Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Пху, нарэшце ледзь да галоўнага — да „Каханага гораду“ дабраўся. Рады бясконца, што ён да Вас даехаў (наагул, гісторыя пошты апошніх гадоў яшчэ больш пераконвае мяне ў справядлівасьці адвечнага закону захаваньня матэрыі: у прыродзе нічога ня траціцца, не прападае — таксама і на пошце! Ато мяне ўжо агорвала вусьціш перад пэрспэктываю перапісваць другі раз, хоць Глебчыха й дакляравала сваю дапамоіу машыністкі). Яшчэ больш рады, што Вам у васноўным падабаецца. Толькі вось гэта „неасноўнае"... Роіцца мне нешта, што хлапцоў і Качку з жонкаю Вы раіце выкінуць не зь меркаваньняў драматызму й наагул мастацкіх, а зь некаторых іншых... Наводзіць мяне на гэтую думку і Вашая фраза: „Макрыца мог бы застацца", — тут, здаецца, Вы ці не прагаварыліся. Дык тады лепш проста скажэце. Мне вельмі шкода было б выкідаць гэтаўсё (між іншага, сяньня пра гэта піша й Караленка, які чытаў рэч і якому я паведаміў пра прапанаваныя зьмены. Пэўне ж, ён мне ніякі не аўтарытэт, і Вашаму голасу я прыслухаў бы больш непараўнальна, каб толькі быў перакананы, што мастацкія меркаваньні тут прамаўляюць, а ня іншыя якія). Хлапчукі мне ці не найбольш з усяго падабаюцца, і — ведаеце што — гэтая сцэнка якраз блізу даслоўна сьпісаная з натуры (за выняткам асобы парашутыстага, а так усё — і
'°3 Павал Сьвірыд (1888—1948), вядомы беларускі юрыст, адзін з архітэктараў абвешчаньня аўтакефаліі Беларускай царквы. Адамовіч намякае на тое, што Сьвірыд мусіў бараніць беларускіх япіскапаў ад нападаў.
хлапчукі, і лес, і ноч, і бацькі ў зямлянках, і партызаны, і навет самая гаворка й галоўнае собскае імя. Можа, калі, як сустрэнемся, раскажу, як гэта было — цяпер і няма дзе, і няма як), а Вам здаецца, што непраўдападобна. Болын так блізка з натуры сьпісанага там, бадай, нічога й няма, хоць, пэўна ж, ёсьць асобныя рысы знаёмых. Найбольш выдуманыя Юрка і Валік, хоць кажнаму зь іх прыпісаў крыху рысаў з самога сябе. Качка — складаная асоба — ня толькі сучасны рэдактар „Голасу вёскі“Ш4, але й Рыгор Казак105, і сямейная гісторыя Левановіча106, і крышачку Чабатарэвіча (крышачку яго й на ягонага цёску Віктара пайшло, але зусім мала — асноўнае там, пэўна ж, той знаёмы, пра якога Вы цьвердзіце, што ён „лепшы, як думалася“, а я ўсё больш знаходжу, што ці ня горшы яшчэ). Дык вось, калі ўжо трэба выкідаць, дык можа хіба якія паасобныя мясьцінкі, а ня ўсе гэтыя дзьве лініі? Дальбог, цалкам мне іх шкода. Паслабленьне драматызму, па-мойму, там патрэбнае якраз, а таксама патрэбнае й некаторае завяршэньне вобразу Юркі, і пэўная пэрспэктыва ідэйная, якая там даецца — а так гэта паляціць усё. Друкаваць пачынайце, як і думалі, і пішэце толькі хутчэй, як наважылі (па-мойму, у роўніцы немастацкай тут няма чаго баяцца, у крайнасьці можа толькі дзьве-тры дробныя мясьцінкі вон, а ў мастацкай — няхай ужо хіба на шкоду рэчы йдзе). Можа хоць з пачаткам друку „Каханага гораду“ пачну газэту атрымваць (проста ня ведаю, як і чым „ублаготворнть“мне Herr Kuschell-сынка, Караленкатаксамажаліцца). Цяпер два нумары зь „Яны на бел. зямлі“ прыслаў бацька. Перадайце пры гэтай нагодзе маю ўдзячнасьць машыністкам, якія перадрукоўвалі — блізу ніводнай памылачкі, а ў „РаніцьГ гэтулькі насадзілі! Аж цешыць, што мае ранейшыя супрацоўнікі такія малайцы — запраўды ж, такіх машыністак, як у „Бел. газ.“ (я не забываюся й таго, хто па гэтых машыністках чытае!) — іншыя ня маюць.
Вам спадабалася навет „Вараты скрыпяць", а мне ня вельмі. Асабліва пасьля таго, як „Раніца“ насадзіла такіх жудасных памылак (прыкл., заміж„да самых Калядаў ня было сьнегу“ — „ад самых Калядаў...“і інш.) А сюжэт — з магчымага разьвіцьця падзеяў, якога я і баяўся, а Саўчук і цяпер баіцца (а нябожчык Казлоўскі „пільнаваў") — такжа магло быць.
104 У 1944 ггазэту „Голас вёскі“ рэдагаваў Яўхім Кіпель.
105 Маецца на ўвазе пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Рыгор Казак (Рыгор Крушына, 1907—1979), з 1943 г. — адказны рэдактар „Газэты Случчыны".
106 Левановіч — журналіст „Беларускай газэты".
3 публіцыстыкі пасылаю тут „Пасварыліся й прагаварыліся“ — невялікае і, здаецца, актуальнае якраз для Беларусі („Раніца" яшчэ ня так хутка надрукуе, так што сьпяшайцеся. Зрэшты, здаецца, што гэтага і перадрук не пашкодзіў бы).
Хочацца зноў брацца за мастацкае, але ня ведаю, калі здолею — падсыпалі і на працы, і Караленка з „Раніцы". Між іншага, „Раніца“ пераходзіць да газэтнага канцэрну, куды перайшло ўжо „Новое Слово“ (раней было прыватнай собскасьцю рэдактара Дэспатулі). I Караленка, і я думаем, што мо будзе лепш, хоць каб самастойнасьць не пацярпела яшчэ. Ато нарабілі доўгу 20 ооо марак, у касе ні фэніга, апошні нумар друкар ужо не хацеў друкаваць. Стась зусім распусьціў усіх і зрабіў яшчэ горшую „богадельню“, як некалі „Бел. газэта“ была, між іншага, наняў даволі вялікае памешканьне і дарагое (там і зьбіраліся на 25-га сакавіка, ня так далёка ад Камітэту).
А што цяпер у рэдакцыі на гары, дзе мы сядзелі й Казлоўскі жыў? Пра Сьпягальскую (?) бацька мне пісаў. Як „заўхоз'* — не апраўдаўяшчэ нашых спадзяваньняў хоць у каторы-небудзь бок (бо спадзяваліся ж, што або міну падложыць, або жулік будзе, або добры працаўнік)? I колькі разоўужо пытаўся ў Вас пра Зору, а Вы ўсё забываецеся. Наагул, на бальшыню маіх пытаньняў забываецеся адказваць, імасьць — „ставлю на вйд“. Праўда, гэта нахальства з майго боку ня толькі змушаць Вас чытаць такія даўжэзныя лісты, але яшчэ й вымагаць адказу на пытаньні. Ды калі ж так хочацца ведаць пра ўсё. Дык, можа, зрабілі б так, як мой бацька робіць — выпісалі б (хоць з гэтага й папярэдняга даўжэзных лістоў), як ён кажа, „сінодзік" усіх пытаньняў і тады хоць караценька на кажнае. Ой, як быў бы ўдзячны!
Між іншага, у Караленкі было вельмі туга з матар’ялам на вялікодны нумар „Раніцы“ — мусіў падвойным выйсьці — дык я знайшоў у сваім архіве „Усяночную" (якраз добра, што ўзяў з сабою), цяпер друкуецца, аднавіўтое „евентуельне" і яшчэ сёе-тое — цяпер ня страшна. Успамінаю, што мясьціны з „Усяночнае“ Вам падабаліся — тыя, дзе „ён“ і „яна“. Гэта й мне падабаецца. А „Яна“, пішаце, ходзіць вясёлая, „ргіта“ш7 ? А чаго ж бы ёй плакаць? Зь лістоў выглядае разумнай, глыбокай і чулай дзяўчынай. Але ўсё ж розьніца такая вялізарная між намі, што наўдачу, каб больш як сюжэт (ці шэраг сюжэтаў) з усяго гэтага калі-небудзь было. (Часам, пры навале ўсякіх „чорных кошак“, усплываюць у мяне думкі аб магчымасьцях такога разьвіцьця, як у
'°7 Маецца на ўвазе скрыпачка Ала Федаровіч.
„Вароты скрыпяць", і навет пачынае здавацца, ці ня хто іншы лісты ейныя піша).
Божа мой, здаецца, ніколі ня скончу я гэтага ліста. To ж пішу ўсе сьвяты — ад пятніцы аж да сяньняшняга панядзелка (хоць і post festum — сьвяточныя вялікодныя прывітаньні!). Вось ізноў ліст ад Караленкі прыйшоў, у ім восем Геніюшыных вершаў, перададзеных Тумашам (крыху апрацаваў, але больш, кажа, часу няма). Ёсьць нішто радкі, як заўсёды ў Геніюш, але ўсё запраўды патрабуе шмат працы. Паспрабую (вось каб Вы тутака былі!). Караленка піша, што і Тумашу вельмі спадабаўся С. Хізма, ён узяў мой адрыс, дык, пэўне, буду мець зь ім сувязь.
Бедная, няшчасная „Жоўтая восень“! (Успомнілася пры нагодзе Тумаша...)
Ну, ды ўсё ж — „пора й честь знать“. Дык — „апошнія распараджэньні". Грошы бацьком плаціць, там будзе відаць (дарэчы, за што сядзеў Дудка? Бацька пісаў мне аб гэтым). Газэты слаць, калі і як мага, калі трэба аплаціць падпіску — вылічыць із ганарару.
За цёплую ўвагу да бацькоў, аб чым яны пішуць — вялікі й цёплы дзякуй. Ім усё эвакуацыя мроіцца. Але, здаецца, што бальшавікі будуць ціснуць цяпер усё на паўдня (румынская нафта,„подать руку помоіцй товаршцу Тйто“), атам ці не наложаць галавою, дый саюзьнічкі бедныя на гэта ўжо крыху скрыва пазіраюць. Можа, Менск і ня пойдзе ў разьмен (дарэчы, як на самой справе выглядае памыснасьць мабілізацыі і ўсе пэрспэктывы БКА?)
Ну, зусім вочы ліпнуць — спаткі хочацца. Вам тымчасам — дабранач! На пошты здам заўтра, дык яшчэ кавалачак белага месца пакіну — ану ж яшчэ што накруціцца. А на сяньня — бывайце здаровенькі, вітайце ўсіх, ня злуйце (ні доўга, ні каротка) і ня крыўдуйце на мяне. Заўсёды Ваш Ан...
7-05-44
Даражэнькая сяброўка!
Зь лістоў ад Саўчука і бацькоў відаць, што Вы ўжо атрымалі мой даўжэзазны ліст. Але пішу, не чакаючы Вашага адказу, бо раз што й Вы самі выгаворвалі мне за „чаканьне адказу“, два, што можна будзе напісаць і „адказ на адказ“, і тры, што хутка мае ехаць у Менск на колькі дзён Стась Грынкевіч, дык празь яго й напісаць, і нагаварыць можна будзе колькі хаця як мне, так і Вам, дык некаторыя пільнейшыя рэчы хай ня боўтаюцца аж датуль, ато й зусім забыцца ці затраціцца могуць.
Сяргей Саўчук зь сям’ёй
рабеце так, як па-Ваша-
Зь ліста бацькоў можна зразумець, што друкаваньне „Каханага гораду" затрымваецца чаканьнем на маю згоду на цэнзуру, як бацькі пішуць. Значыцца, я-ткі меў рацыю, што тут справа ў цэнзуры, а не ў мастацкіх меркаваньнях. Дык маё апошняе слова —
му трэба, пры як магчымым захаваньні таго, што я прасіў у папярэднім лісьце, і друкуйце (я думаў, што ўжо друкуецца, бо перш Вы пісалі, што пачняцё, a тады мо як раз і ад мяне згода будзе, пакуль да таго разьдзелу дойдзе). Бо цяпер мяне цікавяць грошы — здаецца, што давядзецца сплачваць ганарарам зь „Беларускае газэтьГ ўсё тое, што сп. Шрэтэр быў ласкаў вып-
лаціць маім бацьком дагэтуль (ад красавіка зь мяне ўжо вылічаюць па 250 м., але йдзе аб тое, што да красавіка). Атут яшчэ і бацьком трэба — выдаткі ў сувязі з прыватызацыяй хаты. Адно прасіў бы — мой рукапіс „Каханага гораду“, а калі можна — і адзін паасобнік перадрукаванага на машынцы (па магчымасьці — нескарочанага, майго тэксту) падрыхтаваць так, каб Стась Грынкевіч мог забраць іх із сабою й прывезьці мне. Рыхтую для „Бел. газ.“ вялікі артыкул пра „Слуцкіх песьняроў" і нашую літаратурную сучаснасьць наагул, аб чым ужо, здаецца, пісаў Вам. Ужо няшмат і да канца засталося, адно бяда, што то тое, то тое замінае. А апошнім часам усе пляны (і гэтага артыкулу, і навэлі „Пяты акт“, пра якую пісаў таксама, здаецца) пакрыжавала пільная патрэба (высокім стылем кажучы — „натхненьне") пісаць зусім новую аповесьць — „Безруч"108, у васнове якой будзе гісторыя з Апанасам,