Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
У тым лісьце я яшчэ напрошваўся, каб як запрасілі мяне ў Менск, на той ваш пісьменьніцкі зьезд. Цяпер жа з другога Вашага ліста даведваюся, што гэта й так маюцца зрабіць. Калі гэта будзе зроблена, бадай што прыеду. Хоць баюся, што ўсю справу сапсуюць „засьцярогі“ і не з майго, а з супрацьмайго боку. Праўда, не зусім падабаецца час зьезду — акурат юбілейны, а і яны ж, пэўна, пастараюцца падрыхтавацца да гэтага юбілею й нешта „провернуть" (калі летась тэатар узарвалі, дык сёлета мо яшчэ на што гадасьнейшае здабудуцца), і месца (лепш мо было б на якой „незапартызаненай“ тэрыторыі, скажам, у Рызе — гэта ж, як-ніяк — сталіца Остлянду, значыцца, часткава сталіца Беларусі, ды іншыя традыцыі, апрача хіба аднае — Езавітаўскае, да якое ўсё больш і больш набіраю агіды). I наагул, нешта мала верыцца ў гэты зьезд — гэтулькі разоў ён і назначаўся, і падрыхтоўваўся, і ўсё ні зь месца... Ну, але можа й выйдзе што. Тумаша таксама запрашайце, хоць і ў мяне мала пэўнасьці, што паедзе. Геніюшыху таксама трэба, хоць напэўна, бадай, і не паедзе120. Калі б ладзіўся б зьезд на шырокую нагу, варта
Баляслаў Барткевіч (1909—1945?). сакратар БКС у Бэрліне. Ілюстраваў кнігі, што выдавалі Мікола і Ніна Абрамчыкі ў Бэрліне. Па вайне быў прымусова вывезены ў СССР.
120 Ларыса Геніюш прыяжджала ў чэрвені 1944 г. у Менск, начавала ў Натальлі Арсеньневай, якая ў сваіх успамінах вельмі цёпла апісала гэтую сустрэчу-вечар.
было б запрасіць з пару маладых з Бэрліну, скажам, празаіка Юр’я Андзялевіча (псэўдонім, запраўднае прозьвішча Стась павінен ведаць), вершапісца М. Вольху (запраўднае прозьвішча М. Пірожнікаў). Гэта магло б узьняць, заахвоціць хлопцаў, у якіх ёсьць сякія-такія здольнасьці. Наагул, што значыць „зьезд пісьменьніцкі і інш.“ — што за „інш.“? Думаю, што тая зьбіраніна ўсіх мастацтваў, якую прапанавалі калісь, як яшчэ Ермачэнка зь Сівіцам браліся за гэтую справу. Ці якое іншае „інш.“?
Па-мойму, варта было б правесьці ўсю гэтую справу пад знакам 135годзьдзя беларускай літаратуры (адначасна — і музыкі). Справа ў тым, што ў 1809 г., г. зн.135 год таму быў напісаны першы верш у беларускай мове — ,А чым жа твая дзеванька, галоўка занята“ Яна Баршчэўскага. Да яго была даробленая музыка кампазытарам Антонам Абрамовічам. Я буду яшчэ пісаць пра гэта для „Раніцы“, я мо і для „Беларускае газэты“. Мог бы на тым зьезьдзе зрабіць даклад „135 год беларускае літаратуры“ (толькі ніякіх тэзаў загадзя прыслаць не магу — калі не захочуць даверыць мне гаварыць без папярэдняе апрабаты Сівіцаў, дык абыйдзецца бяз гэтага. Толькі дурань ці гад можа цьвердзіць, што я і такую тэму магу сказаць нешта антынямецкае ці падобнае). Добра было б, каб і Шчаглоў ці які Карповіч раскапалі што пра таго Абрамовіча (у Вільні мо што магло і знайсьціся, Галкоўскі121 можа ведаць), і зрабілі б падобны агляд музыкі за 135 год. Дакладнейшае даты, апроч году (г. зн. месяца і дня), здаецца, няма, дык прыпасоўваць можна да якога-хаця часу, абы сёлета.
Ну вось што да гэтага зьезду. Тумашаў адрыс даў Вам у папярэднім лісьце, але тады ж ён яго зьмяніў на новы, новы павінен быў дапісаць Караленка (калі буду цяпер у Бэрліне — зраблю гэта). Геніюшысін адрыс даў там таксама, той застаецца непарушным. Рады, што мелі ўдачу ў Вільні122. I кіньце Вы пра гэтую „незразумеласьць“ Вашых вершаў навет думаць. Гэта самае казалася калісь і на маладнякоўцаў, і на ўзвышэнцаў, а пасьля прывыклі і навучыліся цаніць. Гэтак і з Вашай паэзіяй будучыня і навет сучаснасьць ужо — за ёю, а што будуць пырскаць
121 Маецца на ўвазе Канстанцін Галкоўскі (1875—1993), кампазытар, пэдагог, жыў у Вільні.
122 Маецца на ўвазе сьвяткаваньне 25-х угодкаў Віленскай беларускай гімназіі, на якое прыехала прадстаўнічая дэлегацыя зь Менску, у тым ліку з былых навучэнцаў, як Натальля Арсеньнева, ці выкладчыкаў, як Радаслаў Астроўскі.
розныя Старыя камярдзёлкі з закарэлымі мазгамі ці „паэты“-няўдачнікі тыпу Родзькі — на гэта навет чхаць за вялікі для іх быў бы гонар. ІІраўда, гэта балюча, што нас так адштурхнула назад гісторыя, так абнізіўся ўзровень нашага грамадзянства, што ізноў усплывае тая справа „незразумеласьці", якая ўжо за нашых, будзем казаць цяпер — стараўзвышэнскіх часоў адышла была ў нябыт. Дарма, трэба глядзець наперад і абмінаць тое, што гісторыя ўжо была абмінула і зноў абміне, абы толькі на нармальныя часы.
I яшчэ — дарма Вы крыўдзіце мяне, быццам я „зганіў“ Вашае лібрэта „Ўсяслава", быццам яно „дрэннае". Зусім не. Паўтараю яшчэ раз, як лібрэта — яно вельмі добрае. Але ж лібрэта — ніякі не самастойны літаратурны жанр, атолькі вузка-дапаможны (да музыкі). Друкаваць і разглядаць лібрэта як самастойны літаратурны твор ніколі нельга, і толькі. Найлепшае лібрэта ніколі ня будзе адначасна самастойным літаратурным творам і наадварот. Дзе хто друкаваў ці чытаў .Аўгена Анегіна“ Чайкоўскага пасьля Аўгена Анегіна" Пушкіна? Навэлю Мэрымэ чыталі і чытаюць, а лібрэта бізэтаўскае „Кармэн“ ніхто ніколі не друкаваў і не чытаў. I ці можна гэтыя рэчы ставіць на адну дошку? I я толькі пісаў Вам, што для друку „Ўсяслава“ трэ было зрабіць зь яго літаратурны твор, літаратурны тэкст лібрэта, бо „рабочы тэкст“ можа цікавіць толькі вузкія колы спэцыялістых, а чытача, які возьме яго за літаратурны твор, толькі саб’е й зьбянтэжыць.
Рады таксама, што ўдаецца і хочацца Вам працаваць над „3 выраю“123. Калі ўспомніце, дык мне лібрэта ў тым выглядзе, як было, падабалася больш, чымся каму іншаму (і, навет, здаецца, больш, чымся Вам самім). Дык працуйце, пэўна ж, што трэба прабаваць сябе ў розных жанрах, асабліва на сучасным бязьлюдзьдзі. Ці ж бы я раней калі, у тыя „стараўзвышэнскія часы“ браўся за публіцыстыку, ці за Юстапчыка? A цяпер бяруся, і таксама мо яшчэ да драмы дайду. Ня думайце, што толькі Вы ўжо адна такая даходная.
Бяда адно, што часу няма да ўсяго гэтага даходзіць. Вось дакончыць пра Случчакоў — і то рукі не даходзяць. А тут яшчэ трэба рэцэнзіі, a яшчэ тое „135 год бел. літаратуры", а яшчэ „Шляхі разьвіцьця беларускае літаратурнае мовы“. А Юстапчык „Безруч“ пачаў, першы разьдзел напісаў і тпру, хоць у галаве ўсё й бадай да канца ясна стаіць. Яшчэ дужа сьвярбяць рукі стукнуць нарэшце па Езавіце. С. Хізма напісаў прыват-
123 „3 выраю“ — апэрэта Міколы Шчаглова, да якой Арсеньнева напісала лібрэта.
ны ліст рэдактару „Новае дарогі", хоча пісаць такі самы прыватны „незакрыты" ліст і Езавіту (мае пачынацца: „раней паважаны сп. Езавіmay^. Дый у друку па ім стукнуць трэба было б, надта ўжо пачынае праваслаўная маскалыпчына зь яго вылазіць. У „Тарасе на Парнасе“ (друкаваў у „Віленскім голасе“) даводзіць, што для беларусаў„карацейшы шлях на захад“ ляжаў праз... Санкт-Петербург! У сувязі з Багдановічам такога наплёў, што яшчэ ніводная газэта надрукаваць не наважылася, хоць, пэўне ж, усюды парассылаў (цікава, ці ёсьць у партфэлі „Бел. газэтьГ гэты пэрл ягонае музы?). Там навальваецца на беднага Леўчыка124 за тое, што каталік, а пра Багдановіча проста піша, што яго нашаніўцы цкавалі за тое, што быў праваслаўны, а не каталік (тым часам як супраць Багдановіча былі якраз на груньце тэй самай „незразумеласьці", „недаступнасьці для масаў“, „ненароднасьці“, як пазьней супраць узвышэнцаў і цяпер супроць Вас. Багдановіч тут запраўды толькі періпая ахвяра, бо ніхто з нашаніўцаў ніколі не падумаў „цкаваць“ праваслаўнага Коласа ці такую бездар, як Цішка Гартны — наадварот, яшчэ насіліся зь імі, як на веніку). Здаецца, што найболыпае, укусіла Езавіта і кінула яго ў гэтае чорнасоценства, гэта (як і сваім часам акадэміка Карскага) — так сказаць, „непрызваньне". Як жа, творыцца Рада, асабліва — армія і на чале яе ня ставяць палкоўніка Езавітава, а нейкага капітана-каталіка ergo паляка. Адсюль і пырскаць на ўсё пачаў, як на „польскую інтрыгу". Ягоны пырск з поваду С. Хізмы — такі бяздарны, няўдольны, а скіраваны проста ў „Беларускую газэту" і ў таго, хто раней у ёй „незразумелую мову“ рабіў (чыталі, пэўне ж?). Дальбог, рукі сьвярбяць, ах, як сьвярбяць!
А што ў Ліманоўскага125 цяжкая рука — дык мусіць, калі навет „Рамэо“ (?) — такая рэч — але, як з-пад ягонай рукі, дык зусім у Вас ня ідзе. Чытаў я нядаўна тое, што ён „тлумачыў" на нейкім сходзе пра „Тараса на Парнасе“. Божа, якая ўбогасьць — яшчэ большая, як у Езавіта. А як вычытаўтам, што пісьменьнік Лявон Крывічанін126 мае зрабіць лібрэта да „Тараса на Парнасе“, дык зусім сьвіснуў — чакай Пятра! Напэўне будзе не раней, як „Чужанінаў“ скончыцца, а той жа ў самой ідэі сваёй несканчальны.
124 Размова пра пісьменьніка Гальляша Леўчыка (1880—1944).
125 Пісьменьнік Янка Ліманоўскі (1896—1989) у часе нямецкай акупацыі быў загадчыкам літаратурнаю часткаю Менскагатэатру. Падрабязьней праяго гл. адмысловы артыкул у гэтым нумары „Запісаў БІНіМ“.
126 Лявон Крывічанін — псэўданім Лявона Савёнка.
Між іншага, ці працуе драма? I як з маім „Рэвізорам“? Тут меліся друкаваць на рататары, як і Ваш „Звон“, але цяпер крыху заціхла. Што да „Звона“, дык Караленка, прачытаўшы, што будзе друкавацца ў „УзвышшьГ, зусім быўзрэзыгнаваў, нагэтулькі, наколькі раней запаліўся. Цяпер буду наварочваць яго зноў, калі даведаўся ад Вас, што толькі ўрыўкіў „Узвышшы“ будуць. Наагул, Караленка займеўтутсабе моцнага ворага ў васобе Жукоўскай127, зь якой жыве на аднэй кватэры. Рыкашэтам празь яго з аднаго боку, а такім самым рыкашэтам праз С. Хізму з другога Q,no православной лйнші“) маю гэтага ворага і я. Нядаўна яна, даведаўшыся, што друкуецца на рататары Жылкаў „Тэстамэнт", сапсавала гэтую справу так грунтоўна, што цяпер няма ведама, што зь яе будзе. Нагаварыла Бакачу, што гэта справа Караленкі й мая, што трэба правіць мову ад майго ўплыву і пачалі правіць Жылкаў „Тэстамэнт“ — той „Тэстамэнт“, у якім я не наважыўся зьмяніць ні коскі! floepa Караленка злавіў гэтую справу й спыніў, а цяпер мае надзею зноў пачаць усё ад пачатку.
Жукоўская прыцягнула на свой бок свайго начальніка Пятроўскага128, і той таксама сьмярдзіць. Людзі, якія даўно адарваліся ад беларускай моўнай стыхіі (а мо й ніколі прырваўшыся да яе ня былі), хочуць нешта камандаваць у мове. I навет у літаратуры, аб якой ні наагул, ці аб беларускай паняцьця ня маюць. Даўно ўжо мае выдавацца бібліятэчка для ўсходніх работнікаў. Яшчэ Тумаш падрыхтаваў першыя зборнікі, і добра зрабіў129. Адзін зь іх ужо прайшоў праз маю рэцэнзію (па лініі службы). Цяпер я падрэкамэндаваў гэтую справу Караленку, і яна ў ягоных руках. Дык гэны Пятроўскі ўжо напісаў данос на тую, падрыхтаваную яшчэ Тумашам, кніжку, напырскаў навет на апавяданьне Ядвігіна Ш.‘3°, ня кажучы ўжо пра Зарэчнага, і гэтак хоча тармазіць гэтую справу, каб канчальна перабраць яе ў свае няўмелыя, але заграбушчыя