Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Знаходзячыся ў Нямеччыне, Антон Адамовіч, паводле ягоных уласных словаў, меў даволі шырокае ліставаньне (17 адрасатаў), аднак самыя даўгія й шчырыя лісты ён пісаў менавіта Натальлі Арсеньневай. Пісаў ёй шмат, пісаў часам па некалькі дзён адзін ліст. Чаму? За часы працы ў рэдакцыі ў Менску абое адчулі блізкасьць сваіх творчых і чалавечых памкненьняў і пачуцьцяў, але ня толькі... Ужо самыя першыя лісты адкрываюць таямніцу асаблівага стаўленьня Антона Адамовіча да паэткі — ён быў закаханы ў яе яшчэ з маладых гадоў... Пачуцьцё юнацкай закаханасьці перарасло з часам у вялікую павагу, у адчуваньне духоўнага сваяцтва, роднасьці творцаў... I разам з тым праявы сапраўднага каханьня ў часе супольнай працы ў Менску заціскаліся, ня мелі магчымасьці для разьвіцьця, аб чым дзеяч, здаецца, шчыра пашкадаваў, апынуўшысяў Нямеччыне.
Натальля Арсеньнева — на той час саракагадовая кабета з працяглым досьведам шлюбнага жыцьця. Мала вядома, як яна ставілася да маладзейшага за яе, 34-гадовага Антона Адамовіча. У яе аўтабіяграфіі ёсьць згадкі пра знаёмства ды працу ў рэдакцыі „Беларускай газэтьГ, калі яна „баялася Адамовіча. Ён, як некалі Гарэцкі, здаваўся мнс нечым вышэйшым, нейкім жыхаромАлімпу, ці што"3.
1 Цалкам тэкст аўтабіяграфіі Адамовіча можна знайсьці тут: http://vidymus.livejournal.com/1441o.html.
2 Арсеньнева пісала: „У хуткім часе пасля здарэння зь мінай сп. Адамовіча выслалі на працу ў Нямеччыну. Відаць, ён пачаў рабіцца невыгодным акупантам“ (Арсеньнева, Натальля. Аўтабіяграфічны нарыс // Юрэвіч, Лявон. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ёрк, 1999. С. 240—241).
3 Арсеньнева, Натальля. Аўтабіяграфічны нарыс... С. 486.
Вокладка й тытульны ліст зборніка паэзіі Натальлі Арсеньневай „Сягоньня"
rvf j-	, ч
£НЧХ,	-V>p
НАТНЛЬЛЯ ЯРСЕНЬНЕВД	к
hkUuks к
Jw\| xyp
l< VMKja yvo'ba’t
V'V*• ip—Va^J , Г Al.
сягоньняй-
H
B E P Ш Ы
1941 — 1Э43	’’
Асобнік Антона Адамовіча з пэрсанальным прысьвячэньнем
Крыху больш пра адносіны Натальлі Арсеньневай да свайго рэдактара можа засьведчыць дарчы надпіс на яе паэтычным зборніку „Сягоньня“, што пабачыў сьвет ў траўні 1944 г. у Менску і першы ж асобнік якога быў адразу дасланы ў Фрэйбург. На тытульнай старонцы занатавана: „Любаму сябры, на памяць аб супольна перажытых, у благім і добрым, днёх, адлюстраваных у гэтай сьціплай кнізе пад назваю „Сягоньня". Аўтар. Абы давялося яшчэ перажыць іх нам побач шмат, стрэціцца і цешыцца, і працаваць разам. Н. Арсеньнева. Менск 5 траўня 1944 г. “4.
Пажаданьні Арсеньневай спраўдзіліся, яны сапраўды сустрэліся ў хуткім часе, але ня ў Менску, а ў Бэрліне, і бачыліся далей даволі часта. Ці не адна з такіх сустрэчаў нарадзіла наступны, здаецца, не зусім тыповы для паэткі, верш?
Забудземся
У ночвах завулкаў вечар марознай імглы намясіў...
4 Асобнік зборніка з надпісам захоўваецца ў архіве БІНіМу.
Цалуе ў твар мяне вецер, згарнуўшы набок валасы. Прыемны мне сьмелы дотык ягоных сьцюдзёных губ.
Хай будзе, што будзе, потым — дап’ём наш п’яны багун!
Забудземся хоць на ймгненьне, што сочыць, як той ганчак, сьмерць нашы сьляды і сьцені, што шмат хто — ужо зачах, што трэба ісьці наперад, хоць сяньня і гэным — ноч, празь сілу, бяз смаку й меры крывавае піць віно...
Уночвах завулкаў вечар марознай імглы намясіў... Да рукмаіх туліцца вецер, згартае набок валасы. Абвій жа мне шыю, варта даткнуць маіх цёплых губ. Хай будзе, што будзе заўтра, — дап’ём наш п ’яны багун!
1945, Бэрлін
У той жорсткі ваенны „час страчаных надзеяў“ некаторыя жаданьні ўсё ж спраўджваліся: людзі разьвітваліся й сустракаліся, кахалі й ненавідзелі, крыўдавалі й прабачалі, і галоўнае — жылі. I ўсё гэта выдатна адчуваецца ў лістах.
Зь лістоў Антона Адамовіча відаць, што ягоныя адносіны да паэткі — гэта вельмі блізкае сяброўства, сяброўства на мяжы закаханасьці. Магчыма, абвастрэньню пачуцьцяў паспрыялі абставіны ваеннай няпэўнасьці ды само па сабе расстаньне дзьвюх асобаў, якія занадта добра разумелі адна адну. I таму Адамовіч мог пісаць Арсеньневай абсалютна пра ўсё: і пра падзеі ў Нямеччыне, і пра чуткі, што даходзілі зь іншых месцаў, і пра мінулае, і пра сучаснасьць, і пра асобаў, і пра літаратуру, публіцыстыку, і пра свае пляны, і надзеі, і пра бацькоў, і нават пра пакінутую ў Менску „дзяўчынку“, да якой ён меў зусім іншае, мужчынскае пачуцьцё.
Ала Федаровіч
Імя гэтай „дзяўчынкі“ ў ліставаньні не называецца, бо зразумела, што Натальля Арсеньнева яе ведала. Зь іншых крыніцаў інфармацыі вядома, што Антон Адамовіч меў у Менску сувязь з скрыпачкай аркестру Менскага тэатру Алай Федаровіч. Падрабязнасьці гэтага paMany сёньня застаюцца невядомыя. Аднак сярод папераў Антона Адамовіча захаваўся адзін ягоны ліст да „дзяўчынкі" якраз з траўня 1944 г. Рускамоўны тэкст выразна адлюстроўвае характар дачыненьняў дзьвюх асобаў.
„Дорогая, хорошая Аллочка!
Простшпе, что пйшу так мало й на таком клочке, но тороп-
люсь, чтобы йспользовать оказню. Вайш оба пйсьмеца получйл, Вам тоже послал, получйте, еслй еіце не получйлй. Сейчася только хочу предложнть Вам йспользовать эту же, вполне надежную оказйю, йбо с этйм человеком Вы можете послать все, что только можно доверйть бумаге — даже то, чего почте нельзя доверйть. Мз Вашйх пйсем я догадываюсь (может быть, ошйбочно), что у Вас есть на душе что-то такое, чем Вам хотелось бы поделйться co мною, но чего почте нельзя довернть. По-прежнему усйленно стараюсь прйехать й увйдеться с Вамй, но малая надежда. Онй не хотят пустйть меня в Мйнск даже на час, боятся моего контакта с друзьямй, оставшймйся там. Так что прйехать можно будет только йлй буквально вырвав у нйхразрешенне, йлй нелегально даже от нйх. Оба этй выхода не совсем невозможны, но почтй. Буду усйленно действовать в обойх направленйях, й может быть...
Аллочка, й мне очень скверно на душе, й я мог бы сказать о себе — не знаю, жйву йлй не жйву. Но знаю — жліть надо, надо держаться! М Вам тоже!
Пока должен кончйть. Пйшйте, мнлая, хорошая, любймаяАллочка! Всегда ВашАнт...
13.05.44“
У лістах да Натальлі Арсеньневай Адамовіч час ад часу зьвяртаўся да тэмы пакінутай у Менску „дзяўчынкі11. Аднак зь іх вынікае, што ў закаханых было больш адрознага, як супольнага: розьніца ва ўзросьце, бадай, і ў інтарэсах... Таксама варта заўважыць, і гэта цікава: Адамовіч не да канца давяраў „сваёй дзяўчынцы“. Згадка пра ўражаньне, што лісты за яе піша нехта іншы, адметная ў гэтай сытуацыі, нават нягледзячы на магчымыя выдаткі падазронасьці ваеннага часу... I тым ня менш, Адамовіч шчыра прызнаецца, што гісторыя з той „дзяўчынкай", якую ён можа й сам сабе „прыдумаў“ і якая ня выехала ўлетку 1944 г. на Захад, у нечым таксама праз Адамовіча, будзе заўсёды яму балець...
Яшчэ недзе ў 1943 г. на старонках „Беларускай газэты“ быў апублікаваны верш, які настроем перагукаецца з пазьнейшымі лістамі Антона Адамовіча. Хоць „Верасень" і падпісаны „В. Застрома", можа, рэдактар насамрэч меў дачыненьне да гэтага твору?
Верасень
Жнівень жане журбу, Верасень — возьме верне. — Сядзь, ля мяне пабудзь — Знаеш, што значыць — вернасьць? Знает, што значыць — туга, Туга спавітага болю?
— Можна маніць і лгаць, Толькі — ня перад сабою.
Знаеш, што значыць — маўчаць, Словам скруціўшы галовы? — Можна здушыць і адчай, Толькі — не верасьнёвы.
Знаеш — ня знаеш — маўчы, Дружна маўчэм абое.
— Хутка навала начы 3 тылу і з боку абойдзе.
— Пойдзеш і ты, скуль прыйшла, Што табероспач і вусьціш?
— Хутка асядзе імгла, Хутка асядзе ізгусьне.
Жнівень жане журбу,
Верасень — возьме верне, — Як там ні стань, ні будзь — Скрозь пранясу сваю вернасьць.
Няма пэўнасьці, што верш дакладна належыцьАдамовічу, таксама як і немагчыма сказаць, пачуцьці да каго менавіта тут адлюстроўваюцца: ці да Алы Федаровіч, ці нерэалізаванае каханьне да Арсеньневай? Як складана адказаць і на пытаньне, праз каторую зь іх, або праз каго іншага, і ў паваенны час дзеяч так і не ажаніўся.
Пры ўсім багацьці інфармацыі пра прыватнае жыцьцё Адамовіча, ягоныя лісты з Фрэйбургу каштоўныя й шмат чым іншым. Найперш, яны зьяўляюцца адлюстраваньнем жыцьця беларускіх нацыянальных колаў напярэдадні ды адразу пасьля эвакуацыі зь Менску 1944 г. Спэцыфічныя міжасабовыя дачыненьні, пляны, выдавецкія праекты, што рэалізоўваліся ў Менску й Бэрліне — усё гэта паўстае з пажоўклых старонак, напісаных вельмі спэцыфічным почыркам. Тут можна зразумець, як рыхтаваўся й як успрымаўся той альманах „Узвышша", што выйшаў у 1944 г. Цікавыя дэталі падае Адамовіч і пра рэдакцыйную кухню бэрлінскае „Раніцы“, у тым ліку пра фінансаваньне й распаўсюд газэты.
Шмат інфармацыі ў лістах і да творчай біяграфіі самога Антона Адамовіча. Тут і ягоныя рэфлексіі з „узвышэнскага" часу, што могуць быць цікавыя гісторыкам літаратуры, і думкі адносна ўласных тэкстаў, апублікаваных ці толькі падрыхтаваных да друку, а таксама меркаваньні што да твораў іншых асобаў і найперш самой Натальлі Арсеньневай. Выдатны мовазнаўца, Адамовіч правіў тэксты й Ларысы Геніюш, і Масея Сяднёва, і Ўладзімера Дудзіцкага. У лістах прапаноўваюцца канкрэтныя выпраўленьні да вершаў Натальлі Арсеньневай, што самі па сабе могуць зрабіцца падставаю для дасьледаваньня літаратуразнаўцамі й мовазнаўцамі.
Чалавек, на меркаваньне некаторых сучасьнікаў, „складаны", „сварлівы“, але пры тым пры ўсім з энцыкляпэдычнымі ведамі й прынцыповы, Антон Адамовіч шмат дае ў сваім ліставаньні характарыстык іншым дзеячам беларускай культуры таго часу. Тут можна даведацца пра ягонае стаўленьне да Хведара Ільляшэвіча, Станіслава Станкевіча, Вітаўта Тумаша, Кастуся Езавітава, Юркі Віцьбіча, Масея Сяднёва й іншых. I ацэнкі ягоныя часам вострыя, непрыемныя, можна нават сказаць злыя. Але гэта погляд як бы знутры тагачаснага беларускага „бамонду“, погляд чалавека заангажаванага і таго, які меў права ды не баяўся „судзіць" іншых, бо гэтаксама ж быў „суджаны" ў адказ.
Нягледзячы на выразнае адчуваньне таго стану адзіноты, у якім апынуўся Антон Адамовіч у Нямеччыне, у лістах магчыма заўважыць і зародкі тае ідэі місійнасьці беларускай паваеннай эміграцыі, якая
Лісты з часу страчаных надзеяў: Антон Адамовіч да Натальлі Арсеньневай сфармулявалася больш выразна пазьней, ужо пасьля вайны. Ідэя працы дзеля Бацькаўшчыны, на карысьць беларускай культуры, нацыянальнага разьвіцьця нават за мяжой, нават зь Нямеччыны (а пазьней і з-за акіяну) — тое, што палягае ў аснове сьветапогляду Адамовіча. Магчыма, ён не зусім пасьлядоўны ў сваім стаўленьні да немцаў. Ён крыўдзіцца на дзеяньні канкрэтных асобаў, таго ж славутага менскага „цэнзара“ Ёжэфа Сівіцы, але дзякуе за добрыя адносіны да сябе з боку фрэйбурскага кіраўніцтва, наракае на няўважлівасьць да беларускіх „остаў“ і адначасова сьцьвярджае, што толькі зь немцамі ў беларусаў можа нешта атрымацца ў будучыні. Наагул, лісты Антона Адамовіча адметныя тымі жывымі пачуцьцямі, што ў іх выказваюцца, той надзеяй да канца, што Менск ня будзе зноў аддадзены Саветам, што ў другой палове 1944 г. вайна яшчэ можа павярнуць у іншы бок і ён зможа зноў вярнуцца ў Менск. Надзеі, надзеі, надзеі... Шмат надзеяў... страчаных надзеяў...