Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Прывітаньні Cn.Cn. Каханоўскай іАдамовічу.
He забывайце.
3 пашанай да Вас
Ваш
П.С. Зьбянтэжыла мяне ў добрым увогуле артыкуле Рамана Шарупіча „2-гі том БелСЭ пра беларускую мову“ („Беларус“, №175) на-
189	Маецца на ўвазе М. Вэйнбаўм.
ступнае: „аўтар павінен быў бы дадаць яшчэ й паўдзённыя раёны Калінінскай вобласьці — Себескі, Вяліскі, Нявельскі і іншыя паветы былой Віцебскай губэрні“. Перадусім, акрамягэтых трох паветаў іншых беларускіх Віцебскай губэрні, што не ўвайшлі ў БССР, і няма. Потым, належаць яны цяпер: Бяліскіраён — да Смаленскае вобласьці РСФСР, Себескі — да Пскоўскае вобласьці РСФСР, Нявельскі — да Пскоўскае вобласьці РСФСР. Хіба паўсталі якія-небудзь зьмены — ня ведаю, але, паводля „Краткой географйческой энцйклопедйй" (1962 г.), як і некаторых іншых пазьнейшых крыніцаў, ёсьць нібы гэтак, як вышэй адзначыў.
Яшчэ раз усяго добрага.
Копія
04.07.71 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Бурбель!190
Дасылаю адначасна 89 і апошнімой скрыпт: „Боль муроў Дукоры“з сэрыі „Наша спадчына прамаўляе“. Дазвольце адначасна пазнаёміць Вас з тымі прычынамі, якія прымусілі мяне спакінуць маё далейшае супрацоўніцтва ў Радыё Свабода, хоць мая сэрыя, паводле майго пляну, ня вычарпаная й на 50%.
Працу над скрыптамі, што падаваліся ў эфір як мастацкія нарысы, я распачаў яшчэ ў лістападзе 1969 году пасьля настойлівае просьбы Сп. Масея Сяднёва, прычым чамусьці адразу займеў для іх аж двохрэдактароў — Сп. Праф. АнтонаАдамовіча й Сп. Сяднёва. Зусім нечакана для сябе, працуючы ўжо над 88-м сваім чарговым скрыптам, яраптам даведаўся зь ліста Сп. Сяднёва ад 11.06.71 г.,штомае скрыпты як па зьместу, гэтак і па форме дэфэктныя, а таму спрычыняюць яму шмат клопатаў як рэдактару. Так, як ён піша, яму даводзіцца адкідаць значную частку маіх канцовак і пісаць замест іх ceae. Mae стыль і мову ён уважае за благія. Увогуле, Сп. Сяднёў прапанаваўмне падвучыцца пісаць скрыпты, выходзячы зь ягонае праўкі іх чорным алоўкам, якую я, маўляў, бачу на дасылаемых мне зь Мюнхэну копіях скрыптаў.
Пачуцьцё звычайнае чалавечае годнасьці не дазволіла мне ў маім адказным лісьце да Сп. Сяднёва (копію я даслаў Сп.Др. Запрудніку)
190 Бербель — супрацоўнік радыё „Свабода".
Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта стацца на абарону якасьці маіх скрыптаў, спасылаючыся пры тым на водгукі аб іх з боку сваіх і чужых, сяброў і ворагаў. Я ў сваім лісьце, спадзяючыся на разуменьне Сп. Сяднёвым гіроніі, толькі падзякаваў яму за шчырасьць, хай сабе й занадта спозьненую, бо ён спакінуў без адказу мае леташнія зусім карэктныя лісты да яго ад 15 ліпеня, 9 кастрычніка і 19 лістапада і такім чынам я згубіў зь ім яшчэ з таго часу звычайны службовы кантакт, гэтак патрэбны ў супольнай працы.Дарэчы, і копіі тыхскрыптаўзь ягонай праўкайя атрымаў ад яго за 20 месяцаўменш за палову. Аднак усёгэта, бадай, другараднае ў параўнаньні з наступным.
Я вызнаю права рэдактара на тое, каб у выпадку патрэбы правіць усе скрыпты, а ў тым ліку й мае, але нічога, акрамя зьдзіўленьня, не вычуваю, калі ён, адкідаючы маё, пачынае сам замяняць яго сваім. Гэта ўжо не рэдагаваньне, а сааўтарства, якога я ў яго або ў каго-небудзь іншага ня толькі не прасіў, але ўважаю за шкоднае для сябе як для аўтара. Мяне нават зусім ня цешыць, што БССР-аўскі слухач (а мяне там ведаюць яклітаратара яшчэ з 30-х гадоў) адразу адрозьніць мой тэкст ад чужога. Паколькімае скрыпты перадаюцца туды пад маім імем, я й хачу, каб яны спачатку да канцоўкі былі маймі. Ведаю, што рэдактар у праве зусім адкінуць мой скрыпт або папрасіць аўтара, каб ён перарабіў у ім тую ці іншую ягоную частку, але толькі не пісаць за яго, устаўляючы нават абраныя аўтарам цытаты з розных крыніцаў.
Свой ліст да Сп. Сяднёва я скончыў просьбаю пастаеіць кропку над „і“, гэта значыцца, даслаць мне афіцыйную паперку, што маё далейшае супрацоўніцтва з Радыё Свабода непажаданае з прычыны неадпаведнасьці маіх скрыптаў патрабаваньням Рэдактара. Дагэтулья не атрымаў адяго аніякага адказу ігэтае, між іншым, прадбачыў, калі пісаў Сп. Др. Запрудніку ў сваім лісьце ад 26.06.71 г., што мой 89 скрыпт будзе апошнім.
Нічога, акрамя пашаны, я не вычуваю да Радыё Свабода як інстытуцыі, якая нясе праўду вольнага сьвету й на маю Бацькаўшчыну, прыгнечаную камунізмам Беларусь. Таму шчыра ганаруся з таго, што мне давялося на нейкі час стацца ейным супрацоўнікам, хоць, між іншым, і не вычуваў у гэтым асаблівае матар’яльнае патрэбы. Карыстаюся таксама зручным выпадкам, каб выказаць сваю шчырую ўдзячнасьць Сп. Др. Я. Запрудніку й СпадарыніЯніне Каханоўскай, ад якіх атрымліваў сталую й добрую дапамогу. Прашу таксама не заглядацца на гэты мой ліст як на нейкую скаргу ці,
крый Божа, данос на Спадара Рэдактара Масея Сяднёва — нутраныя справы Радыё Свабода, узаемаадносіны паміж белсэкцыямі ў Нью-Ёрку й Мюнхэне мяне не датычуць — проста я асабіста больш не хачу залежаць ад Сп. Сяднёва як Рэдактара. Таму мой адыход будзе карысным як для яго, гэтак і для мяне. Уважаю толькі за патрэбнае дадаць, што хоць мне гэтага й ня хочацца, аднак, калі зойдзе ў гэтым патрэба, я вымушаны буду праз друк пазнаёміць беларускую палітычную эміграцыю з тымі прычынамі, якія прымусілімяне адмовіцца ад далейшае працы ў беларускай сэкцыі Радыё Свабода.
Дзякую!
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
3 пашанай да Вас
П.С. На жаль, я дагэтуль ня ведаю, да каго мушу адрысавацца з гэтым лістом — да Вас або да Сп. Геруса'91 ці да Вас абодвух. Калі ня толькі да Вас, але й да Сп. Геруса, дык прашу ў яго прабачэньня й прашу Вас — паколькі мой ліст ёсьць афіцыйны, а не прыватны, пазнаёміць яго зь ягоным зьместам, даслаўшы копію.
Прабачце за клопаты.
Яшчэ раз усяго добрага.
191 Дараднік беларускай і ўкраінскай сэкцыяў радыё „Свабода".
Тэма нумару: эпісталярыі
Натальля Гардзіенка
Менск
ЛІСТЫ 3 ЧАСУ СТРАЧАНЫХ НАДЗЕЯЎ: АНТОН АДАМОВІЧ
ДА НАТАЛЬЛІ АРСЕНЬНЕВАЙ
Пра вайну ў беларускай літаратуры й гісторыі напісалі багата. Некалі своеасаблівым адкрыцьцём, новым поглядам на яе й чалавечыя адносіны ў ваенны час сталі творы Васіля Быкава. Але гэта былі сюжэты „з савецкага боку“. Новыя, не-гераічныя, рэальныя ў сваіх чалавечых пачуцьцях і трагічных сытуацыях асобы ў ягонай творчасьці былі ўсё ж „нашыя“, савецкія.
Іншую гісторыю вайны на беларускай тэрыторыі, заснаваную на падзеях „па той бок“ ідэалягічнай мяжы, пазьней паказаў Юры Туронак. Бадай, менавіта пад уплывам ягонай „Беларусі пад нямецкай акупацыяй" айчынныя ваенныя гісторыкі сталі найбольш актыўна зьвяртацца да праблемы „калябарацыі“: нехта — каб давесьці „няправільнасьць“ асноўнай канцэпцыі „польскага гісторыка", іншыя — каб падтрымаць, працягнуць. Зь меркаваньнем Юрыя Туронка, што калябарантам можна называць толькі тых, хто супрацоўнічае з акупацыйным рэжымам на шкоду сваёй нацыянальнай дзяржаве, пагаджаюцца ня ўсе. Да публіцыстаў, літаратараў, мастакоў, што ў часы нямецкай акупацыі працавалі ва ўстановах культуры ў Беларусі, у грамадзкай думцы трывала прыстала азначэньне „калябарант“, „здраднік“. Арсеньнева, Тумаш, Шчаглоў, Адамовіч, Станкевіч... дзясяткі дзеячаў як бы „заплямленых“ супрацаю з акупантам на сёньня ня могуць знайсьці адэкватнай ацэнкі сваёй творчасьці ў мэтрапольных навукоўцаў. He апошнюю ролю ў гэтым, відаць, грала й тое, што ўласныя сьведчаньні тых дзеячаў пра жыцьцё ваеннага часу дайшлі да нас толькі ў выглядзе ўспамінаў, напісаных пазьней. I таму ўяўным калябарантам заўсёды можна закінуць няшчырасьць, жаданьне апраўдаць сябе і г. д. Такіх закідаў і ахвотных іх зрабіць заўсёды было даволі. Дакумэнтаўжа з часоў вайны, тагачаснага
ліставаньня, паводле якога магчыма было б убачыць, чым насамрэч жылі тыя людзі, якімі праблемамі й надзеямі, як ацэньвалі сябе й сучасныя падзеі, заўсёды бракавала.
Захаваныя ў архівах БІНіМу лісты Антона Адамовіча да Натальлі Арсеньневай якраз і зьяўляюцца тымі важнымі матэрыяламі-сьведчаньнямі пра жыцьцё й памкненьні прадстаўнікоў інтэлігенцыі ў час вайны. Шаснаццаць лістоў, напісаных у пэрыяд з 14 сакавіка 1944 г. да 2 студзеня 1945 г. ахопліваюць, бадай, самы драматычны пэрыяд для беларускага руху ваеннага часу — своеасаблівы „пэрыяд страты надзеяў". Магчыма ме-
Антон Адамовіч зь сястрон навіта таму згаданыя эшсталярыі ўяўляюць сабою надзвычайную каштоўнасьць.
Напэўна, няма патрэбы падрабязна спыняцца на даваенных біяграфіях Антона Адамовіча й Натальлі Арсеньневай. Інфармацыю пра іх лёгка знайсьці ў адпаведных выданьнях. Найбольш істотна, што на момант пачатку зьмешчанага далей ліставаньня гэта былі асобы, якія ўжо зрабілі сабе імя ў беларускім кулыурным кантэксьце, асобы з шэрагу беларускай інтэлектуальнай эліты, што ў свой час пацярпелі ад савецкай улады, а таму праца ў беларускім выдавецтве ў акупаваным Менску была іх натуральным сьвядомым выбарам.
У верасьні 1943 г. Антон Адамовіч быў вымушаны зьехаць зь Менску і ўладкавацца на працу ў невялікім нямецкім гарадку Фрэйбурзе недалёка ад Бэрліну. Гэтую працу, паводле сьведчаньняў самога былога працаўніка „Беларускай газэты“, складана назваць вельмі прэстыжнай, уплывовай: асноўны яе зьмест — пераклады. I сам Адамовіч ня могуспрымаць яе як нейкае падвышэньне па кар’ернай лесьвіцы, бо зьяжджаў зь Менску вымушана. Прынята лічыць, што прычынаю ад’езду стала знойдзеная ў ягоным стале міна, аднак у сваёй аўтабіяграфіі, што захоўваецца ў архіве БІНіМу, Адамовіч згадваў: „У1943 г., пасьля выд-
Лісты з часу страчаных надзеяў: Антон Адамовіч да Натальлі Арсечыіевай рукаваньня мною ў „Беларускае Газэце“ тэксту „Беларускае Марсэльезы“ паэты Ю. Сяргіевіча, словы якога, ськіраваныя супраць „прыблудаў“ акупантаў, немцы прынялі на свой адрыс, я атрымоўваю ад нямецкіх уладаў прапанову выехаць на працу ў Нямеччыну, бо мая праца ў Менску іх „не здавальняе“. Пакуль я думаў дзень над гэтаю прапановаю, у маім стале знайшлася міна, толькі выпадкам выкрытая адным супрацоўнікам за 20 мінут да выбуху. Пасьля такіх выразных „папярэджваньняў" давялося згадзіцца на прапанову выезду ў Нямеччыну“'. Такім чынам, і зь лістоў гэта выразна відаць, Антон Адамовіч зьехаўу Нямеччыну яшчэ й моцна пакрыўджаны на менскае нямецкае й беларускае кіраўніцтва, незадаволенае ягонай працаю й ім самім. Пра гэта, між іншага, піша й Арсеньнева ў сваім ,Аўтабіяграфічным нарысе“2.