Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
17 Маецца на ўвазе сын Натальлі Арсеньневай і Франца Кушаля Ўладзімер.
18 „Беларус на варце“ выдаваўся ў Менску з лістапада 1943 г. да чэрвеня 1944 г.
Быў адрасаваны жаўнерам, што служылі ў паліцыі й вайсковых фармаваньнях. Адказным за выданьне быў Франц Кушаль.
19 „Бацькам" Натальлі Арсеньневай у лістах Адамовіч называе Франца Кушаля.
20 „Gute menschen, aber schlechte Musikanten" (ням.) — „Добрыя людзі, але дрэнныя музыкі".
горшы, як зь мяне, так што можаце ўявіць сабе, як распусьціў усіх — ніхто нічога ня робіць, адзін Караленка (што праўда, і налёты памагаюць, але апошнім часам зь імі пацішэла). Ну, але ў мяне быў які-неякі, а Дудка, а ён сам мусіць і ў фінансавую дудку дзьмуць, і вось Караленка піша — на конто ўсяго іоо марак... Газэту рассылаюць у бальшыні дармовым „пачэсным" падпішчыкам, як гэта рабілі, кажуць, беларускія газэты за польскіх часоўу Вільні. Ну, але мне асабіста ад „Раніцы“ і ня трэба ні капейкі — мне асабіста таго, што зарабляю, аж надта — усё роўна тут не разгонішся з грашыма, а ў маім гарадку жыцьцё зусім таннае, езьдзіць, як у Бэрліне, ня трэба, і ўсё таньней. Бяда толькі з бацькамі. Між іншага, лічуся тут у высокай годнасьці... перакладчыка, зь ветласьці велічаюць мяне часам „рэфэрэнтам“, але грошы атрымваю, як перакладчык (500 рм зь вялікімі вылічэньнямі, але затое — юо з гакам марак дадатку за тое, што эвакуяваны з Бэрліну і раблю ласку жыць тут, у маленькім гарадку, у параўнальнай бясьпецы ад бомбаў). Ну, але я дужа задаволены і з грошай і, з шмат якіх меркаваньняў, — із свайго высокага тытулу. Дык, барані Божа, не кажэце нікому нічога ў Менску, каб які Сівіца не дачуўся й не пачаў зноў якія сьвінствы рабіць, а бацькі мае каб ня грызьліся, што вельмі ж я бедненькі й пакрыўджаны.
Так, яшчэ каб скончыць ізь сьвінствамі. Калі Караленка запрапанаваў маю кандыдатуру на часапіс моладзі21, які меў і, здаецца, мае яшчэ выходзіць тут, яму сказалі, што ў Ostministerium22 супраць мяне ёсьць важкія засьцярогі, паходжаньня зь Менску (аб гэтым, здаецца, я ўжо Вам пісаў. Часапіс мае абняць такі баранаветы акіньчык Барановіч23 — ведаеце, здаецца, бачылі яго). Але гэта быў толькі №1. Цяпер — №2. Я ўжо, здаецца, таксама пісаў Вам, што мне заказалі брашуру пра Беларусь у гістарычным разрэзе, у сувязі з Радай. Калі я прадставіў зажаданы імі плян, дык на яго ад шаноўнейшага д-ра Курца прыйшла да майго начальства паперка, у якой перасьцерагалася, што я — вельмі ж
21 Ідзецца пра часопіс „Малады змагар“, які пачаў выдавацца ў траўні 1944 г. у Бэрліне і быў адрасаны працоўнай моладзі ў Нямеччыне.
22 Ostministerium — Міністэрства ўсходніх акупаваных тэрыторыяў.
23 Генрык Барановіч (1916—2002) як жаўнер польскага войска ў 1939 г. трапіў у нямецкі палон. Скончыў курс беларускіх прапагандыстаў, арганізаваны Фабіянам Акінчыцам у Вустраве. Потым сам працаваў як арганізатар і лектар школы прапагандыстаў. Падрыхтаваў праект Статуту СБМ. У1943 г. — супрацоўнік аддзелу моладзі ў Міністэрстве акупаваных усходніх тэрыторыяў. У лістападзе 1943 г. прызначаны кіраўніком Працоўнай групы СБМ у Нямеччыне.
нацыяналісты і каб як мага менш у брашуры было гэтага нацыяналізму, асабліва вакол гісторыі Беларусі і найбольш — 25-га сакавіка, дзе мне трэба як мага сьціснуцца, а больш расьпісваць тое, што зроблена для Беларусі цяпер. Начальства паказала мне гэтую паперку, з чаго можаце бачыць ізноў ягонае сымпатычнае для мяне настаўленьне (наагул, сваім начальствам я вельмі здаволены ў самым запраўдным і шчырым сэнсе, без усялякіх засьцярогаў). Я сказаў, што „сьціскацца“ не зьбіраюся і хай ужо яны рэжуць, як хочуць, ды гэтак і зрабіў. Цяпер брашураўжо скончаная і перапісаная мною асабіста на машынцы, што пэўне ж, заняло нямала часу пры маёй тэхніцы, але ж нічога ня зробіш, перапісаць па-беларуску тут ня было каму (дый тэхніка ў мяне крыху ўдасканалілася, хоць ціхенька, усё яшчэ адным пальцам і так яно, мусіць, і навек застанецца). Ад заўтра пачынаю расейскі пераклад, тут будзе хутчэй — буду дыктаваць адразу на машынку добрай машыністцы. 3 расейскага перакладу будуць рабіць нямецкі, тады — цэнзура, рэцэнзіі, „засьцярогі"... Адчуваю, што пакуль усё гэта пройдзе, брашура састарэе, зьнеактуаліцца, а можа й зусім адпадзе патрэба ў ёй. Зрэшты, гэткі шлях усяе працы мае шаноўнае ўстановы, і мала што выходзіць зь ейных нетраў на сьвет Божы, па дарозе старэючы й мусячы ляцець у Лету. Ну, але Бог із гэтым усім — малая шкода, а што праца ўложана — дык і самому ж прыямней было працаваць, чымся адседжваць бяз працы даўгі дзень ад 8 да 6.
Вось гэткія былі „засьцярогі" №2. A №3, самыя апошнія, я апісаў упачатку — тая інтэрвэнцыя зь Менску. Дык, ці дзіва, што ня маючы доўта ад Вас ні радка, я ўжо гатовы быў падумаць, што й на Вас якія „засьцярогі" падзеілі й хочаце „перайсьці нада мною да парадку дня й паставіць крыжык“. Дык калі часам із майго боку была нейкая нэрвовасьць у дачыненьні да чаканых лістоў ад Вас, нараканьні, жаданьне атрымаць „адказ“ і ня пісаць самому, пакуль яго ня будзе — Вам трэба зразумець усё гэта, уявіць наагул усё маё палажэньне тут і наагул, і не крыўдаваць. Тым больш, што я цяпер так усьцешаны Вашымі лістамі, і, праўдачка ж — болей ня буду, буду і цярплівым, і добрым зусім хлопчыкам...
Некаторыя мясьціны Вашых лістоў змусілі мяне моцна задумацца. Вось тыя самыя „Ізыдары“, над якімі „беларускае грамадзянства паставіла крыжык і перайшло да парадкудня". Бачыце, ужо трэйці раз, здаецца, варочаюся да гэтага — даняло, значыцца. Галоўнае, што мяне тут даймае, гэта магчымая мая прыналежнасьць да катэгорыі „Ізыдараў“ у ваччу некаторых. Думаю, што ў Вашых хіба не, а можа? Аднак, нейкі „крыжык“ над сабою і „парадак дня“ за сабою адчуваю. Ну, калі іх ста-
вяць Калубовічы, Кіпелі, Чабатарэвічы24, дык уяўляю сабе, як ім хочацца гэтага, як быў я ім упоперак. Ды для мяне гэтыя, даруйце, халуі, — ніякае не „беларускае грамадзянства", больш баліць, што за імі, вольна ці міжвольна, могуць пайсьці і іншыя людзі, людзі, якіх я цаню і ўважаю за запраўднае беларускае грамадзянства. Да іх алежыце найперш Вы і людзі, што каля Вас, каля газэты — Ваш бацька, Шкялёнак25, навет Шчаглоў26 і іншыя. Няўжо і гэтым я быў упоперак?
Што я ніколі ня быў „Ізыдарам“ у сэнсе „трусоват был Ваня бедный“ — гэта Вы, хіба, ведаеце, і гэта засьветчана цэлым лікам фактаў. Наадварот, у маёй натуры хутчэй тое, што называецца „перці на ражон“. Ці не яно ж і выперла мяне сюды? Бясспрэчна, яно, яно і ставіць мяне ўпоперак шмат каму. Ратаваньне свае скуры, чапляньне за матар'яльны дабрабыт — гэтым я ніколі не адзначаўся, і гэта ўсе ведаюць.
А вось вы пішаце — „нельга так баяцца“, „ісьці бальшавіком на руку“. Ну, наконт адрысу я ўжо вытлумачыў вышэй. Баяцца ж я нічога не баюся, але пытаньне, што значыць болыпДсыр бальшавіком на руку“ — пручыся ім проста ў пастку, каб схрумкалі адразу, ці седзячы тут і маючы магчымасьць хоць часам, а дастаць гэтых бальшавікоў самому й часам сёе-тое можа стварыць пазытыўнага для Беларусі?
Памятаеце, самі ж Вы пісалі ў першых лістох:	добра, што Вы
пасьпелі выехаць27, напэўна, забілі б Вас, прызналіся, што мелі такое заданьне, Казлоўскі паў толькі ахвяраюм Перад гэтым, яшчэ як я
24 Віктар Чабатарэвіч (1907—1963), У 1941—1943 гг. працаваў у Галоўным школьным інспэктарыяце, перакладчыкам пры генэральным камісарыяце. 3 сакавіка 1944 г. — кіраўнік афіцэрскіх курсаў БКА, затым — Менскай афіцэрскай школы.
25 Мікалай Шкялёнак (1899—1946), пасьля забойства ў лістападзе 1943 г. Уладзіслава Казлоўскага — рэдактар „Беларускай газэты", таксама са студзеня 1944 г. — першы віцэ-прэзыдэнт БЦР, адзін з арганізатараў Другога Ўсебеларускага кангрэсу.
26 Мікола Шчаглоў (на эміграцыі Куліковіч, 1896—1969) у гады акупацыі пісаў музыку для менскага тэатру, быў супрацоўнікам Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі, пісаў на музычныя тэмы для „Беларускай ГазэтьГ й „Новага Шляху“.
27 Адамовіч выехаў зь Менску ў Бэрлін у верасьні 1943 г. Адной з прычынаў, што падштурнулі да выезду, была знойдзеная ў працоўным стале ў рэдакцыі міна, падкладзеная савецкімі партызанамі. Адамовіч і супрацоўнікі рэдакцыі ацалелі, але быў забіты паліцэйскі, які выносіў міну.
28 Уладзіслава Казлоўскага забілі непасрэдна ў рэдакцыі „Беларускай газэты“ 13 лістапада 1943 г.
быўу Менску, Вы, наадварот, угаворвалі ня ехаць. Цяпер ізноў клічаце варочацца...
Гэты заклік варочацца ўсхваляваў мяне найбольш... Праўда, я ведаю, што навет захацеўшы, мне ня так проста яго зьдзейсьніць. Калі я заікнуўся нядаўна навет аб звычайнай паездцы дадому ў часе Urlaub’y29 — мне станоўка далі зразумець, што мне аб гэтым няма чаго думаць пакуль. Ну, але я ўжо, пад уражаньнем Вашых лістоў, бадай гатовы быў стаць на галаву, паперці зноў на ражон і дамагчыся — ня Urlaub’y, а зусім. Аднак, учора атрымаў ад Караленкі весткі: забіты Аляхновіч30, забіта сям’я Шкялёнка на Дзісеншчыне (няведама толькі, ягоныя бацькі ці жанчыны)31, яшчэ цэлы шэраг ахвяраў... Мой пыл адразу астыг. He, варочацца мне нельга. Тым больш, што й не магу падзяліць Вашае філёзофіі: ці ня ўсё роўна, калі памерці. Па-мойму, ня ўсё роўна. У дачыненьні да сябе асабіста проста адчуваю, што ня маю права паміраць, не давёўшы да канца некаторых рэчаў, якія сталіся даўно ўжо справаю жыцьця, а ў пэўнай меры — і спадчынай дый запаветамі сяброў, што самі ці памерлі, ці ў лапах сьмерці. У сьмерці таксама павінен быць сэнс, як і ў жыцьці. Часта прыгадваецца мне Ігнатоўскі, які зробленай самому сьмерцяй уратаваў ад ганьбы і сябе, і цэлую вялікую групу людзей, і адцягнуў яшчэ на колькі год станоўкае згортваньне беларушчыны ў БССР (мінімум на тры гады) — і я пэўны, што быў сьведамы гэтага. Гэтая сьмерць мела свой вялікі сэнс і вялікую вартасьць. Але які сэнс у сьмерці чалавека, які сам прэцца пад кулю, добра ведаючы, што ад гэтага нічога ня зьіначыцца, а калі і зьіначыцца, дык вельмі ж вельмі крышачку.
Ці праўда, што ў Менску для мяне няма небясьпекі? „Раскрытая цэнтраля мінаў“, шмат пасаджана, пацішэла. Ці надоўга? У гэтага ж цмока хутка адрастаюць адсяканыя галовы (вобраз нябожчыка Казлоўскага). Было ж і пры мне, што „раскрывалі", „садзілі", „цішэла“ — на колькі дзён... Што з таго, што цяпер — не на колькі дзён, а даўжэй? Калі