Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Між іншага, аказваецца, я меў слушнасьць, калі пісаў тым разам, што супакаеньне зь мінамі ў Менску — уяўнае й часовае. Цяпер жа й самі пішаце зноў — „ня соладка“. Таксама пацьвярджаецца й тое, што хваля іхнага тэрору пасоўваецца далей на Захад. Ня толькі Аляхновіч пацьвярджае аб гэтым, але й бомба ў Беларускім Аб’еднаньні ў Беластоку (ці чулі пра гэта? У мяне гэта апошняя навіна ад Караленкі. На шчасьце — без ахвяраў). I хто можа гарантаваць, што яна ня пойдзе й далей на Захад, аж сюды, тут жа такая ўдзячная база для гэтага ў выглядзе „остаў“, якім усё ніяк знакаў зьняць не адважацца, аж пакуль яны пачнуць самі іншых „значыць“ (яшчэ раз пытаюся! Ці робіцца што ў гэтым кірунку? I што зь меркаваным прыездам сюды Астроўскага й Шкялёнка ў сувязі з гэтым, аб якім чуваць было тут?). „Раніца“ ўжо атрымала два пагражальныя лісты ад некага з Кенігсбэргу...
Так што ў гэтых абставінах вяртацца на Беларусь — усё ж рызыкаваць галавой. I чорт яе бяры, я ўжо ня так даражуся ёю й мог бы прадаць яе, але мінімальнай цаной было б — пераход выдавецтва ў беларускія рукі. Навет не ў мае асабіста, а толькі ў беларускія (Найдзюк92 здаваўся б мне найбольш адпаведнай асобай для ўзначаленьня гэтае справы).
I Вы добра разумее справу з гэтай дзяўчынай і ейнымі таямнічымі ўцёкамі, калі ставіце яе пад пытаньне. Мэта тут вельмі простая — супакаеньне Вас, так што супакаеньне ідзе тут, як відаць, ня так зьнізу, ад запраўднага стану рэчаў, як зьверху...
Атрымаў ліст ад Глебчыхі. Таксама піша, што ўцякла ад „чорнае хмары, што сабралася над ейнай галавою“. I навет на адпачынак у Менск не паедзе, і бацькі просяць, каб ня ехала... Нам із Вамі лёгка
92 Язэп Найдзюк (1909—1984) падчас нямецкай акупацыі быў працаўніком Школьнага інспэктарату, кіраўніком ВШПЛМ, у 1944 г. выйшла ягоная гісторыка-папулярная кніга „Беларусь учора і сяньня“.
зразумець, што ўсё гэта можа значыць (перш я думаў, ці няма якой сувязі зь ёй у тых пагражальных лістох із Кенігсбэргу, але цяпер, бадай, даводзіцца адмовіцца ад гэтага падозраньня...).
Вы пішаце, што і Цэлеш93 выехаў (аб такім ягоным намеры й чым ён выкліканы мне ўжо пісаў Караленка), і Цымбальскі94 выехаў (можа толькі выяжджаў?). Я ня хочу больш намаўляць Вас, бо зусім згодны з Вамі, што некаму трэба, а ў Вас можа й абставіны бясьпечнасьці крыху лепшыя. Тое ж сьвінства, што Вам за працу, у вабсягу, запраўды, большую за тую, што я рабіў, толькі ранейшыя сто марачак „жалуют“ — зусім зразумелае для таго, хто добра пазнаў дабрадзействы ўсіх гэтых Шрэтэраў (між іншага, Караленка нядаўна бачыўу Бэрліне Гляйкснэра. Сядзіць у Мюнхэне, хварэе. Нагаворваў, каб мы варочаліся на Беларусь, але навет Караленка пры ўсіх прыемнасьцях цяперашняга бэрлінскагажыцьця — ні блізка... А каб Вы бачылі цяперашні Бэрлін! Бадай, што перайшоў ужо Менск. Руіны, руіны...95 Рэдкія прахожыя на вуліцах. I дамоў, і людзей паменшала — проста страшна падумаць, у колькі разоў — ага, успомніў, што „Бел. газэта“ піша з расейскага — „колькі раз“). Дык вось, зусім зь Беларусі можа й не ўцякайце, але як хацелася б пабачыцца з Вамі хоць... Можа, як хоць улетку ўрвалі б тыдзень-другі? Я ўлетку ў свой адпачынак думаю павандраваць па Нямеччыне — па цікавых гарадох і дзе менш бамбяць (Дрэздэн, Ваймар, Вена). Між іншага, ад мяне дужа блізка і Ваймар, і Ляйпцыг (апошні — усяго толькі гадзіна язды... Але цяпер гэта толькі куча руінаў... I ў іх яшчэ кідаюць часам — толькі не кажэце маім бацьком, што так блізка кідаюць, асабліва, што нядаўна за 3 клм. паветраную міну шуснулі — усё закалацілася... Як лятуць — заўсёды чуваць, быццам, над галавой, хоць гэта найбліжэй за 3—5 клм. Ну, але егеры разганяюць, і часам якая цаца на галаву зваліцца можа... Ага, між іншага, дзе цяпер Вашая братавая, што ў Ляйпцыгу жыла96 ? I ці не сваяк Вам нейкі праф. Арсеньнеў, які жыве тут даўно на эміграцыі?). Так хацелася б зноў, як добра пішаце, „пагаварыць і памаўчаць".
93 Пісьменьнік Мікола Цэлеш (1900 — пасьля 1976?) у 1943 г. у Менску выдаў зборнік апавяданьняў „На крыжы“ пад псэўданімам М. Лясун.
94 Верагодна, Уладзімер Гуцька (Дудзіцкі).
95 Адсылка да вершу Натальлі Арсеньневай „Хоць усюды руіны“ (Менск, 1941): „Падыду незнарок да акна,/ гляну — ўсюдыруіны,руіны)“.
96 Брат Натальлі Арсеньневай да вайны жыў у Вільні, аднак у 1940 г. выехаў у Нямеччыну, жыў у Ляйпцыі-у, дзе й памёр ад хваробы ў 1942 г. Натальля Арсеньнева згадвае пра сваё разьвітаньне з братам ва ўспамінах.
Вы пішаце, што шкадуеце свайго кутка, што замала прыслухоўваліся, седзячы там, да справаў мовы, замала ўваходзілі ў курс. Ну, праўда, Вашага кутка цяпер няма (ці далі Вам пакой у Радзе, як Вы спадзяваліся?), але затое застаўся мой куток — у газэце „Культура мовы“! Мне так хацелася б, каб Вы хоць цяпер зазірнулі ў гэты куток (бо здаецца мне, сваім часам, мала ім цікавіліся), каб проста па дзьве-тры зацемкі на дзень пераглядзелі — можа дзе й памагло б Вам увайсьці ў курс справы цяпер, было б карысна і Вам, і справе, і мове газэты? Праўда ж, можа, ахвяраваліся б хоць на колькі часткаў уварваўшы часу, а я ўжо ня ведаю, які зарок із свайго боку мог бы даць Вам — усё, што хочаце, бадай аж да шасьцістопнага ямбу ў „Звоне“...
Пра Ізыдара, бадай, тое самае, што Вы, пісаў бацька. Ну, мне нек ня верыцца, каб ён сьлядамі папярэднікаў пайшоў — занадта баязьлівы, навет са страху. Як Вы пішаце, на большы страх ня пойдзе. Хоць — на кім мы ўжо не заракаліся... Успамінаю, што за колькі дзён перад тою мінаю Саўчук расказаўмне свой сон, быццам гэты„чалавекз цэмэнтаванымі мазгамі" хацеў забіць мяне, а Саўчук — бараніў. Пасьля міны Саўчук успамінаў гэта і выказваў падозраньне, але я станоўка адкінуў. Зрэшты, паводля абставінаў, здаецца, Ізыдараў удзел у гэтай справе выключаны. Хоць, хто яго там наагул ведае.
Цікава, чаму не ўдалося выкарыстаць Зубко? Хоць, з другога боку, можа й добра — хоць крыху мо Кіпелеву „сугубую хэмію“ ў „вёсцы“97 нэўтралізуе. Ці не яна гэта — „Дуброва“, аўтар рэцэнзіі на „Рагнеду" Случчаніна ў „Бел. газ.“? Бэрлінскі Камітэт хоча выдаць гэтую „Рагнеду“ хоць на рататары (спачатку папрабуюць з матрыцаў — будзе друкаваццаў „Работніку“. Ініцыятыва выходзіць ад Караленкі). Я мушу напісаць прадмову98.
Між іншага, пішу пра „Слуцкіх песьняроў“. Выходзіць шматавата. Як скончу — прышлю Вам. Будзе называцца „Нашчадкі й спадкаемцы творцаў красы“" і закранаць наагул пытаньні нашае літаратурнае су-
97 Гутарка пра газэту „Голас вёскі“.
98 Паэма Лявона Случаніна „Рагнеда" выйшла ў траўні 1944 г., надрукаваная ў Вільні накладам 5 тыс. асобнікаў.
99 Праўдападобна, рэцэнзіі так і не надрукавалі ў „Беларускай газэце“, апошні нумар якой выйшаў 28 чэрвеня 1944 г., аднак яна ўбачыла сьвет пазьней — пад назваю „Нашчадкі і спадкаемцы. Крыху думак каля „Слуцкіх песьняроў і нашае літаратурнае сучаснасьці" за подпісам „Глеб Альгердзіч“ у часопісе „Шыпшына" у Міхэльсдорфе (№2.1946. С. 30—40).
часнасьці, асабліва — пытаньне эпігонства. Для „РаніцьГ і зашмат (зраблю для яе выцяг-рэцэнзію), і задалёка для ейных чытачоў, тут трэба бліжэй да Менску і да Слуцку. Можа навет найбольш надавалася б да таго „Нэо-Ўзвышша“, але з шматякіх меркаваньняў (навет і простай рэальнасьці, бо ўсё ж ніяк гэты часапіс выйсьці ня можа) — хацелася б друкаваць у „Бел. газ.“. Ну, але гэта яшчэ будзе за тыдзень-другі.
Ці чыталі С. Хізму ў „РаніцьГ? Тут нарабілі вялікага гвалту. Праз цэнзуру прапхнулі, а тады пачыталі расейскую й нарабілі гвалт. Стась Грынкевіч ад страху ўзяў аўтарства на сябе, каб мне чым не нашкодзіць (так што не кажэце ў Менску лішне, што ведаеце гэтага схізматычнага аўтара). Цяпер, здаецца, абышлось. Езавітаў100 прыслаў абураны, але бясьсільна-недалужны артыкул contra. Але зь яго мы зрабілі зноў фактычную даведку проці Апанаса, выкінуўшы ўсю палеміку, у якой былі й даволі брыдкія выпады супраць „Бел. газэтьГ, хоць, здавалася б, пры чым яна тут (Езавіт вынюхаў, хто пісаў). Цікава, што й Езавітаў пачуўся „уіцемленным в лучшйх православных й обіцеславянскйх чувствах". Тое, што Вы пішаце пра цяжкасьць адрозьніць, дзе пачынаецца бальшавік і канчаецца маскаль, асабліва добра відаць тут, а выпадак зь Езавітавым дазваляе дапоўніць формулу яшчэ адной вялічынёю — ведамай адметнасьцю „рыскага беларуса““‘.
Ну, а тутэйшыя расейскія эмігранты бальшавізуюць у масе ўва ўсю — „уверовалй“ ў эвалюцыю Сталіна да„ВелйкойРусй" зусім забыўшыся на той час, як перлі сюды безвач з лахамі пад пахамі. Страшэнная поскудзь і цьвіль. Усе рыхтык як Малевіч. Акалі Малевіч кажа, што Казлоўскага й Іваноўскага забілі за частае ўжываньне слова „маскаль", дык гэта таксама спроба, казаўтой, прафіляктычнага тэрору ці тэрарыстычнае прафілякгыкі. А калі ўзяць яе паважна, дык шмат каму з нас яны жадалі б налажыць галавой і, пэўне ж, будуць старацца ў гэтым кірунку.
Сяньня Караленка прыслаў „Bielaruski Holas“‘°2, які я прачытаў з задавальненьнем — поўнае падтрыманьне пазыцыяў С. Хізмы. Цікава,
100 Канстанцін Езавітаў (1893—1946) у часе вайны жыў у Рызе, дзе заснаваў уласнае выдавецтва, ствараў беларускія школы. Пасьля эвакуцыі ў Бэрлін — міністар вайсковых справаў пры БЦР.
'°’ Пасаж супраць Езавітава ў лісьце да Арсеньневай яшчэ цікавы тым, што Езавітаў і Франц Кушаль у 1944 г. моцна канфліктавалі, у тым ліку й праз пытаньне, хто будзе кіраваць беларускім войскам на эміграцыі.
102 „Bielaruski Holas“ — газэта, што выдавалася ў Вільні з 1 сакавіка 1942-га да чэрвеня 1944 г. раз на тыдзень, усяго выйшла 122 нумары. Да сакавіка 1944 г(забойства) яе рэдагаваў Францішак Аляхновіч.
што ён спасылаецца і на „Беларускую газэту" — можа й яна чым падтрымала? Наагул, як паставілася да Схізмы Рада (у паасобку — Сьвірыд103, прыкладам), а таксама самі Апанасы „й йже с нймй“? А як Шкялёнак і Ваш бацька? Ці не шакіруе „людзей заходняй культуры" крыху „неінтэлігентная" лаянка, як гэта стараецца зрабіць выгляд Езавітаў, ківаючы на „ўсходніцкую" „неінтэлігентнасьць" аўтара? Але ж, дальбог, мне так хацелася ад абурэньня ня толькі лаяцца, а проста біцца й спляжыць гэтага Апанаса на горкую порхаўку. Такое ж пачуцьцё было й у Караленкі — варта было б паглядзець хоць бы на почыркі нашыя ў тых лістах, дзе мы аб гэтым пісалі. Караленка кажа, што гэты памфлет — лепшае, што я напісаў за ўсе апошнія гады, я зь ім, бадай, згодзен (прынамся, у публіцыстычным жанры лепшае). Цяпер у мяне рукі сьвярбяць на Езавіта, але ж гэта як-ніяк хоць „рыскі“, а свой. Хоць Караленка падзуджвае й па ім „паніхіду справіць". — Напішэце шчыра, як Вам самім і іншым гэты Схізма выдаўся (толькі шчыра!).