Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
51 С. Юстапчык — псэўданім Антона Адамовіча.
52 Маецца на ўвазе друкарня ў Рызе „Картаграфічны інстытут П. Мантнекса", у якой друкаваліся беларускія кнігі.
Так, цяпер пра тое „Ўзвышша"53. Калі я прачытаў гэта ў газэце — кроўударыла мне ў галаву. Якая прафанацыя! „Узвышша", у якім, хоць колькасна, а галоўнае месца займаць будуць вершы Цымбальскага54 і Лебяды55 ды артыкулы — у гэтым найбольшы жах! — Глыбіннага... Я з палёгкаю ўздыхнуў, калі прачытаў у Вашых лістах, што гэта — бяз Вас і навет супроць Вас. Дык хачу толькі падзякаваць Вам за Вашую пазыцыю ў гэтым пытаньні. Пэўна, каб быў я — на галаву стаў бы, каб гэтага назову не дапусьціць. Прапанаваны Вамі „Да ўзвышшаў" быў бы як найлепшы і для тых традыцыяў, і для сьведамасьці свайго месца і сілы. Шкода, што Віцьбіч56 аказаўся такім недалёкім (ці гаворыць ён усё яшчэ па-расейску?). Што ён упарты — гэта не бяда, і мы ж з Вамі абое ня лепшыя. Можа, варта было б мне напісаць яму, можа, паслухаў бы, каб яшчэ большае прафанацыі не дапусьціцца? Калі ўважаеце, што варта — дык якім шляхам, каб не абцяжваць Вас перадачай, бо, як бачу, у Вас зь ім ня вельмі?
Зрэшты, хоць бы зь ветласьці гэтаму „Узвышшу" ня шкодзіла б успомніць, што апрача Віцьбіча, які стаўся сябром згуртаваньня пасьля арышту й выгнаньня ўзвышэнскага ядра, ёсьць і яшчэ адзін узвышэнец па гэты бок мяжы і якраз із таго ядра. Можна было б, хоць і зь ветласьці, напісаць яму пару слоў пра магчымае супрацоўніцтва. Ну, але чаму гэта
53 Маецца на ўвазе часопіс „Узвышша", выдадзены ў Менску ў 1944 г.
54 Верагодна, Антон Адамовіч зашыфраваў пад імем Цымбальскага пісьменьніка Ўладзімера Дудзіцкага (Гуцьку), ціто за немцамі курыраваў пытаньні культуры пры Менскай гарадской управе, рэдагаваў „Беларус на варце“, уваходзіўу Беларускае культурнае згуртавапьне, меў наўпроставае дачыненьне да аднаўленьня „Ўзвышша" й выданьня першага нумару адноўленага часопісу.
Адзінае месца, дзе фігуруе імя Цымбальскага, — сатырычны раман Лявона Савёнка „Дзёньнік Ів. Ів. Чужанінава", у якім аўтар пад іншымі імёнамі вывеў дзеячаў менскай інтэлігенцыі часоў акупацыі. Гэты раман друкаваўся на старонках „Беларускай газэты“. У Савёнка Цымбальскі быў схільны да п'янства й праяваў маніі перасьледу.
55 Тодар Лебяда (сапр. Пятро Шырокаў, 1914—1970) у 1943—1944 г. быў рэдактарам віцебскай газэты „Беларускае слова“. Напісаў п’есу пра сталінскія рэпрэсіі „Загубленае жыцьцё“, якую паставіў на сцэне менскага тэатру Вячаслаў Сэлях. У1944 г. у Менску выйшаў ягоны паэтычны зборнік „Песьні выгнаньня". Пасьля вайны паўторна рэпрэсаваны Саветамі.
56 Юрка Віцьбіч (1906—1975) стаў старшынём адноўленага „Ўзвышша" й рэдактарам першага нумару.
ня здарылася, зусім ясна. Калубовічам і іншым гэты ўзвышэнец„не ко двору“. Бог зь імі, і тут трэба задаволіцца хоць бы тым, што як і ў мове тыя 20%, прайшло ўзвышэнскае паняцьце „згуртаваньня", а навет можа і гэтае традыцыі ў самым назове „Узвышша" ня так ужо спрафануюцца.
А вось Вам новае сьвінства. Толькі што мусіў перапыніць пісаньне ліста Вам, бо выклікала начальства. Зь Менску зноў паперка. Шрэтэр піша, каб я зьвярнуў яму ўсё тое, што выплацілі маім бацьком. I я, і начальства пастаўленае ў тупік. Найгорш — маральнае адчуваньне: няўжо за сваю працу ў газэце я ня мог заслужыць на тое, каб гэтыя няшчасныя 200 марак выплачваліся маім бацьком хоць бы за тое, што мяне гвалтам адарвалі ад іх, адарвалі ад тае газэты, якую я зарганізаваў і паставіў на ногі, над якой гэтулькі працы палажыў (колькі — Вам гэта цяпер як найлепш відаць, калі самі робіце тую працу).
Можа льга было б у Менску як націснуць на гэтых Шрэтэраў? Давесьці іх да сумленьня? Нарэшце, можа, калі б друкаваліся мае рукапісы ў Вас, можна было б пакрыць із майго ганарару тую маю „завінавачанасьць“ ім, аўдалейшым я пасылаў бы адсюль бязь іхнае ласкі, сяк так пражыў бы на гэтыя 250 марак, якія заставаліся б мне пасьля гэтае пасылкі й вылічэньняў.
Вось якія паперы. Даруйце, што прашу Вас аб гэтым пасьля таго, як вышэй нагаварыў Вам, пэўна ж, несправядлівасьцяў. Але і цяпер вычыркваць, затойваць што-небудзь, хай сабе й несправядлівае, але набалелае й яшчэ неперабалелае — не, няхай...
Ну, што ж яшчэ? Сьсябраваўся цяпер із Караленкам. Думаю цяпер, што да яго мы ўвесь час былі несправядлівыя. Апошні раз ён сам расказаў мне пра тую ў хустцы, што, памятаеце, прыходзіла тады да яго, a ён схлусіў, што ад Жука57. Ён вельмі палітычна адвадзіўяе тады, заявіўшы ёй, што яна правакатарка з другога боку.
Бедныя гэтыя Караленкі, зьвяліся зусім — ночы праседжваюць у бункеры (бамбасховішчы), удзень таму часам прасыпаюць абед, з грашыма таксама тугавата. У кватэры вокны забітыя дошкаю, шыбаў няма, было, што і печ не гарэла. А яшчэ ж і працаваць трэба.
На 25-га красавіка буду зноў у Бэрліне. Маю навет у Камітэце рабіць даклад аб гэтым 25-м сакавіка. У Вас, пэўне ж, будзе ўрачыстасьць, і хацелася б там быць, ды што зробіш?
57 Магчыма, маецца на ўвазе менскі дзеяч Піліп Жук, якога 29 лютага 1944 г. прызначылі намесьнікам прэзыдэнта БЦР на Менскую акругу.
Але пакідаць зусім Бэрлін, як Вы пішаце, нельга, трэба быць і тут, і тут шмат работы для Бацькаўшчыны. Цяпер, як паехаў Цыбулькін, „Беларускі работнік“58 таксама пераходзіць да Караленкі. Думаю, што ўдасца павесьці празь яго нацыянальнае ўзгадаваньне нашых работнікаў тут. Ізноў паўтараю, гэта можа аказацца ў будучыні ладнай часткай із таго, што ўцалее ад нашага народу.
„Раніца“ таксама ў Караленкавых руках. Ён, як можа, надае ёй лепшага выгляду. Стась Грынкевіч, аб якім я пісаў, хоць добры хлопец, але ніякі ня толькі фінансысты, але й журналісты, і бяда, што да апошняга мае прэтэнзіі. А з моваю ў яго — проста скандал, ня тое, што мяне, a й Караленку з душы верне.
Учора атрымалі зь Менску паперку, каб устанавіць дакладную дату сьмерці Купалы. Аб факце яе ўжо ня йдзе, добра хоць гэта. Але пра дату ў нас нічога няма. Я падаў 28-га чырвеня, што падалі мне Вы, і начальства казала, што паслала гэта. Можа, яшчэ паможа. I тое часткавае аднаўленьне яго, пра якое пішаце, — ужо вялікая рэч.
Да мяне зьвярнулася кінатаварыства Остлянду, каб перакладаць подпісы да фільмаў па-беларуску. Даў згоду. Паглядзім, што далей будзе.
Навіны з савецкіх газэтаў. Узнагароджаныя (апроч Матусэвіча59, аб чым, здаецца, пісаў Вам) Міровіч, Шырма, артыстыя Саньнікаў, Ільлінскі (брат таго, што Вы зналі ў Менску). У часапісе „Беларусь“, №і якой выйшаўу Гомелі, ёсьць нарыс Клімковіча. Здаецца, ці не зрабілі яшчэ рэформу ў правапісе (здаецца, пішуць іц, „іншеі“, заміж „іншае“, як украінцы), і здаецца, ці не прабуе Танк па-расейску пісаць.
Аб некаторых із гэтых рэчаў пішу цяпер у новым артыкуле з тае самае сэрыі „Яны на беларускай зямлі" (думаю весьці яе стала). Mae называцца: „Дзед Талаш навучае, Айзік Кучар памагае“. Як скончу, пашлю й Вам.
Задумаў апавяданьне „Пяты акт“ (на думку навяла адна з прамоваў Астроўскага). На фоне бэрлінскіх перажываньняў ад налётаў. Друкаваць думаю толькі ў „Раніцы“, для Менску ня будзе мець цікавасьці.
58 „Беларускі работнік" — штотыднёвая газэта для беларусаў, што жылі ў Нямеччыне добраахвотна або былі вывезеныя прымусова — выдаваўся з чэрвеня 1943 да лістапада 1944 г. Затым быў аб’яднаны з „Раніцай”.
59 Відаць, ідзецца пра журналіста „Беларускай газэты“ Алеся Матусевіча, які забіў лідэра беларускіх нацыянал-сацыялістаў Фабіяна Акінчыца.
Як Вам падабаюцца „Слуцкія песьняры“6° ? Я яшчэ толькі атрымаў, але ўжо ад абеглага прагляду бадай што захоплены. Буду пісаць у „Раніцы“ перш рэцэнзію, а потым, можа, і артыкулы пра паасобных случчакоў (можа, у прысьвечаных ім спэцыяльна балонах). Цікава, што Клішэвіч61 захаваў усе тыя нашыя папраўкі, за якія тады такі гвалт узьняў (за выняткам, здаецца, аднае). Апошнія ягоныя вершы, прысланыя ў „Раніцу“, часткава ўжо друкаваліся — зусім добрыя.
У „Раніцы" цяпер даю сыстэматычна адказы паэтам. Апрацоўваю іхныя вершы. Бяда зноў з гэтымі памылкамі друку, а тут — дык найгорш: іх можна прыняць за папраўкі рэдакцыі... Адна ўлезла і ў верш Клішэвіча, баюся, наробіць гвалту.
На гэтай глебе выйшла сутычка з „Новай дарогай"62, з М. Дальным (здаецца, Ільляшэвіч63). Яму не спадабалася, і ён „выдаў мне порцыю“ „Аглобляй па галаве“, але дужа няўдольна. Я даў здачы — „Пугаю па вадзе“, падпісана „Н. Блізкі“. Бэрлінскім хлопцам дужа спадабалася, падабаецца навет і мне.
У гэтым жа памфлетычным стылі „выдаў порцыю" маскальскаму агенту епіскапу Апанасу64 за ягоны выбрык супраць слова „сьвятар" і Ластоўскага. Называецца „Крыху аб рызах і падрызьніках, „сьвятарох“ і „цемнярох", подпіс менскі яшчэ — „С. Хізма“. Караленка із Стасем проста ў захапленьні. Караленка кажа, што гэта лепшае з усяго, што я напісаў за ўвесь час. Падабаецца і мне. Mae друкавацца, хоць баюся, каб не засела ў вапошні мамэнт. Гэты Апанас страшэнна мяне ўзьюшыў. A пісаць памфлеты, „выдаваць порцыі" — здаўна мая наймілейшая справа, за яе і ў бальшавікоў у няласку трапіў.
6" Маецца на ўвазе зборнік вершаў „Песьняры Случчыны", выдадзены ў 1943 г. у Слуцку пры ўдзеле Лявона Случаніна, Арыстарха Крота, Палікарпа Манькова і пад рэдакцыяй Уладзімера Клішэвіча.
61 Уладзімер Клішэвіч (1914—1978) у часе вайны працаваў у рэдакцыі „Газэты Случчыны".
62 „Новая дарога" выдавалася ў Беластокуў 1942—1944 гг.
63 Хведар Ільляшэвіч зь вясны 1943 г. быў старшынём Беларускага аб’еднаньня ў Беластоку й рэдактарам штотыднёвіка „Новая дарога". У ліпені 1944 г. выехаўу Бэрлін.
64 Апанас (Антон Мартас, 1904—1983), япіскап Віцебскі і Полацкі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, беларускі патрыёт. He прымаўрадыкалізму ў здабыцьці незалежнасьці Беларускай царквы. Змаганьне з Апанасам Адамовіч працягнуў і пасьля вайны. У 1948 г. выдаў жорсткі памфлет „Здрада" пад псэўданімам Максім Зьніч, што спрычыніўся да канчатковага царкоўнага падзелу на беларускай эміграцыі.
Шкада, што прапаў той Ваш вялікі ліст, пасыланы праз прапагандыстага. Бо адказаў на некаторыя свае пытаньні ў пазьнейшых Вашых лістох ня маю. Упаасобку — пра Лявонаў старога й маладога (Караленка пісаў, быццам стары ціснуў нейкі фэльетон у „Беларускай газэце“, а які лёс маладога?)65, пра Зору66. Ёй асобнае прывітаньне на гэтым месцы (хай бы напісала мне калі пару радкоў, як жыве).