Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Пераходжу да іншага, не літаратарскага. Надысь дастаў ліст ад Арх. Васіля, у якім ён (паміж намі кажучы) просіць мяне напісаць артыкул у абарону БАПЦ і яго. Я асабіста з пашанай стаўлюся да БАПЦ іАрх. Васіля, вызнаю іхную кананічнасьць, але... Па-першае, Вам знаёмы мой ліст да Івана Касяка яшчэ ў 1950 г., a na-другое, даволі цяжка што-небудзь напісаць пасьля артыкулу К. М. „3 бруднай крыніцы толькі брудможа цячы“ („Бацькаўшчына", №305). Мне здаецца, што й кніжыца Івана Касяка і гэты артыкул — абое рабое, бо разьвязваюць закранутыя ў іх пытаньні ў ДП-лягерным пляне. Я не сумняюся ў тым, што Іван Касяк душагуб, але калі прыгадаць гэты эпітэт 5—6разоў, дык на сярэдняга чытача ён дзейнічае ў процілеглым намерам аўтара сэнсе. Ня ведаю, хто такі гэты К. М., але адно сьцьвярджаю, што журналісты ён недалужны. Журналісты, акрамя адпаведных фаховых здатнасьцяў, зьяўляецца яшчэ і ў першую і ў апошнюю чаргу палітыкам. Ен добра ведае пра тое, што адзін ягоны артыкул можа больш уплыць на грамадзкую думку ягонае эміграцыі, чым ю паседжаньняў тае ці іншае эміграцыйнае інстытуцыі. На жаль, К. М. ёсьць не палітык, а палітыкан, калі параўноўвае Арх. Васіля з апосталамі. Для мяне асабіста гэтая справа палягае нават ня ў тым, што маю ў сваім архіве чарнавік пратаколаў паседжаньня БНЦ, на якім вырашаўся далейшылёс Сп. Інж. Тамашчыка, а ў тым, штоАпостал для кажнага хрысьціяніна — гэта вельмі вялікае й сьвятое разуменьне.
'2Ь Маецца на ўвазе Рыгор Крушына.
Ці не дасталі Вы часам зь Лёндану рататарнае выданьне „На крывіцкім панадворку“127, у якім прыгадваецца й Вашае імя? Калі не дасталі, дык прысьвечанае яно таму, куды зьніклі грошы, прызначаныя для „Беларуса“. Прачытаў ды пераканаўся, што астатнім часам усё больш зьяўляецца ДП-лягернае літаратуры. Прыпушчаю, што частка гэтых грошаў пайшла на патрэбы Сп. Інж. Абрамчыка і Арх. Васіля — з палітычнага боку нічога рашуча не закінеш тым, хто пераадрасаваў гэтую частку грошаў. Прыпусьцім, што гэтыя грошы далі магчымасьць нашай найвыдатнай Натальлі Арсеньневай нейкі час не працаваць на фабрыках, а займець адмыслосую працу — пераважная бальшыня нашае эміграцыі, а ў тым ліку і я, толькі пацешыцца з гэтае прычыны.
Тым часам на гэтым „закругляюся".
Дасылаю адначасна копіі некаторых маіх лістоў.
Найлепшае прывітаньне Вам і Вашае сям’і ад мяне імаіх. Шчыра зычу ўсяго добрага.
3 пашанай да Вас.
02.02.57
Саўт-Рывэр
Дарагі Сябру!
Удзячны за Ваш ліст ад 13.01.572. Маеце рацыю, што ён зьяўляецца адказным на мой ліст ад 11.11.56 г., але гэтае спазьненьне не дае мне падставаў, як Вы прыпушчаеце, каб клясьці на Вас, бо добра ведаю тыя прычыны, якія перашкаджаюцьліставаньню. Прынамсі ія дагэтуль не адказаў на адзін цікавы ліст ад 03.10.56 г., адказ на які для мяне патрэбны.
Дазвольце цяпер перайсьці да больш істотнага. Аніяк ня ў стане згадзіцца з Вамі, што быццам мы, палітычныя эмігранты — амбасадары свайго народу ў вольным сьвеце, мусім прыстасоўвацца або прытарноўвацца да хрушчоўскае „вясны“ (тае ж лорыс-мэлікаўскае'2К „дыктатуры сэрца“) ці эрэнбургаўскае „Оттепелй“'2д за жалезнай
127 Прадуха, Аркадзь [В. Астроўскі?]. На крывіцкім панадворку. Лёндан, 1956. 15 с.
128 Міхаіл Лорыс-Мелікаў (1825—1888), расейскі ваенны й дзяржаўны дзеяч. Займаючы пасаду міністра ўнутраных справаў, прапанаваў даць палёгку сасланым па палітычных матывах, у першую чаргу студэнтам.
129 Ільля Эрэнбург (1891—1967), расейскі савецкі пісьменьнік. Ягоны раман „Адліга" (1954) даў назоў кароткаму пэрыяду ў гісторыі СССР.
заслонай, там — на Бацькаўшчыне. Няўжо мы маем тут стацца чымсьці накшталт спадманутых і матыльковых па свайму веку „нэпманаў"? На мой погляд — ні ў якім разе. Яны (бальшавікі) нязьменна кіруюцца 25 Кастрычніка, а мы маем — 25 Сакавіка. Урэшцерэштаў, што датычыць мяне асабіста, дык я не нагэтулькі амбасадар (дыплямат-палітык), колькі проста жаўнер. Жаўнер ня толькі як літаратар і журналісты, але і адзін з маіх фахаў у мінулым — лейтэнант артылерыйскае рэзэрвы. Таму, каб мне давялося дзеля ажыцьцяўленьня Акту 25 Сакавіка абстрэльваць з гарматаў мой родны горад, дзе жывуць мае крэўныя, я б абстрэльваў. Абстрагуючыся ад фігуральнасьці, хачу заўважыць, што калі мая дзейнасьць тут у той ці іншай ступеніможа пашкодзіць „рэабілітаваньню“ — „Узвышша", Гаруна, Гартнага, Пушчы й г. д., дык усё ж прыгаданае хоць і ёсьць вельмі дарагім, але не першарадным у параўнаньні зь безупынным змаганьнем за вызваленьне Бацькаўшчыны ўвогуле. Даруйце, але ніколі не зраблю памылкі чалавека вялікага інтэлігента Герцэна, які ў сваім эміграцыйным лёнданскім „Колоколе“13° пасьля іу лютага 1861 г.13' зьмясьціў артыкул „Ты перамог, Галілеянін!“. Між тым, калі перайсьці да сучаснасьці, дык Хрушчоў, даруй Божа, не Хрыстос, амыне Юліяны Адшчапенцы132.
Цешуся з тае прычыны, што нашыя пагляды на М. Куліковіча, бадай, супадаюць. Трэба ўсё ж мець надзвычайны спрыт, каб узяць мэлёдыю маршу расейскага Прэабражэнскага гвардзейскага палка, падставіць вядомыя словы „Гэй, ну, браце, усе мы разам песьню запяем" і выдаць за сваю творчасьць. Або песьню „Дубравачка' Грэчанінава133
130 „Колокол“ — расейская непадцэнзурная газэта, што выдавалася Аляксандрам Герцэнам і Міхаілам Агаровым у Лёндане ў 1857—1867 гг.
131 19 лютага 1861 г. быў апублікаваны Маніфэст Аляксандра II, якім адмянялася прыгоннае права ў Расейскай імпэрыі.
132 Маецца на ўвазе артыкул Аляксандра Герцэна „Праз тры гады“, надрукаваны ў№9 „Колокола". Згодна з паданьнем, сьмяротна паранены рымскі імпэратар Юліян Адступнік (331—363), што быў адмовіўся ад хрысьціянства на карысьць традыцыйнай рымскай веры, гэтак зьвярнуўся да Ісуса Хрыста.
133 Аляксандар Грэчанінаў (1864—1956), кампазытар. Мікола Куліковіч напісаў артыкул „А. Грэчанінаў і беларуская песьня“ (Беларус. №21 (45). 28 лістапада 1953. С. 4.), у якім праводзіў паралелі паміж творчасьцю эміграцыйнага кампазытара й беларускімі мэлёдыямі. Гэты ўплыў адзначаўся і ў нэкралёгу „Памяці кампазытара Грэчанінава" (Беларус. №91. Кастрычнік 1964. С. 6).
(выданьне Юргэнсона'34) зьмясьціць у „Скаўцкім сьпеўніку“як музыку М. Куліковіча. Я маю яшчэ ладне гэткіх прыкладаў, але ўсё ж абмяжоўваюся ў дадзеным выпадку выказваньнем свайго погляду на гэтую справу ня ў друку, а ў ліставаньні. Тым болей, што справа гэтая абыйшла мяне выключна ў сувязі з Равенскім, а потым ужо (ускосна) з Сэляхам135 ды працай Беларускай Моладзі ў Саўт-Рывэры. Вось за тое арганічна ня ў стане прайсьці абыякава паўз іншага, да чаго цяпер і пераходжу.
Дасылаю Вам адначасна копію майго ліста ў Рэдакцыю, які напісаў, але на разе яшчэ нікуды не даслаў. Памылкі Сп. Ф. Кушаля вельмі шкодныя, бо яны самадыскрэдытавальныя ня толькі для яго, а ў сувязі зь ягонай годнасьцю для ўсяе нашае эміграцыі. На вялікі жаль, ягоныя памылкі сьведчаць аб няведаньні імтых вайсковых пытаньняў, якія ён спрабуе разьвязаць. Калі ўжо нам гэтак пільна й патрэбны генэрал, дык няхай ён выказваецца на паседжаньнях, акадэміях, імпрэзах і г. д., але ня ў друку'36. У апошнім выпадку гэты сам генэрал скатваецца да ўзроўню слыннае ўнтэр-афіцэрскае ўдавы'37. Нашто адбіраць у гэтае гарапашніцы ейны апрычоны хлеб? Iхоць я ня маю ўпэўненасьці, што на мой ліст у Рэдакцыю ня будзе накладзена „вэта“ (Грамыка ж беларус па свайму паходжаньню), а ўсё ж дашлю, магчыма, яго, бо сорамна і перад сваімі, а што горш, перад чужынцамі за „опусы“„Ф. Кушэля"'33.
Аднак ня ў друку, а толькі ў лісьце хочацца выказацца наконт Сьвяточных Архіпастарскіх Пасланьняў Арх. Васіля. Яны бездапаможныя з багаслоўскага пункту гледжаньня. Шматлікія спасылкі ў іх на Слова Божае часам недакладныя, а часам нават двухсэнсоўныя. Увогуле, калі чытаеш гэтыя Пасланьні, дык адразу прыгадваецца знаны бурсак — „несравненный домйнус Хома Брут“кп. Дарэчы, у Сьвяточным Пасланьні Архіяпіскапа Міхаіла, Экзарха Сусьветнага
134 У Расеі было тры Юргенсоны, уладальнікі буйных нотных друкарняў у Маскве й Пецярбурзе — Язэп, Барыс і Пётар.
135 Маецца на ўвазе Вячаслаў Сэлях-Качанскі.
'36 Ідзецца пра артыкул Франца Кушаля „Да 36-х угодкаў Слуцкага Паўстаньня“ (Бацькаўшчына. №47—48 (329—330). 25 лістапада 1956. С. 1, 7).
137 Маецца на ўвазе гераіня п’есы Мікалая Гогаля „Рэвізор", якая, паводле словаў іншага пэрсанажа, Гараднічага, высекла сама сябе.
138 Віцьбіч, Ю. Крыху аб небясьпечных памылках. Ліст у Рэдакцыю // Бацькаўшчына. №9 (343). 3 сакавіка 1957. С. 3.
139 Маецца на ўвазе герой аповесьці Мікалая Гогаля „Вій“.
Канстантынопальскага Патрыярха, няма аніякіх спасылкаў і канчаеццаяно наступна: „Наш абавязак — усімі магчымымі сродкамі памагчы тым, хто змагаецца супроць бязбожнага камунізму. Наш абавязак — маліцца за нашых беларускіх братоў, якія знаходзяцца пад камуністычнымрэжымам".
Гэтае выказваньне набывае тым большае значаньне, калі ўзяць падувагу, што на інвагурацыі Айзэнгаўэра немітрапалітыЛявон і Апанас, а архіяпіскап Міхаіл вітаў Прэзыдэнта ад імя ўсіх праваслаўных амэрыканаў — беларусаў, украінцаў, расейцаў, грэкаў і г. д. Нездарма прыгадваецца выдатны Архіяпіскап Іоан Сан-Францыскіч°. Князь Шахоўскі па свайму паходжаньню, ды які князь — Рурыкавіч! — ён падбіў расейскіхманархістых зь іхнымі дзіцячымі марамі аб„Велйкой Самодержавной Россйй“ непараўнальна больш, чым усе МеярыАроны йАбрамы з „НРСл“ і„Соцйалйстйческого Вестнйка“ч'.
Крый Божа, каб зрабіць адсюль выснаў, што я заўзяты вораг БАПЦ або кіруюся нейкімі асабістымі парахункаміз Арх. Васілём — я навет абстрагуюся ад тых вялікіх непрыемнасьцяў, што займеў калісьці адінж. Тамашчыка. Нават больш — каліАрх. Васіль зьвярнуўся да мяне з просьбай дапамагчы яму тым-сім для ягонае навуковае працы (Мюнхэнскі Інстытут), дык я ў залежнасьці адмаіхмагчымасьцяў задаволіў ягоную просьбу. He падлягае сумневу, што лепш будаваць свае Пасланьні да вернікаў (хоць і няўдала) на Слове Божым, чым на даносах, што практыкуе Мікалай Лапіцкі. Можа, да Вас трапіў №2/31 „Беларускага Слова“, а значыцца Вымелі„прыемнасьць“пазнаёміцца з ,^дкрытым лістом да беларускае грамадзкасьці айца Мікалая Лстіцкага". Дарэчы, у ім, не называючы Вашага імя, ён абураецца з прычыны зусім слушнае й вычарпальнае характарыстыкі Вамі„слыннае працы“Івана Касяка'^2 як„саламахі". Мне асабіста крыўдна, што гэты свой брудныліст, якіраспачынаецца словамі„Вуніяцкая газэта „Бацькаўшчына“, прайдзісьвет Лапіцкі падпірае вялікай цытатай з майго нарысу „Можна зьнішчыць звон, але нельга зьнішчыць