Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Прашу перадацьмаё прывітаньне Cn.Cn. Каханоўскай, Cm. Станкевічу й Адамовічу.
Пішэце, каліласка, пры наяве часу і ахвоты.
3 пашанай да Вас
Ваш
П.С.Дасылаю дзьве копіі маіхлістоў, зьякімі прашу пазнаёміцца. Адзін зь іх адрысаваны нашаму вядомаму „Піліпусу Тэафрастусу Бамбастусу Парацэльзусу"'74, а другі датычыцца Самсона Самасуя.
Яйічэ раз усяго добрага.
179 Зь ліста Яна Пятроўскага да Вітаўта Тумаша ад 02.06.1967 г.: „...я думаю, што аўтарам кароткае зацемкі пра Скарыну, зьмешчанай у №118 „Беларуса" [Пра Доктара Скарыну на Міжнародным Кангрэсе Гісторыі Мэдыцыны // Беларус. №118. Люты 1967. С. 2.], зьяўляецеся Вы, у якой замест Філіпус Тэофрастус Бомбастус Парацэльсус, як гэта ў мяне напісана і ў арыгінале, Вы ўжо выражаецеся: Піліп Тэафраст Парацэльз". Паколькі імя, ужытае Віцьбічам, зьяўляецца кантамінацыяй гэтых дзьвюх, немагчыма сказаць, каго менавіта меў на ўвазе аўтар ліста.
30.08.68 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Зь вялікай падзякай дасылаю адначасна паштовай бандэроляй 2 нумары „Советской Белоруссші" і, паводля Вашае просьбы, пачатак арт. Вадзіма Круталевіча зь „Немана", які дастаў ад Вас двойчы. Учора кінуў у паштовую скрынку арт. „Горбатюкй в поход собралйсь“, прызначаны для „НРСлова“, а прысьвечаны прамоўцам на чэрвеньскім пленуме ЦК КПБ'а". 3 тае прычыны, што мне, па-першае, уласьціва ўвогуле стылёвая сьцісласьць, na-другое, патрабаваліся спасылкі на розныя крыніцы, na-трэцяе, нядужасьці мае ды хатніх, дыкгэты параўнальна вялікі артыкул патрабаваў часу й працы.
Магчыма, чыталі ў №1040 „Голаса радзімы“ арт. Л. Прокшы „Рамантыкі будуць заўсёды“? Мяне ён дужа пацешыў — у канцы яго Шэксьпірэнка (Л. Прокша) спрабуе пераканаць чытачоў, што ён... пісьменьнік. Там жа ў №1039 ёсьць вялікі артыкул „Как перестаралйсь мйстеры Шймкйн й Вейнбаум“, накіраваны супраць кніжкі Дзяніса Гарбацэвіча ,Два месяца в гостях у колхознйков^', якую, магчыма, чыталі. Справа тут ня ў тым, што напад завяртанцаў не па адрысу, а ў тым, што аўтар кніжкі не заслугоўвае аніякае нашае абароны. Калі ўзяць пад увагу, што перад сваёй апошняй паездкай ён выдаў дзьве кніжкі аб сваіх папярэдніх падарожжах туды'82, дык усё гэтае здаецца проста вельмі й вельмі падазроным. He кажу ўжо пра ягоную пагарду да беларускае культуры, што найбольш абражае ды вылучае магчымасьць якога-небудзь простага ці ўскоснага кантакту зь ім. Крый нас Божа ад таго, каб абараняць розных прайдзісьветаў.
Аднак асабліва паскудны арт. „Соловкй вы, Соловкй"(„Голасрадзімы“, №1041) С. Клімковіча й Т. Рэўтовіча, дзе, паводля, бадай, паважных аўтараў, царызм калісьці катаваў сваіх нявольнікаў. А тысячы, дзясяткі тысячаў іпамтэйшых бальшавіцкіх ахвяраў? Шмат хто з нашых нацдэмаў і нацыянал-камуністых загінулі на Салаўках,
,8“ Новое Русское Слово. 8 сентября 1968.
181 Горбацевнч, Д. Два месяца в гостях у колхозннков. (Заметкн амернканского турнста с 22 нллюстрацнямн). Нью-Йорк, 1967. — ібо с.
182 Мннскнй Мужнк. Что я вндел в советской Росснн. Нз монх лпчных наблюденнй. Чнкаго, 1935. — 336 с.; Горбацевнч, Д. М. Правда о Советской Росснн (по лнчным наблюденням н матерналам советской печатн н статнстнкн). Ныо Йорк. Printed in Riga. 1937. — 186 с.
як і чало Грамады. Хачу напісаць для „Беларуса“ адпаведны артыкулЛз.
Вітаю добры намер адзначыць у Нью-Ёрку юбілейныя ўгодкі нашае Натальлі Арсеньневае. Нават, насуперак хваробе, вельмі хачу наведаць адмысловыя абыходзіны, каб асабіста засьведчыць свае прыязьнь і пашану.
Спадзяюся, што Вы дашлеце мне чарговыя „Полымя“ і „Беларусь“ — яны ладне дапамагаюць мне ў літаратарскай працы, як і добрыя „НзьБ“. Адразу вышлю Вам вінаватае.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Агульнае прывітаньне.
Пішэце, каліласка, пры наяве часу і ахвоты.
201-257-0791.
3 пашанай да Вас
Вайі
П.С.Магчыма, чыталіў „НРСл“ад23.08.68 г. акахвістную зацемку, прысьвечаную выслаўленьню адмысловае лекцыі „Пастернак й Рйльке" прафэсара й доктара „Владймйра Нлыіча Седуро". Паводля маіх дадзеных, напісаў яе сам лектар, а потым праз падстаўную асобу падаў да друку.
Эх, Уладзік, Уладзік — колішні ўлюбёны герой Казьмы Пруткова — Лукаша Бандылевіча. Што мне з табой рабіць? Га? Рыхцік, нібы той Гэрастрат, як таго, цябе цягне да славы, хоць ты не з Эфэсу, a з Троі'ЙЛ.
Яшчэ раз усяго добрага.
26.11.68 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Даруйце, што злоўжываю Вашым часам — маю да Вас вялікую просьбу ды спадзяюся на Вашую ветлівасьць.
Галоўным чынам „Тартак" Івана Пташнікава натхніў мяне на разьвянчаньне тамтэйшага культу кіраўнікоў партызанаў і падпольшчыкаў за часыДругое сусьветнае вайны. Таксама й Сп. Пану-
'8з Віцьбіч, Юрка. „Салаўкі вы, Салаўкі!" // Беларус. № 138. Кастрычнік 1968. С. 2.
184 Уладзімер Сядура на той час жыў у горадзе Troy, NY.
Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта цэвіч у сваім прыватным лісьце да мяне выказаў сваё абурэньне з кніжыцы Алы Сямёнавай „Ішлі ў паход партызаны..." (б-чка „Гол. Радз.“'а5), паводля якое наш народ добраахвотна і аднадушна пайшоў у лясы змагацца за балыйавікоў з фашыстамі, ды просіць мяне належным чынам адгукнуцца на гэтую хлусьню. Між іншым, што не заўважыў Сп. Пануцэвіч, Ала Сямёнава тут толькі перасьпявае ранейшую кніжку В. Раманоўскага „Супраць фальсіфікацыі гісторыі савецкага партызанскага руху“ (Мінск, 1962 г.).
Мне ўжо давялося раней у сваім нарысе „Трубадур віцебскіх падпольных пацукоў“ („Бацькаўшчына“, №634'™') болый-менш падрабязна затрьрмацца на савецкай сьвятой Веры Харужай. Цяпер мне хочацца свой чарговы нарыс у гэтай галіне прысьвяціць Канстантыну Заслонаву'87. Паводля пісакаў з „Гол. Радз.“ (№985), як і партызанскага гісторыка В. Лабанка („В бояхза родйну“, „Непокоренная Белоруссйя“), Канстанцін Заслонаў — „слаўны сын беларускага народу“.МіжтымГ. Лынькоў'™ у сваёй кнізе „Война в тылу врага“ называеяго — „коренным москвйчем“.
Калі ўзяць пад увагу тое, што Раманоўскі й Сямёнава вельмі абураюцца з зусім слушнае заўвагі Хаўэла, Армстронга й Вакара, што арганізавалі партызанскірух на Беларусі„агенты з Масквы“, дык пытаньне аб паходжаньні Заслонава набывае асаблівае значаньне. Па-першае, яно пацьвярджае сьцьверджаньне „буржуазных“ гісторыкаў, a na-другое, яшчэ раз падкрэсьлівае ўсю хлусьню савецкіх „гісторыкаў“. Мне не бракуе адпаведных матар’ялаў, бо ў сваёй добрай кніжніцымаю, між іншымі, і каля 15 кніжок па гісторыі партызанскага руху, але...
Ці няма чаго-небудзь аб паходжаньні Заслонава ў „Большой Советской Энцйклопедіш“? Мне хопіць і сьветчаньня Г. Лынькова, аднак хочацца яшчэ большае абгрунтаванасьці. Прыпушчаю, што ў Нью-
185 Сямёнава, Ала. Ішлі ў паход партызаны. Мінск, 1968. — 56 с. — (Бібліятэчка газеты „Голас Радзімы").
186 Віцьбіч, Юрка. Трубадур віцебскіх падпольных пацукоў // Бацькаўшчына. №1 (634). Сакавік 1966. С. 4. Артыкул уяўляе сабой водгук на кнігу Рыгора Няхая „Героі не адступаюць" (Мінск, 1965).
187 Віцьбіч, Юрка. Канстанцін Заслонаў — заміж Кастуся Каліноўскага // Беларус. №142. Люты 1969. С. 2.
188 Маецца на ўвазе Рыгор Лінькоў (1899—1961), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Берасьцейскай і Баранавіцкай вобласьцях у часы Другой сусьветнай вайны, аўтар кнігі „Вайна ў тыле ворага" (1959).
Адзін з апошніх здымкаў Юркі Віцьбіча
ёркскім Радыё Свабода ёсьць „БСЭ“, а ў такім выпадку вельмі прашу Вас зрабіць для мяне даведку аб тым, скуль паходзіць Канстантын Заслонаў.
Даруйце за клопаты.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Агульнае прывітаньне.
Пішэце, калі ласка, пры наяве часу і ахвоты.
3 пашанай да Вас
Ваш
П.С. Дасылаю копію майго ліста да мянчаніна Н. Кантаровіча, зь якім ужо колькі год маю сталае ліставаньне. Мне здаецца, што мы мусім, хоць і са спазьненьнем, адзначыць у сваім друку сьмерць др. За-
рубавеля, які ўваходзіў у склад Беларускай Рады. Адначасна таксама маем удакладніць і ягонае імя, бо ў нашых выданьнях („Замежная Беларусь“, Прага, 1926 г.) ён згадваецца як Зарубавень, а не пад сваім вядомым біблейным па свайму паходжаньню псэўдонімам — Зарубавель.
Яшчэ раз усяго добрага.
П.П.С. Зноў пра ліст да Н. Кантаровіча. А ўсё ж „Што складаць...“ Уладзімера Дубоўкі, напісанае ім у 1925 г. ды зьмешчанае ў зборніку „Трысьцё“(Менск, 1925), непараўнальнамацнейшае, чымяно ж пад „Што складаць пра каханьне вершы“ (Ул. Дубоўка. Выбраныя творы. Том I. Менск, 1965 г.). Ня можна ў старасьці перапрацоўваць творы, напісаныя за часы юнацтва.
3 П.С. — бадай альгебра. Спадзяюся, што ў каляндарыку беларускае сэкцыі Радыё Свабода ўжо знайшло адбітак Вяліскае паўстаньне, 50-я ўгодкі якога прыпадаюць на сёлеташнілістапад.
i9.ll.7i г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Доктар Запруднік!
Вельмі ўдзячны за ветліва дасланыя Вамі №7 і 8 „Беларусі“ за 1971 г., як і№8 і 9 „Полымя“за 1971 г.
Дзякую таксама за сталую дасылку „ксерогс“, як і за ласкавую прапанову аб супрацоўніцтве ў чарговым № „Запісаў“.
Стакроць даруйце, што злоўжываю Вашым абмежаваным часам, а тым болей, калі ёсьць выйсьце з гэтага прыкрага становішча. Прынамсі, мой добры знаёмы Пасол Стагановіч ужо год як выпісаў сабе патрэбную пэрыядычную літаратуру беспасярэдне з „Кантынэнтаў“ды больш-менш акуратна атрымлівае яе. Iхоць ён без малога на 20 год старэйшы ад мяне, але, відаць, не хварэе на маю прыхамаць — не дажыву да канца таго году, на які падпісаўся. Дык велікадушна прабачце за клопаты, якія Вам спрычыняю.
3 навінаў маіх хіба заслугоўвае ўвагі тая, што замовіў Кардовічу два помнікі на тутэйшым могільніку знадпісамі:„Матушка Еўдакія Стукаліч з Надзьвіньня 1877—1971 Хай будзе воля Твая“ і „Стукаліч Юрка Віцьбіч 1905 — Ганна 1900 — „О, Беларусь, мая шыпшына“.
Сваякоў у нас тут няма, а таму мусім яшчэ пры жыцьці паставіць сабе „нерукотворные памятнйкй“, каб па сьмерці мазоліць вочы тым суродзічам, якія наведваюць могільнік.
А тымчасам, дзякуй Богу, нішто яшчэ працуецца. На маім творчым „варштаце“ (ну хіба не „інжынэр чалавечых душаў“?) досыць працы. Дарэчы, хоцьмой калега па „сіянісцкай“лініі'3'1 стала ды без усякіх зьменаў друкуе мае творы, але дужа сумняваюся, каб зьмясьціў тое, копію чаго цяпер Вам для ветлівага азнаямленьня дасылаю.
Дзякую. Прабачце за клопаты.