Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Атрымаў надысь ліст ад Міколы Цэляша. На маё папярэдняе пажаданьне посьпехаў у жыцьці і творчасьці ён адказвае, што няма куды пісаць. А можа, варта далікатным чынам падтрымаць яго?
106	Магчыма, маецца на ўвазе фэльетон Архіпа Папліскі „Дзеяч №1, або лягерная палітыка“ (Бацькаўшчына. №1—2 (231—232). 7 студзеня 1955. С. 8).
107	Ул. Дудзіцкі падпісваўся ў той час наступна: Dr. Wladimir R. Hicky, Unidad Agricola de Turen — Institute Agrario Nacional, Centro de Experimentation y Propagation, Estado Portugesa, Venezuela.
108	Маецца на ўвазе праца А. Каханоўскага (пад псэўданімам А. Верасень) „Паэтычная стылістыка. Падручнік для сярэдніх школаў“ (1947).
105	Выраз, ужыты Ю. Шэрахам у рэцэнзіі „Гарыць Шыпшына" (Шыпшына. №4. 1947. С. 28—30).
Мне здаецца, што варта. Чым ён горш, напрыклад, ад Макара Пасьлядовіча, якога часам па той бок вылаюць, а часам і пернік паднясуць. Даруйце, але вельмі хочацца, каб Вы да яго падышлі неяк стыльрэдактар, а як крытык.
Можа бачылі кніжку .Другі Усебеларускі Кангрэс“"° ?Вы там на двох агульных фотаздымках: 1. Паміж Касяком і Сянькевічам; 2. Паміж Беляковічам іЯзэпам Найдзюком.
Выданьне гэтае зьяўляецца найкаштоўным дакумантам для савецкае агентуры. Напрыклад, пададзены партрэт Вітушкі. Хто ведае, а можа ён пад іншым прозьвішчам хаваецца цяпер у СССР? Пададзены таксама імёны шмат каго з тых, хто застаўся там. Зь літаратараў адзначаны наступныя: Арсеньнева, Гэніюш, Ільляшэвіч, Кавыль, Клішэвіч, Салавей, Случчанін, Сядура, Хмара, я. Сяднёва няма, хаця і ўдзельнічаў.
Дастаў надысь вялікі ліст ад Сп. Інж. Абрамчыка. Чым тлумачыцца гэткая ўвага, ня ведаю. Застаецца толькірабіць розныя прыпушчэньні — або гэта водгук на артыкул „Презйденты“Абрамчнк й Островскйй"1", або на мой ліст Сп. Др. Тумашу наконт злоўжываньня гіпэрбаламі. Ва ўсякім разе ліст вельмі добры, і цешуся з таго, што яго дастаў.
Крыху пра Казака. Я раней неаднойчы самаахвяроваўся, каб не парушаць нашую нацыянальную гасьціннасьць. Аднак, прабачце, калі пераканаўся, што ён усе мае словы ў Нью-Ёрку перакручваў, калі ён тут нават пачаў пагражаць, што з кімсьці разам мяне ізалюе як літаратара, дык нічога мне больш не заставалася зрабіць. На вялікі жаль, ён не разумее, што калі ў сваім вялікім ліставаньні ўсяляк спрабуе зьняважыць Віцьбіча, дык гэтым толькі зьневажае „Конадні“ і самога сябе. Але Бог зь ім!
Умінулую нядзелю мяне наведаў Сп. Шукелайць. Для мяне гэтыя ветлівыя наведзіны сталіся сьвятам, бо ўсё жліставаньне гэта ня тое, што непасрэдная гутарка. Між інйіым, упершыню даведаўся, што Сп. Ліманоўскізьмясьціў у газ. „Украінсківістіі“вялікіартыкул
1,0 Другі Ўсебеларускі Кангрэс. Матар’ялы сабраныя і апрацаваныя на падставе пратакольных запісаў камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад рэдакцыяй праф. Р. Астроўскага. Выданьне Беларускай Цэнтральнай Рады. 1954 г.
1	,1 Маецца на ўвазе згаданы вышэй артыкул „О белоруссах в кавычках н без кавычек".
пра Янку Купалу, у якім спрабуе матэматычна давесьці, што „Маладняк"больш антыбальшавіцкі, чым „Узвышша“. Калі ён „гармонню алгеброй проверяет“П2 і працэнтамі вымярае літаратуру, дык ці варта ўжо амінаць і фізыку, а менавіта — удзельную вагу. Вялікае пашаны заслугоўваюць як нацдэмы сотні маладнякоўцаў, але ўсёж у літаратурным сэнсеяны разам узятыя ня годныя быліценю Ўладзімера Дубоўкі. Без сумніву, нельга было таксама атаясамліваць „Маладняк“ зь БелАППам, бо першы, па-першае, не зьяўляўся маскоўскай філіяй, а па-другое — закладзены тымі, хто пазьней сталіся не БелАППаўцамі, а ўзвышэнцамі і полымяўцамі. Мне здаецца, што гэткі артыкул шкодны.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага Вам і Вашым ад мяне й маіх. Пішэце.
3	пашанай да Вас
Ваш
П.С. Добра, што не пасьпеў кінуць ліст у паштовую скрынку. Кагадзе атрымаў ад Сп. Шукелайця №№ „Украіньскі Вісті“з артыкулам М. Равіча „Янка Купала“. За вылучэньнем вышэйпрыгаданага мейсца аб Згуртаваньнях, артыкул цікавы, своеасаблівы імаеладне новага, раней невядомага. Прыкра, што ён зьмешчаны не ў беларускай прэсе й таму застаецца невядомым для шырокіх колаў нашае эміграцыі. Застаецца толькі падзякаваць аўтару і выказаць пры гэтым упэўненасьць, што калі-нікалі, але ўсё ж ягоная каштоўная праца станецца вядомай суродзічам на чужыне.
П.П.С. Кагадзе дастаў ліст зь Нью-Ёрку, зь якога даведаўся, што памёр М. Клімковіч, і„Бацькаўшчына“ прысьвяціла яму прачулы нэкралёгйэ. Паміж намі кажучы, на кажнага доктара хопіць праставатасьці. Шкада, што ён памёр толькі цяпер, а не тады, калірэзаўся ў сваім габінэце ды не дарэзаўся. Тое, што гэта„государево око“ напісала, не вытрымлівае аніякага параўнаньня з творамі тых шматлікіх нашых пісьменьнікаў, якіх ён зьнішчыў. Напрыклад, я асабіста ня ў стане забыць, што ён разам з Александровічам і Лыньковым зьяўляецца аўтарам артыкулу „Нашыя абвінавачваньні Юрку Віцьбічу“ СДІітаратура іМастацтва“), як і вядомыхВам выказвань-
"2 Парафраз „Моцарт і СальерьГ А. Пушкіна.
113 Ст. Памёр Міхась Клімковіч // Бацькаўшчына. №4—5 (234—235). 30 студзеня 1955. С. 2.
няў яго наконт ,Лшона Габоа Бііірушалайм“. Хай яму ня пухам зямля, але асінавы кол. He, ня ўсё ў парадку ў нашай эміграцыйнай хаце.
Я чамусьці болый „Бацькаўшчыну" не атрымліваю. Можа, да гэтага спрычыніліся мае выказваньні наконт тых ці іншых твораў у ёй. Аднак гэтыя выказваньні належаць ня Попку, а шчыраму прыхільніку і сымпатыку, сталаму супрацоўніку „Бацькаўшчыны“Віцьбічу, якіжадае для нашае цэнтральнае газэты на эміграцыі толькі добрага, а не благога.
Іншая справа, што мне, напрыклад, хочацца недзе зьмясьціць зусім іншы нэкралёг Клімковічу, але не ў парадку палемікі з „Бацькаўшчынай“. Ці не надаецца гэты мой нэкралёг для наступнага нумару „Беларуса"?'4
Ветліва прашу Вас спрычыніцца да наладжваньня добрых узаемаадносінаў паміж „Бацькаўійчынай“ і Юр. Віцьбічам.
Яшчэраз усяго добрага.
30-05.552.
Саўт-Рывэр
Дарагі Сябру!
Перадусім спадзяюся, што гэты зварот ня стаўся анахранізмам, які падтрымлівае толькісіла інэрцыі. Здаецца, астатнім часам паміж намі прабег не адзін чорны кот. Прыпушчаю, што гэтак сталася, па-першае, у выснаве розных домыслаў, падякімі няма належнага падмурку, na-другое, у сувязі з адсутнасыро сталага непасрэднага кантакгпу.
Кагадзе да мяне завітаў Сп. Ханяўка і перадаў Вашую кнігу „Большевйзм на путяхкустановленйю контроля над Белоруссйей“'15, з выйсьцем якое віншую і за дасылку якое ўдзячны. Удзячны таксама за аўтограф. Хоць, паводля яго, я выглядаю чымсьці накшталт пракурора ці судзьдзі (ніколі не вычуваў сымпатыі да гэтых фахаў), але ўсё ж ён розьніцца ад першага ягонага варыянту „Юрку Віцьбічу для разносу".
Пра гэты першы варыянт даведаўся ад аднаго ньюёркца, які надысь мяне наведаў. Тэрмін „разнос“ даволі спэцыфічны. Разносамі звы-
"4 Віцьбіч, Юрка. 3 нагоды сьмерці Міхася Клімковіча // Бацькаўшчына. №н (241). 13 сакавіка 1955. С. 4.
"5 Адамовнч, Ант. Болыневнзм на путях установлеішя контроля над Белоруссней. Мюнхен, 1954.
чайна займалісярабкоры й селькоры ў дачыненьні да „клясавых ворагаў“. Калі неразносы, дык, яклюдзі кажуць, досыць гострыя артыкулы мне давялося пісаць наконт брахні Баранцэвічаў, Макаравых, Дзьвіновых"ь іг. д. — гэта значыцца, супраць шіцыянальных ворагаў. Спадзяюся, што ў Вас няма аніякіх падставаў сьцьвярджаць, што я разглядаю Вас як свайго клясавага або нацыянальнага ворага.
Іншая, зусім іншая справа, што нашыя погляды часам не супадаюць. Абгэтымя шчыра пісаўВаму папярэдніхлістах, алея асабіста ўпэўнены ў тым, што несупадзеньне поглядаў зусім не падстава для абвешчаньня ўзаемных крыжовых паходаў. Наадварот, лічу, што няма нічога больш сумнага, як наява грамадзкасьцг, ва ўсіх сябрах якога існуе поўнае падабенства ўсіх поглядаў. Гэта ня менш жудаснае за тое, каб уселюдзі з твару сталіся падобнымі адзін да аднаго. Таму дазвольце мне ў наступным лісьце ад шчырага сэрца падзяліцца з Вамі сваймі думкамі наконт Вашае працы. Няхай ужо Казакі"7 займаюцца„спраўджваньнем розных чутак і апініяў“. Дарэчы, шкада, што ён толькі на адзін год выехаў у Мюнхэн.
Тымчасам дасылаю Вам копію майго ліста да Сп. Каханоўскага. Мяне вельмі абыйшоў ягоны артыкул у „Бацькаўшчыне" „Аб памылках там і тут“"а у тэй сваёй частцы, што датычыць Уладзімера Пічэты. Намер, які ставіў перад сабой Сп. Каханоўскі, вельмі добры — публічнае адмаўленьне ад свае сучаснае завулкавае ці хутаранскае палітыкі, але падпірае ён гэты свой намер вельмі благімі тэзамі. Выказацца ў друку наконт гэтага благога не выпадае — гэта значыцца прылучыцца да Архіпаў Папліскаў"4 зь іхняй нумарацыяй ворагаў. Аднак і зусім амінаць гэтае благое ня ў стане і выказваюся наконт яго ў ліставаньні. Але паколькі тут прыватнае ліставаньне набывае грамадзкае значаньне, дык дасылаю копіі майго ліста да Сп. Каханоўскага Вам, Сп. Тумашу і Cn. Cm. Станкевічу. Калі займееце час і ахвоту, дык ветліва прашу пазнаёміцца зь ім і потым падзяліцца сваймі думкамі.
116	Маюцца на ўвазе аўтары „ІІового Русского Слова“.
1,7	Маецца на ўвазе Рыгор Крушына (Казак).
1,8	Верасень, В. Аб памылках там і тут // Бацькаўшчына. №19 (249). 8 травеня 1955. С. 3. Праз нумар (№ 21 (251). 22 травеня 1955. С. 4) „Бацькаўшчына“ зьмясьціла „Пісьмо ў Рэдакцыю“ В. Верасьня (Каханоўскага) з тлумачэньнем папярэдняга артыкулу.
119	Архіп Папліска — псэўданім Уладзімера Цьвіркі (да 1946 г. — Вадзіма Скурка, 1928—1992), супрацоўніка радыё „Вызваленыіе" і аднаго з аўтараў „Бацькаўшчыны".
I нарэшце справа вузейшага парадку. Калісьці я завёз Вам кнігу А. Цьвікевіча „Западно-руссйзм“, што належыць Сп. Сянкевічу. Надысь Саўт-Рывэр наведаў Сп. Сядура, які прывез з сабой некалькі кніжок сучаснага савецкага выданьня ў абмен на кнігі старых выданьняў. Сумна, але факт — ён прыгадаў мне і нэгацыянта, які прапаноўвае, на ягоную думку, дзікунам каралі ў абмен на слановую косьць, і Чычыкава зь ягонай досыць непераборлівай мэтанакіраванасьцю, і проста цыгана на кірмашы. Напрыклад, мне ён прапаноўваў абмяняцьягоную чытанку для 9—10 клясы на... „Трысьцё“ Дубоўкі або на „Гісторыю літаратуры" Гарэцкага. Я не ўстрымаўся і паслаў яго да „Евгеніш Марковны“'2°. Пераканаўшыся, што са мною аніякага абмену не адбудзецца, Сядура накіраваўся да Сп. Сянкевіча. Там ён, ужываючы вылучна нахрап (сьветка Міхась Кавыль), абмяняў зборнік твораў Кузьмы Чорнага на „Западно-руссйзм“ і атрымаў адпаведную даведку да Вас. Аднак толькі Сядура спакінуў Сянкевіча, як на апошняга накінулася Сянкевічыха, даводзячы, што ён абмянаў быка на індыка. Яна пры гэтым мела на ўвазе ня аўтараў, а магчымасьць набыцьця іхных кнігаў, іхнюю ўнікальнасьць. У выснаве Сянкевіч на другідзень даслаў ліст Сядуру, што адмаўляецца ад гэткага абмену, алеліст, дасланы на стары адрас Сядуры, зьвярнуўся назад. Учора ён узяў у мяне новы адрас і зноў паслаў ліст. Я не зьяўляюся гаспадаром гэтае каштоўнае кнігі, але, паводля просьбы Сп. Сянкевіча, знаёмлю Вас з гэтай даволі ўсёж прыкрай гісторыйкай. Асабіста я пішу сёньня Сядуры адмысловы ліст, у якім ужываю больш гострыя характарыстыкі ягонага турнэ, чым вышэйадзначаныя, алеразам з тым мне хочацца, каб ён ня ведаў абтым, што пра гэтае я напісаў Вам121.