Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
77 Міхась Кавыль (Язэп Лешчанка, нар. 1915) у 1943—1944 гг. працаваў у аддзеле прапаганды пры Генэральным камісарыяцеў Менску.
А як абурае бальшавіцкая „аб’ява", тым больш, што яно не зусім яшчэ выцясьніла нашую „абвестку", хоць усё болей цісьне. Трэба ж сачыць адзінства!
Скандал! Бальшавіцкае „ў днях“ — калі трэба „у днёх“ (гэта ўжо сьвяточны нумар). А што за скандал з гэтаю „вольнасьцю" — гэта ўсё Шкялёнак прэ, ён і раней „страдал этйм расстройством желудка" (бо нашае „вольнасьць" — гэта ёсьць расейскае „расстройство желудка“, польскае здаецца [...].
Цяпер усюды пайшло „англа-амэрыканскі“, калі трэба „ангельскаам...“ Мо й да Англіі ўжо дайшло? Ды не, „Вугоршчына", дзякуй Богу, трымаецца, і ,Ангельшчыну“ Бог шануе! Во і „Задзіночанае“ ёсьць — настрой пачынае папраўляцца ў мяне! Толькі — адзінства, адзінства!
Цьфу, і ў Радзюка78 ды яшчэ ў вершы — „вольнасьць“! Што гэта іх усіх, даруйце, „Аляксей спанаваў"?
А вось наўздагон (пэўна ён, бо „віленская хроніка“) — „таксама і другіх беларускіх школаў“. А чаму ня трэйціх, чацьвертых і s. w.? I дальбог жа, каб на „іншых“ замянілі — ніводзін Сабалеўскі не заўважыў бы, а калі й заўважыў бы, дык што мог бы сказаць?
Цяпер, штоя паправіўбы ў Вашым „Усяславе". Найбольшыя скандалы ў рэмарках — дый, бадай, вылучна толькі там. Ну як Вам ня сорам — „рашыўшыся“! Па-беларуску калі й можна было б зразумець, дык хіба ў сэнсе „звар’яцеўшы"! Ёсьць жа „наважыўшыся“ — і народнае, і апрабаванае літаратураю, і прыгожае, і выразістае. I навошта Вам гэтая ўкраінска-маскальская „барацьба“, калі сваіх гэтулькі — і „змаганьне“, і „ходаньне“, і „доленьне“, і „дужаньне“ — падбірайце тое адценьне, якое трэба!
Ну а ў тэксьце найбольш рэзнула вуха тое месца, дзе Лада рыфмуе „ноч“ і „проч“. I ня толькі гэтаю, вельмі таннаю, рыфмаю ці няпэўнасьцю гэтага „проч“, але такой нейкай нясмачнай прозай усяго гэтага „лепш хадзем адгэтуль проч“.
Наагул, калі гэта Шкялёнак намогся друкаваць „Усяслава“ ў такім выглядзе, як Вы пішаце, дык ці не зрабіў Вам нешта накшталт „мядзьвежае паслугі". Канечне ж лібрэта мае вартасьць толькі разам із музыкай, а калі й друкаваць яго, дык ці ў спэцыяльных выданьнях, ці ў форме г. зв. „літаратурнага тэксту“, г. зн. спэцыяльна перапрацаванага для чытача, пераробленага ў чыста літаратурны твор. Шырокая публіка нідзе ніколі не чытала такіх не-літаратурных лібрэта, прыме яго за літаратурны твор,
78 Маецца на ўвазе пісьменьнік Алесь Салавей (Альфрэд Радзюк, 1922—1978).
і будуць розныя „злосьнікі бразгатаць бубнамі", як пісаў Дубоўка. Мо першы зь іх будзе які-небудзь Чабатарэвіч ці аўтар тае п’есы пра Ўсяслава, якую, памятаеце, ён хацеў некалі паставіць (Коўш79, здаецца). Ну, a пэўне ж, розныя Родзькі, вершаваныя практыкаваньні якіх не праходзяць праз маё (а, здаецца, і Вашае) сіта. Куды лепш было б надрукаваць ,,3вон“ (хоць, яшчэ скажу — каб яшчэ дый пяцістопным ямбам!)
А цяпер яшчэ крыху каля музыкі, якую Карповіч80 у Вас разводзіць. Ці чытаеце Вьі тое, што ён друкуе пад шапкай „Культура і веда“? Гэта ж таксама скандал, і большы, чымся тэатральныя глыбіні Глыбіннага. Бо там толькі „по глупостй й недоразвйтйю“, а тут, па-мойму, выразна „по злому умыслу“ці, прынамся, з мэтаю страхаваньня ў бок „таварышаў“. Калі я чытаў пра опэру, дык проста ня ведаў, зь якое гэта опэры? Пра Равенскага81, заснавальніка беларускае опэры, пра ягоную „Браніславу“ — ані ўспаміну, хоць я даў яму ўсе патрэбныя даведкі (між іншага, як із Равенскім — меліся ж сьцягнуць яго з Чэрвеня?). Затое колькі пра ўсякіх „Міхасёў Падгорных“ і Багатыровых, хоць сам жа піша, што ў„оного советского богатыря“ — скрозь „расейская опэрная клясыка“і, бадай, нічога ад„беларускай народнай песеннасьці“. А далейболей і горай: тут і „Кон-Сагыз“, і „Як гартавалася сталь“ і „Пісьмо беларускага народу Вялікаму Сталіну“. Аж валасы дуба стаюць — гэта ўсё — беларуская музыка, ёйнае „арганічнае разьвіцьцё", калі кажны смаркач скажа, што створаныя вакол гэтых рэчаў музычныя творы маглі быць толькі мёртванароджанымі ад дырэктывы ці заказу зусім чужароднымі наростамі на ёй, дый найчасьцей робленымі чужацкімі рукамі.
Дальбог, пачынаюць свае рукі сьвярбець „выдаць порцыю" гэтаму панінскаму„последыші/“на балонках „РаніцьГ хоць!
Так, між іншага, як жа „Мйлейшнй Сергей Александровйч“ — „где он, что с нйм?“ Ці выжылі-ткі? Баюся, што не, бо, як даведваюся з хронікі, тэатар усё яшчэ „мае адчыніцца"... А з Шчаглоўскага артыкулу дазнаюся, што „самі сябе адсунулі ў бок“ Сімачка, Купцэвіч, Лапацін, Шчаціхін... Што ж „протестйруют“ці мо жалоба? 1„пукст запарыц-
79 Сьвятаслаў Коўш (1917—1997) падчас нямецкай акупацыі быў бурмістрам Клецкага раёну, займаўся літаратурнай творчасьцю: аўтар балядаў, апавяданьняў, аповесьцяў.
8“ Маецца на ўвазе кампазытар і музычны крытык Алесь Карповіч.
81 Кампазытар Мікола Равенскі (1886—1953) падчас нямецкай акупацыі жыў у Чэрвені, кіраваў царкоўным хорам. Равенскі напісаў музыку да вершу Натальлі Арсеньневай „Магутны Божа“.
ца і хутка ахаладзее“... А Ачыцовіч ці не„перестройлась“, бо ў Шчаглова на першае месца вылезла? Можа знойдзеце калі час, дык крыху чырканіце пра ўсю гэтую халяйштру.
Дужа цешыць, што нарэшце вуліцы хоць некаторыя добра назвалі (у васноўным паводля майго калішняга праекту). Толькі што ж, бедная нашая Рагнедачка82 ўсё яшчэ незаконна-кантрабанднай застаецца? I чаму Комар83 падпісваецца аж праз два „м“ — ня хоча да інсэктаў належыць, а выводзіцца ад ,,Komma“84 ?
Ну, 25-га, відаць, у Вас добра адсьвяткавалі. Навет і я крыху сьвяткаваў — зьезьдзіўу Бэрлін (як мне заўсёды шанцуе: пасьля вялікага налёту, трапіў у наступны, праўда, крыху меншы, праседзелі з Караленкамі ў бункеры). Зрабіў даклад у Камітэце на ўрачыстым сходзе, на які зьехаліся прадстаўнікі Камітэтаў з усяе Нямеччыны. Дакладам задаволены сам, што рэдка са мной бывае. Але цяпер, так даўно не аратарствуючы, гэтак хацелася „рэкнуць“, і ткі „рэкнуў“ — з паўгоду сьмела маўчаць можна.
Засьпеў Караленкаў сярод кучы шкла і тынкаваньня са столі — пасьля налёту. Нічога, зноў пазабівалі вокны дыктаю, падмялі — жывуць! Выглядаюць абое блага. Караленчыха, наверх, аказваецца цяжарная. Пры кажным алярме лятуць у бункер, якраз можна пасьпець (апошні раз Караленчыха ляцела, несучы чаравікі ў рукох, толькі ў трэпках). Там хоць зацішна. Ато як раней сядзелі ў кэлеры, дык трэсьліся разам зь ім, і Караленка мусіў яшчэ разам зь іншымі мужчынамі надзяваць каску й выходзіць у часе налёту, глядзець, ці не гарыць, ато й гасіць. Цяпер я навучыў іх гэтых „палётаў“.
Тумаш жыве ў падобным да майго маленькім гарадку, толькі бліжэй да Бэрліну, але зьбіраецца перабірацца (ці яго хочуць перабіраць) у нейкі іншы. Расьцяпы з Камітэту запозна паведамілі яму, і ён ня мог пад’ехаць на 25-га сакавіка, і мне не ўдалося зь ім цяпер бачыцца. Здаецца, нешта піша, але тымчасам для сябе, бо не друкуе.
Ці ведама ў Вас гэтая навіна — Ермачэнка85 сядзіць і прытым, як крыміналіста. Нарэшце! Гэта весткі ад Геніюшыхі з Прагі. Кажуць,
82 Маецца на ўвазе вуліца Рагнеды, дзе месьцілася рэдакцыя „Беларускай газэты“ (Рагнеды, 2), сёньня — вуліца Рэвалюцыйная.
83 Анатоль Комар (1902—1992), інжынэр, да вайны дацэнт Політэхнічнага інстытуту, бурмістар Менску зь сьнежня 1943 г. пасьля забойства Вацлава Іваноўскага. На эміграцыі жыўу Кўэбэку. Зьмяніў прозьвішча на Ромар.
84 Котта (ням.) — коска.
85 Іван Ермачэнка (1894—1970) з кастрычніка 1941 г. да красавіка 1943 г. — старшыня Беларускай народнай самапомачы. У красавіку 1943 г. у выніку^
быццам і Шкурнікаўу Менску сеў, ці праўда? У Бэрліне працуе Бакач86, вельмі сымпатычны чалавек — Ермачэнка нацягнуў яму такі хвост „засьцярогаў", што яшчэ большы, як мне мае„доброжелателй“ — ажу лягеры сядзеў!
Ага, вось якраз надумаў сабе яшчэ адзін псэўданім — „Засьцярога" ці „Засьцярожаны“ — трэба будзе як выкарыстаць!
I дальбог — сьмех із панскіх ботаў з гэтаю поштаю: толькі што атрымаў Ваш ліст, стары-стары, дзе пішаце яшчэ пра Раду, як яна творыцца, пачынаеце ад новагодніх пажаданьняў... Мусіць, той, што праз прапагандыстага пасылаўся. Ён, мусіць, меў кучу лістоў да мяне, і цяпер нехта аднекуль пакрысе цыркае іх. Так, на 25-га сакавіка — якраз, як сьвяточны падарунак — ліст ад Каткавічанкі (пры нагодзе, перадайце ёй прывітаньне і скажэце, што ліст атрымаў аж цяпер, мо як зьбяруся адпісаць — гэта ня ліст, а хутчэй маленькая пісулька). Дзён колькі таму прыйшоўлістад Шэфа-правадніка87 — прывітайце й яго пры нагодзе. Гэты вялікі муж просіць, каб яму пісаць, а пры ўласьцівай усім вялікім людзям „рассеянностй" свайго адрысу не падае. Ну, як ён, асабліва з Родзькам? Пэўне, Родзьку я цаню вышэй, але ж таксама павярхоўнасьць і, як па-расейску кажурь, „пылевглазапускатель“. Да мяне таксама, мусіць, засьцярогі мае — галоўна, што верш не ацаніў і не пусьціў, а для людзей — пэўна ж, мова ці што яшчэ. Ганько з апошняга боку бліжэй мне — навет і ў мове заўсёды стараўся, і цяпер, відаць, стараецца, наветулісьце пра гэта піша.
Цікава, што за данос зрабіў на Вас Віцьбіч? I як ягоная расейская мова і „обіцеславянскйе“ з папоўскім адценьнем сымпатыі?
Што ж да Калубовіча — усё ж не магу зноў з Вамі зусім згадзіцца. Думаю, і ў дачыненьні да мяне ягоныя словы аб „незаменнасьці“ маёй няшчырыя, і безь мяне адчуваецца яму лягчэй, якраз мая „незаменнасьць“ яго гняла і гняла б, бо ён баяўся б якраз „заменнасьцГ' сябе празь мяне. Прынамся, факт, што ён добра руку прыклаў да ўсякіх „засьцярогаў", і думаю, хутчэй „вольна“, чым „міжвольна“. Зрэшты,
=>рэпрэсіяў з боку нямецкіх уладаў зьмешчаны са сваёй пасады й адпраўлены пад нагляд гестапа ў Прагу, дзе жыў у 1920—1930-х гг. Неаднаразова потым арыштоўваўся гестапа, у тым ліку й пасьля забойства Кубэ.
86 Пётра Бакач пры канцы 1943 г. узначаліў бэрлінскі філіял Беларускага камітэту самапомачы, працаваў у беларускім аддзеле Міністэрства прапаганды.
87 Маецца на ўвазе Міхась Ганько.
ніякага „зуба“ на яго ня маю, толькі што такія кар’ерыстычна-падхалімажныя тыпы заўсёды былі й будуць мне чужыя.
I чаму ж, калі я такі для яго „незаменны", ён ні ачарніў, ні абяліў, калі тварылася Згуртаваньне і, асабліва, „Узвышша“ — каб хоць ізь ветласьці запрапанаваць супрацоўніцтва ці што падобнае, хоць бы сабе і з адлежнасьці?