Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
120 Эўфэмізм, утвораны ад першых літараў брыдкаслоўя.
121 Асобнік, пра які піша Віцьбіч, мае наступны надпіс на тытульнай старонцы: „Гэтую кнігу-унікум, ня выпушчаную цэнзурай нарынак, а падараваную мне самым аўтарам у 1935 г. у гор. Вятцы, ды ў часе ваеннага розруху нейкім экспрапрыяваную ў мяне й прывезеную аж за акіян, цяпер жа праўна набытую Ўладзімерам Сядурам — зацьверджаю за ім на вечнасьць і на ўспамін ды знак шчырай прыязьні. Ант. Адамовіч. 28 траўня 1955 > Нью-Ёрк“. Далейшы provenance кнігі такі: незадоўга да сваёй хваробы, што ўклала аж да самой сьмерці ў ложак, Уладзімер Сядура падараваў кнігу др. Вітаўту Кіпелго, які ў 2007 г. перадаў яе Лявону Юрэвічу, у зборы якога яна цяпер і захоўваецца. Кнігу перавыдаў, зрабіўшы адбітак зь Сядуравага экзэмпляру, Юры Попка ў 1982 г.
Вось, здаецца, і ўсё.
Агульнае прывітаньне.
3 пашанай да Вас
Ваш
01.04.56 г.
Саўт-Рывэр
Дарагі Сябру!
Мяне вельмі кранула Вашае й Вашае сям’і спачуваньне з прычыны таго няшчаснага выпадку, які са мной стаўся. Кранула тым болей, што паміж намі, як нам асабіста дый суродзічам вядома, болый разьбежнасьцяў у розных поглядах, чым агульнага.
Крыху асабістага, што датычыць гэтага выпадку. На канвэернай лініі, за якой я працую, саскочыў ланцуг. У выснаве адзін рог тае „баксы“, што знаходзіўся на канвэеры, праваліўся, а другі падскочыў і ўдарыў мяне ў левае вока. Гадзіны 2—3, сьцяўшы зубы, мычэў, потым з тыдзень на гэтае вока бадай нічога ня бачыў, дый другое напалову згубіла зрок. Аднак гаспадары фабрыкі зрабілі ўсё магчымае, каб толькі дапамагчы мне. I цяпер, калі прыгадваеш, што на вочным яблыку меўся глыбокі шрам, дык, дзякуй Богу, усё больш-менш добра скончылася. Хіба што яшчэ зь месяц-два давядзецца хадзіць у чорных акулярах (сьвятло спрычыняе боль), нагадваючы „шпега амэрыканскіх імпэрыялістычных колаў".
Прыгадаўшы ў пачатку гэтага ліста пра разьбежнасьці і агульнае, хочацца таксама крыху затрымацца на гэтым. Пэўне ж Вам вядома, што неўзабаве мае паўстаць апрычонае ды незалежнае ад палітычных плыняў пісьменьніцкае згуртаваньне як выснаў звароту Ўладзімера Сядуры й лістоў Янкі Ліманоўскага з М. Цэляшам. Вышэйпрыгаданыя асобы ў першую чаргу зьвярнуліся да мяне з просьбай прыняць чынны ўдзел у паўстаньні гэтае інстытуцыі, ад чаго я ўрэшце-рэштаў адмовіўся. Зьяўляюся самым шчырым прыхільнікам таго, каб на эміграцыі мелася некалькі пісьменьніцкіх згуртаваньняў, як і некалькі літаратурна-мастацкіх часапісаў, але ўмяне склалася ўражаньне, што тое згуртаваньне, аб якім ідзе гутарка, зьявіцца нічым іншым, як нейкім блёкам „унйженных й оскорблённых". Сам я гэткім ні ў якім разе ня чуюся, і таму мне зусім ня хочацца, фігуральна кажучы, стацца мыліцай для кульгавых, або тэй жэрдкай, якая падпірае сабой пахілы плот.
Пераходжу цяпер да іншае справы, якая мае дачыненьке да тых жа рознага і агульнага. 31.05.55 г. у сваім прыватным лісьце да Сп. Др. Тумаша я папрасіў не лічыць мяне больш сябрам БІНІМ. Hi БІНІМу, німне асабіста гэтая справа ніўчым не пашкодзіла. Аднак мне ўсё ж не бракуе мужнасьці вызнаць, што я зрабіў памылку — нельга адну асобу атаясамліваць з інстытуцыяй. У мяне ёсьць своіі погляд наДр. Тумаша як на навукоўца, літаратара, арганізатара, палітыка й г. д., але, застаючыся пры гэтым сваім паглядзе, я не спрабую прапагаваць яго ці ў залежнасьці ад сваіх сродкаў гвалтам накідваць іншым. Карацей кажучы — калі ў прыватным лісьце да Сп. Др. Тумаша я заявіў аб сваім выйсьці зь БІНІМ’у, дык у гэтым прыватным лісьце да Вас складаю заяву аб сваім жаданьні зьвярнуцца ў БІНІМ. ПаколькіБІНІМ, на мой пагляд, не вычэрпваецца цалкам асобай Сп.Др. Тумаша, дык мне здаецца, што няма ніякае патрэбыў непасрэдным кантакце паміж Сп. Др. Тумашам і Юр. Віцьбічам.
Шкадую, што вока не дазволіла мне адсьвяткаваць 25 Сакавіка ў Нью-Ёрку, а між тым, наўсуперак сваім асабістым звычаям, хацеў туды прыехаць, каб разам з усімі адзначыць Сьвята. Учора да мяне завітаў Сп. Мерляк і паказаў мне фотаздымкі, якія красамоўна сьведчаць аб урачыстым абыходзе Сьвята. 24 сакавіка чуў па радыё сьвяточную праграму — па голасу й па мове пазнаў Вас. Тут на абыходзінах Сьвята (я не прысутнічаў) рэфэрат чытаў Масей Сяднёў, музычную частку ладзіў Сэлях-Качанскі, а на чале ўсяго ды ўсіх стаялі Лапіцкі, Шчорс, Сабалеўскі і Касяк.
Дык дазвольце на гэтым і скончыць ліст. Хіба што паводля традыцыі дасылаю копіі сваіхлістоў.
Найлепшае прывітаньне Вам і Вашым ад мяне й маіх.
Пішэце.
3 пашанай да Вас
Ваш
15 06.56 г.
Саўт-Рывэр
Дарагі Сябру!
Перадусім аб„Узвышшы“. Наконт Ваійага рэфэрату акрамя Вас дастаў добры й вычарпальны ліст ад БАЗА. Маё, усё ж даволі складанае ў мінулым жыцьцё, прымусіла мяне здаўна да ўсяго навакольнага ставіцца ў большай ціменшай ступені зь недаверам. I вось калі ў ра-
нейшым гэты сталы недавер шмат у чым мне дапамог, дык цяпер ён часам інэрцыйны. Мне, грэшнаму, сёньня акурат 51 „годокмйновал“, і таму цяжка ламаць характар, хоць я зусім не закасьцянеў іламаю яго. Мне вельмі прыемна, штомой недавер менавіта ў вышэйпрыгаданым пытаньні ня мае аніякае рацыі, што пацьвярджае яшчэ й наступнае.
У №306 „Бацькаўшчыны“ чытаў цікавы артыкул „30-я ўгодкі заснаваньня „Ўзвышша"'22. Пад ім літара — А., але паводля яшчэ стылю прыпушчаю, што напісаліяго Вы. Мне вельмі прыемна, што разам з усімі сваякамі ўзвышэнскае сям’і прыгадваецца наймаладзейшы ў ёй — Юрка Віцьбіч. Разам з тым, мне знаёмы добры водгук старэйшага ў ёй УладзімераДубоўкі наконт майго першага апавяданьня і, разам з тым, дагэтуль помніцца, як ніколі не даравалі маё прыйсьце да „Узвышша" агульназнаныя Бэнды, Клімковічы, Кучары, Бэрнштэйны, Александровічы і г. д. Без сумніву, што ўтыя часы, калі БелАПП літаральна шантажаваў мяне, каб я стаўся ягоным сябрам, дык да „Ўзвышша“я прыйшоў яшчэ й таму, што наўсуперак свайму характару вычуваў да яго вялікі давер.
Таксама вельмі прыемна, што гэты артыкул у „Бацькаўшчыне“ канчаецца прыгадваньнем К. Крапівы, П. Глебкі і М. Лужаніна — асабліва апошняга. Калі мне не давялося асабіста ведаць Дубоўку, Жылку, Пушчу, Бабарэку ды іншых старэйшых узвышэнцаў, а з Вамі, здаецца, пазнаёміўся толькі ў часе вайны ў Менску, дык затое меў сталую беспасярэднюю і лістовую лучнасьць зь іншымі ўзвышэнцамі. Максіма Лужаніна, нягледзячы на ўсе ягоныя перайманьні, лічу адным з найбольш таленавітых і цікавых паэтаў. Нас пазнаёміў у Менску СяргейДарожны, і ў мяне склалася ўражаньне абЛужаншу, што як чалавек ён куды болый валявы, заўзяты, чым той жаДарожны, Тодар Кляшторны. Захоўвалася ўмяне й жменька ягоныхлістоў, добрых, сяброўскіх. У„Шыпшыне“я перадрукаваў некаторыя вершы Лужаніна („Вільнянка“, ,Дзьве вясны“і г. д.), што выклікала абурэньне з боку Клішэвіча, Сядуры, Дудзіцкага й Сяднёва. Яны штосьці супраць яго маюць, але яімне сказаў пра тое, што й супраць іх хтосьці на эміграцыі штосьці мае.А ўвогуле — „Не судзіце да не судзімыя будзеце". Каб аб'ектыўна заглядацца на нашую родную літаратуру, мы ня будзем пазычаць акуляры ў Баранцэвіча, як іў іхніх беларускіх прысьпешнікаў у гэтай галіне.
122 А. 30-я ўгодкі заснаваньня „Ўзвышша" (Юбілейная даведка) // Бацькаўшчына. №24 (306). 10 чэрвеня 1956. С. 3.
Мне хочацца напісаць у гэтым падвойчы юбілейным годзе артыкул або нарыс, прысьвечаны ўзвышэнцам напярэдадні і пасьля „самазьліквідаваньня“. Мне хочацца прыгадаць у гэтым нарысе Зьмітрака Бядулю, Кузьму Чорнага, К. Крапіву, Т. Кляшторнага, П. Глебку, С. Дарожнага, В. Шашалевіча, М. Лужаніна, як і ўскосна, праз успаміны прыгаданых, ужорэпрэсаваных бальшавікамі сябраў Згуртаваньня.
Учора дастаў №22 „Беларускага Голасу", а ў ім прачытаў „рэцэнзію" Сяргея Хмары на альманах„Ля чужых берагоў"123. У мянезь ім зусім іншы падыход да гэтага гора-альманаху. Ім кіруе пакрыўджаная амбіцыя, а я, наадварот, абстрагуючыся ад таго добрага, што прысьвяціў Ю. Віцьбічу й „Шыпшыне" ў сваёй прадмове Сп.Др. Cm. Станкевіч, таксама не зьяўляюся сымпатыкам гэтага выданьня.
Зьдзіўляе, што калі Нат. Арсеньнева займае 17% ягонае плошчы, дык кажны іншы аўтар, улучаючы сюды й прадмову, па 5%яе, а Юрка Віцьбіч аж бяз малага з%. Адсутнічае раўнавага паміж паэзіяй (74 усяе плошчы) і прозай — 26%. Да гэтага трэба дадаць, што „проза“ (як і„паэзія“) Пётра Сыча стаіць па-за мастацкай літаратурай, a на мяжы зь ёй — „Янка сеяў, людзі жалі"Мартына Люціча.
Гэты надсанаўскі'24 падзагаловак, як„Абарваныя струны“, зьяўляецца проста зьдзеклівым у дачыненьні да Ларысы Геніюш, Хведара Ільляшэвіча йЛявона Случчаніна, творыякіх пад ім зьмешчаныя. Каб мяне хто пасьля сьмерці гэтак назваў, дык я б з труны вылез. Між іншым, пад біяграфіямі Ільляшэвіча й Случчаніна зьмешчана — „Юрка Віцьбіч“, хоць той, запраўды напісаўшы іхнія біяграфіі, прасіў друкаваць іх безь ягонага, недарэчнага пад біяграфічнымі даведкамі, nodnicy. I пэўне жмяне не паслухалі таму, што трэба было абавязкова зьмясьціць пад біяграфіяйЛарысы Геніюш — Сымон Брага'23.
Чамусьці ў біяграфічных даведках адзначана, колькі й дзе год той ці іншы літаратар адбываў бальшавіцкую кару. Гонар і слава іхным пакутам, але ўсё ж гэта ня часапіс былых савецкіх паліткатаржанаў, алітаратурны альманах. Таму мімаволі складаецца такое ўражаньне, што аўтары просяць такім чынам у чытачоў нейкае скідкі ў дачыненьні да іхнае творчасьці.
123 Ля чужых берагоў. Мюнхэн: Бацькаўшчына, 1955.
124 Маецца на ўвазе расейскі паэт Сямён Надсон (1862—1887).
125 Сымон Брага — псэўданім Вітаўта Тумаша.
He захаваю ад Вас сваю крыўду — мяне зусім не абыходзіць тое добрае, што прысьвечана мне ў прадмове, але затое абураны з тае прычыны, што зьмешчаныя толькі тры маіх творы, хоць іхмелася куды болый ды, як на мой погляд, больш лепшых, больш для мяне характэрных. Па-першае, пасьля Арсеньневае засталося ня іймат мейсца для іншых, a na-другое, адна асоба з Управы БІНІМу спрабуе пры ўсякіх акалічнасьцях абмежаваць Віцьбіча'2Ь. Нічога, акрамя „жалостй“да гэтае асобы не вычуваю.
А ўвогуле альманах „Ля чужых берагоў" стаўся крывым люстрам нашаелітаратуры на чужыне. У незнаёмага ён стварае аб ёй вельмі благое ўражаньне. Таму мяне зусім ня дзівіць, чаму нашыя літаратары спакідаюць бяз водгуку заклік „Бацькаўшчыны“ дасылаць свае творы да новага альманаху, як і тое, што ў „Бацькаўшчыне“зьніклі калісьці добрыя літаратурныя старонкі.