Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
А ўвогуле ня хочацца пісаць пра гэты бруд, які ўсё ж да нейкае ступені перашкаджае жыць. Спадзяюся, што ўсё скончыцца добра.
152	Маецца на ўвазе Ізыдар Плашчынскі.
153	FBI, Federal Bureau of Investigation (анг.) — ФБР, Федэральнае бюро расьследаваньняў.
154	Маецца на ўвазе Мікола Панькоў.
Шчыра зычу Вам і Старому ўсяго найлепшага ад мяне й маіх.
Пішэце пры наяве часу і ахвоты.
3 пашанай да Вас
Ваш
П.С. Пакрысе аб розным.
*	Шкада мне Усевалада Краўчанку, якога добра ведаў асабіста. У сёньняшнім№ „НРСл“ушанаваў ягоную памяць'55.
*	У часе гучнага вясельля дачкі Сп. Др. Войтанкі („Ужасно шумно в доме Шмеерзона“156) завітала дамяне былая Рытарыха157. Скардзілася, між іншым, на тое, што Вы неяк абыякава паставіліся да яе прозы. Цалкам разумею Вас.
* Мне, як старому... антысэміту (ня ў гітлераўскім разуменьні) спадабаўся ў №572 „Бацькаўшчыны" артыкул аб жыдох'58. Запраўды, ня варта перабольшваць іх сучасную нацыянальную трагедыю ў СССРу параўнаньні з нацыянальнай трагедый нібы дзяржаўных беларусаў ды іншых падсавецкіх (падрасейскіх) народаў.
А вось затое не спадабаўся ў №573—574 »Б“ артыкул „Я. 3.“'54, прысьвечаны Всеваладу Краўчанку. Сантымэнтальны (проста „кашмарны“) загаловак і„канцылярыт", ужываючы тэрмін К. Чукоўскага, — „дзеля гэтага",„набіраць сваю сілу“,„падчырквае факт“, „у сьвятле гэтага",„набіраць асаблівага гучэньня“іг. д.Лепш зусім не пісаць, чым гэтак.
Бракуе часу, каб належным чынам адказаць „Ю. Сречйнскому“, які ў „НРСл“ ад 06.08.61 у сваім артыкуле „Русскйй народ н мйровой коммунйзм"зазначыў: „й Белоруссйя й Украйна былй заняты для большевйков главным образом белорусскймй й украйнскймй частямй“. Што гэта ня так, сьведчыць Вашая добрая праца „Большевйзм й установленйе контроля над Белоруссйяй“. А ў ёй, між
155 Памятн Всеволода Кравченко // Новое Русское Слово. 1 октября 1961.
156 Назва песьні, пачатак якой гучыць так: „Ужасно шумно в доме Шмеерсона / Ужасно шумно 8 доме Шмеерсона, / Нз окон прямо дым йдёт. / Там женят сына Соломона, / Который служйт в «Капремонт»“.
157 Маецца на ўвазе Іна Рытар (Аляксандра Саковіч, 1906—1997).
158 Будзіч, А. [Янка Запруднік]. Жыды бядуюць не адны // Бацькаўшчына. №37 (572). іо верасьня 1961. С. 1.
159 Я. 3. [Янка Запруднік]. „Моцна кахаў я цябе, дарагая, але расстацца нам час... “ (Да трагічнай сьмерці Ўсевалада Краўчанкі) // Бацькаўшчына. №38-39 (573-574)24 верасьня 1961. С. 5.
іншым, ёсьць цытаты з добра вядомага мне твору Агурскага1Ьй. Увогуле,у Срэчынскага„ловкость рук й нйкакого мошенства“.
Нечакана ўбачыў у сёньняшнягаДубоўкі:
„Мітусіць лісьцё па аселіцы, як дзьвіна матылькоў-мітульгі".
А я раней думаў, што „дзьвіна“ (шмат чагосьці) — паветалізм Віцебшчыны. Можа, адсюль і назоў Дзьвіны, які супадае па зьместу з латыскім назовам яе.
П.П.С. Ці бачылі недалужную „Субожню"? Асабліва пацешыла біяграфія „эксэлэнцыі“161.
Аднакхопіць.
Усяго Вам добрага.
160 Кастрычнік на Беларусі: зборнік артыкулаў і дакумэнтаў / Улажыў С. Агурскі. Менск, 1927.
161 Маецца на ўвазе „Bielaruskaja Chryscijanskaja Artadaksalna-katalickaja Suboznia (Naslednica Litouskae Jadnoty)", пазьней „Bielaruskaja Chryscijanskaja Suboznia (Artadaksalna-Katalickaja)“, y №1 (13) якой ад 1 студзеня 1961 г. была зьмешчаная „Кароткая біяграфія" „ЯгонайЭксэлэнцыі Апостальскага Візытатара для Беларусаў Католікаў у Злучаных Гаспадарствах Амэрыкі і Канадзе Ксяндза Доктара Вацлава Мацейчыка“: „Я. Э. Кс. Др. Вацлаў Мацейчык нарадзіўся ў вёсцы Пузіневічы Турэцкай гміны Стаўпецкага павету. Ягоны бацька, селянін, быў застрэлены маскоўскімі бальшавікамі ў час „асвабаджэньня" ад Палякаў Заходняй Беларусі. Дванаццацігадовым хлапцомЯ. Э. быў вывезены акупантамі ў Сібір, дзе пачаў свой выгнанчы крыжовы шлях, працуючы на вырубцы лесу. Пасьля з Польскім Корпусам г. Андэрса прайшоў праз гарачы Сярэдні ЎсходАзіі, Палестыны, папаўшы ўрэшце ў Англію, а пазьней у Канаду. Сярэднюю асьвету здабыў у Польскім Вайсковым Ліцэі ў 19472. У 1950 годзе атрымаў ступень Магістра Штукаў-Мастацтва, абараніўшы тэзу „Чалавек і Грамадзтва ў Паэзіі Бранеўскага" пры Атаўскім Каталіцкім Уківэрсытэце, дзе і прарабіў адносныя курсы дзеляДоктарскай Ступені ў Славістыцы. 3 прычыны прасьледу Рымскай Царквой доктарскую працу змушаны быў здаваць у „Southern Bible College", за якую атрымаў навуковую ступень Доктара Філязофіі. 3 прычыны недахопу Беларускага Пратэстанцкага Цэнтру змушаны быў паступіць у Сэмінарыю Польскага Нарадовага Касьцёлу, якую закончыўшы, быў высьвячаны на ксяндза і адпрацаваў пробышчам тры гады на Польскіх парафіях. Аднак шчырая хрысьціянская і беларуская дуійа Я. Э. стала адчувала крыўду і духовую патрэбу Беларускага народу і не магла пагадзіцца з npo-камуністычнай палітыкай Польскага Нарад. Касьцёлу, які ў =>
18.06.69 г.
Саўт-Рывэр
Дарагі Сябру!
Сардэчна віншую із бо-годзьдзем Вашага плённага жыцьця дый дашлі Вам Божа яшчэ спорных дзясяткаў прынамсі з чатыры. Прашу прыняць мае найлепшыя зычэньні, а перадусім добрага здароўя і духовае нязломнасьці, гэтакдля Васуласьцівае. Глыбака пераконаны ў тым, што Вы — сябра слаўнага „Узвышша“ — яшчэ, далучыўшы да ранейшага, шмат дасьцё для нашая нацыянальнае справы. I ад усяе душы жадаю Вам гэтага ў дзень Вашага юбілею.
Дай Вам Божа найбольшае дабрыні!
3 пашанай да Вас
Ваш
Лісты да Янкі Запрудніка
22.06.572.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
На вялікі свой жаль, яняў стане на працягу бліжэйшага часу, паводля ветлівае прапановы Вашае і Спадара Бурдзеля, даць 3—4 інтэрв’ю для беларускае сэкцыірадыёстанцыі„Вызваленьне“. Прычыны мае прыкрае й тымчасовае адмовы наступныя.
Ад уласьне мае сям’і, зьнішчанае, бадай, бальшавікамі, заставаліся, акрамя мяне з маткай, толькі два мае браты. Паводля тых весткаў, што атрымаў і зь якімімаю старую не пазнаёміў — мае браты забітыя на фронце ў часе апошняе вайны, паблізу Ленінграду.
"=> сучаснасьці супрацоўнічае з чырвоным камуністычным рэжымам Польшчы. Я. Э. пакідае Польскі Нарад. Касьцёл і шукае магчымасы(і служыць свайму народу. Навязвае кантакт зь Беларускім грамадзтвам і становіцца ў рады Беларускай Хрысьціянскай Субожні (АртадаксальнаКаталіцкай), Насьледніцы ДІітоўскае Ядноты", як Апостальскі Візытатар для Беларусаў Католікаў і зацьвярджаецца на гэта становішча і Місію 1-га лістапада г.г. Я. Э. Кс. Др. Мацейчык ёсьць аўтарам шасьці высока-кваліфікаваных навуковых, літэратурных і філязафічных працаў".
Затое мне нічога невядома пра лёс маіх сваякоў з боку жонкі, якія ў часе вайны жылі ў Віцебску і ў ягонае ваколічнасьці. Між тым, калі яны толькі жывыя, дык усім там вядома, што ім сваяком даводзіцца Юрка Віцьбіч. Iхоць цяпер у СССР ёсьць закон аб тым, што ў процілегласьць мінуламу сваякі за сваякоў не адказваюць, але, па-першае, як колішні падсавецкі чалавек, не даю веры шчырасьці гэтага закону, а па-другое, калі нават прыпусьціць, што гэтага закону там прытрымліваюцца, дык за тое зусім незабясьпечаны ад таго, што бальшавікі праз гвалт над жончынымі сваякамі не пачнуць шантажыраваць іх, маю жонку, а значыцца й мяне. I калі я з жонкай ня ў стане стацца ахвярамі гэтага шантажу, дык падуладныя бальшавікам нашыя сваякі такімі, з прычыны майго выступу праз „Вызваленьне“, стануцца без сумлеву.
Таму дазвольце пытаньне аб маіх інтэрв’ю лічыць адчыненым і толькі тымчасова адкладзеным. Тым жа шляхам, якім дастаў вестку пра братоў, я ўжо месяц як пачаў праз трэціх асобаў пошукі жончыных сваякоў. Я чамусьці ўпэўнены ў тым, што іх, як і маіх братоў, няма цяпер у жывых. I вось калі гэтая мая ўпэўненасьць неўзабаве, на жаль, пацьвердзіцца, дык тады дазвольце скарыстаць з Вашае прапановы. Мне здаецца, што гэтыя інтэрв’ю, якія з майго боку ўжо цалкам падрыхтаваныя, ня згубяць свае актуальнасьці, нават спазьніўшыся на месяц-другі.
А на разе шчыра зычу Вам усяго найлепшага.
Ветліва прашу пісаць мне.
3 пашанай да Вас
Ваш
31.01.60 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Удзячны за Ваш ліст ад 26.01.60 г. Кніжку П. В. Сытйна „Откуда пройзошлй названйя улйц Москвы“ я калісьцімеў у сваёй кніжніцы, бачыў яе таксама на паліцы ў „Фор Кантынэнт Бук“1в2, але... Калі я думаю цяпер пра вуліцы добра знаёмае мне асабіста Масквы з гэткімі назовамі, як„Хамовнйкй, Собачья Плоіцадка, Разгуляй,
|6г Four Continent Books — кнігарня ў Мангэтане. Кнігу Сыціна перавыдалі Ў 1959 г.
Швйвая (былая Вйшвая), Горка, Болвановка“іг. д, дыкмнепрыгадваецца адразу расейская салдацкая песьня:
По улйцам московскйм грязным
Мшёл мужнк Демьян
Гораздо пьян, А сзадй шла его Евсеевна —
далей суцэльнае шматкроп'е, ад якога трамваі сыходзяць з рэйкаў. Гэта адзіная асацыяцыя.
Акрамя Сыціна пра паходжаньне назоваў маскоўскіх вуліцаў пісалі болый ды цікавей Гіляроўскі,Дабрынін, Самакутаў.Аднак няма ў мяне найгалоўнага — цеплыні да маскоўскіх назоваў. Няма тае радасьці, зь якой я, напрыклад, даведаўся надысь пра паходжаньне назову мястэчка Гндура і адразу ўсплыло ў памяці:
Да Ружанкі па абаранкі,
Да Індуры па куры,
Да Бераставіцы па рукавіцы.
Змалку знаёмая мне калыханка, сардэчная матчына калыханка, хоць надмаёй асабістай калыскай яе й не сьпявалі.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
3 пашанай да Вас
17.06.65 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Вельмі ўдзячны за ветлівае павіншаваньне ды добрыя зычаньні з нагоды бо-х угодкаў майго жыцьця. Вашая тэлеграма для мяне тут, самотнага, набыла асаблівую прыемнасьць.
Шчыра зычу Вам усяго найлепшага.
3 пашанай да Вас
Ваш
17.07.66 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Дзякуюза атрыманыя мной учора №6„Полымя“ і 13 паасобнікаў „Звязды" на суму 1 даляр 10 цэнтаў. Такім чынам я вінаваты Вам
35 цэнтаў (мой ліст ад 10.07.66 г.) і дасылаю адначасна 1 даляр, спадзяючыся, даруйце за клопаты, на Вашую ветлівасьць у далейшым. Таксама ўдзячны й Сп. Станіславу Станкевічу за ягоны намер даслацьмне набыты ім№ „Полымя“.
У №6 „Полымя"мне вельмі спадабалася аповесьць Лідзіі Арабей „На другой зіме вайны“. Гэта запраўднае мастацтва. А вось затое дужа не спадабаўся пачатак аповесьці Паўла Кавалёва „Падзеньне Хвядоса Струка“. Схема, штамп, агітка, што перагукваецца аж да дробязяў з кніжыцай Макара Пасьлядовіча ,,Па воўчых сьцежках“. Hay­ne ж невыпадкова, бо абодва шэранькія ва ўсіх адносінах літаратары.