Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
151 Іван Касяк (1909—1989) у 1941—1944 гг. быў адным з ініцыятараў аднаўленьня БАПЦ, сябра БЦР, намесьнік прэзыдэнта БЦР на Глыбоцкую акругу.
лісты, і весткі ад мяне. Вось як выйшла! I цяпер мне баліць гэта больш, як балела. Але нек учора ўздумалася, чаго мне найбольш шкода з пакінутага ў Менску? I выйшла: яе і кніжак. I тут жа дадумалася: і Яна ж у мяне кніжная, выдуманая, а рэальная яна — пэўна такая, якой Вы бачылі яе на тым банкеце, і ці варта такую шкадаваць. I тады ўспомніліся Есенінавы радкі:
II пускай мне шепчет тііхнй вечер, Что была ты песня й мечта, Все ж, кто выдумал твой гйбкйй стан й плечй — Ксветлой тайне прйложйл уста.
На гэтым неяк і супакоіўся. Усё ж, ейны вобраз (без раскладу на „гйбкйй стан й плечй“, суцэльны і можа „выдуманы“ запраўды вобраз) застаецца ў мяне, і будзе яшчэ балець. Усё гэта складаецца Юстапчыку на аповесьць „Восеньскія скрыпкі", якую ён мае пачаць увосені (сюжэт збольшага вырысаваўся яшчэ раней, а цяпер атрымаў завяршэньне).
Ну, на гэтым, мусіць, і скончу. Пішэце Вы, хоць пакрысе. Чытаўу „РаніцьГ пра той Ваш выступ перад украінцамі (А. Д. — мусіць, Дземчанка пісаў — дзе ён? 3 Караленкавых лістоў выглядае, што ў рэдакцыі як бы не працуе). Шчаглову перадайце прывітаньне, і за той даклад асабліва. Ці маеце якія весткі з Раціборгу? Я чуў (але збоку, не ад нашых), што там вельмі блага, наехала шмат уцекачоў, сьпяць на падлозе і зьбіраюцца ледзь ня ўсіх здаць у ваенную прамысловасьць (зрэшты, гэта ўсюды, баюся, каб і нашых бэрлінцаў не зачапіла). Што парабляе сынок і кім будзе ў „Раніцы“ працаваць? А яго ці ня могуць куды хапіць? Ды няхай яго ўсё адверне. Хоць вось сьвежыя весткі з радыё — англа-амэрыканцы высадзіліся ўТулёні. Пагана. Няўжо давядзецца і нам так марна згінуць?
Ну, але тымчасам будзем трымацца. Ня журэцеся, пішэце і наагул, і мне хоць пару радкоў, вітайце знаёмых і бывайце здаровенькі.
Заўсёды Ваш АнтАдамовіч *•
15-08.44
P.S. Ваш №8 ці 2 — бо Вы і так, і так пісалі?
Даражэнькая сяброўка!
Нарэшце рукі дайшлі да ліста. Дайшлі б і раней, але гэтыя дні ўсё адбіралі шмат часу алярмы. Яшчэ як я быў у Бэрліне, быў пералёт праз нас (у панядзелак), даволі даўгі. Найгорш, што ў самым Фрэйбургу і зусім недалёка ад гатэлю, дзе жывуць бацькі, зваліўся неразарваны
снарад ад фляку, т. зв. Blindgegner, і выбухнуў, параніў аднаго чалавека так, што той хутка й памёр, высадзіў вокны ў двух-трох бліжэйшых дамоў, адбіў рог аднаго дому. Гэта ўсё прыемнасьці фляку152, якіх раней тут ня ведалі, калі ён быў далей. Але ўсё-ж гэты фляк састрэліў тады ў нашай ваколіцы 7 самалётаў. Пашкодзілі троха адну каляіну чыгуначнае лініі, дык цягнік мой спазьніўся на гадзіну. Да гэтага часу якраз падасьпеў форалярм153 (былі ў Вас у Бэрліне), а я рушыўу сваю 8-кілёмэтравую дарогу пры ягоных гуках, думаючы, як добра, што гэта ня ў Бэрліне, і за 3 кілёмэтры ўжо „наслаждался“ іукамі энтварцуніу, а таксама хоць і цёмнай, але слаўнай восеньскай ноччу. Назаўтра, у ваўторак, зноў быў пералёт, у сераду зноў — і пры тым вялікі, каля 2-х гадзін толькі лёталі, зноў зваліўся Blindgegner, толькі далей і без ахвяраў, на гарод, а другі — у суседнюю вёску, параніла двух. У нашай ваколіцы састрэлілі ўсяго 1 самалёт, хоць лёталі іх шмат. Учора, у чацьвер, чакалі іх зноў, бо звычайна яны як пачнуць, дык дзень-у-дзень, а тады адпачываюць. Але ўчора абышлося, сяньня чакаем, а можа, Бог дасьць, ізноў пранясе. Бачыце, якія бываюць у нас прыемнасыді.
Фрэйбург на паштоўцы 1940-х гг.
152 Flak (ням.) — зэнітка.
153 Voralarm (ням.) — папераджальная сыгналізацыя.
Адно добра, што ў мяне добра ўладзілася. Мой начальнік аддзелу дужа ўсьцешыўся, што я дастаў такую паперку, і пэўны, як і я, што Арбайтсамт, куды маю быць выкліканы хутка, ня здолее цяпер мяне „забраць“. А ў далейшым ён згодзен, каб я дзяліў свой час і працу між Фрэйбургам і Бэрлінам, г. зн. між Антыкамінтэрнам і Штабам Вашага бацькі — як я і хацеў, так што вельмі добра. Перадайце гэта Вашаму „бацьку“ разам із падзякаю за тую дапамогу, якую ён мне зрабіў, фактычна, выратаваўшы ад прыкрае рэчы. Пра далейшае разгорваньне гэтае справы буду пісаць своечасова.
Гэта весткі з майго асабістага фронту. 3 агульных франтоў суцяшальнай весткай — сустрэча Чэрчыля з Рузвэльтам бяз Сталіна, прычым абмяркоўваюцца пытаньні савецкага ўварваньня ў Эўропу й польскае пытаньне. У нашым гарадку парэквізоўвалі я[...], бо кажуць, што іх павезьлі некуды далей, абвесьціўшы наш раён небясьпечнай зонай №1 (гэта, мусіць, хутчэй з прычыны паветраных палётаў, бо фронт — заходні — ад нас яшчэ далекавата, кілёмэтраў 350—400 па простай лініі).
Цяпер перайду да Вашага ліста зь вершамі. Добра Вы напісалі там тое, пра што й мне няраз думалася: гаварыць у лістох лепш і лягчэй. Гэта й я адчуваю заўсёды. Гэта сьведчыць, што мы з Вамі — такія ўжо літаратурныя „пісьменныя“ людзі, можа навет — кніжныя. Ну што ж, няхай і так. Для шмат каго слова „кніжны чалавек“ гучыць зьнявагаю. Для мяне ж — ніколі. Кніжны сьвет — куды лепшы за той, што ў ім мусім жыць. Дык жывучы ў гэтым сьвеце, „акніжваць“ яго — ці ня значыць — паляпшаць?
Кажуць, што „кніжны чалавек" пазбаўлены асалоды беспасярэдняга, пачуцьцяў сьвежых і мамэнтальных. Ці праўда? Мне здаецца — не. Усё гэта ёсьць, бывае, але апрача таго — і нейкі плюс наверх: беспасярэдняе, пачуцьці яшчэ й затрымваюцца, шліфуюцца, замацоўваюцца, могуць быць паўторна-перажытымі.
Паэта — таксама „кніжны чалавек“. Ён адчувае тое, што й звычайныя людзі, вастрэй хіба, можа. Але ён гэтае адчутае затрымвае ў сабе, шліфуе, ператварае, замацоўвае ў сваіх творах. Ня ўсім гэта даецца, і таму ня ўсім падабаецца. Найбольшыя ненавіднікі паэтаў — самі няўдалыя паэты. I ўнутры паэтавай касты менш удалыя паэты недалюбляваюць, ато й зусім ненавідзяць удалейшых. Божа мой, колькі я бачыў такіх выпадкаў у сваім жыцьці! У гэтым, здаецца мне, адказ на Вашае нездаўленьне, што некаторыя з названых Вамі „паэтаў" Вашыя вершы „не одобряют“. У папярэднім, здаецца, лісьце Вы зусім правільна
пісалі, што Вас будуць чытаць і разумець па сьмерці. Гэта ж з паэтамі часта бывае, а з запраўднымі — бадай заўсёды. Сьмерць здыймае мамэнт асабістага, мёртвы — ніякі не канкурэнт жывому, яго няма як ненавідзець актыўнай ненавісьцяй спаборніка, ён ужо — скончаны, нічым у далейшым пагражаць ня можа.
Праўда, гэта не абсалютнае правіла. Бывае й наадварот — няўдалыя паэты могуць узьняцца над сваёй няўдаласьцяй і цаніць творчасьць паэтаў запраўдных. Вось сьвежы прыклад — шэф-праваднік, які нядаўна быў у мяне. Ён, хоць і сам піша вершы (навет дакляраваў мне прыслаць іх на суд) — неспадзявана аказаўся вялікім Вашым прыхільнікам. Казаў, што Вы — запраўдны паэта й навет абураўся, што „Раніца“ побач із Вамі, на адным узроўні, друкуе Геніюш, яшчэ зусім „вучаніцу“, як казаў ён. Я ад яго навет не спадзяваўся такога.
Вы пішаце аб перастарэласьці паглядаў на паэзію. Калі й гаварыць аб ёй тут, дык крышку наадварот. Перастарэлыя пагляды ня ў Вас, a хутчэй у тых, што „не разумеюць" і „асуджаюць“. Тое, што Вы даўно пачалі пісаць — ня довад: няўжо Вы самі не адчуваеце, як зьмяніліся Вашыя пагляды на паэзію ад таго часу і, асабліва, апошнім часам. Можа з абсалютнага гледзішча яны й перастарэлыя, бо адпавядаюць прыблізна стану 30-х гадоў нашага веку. Але гэты стан для беларускай паэзіі — самы навейшы, бо далей ёй не далі разьвівацца. Далей, у савецкай лініі, яна або стаяла на месцы, або йшла назад. Пэўне ж, пры ўмове ейнага разьвіцьця наперад, такія пагляды былі б перастарэлымі, але пры гэтый умове іх не было б зусім, як такіх — Вашы пагляды разьвіваліся б разам з усёй нашай паэзіяй. Ня нашая віна ў тым — ня мы спынілі гэтае разьвіцьцё. Якраз Вашая заслуга, што Вы пачынаеце цяпер ад таго найвышэйшага, што было дасягнутае беларускай паэзіяй. А ўжо толькі далей, за гадоў пару, будзе відаць, пойдзеце Вы і далей наперад, здолееце штурхнуць наперад нашую паэзію, ці не. Хоць гэта і справа не аднаго чалавека, але мне здаецца, што паплечнікі Вам знойдуцца (навет із тых, што адмаўляюць і „не разумеюць" — яны ўжо шмат у чым, мо самі не заўважаючы, ідуць Вашымі сьлядамі), і пры ўдзеле Вашым таксама, нашая паэзія й пагляды на яе пойдуць наперад. Гэта, пэўна, будзе ў ладнай меры залежыць і ад спрыяньня ці няспрыяньня вонкавых абставінаў.
Цяпер, на жаль, вонкавыя абставіны ня спрыяюць, а Вам — навет найдрабнейшыя зь іх. Між іншага, у сувязі з чытаным у Вашым лісьце няспрыяньне Вашых хатніх Вашаму пісаньню, я ўспомніў пра адну з жонак Есеніна (у яго іх было колькі), балерыну Беніслаўскую. Калі на
яго находзіла натхненьне, яна на цэлыя гадзіны сыходзіла з хаты, каб не перашкаджаць. Вось як яна кахала яго! I ўсё ж, ён зь ёй пасварыўся й разыйшоўся. За год пасьля ягонага самагубства яна застрэлілася на ягонай магіле. Вось як бывае.
Прысланыя Вамі вершы я прачытаў колькі разоў. Цешыць ужо тое, што я меў рацыю: Вы ня можаце ня пісаць, хоць цьвердзілі наадварот. Пра „выпісваньне" яшчэ гаварыць рана, хоць адзінае, што я мог бы закінуць гэтым вершам, гэта — некаторыя самаперапевы, паўтарэньні самое сябе. I гэта асабліва — у „вершах пра вершы“, пра паэзію, заданьні паэты, у дэклярацыйных вершах (у прысланых — такія вершы, як „Сьмела наперад“, ,,Уночы“). Дэклярацыйныя вершы — наогул няўдзячны жанр. Гэтыя „вершы пра вершы'* адначасна толькі вершы для паэтаў, крытыкаў, літаратараў, а не для шырокае чытацкае публікі. Павялічэньне колькасьці іх у паэты звычайна сьведчыць аб шуканьні ім выхаду, пераходу на нейкую новую ступень. Калі гэты пераход адбываецца — яны зьнікаюць, пераходзячы ў творы, дзе ўжо не гаворыцца аб тым, якімі павінны, але ня могуць быць вершы, а самі вершы стаюцца такімі, аб якіх пісалася раней у гэтых „вершаваных дэклярацыях". Аднак мушу сказаць, што пры ўсіх „самаперапевах“, „самапаўтарэньнях" у іх, Вы знаходзіце і нешта новае кажны раз, калі ня ў самым зьмесьце выказваньня, дык хоць у форме выражэньня. Здавалася, пасьля сказанага калісь — „найлепшай рыфмай ртоў галодных не заткнеш" „сталёвы войстры штык... вершаў шмат“ — цяжка сказаць аб гэтым MapHeft і іначай, а Вы ўсё ж знаходзіценовыя вырашэньні таго ж, якія ў сіле не ўступаюць ранейшым (дарэчы, Вы ўжо каторы раз успамінаеце ў гэтай сувязі пра санэты, а ці пісалі самі хоць адзін? Нешта не прыпамінаецца. А часам ня шкодзіла б — гэта дысцыплінуе, калі толькі вытрымваць усе правілы. Атакое, прыкладам, формы, як „вянок санэтаў“ у нашай паэзіі яшчэ няма наагул — праўда, гэта й цяжкая форма).