніжкі йдуць наўзьдзіў марудна (Караленка выслаў раз мне з Бэрліну, 1,3 Мікалай Прыляжаеў (1877—1944), навуковец, хімік-арганік, акадэмік АН БССР. Падчас вайны быўу акупаваным Менску, выведзены ў партызан-скую зону і перапраўлены ў Маскву. 114 Einschreiben (ням.) — заказным лістом. 115 Маецца наўвазе зборнік „Сягоньня: Вершы: 1941—1943“ (Менск, 1944). 168 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. дык і то ледзь ня месяц цягліся). Дый дзякую авансам і асабліва за тое, што мне першаму, і за „рэдакцыю“, якая б яна там ня была (думаю ж, што ня „клясава варожая“ якая). Пісаць буду, але калі? Усё з „Слуцкімі“ ніяк рады даць не магу. I ўсё то тое, то гэта накручваецца, зьбівае з толку. 3. Наконт знаёмых — хачу згадзіцца з Вамі, асабліва, што Калубовіч закасаваў. Ува ўсякім разе — дай Божа! Ну, а пра Астроўскага ж я наконт блага ня думаў, і Вам жа пісаў, адзінае, што мне баліць — гэта, што, відаць, і ён да мяне „засьцярожаны“, калі я якраз наадварот. А наконт „ня судзеце“ — дык судзіць не баюся (асабліва перад Вамі), бо не баю-ся (і ніколі не баяўся) быць суджаным. Ну, а пэўна, усім вам належыц-ца належнае за працу ў такіх абставінах. Ня думайце аднак, што й тут мёд. Навет у маім Фрэйбургу (учора, прыкладам, сярод белага дня — каля іооо самалётаў рабілі налёт на раён Ляйпцыг-Гале, ляцелі памя-лютку, некаторыя вельмі нізка, над самымі намі. Хавацца няма дзе зусім — навет кэлераў116 ніякіх. На шчасьце, пашкадавалі. He кажэце толькі ўсяго гэтага бацьком). 4. За што Вам галоўны, шчыры-шчыры дзякуй — за сабатаж Еза-віта (дзякуй, пэўна ж, ад С. Хізмы; гэта Сяргей Хізма, ён ужо напісаў ліст у беластоцкую „Новую Дарогу“, вялікі — „к сведенйю редактора“ Й маленькі — для друку; малая надзея, што й гэты маленькі выдрукуюць). Падрабязьней Вам раскажа Стась. Але дагэтуль я ня ведаю, кажучы „наўчоным“ стылем, „як Ваша на гэта“? Караленка ад Схізма„без ума“ проста, зьбіраецца ў будучай незалежнай Беларусі выдаць ордэн (на што яму быў дадзены „адвод“, што хутчэй замест „ордэна“ трэйцяя ссылка можа быць). Тумашу таксама падабаецца, мне — толькі крыш-ку (таго, чаго Езавіту і іншым здаецца зашмат — мне здаецца замала. Найлепш было б наагул — кій у рукі і „па кумпалу“ гэтаму маскальска-му рабіну117. 3 гэткай злосьцяй і пісалася, аж спаць ня мог і нічога больш рабіць). — Цяпер на матар’яле Схізма—Апанас—Езавіт пішацца Юстыпчыкам апавяданьне „Безруч“ (для „Раніцы“, бо „Бел. газ.“ раз што яшчэ з „Каханым горадам“ не дала толку, два — што „палітычна ўзгадняць“ будзе, тры — што ў „Раніцы“ хутчэй прачытаюць тыя, каму трэба). Бяда, што так шмат усялякае бузы замінае пісаць гэта (і на служ-бе, і для „Раніцы“ розныя праўкі). А рукі сьвярбяць проста так, што не 1,6 Keller (ням.) — склеп. 1,7 Магчыма, Адамовіч адзначае тое, што ў 1918 г., падчас фармаваньня Пер-шага беларускага палка ў Горадні, Езавітаў, сын капітана царскай арміі, ініцыяваў стварэньне пры ім габрэйскай нацыянальнай роты. 169 Антон АДАМОВІЧ даюць спакою, і пішу ўсё ж, на шкоду і таму, што пішацца (з затлумле-най ужо галавой) і сабе самому (ужо з тыдзень, як „злаўчэўся“ спаць толькі па з гадзіны ў суткі — і нічога! Балазе, Саўчук махоркі падаслаў). 5. Тумашаў адрыс: V. Tumasch 3 Neubrandenburg Adolf Hitler Str. 14 Геніюшысін (на ўсялякі выпадак) Larysa Geniusove 116 Prag VII Hermannstrasse 7 6. Дзіву даюся, што Дуброва — Ізыдзёр (хоць і думаў на аднаго з 2-х — ён ці Зубко, бо адна школа ў іх) — для яго замала. Хоць і ня ду-маю, каб у лес падаўся (грошы мае ад спэкуляцыі, Караленка казаў, што і раней ягоная жонка разгортала вялізарную працу ў гэтым кірунку), але на ўсялякі выпадак папярэдзіў бацькоў, каб у хату ня вельмі пуш-чалі (як гэта і ў Вас робіцца). 7. Ах, яка шкода, што Зора тутака была й нельга было зь ёю паба-чыцца! За тое хоць прывітаньне ёй адмысловае перадайце. 8. Дзе будзе зьезд пісьменьнікаў? Можа з нас каго рызыкнулі б зап-расіць (я б прыехаў, бадай). Ну, але пра ўсё гэта больш Стась вусна ска-жа. Прыехаць у Менск хоць на пару дзён вельмі хочацца, аж бачыце, не пасаромеўся напрошвацца тут. Ну, і мушу канчаць, бо ўжо зараз і на цягнік у Бэрлін трэба. Пэўны, што дасьцё Стасю ўсялякую дапамогу ў кірунку зносінаў з маймі бацькамі і да г. п. і абавязкова напішаце (а калі не — перакажа-це) пра ўсё так, як не заўсёды для пошты можна. Чакаю гэтага зь нецяр-плівасьцяй, а тымчасам — Schluss"8, бывайце здаровенькі, дзякуй за ўсё, вітаньне вялікае (па дарозе ў цягніку перачытаю яшчэ Ваш ліст, мо на гэтым кавалачку яшчэ што дапішу). Ага! Глядзеце фільм „Габрыеля Дамброн“ — мой пераклад (тая „важная праца“) і скажэце, ці зразумелы, фільму ня бачыў, і нямаведа-ма як перакладаць verheiraten — жаніцца ці выходзіць замуж, kam — прыйшоў ці прыйшла і да г. п. Дык цікава, ці шмат пальцам у неба на-поркаў. Тымчасам яшчэ раз — бывайце, Заўсёды Ваш Ан... 1305.44 1,8 Schluss (ням.) — канец, заканчэньне. 170 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. Даражэнькая, любая сяброўка! Атрымаў Вашыя два лісты й зборнік, за што вельмі дзякую, паста-раюся расплаціцца й болып канкрэтна (за мною, пэўна ж, рэцэнзія і можа не адна — і для „Раніцы“, і для „Бел. газ.“)- Дарэмна Вы нешта мелі на „рэдакцыю надпісу“ — і шчырага і добрага, у ім, напэўна, куды больш, чымся я, можа, заслугоўваю. Дык яшчэ раз і за яго дзякуй! Адзін ліст, напісаны Вам, ужо ляжыць у Стася (пісаны ён пасьля Вашага першага ліста, але да атрыманьня зборніка). Гэты ліст таксама мо павязе ён, а мо й поштаю пашлецца, бо зь ягоным ад’ездам выйш-ла маленькая няўпраўка: якраз за пару дзён перад ім, калі й я пад’ехаў у Бэрлін, зрабілі мы ўсе „вылазку“ за горад і там, хоць гарэлкі не было ні кроплі, але блазенства хапіла, і Стась пачаў барукацца з адным такім Барткевічам119 і празь нехлямажасьць ды неасьцярожнасьць абодвух іх у Стася ўзяла і зламалася рука, і аж у двух месцах. Гэта й затрымала яго. Але сяньня Караленка піша, што ўжо вось-вось мае выехаць. Магчыма, што заўтра я яшчэ падскочу ў Бэрлін і, можа, залаўлю яшчэ яго ды ад-дам і гэты ліст, а не — дык пашлецца поштаю. У тым лісьце я яшчэ напрошваўся, каб як запрасілі мяне ў Менск, на той ваш пісьменьніцкі зьезд. Цяпер жа з другога Вашага ліста давед-ваюся, што гэта й так маюцца зрабіць. Калі гэта будзе зроблена, бадай што прыеду. Хоць баюся, што ўсю справу сапсуюць „засьцярогі“ і не з майго, а з супрацьмайго боку. Праўда, не зусім падабаецца час зьезду — акурат юбілейны, а і яны ж, пэўна, пастараюцца падрыхтавацца да гэ-тага юбілею й нешта „провернуть“ (калі летась тэатар узарвалі, дык сёлета мо яшчэ на што гадасьнейшае здабудуцца), і месца (лепш мо было б на якой „незапартызаненай“ тэрыторыі, скажам, у Рызе — гэта ж, як-ніяк — сталіца Остлянду, значыцца, часткава сталіца Беларусі, ды іншыя традыцыі, апрача хіба аднае — Езавітаўскае, да якое ўсё больш і больш набіраю агіды). I наагул, нешта мала верыцца ў гэты зьезд — гэтулькі разоўён і назначаўся, і падрыхтоўваўся, і ўсё ні зь месца... Ну, але можа й выйдзе што. Тумаша таксама запрашайце, хоць і ў мяне мала пэўнасьці, што паедзе. Геніюшыху таксама трэба, хоць напэўна, бадай, і не паедзе120. Калі б ладзіўся б зьезд на шырокую нагу, варта "9 Баляслаў Барткевіч (1909—1945?), сакратар БКС у Бэрліне. Ілюстраваў кнігі, што выдавалі Мікола і Ніна Абрамчыкі ў Бэрліне. Па вайне быў пры-мусова вывезены ў СССР. 120 Ларыса Геніюш прыяжджала ў чэрвені 1944 г. у Менск, начавала ў На-тальлі Арсеньневай, якая ў сваіх успамінах вельмі цёпла апісала гэтую су-стрэчу-вечар. 171 АнтонАДАМОВІЧ было б запрасіць з пару маладых з Бэрліну, скажам, празаіка Юр’я Андзялевіча (псэўдонім, запраўднае прозьвішча Стась павінен ведаць), вершапісца М. Вольху (запраўднае прозьвішча М. Пірожнікаў). Гэта магло б узьняць, заахвоціць хлопцаў, у якіх ёсьць сякія-такія здоль-насьці. Наагул, што значыць „зьезд пісьменьніцкі і інш.“ — што за „інш.“? Думаю, што тая зьбіраніна ўсіх мастацтваў, якую прапанавалі калісь, як яшчэ Ермачэнка зь Сівіцам браліся за гэтую справу. Ці якое іншае „інш.“? Па-мойму, варта было б правесьці ўсю гэтую справу пад знакам 135-годзьдзя беларускай літаратуры (адначасна — і музыкі). Справа ў тым, што ў 1809 г., г. ЗН.135 год таму быў напісаны першы верш у беларускай мове — ,А чым жа твая дзеванька, галоўка занята“ Яна Баршчэўскага. Да яго была даробленая музыка кампазытарам Антонам Абрамовічам. Я буду яшчэ пісаць пра гэта для „Раніцы“, я мо і для „Беларускае газэ-ты“. Мог бы на тым зьезьдзе зрабіць даклад „135 год беларускае літара-туры“ (толькі ніякіх тэзаў загадзя прыслаць не магу — калі не захочуць даверыць мне гаварыць без папярэдняе апрабаты Сівіцаў, дык абый-дзецца бяз гэтага. Толькі дурань ці гад можа цьвердзіць, што я і такую тэму магу сказаць нешта антынямецкае ці падобнае). Добра было б, каб і Шчаглоў ці які Карповіч раскапалі што пра таго Абрамовіча (у Вільні мо што магло і знайсьціся, Галкоўскі121 можа ведаць), і зрабілі б падоб-ны агляд музыкі за 135 год. Дакладнейшае даты, апроч году (г. зн. ме-сяца і дня), здаецца, няма, дык прыпасоўваць можна да якога-хаця часу, абы сёлета. Ну вось што да гэтага зьезду. Тумашаў адрыс даў Вам у папярэднім лісьце, але тады ж ён яго зьмяніў на новы, новы павінен быў дапісаць Караленка (калі буду цяпер у Бэрліне — зраблю гэта). Геніюшысін ад-рыс даў там таксама, той застаецца непарушным. Рады, што мелі ўдачу ў Вільні122. I кіньце Вы пра гэтую „незразумеласьць“ Вашых вершаў навет думаць. Гэта самае казалася калісь і на маладнякоўцаў, і на ўзвы-шэнцаў, а пасьля прывыклі і навучыліся цаніць. Гэтак і з Вашай паэзі-яй будучыня і навет сучаснасьць ужо — за ёю, а што будуць пырскаць 121 Маецца наўвазе Канстанцін Галкоўскі (1875—1993), кампазытар, пэдагог, жыў у Вільні. 122 Маецца на ўвазе сьвяткаваньне 25-х угодкаў Віленскай беларускай гімназіі, на якое прыехала прадстаўнічая дэлегацыя зь Менску, у тым ліку з былых навучэнцаў, як Натальля Арсеньнева, ці выкладчыкаў, як Радас-лаў Астроўскі. 172 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. розныя Старыя камярдзёлкі з закарэлымі мазгамі ці „паэты“-няў-дачнікі тыпу Родзькі — на гэта навет чхаць за вялікі для іх быў бы гонар. Праўда, гэта балюча, што нас так адштурхнула назад гісторыя, так аб-нізіўся ўзровень нашага грамадзянства, што ізноў усплывае тая справа „незразумеласьці“, якая ўжо за нашых, будзем казаць цяпер — стараў-звышэнскіх часоў адышла была ў нябыт. Дарма, трэба глядзець напе-рад і абмінаць тое, што гісторыя ўжо была абмінула і зноў абміне, абы толькі на нармальныя часы. I яшчэ — дарма Вы крыўдзіце мяне, быццам я „зганіў“ Вашае лібрэ-та „Усяслава“, быццам яно „дрэннае“. Зусім не. Паўтараю яшчэ раз, як лібрэта — яно вельмі добрае. Але ж лібрэта — ніякі не самастойны літа-ратурны жанр, а толькі вузка-дапаможны (да музыкі). Друкаваць і раз-глядаць лібрэта як самастойны літаратурны твор ніколі нельга, і толькі. Найлепшае лібрэта ніколі ня будзе адначасна самастойным літаратур-ным творам і наадварот. Дзе хто друкаваў ці чытаў .Лўгена Анегіна“ Чайкоўскага пасьля „Аўгена Анегіна“ Пушкіна? Навэлю Мэрымэ чы-талі і чытаюць, а лібрэта бізэтаўскае „Кармэн“ ніхто ніколі не друкаваў і не чытаў. I ці можна гэтыя рэчы ставіць на адну дошку? I я толькі пісаў Вам, што для друку „Ўсяслава“ трэ было зрабіць зь яго літаратурны твор, літаратурны тэкст лібрэта, бо „рабочы тэкст“ можа цікавіць толькі вузкія колы спэцыялістых, а чытача, які возьме яго за літаратурны твор, толькі саб’е й зьбянтэжыць. Рады таксама, што ўдаецца і хочацца Вам працаваць над „3 вы-раю“123. Калі ўспомніце, дык мне лібрэта ў тым выглядзе, як было, па-дабалася больш, чымся каму іншаму (і, навет, здаецца, больш, чымся Вам самім). Дык працуйце, пэўна ж, што трэба прабаваць сябе ў розных жанрах, асабліва на сучасным бязьлюдзьдзі. Ці ж бы я раней калі, у тыя „стараўзвышэнскія часы“ браўся за публіцыстыку, ці за Юстапчыка? A цяпер бяруся, і таксама мо яшчэ да драмы дайду. Ня думайце, што толькі Вы ўжо адна такая даходная. Бяда адно, што часу няма да ўсяго гэтага даходзіць. Вось дакончыць пра Случчакоў — і то рукі не даходзяць. А тут яшчэ трэба рэцэнзіі, a яшчэ тое „135 год бел. літаратуры“, а яшчэ „Шляхі разьвіцьця беларус-кае літаратурнае мовы“. А Юстапчык „Безруч“ пачаў, першы разьдзел напісаў і тпру, хоць у галаве ўсё й бадай да канца ясна стаіць. Яшчэ дужа сьвярбяць рукі стукнуць нарэшце па Езавіце. С. Хізма напісаў прыват- 123 „3 выраю“ — апэрэта Міколы Шчаглова, да якой Арсеньнева напісала лібрэта. 173 Антон АДАМОВІЧ ны ліст рэдактару „Новае дарогі“, хоча пісаць такі самы прыватны „не-закрыты“ ліст і Езавіту (мае пачынацца: „раней паважаны сп. Езаві-таў“). Дый у друку па ім стукнуць трэба было б, надта ўжо пачынае праваслаўная маскальшчына зь яго вылазіць. У „Тарасе на Парнасе“ (друкаваў у „Віленскім голасе“) даводзіць, што для беларусаў „карацей-шы шлях на захад“ ляжаў праз... Санкт-Петербург! У сувязі з Багдано-вічам такога наплёў, што яшчэ ніводная газэта надрукаваць не наважы-лася, хоць, пэўне ж, усюды парассылаў (цікава, ці ёсьць у партфэлі „Бел. газэты“ гэты пэрл ягонае музы?). Там навальваецца на беднага Леўчы-ка’24 за тое, што каталік, а пра Багдановіча проста піша, што яго наша-ніўцы цкавалі за тое, што быў праваслаўны, а не каталік (тым часам як супраць Багдановіча былі якраз на груньце тэй самай „незразуме-ласьці“, „недаступнасьці для масаў“, „ненароднасьці“, як пазьней суп-раць узвышэнцаў і цяпер супроць Вас. Багдановіч тут запраўды толькі періпая ахвяра, бо ніхто з нашаніўцаў ніколі не падумаў „цкаваць“ пра-васлаўнага Коласа ці такую бездар, як Цішка Гартны — наадварот, яшчэ насіліся зь імі, як на веніку). Здаецца, што найбольшае, укусіла Езавіта і кінула яго ў гэтае чорнасоценства, гэта (як і сваім часам ака-дэміка Карскага) — так сказаць, „непрызваньне“. Як жа, творыцца Рада, асабліва — армія і на чале яе ня ставяць палкоўніка Езавітава, а нейкага капітана-каталіка ergo паляка. Адсюль і пырскаць на ўсё пачаў, як на „польскую інтрыгу“. Ягоны пырск з поваду С. Хізмы — такі бяздарны, няўдольны, а скіраваны проста ў „Беларускую газэту“ і ў таго, хто раней у ёй „незразумелую мову“ рабіў (чыталі, пэўне ж?). Дальбог, рукі сьвяр-бяць, ах, як сьвярбяць! А што ў Ліманоўскага125 цяжкая рука — дык мусіць, калі навет „Pa-Mao“ (?) — такая рэч — але, як з-пад ягонай рукі, дык зусім у Вас ня ідзе. Чытаў я нядаўна тое, што ён „тлумачыў“ на нейкім сходзе пра „Тараса на Парнасе“. Божа, якая ўбогасьць — яшчэ болыпая, як у Езавіта. А як вычытаў там, што пісьменьнік Лявон Крывічанін126 мае зрабіць лібрэ-та да „Тараса на Парнасе“, дык зусім сьвіснуў — чакай Пятра! Напэўне будзе не раней, як „Чужанінаў“ скончыцца, а той жа ў самой ідэі сваёй несканчальны. 124 Размова пра пісьменьніка Гальляша Леўчыка (1880—1944). 125 Пісьменьнік Янка Ліманоўскі (1896—1989) у часе нямецкай акупацыі быў загадчыкам літаратурнаю часткаю Менскага тэатру. Падрабязьней пра яго гл. адмысловы артыкул у гэтым нумары „Запісаў БШіМ“. 126 Лявон Крывічанін — псэўданім Лявона Савёнка. 174 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Між іншага, ці працуе драма? I як з маім „Рэвізорам“? Тут меліся друкаваць на рататары, як і Ваш „Звон“, але цяпер крыху заціхла. Што да „Звона“, дык Караленка, прачытаўшы, што будзе друкавацца ў „Уз-вышшы“, зусім быў зрэзыгнаваў, нагэтулькі, наколькі раней запаліўся. Цяпер буду наварочваць яго зноў, калі даведаўся ад Вас, што толькі ўрыўкі ў „Узвышшы“ будуць. Наагул, Караленка займеў тут сабе моцна-га ворага ў васобе Жукоўскай127, зь якой жыве на аднэй кватэры. Рыка-шэтам празь яго з аднаго боку, а такім самым рыкашэтам праз С. Хіз-му з другога („по православной лйнйй“) маю гэтага ворага і я. Нядаўна яна, даведаўшыся, што друкуецца на рататары Жылкаў „Тэстамэнт“, сапсавала гэтую справу так грунтоўна, што цяпер няма ведама, што зь яе будзе. Нагаварыла Бакачу, што гэта справа Караленкі й мая, што трэба правіць мову ад майго ўплыву і пачалі правіць Жылкаў „Тэста-мэнт“ — той „Тэстамэнт“, у якім я не наважыўся зьмяніць ні коскі! Доб-ра Караленка злавіў гэтую справу й спыніў, а цяпер мае надзею зноў пачаць усё ад пачатку. Жукоўская прыцягнула на свой бок свайго начальніка Пятроўска-га128; j той Таксама сьмярдзіць. Людзі, якія даўно адарваліся ад беларус-кай моўнай стыхіі (а мо й ніколі прырваўшыся да яе ня былі), хочуць нешта камандаваць у мове. I наветулітаратуры, аб якой ні наагул, ці аб беларускай паняцьця ня маюць. Даўно ўжо мае выдавацца бібліятэчка для ўсходніх работнікаў. Яшчэ Тумаш падрыхтаваў першыя зборнікі, і добра зрабіў129. Адзін зь іх ужо прайшоў праз маю рэцэнзію (па лініі службы). Цяпер я падрэкамэндаваў гэтую справу Караленку, і яна ў ягоных руках. Дык гэны Пятроўскі ўжо напісаў данос на туто, падрых-таваную яшчэ Тумашам, кніжку, напырскаў навет на апавяданьне Яд-вігіна Ш.13°, ня кажучы ўжо пра Зарэчнага, і гэтак хоча тармазіць гэтую справу, каб канчальна перабраць яе ў свае няўмелыя, але заграбушчыя 127 Размова пра Валянціну Жукоўскую (на эміграцыі Пашкевіч, 1916—2004), якая працавала ў Бэрліне ў перакладніцкім бюро „Вінэта“, выкладала на настаўніцкіх курсах. Пазьнейшая аўтарка чытанак для дзяцей і „Ангельс-ка-беларускага слоўніка“. 128 Ян Пятроўскі (1905—?) У 1944 г. быў кіраўніком беларускай рэдакцыі вы-давецтва „Вінэты“. Разам з Васілём Камароўскім і Аляксандрам Калошам апрацаваў „Нямецка-беларускі слоўнік“ (27 тыс. словаў), які так і ня быў выдадзены. 129 Выданьне таго зборніку было ажыцьцёўлена з прыездам у Бэрлін Хведара Ільляшэвіча. Усяго сьвет пабачылі сем кніжачак. 130 Згаданае апавяданьне ўвайшло ў зборнік „Дудар“. 175 АнтонАДАМОВІЧ рукі. Мы з Караленкам змагаемся і пэўныя, што пераможам. Але ўсе гэтыя інтрыгі, як бачыце, яшчэ куды больш драбнейшыя за ўсялякія менскія калішнія й сучасныя, часта псуюць настрой, асабліва Карален-ку, які, да таго ж, мусіць жыць у бэрлінскім пекле (апошнія дні там па два налёты — удзень і ўначы, і гэта жудасна; ад гораду засталося дай божа каб працэнтаў 15). Між іншага, у гэтай бібліятэчцы мае выйсьці (калі ніхто не на-шкодзіць — дык не кажэце нікому!) — Юстапчык, спачатку, здаецца, асобна „Трывога“, а пасьля і яшчэ мо што. „Трывога“ толькі крыху пад-ладжаная ад некаторых дробных недаглядаў, адна толькі драбнічка дапісаная да д-ра Клікушынае (у сувязі з тым „Сьценькам Разіным“)-Цешыць, што хоць у якім выглядзе, а пачне друкавацца ў Вас „Каханы горад“. Апрызнайцеся, што навет ня „структуры“, а мо Кіпеля крышку шкада? Бо з „структурнага“, кампазыцыйнага гледзішча тыя мясьціны зусім (і навет сьведама) апраўданыя. Мо яны выдаюцца Вам іншымі проста з такое няпрывычкі, як некаторым — т. зв. „перабоі рытму“ ў вершах (роля іх зусім падобная), якія тымчасам у беларускай навет паэзіі маюць поўнае грамадзянства (і ў Вашай таксама) і толькі тыя „незразумельшчыкі“ супраць іх. Ну, але няхай гэтым разам маё пярой-дзе, а там будзе відаць — можа й Вашая рацыя. Хацелася б толькі мець „Бел. газ.“ з тымі нумарамі (на атрыманьне яе я ўжо наагул страціў надзею) і абавязкава праз Стася — мой рукапіс і, калі можна, — копію на машынцы (аб гэтым ужо, здаецца, пісаў). Даведаўся з газэты, што ў „Узвышшы“ мае друкавацца нешта Аль-гердзіча, але што? I чаму без усялякага паразуменьня з аўтарам? Відаць „Узвышэнства як беларуская нацыянальная ідэалёгія“131. А ў ёй якраз патрэбныя былі б сякія-такія папраўкі. I каб крый божа не друкавалі з таею „папраўкаю“ ў дачыненьні да беларускіх нацыяналістых, якую некалі быў выдурыў у мяне нябожчык Казлоўскі — цяпер у ёй няма нія-кае патрэбы, трэба друкаваць так, як адразу было („памылка“ была выдуманая „задняй датаю“ на просьбу Казлоўскага). Дзіўлюся я на гэтага Віцьбіча. Нядаўна чытаў ягоны такі антыра-сейскі нарыс (перадрукавала „Раніца“, ці „Работнік“), і калі гэта шчы-ра, дык чаму гаворыць па-расейску? Калі ж „на заказ“ (хоць „на заказ часу“, як „даніна часу“) — тады проста подла й пагана. Праўда, слова 131 Артыкул „Узвышэнства як беларуская нацыянальная ідэалёгія“ за подпісам Г. Альгердзіча друкаваўся раней у „Беларускай Газэце“ (чэрвень—верасень 1942). 176 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. „маскаль“ ён баіцца, усё дылікатнічае „расейцамі“, але ж дух такі анты-расейскі — зусім антымаскальскі. Адным словам,„нейсповедймы путй твой, Господй“... I зьдзівілі, і насьмяшылі Вы мяне Шкялёнкавымі „засьцярогамі“ да „Каханага гораду“. Во ўжо дзе чэхаўскае„как бы чего не вышло“. I якраз жа з проціпаветранай абаронай там добра — бальшавікі ашукаліся й ашукалі сваіх лётнікаў, што абарона слабая — яна аказалася моцнаю. A „ідэалізацыя“ — гэта поўнае непаразуменьне, бо толькі непаразумень-не, што Валік — савецкі лётнік, гэта ж увесь час падчыркваецца! Про-ста „сьмех із панскіх ботаў“... А ўжо ўсіх нас Шкялёнак абурыў тым, што будучы ў Ліцманшта-це132, не паведаміў нікога. Калі ўжо гэтак баяўся пад’ехаць у Бэрлін, дык да яго маглі б пад’ехаць — Стась напэўна, а можа й я здабыўся б (туды пропуску ня трэба, а езьдзіць у Нямеччыне я ўжо наўчыўся і прызнаю вялікае захапленьне нямецкім чыгункам, навет у ваенным часе). Каб удаўся той зьезд, мой на яго прыезд і Вашае тое падарожжа, дык мо навет і я з Вамі ў яго пусьціўся б, як прыватны спадарожнік, бо якраз маюся выкарыстаць свой адпачынак на такое невялікае падарож-жа па Нямеччыне. Адно, што тымчасам для ўсякіх цывільных падарожнікаў — „шпэр“, быў ён да 15-га траўня, а цяпер працягнены на няпэўны час. Ну, але, хіба ж тое Вашае — было б як бы службовае. Глебчысе, магчыма, так-сама не далі дазволу з прычыны таго „шпэру“ (але ці і зь іншых якіх прычынаў). Нешта ня меў ад яе лістоў аж ад Вялікадня. 3 дому пісалі мне, што Шрэтэр праз Карповічанку ўзяў „на ўзор“ адзін нумар „Узвышша“ — і якраз, як на ліха, у чырвонай вокладцы, здаецца (а колеры ж вокладкаў у нас зьмяняліся). Яшчэ адпудзіць яго, як быка, гэты чырвоны колер (а што бык — ня бык, а бычок ён — дык напэўна, лоб, ува ўсякім разе, бычкаваты). Наагул, як бачу, у цяжкіх муках нараджаецца гэнае „Ўзвышша“ — калі ўжо аб ім трубіць пачалі, а цяпер толькі пра вокладку саймуюць. Ну-ну, паглядзім, што гэта будзе за часапіс, разьлічаны на такіх чытачоў, зь якіх „Затонуты звон“ ніхто чытаць ня будзе! Сьмех-сьмехам, але як прыгадаць усё гэта, і тое, што раней пісаў пра прафанацыю — б’е кроў у галаву й кулакі сьціскаюцца. Ну, быць ня можа, калі-небудзь ды спаткаюся ж з гэтымі Віцьбічамі й Цымбальскімі. 132 Ліцманштат — сёньня Лодзь, у пачатку 1940-х там дзеяў Камітэт самапо-мачы. 177 АнтонАДАМОВІЧ Вокладка часопісу „Ўзвышша“. 1944 А „Звону“ хай бы ўжо й зусім ня браўся друкаваць, калі так — толькі першы акт, пачатак, а там — тпру. Выдалі б тут на рататары — даль-бог, ня горш было б! А цяпер цяжэй будзе — ужо апякліся на „Рагнедзе“ (асабліва я — гэтулькі працы ўсадзіў і, дальбог, ня хвалячыся — a давёў-ткі да ладу і бадай усё тое сла-бое, што і Ізыдар у рэцэнзіі выты-каў — выгладзіў, і раптам — трэ было адставіць). Ну, але неяк мо і ўдасца зноў прапхнуць. Вось блага, што ў Менску ў Вас невясёлыя навіны. Навет у маіх ста-рых на гародзе бункер будуюць... Але ўсё ня верыцца, ня хочацца ве-рыць, каб ізноў Менск пайшоў у разьмен. Агульная сытуацыя таксама вельмі цьмяная і нічым прыемным ня цешыць. Адно цяпер ясна мне, як ніколі: толькі зь немцамі для Беларусі нешта можа быць. Толькі зь імі, што б там ня было. Што нясе перамо-га бальшавікоў — усе ведаем. Але шмат хто яшчэ мае ілюзіі наконт Ангельшчыны. Дык вось, маючы крыху доступу да першакрыніцаў, магу цьвёрда сказаць: перамога Ангельшчыны для нас — аддача Польшчы мінімум Заходняе Беларусі. У палякаў жа цяпер у дачыненьні беларусаў настрой ані ня лепшы за той, што ў балыпавікоў: вынішчэнь-не й толькі вынішчэньне. Для мяне гэта цяпер ясна, як двойчы два — чатыры, і ніякіх ілюзіяў няма. Ну, тымчасам на гэтым і скончу — ліст выйшаў хоць ужо й не такі даўжэзазны, як былі папярэднія, ды ўсё ж даўжэзазнаваты. Добра было б, каб залавіў яшчэ Стасюка. Ён Вам раскажа сёе-тое і сам. Дапільнуй-це толькі, каб наведаў маіх старых сам (можа навет і завядзеце яго) і ўзяў ад іх тое, што яны будуць мець для мяне, ато ў яго вецер у галаве й забыцца можа. Празь яго, пэўна ж, і самі напішэце й нагаварэце, што цікавейшае. А тымчасам — вітаю Вас і ўсіх Вашых. Думаю, што мае артыкулы — „Кантрабанда праўды“ і „3 музыкай і бяз музыкі“ — прыдадуцца Вам, піса-ныя спэцыяльна для Вас, для „Бел. газ.“ — каб хаця Стась не забыўся іх! 178 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Ну і самі бывайце здаровенькі, Заўсёды Ваш А.А... 26.05.44 P.S. Толькі бацьком не кажэце, што хочу ці маю прыехаць, а най-лепш наагул нікому аб гэтым. Даражэнькая сяброўка! Ужо два лісты Вам і два бацьком даўно чакаюць у Бэрліне на тую аказію, якая мелася быць із Стасем, а цяпер — зь іншай асобай, і ўсё адкладаецца. Таму мушу паслаць Вам гэтую кароткую пісульку разам зь некаторымі матар’яламі, баючыся, што аказія можа яшчэ зацягнуцца. Зборнік Ваш атрымаў, лісты таксама, за ўсё шчыра дзякую, падрабязь-ней аб усім знойдзеце ў маіх лістох, якія, спадзяюся, у рэшце рэштаў атрымаеце ж. Тут хачу толькі яшчэ напісаць аб адным, аб чым і там пісаў. На той праектаваны зьезд я ахвоча прыехаў бы, адно, калі маюц-ца мяне запрашаць, дык хай бы пасьпяшаліся ўжо. Мог бы навет зрабіць даклад на тэму „135 год беларускае літаратуры“ (якраз сёлета спаўняецца 135 год ад дня напісаньня Янам Баршчэўскім першага вер-ша па-беларуску ў новыя часы — ,А чым жа твая, дзеванька, галоўка занята“, 1809 г.; адначасна гэта і 135-годзьдзе нашае музыкі, бо да гэта-га верша была напісаная і музыка кампазытарам Абрамовічам — хай бы Шчаглоў разьведаў аб гэтым што, можа ў Вільці, і зрабіў бы падоб-нае; па-мойму, увесь зьезд варта было б правесьці пад сьцягам гэтага 135-годзьдзя; я яшчэ буду пісаць аб гэтым). Зразумела, ніякіх тэзаў наперад выслаць не магу, але сьмешна было б баяцца, каб я і на такую тэму сказаў бы нешта небагавое й шкоднае ці нецэнзуральнае. Праўда, я ўсё яшчэ ня веру, што зьезд адбудзецца (колькі разоў ужо зьбіраўся ён), але хацелася б выкарыстаць гэтую нагоду, калі яна будзе. Можа з гледзішча бясьпечнасьці лепш было б, каб зьезд адбыўся ня ў Менску, а ў Рызе — гэта ж сталіца Остлянду, значыцца, і Беларусі? Але і ў Менск прыехаў бы. Толькі бацькам маім не кажыце, што хачу й зьбіраюся прыехаць. Перадайце ім, калі ласка, укладзеную тут пісульку. Тымча-сам вітаю Вас і ўсіх Вашых, Заўсёды Ваш А. Адамовіч 05.06.1944 179 АнтонАДАМОВІЧ 09.06.1944 Даражэнькая сяброўка! Таму, што бэрлінская аказія зацягваецца, а Саўчук у жонкі, паста-навіў я прасіць Караленку пераслаць яму тыя лісты Вашы (ужо аж два!), што ляжаць у Бэрліне, а можа й некаторыя артыкулы для „Б. Г.“ — для перадачы Вам, дык, магчыма, атрымаеце іх разам із гэтым. Тут хачу на-самперш папярэдзіць аб тым, што мы нядаўна даведаліся наконт было-га віцебскага бюргермайстра, а цяперашняга, здаецца, капітана БКА і нейкага кіраўніка моладзі133. Ён, аказваецца, цяпер трымае сталы кан-такт зь юзікавымі, а дакладней — з Алесевымі хлопцамі134, так што — усяго спадзявацца можна адяго й ягоных прыхільнікаў. I гэта — не „зась-цярогі“ й ня паніка, а самая дакладная праўда. Пачатак яе я ведаў яшчэ ў Менску, але пазьней думаў, што Менск і ўваходжаньне ў Раду ды інш. вылячаць яго. Папярэдзьце аб гэтым абавязкава Вашага бацьку, ня шкодзіла б, каб ведала гэта адпаведная ўстанова і ці ўзяла на мушку, ці прынамся трымала б руку ў яго на пульсе. He зьлёгкавацьце гэтымі пе-расьцярогамі — пасьля можна кравава шкадаваць, як ужо ці раз шкада-валі, а то й зусім галавою налажыць. — Сваіх навінаў асаблівых ня маю. „Раніцу“ чытаеце, дык, пэўна ж, пазнаеце мяне. Зараз будзе памфлет С. Хізма „Не кладзеце пальца ў рот“ — адказ некаторым, што пачулі сябе закранутымі рыкашэтай справаю Апанаса (між іншага, Рада такі адазва-лася й прыслала „Раніцы“ даволі-ткі бесталковую паперку ў вабарону Апанаса і каб царкоўных справаў безь яе не чапалі). Тады будзе далейшы працяг анты-Езавіцкае кампаніі — у шэрагу артыкулаў і між іншага, і спэцыяльне зраблю зь яго маленькага-маленькага. Бяда, што за гэтым да іншага рукі не даходзяць. Але ўжо на варштаце — рэцэнзія на „Сягоньня“, хутка будзе (можа і спэцыяльны варыянт для „Б. Г.“). Чыталі Дальнага ў „Новай Дарозе“? Будзе здачы і яму — троха, а то й многа. Сядура прыс-лаў у „Раніцу“ цэлы пуд пра Сяднёва135, але між пары трапных заўвагаў і мора глыбіннага пустаслоўя, шмат выпадаў супраць Вас, у ваднэй кучы з Цымбальскім (і мяне, грэшнага, здаецца, у ваднэй мясьцінцы „похо-дя лягнул“ — алеўсіх — без паказаньня прозьвішчаў). Выпады, зразу-мела, сьвету ў „Раніцы“ не пабачаць, а магчыма і ўвесь артыкул. Для цікавасьці мо як-небудзь выражу гэтыя выпады й прышлю Вам. Як із 133 Маецца на ўвазе Ўсевалад Родзька. 134 Відаць, маюцца на ўвазе савецкія партызаны. 135 Пісьменьнік Масей Сяднёў (1915—2001) у 1943—1944 гг. жыў у Беластоку, быў карэктарам у „Новай дарозе“, працаваў у Беларускім камітэце. 180 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Вашым зьездам? Цяпер, калі інвазія, мусіць ізноў будзе пшык, але каб было і запрасілі — прыехаў бы. Здаецца, што на Менск бальшавікі перці ня будуць — цікавей ім на Румынію на злучаньне й напярэймы хаўрусь-нікам. Але — усё можа быць. Як падумаю, што можа быць з бацькамі — за галаву бяруся, але ніякае рады няма. Надзея — на Бога і крыху на сяброў, на Вас першым чынам. Пішэце! Заўсёды Ваш ... 12.06.44 Даражэнькая сяброўка! Зьезьдзіў у Бэрлін і яшчэ пішу Вам лісты, так што лістоў маіх ад Саўчука мусіце атрымаць проста кучу (4 калі ня мыляюся). Даведаўся, што артыкул мой „3 музыкаю й бяз музыкі“ ўжо пасланы, а „к... праў-ды“ нятолькі не перадрукавалі, але нейдзе загубілі... Сьвінства, бо ар-тыкул застарэць можа, а для менскага чытача можа быць якраз ціка-вым. У мяне засталася пісаная пад капірку копія яго, якую пасылаю тут. Машыністкам, праўда, справіць клопату — сьлепаватая, хоць я й стараў-ся „выясьніць“. He марынуйце ж і Вы, не загубеце! Калісь пасылалася Вам падобная копія артыкулу „Пасварыліся й прагаварыліся“, але ча-мусь яго ў „Б. г.“ ня было — цікава чаму? Ён жа такі актуальны для Бе-ларусі быў, і „Раніца“ ледзь датыкалася, пакуль я нарэшце махнуў ру-кой, пастанавіўшы, што „Б. г.“ не надрукуе. Яшчэ даведаўся, што аказія ў Менск вельмі няпэўная, будзе хіба ў канцы чырвеня, але назад ён нічога ня возьме, бо будзе езьдзіць па Беларусі й дадому. Дык „Каханы горад“ — рукапіс, а калі ёсьць, і машыновую копію, вышліце мне, калі ласка, поштаю заказным. Бачыў, што шчаглоўская манаграфія ў вас скончылася, і цяпер маю надзею, што, як Вы абяцаліся, пачнецца „Ка-ханы горад“. Паглядзім, ато я ўжо надзею страціў пабачыць яго калі-небудзь друкаваным (ужо, дзякуй Богу, за паўгоду яму веку перавалі-ла... Здаецца, раней артыкулы сп. М. Шкялёнка ў „Б. г.“ так доўга не марынаваліся, калі я там быў...). Даведаўся яшчэ болып пра віцебска-га бюргамайстра і яшчэ настойліва перасьцерагаю. Ён, аказваецца, падрадзіўшыся ўвайсьці ў кантакт з „хлопцамі“ і выдаваць іх немцам, робіць — і зусім сьведама — наадварот: выдае немцаў і ўводзіць іх у ваблуду. За гэтым можа яшчэ й шмат пайсьці. Адыйграла ў гэтым ролю нейкая жанчына, быццам бы ягоная жонка цяпер, раней шофэр. Ой, не пакіньце гэтага без увагі — і мая, і караленкава просьба, паверце нам абодвум, што ведаем дакладную праўду, а не „засьцярогі“ й „падоз-раньні“, але ўсё дакладна, зразумела, можна было б выясьніць хіба ў гаворцы, а ня ў лісьце. Караленка атрымаў ліст ад сынка, дзякуе й вітае 181 Антон АДАМОВІЧ і настойліва просіць — ужо каторы раз — пераслаць у „Раніцу“ як-не-будзь камплекты менскіх газэтаў — вельмі патрэбныя. Чытайце „Бібліятэчку каліноўцаў“136 і ня дзівіцеся — задумалі мы шырака, па-куль ідзе, няма ведама, як далей. [...] пра Вас артыкул „Паэтка нацыя-нальнай рэвалюцыі“, мусіць, звацца будзе. Дам здачы рэцэнзіяй і „Но-вай Дарозе.“ Цікава, як у Менску паглядзяць на новы артыкул ,Арыен-тацтва — хвароба беларусаў“... I наагул — пішэце! Пакуль вітаю, заўсё-ды Ваш... Даражэнькая сяброўка! Атрымаў ліст з „Каханым горадам“. Вялікі-вялікі дзякуй за яго! Хоць і ня ўвесь, але тое, што ёсьць — якраз, бадай, найпатрэбнейшае: пачатак якраз у мяне ў чарнавіку вельмі цяжка рашчытаць, а канец, апошні разьдзел, перапісваючы, зусім быў перайначыў, дык у чарна-віку яго зусім ня было. Ня было таксама і „Ўставак“, якія дужа добра, што захаваліся. Цяпер бяруся перапісваць яшчэ раз — і — у „Раніцу“. Адно бяда, што нешта ад Караленкі ні слуху, ні духу — ні ліста, ні „Ра-ніцы“, ні „Работніка“ — і гэта ўжо ад 22-га — ніколі яшчэ так доўга ня было. Баюся, каб ня здарылася чаго. Сяньня шлю лісты ўваўсе канцы, і ў Камітэт, і ў Рэдакцыю. Калі зь ім, крый Божа, што якое — для мяне гэта будзе страшэнна: ён у мяне адзіны чалавек у Бэрліне сярод усяго таго іхнага „грамадзянства“, дальбог, нічым ня лепшага, чым тое ў Ва-шым лягеры137, на якое Вы жаліцеся. Але ж, Ваш ліст, поўны жалю й тугі, так зразумелай і мне, можа навет — такойсамай,якіўмяне. I я жтут сярод„русскогоморя“ — праў-да, гэта „чйсторусское“, а ня з нашых гадаў-перакінчыкаў, як у Вас, але чым яно вельмі лепшае? I я ня раз і раней, і цяпер пачуваў зайздрасьць да ўкраінцаў. А што да нашых — у мяне часам бывае самы чорны пэ-сымізм. Нядаўна я перачытваў артыкул Ластоўскага пра царкоўную вунію ў „Крывічы“138, які нейдзе выпадкова папаў і прыслаў мне Кара-ленка. I мне здалося, што выснаў аўтара — што вунія распалася, бо была нятрывалай, як і ўсякія „межеуткй“ і „промежуткй“ — можна пашы-рыць і на ўсю беларушчыну. Ці ж не таксама ўсё наша — ад мовы пачы-наючы — нейкая „вунія“, „межеуток“, „промежуток“ між усходам і 136 У сэрыі „Бібліятэчка каліноўцаў“, праўдападобна, выйшла толькі адна кніга — Вацлава Ластоўскага „Што трэба ведаць кажнаму беларусу“. 137 Пасьля эвакуацыі зь Беларусі й кароткага побыту ў Кёнігсбэрзе Натальля Арсеньнева з сынам месяц правяла ў лягеры каля гораду Форст. 138 Маецца на ўвазе часопіс „Крывіч“, што выдаваўся ў Каўнасе ў 1920-х гг. 182 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. захадам, маскальшчынай і пальшчынай — і, значыцца, таксама нятры-валае? А ў сэнсе нацыянальнага характару — такое „ні рыба, ні мяса“ — і так лёгка распушчаецца ў першым-лепшым чужым моры... Гэта пачуваў я ня раз у жыцьці. I тую зайздрасьць да ўкраінцаў. Раней навет зьяўлялася такая думка: ці ня варта наагул цалкам пера-кінуцца на ўкраінскі бок? Гэта было б куды прагрэсіўней, чым тое іхнае перакінчыцтва на расейскі або польскі бок. Тут і моўная, і ўсякая блізка большая, і, заадзіночыўшы разам сілы, можа і льга было б што-небудзь вырваць? Але пазьней, як я пазнаёміўся бліжэй з украінскай масай, а не інтэлігенцыяй толькі, як пазнаў усё „хараство“ ўкраінскага канвою на этапе і ўкраінскага пэрсаналу ў турме — адвярнула мяне ад іх назаўсё-ды. He, ужо будзь што будзе, лепш загінуць у поўнай адзіноце супроць цэлага сьвету, чым перакідацца хоць на які бок, хоць сабе і на ўкраінскі. Ну, але ўсё ж добра, што зрабілі даклад і прачыталі ім вершы — няхай ведаюць, што й мы ня лыкам шытыя. Даклад Шчагловаўяўляю сабе і з боку мовы, і наагул, але ўсё ж маладзец. I што падтрымвае Вас у спрэчках, хоць і слаба (большага ад яго вымагаць цяжка, ён жа яшчэ такі „малады беларус“). А рэшта — пэўна ж, сьмецьце і паскудзтва. Пра Дэмчанку139 Караленка ведае даўно, і ад мяне (праз Вашую інфарма-цыю), і пераканаўся ўжо на асабістым зь ім знаёмсьцьве (яны ж адра-зу былі ў Бэрліне, і Цыбулькін рэкамэндаваў свайго лепшага сябру — і пасябравалі ж нездарма). Бяда толькі, што ў Цыбулькіна ёсьць рука ў Остміністэрыюме, і мова (чаго зусім няма ў Караленкі), дык цяжка бу-дзе даць рады. Я напісаў Караленку, каб настроіў новых радактароў (ня ведаю, ці пісаў я Вам, што ўжо Стась Станкевіч140 і баранавіцкі Шыш-ка141 атрымалі прызначаньні на галоўнага рэдактара і заступніка й па-ехалі ў Ліцманштат уладкавацца зь сем’ямі? I наагул, з Вашага ліста ня відаць, ці атрымалі Вы мой папярэдні ліст?). Што гэтая поскудзь лае „Беларускую газэту“ — гэта лепш. Значыц-ца, добрая была газэта. Як я цяпер падумаю і ўспамінаю, перабіраю ў памяці ўсе беларускія газэты, якія калі-небудзь удавалася мне чы-таць — не магу ня прыйсьці да выснаву, што „Б. г.“ з усіх іх ад пачатку й да канца свайго існаваньня была найбольш беларускаю. Праўда, апошнім часам праз гэтую беларускасьць прасочвалася крышку дэм- 139 Дземчанка — рэдактар „Беларускай газеты“ ў 1944 г. Увосень 1944 г. да-лучыўся да Камітэту вызваленьня народаў Расеі генэрала Власава. 140 Станіслаў Станкевіч (1907—1980) увосень 1944 г. узначаліў „Раніцу“. 141 Шышка — рэдактар „Баранавіцкай газэты“. 183 АнтонАДАМОВІЧ чанкаўшчыны, царкоўна-папоўскай, але ўсё ж не зашмат, беларускае сэрца заставалася. Ці ўдасца нам яшчэ калі мець такую газэту? На „Ра-ніцу“ малая надзея. Стась Станкевіч ужо добра зужыты чалавек, a Шышка — вэгэтэрыянец. Але ўсё ж можа як наляжам усе — і мяне це-шыць, што й Вас цягне да працы ў газэце (гэта, пэўна ж, не канечна, каб у Бэрліне, хоць і Бэрлін ня горшы канец — не такі ўжо жах). Калі Вы пішаце: „ня ведаю, ці буду яшчэ калі пісаць“ — дык для мяне — гэта толькі мера глыбіні Вашае тугі, але ў літаральнасьць гэта-га — дазвольце не паверыць. Вы будзеце пісаць, Вы ня можаце ня пісаць, Вы мусіце пісаць. I ведаеце — гэта ж адзіны ратунак для ўсіх нас. Якое ж жыцьцё перад намі на бліжэйшую будучыню, апрача літаратур-нага? Аў лес хадзіць плакаць — гэта можа й болыпае аблягчэньне дае, але ж для мяне — недаступна... I Вам — можа ня варта? Але ж — і мне так хацелася б быць дзе бліжэй да Вас. Ці доўга Вам яшчэ сядзець у тым Форсьце, у лесе плачу, у лесе гэтых перакінчыкаў — Дэмчанкаў і іншых? Здаецца, што і Рацібор — ня так ужо асаблівае што. Маю Лявонаў адрыс (яны сядзяць таксама ў лягеры), мо напісалі б яму самі, разьведалі, што як (я ўсё зьбіраюся напісаць, ды неяк не дабяруся). Вось адрыс: Leon Ssawionok 9a Lager Birau über Heydelbreck 6 o/s Baracke 1640 Stube II/11 Бацькі Антона Адамовіча: айчым Аляксандар Івашкевіч і маці Паліна Івашкевіч 184 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Наагул, Рацібор142 — гэта крыху задалёка і ад мяне, і ад Бэрліну, можа крыху заблізка ад бальшавікоў (хоць, праўда, ня вельмі). Ну, але можа там спакойна (і нудна?). Ці ня зьбіраецеся Вы пад’ехаць да свае братавае (хоць на розьведкі) — мо гэта было б найлепш? Але наагул баюся што-небудзь раіць — хто яго ведае, дзе цяпер лепш. У мяне таксама невясёла. Бацькі жывуць у гатэлі, у пакойчыку, за-валеным рознымі рэчамі. Ну, але гэта яшчэ б дарма. Галоўнае, што ня хочуць іх прапісваць і ўсё пагражаюць здаць у які-небудзь лягер. Бяды, што сюды наперлі й пруць розных эвакуяваных, і кватэру, пакойчык навет знайсьці ані нельга. Яшчэ адна бяда — у багажы прапала адно месца рэчаў, дзе былі іхныя падушкі, коўдры, бацькавы порткі, крыху бялізны... Чыгунка шукае, але мала надзеі. Атут яшчэ лётаць над намі ўзяліся. У сыботу быў над намі паветра-ны бой. Ссадзілі самалёты (і 8 сваіх галавой палажыла), саскоквалі зь іх парашутыстыя, адзін згарэў лятучы... Праўда, старыя ня вельмі ба-яцца, але трэба затое быць разам зь імі ў такім поўкэлеры — ніякае ня сховішча... Але часам як бы хоча прарвацца ў іх: „Чаго ехалі? Гінуць — прасьцей і лепш на месцы было 6...“ А тут яшчэ й зь ядой, пакуль да картак прывыкнуць — тугавата, малавата... Яшчэ Вам адна рада. Можа, варта Вам зайсьці ў Бэрліне да д-ра Курца (Propagandaministerium на Kanonierstrasse, нумару ня памятаю, але знайсьці лёгка) і, прамацаць грунт, ато й папрасіцца да нас, у Antikomintern і дакладней — у Freyburg. Можа што й выйдзе (нумар ці 4, ці 40). Атрымаў паштоўку ад Комара. У Позэне143 кватэраў няма, сядзяць унейкім лягеры Arbeitsarnt‘u'^, блага, з працай — ніякіх пэрспэктываў. Гэта, значыцца, у Рады, зь якой Вы хацелі ехаць. На ўсякі выпадак даю ягоны адрыс — мо там што пра бацьку Вашага даведацца можна: Weissruthenische Vertrauensstelle Posen, Raiffensenalle №2 (за дакладнасьць ня ручаюся, сьпісваю дакладна зь яго). Карйленку напісаў, каб слаў Вам „Раніцу“, дык калі ён ёсьць і „Ра-ніца“ выйшла, можа, атрымаеце. Як толькі даведаюся што — напішу, не чакаючы ад Вас навет. I Вы таксама пішэце. Можа як захочацца ісьці ў 142 Рацібор — сёньня горад Рацібуж у Сылескім ваяводзтве Польшчы. 143 Позэн — Познань (Польшча), тут некаторы час заставалася БЦР і прад-стаўнікі іншых арганізацыяў, эвакуяваных зь Менску. 144 Arbeitsamt — арганізацыя працы ў нацысцкай Нямеччыне. 185 АнтонАДАМОВІЧ лес і паплакаць — напішэце лепш, хоць і з плачам, з тугою — будзем нек трымаць адзін аднаго. I каб бліжэй як да нашых людзей старайцеся. Цяжка на душы, Наталачка, як ніколі, здаецца, ня было. Галоў-нае — хоць бы дзе прасьветлінка, хоць бы якая пэрспэктыва. Толькі чорнае наперадзе. Але часам выблісквае нейкая — дурная? — надзея (мусіць, тая, што glupich matka), што раптам неяк усё перакруціцца і пойдзе, хутка пойдзе на лепшае. А можа ж? А часам думаецца — мо ўжо й лепіп было б, каб тады тая міна — раз і ўсіх падмяла на той сьвет... Прынамся, гэтага ўсяго не перажывалі б, і было б адно вялікае й спакойнае, ніякае нічога... Ды не — усё ж жыць лепей! Дык будзем жыць, „на зайздрасьць і злосьць усялякім“ — як добра самі пісалі некалі. Тымчасам на гэтым і скончу. Пішэце, ня сумуйце, ня тужэце, ня плачце — і што я магу больш параіць Вам, апрача гэтага „ня“? Як і Вы мне, пэўна... Будзем трымацца! Вітайце ад мяне Шчаглова, сынка — а больш ці варта каго каля Вас? I самі мацуйцеся, трымайцеся, жывеце, пішэце — Заўсёды Ваш А... 31071944 Даражэнькая сяброўка! Атрымаў Ваш ліст. Караленкавы лісты зусім зьбілі мяне з панталы-ку, і я ўжо думаў, што Вы перабраліся ў Бэрлін, дык чакаў на весткі ад-туль. Цяпер высьвятляецца, што Вы толькі прыяжджалі туды, а пера-езд назусім яшчэ не адбыўся. Можа стацца, што да гэтага часу Вы ўжо пераедзеце, і ліст разьмінецца з Вамі, але ўсё ж пішу на Форст. Добра было б, каб у выпадку пераезду Вы паведамілі мяне наперад, а таксама, каб датавалі лісты для лягчэйшай арыентацыі, дзе Вы. 20-га ў Бэрліне маюць ладзіць акадэмію па Луцкевічу, Караленка прасіў, і мне хочац-ца прыехаць, але малая надзея — дужа цяжка з гэтым цяпер. Але буду старацца, як мага. Мо і Вы пад’ехалі б, але баюся прапанаваць, бо можа стацца, што мне ня ўдасца вырвацца. Справы мае крыху як бы пачынаюць лепшаць. Бацькоў нарэшце прыпісалі, але гэта і ўсё. Кватэры няма і няма надзеі на яе, але з гатэлю ня гоняць іх і не пагоняць — пакой быў завалены рэчамі і нікому не патрэбны, хоць для жыцьця ім зусім выгодны. Бацьку павінны ўзяць на нейкую працу — яму яшчэ няма 66 год. Пагаворваюць, што й мяне мо-гуць змабілізаваць у армію ці ў ваенную прамысловасьць. Але, можа, адверне. Згубленае адно месца бацькоўскага багажу не знаходзіцца, і 186 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. малая надзея, каб калі-небудзь знайшлося. Бацьком тут вельмі падаба-ецца, каб адно людзі ветлівыя былі і... каб есьці крыху болып (гэта ж і маё пажаданьне, але што ты зробіш?). Як бачыце, вясёлага мала, хоць ужо ня так і сумна. Чытаў ужо ў савецкіх газэтах першыя весткі пра ўзяцьце Менску. Сволачы! — даруй-це за рэзкі выраз. I цешацца, і хлусяць да вар’яцтва і так подла. Зь бе-ларусаў тымчасам адгукнуўся адзін Колас (як зазвычай, вельмі под-ленька). Перадавіца „Правды“ тшз: „Немцы перейменовалй Белорус-сйю в Мйнско-Барановйчскйй округ, а белорусов — в белорутйнов“ (гэта Weissruthenen так зразумелі). Аб гэтым напісаў ужо артыкулец, мо будзеце чытаць у „Раніцы“. Пішуць, што ў Менску зьнішчаныя ўсе ка-мяніцы, і захаваліся толькі часткава Дом ураду і Дом Чырвонай арміі. Аяк пішуць пра леташні выбух у тэатры: „ВМйнском городском теат-ре немцы органйзовалй торжество, шумно трубя о нем no всему го-роду. В театр прйшлй гйтлеровскйе головорезы, офйцеры-эсэсовцы, палачй й йх нйчтожные прйхвостнй. Партйзаны посетйлй театр несколько раньше, u в самый разгар фашйстского торжества взле-тело на воздух более 30 негодяев й еіце более іоо было ранено“. Дык ведаеце цяпер, як гэта было? Значыцца, Ваш сын — у ліку „негодяев“, „головорезов“, „эсэсовцев“, „палачей“. Калі я чытаў гэта, ува мне закіпе-ла страшэнная злосьць. Тым гарчэй, што бясьсільная. Але каб, здаец-ца, сустрэў калі гэнага „него0яя“-аўтара (подпіс — Мікола Садковіч, „перевод с белорусского“, здаецца мне, ці не Матусэвіч) — ён бы ў мяне напэўна „езлетел на воздух“! А вось вершыкі (цытаты, невядома, з чаго): Пясок нам лажыўся пад ногі, Вятры завывалі, гулі, Да Мінска усе нас дарогі 3 Усхода на Захад вялі. Час блізак святой перамогі, Шчасьлівы, таварышы, пуць! Праходзяць за Мінскам дарогі, Дарогі на Захад ідуць Ах, каб гэта калі можна было ізноў чытануць ім „Шчасьлівы, тава-рышы, пуць“ — не на Захад, а на Усход, у свае бярлогі. Вунь Комар піша, што бачыў нейкага знаёмага з Цывільфэрвальтунгу145 зь Менску, і той ‘к Ziwilverwaltung (ням.) — цывільная адміністрацыя. 187 Антон АДАМОВІЧ казаў, што ў кастрычніку зноў будзем у Менску. Пэўна ж, гэта не аўта-рытэтна і навет зусім дурніца, але каб жа! Зь іншых іхных навінаў — на месца Прыляжаева выступіў з такой самай чаўпнёй ягоны сябра акадэмік Нікольскі146 і„доказывает в том же духе“(мусіць, памрэ хутка таксама). Зь небеларускіх навінаў цікава пра V-147. Перш нейкія іхныя „вялікія спэцыялістыя“ высьмейвалі ў спэцыяльным артыкуле, што гэта — дурніна проста. Такія ж весткі да-валі і з ангельскіх газэтаў. А цяпер інакш пяюць. Найграюць, што „ня-гуманна“, „барбарска“. А з ангельскіх газэтаў падаюць: чытачы аднае Газэты закідаюць яе лістамі. Адзін піша: „Трэба змусіць немцаў пера-жыць тыя жудасьці, якія перажываем мы ад іхнага V-і.Дзеля гэта-га трэба сыстэматычна і плянава зьнішчаць усе іншыя гарады, дзе жыхарства больш за 5000. Нашая афіяцыя ў стане рабіць гэта“. I хоць прыкра ад сьведамасьці, што яны запраўды ў стане і могуць пачаць рабіць гэта, але й нейкае задаволеньне: аказваецца, што V-1 — зусім ня нешта сабачае, як спачатку яны ўдавалі. 3 надзеяй і нецярплівасьцю чакаю на V-2, V-3 — толькі на іх і надзея, мо як павернуць увесь ход. Бо павярнуць яго можа толькі цуд, а такім цудам можа быць толькі нейкая магутная новая зброя. Праўда, для бальшавікоў дык можа паўтарыцца нешта падобнае да калішняга „Цуду над Віслай“, і Варшава абярнуцца ў тое, чым быў для іх ворагаў Сталінград (сытуацыя зусім падобная). Адным словам, мо яшчэ як і „загляне сонца“... Ну, бэрлінскія навіны Вы, пэўна, лепш за мяне ведаеце. Ці чытае-це „Раніцу“? Ці чыталі маю рэцэнзію на „Сягоньня“ і як яна Вам? Ці чыталі „Нявольніка Дагамэі“ (праўда, яшчэ толькі пачатак). Усё зьбіра-юся ўзяцца за „Каханы горад“, ахвота, між іншага, і Кіпелю насыпаць на хвост, але хіба вазьмуся тады, як „Нявольнік“ скончыцца. На варшта-це — артыкулец пра Труса (29-га — 25 год ад сьмерці), будзе працягне-на і маленькая нітачка да нашых „маладых эпігонаў“. У „Работніку“, які мае выходзіць на 6 бал., маю друкаваць артыкулы пра вершаскладань-не, каб пасьля зь іх выйшаў падручнік. 3 Караленйам ужо даўно абга- 146 Мікалай Нікольскі (1877—1959), беларускі гісторык, дасьледнік гісторыі рэлігіі. Падчас вайны заставаўся ў акупаваным Менску, быў зьвязаны з савецкімі партызанамі, у 1943 г. выведзены ў партызанскую зону. 147 Размова пра Фау-1 — самалёт-снарад (крылатая ракета), што быў на ўзбра-еньні арміі Нямеччыны ў канцы Другой сусьветнай вайны. Назва па-ходзіць ад ням. Vergeltungswaffe (зброя адпомсты). Упершыню ўжытыя 13 чэрвеня 1944 г. для авіяўдараў па Лёндане. 188 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. ворана, першы артыкул ужо паслаў (ён некалі меўся быць у дадатку да „Бел. Газэты“ — „Жыве Беларусь“, памятаеце, можа). Ахвота брацца і за гісторыю літаратуры, і, мусіць, пачну з артыкулу пра 135-годзьдзе бела-рускай літаратуры ў сувязі з Баршчэўскім. Ато значыць — малапісьмен-ныя ў літаратуры вакачы перапісваюць і апісваюць і самарэклямуюц-ца із сваймі „навуковымі працамі“, а я ўсё ніяк не магу дайсьці, каб вылажыць тое, над чым думаю ўсё сваё сьведамае жыцьцё. Вось гэткія мае цяпер пляны й працы. „Жоўтую восень“ узяў у Найдзюка, забыўся Вам напісаць аб гэтым (экзэмпляр на машынцы). Каб гэта перапісаць хоць бы на машынцы „Пад сінім небам“148. Атрымаў цікавы ліст ад Саўчука. Піша пра Грынблата149, што зас-таўся, і апошнімі днямі навет наглець пачаў. А гэтаму гаду яшчэ і „ор-дэн“ начапілі. Я ўжо напісаў Саўчуку, што, будучы на ягоным месцы, устрэліў бы гада. Але ёсьць надзея, што мо бальшавікі выправяць чу-жую памылку й павесяць (адна ўцеха, што мы ў вацэнцы гэтага прахво-ста й жыдзюгі ня мыляліся, і што болып ужо зь ім ня будзем мець да-чыненьня. Шкода, што зь ягоным „покровйтелем“ Панінам так ня ста-лася — сядзіць у Кёнігсбэргу). Праехала праз Кёнігсбэрг Вержбаловіч з дачкой15“, шукаючы іншых тэатральных. Глебчыха... зьбіраецца вы-ходзіць замуж, і гэта паважна (цікава толькі, за каго — Саўчук ня піша — і ці не палітычны гэта які фокус). Касяк151 паехаў у Прагу і хоча назад у Кёнігсбэрг, але там так радыя, што яго пазбыліся, што і ня ду-маюць назад прасіць ці прыймаць навет. А „найпрыямнейшую“ мне навіну напісаў Саўчук пра дзяўчынку. Перад самым ад’ездам яна прыходзіла і пыталася, як ён раіць — ехаць ці не. I ён параіў... застацца. „Яна прымружыла вока. „Вы так думае-це?“ — і памаўчаўшы дадала: „Я так і зраблю“, — і адыйшла паволіз сваёй скрынкаю“, — піша Саўчук. I мяне грызе, што яна магла прыняць Саўчукову параду, як маю — бо праз Саўчука атрымлівала заўсёды і 148 „Пад сінім небам“ — першы зборнік твораў Натальлі Арсеньневай, выйшаў у Вільні ў 1927 г. 149 Маецца на ўвазе беларускі савецкі гісторык Майсей Грынблат (1905— 1983). 150 Адамовіч памыляецца, артыстка менскага тэатру Барбара Вержбаловіч (1901—1967) ехала не з дачкой, a 3 пляменьніцай — Галінай Ганчарэнкай (Руднік), якой яна апекавалася пасьля арышту маці Галіны ў 1937 г. 151 Іван Касяк (1909—1989) у 1941—1944 гг. быў адным з ініцыятараў аднаўлень-ня БАПЦ, сябра БЦР, намесьнік прэзыдэнта БЦР на Глыбоцкую акругу. 189 Антон АДАМОВІЧ лісты, і весткі ад мяне. Вось як выйшла! I цяпер мне баліць гэта болын, як балела. Але нек учора ўздумалася, чаго мне найбольш шкода з па-кінутага ў Менску? I выйшла: яе і кніжак. I тут жа дадумалася: і Яна ж у мяне кніжная, выдуманая, а рэальная яна — пэўна такая, якой Вы ба-чылі яе на тым банкеце, і ці варта такую шкадаваць. I тады ўспомнілі-ся Есенінавы радкі: Н пускай мне шепчет тйхйй вечер, Что была ты песня й мечта, Все ж, кто выдумал твой гйбкйй стан й плечй — К светлой тайне прйложйл уста. На гэтым неяк і супакоіўся. Усё ж, ейны вобраз (без раскладу на „гйбкйй стан u паечй“, суцэльны і можа „выдуманы“ запраўды вобраз) застаецца ў мяне, і будзе яшчэ балець. Усё гэта складаецца Юстапчыку на аповесьць „Восеньскія скрыпкі“, якую ён мае пачаць увосені (сюжэт збольшага вырысаваўся яшчэ раней, а цяпер атрымаў завяршэньне). Ну, на гэтым, мусіць, і скончу. Пішэце Вы, хоць пакрысе. Чытаў у „Раніцы“ пра той Ваш выступ перад украінцамі (А. Д. — мусіць, Дзем-чанка пісаў — дзе ён? 3 Караленкавых лістоў выглядае, што ў рэдакцыі як бы не працуе). Шчаглову перадайце прывітаньне, і за той даклад асабліва. Ці маеце якія весткі з Раціборгу? Я чуў (але збоку, не ад на-шых), што там вельмі блага, наехала шмат уцекачоў, сьпяць на падло-зе і зьбіраюцца ледзь ня ўсіх здаць у ваенную прамысловасьць (зрэш-ты, гэта ўсюды, баюся, каб і нашых бэрлінцаў не зачапіла). Што пара-бляе сынок і кім будзе ў „Раніцы“ працаваць? А яго ці ня могуць куды хапіць? Ды няхай яго ўсё адверне. Хоць вось сьвежыя весткі з радыё — англа-амэрыканцы высадзіліся ў Тулёні. Пагана. Няўжо давядзецца і нам так марна згінуць? Ну, але тымчасам будзем трымацца. Ня журэцеся, пішэце і наагул, і мне хоць пару радкоў, вітайце знаёмых і бывайце здаровенькі. Заўсёды Ваш АнтАдамовіч ‘ 1508.44 P.S. Ваш №8 ці 2 — бо Вы і так, і так пісалі? Даражэнькая сяброўка! Нарэшце рукі дайшлі да ліста. Дайшлі б і раней, але гэтыя дні ўсё адбіралі шмат часу алярмы. Яшчэ як я быўу Бэрліне, быў пералёт праз нас (у панядзелак), даволі даўгі. Найгорш, што ў самым Фрэйбургу і зусім недалёка ад гатэлю, дзе жывуць бацькі, зваліўся неразарваны 190 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. снарад ад фляку, т. зв. Blindgegner, і выбухнуў, параніў аднаго чалаве-ка так, што той хутка й памёр, высадзіў вокны ў двух-трох бліжэйшых дамоў, адбіў рог аднаго дому. Гэта ўсё прыемнасьці фляку152, якіх раней тут ня ведалі, калі ён быў далей. Але ўсё-ж гэты фляк састрэліў тады ў нашай ваколіцы 7 самалётаў. Пашкодзілі троха адну каляіну чыгунач-нае лініі, дык цягнік мой спазьніўся на гадзіну. Да гэтага часу якраз падасьпеў форалярм153 (былі ў Вас у Бэрліне), а я рушыў у сваю 8-кілё-мэтравую дарогу пры ягоных гуках, думаючы, як добра, што гэта ня ў Бэрліне, і за 3 кілёмэтры ўжо „наслаждался“ гукамі энтварцунгу, а так-сама хоць і цёмнай, але слаўнай восеньскай ноччу. Назаўтра, у ваўторак, зноў быў пералёт, у сераду зноў — і пры тым вялікі, каля 2-х гадзін толькі лёталі, зноў зваліўся Blindgegner, толькі далей і без ахвяраў, на гарод, а другі — у суседнюю вёску, параніла двух. У нашай ваколіцы састрэлілі ўсяго 1 самалёт, хоць лёталі іх шмат. Учора, у чацьвер, чакалі іх зноў, бо звычайна яны як пачнуць, дык дзень-у-дзень, а тады адпа-чываюць. Але ўчора абышлося, сяньня чакаем, а можа, Бог дасьць, ізноў пранясе. Бачыце, якія бываюць у нас прыемнасьці. Фрэйбург на паштоўцы 1940-х гг. 152 Flak (ням.) — зэнітка. 153 Voralarm (ням.) — папераджальная сыгналізацыя. 191 Антон АДАМОВІЧ Адно добра, што ў мяне добра ўладзілася. Мой начальнік аддзелу дужа ўсьцешыўся, што я дастаў такую паперку, і пэўны, як і я, што Ар-байтсамт, куды маю быць выкліканы хутка, ня здолее цяпер мяне „заб-раць“. А ў далейшым ён згодзен, каб я дзяліў свой час і працу між Фрэй-бургам і Бэрлінам, г. зн. між Антыкамінтэрнам і Штабам Вашага бацькі — як я і хацеў, так што вельмі добра. Перадайце гэта Вашаму „бацьку“ разам із падзякаю за тую дапамогу, якую ён мне зрабіў, фак-тычна, выратаваўшы ад прыкрае рэчы. Пра далейшае разгорваньне гэтае справы буду пісаць своечасова. Гэта весткі з майго асабістага фронту. 3 агульных франтоў суця-шальнай весткай — сустрэча Чэрчыля з Рузвэльтам бяз Сталіна, пры-чым абмяркоўваюцца пытаньні савецкага ўварваньня ў Эўропу й польскае пытаньне. У нашым гарадку парэквізоўвалі я[...], бо кажуць, што іх павезьлі некуды далей, абвесьціўшы наш раён небясьпечнай зонай №1 (гэта, мусіць, хутчэй з прычыны паветраных палётаў, бо фронт — заходні — ад нас яшчэ далекавата, кілёмэтраў 350—400 па простай лініі). Цяпер перайду да Вашага ліста зь вершамі. Добра Вы напісалі там тое, пра што й мне няраз думалася: гаварыць у лістох лепш і лягчэй. Гэта й я адчуваю заўсёды. Гэта сьведчыць, што мы з Вамі — такія ўжо літаратурныя „пісьменныя“ людзі, можа навет — кніжныя. Ну што ж, няхай і так. Для шмат каго слова „кніжны чалавек“ гучыць зьнявагаю. Для мяне ж — ніколі. Кніжны сьвет — куды лепшы за той, што ў ім мусім жыць. Дык жывучы ў гэтым сьвеце, „акніжваць“ яго — ці ня зна-чыць — паляпшаць? Кажуць, што „кніжны чалавек“ пазбаўлены асалоды беспасярэдня-га, пачуцьцяў сьвежых і мамэнтальных. Ці праўда? Мне здаецца — не. Усё гэта ёсьць, бывае, але апрача таго — і нейкі плюс наверх: беспася-рэдняе, пачуцьці яшчэ й затрымваюцца, шліфуюцца, замацоўваюцца, могуць быць паўторна-перажытымі. Паэта — таксама „кніжны чалавек“. Ён адчувае тое, што й звычай-ныя людзі, вастрэй хіба, можа. Але ён гэтае адчутае затрымвае ў сабе, шліфуе, ператварае, замацоўвае ў сваіх творах. Ня ўсім гэта даецца, і таму ня ўсім падабаецца. Найбольшыя ненавіднікі паэтаў — самі няў-далыя паэты. I ўнутры паэтавай касты менш удалыя паэты недалюбля-ваюць, ато й зусім ненавідзяць удалейшых. Божа мой, колькі я бачыў такіх выпадкаў у сваім жыцьці! У гэтым, здаецца мне, адказ на Вашае нездаўленьне, што некаторыя з названых Вамі „паэтаў“ Вашыя вершы „не одобряют“. У папярэднім, здаецца, лісьце Вы зусім правільна 192 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. пісалі, што Вас будуць чытаць і разумець па сьмерці. Гэта ж з паэтамі часта бывае, а з запраўднымі — бадай заўсёды. Сьмерць здыймае ма-мэнт асабістага, мёртвы — ніякі не канкурэнт жывому, яго няма як не-навідзець актыўнай ненавісьцяй спаборніка, ён ужо — скончаны, нічым у далейшым пагражаць ня можа. Праўда, гэта не абсалютнае правіла. Бывае й наадварот — няўда-лыя паэты могуць узьняцца над сваёй няўдаласьцяй і цаніць творчасьць паэтаў запраўдных. Вось сьвежы прыклад — шэф-праваднік, які нядаў-на быў у мяне. Ён, хоць і сам піша вершы (навет дакляраваў мне прыс-лаць іх на суд) — неспадзявана аказаўся вялікім Вашым прыхільнікам. Казаў, што Вы — запраўдны паэта й навет абураўся, што „Раніца“ побач із Вамі, на адным узроўні, друкуе Геніюш, яшчэ зусім „вучаніцу“, як казаў ён. Я ад яго навет не спадзяваўся такога. Вы пішаце аб перастарэласьці паглядаў на паэзію. Калі й гаварыць аб ёй тут, дык крышку наадварот. Перастарэлыя пагляды ня ў Вас, a хутчэй у тых, што „не разумеюць“ і „асуджаюць“. Тое, што Вы даўно пачалі пісаць — ня довад: няўжо Вы самі не адчуваеце, як зьмяніліся Вашыя пагляды на паэзію ад таго часу і, асабліва, апошнім часам. Можа з абсалютнага гледзішча яны й перастарэлыя, бо адпавядаюць пры-блізна стану 30-х гадоў нашага веку. Але гэты стан для беларускай паэзіі — самы навейшы, бо далей ёй не далі разьвівацца. Далей, у савец-кай лініі, яна або стаяла на месцы, або йшла назад. Пэўне ж, пры ўмове ейнага разьвіцьця наперад, такія пагляды былі б перастарэлымі, але пры гэтый умове іх не было б зусім, як такіх — Вашы пагляды разьвіва-ліся б разам з усёй нашай паэзіяй. Ня нашая віна ў тым — ня мы спынілі гэтае разьвіцьцё. Якраз Вашая заслуга, што Вы пачынаеце цяпер ад таго найвышэйшага, што было дасягнутае беларускай паэзіяй. Аўжо толькі далей, за гадоў пару, будзе відаць, пойдзеце Вы і далей наперад, здоле-еце штурхнуць наперад нашую паэзію, ці не. Хоць гэта і справа не ад-наго чалавека, але мне здаецца, што паплечнікі Вам знойдуцца (навет із тых, што адмаўляюць і „не разумеюць“ — яны ўжо шмат у чым, мо самі не заўважаючы, ідуць Вашымі сьлядамі), і пры ўдзеле Вашым так-сама, нашая паэзія й пагляды на яе пойдуць наперад. Гэта, пэўна, будзе ў ладнай меры залежыць і ад спрыяньня ці няспрыяньня вонкавых абставінаў. Цяпер, на жаль, вонкавыя абставіны ня спрыяюць, а Вам — навет найдрабнейшыя зь іх. Між іншага, у сувязі з чытаным у Вашым лісьце няспрыяньне Вашых хатніх Вашаму пісаньню, я ўспомніў пра адну з жонак Есеніна (у яго іх было колькі), балерыну Беніслаўскую. Калі на 193 Антон АДАМОВІЧ яго находзіла натхненьне, яна на цэлыя гадзіны сыходзіла з хаты, каб не перашкаджаць. Вось як яна кахала яго! I ўсё ж, ён зь ёй пасварыўся й разыйшоўся. За год пасьля ягонага самагубства яна застрэлілася на ягонай магіле. Вось як бывае. Прысланыя Вамі вершы я прачытаў колькі разоў. Цешыць ужо тое, што я меў рацыю: Вы ня можаце ня пісаць, хоць цьвердзілі наадварот. Пра „выпісваньне“ яшчэ гаварыць рана, хоць адзінае, што я мог бы за-кінуць гэтым вершам, гэта — некаторыя самаперапевы, паўтарэньні самое сябе. I гэта асабліва — у „вершах пра вершы“, пра паэзію, за-даньні паэты, у дэклярацыйных вершах (у прысланых — такія вершы, як „Сьмела наперад“, „Уночы“). Дэклярацыйныя вершы — наогул няў-дзячны жанр. Гэтыя „вершы пра вершы“ адначасна толькі вершы ддя паэтаў, крытыкаў, літаратараў, а не для шырокае чытацкае публікі. Павялічэньне колькасьці іх у паэты звычайна сьведчыць аб шуканьні ім выхаду, пераходу на нейкую новую ступень. Калі гэты пераход адбыва-ецца — яны зьнікаюць, пераходзячы ў творы, дзе ўжо не гаворыцца аб тым, якімі павінны, але ня могуць быць вершы, а самі вершы стаюцца такімі, аб якіх пісалася раней у гэтых „вершаваных дэклярацыях“. Ад-нак мушу сказаць, што пры ўсіх „самаперапевах“, „самапаўгарэньнях“ у іх, Вы знаходзіце і нешта новае кажны раз, калі ня ў самым зьмесьце выказваньня, дык хоць у форме выражэньня. Здавалася, пасьля сказа-нага калісь — „найлепшай рыфмай ртоў галодных не заткнеш“ „ста-лёвы войстры штык... вершаў йімат“ — цяжка сказаць аб гэтым Map-Heft і іначай, а Вы ўсё ж знаходзіценовыя вырашэньні таго ж, якія ў сіле не ўступаюць ранейшым (дарэчы, Вы ўжо каторы раз успамінаеце ў гэтай сувязі пра санэты, а ці пісалі самі хоць адзін? Нешта не прыпа-мінаецца. А часам ня шкодзіла б — гэта дысцыплінуе, калі толькі выт-рымваць усе правілы. А такое, прыкладам, формы, як „вянок санэтаў“ у нашай паэзіі яшчэ няма наагул — праўда, гэта й цяжкая форма). Цяпер канкрэтна пра паасобныя вершы. Найлепшымі мне выда-юцца, апрача друкаванага ўжо „Сьмела, наперад“, — „Імкні, паэт“, „О, шыпшына мая“ (на гэтым вершы цікава можна прааналізаваць про-цілежнасьць падыходу Вашага і Дубоўкавага да аднае тэмы, што мож-на было б умоўна абазначыць падыходам „мужчынскім“ і „жаноцкім“) і „Ня плачце“. Ня друкаваць гэтых вершаў для мяне было б дзіўным, і магло б быць вытлумачаным не літаратурнымі й не нацыянальнымі, a якімі-небудзь іншымі меркаваньнямі (найлепш было б тут сказаць па-расейску „соображенйялш“ў спэцыфічным іхным значаньні гэтага сло-ва). Цяпер пра паасобныя драбніцы. 194 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. У „Сьмела наперад“ я б ужыў лепш „на крыльлі“, як „на крылах“, тут якраз гэтая форма больш увязваецца ў вагульнае гучаньне і ў рыфму (абедзьве формы — „на крыльлі“ і „на крылах“ — роўнапраўныя, толькі „на крыльлях“ — русіцызм). Апошняя страфа выдаецца мне заслабою, як канцоўка (асабліва апошні радок), замляўкаю, тымчасам у такім вершы, пры нарастаньні заклікаў, канцоўка павінна была б быць най-мацнейшаю. У „Імкні, паэт“: 1) Трэба пісаць „разьліся“, а не „разьлійся“ — „й“ пасьля „і“ ў нас ня церпіцца, мала церпіцца і пасьля „ы“; у прыметніках яно ўсюды адпала — „добры“ і „ціхі“, а ня „добрый“ і „ціхій“, як у расей-цаў і ўкраінцаў; у дзеясловах адпала пасьля „і“: пі, лі, бі, ві, а ня пій, лій, бій, вій (хоць — мый, крый, шый) 2) кажуць, што „росквіт“ — палёнізм, дык мо лепш было б „росьцьвіт“, хоць я асабіста ня пэўны ў польскасьці групы „кв“ заміж „цьв“ і супраць яе нічога ня маю 3) лепш „хай скажа сьвет“, яку Вас і напісалася, заміж „кажа“, як паправілі 4) можа, наагул лепш „паэта“ замяніць на „мастака“. Гэта асабліва пасавала б да таго, дзе гаворыцца пра „цела з гліны і пяску“. Хоць, з другога боку, гэта адзі-нае месца, у іншых выразна гаворыцца пра паэтычную творчасьць, і, па-другое, слова „мастак“ нек больш празаічнае. „О, шыпшына“ 1) трэба пісаць: агенчык безь ь (як і каменчык і пад.) 2) „што чакае ўцехаў мо сто“ выдаецца заслабым і „цыфраю“, і абмежавальным „мо“ (параў-наньне „мо сто“, „са сто“ ў жывой мове мае непаважны характар, кры-ху дзіцячы). „Усьмешка“ 1) „жнівенскі“ — таксама трэба пісаць бязь ь, як і ўсе прыметнікі на -скі ад назоваў месяцаў (травенскі, студзенскі), як і восенскі; 2) „нямашка“ (як і ў вершы „Ўначы“ — „цяперка“) таксама крыху зьняважнае, задзіцячае (як і ўсе падобныя з гэтым „ка“) 3) пер-шыя радкі апошняе страфы нек недапрацаваныя („джгалам пячэ“ — і яшчэ „мёртвы зрок“ — удумаўшчыся, тут зашмат супярэчнасьцяў; па-вісае нек „каб-жа-ж вас“ — кантэкст не выясьняе, да чаго яно тут, як яго ўвязаць у вагульны сэнс) 4) увесь верш Сяднёву і іншым можа выдац-ца зродным зь ягоным „Інвалідам“ (між іншага, казалі мне ў Бэрліне, што цэнзура хапілася была пасьля: аб такіх рэчах пісаць нельга). — „He“ 1) „яміны бяз шыб“. Калі кажуць „яміны“ на вочы, гэта ясна, але вокны нек не нагадваюць ямінаў 2) „пяцца“ „ступыт“ ня вяжацца: „пяцца“ выражае напружанасьць, а „ступыт“ — наадварот, мерную, павольную хаду, пазбаўленую ўсялякае напружанасьці. „Уночы“ 1) „у рукох“ вельмі ж рэжа вуха, трэба ... „у руках“ (толькі ў мужч. і ніяк. родзе — канчаткі ох, ом, у жаноцкім — ах, ам. „У рукох“ я сустракаў толькі ў тых, што ня ведаюць жывое мовы, і чамусьці найбольш у „заходнікаў“) 2) тут ужо 195 Антон АДАМ ОВІЧ „сто“ больш на месцы, як у вершы „0, шыпшыне“ з) „плачам ... пла-ча“ — хоць таўталёгія — і паэтычны прыём, але тут яна паслабляе ўра-жаньне, варта было б знайсьці іншы, больш моцны дзеяслоў. „Ня плач-це“ 1) „Лёс“ — ізноў у пасыўным разуменьні („аддасьць“, „ня кіне“), тымчасам, як у іншых Вашых вершах ужо было актыўнае разуменьне яго як такога, у якога самому трэба адбіраць, які мусіпь аддаць. Варта было б і тут у гэтым дусе правесьці — гэта яшчэ ўзмацніла б верш. 2) „Крывіччыны маёй“ — частая памылка, трэба — мае. Наагул, толькі давальны, творны і месны склон маёй, тваёй, сваёй, чыёй, тэй; а род-ны — мае, твае, свае, чые, тае; цярпець парушэньні можна хіба з погля-ду на вымаганьні рыфмы, рытму, і гэта нядобра. Ну вось, усе мае заўвагі. А наагул — яшчэ раз — вершы добрыя. Шлеце яшчэ, калі будуць! Ато проста хутка давядзецца сказаць пра сябе, як Пушча калісь — пра паэтаў Эўропы: Даўно ўжо паэзіі вы ня чыталі, Абрыдла як вам і жыцьцё, і плянэта. (дый абрыдлі, што праўда) Часам толькі перачытваю Гумілёва. I вось хачу тут перапісаць і Вам адзін ягоны верш, якраз крьіху каля тае тэмы, на якую мы тут гаворЫм — аб „разуменьні“ вершаў. Мне ён вельмі падабаецца, як і шмат якія іншыя (адзін я пераклаў у „Нявольніку Да-гамэі“ — ці чыталі і як Вам? Апавяданьне друкавалася ў „Раніцы“). Мо й гэты перакладу як, але цяпер не „перакладаньніцкі“ настрой, ды аб гэтым — ніжэй. Шестое чувство Прекрасно в нас влюбленное вйно Н добрый хлеб, что в печь для нас садйтся, П женіцйна, которою дано, Сперва йзмучйвшйсь, нам насладйться. Но что нам делать срозовой зарей Had холодеюіцймй небесамй, Где тшййна й неземной покой, — Что делать нам с бессмертнымй стйхамй? Нй сьесть, нй вытіть, нй поцеловатпь. Мгновенйе бежйт неудержшчо, Нмы ломаем рукй, но опять Осуждено йдтй все мішо, мймо, Как мальчйк, йгры позабыв свой, 196 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Следйт порой за девйчыім купаньем, М нйчего не зная о любвй, Все ж мучйтся тайнственным желаньем, Как некогда в разросшйхся хвоіцах Ревела от сознанйя бессйлья Тварь скользкая, почуя на плечах Еіце не появйвшйеся крылья, — Так век за веком — скоро лй, Господь? — Под скальпелем прйроды й йскусства Крйчйт наш дух, йзнемогает плоть, Рожая орган для шестого чувства. Помніцца, яшчэ ўзімку Вы мне пісалі з поваду „Каханага гораду“, што пачуваеце нейкім „шостым пачуцьцём“ лішнясьць у ім некаторых разьдзелаў і эпізодаў. Цяпер, перапісваючы яго яшчэ раз, можа тым самым пачуцьцём адчуў тое і я, але дайшоў да іншага выснаву: ня вы-кідаць тыя часткі, як Вы раілі (бо яны лішнія толькі мо з гледзішча таго, што напісана, як апавяданьне), а пісаць усю рэч далей да аповесьці, ато й раману. Тое, што ёсьць, толькі першая частка. А іх, як бачу, павінна быць тры. У той, што ёсьць, скончылася гісторыя толькі аднаго з ге-рояў — Валіка, Юрка ж і Віктар засталіся. У наступных дзьвюх частках мусяць скончыцца і яны. Другую частку — Юркаву — ужо болып-менш уяўляю. Там будуць і „лясныя хлапчаняты“, якіх Вы хацелі выкінуць, і „Юзікавы хлопцы“ — партызаны — і такім чынам разьвіецца тое пра іх, што ёсьць у першай частцы і што так Вам здавалася лішнім. Вера ака-жацца жывой — бомба забіла толькі ейную маці, „Качка“ ня ведаў гэта-га і сваёй „качкай“ няправільна паінфармаваў Юрку. Вера спаткаецца і зь Юркам, і зь Віктарам, якому давядзецца перайсьці на гэты бок і тут таксама старацца зрабіць кар’еру (у трэйцяй частцы гэта мусіць разьвіцца падрабязьней, але мне яшчэ няясна, як). Між іншага, Юрка мае наведаць менскі тэатар, і можа навет на „Лясным возеры“. Ёсьць шмат плянаў і колькі войстрых, інтрыгуючых сюжэтных палажэньняў. Як толькі скончу перапісваць тое, што ёсьць — і-ю частку — вазьмуся за пісаньне 2-й (у канцы і-й дам аб гэтым зноску), карціць. Ці ўдасца толькі напісаць і надрукаваць? Хацелася б даць там нейкі абраз таго, што рабі-лася ў Менску за апошнія 3 гады. У тым ліку і пару жывых людзей. Але ж „Каханаму гораду“ так не шанцуе, так не шанцуе, што баюся, ці вый-дзе з гэтага што (дык нікому аб гэтым не кажэце, ато „рэдактары“ яшчэ спужаюцца, што „задоўга“, і абарвуць і тое, што ёсьць). Ці ж няпраўда: 197 Антон АДАМОВІЧ 1) друкуецца ў „Работніку“, які ніхто з інтэлігенцыі ня чытае 2) першы падвал надрукаваны ў такой жудаснай карэкце, што можа адбіць у каж-нага ахвоту чытаць далей (як я чытаў — у мяне кроў халадзела ў жылах; між іншым, ці чытае хто, а калі чытаюць, што кажуць?). Маю і да Вас ізноў жаль і зноў мушу зрабіць Вам прыкрасьць. Веда-еце, пэўне, самі, за што — за „лятара“. I ня так за тое, што папрасілі на „лятуна“, як за „сопровождаюіцйе обстоятельства“ („А, гэты Ада-мовіч заўсёды выдумвае, пасьля адмаўляецца, няма чаго яго слухаць надта“). Гэта для мяне, як і для Караленкі, быў запраўдны „афронт“. Тое, што я мог адмовіцца ад нечага, чаго раней трымаўся, калі мне да-вядуць няправільнасьць і дадуць лепшае — у маім ваччу гэта ня мінус, а якраз плюс. Тым больш неспадзяваны закід гэты ад Вас, як і ўся, вы-яўленая тут „нелёяльнасьць“ (я перад іншымі аб Вашых вершах не ска-заў навет таго, што напісаў тут). Другое: калі я й выдумляю, дык ня з пальца, а на нейкай аснове заўсёды. Так і з гэтым лятаром. На „лятуна“ і „лятунства“ я згадзіўся ў свой час сьцяўшы зубы, толькі каб адкінуць польскасьць „лётніка“ (Ізыдар навет хацеў трымацца за яго). Бо суфікс „ун“ мае зусім спэцыфічнае й зусім непаважнае значаньне (вазьмеце ня толькі словы, што пачынаюцца на ся... або сі... або др... і канчаюцца на гэты суфікс „ун“, але й такія „прыстойныя“, як „пястун“, „смакун“, „смактун“, „лапатун“, „лізун“, „балбатун“ і г. д.). I я шукаў іншага, але знайшоў толькі ў часе палемікі з Апанасам. Тут, бязумоўна, павінен быць суфікс „ар“ — суфікс прафэсіі, яку пісар, знахар, бондар і — сьвя-тар, які й навёў мяне на сьлед. Дык „лятар“, „лятарства“ — гэта хоць і „выдумка“, але строга абгрунтаваная, і кажны, у каго ёсьць чуцьцё мовы, і навет толькі адно яно, павінен аддаць яму перавагу перад сьля-хотна-непаважным „лятуном“ (польская „latarnia“ не павінна тут пало-хаць — у беларускай мове, для беларуса яе няма). Ня прыймаць гэтага слова — значыць проста толькі ненавідзець Адамовіча за ягоныя „вы-думкі“, ня будучы самому ў стане здабыцца на іх (таксама, як непрый-маць вершаў Арсеньневай — ненавідзець яе за сваю собскую недалуж-насьць у паэзіі)... Вось гэта ўсё я мушу выказаць хоць наапошку. Калі маяце „адводы“ — з цікавасьцю выслухаю. Аў карэкце гэтага Вашага „лятуна“ ў вадным месцы зрабілі бяз „л“ і зь нейкім „b“ — о, я няшчас-ны! — Ну, каб больш нічога не накруцілася, на гэтым скончу. Мо чулі што, калі Калубовіч мае рабіць тыя курсы154, на якія я маю прыехаць? — 154 Маецца на ўвазе курс беларускіх прапагандыстаў пры „Вінэце“ з дазволу БЦР. 198 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. Вітаньні бацьку й сынку ад мяне й бацькоў, і наверх толькі маё trozdem ўсёй „нелёяльнасьці“ — Заўсёды Ваш... АнтАд... Даражэнькая сяброўка! Паслаў Вам вялізны ліст на адрыс Камітэту, дзе было ўсяго — і прыкрасьці зноў таксама (яшчэ раз у дадатак да таго, што там, прашу не праймацца нічым гэтым). Цяпер пішу з аказіяй, адсылаючы ліст і матар’ялы Караленку. Даведаўся я ад яго пра апошнія падзеі ў Вашай рэдакцыі, што Вашага сынка патрон Ваш замяніў на дачушку155 для свае патрэбы, што і Вас зьбіраюцца тым самым сьледам, што мяне, на фабрыку пхнуць, — і сум мяне апанаваў, і яшчэ прыкрэй сталася, што і з мае ласкі зноў Вам можа няпрыемным што здацца (і яшчэ, і яшчэ раз прашу — на мяне ня крыўдуйце, бо не ад злосьці ж ці ад злосьніцтва, a па-сяброўску шчырым і той раз хацеў быць). Але ж, невясёлыя рэчы. Як пісаў я ўжо Вам, вельмі карціць пад’ехаць у Бэрлін. 3 Калубові-чам, відаць, ужо нічога ня выйдзе, дык хіба мо як праз Вашага бацьку, толькі асьцярожна. Хай напішуць — па-нямецку толькі, і пажадана безь вялікіх памылак (а то з тае паперкі крыху сьмяяліся тут) — выклік, але, барані Божа, ня зусім яшчэ, а на якія дні 2—3, на якую нараду, абгава-рэньне, ці што — і хутчэй мне сюды заказным. Быў бы вельмі ўдзяч-ным. Ато так хацелася б шмат аб чым перагаварыць і з Вашым бацькам, і так яшчэ із шмат кім. А пакуль — чакаю на Ваш адказ на той даўжэзны ліст і вітаю Вас усіх ад сябе й ад бацькоў. Заўсёды Ваш... З-Ю-44 Даражэнькая сяброўка! Першым чынам мусіў бы прасіць дараваньня за чародную прык-расьць. Ліха ведае, што ўжо я за чалавек, што ўмею больш рабіць прык-расьці, як прыемнасьці. I гэта — найбліжэйшым і найдаражэйшым людзям. I гэта — зусім сьведама, ведаючы, што з гэтага будзе прык-расьць. Гэтым разам я навет зусім хацеў перамагчы сябе і ня ўздымаць гісторыі. У Бэрліне я ж Вам ні слова не сказаў аб гэтым і, прыехаўшы, меўся ня пісаць. Навет пачаўшы пісаць ліст, хацеў ня пісаць. А пад Ka-Hep усё ж ня ўцерпеў: не, лепш, хай высьвятліцца, каб пасьля ня мучы-ла. Ужо адаслаўшы ліст, раздумаўся: мо Караленка добра не разабраў- 155 Магчыма, размова пра Радаслава Астроўскага й ягоную дачку Галіну Мінкевіч. 199 Антон АДАМОВІЧ ся, мо гаворка была бязладная, ён не зразумеў, што да чаго, ня так пе-радаў і г. д. (як гэта выходзіць із Вашых словаў, і выйшла). Ды махнуў рукой: ліст ужо пасланы, будзь, што будзе. Аднак ня думаў, што Вы возьмеце гэта блізка да сэрца, аж да сьлёз. А я ж, здаецца, так ня ставіў пытаньне гэтае рэзка. Помніцца, навет „нелёяльнасьць“ узяў у дву-косьсі, а Вы ўжо гэтае слова бяз двукосьсяў берацё. Дык вось, яшчэ раз просячы дараваць мне і гэтае сьвінства, хацеў бы пакласьці на будучыню і аб другім: ня браць падобных рэчаў так блізка да сэрца. Разважце Самі — ну, што лепш для запраўднага сяброў-ства: таіцца з падобнымі весткамі пра сябра, атрыманымі ад іншых, думаць аб іх так і гэтак, мучыцца гэтым, ці — адразу гэтаму ж сябру проста й вылажыць, ні з кім іншым ня дыскутуючы. Я заўсёды маю нахіл трымацца другога. Лепш проста ў вочы! Гэтак і само сяброўства толькі ўзмацняецца. I гэта я асабліва прашу Вас тут, бо зараз маю Вам вылажыць чарод-ную „навіну“ ў падобным сэнсе. Вось Вам даслоўная цытата зь ліста самога адказнага рэдактара газэты „Раніца“ сп. д-ра Ст. Станкевіча: „Памяшчаем цяпер у „Беларускім Рабоптніку“ апавяданьне „Каханы горад“, хаця Арсеньнева страшыць мяне, што гэта вельмідаўжэзная рэч“. Ну, што Вы на гэта скажаце? Ліст гэты я атрымаў за дзень перад Вашым. Хоць тут я адразу падумаў, што шаноўны сп. Рэдактар можа крыху згусьціць хварбы, перабольшыць, ато й перакруціць, але як-ніяк мне было прыкра. Што „рэч даўжэзная“, гэта я ведаю й сам. Але, здаец-ца мне, толькі ў дачыненьні колькасным, а ў якасным — у сэнсе расьцягнутасьці, размазанасьці — ці ж? Праўда, Вы пісалі мне ў свой час, што, на Ваш погляд, ёсьць разьдзелы, якія „затрымваюць дынамі-ку“ (паводля майго замыслу — і павінны былі затрымваць яе, „тар-мазіць“, як кажа лепшы тэарэтык прозы Шклоўскі). Але аб тым, што яны робяць рэч „даўжэзнаю“, Вы ня пісалі. Чаму ж цяпер „страшыце“ гэтым аж рэдактара? I цяпер, калі ведаеце, што мне вельмі хочацца пабачыць гэтую рэч у друку, калі я Вас прасіў навет не казаць нічога, калі б навет Вам што не падабалася? I „страшыце“ рэдактара, а не мяне? I тут у мяне варухнулася навет такая думка: „А мо Вы наагул уважа-еце гэтую рэч за дрэнь, і таму і ў „Бел. газэце“ яна не друкавалася дзе-ля гэтага? Толькі Вы ў вочы мне не хацелі сказаць, а звальвалі ўсё на іншыя абставіны й людзей?“ Ізноў прашу ня браць да сэрца гэтых маіх падазрэньняў. I разам з тым прашу яшчэ аб адным, і толькі аб адным: калі запраўды рэч здаец-ца Вам заслабою, дрэннаю, „даўжэзнаю“, бязвартаснаю — скажэце мне 200 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. проста. I, калі можаце сфармуляваць (а ня толькі „шостым пачуць-цём“) — дык чаму, дзе, у чым? Паверце, што ад гэтага я ані не пакрыў-джуся. Я ніколі ня думаў, і тут ня думаю, што ўсё, што я пішу — добра і наскрозь добра. Наадварот, я схільны да зусім процілеглага погляду на ўсё, напісанае мною апошнімі трыма гадамі. А тут, як я пісаў Вам у ва-пошнім лісьце, я надумаўся пашырыць „Каханы горад“ аж да раману, зрабіць яго яшчэ „даўжэзьнейшым“. Таму я і асабліва прашу быць зусім шчырай у гэтым. Цікава было б і яшчэ ведаць думкі іншых, звычайных чытачоў, скажам, Вашага бацькі (хоць я й ня думаю, каб ён траціў сваю ўвагу на чытаньне падобных рэчаў), навет сынка і проста звычайных чытачоў. Толькі зусім шчыра, не таючыся зрабіць мне прыкрасьць, пакрыўдзіць ці што падобнае. А мне нагвалт хочацца ведаць розныя погляды розных людзей, каб наважыць — варта брацца за гэта ці не, „стойт-лй овчйнка выделкй“. Варта намагацца зрабіць з гэтага мас-тацкі твор ці здаволіцца тым, што зроблена, пастаўленай мною адра-зу праграмай-мінімумам: даць дакумэнт эпохі, у якім крышачку і ад некаторых людзей, падсадзіць шпілечку некаторым (асабліва хочац-ца Кіпелю). Што ж да падобных магчымых прыкрасьцяў між намі, на будучы-ню трэба мець на ўвазе яшчэ вось што. Я ўжо вычуваю добра, што шмат каму стаю ўпоперак дарогі, хоць гэта ад мяне зусім не залежыць. Гэта асобныя людзі, а можа і групы, ува ўсялякім разе — плыні. Яны хочуць мяне, натуральна, усунуць, „убрать“ із свае дарогі. Першы крок у гэтым кірунку — ізаляваць мяне, паслабіць сувязі мае зь іншымі людзьмі, мне блізкімі. Прасьцейшы спосаб — перасварыць зь імі. Прасьцейшыя пры-ёмы — плёткі, інсынуацыі, правакацыі. Вельмі магчыма, што ўсе на-шыя ўзаемныя прыкрасьці такога паходжаньня. Нас із Вамі хочуць пасварыць. Мне навет здаецца, што палітыка Ільляшэвіча ў дачыненьні да Вашых вершаў — гэта Вам „кара“ за аднамысьніцтва са мною. Іначай яе трудна вытлумачыць. Дарэчы, пару словаў пра Ільляшэвіча. Да таго, як мы зь ім пазнаё-міліся, мы ў „Раніцы“ ж, на ейных балонках пасварыліся. Першы раз — за пачынаючых паэтаў (ягонае „Аглобляй па галаве“, маё — „Пугай па вадзе“), другі — грунтоўны — за Апанаса. Хоць у вацэнках я заўсёды гатовы аддаваць перавагу іншым перад сабою, усё ж мушу прызнаць: у вабодвух разох верх быў мой. Навет больш, і на магчымую будучыню я зусім пэўны: верх заўсёды будзе мой. Ільляшэвіч, свайго часу неблагі паэта (наколькі мне ведамыя ягоныя вершы), у іншым — занадта лёгкі, павярхоўны, каб быць мне паважным супраціўнікам. Гэта, здаецца, 201 АнтонАДАМОВІЧ адчувае і сам ён. Але, як натура дробненькая, ня мае мужнасьці зрабіць з гэтага належных высноваў: або ўмацоўвацца і ўмацавацца для запраў-днага паважнага змаганьня (зрэшты, гэта, бадай, ці магчыма: няма паважных прынцыповых асноваў, трэ было б перайсьці на прынцыпова іншыя, небеларускія навет пазыцыі), або здацца, ці падаць руку згоды й саюзу без фармальнае здачы хаця. Тым жа часам, ён, заміж гэтага, проста баіцца мяне, як і шмат хто зь іншых. Караленка проста кажа аб гэтым (калі Караленка сказаў яму, што трэба мяне запрасіць прыехаць, як мы яшчэ ня былі знаёмыя, ён проста, спужаўшыся, папрасіў: „А можа лепш ня трэба?“). Гэта ж я адчуў пры першым знаёмстве і далей-шых сустрэчах. Ён ні разу не глянуў мне ў вочы, вочы ягоныя заўсёды бегаюць (між іншага, яны заўсёды нагадваюць мне Блокавы радкі: „Н пьянйцы с глазамй кролйков „in vino veritas“ крйчат“. А ён жа такі і ёсьць, форменны алькаголік, і вочкі тыпова трусіныя). Я стараўся яго падбадзёрыць: няма чаго баяцца. Крышку ён як бы абадзёрыўся, але толькі крышку. Аднак на мой бок не перайшоў і не пяройдзе. 3 тае ўспа-мінанае свае дробнасьці натуры стараецца і будзе старацца выпесьціць сваю практычную пераможанасьць ня толькі на мне, але й на іншых, што са мною, — у тым ліку і на Вас. Да Вас у яго яшчэ можа быць і іншае, аб чым я пісаў у папярэднім лісьце. Хоць ягоныя вершы, па-мойму, былі й неблагія, але, відаць, ён у нечым вычарпаўся тут, адчуў немагчымасьць далейшае творчасьці (у чым — я не магу сказаць, ня ведаючы бліжэй ягонае творчасьці) і кінуў. Таму і ён, можа, належыць да няўдалых паэтаў — дакладней, да паэтаў, якія не ўдаліся. Адсюль і ўяго можа быць тая самая зайздрасьць няўда-лых паэтаў да паэтаў запраўдных. Бо інакш запраўды трэба ўмець выб-раць із кучы вершаў той, які ён выбраў, і забракаваць іншыя, куды леп-шыя (каб мне трэ было б выбіраць із тых Вашых вершаў і выбраць толькі адзін, я б выбраў, бадай, кажны зь іншых, хоць бы сабе й „Ня плачце“, але ня выбраны ім). Што да гэтага выбару, у мяне яшчэ зья-вілася думка. Ён і ў сваёй рэцэнзіі хацеў падчыркнуць, што Вы цяпер пішаце змушана, што Вам хочацца і Вы павінны будзеце ў будучыні зьвярнуцца назад, да „прыроды“ і „эстэтызму“, як ён называе, ня можа-це не зьвярнуцца, ня можаце пісаць іначай. Выбраны ім верш „Уночы“ ўскосна можа як бы пацьвярджаць гэтую думку, і таму ён яго выбраў. Магчыма, што ён сама якраз на гэтым скруціў сабе галаву, хацеў, ды ня здолеў зыйсьці з таго „эстэтызму“ да нечага іншага, і таму думае, што гэта наагул немагчыма, калі яму не ўдалося, і сабатуе тыя творы, якія даводзяць, што гэта магчыма, а таму — і ўсю Вашую паэзію сучаснага 202 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. этапу. (Слова „эстэтызм“ і падобнае разуменьне гэтага слова, разумень-не павярхоўнае, плыткае.) Цяпер яшчэ крыху пра тую „боязь“ мяне. Здаецца, я пісаў ужо Вам пра гэта, пісаў пра магчымую сваю „цяжкасьць“. Цяпер я канчальна прыйшоў да выснаву: так, шмат хто баіцца мяне, як „цяжкога чалаве-ка“. Але гэтая „цяжкасьць“ мая — толькі мена іхнае „лёгкасьці“. Я „цяжкі“ не сваёй абсалютнай вагою, так сказаць, а толькі ў параўнаньні да іхнае лёгкасьці, „цяжкі“, таму што яны ўсе лёгкія, як алавянныя лыжкі. I яны баяцца таму, што добра ведаюць: пры іхнай неасьведам-ленасьці, нястачы эрудыцыі, няглыбокасьці падыходу, павярхоўнасьці ў кажным, бадай, пытаньні я магу іх „прыціснуць“, як цяжарам, тым, што ведаю болып фактаў і магу разглядаць іх глыбей і грунтоўней. Але гэта толькі цяпер, пры наяўных людзях. Як на бязрыб’і рак рыба, так я „цяжкі на бязьцяжкасьці“. У іншых абставінах — калі былі ці каб былі цяпер мае старэйшыя сябры й правадыры, хоць бы два — Дубоўка, Бабарэка — мая вага была б зусім нармальнай, сярэдняю. Аднак я не магу ўспомніць, каб калі-небудзь баяўся каго-небудзь з гэ-тых сяброў. Мы заўсёды станавілі адно цэлае й дзеялі агульнай сваёй вагою. Я заўсёды цешыўся кажным новым дасягненьнем, адкрыцьцём іхным, і рады быў, калі й мае тры грошы падалі ў вагульную скарбніцу, прыплюсоўваліся да агульнае сумы. Як гэта далёка ад таго, што ёсьць цяпер! Дальбог, без самахвальства ці „самомнення“: сярод нашых людзей я ня бачу нікога, хто мог бы быць мне паважным супраціўнікам у пы-таннях літаратуры ці беларушчыны наагул. Можа хіба крышку — Ty-Mam, але мы зь ім стаімо на аднолькавых пазыцыях і аб супраціўніцт-ве ня можа быць і мовы — у васноўных пытаньнях прынамся. Усе ж іншыя — такая„легочь“, кажучы па-расейску, што проста насьмех. Ізноў успомню калішнія ўзвышэнскія часы. У нас і тады ня было паважных супраціўнікаў. „Маладнякоўцы“, пазьнейшыя „белапаўцы“ „перама-галі“ нас адміністрацыйнай сілаю, ЦК, нарэшце НКВД, а не ў баі чэс-ным і адкрытым. У тым баі і я, пры тэй сваёй нармальнай вазе лёгка даваў зь імі рады. Але ўсё ж сярод іх былі людзі, зь якімі цяжэй было даць рады, як з кім-небудзь зь цяперашніх Глыбінных, Ільляшэвічаў, Станкевічаў, Калубовічаў, Тамашчыкаўе? tutti quanti (скажам, такі Га-родня, або навет М. Аляхновіч, Шарахоўскі, навет Бэндэ — папярэднік і „благаславіцель“ Айзіка Кучара. Дальбог, навет Айзік Кучар — і той перад імі „атлет цяжкое вагі“, мо таму якому-небудзь беднаму Салаўю ягоныя радыё-перадачы здаюцца ,добрымі й моцнымі“, як Вы пішаце). 203 Антон АДАМОВІЧ Вось яшчэ адзін прыклад — паважаны сп. рэдактар Ст. Станкевіч. Доктар літаратуры. Прызнаюся, я меў пэўны час пашану да гэтага ты-тулу. Дужа шкадую, што не пасьпеў прачытаць ягонае доктарскае ды-сэртацыі — купіў быў у Вільні й яна на мяне справіла ўражаньне сваёй таўшчынёю. Але ў мяне да тытулу „доктара літаратуры“ было навет поўнае „благоговенйе“. Я ведаў і знаў аднаго толькі прафэсара, каліш-няга прафэсара Варшаўскага ўнівэрсытэту яшчэ царскіх часоў Замоціна (аб ім крыху маглі чуць). Праўда, мы стаялі зь ім на розных мэтадаля-гічных пазыцыях, ягоны мэтад здаваўся нам ужо запрымітыўным. Але мы добра ведалі, што для свайго часу, для таго часу, калі Замоцін стаўся доктарам літаратуры, ягоны мэтад быў найперадавейшым у навуцы. I, ува ўсялякім разе, гэта быў мэтад, і гэтым мэтадам прафэсар валодаў бліскуча. А эрудыцыя! А стыль! Здавалася б, гэткім павінен быў бы быць доктар літаратуры. Аднак і гучнасьць тытулу, і таўшчыня дысэр-тацыі аказаліся гэткімі зманнымі. Калі я пачуў выступленьне гэтага „доктара“ з поваду таго вершу Аратага (?) — дык ані ўседзець ня мог. I гэта „доктар“! Дык ён жа ў вапошнія „фэльчары“, санітары навет ня варты із сваймі паняцьцямі аб літаратуры, із сваім „мэтадам“ без уся-лякага мэтаду, із эрудыцыяй і з усім-усякім. I тая самая боязь, і тая самая дробнасьць натуры. Калі Караленка перадаў яму мае матар’ялы, прысланыя для друку ў „Раніцу“, ён, навет ня чытаўшы іх, аўтарытэтна-дакторска заявіў: „Дрэнь“. Калі ж я ў лістох даў яму аналіз ягонага „мэтаду“ ў справе вершаў Аратага і папрасіў рас-шыфраваць канкрэтна ягоную ацэнку маіх матар’ялаў, ён мне напісаў ліст, поўны камплімэнтамі. Яму заўсёды ўсё маё так падабаецца, ён так высока цэніць і г. д. і г. д. Вось бяда толькі з гэтым .Арсеньнева стра-шыць“, але ён усё ж гэраічна і мужна друкуе. Другое зноў застарэла. Трэйцяе задаўгое. Чацьвертае — паводля расейскае прыказкі „Когда другая дочь родйтся — я буду Вас йметь eeudy“. Пятае — запраўды, недалёкае ад азначэньня „дрэнь“ — і надрукаваў, і навет, няма ведама навошта — аддаў перакладаць у нямецкую мову. Аб шостым — маўчок, і г. д., і г. д. Навошта гэтая ўся камэдыя? „Страха радй йудейска?“ Чаго тут баяцца доктару — нейкага навет і ня „фэльчара“, і наагул „нікога“, „год-ного, но необученного“, заўтра — „евентуельне“ — простага дабрачын-нага работніка? Ну, ужо досыць было б аб гэтым — і так гэтулькі сьпісаў. Але яшчэ не магу кінуць. Ведаеце, у сваёй натуры я чалавек неспакойны. I толькі тады адчуваю, што я жыву, калі неспакойны, калі змагаюся, спрачаю- 204 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. ся, крытыкую. Гэта мая стыхія. I калі бальшавікі пачалі заціскаць сва-боду змаганьня, яны зразу ж мяне пасадзілі, і я перастаў жыць. Як праг-налі бальшавікоў, я спадзяваўся аджыць. I аджываў. Але тут ізноў зья-віліся Сівіцы зь іхнымі veto на ўсялякую крытыку. Для мяне гэта — veto на жыцьцё. Я ня зношу дэспатызму догмы без магчымасьці крытыкі. Мне здаецца, што толькі змаганьне, крытыка, адмаўленьне рухаюць жыцьцё наперад. Як можна бяз гэтага? У спрэчках нараджаецца ісьціна, добра ведама, дык як можна бяз спрэчак? Між іншага, нядаў-на, у Бэрліне, „вйтязь в тйгровой шкуре“ Скурат сказаў мне „камплі-мэнт“, у якім былі ўсялякія пахвалы, пры заключным „але“: „але свар-лівы“. Тады я падумаў: змаганьне, крытыка, спрэчка мешчаніну заўсё-ды выдаюцца „сваркаю“, калатнечаю. Я цяпер думаю — мо ён і мае ра-цыю: змаганьне з драбязой, „легочью“ лёгка абарачаецца ў сварку. Дык і магчыма, што мая асноўная асаблівасьць ня толькі ў ваччу мяшчанаў тыпу Скурата, але й аб’ектыўна выраджаецца ў сварлівасьць: „с кем поведешься — от того й наберешься“. Але калі мяне лаюць — дальбог, люблю. Люблю і тады, калі гаво-раць проста ў вочы, „нелйцепрйятно“, аб’ектыўна. Ня зношу, як хва-ляць, „камплімэнтуюць“. Успамінаючы, як, бывала, хто-небудзь з нашых маладзейшых уз-вышэнцаў — Глебка, ці Лужанін, Дарожны, Кляшторны — прыходзіў і здаволены апавядаў, як яго пахваліў які-небудзь член ЦК ці іншы „вельможа“. У такім выпадку Дубоўка насьцярожваўся: „Прызнайся, што зблытаў?“ I так мы прывыклі, што калі хваляць — дрэнь, нешта зрабіў ня так, як трэба на дабро справы, а на дабро ворагаў. Калі ж га-няць, лаюць — значыцца, добра дапёк. Вось чаму я вельмі здаволены, што Айзік Кучар лае Вас і іншых. Значыцца — малайцы ўсе, навет Дудзіцкі! Каб хвалілі — было б дрэнь, значыцца, на іхны млын ваду лілі. Каб маўчалі — небясьпечна няпэўнасьцю, — бо гэта можа быць як перад ганеньнем, так і перад пахвалой, або, найгорш — мера дробнасьці (такое дробнае, што й гаварыць ня варта). Цікава толькі, ці Салавей паважна кажа пра „добрую й моцную“ перадачу? Можа і на яго „таварышы“ пачынаюць уражаньне рабіць, і ён пачынае „перестрайваться“? Салаўёў зборнік няроўны156. Побач із добрымі рэчамі ёсьць і слабое перайманьне. Наагул, ён яшчэ цалкам у вучнёўстве, але ягоная ўпоры-стасьць у вучэньні пры пэўных (хоць, здаецца, ня бліскучых) здольнась- 156 Размова пра зборнік Алеся Салаўя „Mae песьні“ (Рыга, 1944). 205 Антон АДАМОВІЧ цях гавораць за тое, што зь яго можа быць толк. Я меўся пісаць рэцэн-зію, але Ільляшэвіч забег і ціснуў сваю „стряпню“, надзіва павярхоў-ную (таксама было і з Трусом: мой артыкул для „Раніцы“ не пайшоў, бо Ільляшэвіч забег, пайшла толькі папулярная зацемка ў „Работніку“157. Пры ўсёй сваёй самакрытычнасьці, дальбог, не магу параўнаць навет Ільляшэвічаву мазьню з сваім, таксама абеглым, газэтным артыкулам, але ўсё ж хоць ізь сякой-такой характарыстыкай творчасьці й месца ў гісторыі літаратуры). Караленка пераказваў, што Ільляшэвіч і пра Салаўя казаў, што яго-ных вершаў ня любіць, не прызнае і навет не заўсёды разумее. Сяднёў цяпер, здаецца, таксама ў яго не ў вялікай ласцы. Karo ж любіць, прыз-нае і разумее Ваш „літаратурны Pan і Wladca“, як Вы пішаце? Хіба мо крышку Дудзіцкага — казаў мне апошнім разам, як пісаў пра яго ў „Ра-ботнік“ (прачытаў усе ягоныя „шпаргалкі“ пра пісьменьнікаў у „Работ-ніку“ і задумаўся: што гэта можа даць простаму работніку? I наагул каму-небудзь? Аў шпаргалцы пра Вас — толькі цытаты з Вашага ж аў-табіяграфічнага артыкулу. Ці не прасьцей было б даць гэты артыкул?), што „ўДудзіцкага ёсьць моцныя рэчы“. А найбольш, відаць, ягоны ўзор паэта — беластоцкі нейкі „Малы Шэршань“158. Памер мае рэцэнзіі на Ваш зборнік не дазволіў мне вы[...]ніць яго, як я хацеў. Калі-небудзь прывязу Вам паказаць, ато й самі зьвярнеце ўвагу ў „Новай дарозе“: На адной балоне з рэцэнзіяй Дальнага, відаць, як узор, як трэба пісаць „безь пераўвялічанай вобразнасьці й залішняй мэтафарычнасьці“ — буйным шрыфтам — даўгая кілбаса няпісьменнага, недалужнага вер-шаплёцтва (няпісьменнага ў самым рэальнейшым сэнсе) — нейкага „Малога Шэршаня“. Ды, нарэшце, запраўды досыць аб гэтым. Пагаворым цяпер аб Ва-шых вершах. Із прысланых гэтым разам мне найлепш падабаюцца: „Зьвіняць мядзянымі званамі“, „Бязь песьні жураўлінай“ (да яго дык навет і заў-ваг ня маю ніякіх), „Сустрэча“ і „Асеньні холад“. Гэтыя, па-мойму, най- 157 Маецца на ўвазе артыкул за подпісам Г. А. „Каб так любілі Беларусь (Да пятнаццатых угодкаў сьмерці Паўлюка Труса)“, апублікаваны ў „Беларускім работніку“ (№36 (198). з верасьня 1944). 158 Пад псэўданімам Малы Шэршань у беластоцкай „Новай дарозе“ пісаў мяс-цовы паэт Вацлаў Асіповіч, пазьнейшы аўтар „Нівы“. Падрабязьней пра яго можна знайсьці: Лукша, Міра. На пасадзе паэта // Ніва. №29. 16 ліпеня 2006. 206 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. лепшыя, але ўсе вершы зусім неблагія, як і тым разам, і, бязумоўна, усе да друку. Цяпер — паасобныя дробязі. .■Зьвініць“... 1) „заменіш ты яшчэ ў дзень“. „У дзень“ нядобра, бо можа ўспрымацца, як „удзень“, г. зн. „днём“. Нядобра і „на дзень“, хоць гэта было б правільней (але можа ўспрымацца, як „на адзін дзень“). Добра было б замяніць нек так, каб разьдзяліць „у“ і „дзень“, як-небудзь „у ясны дзень“, „у новы дзень“, „у сьветлы дзень“ ці як падобна. 2)„пал да чыну“. Слова „пал“ я наагул нек не далюблюю, апрача таго, яно вы-даецца запразаічным. I, нарэшце, у вабставінах дадзеных радкоў усё гэта зьліваецца ў нейкую „палдачыну“. Яшчэ крыху 1) нек нядобра гучыць (мо толькі для мяне) „у вачко“. Гэта нейкая занадта „карцёжніцкая“, а мо навет і зусім жулікаўская гульня. 2) „спацыруе“ наагул барбарызм (германізм пры дапамозе палыпчыны), хоць замяніць яго на „пахаджае“ — аслабіць („спацыруе“ і гучыць, і выражае добра) 3) „зсябраваліся“ трэба пісаць „сьсябрава-ліся“ паводля ўсялякае граматыкі (навет паводля савецкае — „ссябра-валіся“, але не „з“) 4) „сяньня ж“, „толькі ж“, — неяк гэтыя „ж“ браж-джаць — як бы й ня пры тых словах яны, што трэба, і як бы залішне іх, ці што 5)„/ параім сьмерцімы й загонім у кут бяду“. Здаецца, трэ было б „парадзім“, „зарадзім“, бо „параім“ — па-расейску„посоветуем“, а не „справймся“, як у Вас паводля сэнсу. I другое — здаецца, заміж „мы й“ лепш было б проста „I“. „Мы“ тут, перанесенае ў другі радок, нек шур-паціць, „й“ гэта яшчэ пабольшвае. I наагул, „мы“ — ці ня лішняе. А „I“, як другое, паўторнае — узмоцніць. Бацькаўшчыне 1) „за студзённым жоравам“ — пэўна ж, жораў ад студні, дык павінна было б быць „за студніным жоравам“. Праўда, націск на „сту“ дасьць некаторы перабой, але гэта дарма. Горш, што ўся канструкцыя крышку цяжкаватая. Але „студзённы“ зусім ня йдзе; ёсьць „сьцюдзёны“ ад „сьцюжа“, „студнёвы“ ці „студзенскі“ ад „сту-дзень“ і магчымы „студнін“ ад „студні“, хоць, здаецца, таксама ня ўжываецца. 2) „побач — па пяцёх“. Нек аддае прыгнутасьцю для рыф-мы. Чаму якраз „па пяцёх“? А можа гэта не канвой, а арыштанты „па пяцёх“? з) „Мой расьпяты ворагам на асіне край“ — цяжка гучыць інвэрсіяй (перанесенасьцю) „мой“, і „асіна“ асацыюецца больш із па-вешаньнем, як із расьпінаньнем. Наагул, хоць у вершы ёсьць паасоб-ныя добрыя вобразы й гучаньні, і думка добрая, і ейнае вырашэньне ў заключных радках — у цэлым ён мне нек не падабаецца. Ня люблю я такога гатунку — трохстопнага харэю, і ўсё выдаецца мне занадта вя-лым, мляўкім. 207 АнтонАДАМОВІЧ Сустрэча — адзін ізь лепшых, добры сваёй маленькай сюжэтнась-цю, ці мо лепш — жанравасьцю (сцэнка, а не адна толькі асабістая ліры-ка). Толькі чаму — „на станцыісмуга“? Калі б яна й была, дык нехарак-тэрная для станцыі, як і „авечкі“ крыху далей (адкуль яны, на якой гэта станцыі — у Бэрліне?). Далей — трэба „расказаваем“, калі ўжо рытм патрабуе поўнай формы заміж звычайнай сьцягнутай „расказваем“ (толькі не „расказываем“). Ці добра — „сум кусае вейкі“? „Вейкі“ — рас. „ресннцы“ — хутчэй мог бы „шчыпаць“ сум, ці што падобнае. I нарэш-це — „дзяўчаты сьпяць“. Дзе? У вагоне? Ці ўжо так хутка да месца даб-рацца пасьпелі? I наагул — захутка заснулі. Асеньні холад — наагул верш добры, якраз пераклікаецца з тым Гумілёўскім, што я Вам той раз перапісаў. Праўда, крыху зноў тых са-мых перапеваў (дзе гаворыцца пра „актавы, тэрцыны...“)- У вапошніх радкох трэба яшчэ адну коску, каб было так: „Сінеюць пальцы, і ў душы такі асеньні, золкіхолад“. Інакш выйдзе — „сінеюць пальцы і ў душы“, і яшчэ дзе? Успамінаю, як п’яны Лебяда кпіў калісьці зь мяне, што я „стаўлю коскі“. А вось тут добра відаць, што можа значыць коска. Дарэ-чы, хочацца мне вывесьці крышку гэтага Лебяды ў магчымым праця-гу „Каханага гораду“ (меў бы быць паэта Пётра Пырнік). „Няхай жыве“. 1) Апіска — „мы йкнём“ заміж „мы ймкнём“ мяне крыху пасьмяшыла (у Вас напісана: „Мы йкнём, каб долю ўзяць за грудзі“. Хай жа ёй здарова ікнецца, долі гэтай!). Аў цэлым верш змусіў задумацца над болыпым пытаньнем. Вось і Вы пісалі: „із торбамі блу-кацьмы больш ня пойдзем“, „мінулі... дні даўніны цяжкой і падняволь-най“. А ці так яно выйшла? Якраз наадварот. I гэта ўжо ў нас каторы раз так выходзіць! I калісь нашы, на зманлівай зары „беларусізацыі“ пісалі падобна (навет і той жа Дубоўка), што ўжо ўсё благое мінулася, а як выйшла? Дык ці ня варта з гэтага выцягнуць навуку на будучыню? He казаць „гоп“, не пераскочыўшы... Наагул, здаецца — настрой суму, жа-лобы, традыцыйны ў нашай паэзіі, ці не й найбольш ддя яе заканамер-ны? Пэўне ж, ня тэй багушэвіцкай, пазьней — коласаўскай нуды, „сьлёзнага тону“, а таго суму Гаруна Прашу цябе, мой брат, сьпявай аб горы песьнь адну ты Каб наш гаротны лёс зрабіць яшчэ цяжэй, Тады — пабачыш сам — парвуцца духу путы I будзе ясны дзень да нас тады бліжэй. ці пазьней — Дубоўкі: Смутак родзіць радасьць, родзіць весялосьць 208 Лісты da Натальлі Арсеньневай і944—1945 гг. ЦІ А калі хто не каштаваў тугі — Адкуль ён смак пазнае ў весялосьці? У гэтым дусе, бадай, вылучна й пісаў Язэп Пушча, за што яго най-больш і лаялі бальшавікі. Лепш гэтак сумаваць перад магчымай радасьцяй, чым радавацца, чапурыцца, „пятушыцца“, як дзесь у Вас сказана, перад сумам пры нязьдзейсьненьні скорасьпелых прароцтваў. Цяпер — пра папярэдня прысланыя вершы. Прапанаваныя Вамі папраўкі ў „Ня плачце“ выдаюцца мне нездавальняючымі. Нек вы-ходзіць нейкае разьдзяленьне між „вы“ („ня плачце“) і „мы“ („змусім лёс“, „змаганьня ня кінем“)- Што ж гэта за такія гэройскія „мы“, што „змусім“, і што за такія пасыўныя „вы“, якіх „мы“ суцяшаем? Гэта мусіла б быць адно нешта, як і было ў першай рэдакцыі. Па-мойму, трэ было б абыйсьці гэта неяк больш безасабова (як-небудзь — „лёс будзе змуша-ны нам аддаць, калімы змаганьня ня кінем“). Нешта, здавалася б, па-вінна было б быць у гэткім сэнсе. Але навет, каб і засталася першая рэдакцыя — яна з мастацкага боку нічым не слабая, папраўка, як Вамі прапанаваная ці мною, мела б чыста ідэялёгічны характар. Тым больш цікава, што таму „Panu“ вершы выдаюцца „мала мастацкімі і зь вялікімі хібамі з гледзішча паэзіі“. Я, перачытаўшы іх яшчэ раз, мог дагледзець толькі тыя паасобныя дробязі (нат ня хібы — бо гэта нешта большае — а дробязі, недагляды, недапрацаванасьці), аб якіх пісаў Вам. Будучы на Вашым месцы, я б прыступіў цяпер да таго „Рапа і Wladcy“ проста з нажом да горла: а ну, пакажы, пане, канкрэтна, дзе тыя „вя-лікія хібы“, у чым тая „малая мастацкасьць“ — я ж хачу ўзяць гэта на ўвагу, каб паправіцца, вучыцца — на старасьці паэтычных год — як зап-раўды трэба пісаць, каб дасягнуць высокага ўзроўня якога-небудзь „Малога Шэршня“ й зарабіць на пачэснае права друкавацца на балон-ках „Раніцы“ — гэтага працягу „Новае Дарогі“ цяпер — „новае дарогі ў старое балота“, як сказаў-быўя ямуў вадным лісьце ад імя С. Хізмы. Цікава было б, што б ён на гэта мог „йзобразйть“. Ну, здаецца, „пора й честь знатпь“ — пара канчаць. Толькі ўжо ня плачце, калі навет ізноў што прыкрае будзе. Хіба ж я гэтае „прыкрае“ калі й раблю, дык із злою мэтаю? Ці хіба не памятаю, што „ў Менску й тут Вы мусіце цярпець за мяне“, як Вы пішаце? I памятаю, і ведаю, і цаню. Але „лёяльнасьць“ я ўважаю ня ў тым, каб Вы сьлепа трымаліся ўсяго таго, на чым я стаю, аж да падобных драбніцаў, як той няшчасны „лятун“ — тут у нас могуць быць і разыходжаньні, і спрэчкі, і ўзаемныя 209 Антон АДАМОВІЧ ўступкі, як гэта ўжо ці раз і было — а ў тым, каб гэтыя пытаньні перш за ўсё разьвязваліся між намі, а навонкі захоўвалася адзіная лінія перад тымі, каму мы абое — бяльмом на воку. Бо да гэтага адзінства нас жа прыводзіць ня толькі сваяцтва думак, але й гэтая агульнасьць пала-жэньня перад балыпынёю г. зв. „грамадзянства“: Вы ж таксама „бяль-мом на воку“ гэтаму „грамадзянству“ із „сваімі“ вершамі, як я — із „сва-ёй“ моваю. Дык патрэбен нам адзіны фронт — хоць сабе й перад цэлым сьветам. А тады.пачнуць да нас і іншыя пакрысе далучацца зноў, і на-рэшце драбяза, хоць яе і шмат, і бальшыня, а будзе пераможаная. Мне карціць прыехаць у Бэрлін і „даць бой“ усім ім як у мове, так і ў літаратуры. Ня ведаю толькі, як гэта зрабіць? Хіба, каб пры „Раніцы“, ці пры Калубовічу якія нарады склікалі. Усё роўна ж ім рабіць няма чаго — хай бы крыху мазгі прачысьцілі, ато надта ж ужо заскаруплі. Нешта ня кліча Калубовіч на тыя курсы — папытайцеся ў яго як прынагодзе. Ну, і буду ўжо канчальна канчаць. Вітаюць Вас мае бацькі. Вітайце й ад мяне Вашага бацьку і сынка. Прывітаньне Салаўю, Сяднёву. Кара-ленку нагадайце, што чакаю ад яго ліста — пара б ужо даўно, а таксама й газэтаў. А тымчасам — бывайце здаравенькі, даруйце за ўсё-ўсё „вольнае і нявольнае“, заўсёды Ваш А. Ада... 25.10.44- Даражэнькая сяброўка! Атрымаў ліст зь вершамі. Пра вершы тымчасам пісаць ня буду, бо якраз у гэты мамэнт няма часу, і за складаньне зборніка ды зазначэньне на магчымыя папраўкі ў вершах вазьмуся бадай за які тыдзень, бо ця-пер навала ўсяго ўсякага, а тут яшчэ й сьвятла вечарамі часта ня бывае, бо паветраныя госьці ўнадзіліся наведваць нас тут што 2—3 дні й за кожным разам псаваць Ляйпцыгскую электрацэнтралю, адкуль нам даюць сьвятло. Што да газэтаў 1943—44 году, дык „Новага Шляху“, дзе былі Вашыя вершы, таксама ня ведаю, дзе іх можна было б знайсьці. У мяне нічога няма — усё ў Менску (гэта найбольш жудасна: упершыню ў жыцьці я ня толькі без мае бібліятэкі й магчымасьці зьвязацца зь ёю, але й наагул без кніжок). Ну, пакуль больш аб гэтым і пісаць ня буду — як дойдуць рукі, тады напішу ўжо хіба падрабязна ўсё. Пра назоў збор-ніка ня думалі? I як — з разьдзеламі ці без, з эпіграфамі ці без? Аб дзейнасьці Сяднёва даведаўся прыехаўшы зь ліста Станкевіча. Калі гаварыў зь ім у Бэрліне — ніяк ня думаў, што справа стане на такі 210 Лісты da Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг. „паважны“ й навет „навуковы“ грунт. Бо вось Вам дакладная цытата з таго ліста (калі й справіць Вам ізноў прыкрасьць, дык ужо ж хіба ня я віною буду — можа толькі, што перадаў Вам, але гэта заўсёды ўважаю за свой сяброўскі абавязак): „Арсеньнееа, якой гэтая справа (г. зн. мова, стыль, карэкта) была даручана, справіцца ў гэтым ня можа: 1) ня мае ніякіх навуковых падставаў да гэтага, 2) ня мае добрага вычуцьця ў справе беларускае мовы, боневынесла яе з хаты, зь сям’і, 3) замала мае цярплівасьці ў гэтай рабоце. Цяперробім новую спро-бу: ад заўтра карэкту друкарскую й напраўку рукапісаў будзе ў нас рабіць Сяднёў“ (цікавыя мясьціны ў правапісе падчыркнуў я). Ну, дык як Вам гэта падабаецца? Проста зарэзаў. I „навуковых падставаў“ ня маеце (а вось Сяднёў — пэўне ж мае?), і „вычуцьця“, бо „ня вынесьлі з хаты“ (тут добра падышоў бы калішні адказ Горкага Будзённаму, што кухар, каб зварыць што, не патрабуе сам улазіць у кацёл і адтуль „выносіць“ „вычуцьцё“ стравы), і цярплівасьці (у гэтым — ня буду таіцца — мо крыху й пацэліў у сук? Памятаеце нашае калішняе пікіраваньне наконт „нецярплівых мужчынаў“ і „цярплівых жанчы-наў“?). От як толькі рукі дойдуць — зьбіраюся напісаць яму цэлае пас-ланьне на ўсё гэта, а галоўна — на тэму „аўтарытэтаў“. Выдам порцыю далікатна, але каб да печанцоў дацяло і яго, і ўсе ягоныя „правезарыч-ныя кашары“ і крэатуры. Цяпер хачу каротка адказаць на Вашыя правапісныя пытаньні. 3 таго, што ў Вас „ідуць строчкі“ пра такія, прыкладам, рэчы, як „фран-цускі“ — бачу, што ніхто з Вас (але ж, і Вы, даражэнькая сябровачка, у тым ліку — даруйце ўжо мне за гэта) або ніводнае беларускае граматыкі ніколі ў руках не трымаў, або трымаў ды дужа даўно, або трымаў ды толькі трымаў, добранька прааналізаваць паленаваўіпыся. Бо адразу ж Тарашкевічам устаноўленае было правіла, якое нікім — навет Саве-тамі — не зьмянілася (апошнія толькі перад вайною хацелі зрабіць за-мах на яго): злучэньні жс, зс даюць у вымове й на пісьме адно с. і тут жа прыклады даюцца: боскі заміж божскі, францускі заміж французскі. Усё гэта лёгка можна знайсьці хоць бы ў вапошнім, менскім выданьні граматыкі Тарашкевіча (яго лёгка і ў Бэрліне знайсьці), у разьдзеле „Правапіс“ §88 на бал. 91. Ну й скандальчык із такой „спрэчкай“! Нашая старая й пазьнейшая мова знае толькі ратушу, ратуша; „ра-туш“ — пэўны палёнізм. „Прастары“ — я добра не разабраў, што гэта. У сэнсе „найстары“, „самы стары“, „надта стары“ ці не? Калі так, дык гэта такі самы па-лёнізм, як і русіцызм (престарый). 211 Антон АДАМОВІЧ „Філёзофія“ бязумоўна празь „ё“ паводля ўсякіх правапісаў, у тым ліку й бальшавіцкага, каб ён прызнаваў тут „л“ мяккое, бо ў чужазем-ных словах толькі о замяняецца на а (і то раньні Тарашкевіч, Яз. Лёсік і сп. Наўчоны й цяпер не дапушчалі гэтага), але ні э на а (рэдактар, а не радактар), ні е ці ё ная — не замяняюцца (таксама ўтаго ж Тарашкевіча лёгка знайсьці можна). Пішыце заўсёды, калі што будзе. Заўсёды пастараюся знайсьці спа-сылку на аўтарытэты, што ня моіуць жа на іх ня дзеіць. Цяпер — пару навінаў. Дэмчанкаўуласаўскай вайсковай газэце „За роднну“ напісаў такі паганы артыкул, што каб стрэў бы яго цяпер пад гарачую руку — усю храпу расквасіў бы (пасылаю гэты № Караленку, добра было б, каб Рада, а можа й прэса, зарэагавала). Ну, у „Воле наро-да“‘59 чыталі пэўна перадавіцу ў №8, дзе ўсіх нашых „пратэстантаў“ і „непонймаюірйх“ проста дурнямі абзываюць (ім гэта можна, а паспра-буй іх!), а на другой балоне ў прывітаньні нейкіх „русскйх й белорусскйх военных помоіцнйц“ іак міла — „Жйве Беларусь! За Россйю!“ (вот-вот йменно). Вясёла! Наш стары знаёмы Сергей Александровйч Панйн аб’явіўся й веда-еце ў якасьці каго? Перакладчыка ў беларускую мову! Да мяне зьвярну-лася адно партыйна-школьнае выдавецтва ў гэтай справе, я сваю зго-ду даў, але заявіў катэгарычны адвод Паніну („пока он у нас одйн пере-водчйк на белорусскйй язык й справйться неможет“). А ягоная Ачы-цовіч (?) сьпявала на адным уласаўскім канцэрце... А я, ведаеце, зусім у царкоўныя людзі падаўся. To з Вамі Карален-чаня хрысьціў, то, прыехаўшы, мусіў за дзяка на хаўтурах быць (памёр адзін наш супрацоўнік раптоўна ад разрыву сэрца на працы). Дык і папу кадзіла ладзіў, і падаваў, і кніжку трымаў, і хорам пяяў, і навет тэксты чытаў. Ну і ну, аж сам дзіўлюся. Цяпер хіба трэба куды на вясельле лу-чыць, каб памагаць Ісайю лікаваць... Ну, тымчасам мушу на гэтым канчаць. Пішэце, адпішу зараз жа (пішэце не чакаючы, пакуль той ліст пра вершы прышлю, бо можа за-доўжыцца). Вітайце сваіх хатніх, мае бацькі вітаюць Вас, і я, пэўна ж, заўсёды Ваш А. Адамовіч 14.12.1944 Р. S. А Вы й ня ведаеце, што я быў „страшэнны дзённы налёт“ у Бэрліне з Караленкамі выседзеў, толькі нічога страшнога ня было (бо мусіў застацца яшчэ на дзень у Бэрліне). А заехаў зусім добра. 159 „Воля народа“ — газэта Камітэту вызваленьня народаў Расеі. 212 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. Даражэнькая сяброўка! Атрымаў Ваш ліст, і хоць усё ўсякае насядае, хачу ўсё ж хаця б па-віншаваць Вас з Калядамі (хоць, пэўна і запозна) і з Новым Годам (хоць мо й зарана, але ўжо лепш зарана, як запозна) ды пажадаць усяго-ўсяго, што мы ўсе жадаем Бацькаўшчыне і сабе. Да зборніка ўсё яшчэ рукі не дайшлі, дойдуць хіба на сьвятах, якіх буду мець шмат — ад заўтрага аж да 2-га. Думаю, за гэты час сёе-тое зрабіць. Тады падумаю і пра загаловак, і пра разьдзелы (мо льга будзе зрабіць так, як я хачу ў зборніку Сяднёва160 — што яны як бы і будуць і як бы ня будуць). Але аб гэтым падрабязьней пасьля. Да Вас будзе просьба падштурхнуць, а мо, калі можна, і дапільна-ваць, каб мне выслалі ўсе нумары „Раніцы“ па 2 экз. Кожны, дзе былі мае „Эмблемы“. Ваш Галоўны дакляраваў, навет запісаў, але толькі я гэта й бачыў... Таксама ня прыйшоў мне №54 „Раніцы“, дык мо даслалі б мне яго. Ну, што цытата зь ліста Галоўнага Вас не расстроіць — я гэта ведаў і пісаў гранічна (як і пра Вашую „нецярплівасьць“ у духу калішніх нашых пікіраваньняў, а Вы на паважнае прынялі. А што пры „шэрай рабоце“ я Вас бачыў — дык гэта Вы забыліся хіба, бо й даваў жа Вам часам такую „шэрую работу“, хоць і стараўся як мага менш напрошвацца Вам гэтым). Ну, на „Раніцу“ й я махнуў рукой. Але ж, чым горш, тым лепш — наагул, усё роўна, як няхай робяць „наўчоныя“, „аўтарытэтныя“, няхай „выносяць з хаты“ — няшмат ужо й засталося чаго выносіць. Папраўдзе ж, з дурнямі малая рада, хоць бы сабе й дакторскія ці магістроўскія „аў-тарытэтна-вучоныя“ тытулы мелі. Ну, пісаць усё ж буду для іх — нічога ня зробіш, хай псуюць, усё ж хоць які % дойдзе несапсаваным. Хто гэта ў „Раніцы“ Н., піша нарысы зь вершаванымі ўстаўкамі — ці ня Імасьць? Пра ўласаўскія справы болып-менш ведаю. Вартаснага там, бадай, нікога няма — усё або Русь, або гнусь. Шкадаваў Салаўя, але, як даведаў-ся цяпер ад Караленкі, ён застаўся, і я вельмі рады. Шкода, што цэнзу-ра там цісьне даць ім здачы — а я ох і даў бы, проста быў бы дый палку ў пэўнае месца ўставіў. Ну, пакуль — віншуючы яшчэ раз ад сябе й ад бацькоў — скончу, заўсёды Ваш... 22.12.44 '6о Маецца на ўвазе зборнік вершаў Масея Сяднёва „Ад сына твайго, Беларусь“, які так і ня выйшаў. 213 Антон АДАМОВІЧ Р. S. Віншуйце ад мяне бацьку й сынка, а пры выпадку — Астроўска-га й Шкялёнка (Галоўнага таксама, мо газэты вышле). Даражэнькая сяброўка! Хоць яшчэ ня маю Вашага ліста на мой апошні (які, як ведаю ад Караленкі, Вам перададзены), але пішу як казаў той „без чаргі“, бо пра-чытаў Вашыя вершы й думаў крыху аб зборніку. Дык вось, зборнік я назваў бы „Станься!“ (дужа люблю гэтую фор-мулу, ужываў яе няраз у прамовах вусных і пісьмовых), а першым вер-шам паставіў бы той (здаецца, „Не астыць нам“), дзе яна ўспамінаецца (ён і наагул зусім добры для ўступнага вершу). Той жа, што ў Вас стаіць першым — „Сьмела наперад“ — я паставіў бы апошнім, на разьвітань-не. Болып пакуль аб зборніку наагул меркаваць не магу, бо ня маю ўсіх, прызначаных у яго вершаў, як тых, што былі ў „Беларускай газэце“ і „Новым Шляху“, так навет і тых, што былі ў „Беларускім Работніку“, бо апошніх нумароў гэтае газэты (навет яшчэ з маім „Каханым горадам“!) ня маю. Добра было б, каб Вы падабралі ўсе вершы і, не пасылаючы мне, мелі нагатове, бо я маюся днямі быць у Бэрліне, дык маглі б ут-рэсьці ўсю гэтую справу разам. Тут жа высьветлілася б і пытаньне пра разьдзелы (мне здаецца, што яны ўсё ж маглі б быць, хоць і не такія, як у „Сягоньня“, без эпіграфаў, азагалоўленыя й названыя першымі вер-шамі разьдзелаў, як я гэта зрабіў у зборніку Сяднёва). Між іншага, ці не надасца да гэтага зборніку верш пра палонных, які Вы, памятаеце, пабаяліся зьмясьціць у „Сягоньня“? Ці ёсьць ён у Вас? Бо недзе ж ды трэ было б яго зьмясьціць (я ўжо добра ня памятаю яго). Пра некаторыя папраўкі яшчэ будзем гаварыць. Ня ўсё яшчэ пап-раўлена і ў тых вершах, што былі ў мяне, я рабіў пэўныя папраўкі, і пась-ля ўжо яны друкаваліся. Таксама і ў тых, што не друкаваліся, але былі ў мяне й крыху папраўленыя, а крыху не, прысланыя Вамі ў вапошняй „порцыі“. Так, у вершы „Ўсьмешка“, наагул „папраўленым“ і законча-ным цяпер вельмі добра, усё ж засталося „нямашка“, якое нек выпірае, здаецца прыцягнутым для рыфмы ці рытму, выпадае з стылю (хоць, можа, зрэшты й нічога). Найболып із прысланых мне спадабалася „Сівой вярбой“. Зусім у дусе таго зьліцьця з прыродай, што было і ў Багдановіча („Заварожаны вячэрнай цішынёй я ня цямлю, дзе рука, дзе галава, бачу толькі., як з прыродай зьліўшыся душой, як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной, чую ў цішы, якрасьце mpaea“) і ў Дубоўкі („разьліюся струною дажджоў 214 Лісты da НатальліАрсеньневай 1944—1945 гг. даўгазвонных і прыкленчу едлянцовым куп’ём“) і ў Пушчы („Мы блізкія сяньня людзям і прыродзе, у нас пульсы крывёю зьвярынаю б’юцца“) і наагул выдаецца мне глыбака-нацыянальным, узрослым з пантэістыч-на-анімістычнага нацыянальнага сьветагляду, ці, лепш, сьветаадчувань-ня нашага народу. Дый іншыя вершы добрыя, чыталіся яшчэ пад настро-ем і перажываліся, як даўно ўжо ніякія іншыя вершы не перажываліся. He, ткі жыве яшчэ беларуская паэзія (а, значыцца, і Беларусь — бо ці ж ня сынонімы гэта?), што б там хто ня казаў і ня сіпеў. У вершы „Дадзела мне“ замест „захлёставала“ трэба „захліставала“. У вершы „Жыцьцё“ мне крыху незразумелы сказ у дужках: „Калі піць — і ўпівацца“. Можа — „Калі піць — то ўпівацца“? Тамсама — „прынадаў із дваццаць“. Што гэта Васусё цягне на такія арытмэтычна-рахунковыя прастагаворныя параўнаньні — то было „уцехаў із сто“, цяпер — „прынадаў із дваццаць“ (хіба што толькі норму крыху апусьцілі — з іоо на 20). Тамсама нек нядобра „завываньне гарматаў“. Мо што іншае знайшлі б, але яскравае? Больш тымчасам заўвагаў ня маю. Затое маю вялікую просьбу, зь якой Караленка прасіў да Вас зьвяр-нуцца: падабраць мне ўсе N „Бел. Работніка“, пачынаючы ад пачатку „Каханага гораду“ да канца гэтае „газэты“, бо гэтага ў мяне няма (нума-ры з „Каханым горадам“ пажадана па 2, ато, калі можна, дык і 3 экз.), і яшчэ тыя N „Раніцы“, дзе друкаваліся мае „Эмблемы“ (таксама пажа-дана па 2 экз.). Пасылаць ня трэба, але каб было ў такім стане, што, прыкладам цяпер, я адразу мог бы забраць із сабой. Быў бы за гэта вельмі ўдзячны. Між іншага, атрымаў той N „Раніцы“, які быў ня прый-шоўшы сваечасова, ужо аб якім, здаецца, пісаў Вам — дык дзякуй і за гэта, калі ў гэтым Вашая рука. Ну, тымчасам, гэта было б усё. Сьвяты правёў так сабе, нічога асаб-лівага не зрабіў, на што спадзяваўся — проста кажучы, змарнаваў час. Спадар Наўчоны пісаў, што Arbeitsamt арыштаваў Сядуру і пад кан-воем адправіў у Вену — гэта штука Малевіча... — шчыры ўласавец, лае нагвалт Раду й беларусаў наагул. Атрымаў ліст ад Геніюшыхі — „бабскі“, як яна піша сама, усяго пак-рысе. Нешта ніяк не зьбяруся адпісаць — цяжка на такія лісты й адпіс-ваць. Атрымаў „Крывіцкае Камарыня“ вялікага бэрлінскага вынаходні-ка Барткевіча, дзе Імасьць расьпісаная й размаляваная ў портках. На-агул кажучы, „саматэшчы“, хоць іскрынкі нейкія ў яго ёсьць, але б... гэтага. 215 АнтонАДАМОВІЧ Дык — тымчасам — да хуткага, спадзяюся, пабачаньня. Вітаньне ад маіх бацькоў. Вітайце ад мяне сваіх хатніх і іншых, каго варта, і бывай-це здаровенькі. Заўсёды Ваш... 2.01.45 Падрыхтоўка да друку й камэнтары Натальлі й Алега Гардзіенкаў Тэма нумару: эпісталярыі Янка Запруднік Самэрсэт МАЁ ЛІСТАВАНЬНЕ ЗЬ МІКОЛАМ АБРАМЧЫКАМ, СТАРШЫНЁМ РАДЫ БНР (1953—1969) Ніжэй публікуюцца 56 маіх лістоў да старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка і 31 ягоны ліст да мяне. Ліставаньне было вынікам нашага супрацоўніцтва на грамадзкай і палітычнай глебе. Пры частай немаг-чымасьці абладжваць справы тэлефанічна, камунікавацца даводзілася паштовым шляхам. У лістах закранаюцца справы: • працаўладкаваньня выпускнікоў Лювэнскага ўнівэрсытэту; • асобаў а. Робэрта ван Каўэлярта, біскупа Баляслава Слосканса; • Рады БНР і беларускай дыяспары ў Заходняй Эўропе, ЗША і Канадзе; • супрацоўніцтва Рады БНР з Амэрыканскім камітэтам вызвалень-ня народаў СССР; • Лігі вызваленьня народаў СССР, г. зв. Парыскага блёку; • працы й пэрсаналу Беларускае сэкцыі радыё „Вызваленьне / Свабода“; • грашовай дапамогі радыётрансьляцыі на Беларусь з Мадрыду; • сувязі зь беларусамі ў Полыпчы; • заснаваньня фундацыі імя Пётры Крэчэўскага; • дачыненьняў Рады БНР і Беларуска-амэрыканскага задзіно-чаньня; • выдавецкіх праектаў; • іншага. У тэксьце лістоў, дзеля паўнейшай інфармацыі, дадаюцца ў дужках [...] паясьняльныя словы: імёны, прозьвішчы ды іншае. Нешматлікія пропускі ўлістах пазначаюцца шматкроп’ем. Даведкі пра асобаўу ну- 217 Янка ЗАПРУДНІК мараваных спасылках адлюстроўваюць стан з пазыцыяў апісванага часу, а не з сучаснай рэтраспэктывы. Лісты Міколы Абрамчыка й копіі маіх лістоў захоўваюцца ў архіве аўтара. * * * Mae дачыненьні з прэзыдэнтам1 Рады БНР Міколам Абрамчыкам пачаліся ў 1949 г., калі мы, „дванаццаткаўцы“2, працавалі шахцёрамі ў Англіі й мроілі пра далейшую ўнівэрсытэцкую навуку. Бальшыня з нас мела дыплёмы выпускнікоў Беларускае гімназіі імя Янкі Купалы ў За-ходняй Нямеччыне. На працу ў Вялікабрытанію мы паехалі з намерам шукаць там магчымасьцяў працягваць сваю навуку. У красавіку 1949 г. Мікола Абрамчык, адведваючы беларусаў Вялікабрытаніі, прывёз нам абнадзейвальную вестку пра ягоныя намаганьні знайсьці нам студэн-цкія стыпэндыі для навукі ў Лювэнскім унівэрсытэце ў Бэльгіі. Якая радасьць! Я дзяліўся ёю ў адным зь лістоў да сяброўкі ў Нямеччыне: „Заяжджаў да нас сп. Прэзыдэнт. Мы зь ім правялі каля чатырох гадзінаў. Акрамя гэтага, я езьдзіў суправаджаць яго зь Лідсу да нас і гутарыў зь ім усю дарогу. Шмат цікавых рэчаў, шмат пацяшаючай інфармацыі даведаліся мы ад яго. Чалавек пачынае быць больш апты-містычным і верыць, што ўсё будзе окей“3. Наш аптымізм базаваўся на аповедзе старшыні Рады БНР пра яго-ныя захады, супольна з Барысом Рагулем і а. Робэртам ван Каўэляр-там4, здабыць дадатковыя стыпэндыі для беларускае студэнцкае грама-ды ў Лювэне. Абрамчык, дарэчы, быў першы, хто праклаў сьцежку да кіраўніцтва Лювэнскага ўнівэрсытэту й знайшоў там патрэбную падт-рымку5. Калі мы ўжо вучыліся ў Лювэне, ён прыяжджаў туды, высту-паў з дакладамі пра свае аб’езды беларускіх асяродкаў ды пра нацыя- 1 Паводле Статуту Рады БНР, на чале яе стаяў старшыня. Але ў практыцы ўсе (за выняткам палітычных апанэнтаў) называлі Міколу Абрамчыка прэзы-дэнтам. 2 Пра Дванаццатку гл. маю кнігу: Запруднік, Янка. Дванаццатка. Дакумэн-тальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоўу Нямеччыне, Вя-лікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гт.)- Нью-Ёрк: БІНіМ, 2002. — 510 с. 3 Ліст да Вольгі Харытончык. Захоўваецца ў архіве аўтара. 4 Робэрт ван Каўэлярт дэ Ўільс, манах-бэнэдыктынец, які апекаваўся бе-ларускімі студэнтамі Лювэнскага ўнівэрсытэту ад імя бэльгійскага Камітэту дапамогі беларускім студэнтам. Артыкул пра ягонае жыцьцё гл. у: Беларус. №330. Верасень 1986. 5 Падрабязьней пра гэта гл. у: Запруднік, Янка. Дванаццатка... С. 189—190. 218 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА УРАД БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ REPUBLIQUE DEMOCRATIQUE BIELORUSSIENNE GOUVERNEMENT DE LA REPUBLIQUE DEMOCRATIQUE BIELORUSSIENNE № Гаелода . ZX'A- 19^2 CBBTIF^CnT Nous, President de la Psda de la Republique D6mocratique Bie-lorussienne, certi.fione par le present que Mons’eur ZAPRUPSlK Jean resident 1 Louvain (Belgique) est cbarg^ par nous de re»Ur la fonc-tion d'agent financier de notre Gouvernement pour la Belgique, France Пасьведчаньне Янкі Запрудніка, жыхара Лювэну (Бэльгія), упаўнаважанага выконваць абавязкі фінансавага прадстаўніка ўраду БНР на Францыю й Нямеччыну нальныя й міжнародныя праблемы. Рабіў ён гэта, пэўна ж, з думкай пра будучых грамадзкіх дзеячаў з нашага еіудэнцкага асяродзьдзя. I вось у 1952 г., два гады да заканчэньня маеўнівэрсытэцкае навукі, ён даручыў мне функцыю фінансавага прадстаўніка Рады БНР на Францыю й Ня-меччыну. 3 таго часу й аж да канца ягонага жыцьця я быў менш-больш у рэгулярным кантакце зь ім, наведваў яго некалькі разоў у ягоным Вільпэнце ля Парыжу. Пасьля майго ад’езду зь Мюнхэну ў ЗША ў сака-віку 1957 г. лучнасьць гэтая набыла лістоўны характар — у дадатак да асабістых размоваў, калі ён наведваўся ў Нью-Ёрк. Мікола Абрамчык быў ахвочым суразмоўцам. Ён вызначаўся спа-койнай цярплівасьцяй у выслухоўваньні інфармацыі й аргумэнтаў, заў-сёды быў гатовы дэтальна выкласьці свае думкі й прапановы. Пад усёй вонкавай вытрыманасьцю, аднак, адчуваўся ў ім цьвёрды ідэйны грунт і станоўкасьць у абароне ідэі незалежнасьці Беларусі ды правоў і прэра-гатываў Рады БНР. У палітычнай актыўнасьці паваеннага пэрыяду Абрамчык захаваў шмат са свайго рэвалюцыйнага імпэту гадоў маладосьці, калі ён удзель-нічаў у падпольнай працы за Полыпчай і „зь місіямі ад Ц.К. Вызвалень- 219 Янка ЗАПРУДНІК ня Заходняй Беларусі быў нелегальна ў праф. Ігнатоўскага [у Менс-ку] аж 29 разоў“6. 3 намерам уплываць беспасярэдне на працэсы ў Беларусі Мікола Абрамчык пераканаў Раду БНР пайсьці на супрацоў-ніцтва з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня7, у тым ліку з радыё „Вызваленьне / Свабода“8 ды Інстытутам вывучэньня СССР. Супрацоў-ніцтва гэтае, на якое ён аддаў шмат часу (часта коштам сямейных і бацькоўскіх абавязкаў), не абыходзілася без канфліктаў. У адным мо-манце дайшло нават да пагрозы зрыву дачыненьняў Рады БНР з радыё „Свабода“. Разам з тым, ён рабіў роспачныя намаганьні ўтрымаць бела-рускія радыёпраграмы з Мадрыду, якія вяліся пры поўнай рэдакцый-най незалежнасьці. Інтэнсіўнасьць, зь якою дзейнічаў старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык, прасьвечваецца ў вонкавым аспэкце ягоных лістоў. Пісалі-ся яны заўсёды ў сьпешцы, без належнай увагі да стылю й правапісных правілаў. Адсюль у іх і некаторыя ягоныя маладачанскія дыялектызмы. Правапісныя і стылістычныя асаблівасьці лістоў у гэтай публікацыі захоўваюцца. 6 Рыдлеўскі, Лявон. 3 жыцьця й дзейнасьці Мікалая Абрамчыка // Бацькаў-шчына. №36—37 (115—116). 7—14 верасьня 1952. 7 Першапачатковая назва гэтай арганізацыі пры заснаваньні яе 18 студзеня 1951 г. была „Амэрыканскі камітэт вызваленьня народаў CCCP“. У траўні таго ж году, на дамаганьне дзеячаў расейскай эміграцыі, якія не прызнавалі Савецкага Саюзу, назву зьмянілі на „Амэрыканскі камітэт вызваленьня народаў Pacei“, а пазьней, 25 сакавіка 1953 г., у выніку пратэстаў з боку лідэ-раў нацыянальных суполак, установе далі назву „Амэрыканскі камітэт вызваленьня ад бальшавізму“. У1956 г. „ад бальшавізму“ адкінулі, у ангель-скамоўным скароце атрымаўся Amcomlib (American Committee for Liberation). Гэтая назва пратрымалася да 1964 г., калі яе ператварылі ў Radio Liberty Committee — Камітэт радыё „Свабода“ (гл.: Sosin, Gene. Sparks of Liberty. An Insider’s Memoir of Radio Liberty. University Park, PA: The Pennsylvania State University Press, 1999. P. 2). 8 Назву „Вызваленьне“ ў траўні 1959 г. замяніла „Свабода“. Да гэтага спры-чынілася здушэньне Савецкім Саюзам паўстаньняў у Польшчы й Вугорш-чыне ў 1956 г. Амэрыканская палітыка, накіраваная на „вызваленьне“, з ча-сам перайшла да палітыкі „свабоды“. 220 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам Мікола Абрамчык (Біяграфічная даведка)9 Мікола Абрамчык, сын незаможных сялянаў, Сымона й Тацьцяны Абрамчыкаў, нарадзіўся 6 жніўня 1902 г. у вёсцы Сычавічы Радашкаў-скае воласьці на Віленшчыне. Дзяды й прадзеды Міколы належалі яшчэ да служылага стану — інтэлігенцыі, затрымаўшы ў сабе моц-на той „літоўскі сэпаратызм“, за які быліпотым Абрамчыкі зрэду-каваныя да пралетарска-сялянскага стану. Прадзед Міколы, Базыль Абрамчык, быў адміністратарам у ма-ёнтку Кальсбэрг пад Радашкавічамі (у магната Сьніткі). Сваім тры-наццацём сынам ён даў досыць высокую на той час асьвету — двое зь іх займалі пасады лясных аб’ездчыкаў, іншыя былі вышэйшымі паш-товымі ўрадоўцамі. Паўстаньне 1863 г., у якім прымалі той ці іншы ўдзел сыны Базы-ля, скончылася для Абрамчыкаў вельмі трагічна: адзін з сыноў Базы-ля быў павешаны, іншыя сасланыя ў Сібір або ў „отдалённые места Poccuu“. Дзед жа Міколы, Янка, які яшчэ вучыўся ў духоўнай сэміна-рыі, быў зь яе выгнаны й пазбаўлены грамадзянскіх правоў. ЯнкаАбрамчыкпасьляўладзіўсямельнікамув. Сычавічы, ажаніў-ся зь мясцовай сялянкай Тацьцянай Рудзь і, атрымаўшы пасагу восем дзесяцін зямлі, пачаў гаспадарыць. Але зь невядомых прычынаў чамусь у 1890 г.Янка з усёй сям’ёй, разам ізбацькаміМіколы, апынуўся ў Сібіры. СымонАбрамчык (бацька Міколы), аднак, за пару гадоў павяртае назад у Сычавічы з мэтай асесьці на пасажнай зямлі сваёй маткі. Царскія ўлады перадалі гэтую справу валасному сходу, які паста-навіў аднагалосна прыняць Сымона Абрамчыка пад „парукі“ ў сваё „обчэства“, а сычаўцы талакой памаглі Сымону паставіць хату. СымонАбрамчык хутка абжыўся і заваяваў пашану ў сычаўцаў. Няўпынна потым выбіраецца на розныя пасады свайго „обчэства“ (чатырох сёлаў), як старасты, магазынэра, потым валаснога 9 Цытуецца артыкул Лявона Рыдлеўскага „3 жыцьця й дзейнасьці Мікалая Абрамчыка“. Пра Абрамчыка Рыддеўскі кажа: „Зьвязаны зь ім амаль што неразлучным жыцьцём, пачынаючы з вучыцельскіх курсаў 1920 г., пяць год потым супольных студыяў у Празе, супольнае затым „падарожжа па сьвеце“ ды эміграцыя — Парыж, — і гэтых больш дваццаці год нераз-лучнага жыцьця з Абрамчыкам дае мне магчымасьць гаварыць аб ім з такім знаньнем ягонага мінулага, як свайго собскага“ (Бацькаўшчына. №36—37 (115—116). 7—14 верасьня 1952). 221 Янка ЗАПРУДНІК судзьдзі, войта, а ў 1917 г. быў выбраны дэпутатам на Першы Ўсебе-ларускі Кангрэс. Будучы малапісьменным, Сымон Абрамчык заўсёды моцна адчу-ваў недахоп асьветы, дзеля чаго ён потым намагаўся з усёй сілы даць як найбольшую адукацыю сваім тром сыном і дачцэ. У пачатковую школу свае вёскі Мікола пайшоў, калі яму споўні-лася сем год. Сярэднюю асьвету здабываў спачатку ў Радашкаўскім чатырохгадовым гарадзкім вучылішчы, а потым у Менску. Увосень 1920 г., маючы падгатоўку за 6 клясаў рэальнай гімназіі, вытрымвае конкурсны экзамен у новаарганізаваны праф. Ігнатоўскім політэх-нічны інстытут (на мэханічны аддзел). Рыскімір, адрэзаўшы баць-коўМіколы адМенску, змусіў яго пакінуць навуку і пераехаць у Сыча-вічы (Заходняя Беларусь). Паехаўшы ў Вільню, Мікола паступае на экстраныя настаўніц-кія курсы ды перад Калядамі 1920 г. выяжджае на прызначанае яму месца настаўніка беларускай пачаткавай школы ў вёску Ленкаўш-чына Ашмянскага павету. Там ён адчыняе адначасна вячэрнія курсы для дарослых, на якія шугнула ўся перарослая школьны век моладзь і нават бацькі дзяцей, што хадзілі ў польскую школу. Падчас летніх канікулаў 1921 г., будучы на вучыцельскіх дапаўня-ючых курсах у Вільні, Абрамчык увайшоў у кантакт зь беларускім нацыянальна-рэвалюцыйным рухам.... На працягу трох гадоў ён пра-цуе ўрэвалюцыйным падпольлі, галоўна ў галіне школьніцтва, няўпын-на разьяжджае па ўсёй Заходняй Беларусі, падушкоўвае пэўных на-стаўнікаў, закладае тайныя школы, арганізоўвае пашырэньне неле-гальнае літаратуры. Зь місіямі ад Цэнтральнага Камітэту вызва-леньня Заходняй Беларусі наведвае шматразоў нелегальна праф. Усе-валада Ігнатоўскага, камісара асьветы БССР. У чэрвені 1924 г. М. Абрамчык закончыў фармальна сярэднюю асьвету. Увосень таго ж году ён накіраваўся на навуку ў Прагу. Там ён упершыню спаткаўся так блізка за адным сталом з прэзыдэнтам Крэчэўскім і Захаркам, а праведзены вечар у доўгіх размовах часта ўспамінае, як найшчасьлівейшы момант у ягоным жыцьці. Падчас сваіх студыяў Абрамчык быў увесь час у кантакце з сваім „духовым бацькам“ (як ён сам зваў) праф. Ігнатоўскім. Ужо пад канец 3-га кур-су Абрамчык меў падрыхтаваную да друку працу „Эканамічная геаг-рафія Беларусі“, якая Ігнатоўскаму вельмі спадабалася й на падставе якой Ігнатоўскі прапанаваў Абрамчыку па заканчэньні навукілекта-рат эканамічнай геаграфіі Беларусі на менскім унівэрсытэце. 222 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам Прэзыдыюм і Сакратарыят Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з прэзыдэнтам Міколам Абрамчыкам. Сядзяць (зьлева направа): Мікола Кунцэвіч, Аляксандар Стагановіч, Мікола Абрамчык, Антон Адамовіч, Натальля Кушаль (Арсеньнева), Вітаўт Тумаш; стаяць (зьлева направа): Віталь Кажан, Кастусь Мерляк, Янка Запруднік, Францішак Кушаль, Антон Шукелайць, Барыс Данілюк, Міхась Тулейка. Нью-Ёрк, заля нованабытага царкоўнага будынку на 401 Атлянтык-авэню ў Брукліне, 1957 г. За пяць гадоў Абрамчык скончыў два факультэты: у Ўкраінскай Акадэміі эканамічны, а на чэскім Карлавым унівэрсытэце гісторыі й сацыялёгіі. Ведаючы так зблізка Абрамчыка, яго, мне здаецца, ніяк нельга іначай ахарактарызаваць, як рэвалюцыянэра беларускага вызволь-нага руху, зь няўтомнай энэргіяй чалавека, які ўсё сваё жыцьцё пась-вяціў змаганьню за волю беларускага народу. He дарма прэзыдэнт Захарка, ведаючы так зблізка Абрамчыка, перад сваёй сьмерцю ніко-му іншаму не хацеў перадаць сваіх паўнамоцтваў, якМ. Абрамчыку'0. 10 Дадатковыя біяграфічныя зьвесткі: Каранеўскі, Язэп. На службе нацыя-нальна-вызвольнай ідэі // Бацькаўшчына. №36—37 (115—116). 7—14 верась-ня 1952; Пяцьдзясят год ахвярнага жыцьця // Беларус. №ю (16). 6 верась-ня 1952. 223 Янка ЗАПРУДНІК Лісты №1. Міколу Абрамчыку ў Амэрыцы пра некаторых эмігра-цыйных дзеячаў у Злучаных Штатах і Канадзе Лювэн, 18 травеня 1953 Дарагі Спадар Прэзыдэнт! Урэшце магу напісаць Вам колькі слоў аб справах у Таронта й Манрэалі. Вось жа ў Таронта, як і ўсюды зрэштай, нецярпліва чакаюць на Ваш прыезд. Затрымаўся я быў у сп. Грышкевіча [Вінцэнта Жук-Грышкевіча], зь якім і правёў бальшыню часу ў гутарках ды дыскусі-ях. У першую чаргу гаварыў зь ім адносна ягонага пераезду ў Эўропу", накрэсьліўшы яму нашае сучаснае становішча. Ён ня мае нічога асаб-лівага супраць гэткага кроку, але... I вось тут пачыналіся гэтыя „але“, аб якіх Вы калісьцімне казалі: якія ўмовы ды якія гваранцыі? Я ўжо ў гадох. Ненармальнае жыцьцё. Дыета. Старасьць“ і г. д., іт. п. Аднак найболыйае „але“я бачу ў ягоным сур’ёзным намеры адносна РаісыЖ. [Жукоўскай] ды сямейнага жыцьця, аб чым ён мне сам даволі абшырна расказваў. Яна мае яшчэ год студыяў і, як Вы самі ведаеце, матар’яльна маецца даволі цяжка. Выяжджаць цяпер у Эўропу — гэта значыць адмовіцца ад гэтых плянаў, на якія, бязумоўна, сп. Ж.-Гр. мае поўнае права, хоць і сам яшчэ ня можа нічога канкрэтнага сказаць, як пойдуць ягоныя асабістыя справы. Адсюль і йдуць, часткава прынам-ся, гэныя „але“ адносна ягонага эвэнтуальнага пераезду. Аб усім гэ-тым ён хацеў бы пагутарыць з Вамі асабіста. Цікава выглядае справа з залажэньнем у Таронта прыходу Бел. Аўтак. Правасл. Царквы. Беларускі актыў у Таронта дабіваецца высь-вячэньня ў сьвятары цераз Укр. Аўтак. Правасл. Царкву сп. Мацуке-віча, якому засталося яшчэ год навукі. Зарганізаваньне свайго пры-ходу дапамагло б змаганьню зь „мігаёўшчынай“'2. Бяда, аднак, у тым, што арх. Іларыён і дэкан духоўнае сэмінарыі, дзе вучыцца сп. Мацу-кевіч, супраціўляюцца зь невядомых прычынаў гэткаму высьвячэнь- 11 У Мюнхэн на становішча кіраўніка Беларускае сэкцыі радыё „Вызваленьне“. 12 Сьвятар Міхась Мігай (?—1978) заснаваў у 1950 г. у Таронта беларускую па-рафію сьв. Эўфрасіньні Полацкай у юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха й не згаджаўся на прапановы часткі парафіянаў перайсьці ў юрысдыкцыю БАПЦ. — Рэд. 224 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам ню (сваіх студэнтаў яны, аднак, высьвечваюць, хоць яны таксама маюць незакончаныя студыі). Калі ўзяць на ўвагу, што гэтая ж Укр. Аўтак. Правасл. Царква ў Канадзе падтрымоўвае а. Мігая, даючы яму сваё памешканьне, дык тады cnpaea набірае характару сьведа-мае варожае акцыі ўкраінцаў, з чьш, безумоўна, і трэба будзе змагац-ца пасьля выясьненьня некаторых пытаньняў. Быў таксама пару дзён у Манрэалі. Затрымоўваўся ў сп. Чопчы-ца, якому перадаў Ваш ліст і просьбу аб удакладненьні нараканьняў на байкот. Чопчыц [Павал] — гэта надта ахвярны й працаеітыхлапец.Ад-накунашых палітычных справах ён еельмі слаба арыентуецца й імі зусім не цікавіцца. Ён заяўляе сябе сымпатыкам БНР-аўцаў, але каб весьці культурна-асьветную працу, ён мусіць лічыцца з існуючым станам рэчаў ды трымацца нэўтральнага грунту ў палітычным дачыненьні. Уважаю, што ён мае поўную слушнасьць. Найбольш гаваркія на тэмы нашых грамадзкіх ды паттычных спраеаў — гэта cn.cn. Ждан і Паўловіч. Апошні ведае Вас асабіста з Парыжу й вельмі прыхільна адзыеаецца абВас, хоць сам, як іЖдан, не БНР-авец.Яны й не БЦР-аўцы, і наагул выразнага становішча не зай-маюць, бо гэта можа разьбіць і тую культурна-рэпрэзэнтацыйную працу, што робіцца ў Манрэалі. Аднак, калі б гэтая cnpaea паставі-лася на парадак дня, і арганізацыя змушана была адкрыта выявіць свае пагляды, дык, баюся, cnpaea стане блага, бо адчуваецца граеіта-цыя ў бок контра-БНР-аўскі. Прычыны: адмоўная ацэна некаторых учынкаў Барыса Р. [Рагулі], прэтэнзіі да ген. Ф. К. [Кушаля], адмоў-ная рэцэнзія сп. Ж.-Гр. аб канцэрце манрэальцаў у Таронта ды цэлы шэраг слушных і няслушных закідаў. Чопчыц там — асноўны ініцыятар усяе культурнае дзейнасьці, і ён зусім слушна ня хоча дапусьціць да выразнага займаньня палі-тычнага станоеішча (пры гэткім складзе людзей), бо гэта можа спараліжаеаць зусім канкрэтную і, магчыма, адзіную працу. Пас-тараюся трымацца зь ім у кантакце. Тое, што ён заве байкотам, гэта проста няхлюйства нашых людзей у адказеаньні на лісты, акрамя хіба выпадку зь Белямуком, які адкрыта адмовіўся ад супра-цоўніцтеа зь імі. Cnpaea ўтым, што Чопчыц зьвяртаўся з просьбай да Г. Ганчарэнкі, Б. Данілюка, Куліковіча, каб гэтыя прыслалі яму беларускіх п’есаў, песьняў і дэклямацыяў, на што апошнія не адказалі навет і словам. Безумоўна, так ня робіцца зь людзьмі, на якіхмы хо-чам мець уплыў. 225 Янка ЗАПРУДНІК У Канадзе Вас вельмі чакаюць, і калі зможаце пад’ехаць туды, дык гэта падмацуе нашыя пазыцыі. УТаронта змаганьне трэба прадаў-жаць далей, толькі, барані Божа, ня гэткае крыклівае, а Манрэаль трэба захаваць пакуль што нэўтральным: тамяныробяць добрую работу й няхай прадаўжаюць яе, бо лепш што-небудзь, чым нічога. У нас тут пакуль што ўсё добра. Барыс [Рагуля] прыехаў учора зь Нямеччыны. Чакаем з Італіі а. Робэрта. Ён дастаў там ужо пя-цігадзінныя (на пачатак) беларускія [радыё]перадачы. Мы з Паўлю-ком [Урбанам]'3 будзем старацца папасьці ў Італію, бо гэта адзіная магчымасьць напісаць узятую намі тэзу. Жадаю Вам, дарагі Спадар Прэзыдэнт, усяго найлепшага. Прывітаньні cn.cn. Русаком, Орсам, Кушалям і ўсім маім знаёмым. 3 глыбокай пашанай Ваш — Янка Запруднік №2. Пытаньне рэдагаваньня газэты „Бацькаўшчына“. Справы сэктару Рады БНР у Заходняй Нямеччыне, Беларускай сэкцыі радыё „Вызваленьне“. Будучыня выпускнікоў Лювэнскага ўнівэрсытэту Мюнхэн, 03.09.55 Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт! Коратка хачу паінфармаваць Вас аб тых зьменах, якія апошнім часам зайшлі ў Мюнхэне, а таксама падзяліцца сваімі ўражаньнямі з майго падарожжа ўЛювэн. Учора адбылося паседжаньнерэдкалегіі„Б-ны“ў складзе: Cm. Cm. [Станіслаў Станкевіч], Сыч [Пётра]'4, Марговіч [Алесь]'5, Цьвірка [Уладзімер]'6 ія. На парадку дня стаяла кардынальнае пытаньне аб 13 Паўла Урбан (нар. 27.03.1924) у той час вучыўся на гістарычным факультэ-це Лювэнскага ўнівэрсытэту. ч Пётра Сыч (1912—1964) у той час быў працаўніком Беларускай сэкцыі радыё „Вызваленьне“. 15 Аляксандар Марговіч (1927—1967) тады скончыў сацыялягічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. 16 Уладзімер Цьвірка (1928—1992) тады скончыў сацыялягічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. 226 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам далейшым рэдагаваньні газэты. Як Вам ведама, апошнія пяць нума-роў газэты д-р Станкевіч нерэдагаваў — рабіліза яго часткова хлоп-цы, а часткова я сам. Становішча д-ра Cm. da далейшага рэдагавань-ня, часткова Вам хіба ведамае, было такое, што ён хацеў адмовіцца ад гэтага, матывуючы гэта важнасьцяй працы ў Інстытуце [выву-чэньня CCCP], недахопам часу, патрэбай працаваць навукова, дасю-лешняй некампэтэнтнасьцяй у справах фінансавых газэты і іншымі аргумэнтамі. 3 выслухоўваньня некаторых гэтых аргумэнтаў і пача-лося ўчорашняе паседжаньне. Усемы, пэўна ж, настойвалі на д-ра Cm., каб ён і надалей заставаўся адказным рэдактарам „Б-ны“ і ў рэшце рэшт дабіліся ягонае згоды, абяцаючы яму больш салідныя адносіны што да ўдзелу нас саміх у газэце. Словам, справа з газэтай цяпер устабілізована, і я думаю, што камплікацыяў у далейшым ніякіх ня будзе. Будучы ў Лювэне, я гутарыў з а. Робэртам адносна Урбана, імы згадзіліся на ягоны прыезд у Мюнхэн. Учора на паседжаньнірэдкалегіі асобай Урбана мы апэравалі ў сваіх далейшых плянах што да газэты, прадбачваючы затрудненьне [працу] Урбана ў газэце, а паўдня — у Інстытуце [вывучэньня СССР]. На радыястанцыі пакуль што ўсё йдзе добра, калі ня лічыць не-каторых зьмен у „генэральнай лініі“, якія даволі выразна заўважва-юцца пасьля Жэнэвы. Зьмены гэтыя далёка не на нашую карысьць, ад іх церпяць некаторыя зусім беззаганныя й добрыя скрыпты, гэта ўносіць у агульную атмасфэру крыху нэрвознасьці й канстэрнацыі, але гэта ўжо пытаньне агульнага фронту „нацыяналаў“. Стараем-ся ўладзіць на радыё Цімафейчыка'7. Адносна справы Сенькоўскага'&, спадзяюся, пісаў Вам д-р Жук [Жук-Грышкевіч], аб чым я нядаўна гутарыў зь ім. Пару дзён тамумы даведаліся, што паралельна з „За возврашчэ-ніе на родзіну“ выходзіць таксама ад некаторага часу „За вяртань-не на радзіму“ на беларускай мове. Выйшла ўжо восем нумароў, тры першыя зь якіхмы маем, і ў наступным нумары „Б-ны“будзе пісацца аб гэтым. Цікава, што на ўкраінскай мове такое газэты яшчэ ня відаць. 17 Тодар Цімафейчык (1924—?) тады скончыў сацыялягічны факультэт Лю-вэнскага ўнівэрсытэту. 18 Юрка Сянькоўскі (1926—1995) тады скончыў эканамічны факультэт Лювэн-скага ўнівэрсытэту. 227 Янка ЗАПРУДНІК На мінулым месяцы адбылося паседжаньне Сэктару [Рады БНР]. Абмяркоўвалі справу складак, згадзіліся на сплату ўсіх залегласьцяў, і сп. Вініцкі [Аляксандар], выбраны скрабнікам, узяўся ўжо за працу. Наагул, дамовіліся на рэгулярныя паседжаньні Сэктару раз у месяц. УЛювэне трэба будзе часьцей цікавіцца нашай студэнцкай гру-пай, бо там заўважаецца крыху самапасу ў самых настроях групы. Асабліва, на маю думку, трэба зьвярнуць увагу на тое, каб студэн-ты, якія канчаюць студыі, рацыянальна выкарыстоўваліся ў нашым нацыянальным жыцьці. Я баюся, што там пануе тэндэнцыя шукаць працы пасьля заканчэньня, кіруючыся выключна мамэнтам асабі-стым і пакідаючы ў цяні нашы патрэбы грамадзка-палітычныя. Прыкладам, мы ня можам дазваляць, каб нашыя студэнты пасьля заканчэньня ехаліўнейкаеКонга ціінданэзію, а такая небясьпека, на жаль, існуе. Я вось цяпер, будучы ў Лювэне, гутарыў з а. Робэртам на тэму Галоўкі (аграном)19, які кончыў свой факультэт і цяпер стаіць перад праблемай „дзе дзеццаЯму прапануюць Конга. Але каб паехаць у Конга, трэба канчаць яшчэ год студыяў, так званыя „колёньяль“. Пэр [а. Робэрт], ясна, згаджаецца, каб Галоўка рабіў гэтае „колёнь-яль“. Але я Пэру сказаў, што мы ня можам дапускаць і думкі аб пасы-ланьні студэнтаў у Конга. I што на гэта трэба ўплываць. I ўрэшце, ня трэба студэнтам даваць зразумець, што за іхнуе ўладжаньне нехта мае быць адказны, але трэба ім цьвердзіць увесь час, што пра-цу свабодна можна знайсьці ў Эўропе, дзе яны змогуць і пражыць самі і прынесьці нейкую карысьць беларускай нацыянальнай працы. Гута-рыў я на гэтую тэму і з а. Аўгенам [Смаршчком], і зь некаторымі хлапцамі. Угэтым кірунку трэба стала дзеяць, трэба падтрымоў-ваць надзею, што можна тут знайсьці добрую працу і адначасна весьці стараньні, каб гэткія працы знаходзіць. Урэйіце, ужо лепш Амэрыка, чымсяАфрыка ціАзія. Калі б я змог з Вамі пабачыцца перад тым, якВы будзеце ў Лювэне, я вельміхацеў бы пагутарыць з Вамі на гэтую тэму. На гэтым хіба й кончу. Спадзяюся, што неўзабаве Вы будзеце ў Мюнхэне. Зычу Вам усяго найлепшага й прашу перадаць Вашай Спа-дарыні найшчырэйшыя прывітаньні. 3 глыбокай пашанай Ваш Я. Запруднік Мікалай Галоўка (1926—?) тады скончыў сельскагаспадарчы факультэт Лю-вэнскага ўнівэрсытэту. Пазьней перабраўся ў ЗША. 228 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам №3. Здароўе Міколы Абрамчыка пад пытаньнем. Янка Ліманоўскі займаецца дэзынфармацыяй Мюнхэн, 21.XII. 55 Вельміпаважаны Спадар Прэзыдэнт! Хацеў бы кораценька паведаміць Вам, што ў нас тут усё добра. Справы йдуць сваёй дарогай, хоць і не заўсёды гладка, але гэта, відаць, той зыгзыкаваты шлях, якім, як Вы самі падчыркваеце, ідзе ўсё жыцьцё. Тут ходзяць чуткі, што ў Вас із здароўем ня ўсё добра. Мо гэта прычына адкладу Вашага прыезду сюды? Нам усім хацелася б ведаць, калі Вас можна спадзявацца тут, але асабліва залежыць на гэтым мне, чаму я й пішу да Вас гэтую кароценькую просьбу паве-даміць мяне пры першай нагодзе аб Вашых плянах адносна падарож-жа. Калі б Вы не змаглі прыехаць сюды на працягу наступнага меся-ца, дык напішэце таксама, ці здароўе Вам дазваляе выяжджаць у Парыж. Ваш адзін знаёмы хацеў бы сустрэцца з Вамі, але ня ведае, ці аплочваецца яму чакаць Вас у Мюнхэне. У Нью-Ерку Ліманоўскі™ займаецца дэзінфармацыяй аб нашай сэкцыі ды асабліва аб ейным дырэктары. Гэта зразумела. Толькі што яму ўдаецца там трапляць на ўраджайны грунт (як, прыкладам, Мерляк), і гэта ўносіць нездаровыя фэрмэнты ў ньюёрскую атмасфэ-ру. Магчыма, і Вам пісалі аб гэтым. Няправільна патрактаеалі там і напісаны нядаўна ад імя нашае сэкцыі ліст, копію якога Вы маеце. Я зь Мерлякам ад нядаўнага ўвайшоў у карэспандэнцыю й пастараю-ся напісаць яму аб усім. Прыватная карэспандэнцыя часамі бывае найлепшым сродкам уплыву. Трэба будзе таксама пісаць і іншым, бо Ліманоўскі на гэтым ня спыніцца. На гэтым пакуль што кончу. Зычу Вам і сям’і ўсяго найлепша-га — Вясёлых Сьвят ілепшага Новага Году. 3 глыбокай пашанай Ваш Янка 3. 20 Янка Ліманоўскі (1896—1989) крыху болып за год працаваў у Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне“ ў Мюнхэне, пасьля чаго вярнуўся ў ЗША. 229 Янка ЗАПРУДНІК №4. Фармальнасьці прыезду Міколы Абрамчыка з Францыі ў Мюнхэн Мюнхэн, 11.I.56 Вельміпаважаны Спадар Прэзыдэнт! Ніканор2' выслаў Вам, атрыманы ім у Поліцайпрэзыдыюм, апы-тальнік, які Вы мусіце запоўніць і пераслаць яго мне. Учора я гаварыў з Пэчам22, а пасьля зь ягонай сакратаркай, якой ён перадаў справу, ды ўрэшце сяньня з аднэй фрайлейнай тут, на радыё, якая можа штосьці дапамагчы. Вось жа некаторыя пытаньні трэба высь-вятліць. Па-першае, дзеля таго, штоВы ўжо былі тут колькіразоў, дзесьці павінна быць Ваша дасье. Таму напішэце мне, дзе й якім чынам Вы атрымоўвалі папярэднія дазволы на ўезд у Нямеччыну. Зрэшты, гэткія ж пытаньні пастаўлены ў гэнай перасланай Вам анкеце. Ад-казвайце на ўсе зь іх, бо часам дзеля якога-небудзь глупстпва затры-моўваецца ўся справа. Гэная фрайлейн сказала мне, што цяпер спра-вы гэтыя выглядаюць больш скамплікована, чымся раней, але калі яна будзе мець патрэбныя дадзеныя, дык удасца штосьці зрабіць. Галоўна ж, каб можна было знайсьці Ваша дасье, у якім напэўна ёсьць асноўныя дадзеныя. Прышлеце адначасна „сэртыфіка дэ сівізм“ або „сэртыфіка дэ бон ві э мэрс“23 (гэта, фактычна, тое самае). Я ў міжчасе яшчэ патэлефаную Пэчавай сакратарцы — можа, удасца што-небудзь спрасьціць. Трэба аднак падрыхтоўвацца да найгорша-га выхаду, пры якім усё вышэй прошанае будзе патрэбнае. Прыезд Ваш сюды прыпадае якраз на часе, і было б шкада, каб Вам прышлося адкладаць яго. Тут нічога асаблівага. Праца йдзе. Пішу цяпер артыкул аднаму немцу, які рыхтуе кніжку пра эміграцыі. Заўтра будзем абмяркоў- 21 Ніканор Ляўковіч, брат жонкі Міколы Абрамчыка, паваенны эмігрант, жыў у Мюнхэне, супрацоўнічаў з выдавецтвам „Бацькаўшчына“. 22 Айзэк Пэтч (Isaac Patch), службовец Амэрыканскага камітэту вызвалень-ня. У часе Другой сусьветнай вайны быў на дыпляматычнай службе ў Мас-кве. На радыё „Вызваленьне/Свабода“ у Нью-Ерку загадваў аддзелам ад-мысловых праектаў (Special Projects Division), галоўным заданьнем якога было перасылаць з Захаду ў Савецкі Саюз забароненыя або недаступныя там кніжкі.. 23 „Сэртыфіка дэ бон ві э мэрс“ (з фр. „пасьведчаньне аб добрай маралі“) — пасьведчаньне аб непадсуднасьці. 230 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам ваць на паседжаньні філіі Інстытуту [вывучэньня СССР]. Копію вышлю Вам дзеля эвэнтуальных папаўненьняў. Фрайлейн, пра якую пішу вышэй, — асоба не прыпадковая, а яна займаецца, відаць з просьбы Пэча, заладжваньнем фармальнасьцяў зь нямецкімі ўстановамі. ДоктарЖук перадае Вам, што тут быццам „адлігай“ павеяла24. Трэба будзе вось на наступным тыдні выпрабаваць трываласьць гэ-тае „пагоды“. Прывітаньні сямейцы ад усіх нас! 3 глыбокай пашанай ВашЯнка 3. №5. Павелічэньне беларускіх перадачаў радыё „Вызваленьне“ да 20 хвілінаў. Ад’езд Вінцэнта Жук-Грышкевіча Мюнхэн, 14.03.56 [...] 3 наступнага панядзелку пачынаем 20-хвілінныя перадачы. Гэта, аднак, не паболыйвае агульнае колькасьці гадзін трансьміта-ваньня — 15-хвілінная праграма паўтаралася 24 разы на napy, a 20-хвілінная будзе паўтарацца і8разоў, гэта значыць і ў тым і ў іншым выпадку мы маем у агульным 6 гадзін перадачаў на дзень. Іншыя „на-цыянальныя“рэдакцыі атрымалі ўжо гэтую падвышку дзесьці на мінулым тыдні, раней за нас з тае прычыны, што яны твораць нейкі асобны рэсорт. Поўгадзінныя праграмы, відаць, застаюцца актуаль-нымі, але калі будуць уваходзіць у сілу, дык дзесьці ў ліпені. АдДудзіцкага25 нічога. Д-рЖук памаленьку пакуецца. [...] 3 глыбокай пашанай ВашЯнка 3. п.с. Паводле апошняе весткі, толькі што атрыманае, Дудзіцкі пры-яжджае да нас 25 сакавіка. Гэта добра! 24 Маецца на ўвазе паслабленьне напружаньня паміж ЗША і СССР. 25 Уладзімер Дудзіцкі (1911—1976 (?) жыў у той час у Вэнэсуэле, яго запрасілі на пасаду галоўнага рэдактара Беларускай службы радыё „Вызваленьне“ на месца Вінцэнта Жук-Грышкевіча. 231 Янка ЗАПРУДНІК №6. Прыезд у Мюнхэн Уладзімера Дудзіцкага й ягоная характарыстыка Мюнхэн, 30.04.56 Вельміпаважаны Спадар Прэзыдэнт! Страшна прыкра, што не паведамілі Вас аб прыезьдзе Дудзіцка-га. Выяжджаючы, ён выслаў дзьве тэлеграмы — адну ў Камітэт, другую Стасю [Станкевічу], і думаў, што мы тут на месцы паве-дамім Вам. Стась, відаць, ня пісаў Вам нічога, бо думаў, што Вы еось-вось маеце тут быць. Угэтай жа справе, часткова, піша Вам сёньня й сп. Бортнік26. Дудзіцкі аказаўся вельмі сымпатычным чалавекам, энэргічным, рэчовым ірэпрэзэнтацыйным. На другі ж дзень свае працы, на нарадзе рэдактароў, ён усім заімпанаваў сваім выступленьнем і сваёй кампэ-тэнцыяй. Дысцыпліна ўрэдакцыі пайшла на лепшае. Чалавек ён вельмі таварыскі й, думаю, здолее замацаваць вакол сябе нашу грамаду. Зараз буду тэлефанаваць Ніканору, каб заладзіць справу біле-таў. Вам і сям’і зычу ўсяго найлепшага. 3 глыбокай пашанай ВашЯнка 3. №7. „Як мутна разьбіраюцца расейцы ў справах савецкае Беларусі“ Мюнхэн, 01.06.56 Вельміпаважаны Спадар Прэзыдэнт! Пасылаю Вам аргумэнт у довад таго, як мутна разьбіраюцца расейцы ў справах савецкае Беларусі. Залучаная тут копія артыку-лу ўзятая з праграмы расейскае сэкцыі„Вызваленьня“. Артыкул на-пісаны „новым“эмігрантам. Ён прайшоў дарогу ад аўтара празма-шыністку, рэдактара й дыктара аж да мікрафону і нідзе ня было заў-важана тае вялікае няграматнасьці, якую мае ў сабе тры разы паў-торанае „ЦК КПСС Белоруссіі“ („ЦК Камуністычнае Партыі Савец-кага Саюзу Беларусі“!) 26 Уладзімер Бортнік (1910—1988) быў афіцыйным выдаўцом газэты „Баць-каўшчына“. 232 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам Паказаў я яго сваім, а таксама Шэнклянду27. Спадзяюся, што гэта й Вам можа калі-небудзь прыдацца. У нас тут усё добра. Камплікацыяў ніякіх няма і, думаю, ніякіх ня будзе. Зычу Вам усяго найлепшага. Прывітаньні сямейцы! 3 глыбокай пашанай ВашЯнка 3. П.С. У №35, здаецца, „За возвраіценйе на Родйну“ зьмешчаны верш М. Танка да сваіх суродзічаў за граніцай (на Захадзе). №8. Міколу Абрамчыку ў ЗША: пытаньне беларускамоўных перадачаў радыё „Вызваленьне“ з Фармозы; зьмена тэматычнага профілю газэты „За вяртаньне на Радзіму“; беларускі перабежчык Аляксандар Крук Мюнхэн, 27.09.56 Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт! Як Вам напэўна ведама, на Фармозе працуе філія радыё „Вызва-леньне“. Адтуль перадаюцца паўгадзінныя, здаецца, праграмы — да гэтага часу толькі ўрасейскай мове. Яны прызначаны для насельніц-тва ўсходняе часткі СССР: канцлягеры, „вольнанаёмнікі“, цаліна й г. д. Апошнім часам у гэтым пытаньні заўважваецца пэўная эвалю-цыя ў пажаданым для нас кірунку. Афіцыяльна аб гэтым яшчэ нічо-га ня ведама, аднак ходзяць даволі верагодныя слухі аб тым, што з Фармозы плянуюцца таксама перадачы на ўкраінскай і беларускай мовах. Эвалюцыю гэтую трэба прыскорыць і замацаваць. Сяньня я гутарыў з адным рэжысэрам (украінец), які працуе тут над падрых-тоўкай далёкаўсходніх праграмаў. Ён мне казаў, што ўжо падрых-тоўваецца гутарка па-ўкраінску, якая будзе ўключана ў расейскую праграму. Ня выключана таксама, што з часам яны дагадаюцца даваць штосьці й па-беларуску. Да такое думкі яны даходзяць на ас-нове аналізу насельніцтва Далёкага Ўсходу. На маю думку, варта было б зрабіць у Ам. Кам. у Нью-Ёрку адпа-ведны дэмарш (мэмарыял?) з тым, каб забясьпечыць таксама й бе- 27 Робэрт Шэнкланд (Robert Shankland), палітычны дараднік (цэнзар) Беларускай і Украінскай рэдакцыяў радыё „Вызваленьне“ ў Мюнхэне. 233 Янка ЗАПРУДНІК ларускамоўную частку „фармоскае“ праграмы, калі не дабівацца на-агул асобных перадачаў па-беларуску. Нашая сэкцыя магла б даваць вялікую дапамогу пры ажыцьцяўленьні такога пляну. Мне здаецца, што патрэбу беларускіх далёкаўсходніх перадач можна было б абгрунтоўваць наступнымімамэнтамі: 1) Вялізарная маса беларускага насельніцтва дэпартавана ў Сібір і Казахстан. 3 іо,5мільёнаў насельніцтва БССР абнізілася да 8, як гэта падае савецкі ж статыстычны зборнік „Народное хозяйство CCCP“. На цаліне, прыкладам, існуюць цэлыя беларускія саўгасы. 2) Бальшавікі намагаюцца зрабіць з далёкаўсходніхраёнаў крыніцу збожжа і іншых каштоўныхпрадуктаў. Людзізавезеныя туды насільна і не жадаюць працаваць там. 3) У Савецкім Саюзе, як гэта ні стараюцца затушаваць, нуртуюць выразныя нацыяналістычныя антаганізмы. Аб гэтым расказваў нам тут гэтымі днямі адзін стары эмігрант, які вярнуўся нядаўна з Савецкага Саюзу, дзе ён працаваў у Краснадары, спачатку ў бібліятэцы, а пасьля настаўнікам. Чалавек інтэлігентны, па перакананьні больш француз, чымся расеец, ёнрасказваў, як там да сьмерці забіваюцца ўкраінцы ці грузты з маскалямі. У канцлягерох сядзяць нацыянальнымі групамі. На цаліне суродзічы, зусім зразумела, намагаюцца таксама быць разам. Гэта вельмі важны мамзнт, каб аргумэнтаваць патрэбу беларускаемовы, калімыхочам дайсьці да сьведамасьці й да пачуцьця вывезеныху Сібір людзей, на вынікі працы якіхХрушчоў пакладае вялікія надзеі. Нядаўна, між іншага, быў у нас Аляксандар Крук (прыехаў спэцы-яльна наведаць беларусаў у Мюнхэне), старшы сяржант, які ў тра-вені сёлета ўцёк у Заходні Бэрлін. Аб ім пісалася ў „Б-не“[„Бацькаўш-чыне“] 22 ліпеня, і будзе напісана яшчэ ў гэтым нумары, што сяньня ломіцца [вярстаецца]. Ён моўна поўнасьцяй зрусыфікаваны, аднак пачуцьцёва — гэта беларус, які перш за ўсёхварэе за свой край. 3 гэ-тым хлапцом у свой час „Голас Амэрыкі“ зрабіў даўгое інтэрв’ю, на аснове якога мы тут зрабілі скрыпт іяго зьмясьцілі таксама ў газэце (22 ліпеня). Вось характэрная рэфлексія гэтага хлапца, калі ён пра-чытаў у „Б-не“ частачку сваіх слоў, але перакладзеных ужо па-бела-руску: ,Лкяно добра гучыць na-беларуску!“Адносна таго надрукава-нага інтэрв’ю, што ён даў„Голасу Амэрыкі“, Крук заўважыў: „Выгля- 234 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам дае неяк, што гаварыў адно, а тут штосьці ня тое... Hi то я з-за Уралу ці зь Сібіры“. Крук выказаў жаданьне гаварыць праз радыё да беларусаў. „Яны мянемогуць зразумець, — сказаў ён, — а што я ска-жу расейцам?..“ Неўзабаве празь Нью-Ерк будзе праяжджаць сп. Дудзіцкі (на жаль, толькі празь лётнішча), дык ён пагутарыць шырэй аб гэтым. У нас тут усё добра. Сыч вярнуўся ўчора з адпачынку. Гасьціць у Мюнхэне Бакуновіч2* зь Лювэну. з-га лістапада я паеду, відаць, у Бэльгію на Пэрава сьвяткаваньне. Ён мяне забавязаў прыехаць. Як выглядае, „За вяртаньне на Радзіму“ ўжо ня будзе ў сваім зьмесьце дакладнай копіяй „За возврашчэніе на Родзіну“, а газэтай дыфэрэнцыяванай. Гэта яшчэ адзін аргумэнт, што да беларусаў бальшавікі шукаюць доступу іншымі шляхамі, чымся да расейцаў, прыкладам. Яго таксама можна выкарыстаць у „фармоскім“ пы-таньні. [...] Быў нядаўна ў „Ост-Ойропа Інстытут“ (праф. Кох). Распытваў-ся ў яго аб магчымасьцях рабленьня тут, у Мюнхэне, дактарату. Ён падтрымоўвае такія намеры. Папрабую нагаварыць іншых, бо зь Лювэнам цяжка што-небудзь рэалізаваць у гэтым кірунку. Між іншага, Кох запрапанаваў сам мне тэму для тэзы: абгрунтоўвань-не незалежнасьці Беларусі ў гістарыяграфіі апошніх дзесяцігодзьдзяў. На жаль, у мяне цяпер не разьвязаная праблема выезду ў ЗША. Спа-дзяюся, што фармальнасьці да канца гэтага году закончацца. Япы-таўся тут аб магчымасьцях павароту назад у Мюнхэн на працу. Адказу яшчэ не атрымаў, а хацелася б ведаць, бо з гэтым зьвязаны асабістыя пляны (хоць сабе й гэны дактарат). Пагляджу, калі ня будзе іншага выхаду, дык паеду адразу ж, калі толькі будзе магчы-масьць, а там будзем бачыць. Выказаныя вышэй думкі адносна Фармозы супадаюць з думкамі ўсяе нашае сэкцыі. Зычу ўсяго найлепшага! 3 глыбокай пашанай Янка 3. 28 Уладзімер Бакуновіч (1926—1992) утой час быўстудэнтам эканамічнага фа-культэту Л ювэнскага ўнівэрсытэту. 235 Янка ЗАПРУДНІК №9. Міколу Абрамчыку ў ЗША: кніга пра камуністычную экспансію ў Эўропе; нямецкі даведнік пра культурных дзеячаў Усходняй Эўропы; справа выезду Запрудніка ў Амэрыку Мюнхэн, 11.10.56 Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнтп! Сёньня быў на паседжаньні аддзелу навін. Між іншага, даведаўся там, што Дзяржаўны Дэпартамант ЗША рыхтуе публікацыю аб камуністычнай экспансіі ў Эўропе (другая частка; першая — абАзіі йАфрыцы). Мне не ўдалося даведацца, калі гэтая кніжка зьявіцца ў продажы, але аб гэтым магчыма там, у Нью-Ёрку, хто-небудзь што-небудзь ведае. Пэўна ж, калі не запозна, дык варта было б пап-рабаваць скантактавацца з аўтарамі гэтае кнігі, што можна зрабіць толькі будучы там, у ЗША. У нас тут усё добра. Усе жывы й здаровы. Барбара Іванаўна [Вер-жбаловіч]29 з Галінай [Ганчарэнкай]3“ зьбіраюцца на гэтым „вікэн-дзе“наведаць Парыж (едуць аўтобусам .Дмэрыканскага Экспрэсу“). Будуць таксама ў Вашае спадарыні. Калі ня ведаеце яшчэ, дык Наў-мовіч3' ажаніўся зь нейкай Жармэнай Лёт. Тут пры Мюнхэнскім унівэрсытэце рыхтуецца да выданьня да-веднік (біяграфічны) аб культуртрэгерах Усходняе Эўропы. Зьвярну-ліся да нас па матэрыялы. На беларускіразьдзел адпушчана каля25 бачынак у кніжцы (уся кніга дзесьці каля 400 бач.). Даводзіцца ска-каць вышэй пупа, бо нагрузка і так вялікая. Пры гэтым ствараецца й нейкі дзіўны парадокс: дсшагаемся як найбольшае колькасьці бачы-нак на беларускі разьдзел і адначасна скрабем патыліцу, як бы хоць мінімум запоўніць. Ну што ж, і гэта выцягнем. Умянез выездам пакуль што нічога канкрэтнага ня чуваць.Ад-нак ня выключана, што ўсё можа зваліцца, як сьнег на голаў. Сваё 29 Барбара Вержбаловіч (1901—1967), сьпявачка, былая актрыса, працава-ла машыністкай у Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне“. Цётка Га-ліны Ганчарэнкі. 30 Галіна Ганчарэнка (пазьней — Руднік) (нар. 1930), пляменьніца Барба-ры Вержбаловіч, таксама працавала на радыё „Вызваленьне/Свабода“ ў Мюнхэне. 31 Маецца на ўвазе Міхась Наўмовіч (1922—2004), беларускі грамадзкі й культурны дзеяч у Парыжы. 23б Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам туташняе начальства я паведаміў аб цэлай справе і заявіў ім, што пры патрэбе мог бы вярнуцца на пару гадоў назад на працу. Яны маў-чаць. Я думаю, што пры першай жа магчымасьці выезду трэба будзе скарыстаць зь яе, а там буду бачыць. На гэтым скончу. Перадайце, калі ласка, мае найшчырэшныя вітаньні спадарству Кушалям, Тулейкам і ўсім знаёмым. 3 глыбокай пашанай да Вас Ваш Янка Запруднік №ю. Міколу Абрамчыку ўЗША: юбілей а. Робэрта; пра беларусаў Польшчы; абмежаваныя магчымасьці асьвятленьня ў перадачах радыё „Вызваленьне“ Вугорскага паўстаньня Мюнхэн, 31.10.56 Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт! Учора цэлы дзень з жонкай і дзіцём прабыў у амэрыканскім кан-суляце. Справа йдзе зусім добра. У гэтую пятніцу мушу ехаць у Бэльгію, каб прадоўжыць дакуманты і тады атрымаць візу. Гэта для мяне якраз вельмі добра, бо я там заладжу зараз некалькі спра-ваў. з-га лістапада пэр Робэрт сьвяткуе ў вельмі вузкім коле свае 25-я ўгодкі сьвятарства. Ён мяне яшчэ перад гэтым вельмі прасіў прыехаць на гэтае сьвяткаваньне, і я там рэпрэзэнтавацьму ўсіх нас. Артыкул д-ра Т. [Тумаша?] пайшоў ужо ў сьвет. Адносна адзначанага Вамімамэнту непалітычнасьці ў насьвятп-леньні беларускага пытаньня ў Польшчы маецерацыю. Але я ня ведаю дакладна, якое месца і зь якога артыкулу Вы маеце наўвеце. Ня ўсе бо артыкулы майго аўтарства. „Да пытаньня Беларусаў у Польшчы“ („Б-на“№40) пісаў Cm. [Станіслаў Станкевіч]. Рэшту — я. Калі Вы маеце наўвеце №40-1,1 газэты, дык артыкул там я чытаў ужо ў над-рукаваным выглядзе. Між іншага, мамэнт бальшавізацыі беларуска-га насельніцтва Польшчы даволі выразны; іншая рэч, што гаварыць (друкаваць) аб ім можна па-рознаму. Пра Фармозу новага нічога. Плянаваная гутарка па-ўкраінску ў фармоскія праграмы ня была ўключана да гэтага часу — відаць, спра-ва не разьвязаная ў прынцыпе. 237 Янка ЗАПРУДНІК Затое ў нас тут, на „Вызваленьні“, украінская рэдакцыя атры-мала ад сяньня паўгадзінныя перадачы, г. зн., што агульны час пе-радачаў не мяняецца (замест паўтараць тры разы тую самую праг-раму на працягу гадзіны, яны будуць цяпер паўтараць даўжэйшую праграму два разы на працягу тэй жа гадзіны), але гэта выгадней прэстыжова. Як выглядае, гэта звалілася даволі неспадзявана на ўкраінцаў. Хоць, пэўна ж, адносна гэтага павінны былі рабіцца дзесьці адпаведныя захады. Для нас гэта было таксама неспадзеўкай. Дудзіцкі пагаворвае аб нейкім мэмарыяле; будзе, думаю, пісаць Вам аб гэтым. Ну, будзем бачыць. (Дапісваю назаўтра.) Атмасфэра ў нас тут, у сувязі з апошнімі падзеямі, вельмі напру-жаная. Праграму мяняем па чатыры разы на дзень. Часамі даводзі-лася працаваць уначы. Цяпер крыху супакойваецца. Ува ўсім гэтым ёсьць, аднак, адна вельмі няпрыемная рэч. Гэта тое, што ў насьвят-ляньні ўсіх падзеяў, якія адбываюцца цяпер yea Ўсходняй Эўропе, мы ня можам мець ніякага свайго аблічча. Праграмы нашага радыё скла-даюцца цяпер выключна з навінаў дня і некаторых фрагмэнтаў вы-казваньняў заходняе прэсы. А ўва ўсім гэтым столькі ж цікавых для нашага слухача мамэнтаў, аналёгіяў! Вугорскаярэвалюцыя — гэта перш за ўсё нацыянальная рэвалюцыя, гэта таксама антырасейская рэвалюцыя.Аб гэтым ведае цэлы вольны сьвет, толькімы ня можам сказаць нашым слухачом. Учора было сказана (але пасьля й адклікана), што камэнтаваць усё гэта можна, але раней трэба пасылаць на зацьверджаньне ў Нью-Ёрк (значыцца, не давяраюць нават тым дараднікам, якія сядзяць тут). Келі32, быццам, збунтаваўся супраць такое дурноты, але факт застаецца фактам, што мы вельмі зьвязаныя ўва ўсім гэтым. Трэба дзесьці рабіць адпаведныя дэмаршы і дамагацца права на соб-скае насьветліваньне вугорскіх і польскіх падзеяў. У іншым выпадку, мы трацім перад нашымі слухачамі ўсякае беларускае аблічча ў гэ-тым напружаным часе. Заўтра раненька выяжджаю ў Бэльгію. Вязу Пэру шэраг пісьмо-вых прывітаньняў. Акрамя гэтага, калі там будзе адпаведны ма-мэнт, буду яшчэ адмыслова вітаць яго. Хіба не памылюся, калі пры-вітаю яго й ад Вашага ймя. 32 Робэрт Келі {Robert F. Kelley), былы дыплямат, намесьнік дырэктара радыё „Вызваленьне“ ў Мюнхэне. 238 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам На гэтым пакуль што кончу. Перадайце, калі ласка, мае найшчы-рэйшыя прывітаньні спадарству Кушалям. 3 глыбокай пашанай ВашЯнка 3. P.S. Перасылаю да Вашага ведама в. цікавы артыкул з польскае рэжымовае газэты. Магчыма, выкарыстаю яго ў„Б-не“. №11. Міколу Абрамчыку ў ЗІПА: юбілей а. Робэрта; сувязь зь беларусамі Беласточчыны; выезд Запрудніка ў Амэрыку Мюнхэн, 10.11.56 Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт! У сераду (сёньня сыбота) вярнуўся зь Лювэну. Пэрава сьвятка-ваньне прайшло надзвычай памысна. Ад папярэдніх невялічкіх неда-разуменьняў не засталося й сьледу. На ўрачыстым абедзе між шматлікіх прамоўцаў нашых было чатырох: а.Аўген [Смаршчок] (прачытаў ліст ад Уладыкі Васіля і сказаў некалькі слоў ад сябе — вельмі прыгожа), я (прывітаў ад Вас і прачытаў тры прывітаньнізь Мюнхэну — „Бел. Зборнік“, „Б-на“ і„Вызваленьне“), Мак33 (ад студэн-таў) і Арэшка34 (ад „Акадэмікуса“)35. Рэзюмэ Пэравых слоў падзякі дае сказанае ім жа: „Я самы шчасьлівы чалавек на сьвеце!..“ Быў я таксама ў монсіньёра СлоскансазЬ. Ад імя рэдкалегіі [„Б-ны“] вусна прасіўяго напісаць каляднае пасланьне для беларусаў-каталікоў. Казаў, што др. Станкевіч будзе яму яшчэ пісаць у гэтай справе. Сказаў яму таксама, што ў газэту прысылаюць лісты з за-пытаньнямі, чамумы не зьвяртаемся да яго з падобнымі просьбамі, просяць выясьненьня.Аднак нашыя чытачы ня ведаюць, штомы ўжо некалькі раз прасілі яго напісаць штосьці для сваіх „авечак“. Сказаў 33 Станіслаў Мак (1922—1983) у той час быў студэнтам факультэту паліталёгіі й сацыялёгіі Лювэнскага ўнівэрсытэту. 34 Маецца на ўвазе выпускнік Лювэнскага ўнівэрсытэту Аляксей Арэшка (нар. 1923)- 35 „Акадэмікус“ — таварыства беларускіх выпускнікоў Лювэнскага ўнівэр-сытэту. 36 Баляслаў Слосканс (1896—1981), латыш паводле паходжаньня, рыма-ка-таліцкі біскуп, былы вязень савецкіх турмаў і лягераў, з 1953 г. — афіцый-ны апякун беларускіх каталікоў на эміграцыі. Жыў у кляштары ў Лювэне. 239 Янка ЗАПРУДНІК яму таксама, што змушаны будзем штосьці адказаць у гэтай справе нашым чытачом. Ня выключана таксама, што могуць прысылацца адкрытыя лісты на гэтую тэму. Людзі нашыя зусім лягічныя, калі дамагаюцца ад свайго япіскапа пасланьня. Яны чыталі ягоныя пас-тырскія словы ўрасейскімрэлігійным часапісе і перакананыя, што й беларусы ў яго ня горшыя й г. д. Ён усё гэта наматаў на вус і заявіў мне, што ён адчувае „вялікую нутраную слабасьць, апатыю, няста-чу энэргіі... матар’яльных сродкаў“ і да т. п. Словам, даў выразна заразумець, што, маўляў, адчапецеся вы ад мяне, зь мяне хопіць таго, што я ўжо маю тытул беларускага япіскапа... Мы ўсе тут перакананыя, што і з нас хопіць гэтага гуляньня ў цюцю-бабку. Я ўжо ад даўжзйшага часу зьбіраю апінію аб усім гэ-тым. Гутарыў калісьці з а. Сіповічам, цяпер гаварыў з а. Чарняўскім, з а. Робэртам. Усеяны аднае й тае ж думкі: гэта няпрыхільнасьць да нас, дыскрымінацыя, варожасьць. Я ня маю змогі, на жаль, расказаць Вам аб усіх нюансах гэтае справы, аднакрэакцыя поўнасьцяй насьпе-ла і якраз цяпер, перад Калядамі, трэба яе пачаць. На ўступ, думаю, хопіць невялічкага ліста ў рэдакцыю „Б-ны“ з лагодным запытаньнем, чаму для беларусаў-каталікоў няма ніякіх сьвяточных пасланьняў (ёсьцьжашмат сьвятароў іяпіскап), і ці немагла брэдакцыя зьвярнуц-ца да адпаведнае асобы (Слосканса) з просьбай у гэтай справе. Mae пашпарты прадоўжаныя, і цяпер здам іх у кансулят. Меў першую гутарку з кіраўніком радыё. Яны мяне вельмі хацелі б мець тут (Дудзіцкі таксама), зрабілімче адпаведныя прапановы, я пап-расіў іх адпаведных выясьненьняў, і на гэтым пакуль што скончыла-ся. Справа выясьніцца неўзабаве. У канцы кастрычніка мы выслалі адсюль (у адказ на адпаведную абвестку ў „Hiee“) у Беласток „Раскіданае гняздо“ і „Тутэйшыя“Ку-палы. Нядаўна атрымалі ліст з падзякай за прысланыя кнігі (ліст пісаны старшынём БГКТ-ea [Беларускага грамадзка-культурнага таварыства] ў Беластоку), з прапановай замацаваць сувязь і на-ладзіць вымену газэтамі. Яны ўжо прыслалі свой чаргоеы нумар „Ніеы“. 3 пасылкай ім „Б-ны“ справа цяжэйшая. Нам фактычна гэта ніякае цяжкасьці ня робіць, але трэба думаць пра іх. Пакуль што ду-маем высылаць ім іншыя кніжныя выданьні„Б-ны“: „Спадчыну“, ,УІя чужых берагоў“ і інш. Перад тым, аднак, як пасылаць найіую газэту, вышлем ім закрытым-заказным лістом некалькі нумароў „Б-чы“(са-кавіковы, 300-ы...), каб яны пазнаёміліся зь ёю іяшчэраз перадумалі. Асобным лістом трэба будзе неяк сфармуляваць гэтую небясьпеку, 240 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам якая для іхможа, калі не цяпер, дык пасьля (цяпер, у сувязі з Вугорш-чынай, яны, магчыма, зааптымістычна глядзяць на сьвет) аказацца балючай. Перасылаю тут Вам (перадасьцё, магчыма, пасьля ў БІНІМ) статут БГ-КТ, пяць экзэмпляраў якогамы атрымалі ў замен за гэныя дзьве кнігі. На залучаны тут адрас, магчыма, варта было б выслаць зь БІНіМ-у камплект „Запісаў“ і „Конадняў“? 3 Фармозай пакуль што нічога новага. Гэную ўкраінскую гутар-ку, пра якую я пісаў Вам, яшчэ ў ход ня пускалі. Заўтра П. Блёк37 ладзіць у „Лёвэнбройлеры“ мітынг (Вугоршчы-на). Спадзяюся, што Бортнік напіша Вам аб прабегу. Я заўтра пра-цую і не змагу там быць. Зычу Вам усяго найлепшага! Ваш Янка 3. №12. Міколу Абрамчыку ў ЗША: думка пра беларускія радыёперадачы на Польшчу Мююсэн, 11.11.56 Дарагі Спадар Прэзыдэнт! Мне прыйшла думка, што мы маглі б дамагацца ад АК[Амэры-канскага камітэту] пакрыць нашымі радыёперадачамі таксама тэ-рыторыю Польшчы — на тэй аснове, што там жыве міліён зь лішнім беларусаў. Для гэтага дэмаршу можна было б падрыхтаваць адпа-ведны мэмарыял, выкарыстоўваючы дадзеныя зь „Беларускага Збор-ніка“, „Нівы“й іншых крыніц. Ятолькі што гутарыў аб гэтым з Сы-чом (мы працуем зь ім сяньня); ён таксама гэтае думкі. Зрэшты, карысьць тут відавочная. Я цяпер моцна заняты і зборнікам скрыптаў, і сьпеўнікам Равен-скага, і сотняй іншых справаў, але, пры патрэбе, мог бы падрыхта- 37 Парыскі блёк — неафіцыйная назва Лігі вызваленьня народаўСССР, зас-наванай у Парыжы ў канцы сакавіка 1953 г. У яе ўвайшлі прадстаўніцтвы ад Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Ідэль-Уралу, Паўночнага Каў-казу, Туркестану й Украіны. Ліга выдавала свой часапіс „Праблемы наро-даў CCCP“ (Мюнхэн, 1958—1966). Пра заснаваньне й мэты Лігі гл. артыкул яе старшыні Міколы Абрамчыка ў: Бацькаўшчына. №7—8 (443—444). 22.02.1959. С. 2. 241 Янка ЗАПРУДНІК ваць адпаведную аргумэнтацыю да мэмарандуму. 3 Дудзіцкім трэ-ба, пэўна ж, дамовіцца (захаваць форму), хоць канкрэтнае дапамогі адяго цяжка спадзявацца: словы й чыны выяўляюцца ў яго ў моцнай дыспрапорцыі. УсягоВам найлепшага! 3 глыбокай пашанай ВашЯнка 3. №13. Міколу Абрамчыку ў ЗПІА: справа беларускіх радыёперадачаў на Польшчу Мючхэн, 19.11.56 Дарагі Спадар Прэзыдэнт! Хоць і спозьнена, але ўсёж высылаю Вам копію пратаколу наша-га паседжаньня, дзе абмяркоўваліся праблемы, пастаўленыя на пара-дак дня 8-ае сэсіі [Рады БНР]. Дзеля таго, што болыаая частка пы-таньняў кранае нас вельмі вузкім бокам, абмяркоўваньне атрымала-ся надта павярхоўным. Пратакол пасылаецца для Вашага асабіста-га карыстаньня, а da ведама сэсіі зроблены выпісы з пратаколу, якія й просім Вас перадаць адпаведнай асобе з Прэзыдыюму сэсіі. [...] Я чакаю на візу. Тут яшчэ не дамовіўся адносна майго павароту. Справа выясьніцца, як толькі атрымаю візу на рукі, і тады ж напішу Вам. У справе нашых праграмаў для Польшчы сяньня напісалі Рубінш-тэйну^. Дудзіцкі мае пісаць Вам заўтра аб усім гэтым. Рыхтуем „слуцкі“ нумар „Б-ны“. Матар’ял аб ньюёрскім мітын-гу атрымалі. Робіць вельмі саліднае ўражаньне. Зычу Вам усяго найлепшага й застаюся з глыбокай пашанай. ВашЯнка 3. 38 Рубінштэйн, функцыянэр адміністрацыі радыё „Вызваленьне“. 242 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам №14. Міколу Абрамчыку ў ЗША: справа выезду Запрудніка ў Амэрыку; стыпэндыі Фордаўс-кага фонду; патрэба інфармаваньня пра сэсію Рады БНР; перасьцярога перад кантактамі са сваякамі на Бацькаўшчы-не; цяжкасьці з даставаньнем публікацыяў зь Беларусі Мюнхэн, 27.12.56 Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт! Шчыра дзякую Вам за ліст і за матарыялы. Адпісваю адразу ж. 3 маім выездам адсюль справа ня так проста выглядае. Ад мяне за-жадалі цэлы шэраг нейкіх недарэчных пасьветчаньняў; я мушу цяпер залаждваць усё гэта карэспандэнцыйна праз а. Робэрта, і гэта над-та камплікуе справу. Спадзяюся, што справу ўдасца давесьці да па-зытыўнага канца. Усё гэта мяне нэрвуе і займае толькі лішкі час. Аднак, дзеля нашае з Вамі сустрэчы, дык справа выглядае ясна: у студзені я яшчэ буду тут моцна сядзець. Калі выезд будзе, дык дзесьці ў сакавіку. Сяньня атрымаў адмоўны адказ ад Фордаўскага Фонду: яны прызнаюць стыпэндыі толькі амэрыканскім грамадзянам і на канк-рэтна вызначаныя мэты.Для агульных студыяў ёсьць іншыя фонды. Мне здаецца, што нашыя там ня зусім добра зразумелі гэтую спра-ву, рассылаючы праспэкты ды падахвочваючы да складаньня заяваў. 3 прычыны адмовы, зразумела, я не праймаюся, бо знойдзецца штосьці іншае на гэтае месца. Весткі пра беларусаў і манголаўмы яшчэ не выкарыстоўвалі, бо зусім нядаўна даведаліся. Аказваецца, аб гэтым пісала таксама й бэльгійская прэса. У наступным нумары [„Бацькаўшчыны“] трэба будзе паведаміць аб гэтым. Шкада, што пра Сэсію яшчэ дасюль нічога ня чуваць. Мо б на пачатак, пакуль гэны бюлетэнь выйдзе, хоць прэсавы камунікат апублікаваць. Маўчаньне блага дзеіць на нашу публіку. Мяне Нікан39 штурмуе лістамі з Мэльбурну з запытаньнямі адносна таго, што робіцца ў БНР. Сяньня я пасылаю яму інфармацыйны ліст (адначас-на із справамі выдавецкімі), у якім стараюся задаволіць ягоныя слуш-ныя запытаньні. 39 Маецца на ўвазе Мікола Нікан (1908—1999), беларускі грамадзкі й палі-тычны дзеяч, які на пачатку 1950-х гг. эміграваўз Ангельшчыны ў Аўстралію. 243 Янка ЗАПРУДНІК Апошнім часам маем тут дадатковую нагрузку ў сувязі з пад-рыхтоўкай для нямецкага энцыкляпэдычнага слоўніка бо-ці біягра-фіяў беларускіх культурных дзеячоў. Пісаў Нікан, што яны там гутарылі з савецкімі спартоўцамі, ды што гэныя папераджалі — калі хто мае сваякоў дома, лепш не пада-ваць віду ізь імі не кантактавацца. Пісаў я аб гэтым Тумашу. Там у Нью-Ёрку даволі цяжкавата даставаць беларускія савецкія кніжкі. Гарошка40 выслаў быў раз, і яны былі затрыманыя на амэрыканскай мяжы. Цяперашнія магчы-масьці набыцьця беларускае літаратуры трэба выкарыстоўваць, бо гэта ўсё можа аднаго дня скончыцца. Кніжкі, якія можна было купіць за часоў Бэрыі ці Сталіна, ужо цяпер не дастанеце.Аб гэтым мусяць думаць асабліва навуковыя ўстановы, якБІНіМ і іншыя. Я для эвэн-туальнае перасылкі свае бібліятэчкі выкарыстоўваю пасярэдніцтва Ам. Камітэту (дамовіўся тут на месцы), і гэта забясьпечыць мне надзейную перасылку ўсяе літаратуры, зь якою ў іншым выпадку мог бы мець цяжкасьці. Гэткі самы спосаб мусяць выкарыстаць нашыя ў Нью-Ёрку для прыдбоўваньня кніжок для сябе асабіста або для інстытуцыяў (бібліятэк). Цяпер у Беларусі публікуюцца вельмі ціка-выя працы. [...] На гэтым пакуль што канчаю. Зь нецярплівасьцяй чакаем на Ваш прыезд і на весткі аб Вашым падарожжы. Зычу Вам усяго най-лепшага й застаюся з глыбокай пашанай. ВашЯнка 3. 40 Айцец Леў Гарошка (1911—1977), беларускі рэлігійны й кулыурны дзеяч, выдавец часопісу „Божым Шляхам“, у той час жыў у Парыжы. 244 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам №15. Справы ў Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне“. 50-годзьдзе Станіслава Станкевіча Мюнхэн, 12.2.57 Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт! Сяньня мы сьвяткавалі іооо-ю праграму Беларускае рэдакцыі „Вызваленьне“. Урачыстасьць прайшла добра. На ёй прысутнічалі Келі, Бэртрандзі&' (вельмі коратка), ну ірэшта браціі. ЗДудзіцкім ня зусім добра. Пару дзён таму ў прысутнасьці Сыча, Цьвіркі й мяне ён выбухнуў, што на яго з нашага боку (а пераважна мною) робяцца нейкія даносы. Ён, праўда, не сказаў, каму, дый ня мог сказаць, бо гэта была пустасловіца, але гэта характэрна. Я з гэта-га пакуль што не раблю ніякае справы, пусьціў міма вушэй, але ат-масфэра нездаровая. Ён, як відаць, сам шкадуе сваіх слоў і, думаю, чакае на Ваш прыезд. Справа майго павароту42 ня выясьненая. Перамовы я перадаў у рукіДудзіцкага, папрасіўшы яго, каб ён да канца гэтага тыдня ска-заў мне, на чым стане. Я запраўды ня ведаю, што рабіць. Мастоў за сабою не паліў, але рана ці позна ўсё гэта мусіць разьвязацца ў тым ці іншым кірунку. Я, праўда, магу яшчэ пачакаць пару тыдняў. Перш за ўсё пагляджу, якую пазыцыю зойме Дудзіцкі. Між іншага, Станкевічу 23 лютага споўніцца 50 год жыцьця і 30 год навуковае дзейнасьці. Мы тут рыхтуемся да ўрачыстасьці. Я напісаў Адамовічу й Арсеньневай, каб напісалі з гэтае нагоды што-небудзь у газэту. Самі таксама будзем пісаць. Спадзяюся, што й Барыс [Рагуля] штосьці прышле, бо я яму аб гэтым сяньня пішу. Ці не маглі б Вы нейкім чынам далучыцца (маю на ўвазе „Б-ну“) да гэтае ўрачыстасьці, на якую поўнасьцяй заслужыў у нас др. Станкевіч. Калі б у Вас былі якія-небудзь думкі з гэтае нагоды, мобВы напісалі нам аб гэтым. Ня ведаю, калі Вы прыяжджаеце сюды; Стась казаў, што будзеце перад 23-ім, але хацелася б ведаць дакладна. Будзем Вам удзячныя за весткі. Зычу Вам і сямейцы ўсяго найлепшага. 3 глыбокай пашанай. Ваш Янка 3. 41 Маецца на ўвазе Рычард Бэртрандыяс (Richard Bertrandias), дырэктар радыё „Вызваленьне". 42 Я меў намер эміграваць у ЗША й адтуль вярнуцца ў Мюнхэн на працу ў Бе-ларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне“. 245 Янка ЗАПРУДНІК №16. Справа выезду Янкі Запрудніка ў Злучаныя Штаты й кадравая сытуацыя ў Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне“ Мюнхэн, 04.3.57 Дарагі Спадар Прэзыдэнт! ЯкяВам ужо паведаміў, мой адлёт — 20 сакавіка, а 19-га я ўжо мушу быць напагатове. У сувязі з гэтым тут узьнікае цэлы шэраг праблем, якія трэба было б разьвязаць супольна. Перш за ўсё,ямушу перадаць камусьці акты, якія да гэтага часу вёў сам43. Разьвязка з гэтага зусім магчымая, але патрэбна Вашая згода. Я гэты тыдзень не працую на радыё, а прысьвяціўся ўпарадка-ваньню ўсіхрэчаў для пераданьня. Другая і яшчэ больш важная справа — гэта праблема радыёвае сэкцыі. Дудзіцкі і палец аб палец ня стукае. Ён заяўляе, што бяз Вас нічога няможа рабіць. Ня ведаю, ці пісаў ён Вам аб чым-небудзь. Але сытуацыя часова выглядае неружова. Казак* выяжджае адсюль (на колькімесяцаў — невядома) і7сакавіка.Я — 20-га. ЗДудзіцкага пра-цаўнік ня зусім рэгулярны. Застаюцца Сыч ды Цьвірка. Найгорш ад-нак, што няробіцца ніякіх стараньняў, каблатацьлюку, якая ўтва-раецца ў сувязі з маім ад’ездам. Камбінацыі ёсьць, і рэальныя, але ж трэба, каб нехта праводзіў іх у жыцьцё. Чакалі на Ваш прыезд, які крыху зацягнуўся. Таму вельмі еажна ведаць. калі Вы зможаце сюды прыехаць. Калі б у Вас ня выходзіла падарожжа зь сям’ёй, дык можа б Вы самі? Шкада: так хацелася б пабачыцца зь Нінай іАльгердам^! Адамовіч пісаў Станкевічу штосьці пра маю кандыдатуру ў „ГА“ [радыё„ГоласАмэрыкі“]. Мне, праўда, нічога аб гэтым ня ведама.Але гэны цьвердзіць, што й без падданства справу можна ўладзіць. Я ўвесь час чакаў на пазытыўную разьвязку майго павароту, але, на жаль, ня выйшла. ТулейксР6 ўчора прыслаў ліст, што там ужо й ква-тэру знайшоў для нас. Бортнік запэўніваў мяне нядаўна, што 99,9% 43 Маюцца на ўвазе фінансавыя й адміністрацыйныя справы выдавецтва „Бацькаўшчына“. 44 Рыгор Казак (паэт Рыгор Крушына, 1907—1979) працаваў тады ў Беларус-кай рэдакцыі радыё „Вызваленьне“ ў Мюнхэне. 45 Маюцца на ўвазе жонка і сын Міколы Абрамчыка. 46 Ідзецца пра Міхася Тулейку (1915—1998), беларускага грамадзкага й рэлі-гійнага дзеяча ў Нью-Ёрку. 246 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам за тое, што я вярнуся сюды, разьлічваючы, відаць, на Вашу інтэрвэн-цыю. Я сам ня ведаю, урэшце, дзе я. Ну, але пакавацца мушу. А калі ўгледзімся, дык я Вам падрабязна справу прадстаўлю. Галоўна — ведаць, калі Вас можна тут спадзявацца. На гэтым кончу. Зычу ўсім Вашым усяго найлепшага ды заста-юся да хуткае сустрэчы. 3 глыбокай пашанай ВашЯнка 3. №17. Выбар занятку на новым месцы ў Нью-Ёрку. Пытаньне старшынства ў БАЗА Бруклін, 14-557 Вельміпаважаны Спадар Прэзыдэнт! Неўзабаве будзе ўжо два месяцы, якмы ў Нью-Ёрку. За гэты час я ўжо ўсьпеў разгледзецца тут што й да чаго і цяпер менш-больш ведаю, як можа выглядаць будучыня. Застаюся, зразумела, у Нью-Ёрку. Калія прыехаў сюды, мнеўАм. Камітэце запрапанавалі адра-зу рабленьне інтэрв’ю для нашых мюнхэнскіх праграмаў, за што я ўзяўся. Праца гэтая забясьпечваемнеменш-больш матар’яльны бок жыцьця, і ёсьць магчымасьць займацца ёю даўжэйшы час. Занятак для мяне надзвычай добры тьм, што я не абмежаваны ніякімі га-дзінамі. А на пачатак, калі трэба ўладжвацца (пошукі кватпэры, мэблі, фармальнасьці, шпіталь для жонкі і цэлы шэраг іншых спра-ваў), дыкгэта даемне вялікія выгады. Пісаньне скрыптаў,раблень-не інтэрв’ю і рэпартажаў зь беларускага жыцьця ўАмэрыцы дае мне добры кавалак часу і на іншыя патрэбы. I я вось думаю скарыстаць зь нядаўна атрыманае ад д-ра Cm. Cm. прапановы падаць заяву ў Інстытут на стыпэндыю (з-хмесячную, якую можна разлажыць на 6 месяцаў). Я гутарыў з Адамовічам і др. Я. Станкевічам на гэтую тэму. Ад іх я магу атрымаць шмат дапамогі і добрую школу. Ада-мовіч прапануе ўзяцца за „Вакара“ („Белораша“)47 і, рэцэнзуючы яго, зрабіць фактычна новую працу з гісторыі Беларусі. Думка добрая, актуальная, і я буду падаваць заяву, адпаведна сфармуляваўшы сваю тэму (трэба ж, каб прынялі). 47 Маецца на ўвазе кніга: Vakar, Nicolas. Belorussia: The Making of a Nation. A Case Study. Cambridge, Mass., Harvard Univ. Press, 1956. — 297 p. 247 Янка ЗАПРУДНІК Апошнім часам даведаўся, што маю кандыдатуру фарсуюць на старшыню БАЗА. Уважаю, што гэта зашмат. Ад грамадзкае працы я ніколі не ўцякаў, але што зашмат, то зашмат. Тут жа атмасфэ-ра такая, што будуць вярнуць столькі, колькі прыймаць будзеш, і таму я арганізую сабе цяпер абарону. Выбары мяне на старшыню БАЗА былі б крокам вельмі нерацыянальным і неразумным. Ад гра-мадзкае работы я так ці йнакш нідзе ня дзенуся, але затое нехта іншы ўвільне ад яе — гэта раз. A na-другое, я магу рабіць рэчы, якіх іншы ня зробіць. Адначасна я хачу тут заняцца крыху малодшымі, у якіх справы йдуць надзвычай туга. У такім паглядзе на справу я пе-раканаў Адамовіча, Шукелайця, Тулейку і буду пераконваць увесь кангрэс БАЗА, калі там дойдзе да мае кандыдатуры на старшыню або ў управу (мяне ўжо ўсьпелі тут дэлегатам на гэты кангрэс выб-раць). Калі не паможа перакананьне, я проста катэгарычна адмоў-люся, бо я хачу рабіць урэшце тое, што мне падабаецца і што я лічу патрэбным, а ня тое, што мне накідаюць (у Мюнхэне, прыкладам, абставіны на мяне накідалі шмат работы тэхнічна-адміністрацый-нае, але тут — ня Мюнхэн). Я ўважаю так, што калі б мне ўдалося зрабіць па лініі супрацоўніцтва з Інстытутам добрую працу з галі-ны нашае гісторыі (цікавіць мяне асабліва апошні пэрыяд яе — канец XIX і XX cm.), дык гэта магло б мне адкрыць дарогу, ці прынамся аб-лягчыць яе, у кірунку да амэрыканскіх дасьледніцкіх установаў. Асабіста чуюся добра. Прыкра, што на багаж трэба аж тры месяцы чакаць. Шукаю цяпер сабе сталае кватэры і, здаецца, ійтосьці наклёўваецца, недалёка зусім ад кватэрыКушалёў. Знайшоў жонцы „сіты-госпітал“ іза месяцаў пару будзем мець яшчэ адну на-віну.[...] Зычу Бам усяго найлепшага ды застаюся з глыбокай пашанай. Ваш Янка 3. 248 Mae ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам №18. Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага. Васіль Шчэцька48 бяз працы. Беларусы ўПольшчы. Маніфэст Рады БНР. Прыезд а. Робэрта ў ЗША Нью-Ёрк, 14.8.58 Дарагі Спадар Прэзыдэнт! Справа фундацыі [імя П. Крэчэўскага] нядаўна пушчаная ў ход. Спадзяюся, што за колькі тыдняў будзе ўсё аформлена. Наладзіў цяпер сталы кантакт з д-рам Грынкевічам^' (перапісваемся, пару разоў тпэлефанаваў яму). За тыдзень-два зьбіраюся пад’ехаць у Клівэ-лянд пабачыцца зь ім і іншымі.Ягоны знаёмы прайшоў усе фармаль-насьці, пабачымся дзесьці ў канцы верасьня. У Клівэляндзе там бла-га справа із Шчэцькам — сядзіць ужо даўжэйшы час бяз працы, ма-ральна падупаў. Я хачу перацягнуць яго ў Нью-Ёрк, пісаў яму пра гэта. Тут з працай лягчэй. Пісаў Гіцкаму [Дудзіцкаму], каб дамагаў-ся для радыё яшчэ аднаго чалавека ў Нью-Ёрку (я ж працую [у Амэры-канскім камітэце] толькі палавіну для радыё). Калі б Шчэцьку ўладзіць палавіну для радыё, дык другую палавіну мо як-небудзь вы-камбінавалі б супольна з Адамовічам па іншайлініі ў Камітэце. Бачыўся нядаўна з Ул. Машанскім50, які тры дні пабыў у Польшчы. Расказвае шмат цікавыхрэчаў (бальшыню зьіхя падаў у „Беларуса“). Між іншага, на аднурэч нам трэба было б зьвярнуць асаблівую ўвагу. Палякі ў Полыачы (сьведама ці нясьведама) ня робяць розьніцы паміж беларусамі й расейцамі. Для іх усё, што з-за ўсходняе мяжы — расейс-кае. Беларусы ў Польшчы ня хочуць, каб іх называлірасейцамі, і ў імя гэтага цураюцца нат сваемовы, што, пэўна ж, прыскарае працэс па-лянізацыі. Калі б у нас былі магчымасьці давесьці палякам, скажам, з „Вольнае Эўропы“ (эвэнтуальна іншым радыёвым рэдакцыям, калі такія ёсьць, таксама), а таксама польскаму палітычнаму цэнтру, шторабленьне розьніцы паміж беларусам ірасейцам ляжыць у інта-рэсах польскае вызвольнае справы (на даўжэйшую адлегласьць) ды да-магчыся, каб палякі з-за граніцы інфармавалі ў гэтым духу сваё гра- 48 Васіль Шчэцька (нар. 1923), выпускнік сацыялягічнага факультэту Лювэн-скага ўнівэрсытэту, жыў у той час у ЗША. 49 Маецца на ўвазе Станіслаў Грынкевіч (1913—1966), доктар мэдыцыны, палітычны дзеяч. Жыў у ЗША. 50 Уладзімер Машанскі, былы вайсковец, сябра беларускае вэтэранскае ар-ганізацыі ў Нью-Брансўіку (Нью-Джэрзі). 249 Янка ЗАПРУДНІК мадзтва на бацькаўшчыне, дыкгэта было б дасягненьне для нас. Пра гэта я буду гаварыць на туташнім сэктары Рады [БНР]. УКамітэце зацішша. Нядаўна атпрымаў ад Кунігольма5' для Вас адзін паасобнік брашуры з Вашай біяграфіяй, інфармацыяй пра Бела-русь і маніфэстам52 па-арабску, што Камітэт распаўсюдзіў у, прыб-лізна, у-х тысячах экзэмпляраў на Блізкім іДалёкім Усходзе. Перасы-лаю яе ў „Б-ну“, каб зь яе зрабілі невялікае клішэ (разам з зацемкай пра выхад Маніфэсту ў розных мовах Захаду) ды пераслалі далей для Вашых архіваў. Ня ведаю, ці раблю правільна, бо магчыма брашура спатрэбілася б Вам безадкладна. Вестку пра Вашае паўторнае старшынства ў ПБ [Парыскім блёку] тут сустрэлі зь вялікім задавальненьнем. Мы перадалі яе тут на беларускай [радыё]праграме.Ад сябе вітаю і шчыра зычу памыс-насьці! Радыёвыя беларускія праграмы ў Нью-Ёрку, відаць, выжывуць. Увосень будзе лягчэй з рэклямамі. Перадача гэтая адыгрывае тут вялікае маральнае значэньне, людзі ахвоча даюць ахвяры ды ўважлі-ва слухаюць, што ім гаворыцца. Забірае яна мне крыху часу, але страчаны час аплачваецца сьведамасьцяй, што ёсьць вынікі. Прыйшла мне нядаўна думка, каб зь Беласточчыны наладзіць прысыланьне ў Амэрыку (і Канаду) беларускіх ткацкіх вырабаў і ма-стацкіхрэчаў. Гэта падтрымала б эканамічна беластоцкіх майст-роў, а тут можна было пашырыць каштоўныя з нацыянальнага гледзішча рэчы. 51 Кунігольм, службовецпалітычнагааддзелуАмэрыканскагакамітэтувыз-валеньня ў Нью-Ёрку. Гэта пра яго (праўда, у зьмененым напісаньні прозьвішча) падала газэта „Беларуская трыбуна“ (№1-2,1953) наступнае паведамленьне: „У сакавіку 1953 г. прадстаўнік Ам. к-ту, Mr. Cuminholm, меў паўтарагадзін-ную іугарку з др. М. Шчорсам пра магчымасьць супрацоўніцтва. У дыскусіі выявіліся разыходжаньніў поглядах на палітычную плятформу Ам. К-ту з прынцыпам ‘непредрешенства’ на чале, на мэтад тварэньня КЦАБ [Каар-дынацыйнага Цэнтру Антыбальшавіцкай Барацьбы] ды на генэзу й нату-ру бальшавізму як такога. Як паведаміў Mr. Cuminholm, падобнага характару канфэрэнцыі ёнмеў, калі ходзіць аб беларусаў, з прадстаўнікамі Абрамчыкавай групоўкі — др. В. Тумашам і др. Я. Станкевічам“. 52 Маецца на ўвазе Маніфэст Рады Беларускай Народнай Рэспубікі да 40-годзьдзя БНР. 250 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам Бачыўся нядаўна з інж. Жыткам53, зрабіў нават інтэрв’ю для радыё. Радзіўся зьімі з Кіпелем [Вітаўтам] што да Пэравага пры-езду ў ЗША. Пастанавілі запрасіць Пэра сюды на першыя Каляды. Цяпер мушу брацца за арганізаваньне гэтага падарожжа. Учора з адпачынку мусіў безадкладна вярнуцца назад у Нью-Ёрк у сувязі з Генэральнай Асамблеяй (рэпартаж!). На наступным тыдні выскачу да сваіх на фарму мо яшчэ на пару дзён, а там не за гарамі й амэрыканска-канадзкая сустрэча [беларусаў]. Вітайце Ніну йАльгерда. Усяго найлепшага. Ваш Янка 3. Р. S. Ад другога паўгодзьдзя атрымоўваю зь Менску газэты на сваё прозьвішча й камітэцкі адрас. Як ні дзіўна, але прысылаюць. №19. Прыезд у ЗІПА а. Робэрта. Пытаньне беларускіх перадачаў пры Польскай рэдакцыі радыё „Вольная Эўропа“. Партнэрства Парыскага блёку з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня народаў СССР 1 9.8.58. Villepinte Дарагі Янка, Атрымаў Ваш ліст імяне перадусім усьцешыла што Вы аргані-зуеце прыезд у ЗША а. Робэрта. Гэта вельмі важна, кабяго падтры-маць на духу. Ён цяпер пачуваецца асірацелым і было б блага, каб за-стаўся пры ўражаньні пакінутага, забытага. Чалавек-жа гэты бу-дзе яшчэ нам в. патрэбны і карысны. Я камбіную яшчэ адну зь ім спраеу, аб якой вам разкажыць як прыедзе да вас. Цяпер ён у Рыме, за 2-ва тыдні, пры павароце; заедзе да мяне і мне будзе в. прыемна яго пацешыць вашым праектам. 2) У справе нашых уплываў на грамадзкую апінію палякаў. Гэта адзіны спосаб дабіцца у польскай сэкцыі„Вольнай Эўропы“перадачаў у бел. мове прынамся 2-3 разы у тыдзень на нейкіх 15 хвілін — хоць бы. Прычым падыход да гэтай справы павінен быць у Вас зусім іншы, як 53 Маецца на ўвазе Янка Жытка, выпускнік інжынэрнага факультэту Лювэн-скага ўнівэрсытэту, які ў тым часе жыў у Манрэалі (Канада), дзе прапала й вестка пра яго. 251 Янка ЗАПРУДНІК гэта вы мяркуеце. He пераконываць польскіе палітычные кругі — цэнтр іхіт.п., а дырэктара радыя В. Эўр. — Амэрыканйа. Вы пагу-тарце ў гэтай справе з Dr. Тумашам. Калісь мы будучы зь ім у Dr. Ліхтэна^ абгаварывалі гэту справу, якую між іншага падняў сам Ліхтэн. Ліхтану ж гэту ідэю падаў той сам дырэктар В. Эўр. [Воль-най Эўропы]. Гэта асабісты сябра Ліхтэна (здаецца жыд з пахо-джаньня). Dr. Тумаша тагды (гэта напярэдадні майго ад’езду з N.Y.) я і прасіў заняцца гэтай справай. Вось жа абрабіце усё спачатку з дырэктарамрадыёВ. Эўр. празЛіхтэна (ён вам ахвотна паможа), a потым ужо можна будзе абрабляць некаторых палякаў маючыхда-чыненьне да Радыё. Між іншага, Чэхі у свой час надавалі аўдыцыі у „карпата русь-кай“мове, але украінцы пратэставалі ўбачаючы у гэтым чэскі імпэ-рыялізм. Ня ведаю, ці Чэхі спынілі. Вы ж скажыце потым палякам, што вы пратэставаць ня будзеце, а наадварот будзеце цешыцца, калі палякі выклічуць да сябе сымпатыі беларусаў. Амэрыканцам кажыце, што ў Польшчы жыве 1.200.000 беларусаў, будуць ахвотна слухаць і беларусы БССР, ды на эміграцыі, як станцыю ня так (калі не зусім) глушаную бальшавікамі чым „Вызваленьне“. 3)Добрая Ваша ідэя перацягнуць у N.Y. Шчэцьку, можа бяго неяк уратавалі — прыдаўся б ён вам у выпадку удачы і зрадыям у В. Эўр. He абярэжны Вы вельмі з знаёмым Стася Г. [Грынкевіча]. На якое ліха Вы аб гэтым55 расказываеце і іншым бяз усялякай патрэбы? Тут аб гэтым ужо інфармавалася унасна паседжаньні мюнхэнскага Сэк-тару [Рады БНР]! Прыміце гэта сабе добра да ведама. Кажыце што вестка аб маім старшынстве у П. Б. [Парыскім блёку] сустрэта вамі з задаваленьнем. Я ж адылі усётакі каюся і, ня выключана, што недзе пад Новы год (між намі кажучы) узракуся. Прэзыдыум папоўнілі яшчэ большым баластам (Бэрдзі-Муратамф6. Пачынаем, прыступаем да выданьня нашага Рэвю — дык уяўляеце колькі лішніх клопатаў. Людзі адно лезуць „на становішча а праца-ваць даводзіцца зноў вылучна аднаму мне. Камплікуюцца і узаемадачыненьні з Ам. Камітэтам. 54 Д-р Джозэф Ліхтэн {Joseph Lichten), уплывовы дзеяч габрэйскай грамады ў Нью-Ёрку, родам з Польшчы. Спрыяў беларускай нацыянальнай справе. 55 Аб чым, ня памятаю. 56 Аман Бэрдзі-Мурат, туркестанскі палітычны дзеяч, журналіст, які пра-цаваў у Туркестанскай рэдакцыі радыё „Вызваленьне/Свабода“. 252 Маёліставаньне зь Міколам Абрамчыкам Канфэрэнцыя прыняла рэзалюцыю, і у духу гэнай рэзалюцыі зло-жаны ўжо „новым“ прэзыдыумам мэморандум Ам. Кам., дзе П. [Па-рыскі] блок дамагаецца: або падпісаньне ўмовы на базе партнёр-ства і саюзьнікаў міжП. Б. іАм. К. — абомы адыходзім ад супрацоў-ніцтва. Праўда, пастава такая канфэрэнцыі выклікала як быццам з боку Ам. Кам. (прынамсі туту Мюнхэне) відавочнае папушчэньне (зьмяк-чэньне у сваёй актыўнасьці) але, з другога боку, у змаганьні за такія пазыцыі „саюзьніцтва“ прыходзіцца падстаўляць лоб мне, бо ж не магу я ў якасьці старшыні дзеяць так як гэта рабіў Лівіцкб7 (віляць на два бакі хвастом) ды як некаторыя робяць таксама і на канфэрэн-цыі, паседжаньнях выгалошываюць пагромные наА. К. прамовы, a потым лятуць праз чорны ход віляючы хвосьцікам. Абрыдзеў мне і увесь гэтыА. К. [Амэрыканскі камітэт]у цэлым. Вельмі несалідная публіка. 3 Тэрпакам^ і Кун. [Кунігольмам], калі яны будуць і далей пляткарнічыць, змушаны буду або рубам пас-тавіць справу перад Сержантам54 за іх правакацыі, або проста па-дам у Амэрыканскі суд. У справе гэтай я пісаў дакладней сп. Мерляку, просячы яго дабіцца згоды Гласковаь° выступіць сьветкам аб тым, што яму гаварылі аба мне у камітэце (падобна Тэрпак). КаліжГлас-коў ня згодзіцца (што найбольш праўдападобна), то напішу энэргіч-ны пратэст Сержанту. Буду Вам удзячны, калі мне напішыце, як што пачуеце падобнае ад іншых, бо ня думаю, каб Гласкоў абмежыўся перадаць гэную гутарку толькі аднаму Мерляку, ды таксама, каб Тэрпак ці Кун абмежыўся падобнай гутаркай толькі з Гласковым (што Ліеіцкаму аплаціў падарожжа Ам. К. у суме 4 500 дал., а мне было аплачсгна зь нейкіх „іншых крыніц“ (!) Уяўляеце што за провакацыя — проста паўтарэньне пісаніны Камітэта Міхайловаь'. 57 Мікола Лівіцкі (1907—1989), старшыня Украінскай Нацыянальнай Рады на выгнаньні (1967—1989). 58 Майкл Тэрпак (Michael Terpak}, службовец палітычнага аддзелу Амэры-канскага камітэту вызваленьня ў Нью-Ёрку. 59 Гаўланд Сарджэнт (Howland Н. Sargeant), былы дыплямат, старшыня (president) Амэрыканскага камітэту вызваленьня. 60 Васіль Глазкоў, атаман, лідэр казацкага нацыянальнага руху, жыхар Нью-Ёрку. 61 Маецца на ўвазе савецкая агентура пад выглядам камітэту „За вяртаньне на Радзіму“. 253 Янка ЗАПРУДНІК Фрагмэнт ліста Міколы Абрамчыка 4) У справе фундацыі прэз. Крэчэўскага мне казалі тут некато-рые нашы сябры, што удасца сабраць трохі больш фондаў, якмы ду-малі (на адну трэцю частку больш). Я прасіў іх згаварыцца лепш між сабой. Мне гэта абяцалі і абяцалі за нейкі месяц часу мне дакладней сказаць, што да магчымасьцяў. Тымчасам бывайце здаровенькія. Прывгтаньні Вітаўту [Тумашу] і ўсёй Вашай сямейцы. Ваш М. Абрамчык P.S. He памятаю добра хто, але нехта зь лювэнцаў пазычыў у мяне, з маёй бібліятпэкі манускрыпт Dr. Грыба ,Асыміляцыя ці адраджэнь-не“ і М. Шкялёнка — канспэкт гісторыі Беларусі (прыблізна 50 бач. маш. друку). Ці ня будзеце гэты Вы? Калі так то адашліце мне гэтые матэ-р’ялы як найхутчэй.Яны мне цяпер патрэбныя. 254 Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам №20. Дзе дзеліся пазычаныя ў Абрамчыка кнігі? Непаразуменьне з арабскамоўнай брашурай пра беларусаў Paris, 15.10.1958 Пав. Сп. Запруднік, Каля месяцу часу выслаў Вам ліст, у якім, між іншага, было да Вас і пытаньне для мне актуальнае, адносна манускрыпту Шкялён-ка — па гісторыі Беларусі. На гэты ліст, на жаль, ад Вас пасёньня не атрымаў адказу. Што сталася? Цікавіць мяне што гэта выйшла і за гісторыя з нашым маніфэ-стам у арабскай мове? У апошнім сваім лісьцеВымне пісалі, што тэкст Вам быў дадзе-ны Кунігольмам для мяне быццам, але што гэты экз. Вы выслалі у суправаджаньні артыкулу для „Бацькаўшчыны“, па выкарыстаньні чаго казалі пераслаць з рэдакцыі мне. Пытаўся у Марговіча — адказ — што нічога падобнага ад Вас не атрымалі... Атрымаў затое 5 ех. „гэтага маніфэсту“ ад сп. Мерляка, што яму даў для высылкі мне Кунігольм. Даў тут 1 ех. аднаму свайму знаёмаму арабісту „рэкамэндуючы“ яго як наш маніфэст і вось учора пры спатканьні гэты мой знаёмы азнаёміў мяне дакладна з тэкстам гэтага „нашага маніфэсту“. Ака-залася што Кунігольм даў Мерляку нейкую брашуру па-арабску на-пісаную адным уцекачом з СССР нейкім казахам (ці казакам?) на тэму палітыка СССР па адношаньні нерасейскіх народаў. Аб беларусах у гэ-тай брашуры гаворыцца найменш, каб ні сказаць, амаль нічога. Што гэта за фокусы? Памылка Кунігольма, ня тую далі?Ці што іншае?Ды ці не такую далі былі і Вам? Прашу гэта выясьніць і адказаць мне. Што чуваць у Вас наогул, як з фундацыяй. Прывітаньне сям’і. Ваш М. Абрамчык 255 Янка ЗАПРУДНІК №21. Афармленьне Фундацыі Крэчэўскага. Брашура па-арабску пра Беларусь і маніфэст Рады БНР. Васіль Шчэцька ў Нью-Ёрку. Прыезд а. Робэрта ў ЗІПА Нью-Ёрк, 21.10.1958 Дарагі Спадар Прэзыдэнт! Выбачце, што зацягнуў з адказам. Грыбавага манускрыпту й Шкялёнкавага канспэкту, на вялікі жаль, у мяне няма, іяіх ніколі ня меў. Магчыма, яны будуць у Паўлюка [Урбана] ціАрэшкі, якія займа-ліся „ўпарадкоўваньнем“ Вашай бібліятэкі. 3 арабскімі брашурамі выйшла простая памылка: Мерляку далі ня тое, што належалася. Залучаная тут брашура — гэта запраўд-ныманіфэст, на пачатку якога зьмешчана кароценькая інфармацыя пра Беларусь і Ваша кароценькая біяграфія. Нядаўна брашуру гэтую прачытаў Бурбель62. Казаў, што зроблена ўсё добра, толькі што інфармацыя пра Беларусь узятая зь нейкага слоўніка і ня зусім адпа-ведная. Я даў Бурбялю ангельскі тэкст маніфэсту і прасіў, каб ён зьверыў з арабскім перакладам. Пра вынікі напішу Вам. Фундацыя Крэчэўскага афармляецца. Адвакат зрабіў першы пра-ект статуту (чартэр), мы зрабілі дапаўненьні-заўвагі, ён іхмусіць адпаведна сфармуляваць і тады, перад тым як канчальна легаліза-ваць, я прышлю Вам праект статуту з просьбай адразу выказаць Вашу думку. Заснавальнікамі фундацыі будуць тыя, што мы праек-тавалі, апрача мяне. Я спачатку ўставіў быў сваё прозьвіійча, a пасьля ўспомніў, што яно ў мяне яшчэ нелегалізавана, а гэтаможа закупорыць усю справу й наразіць нас на непатрэбныя кошты. На маё месца згадзіўся ўвайсьці сп. Шукелайць. Я, аднак, займаюся й далей афармленьнем фундацыі. Шчэцька ўжо ў Нью-Ёрку, і мае працу. Я хачу нагаварыць яго пайсьці на бібліятэкарства. Ён згаджаецца. Каліягоная жонка будзе працаваць, дык грашова ён выцягне. Сяньня напісаў пэру Робэрту ліст-запросты прыехаць сюды. Адначасна напісаў Жучкф3, каб ён падахвоціў Пэра да падарожжа, бо пісаў мне Цімафейчык, што ягоная жонка бачылася нядаўна з Пэрам і, 62 Густаў Бурбель (Gustav Burbiel), загадчык аддзелу нерасейскіх рэдак-цыяў радыё „Вызваленьне/Свабода“ ў Нью-Ёрку, паліглёт. 63 ЯнкаЖучка (нар. 1925) пасьля заканчэньня інжынэрнага факультэту Лю-вэнскага ўнівэрсытэту застаўся жыць у Бэльгіі. 256 Mae ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам быццам, ёй Пэр казаў, што ня думае ехаць у 3UIA, але грашовую дапамо-гу ахвотна прыняў бы. Я думаю сабраць у фонд гэтага праекту тысячу даляраў, аплаціць білет і забясьпечыць яму неабходныя выдаткі тут. Жытка таксама казаў, што падумоўвае пераехаць у Нью-Ёрк. Тое самае думае рабіць В. Кіпель. Шмат часу забірае мнерыхтаваньне ў юбілейны зборнік арты-кулу да 40-годзьдзя КПБ. Рыхтую таксама матар’ялы ў брашуру да ю-годзьдзя БАЗА. На вясну, калі не дастану стыпэндыі, пайду сваім коштам рабіць дактарат з гісторыі. Зычу Вам і сям’і ўсяго найпамысьнейшага. 3 глыбокай пашанай Янка 3. №22. Фундацыя Крэчэўскага. Артыкул Запрудніка пра КПБ. Станкевічы ў Нью-Ёрку. Беларусы ў савецкім канцлягеры. Смаленскі архіў у Гарвардзе. Пэр Робэрт едзе ў ЗША Нью-Ёрк, 19.11.58 Дарагі Спадар Прэзыдэнт! Толькі што атрымаў для подпісу заснавальнікамі статут Фун-дацыі Крэчэўскага. Перасылаю тэрмакопію. Прашу пазнаёміцца з тэкстам і, калі б у Вас былі якія-небудзь праекты паправак ці дапаў-неньняў, прашу адразу ж натсаць, бо я мушу даваць да подпісу. Рыхтую цяпер у юбілейнае выданьне„Беларускага Зборніка“ар-тыкул (у сьціснутай форме) пра 40-годзьдзе КПБ. Тэма вельмі цяж-кая, нераспрацаеаная, але надзвычай цікавая. Шмат мне памагае сп. Адамовіч, сп. ГуткоўскР4. Хацелася б перад публікаваньнем арты-кулу пазнаёміць іВас зь ім. Ня ведаю, аднак, ці ўдасца, бо часу мала, а работы яшчэ шмат нязробленае. Быў быpad пачуць Вашыя агуль-ныя меркаваньнішто да самое тэмы. Тут цяпер Станкевічы [Станіслаў і Зінаіда]. Пасяліліся ў тым самым доме, што й Кушалі (побач з РагулямР5). Стась пабудзе тут, відаць, яшчэ пару тыдняў і паедзе назад. 64 Ізыдар Гуткоўскі (раней Плашчынскі, 1908—1986) у той час быў пазаштат-ным супрацоўнікам Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне“ ў Нью-Ёрку, супрацоўнічаў зь мюнхэнскім Інстытутам вывучэньня СССР, дасьле-даваў гісторыю БССР і Кампартыі Беларусі. 65 Маецца на ўвазе сям’я Міхася й Ніны Рагуляў. 257 Янка ЗАПРУДНІК Учора папала мне ў рукі кніга аднаго латыскага аўтара пра канцлягеры ў СССР. Піша, што ў адным з лягероў Варкуты 40% украінцаў, 15% беларусаў і 2% расейцаў. Я буду пра гэта пісаць у „Б-ну“, куды высылаю цяпер рэгулярна штотыдня матар’ялы. Вось дадзеныя пра гэтую кнігу: Adolfs SILDE. The Profits of Slavery. Stockholm, 1958. УГарвардзкім унівэрсытэце апынуўся смаленскі архіў, захопле-ны немцамі ў 1941 годзе, вывезены ў Нямеччыну ды забраны пазьней амэрыканцамі. У архіве 200 тысяч розных партыйных актаў 1917— 1938 гадоў. Прыпушчаю, што там павінны быцьрэчы да гісторыі Беларусі. Буду цікавіцца гэтай справай. Тыдняў пару таму напісаў Пэру аб прапанове прыехаць у Амэры-ку. Адказу яшчэ не атрымаў, хоць Жучка пісаў мне, што Пэр зьбіра-ецца ў дарогу. Пачаў зьбіраць грошы. Хачу назьбіраць тысячу даля-раў на білет і на пакрыцьцё галоўных коштаў тут. Калі б Пэр пры-ехаў,мы стараліся б зрабіць прыняцьце яму й запрасіць бэльгійскага консуля й іншых. ЗБМА [Згуртаваньне Беларускай Моладзі Амэрыкі] бярэцца вы-даваць друкаваны часапіс моладзі (20 бач.). Узяўся памагчы ім. Здароўе сям’і добрае. ЯкАлікмаецца?Галіна [Ганчарэнка] каза-ла, што ён недамагаў крышку. Прывітаньні ад нас Ніне. 3 глыбокай пашанай Ваш Янка 3. №23. Заснаваньне ў Нью-Ёрку фундацыі імя Пётры Крэчэў-скага. 3 князем Васілём Мірскім у Лёндане. Абставіны гібелі Янкі Купалы 25.11.58, Villepinte ДарагіЯнка, Ваш ліст з 19-га толькі што атрымаў і адразу адказваю. (Рэка-мэндаваныя66 лісты, як бачыце даўжэй ідуць — гэта майце на увеце, калі маеце штось асабліва сьпешнага). Праект гэты, Certificate of incorporation, маглі мне і не пасылаць, бо ж гэта толькі фармальны бок у адносінах амэрыканскай адмініст- 66 Рэкамэндаваныя лісты (ад фр. recommandes) — заказныя лісты. 258 Mae ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам рацыі. Што ж я тут магу дадаць ці паправіць? Вы там на мейсцы лепі ў гэтым арыентуецеся. Я найболый зацікаўлены, калі будзеце укладаць Статут для на-шага нутранаго ужытку. Тагды забяру голас, бо я, як і усе Вы, мусім добра уплянаваць з гэтага боку каб набытая маёмасьць і усе каш-тоўнасьці былі намі загварантаваныя якмаёмасьць БНРаўская. Сяньня, у такім складзе дырэкцыя нам і без тога такую гарантыю дае, але жмы ўсе людзі сьмертныя, і склад з часам можа мяняцца. Так афармляйце пакуль што з чартарам [статутам], каб хут-чэй нам атрымаць тое, што абяцанае. Дарэчы мне абяцалі трохі болей, як Вам казаў. Цяпер жа паколькімне прыслалі гэты Certificate..., то у мяне зья-вілася думка ці ня лепей было б яшчэ дадаць імя Захаркі — Kreceuski — Zacharka Foundation Inc. У гэтай справе не абавязкова Вам склікаць нараду нашых усіх дырэктароў. Парайцеся з Тумашам іАдамовічам, калі яны найдуць гэта лепшым, то, думаю, папраўка не вымагацьме, ц.л.[цілепш] ня зробіць для вас камплікацыяў. Мая думка што гэта было б шмат лепей. Чаму? — Крэчэўскі і Захарка як нашыя гістарыч-ныя постаці у сэнсе іх экеівалентнасьці в. цяжка выдзеліць ступень аднаму перад другім. Другое — паставіўшы — Крэчэўскі-Захарка надаецца нашай фірме больш эфэктыўнасьці палітычнай, як цэласьці БНРаўскай канцэпцыі, і na-трэйцяе разам выкарыстовываючы ака-зыю ушановываем абодвухроўна заслужаных, роўна ахвярных. Сло-вам, na-мойму, больйі справядліва і больш палітычна эфэктоўна. Пагутарце з Dr. Тумашам і сп. Адамовічам. Пры аказьа пару вестак, хоць кораценька, больш напішу сп. Мер-ляку з Мюнхэну, бо вечарам туды еду на нейкі тыдзень часу. Вось жа ад і-га да g-га г. м. я быў з князем Мірскім [Васілём] у Лёндане. Князь меў там добры сукцэс. Выступаў двойчы з дакладам для англічан, раз для беларускай калёніі (дарэчы, добра досыць гута-рыў па-беларуску) і ў тэлевізіі. У тэлевізіі яго перакруцілі на „Руска-га“ князя, але ён запратэставаў і пагразіў судам за „домаж“67, зроб-лены яго палітычнай кар’еры, дык назаўтра далі доўгае выясьненьне з выбачэньнямі, што гэта беларускі, а нерасейскі князь. 2)Маю абсалютна нязьбітыя доказы, што Купала не пакончыў самагубствам, а быў замардаваны чэкістымі. Прыбыў сюды адзін чалавек які даў гэтыя мне доказы і згадзіўся напісаць з намі прата- 67 „Домаж“ (з фр. damage) — шкода. 259 Янка ЗАПРУДНІК кол — для гісторыі — з умовай, што яго ня будзем публікаваць цяпер і у бліжэйшай будучыні, каб ня ўсыпаць там нашыхлюдзей. У нейкай частцы гэту вестку мы ўмовіліся падаць да ведама у „Бацькаўшчы-не“. Яяе апрацую сам. У Менску, як і беларускай калёніі ў Маскве, аб-салютна перакананы, што у труну „Купалы“ паложана іншая ахвя-ра МВД, а не Купала. Купалу мёртвым ніхто не бачыў. He паказалі яго нат жонцы — тлумачачы тым, што Купала так зуродаваўся — „валячыся па сходах“ — што МВД вырашыла лепш нікому не паказ-ваць. Пакуль што аб гэтым шырока не гаварыце. Хутка прачытае-це мой артыкул у „Б“[„Бацькаўшчыне“]№ і ў гэтым духу можаце ка-мэнтаваць толькі. А калі будуць у вас у каго пытаньні да мяне аб гэтым, адкажу лістом, што будзе магчыма. Як бачыце лёс Купалы яшчэ жутчэйшы, чым мы дапускалі. Тымчасам бывайце здаровы. Прывітаньні сп. Адамовічу, Дру. Тумашу і усім дырактаром [фармальным заснавальнікам] нашай фундацыі. Няхай Вам Бог паможа, каб найхутчэй зрэалізаваць гэту так важную для нас справу. Ваш М. Абрамчык P.S. Перадайце к. л. сп. Адамовічу квіт ад нашай Міжнароднай Ака-дэміі Навук аб заплаце ім сяброўскіх узносаў (у яго аплачана цяпер ад 1951—1961 )заю год (па аднаму даляру у год). У справе акадэміі я яму і Dr. Тумашу хутка напішу ліст. Зь Мюнхэну. №24. Побыт пэра Робэрта ў ЗША. Дапамога мадрыдзкім радыёперадачам. Мікрафілып „Гоману“. Фундацыя Крэчэўскага. Выдавецкія пляны. Беларускія радыёперадачы ў Нью-Ёрку. Справа дактарату Нью-Ёрк, 02.03.59 Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт! Шчыра дзякую Вам за ліст. Я даўно ўжо зьбіраўся пісаць Вам, але цяжка было справіцца з падсумаваньнем некаторых спраў, пра якія хацелася б даць Вам ужо ўсе весткі. 68 У „Бацькаўшчыне“ такога артыкулу не было. 2бО Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам • Пэр прабыў тут дакладна два месяцы. Кватэраваўся ў мяне, маючы сабе асобны пакойчык.Даглядалімы тут яго якмаглі, і, думаю, із свайго побыту ў Амэрыцы ў яго застануцца як найлепшыя ўражаньні. Прыезд ягоны мае й будзе мець шмат карысных насьледкаў: найважнейшае з усяго — тое, штоЛювэн удасца ўтрымаць коштам беларускае моладзі з Амэрыкі. Аб карысных бакох гэтага шмат пісаць ня трэба. Пэр пакінуў таксама колькі вельмідобрыхкантактаў, якія цяпер стараюся выкарыстоўваць па розныхлініях. Ягоная асоба на некаторых „апазыцыянэраў“ (КаханоўскіЬч, Лапіцкі70 з Касяком7' і інш.) зрабіла раззбройвальны ўплыў, а таксама шмат нашых падтрымала на духу. Думаю таксама, што й сам Пэр адчуў больш кантакту з асяродзьдзем беларускім, чаго яму апошнімі часамі не стае ў Лювэне. Ён маецца адразу ж пасьля свайго прыезду (у дарозе будзе каля п дзён,