Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
чз Маецца на ўвазе Ўсевалад Родзька.
134 Відаць, маюцца на ўвазе савецкія партызаны.
135 Пісьменьнік Масей Сяднёў (1915—2001) у 1943—1944 гг. жыў у Беластоку, быў карэктарам у „Новай дарозе“, працаваў у Беларускім камітэце.
Вашым зьездам? Цяпер, калі інвазія, мусіць ізноў будзе пшык, але каб было і запрасілі — прыехаў бы. Здаецца, што на Менск бальшавікі перці ня будуць — цікавей ім на Румынію на злучаньне й напярэймы хаўрусьнікам. Але — усё можа быць. Як падумаю, што можа быць з бацькамі — за галаву бяруся, але ніякае рады няма. Надзея — на Бога і крыху на сяброў, на Вас першым чынам. Пішэце! Заўсёды Ваш ...
12.06.44
Даражэнькая сяброўка!
Зьезьдзіў у Бэрлін і яшчэ пішу Вам лісты, так што лістоў маіх ад Саўчука мусіце атрымаць проста кучу (4 калі ня мыляюся). Даведаўся, што артыкул мой „3 музыкаю й бяз музыкі“ ўжо пасланы, а „к... праўды“ ня толькі не перадрукавалі, але нейдзе загубілі... Сьвінства, бо артыкул застарэць можа, а для менскага чытача можа быць якраз цікавым. У мяне засталася пісаная пад капірку копія яго, якую пасылаю туг. Машыністкам, праўда, справіць клопату — сьлепаватая, хоць я й стараўся „выясьніць“. He марынуйце ж і Вы, не загубеце! Калісь пасылалася Вам падобная копія артыкулу „Пасварыліся й прагаварыліся", але чамусь яго ў „Б. г.“ ня было — цікава чаму? Ён жа такі актуальны для Беларусі быў, і „Раніца“ ледзь датыкалася, пакуль я нарэшце махнуў рукой, пастанавіўшы, што „Б. г.“ не надрукуе. Яшчэ даведаўся, што аказія ў Менск вельмі няпэўная, будзе хіба ў канцы чырвеня, але назад ён нічога ня возьме, бо будзе езьдзіць па Беларусі й дадому. Дык „Каханы горад“ — рукапіс, а калі ёсьць, і машыновую копію, вышліце мне, калі ласка, поштаю заказным. Бачыў, што шчаглоўская манаграфія ў вас скончылася, і цяпер маю надзею, што, як Вы абяцаліся, пачнецца „Каханы горад“. Паглядзім, ато я ўжо надзею страціў пабачыць яго калінебудзь друкаваным (ужо, дзякуй Богу, за паўгоду яму веку пераваліла... Здаецца, раней артыкулы сп. М. Шкялёнка ў „Б. г.“ так доўга не марынаваліся, калі я там быў...). Даведаўся яшчэ больш пра віцебскага бюргамайстра і яшчэ настойліва перасьцерагаю. Ён, аказваецца, падрадзіўшыся ўвайсьці ў кантакт з „хлопцамі“ і выдаваць іх немцам, робіць — і зусім сьведама — наадварот: выдае немцаў і ўводзіць іх у ваблуду. За гэтым можа яшчэ й шмат пайсьці. Адыйграла ў гэтым ролю нейкая жанчына, быццам бы ягоная жонка цяпер, раней шофэр. Ой, не пакіньце гэтага без увагі — і мая, і караленкава просьба, паверце нам абодвум, што ведаем дакладную праўду, а не „засьцярогі" й „падозраньні“, але ўсё дакладна, зразумела, можна было б выясьніць хіба ў гаворцы, а ня ў лісьце. Караленка атрымаў ліст ад сынка, дзякуе й вітае
і настойліва просіць — ужо каторы раз — пераслаць у „Раніцу' як-небудзь камплекты менскіх газэтаў — вельмі патрэбныя. Чытайце „Бібліятэчку каліноўцаў"'36 і ня дзівіцеся — задумалі мы шырака, пакуль ідзе, няма ведама, як далей. [...] пра Вас артыкул „Паэтка нацыянальнай рэвалюцыі", мусіць, звацца будзе. Дам здачы рэцэнзіяй і „Новай Дарозе.“ Цікава, як у Менску паглядзяць на новы артыкул ,Дрыентацтва — хвароба беларусаў“... I наагул — пішэце! Пакуль вітаю, заўсёды Ваш...
Даражэнькая сяброўка!
Атрымаў ліст з „Каханым горадам". Вялікі-вялікі дзякуй за яго! Хоць і ня ўвесь, але тое, што ёсьць — якраз, бадай, найпатрэбнейшае: пачатак якраз у мяне ў чарнавіку вельмі цяжка рашчытаць, а канец, апошні разьдзел, перапісваючы, зусім быў перайначыў, дык у чарнавіку яго зусім ня было. Ня было таксама і „Ўставак“, якія дужа добра, што захаваліся. Цяпер бяруся перапісваць яшчэ раз — і — у „Раніцу“. Адно бяда, што нешта ад Караленкі ні слуху, ні духу — ні ліста, ні „Раніцы“, ні „Работніка“ — і гэта ўжо ад 22-га — ніколі яшчэ так доўга ня было. Баюся, каб ня здарылася чаго. Сяньня шлю лісты ўва ўсе канцы, і ў Камітэт, і ў Рэдакцыю. Калі зь ім, крый Божа, што якое — для мяне гэта будзе страшэнна: ён у мяне адзіны чалавек у Бэрліне сярод усяго таго іхнага „грамадзянства“, дальбог, нічым ня лепшага, чым тое ў Вашым лягеры137, на якое Вы жаліцеся.
Але ж, Ваш ліст, поўны жалю й тугі, так зразумелай і мне, можа навет — такой самай, як і ў мяне. I я ж тут сярод„русского моря“ — праўда, гэта „чйсторусское“, а ня з нашых гадаў-перакінчыкаў, як у Вас, але чым яно вельмі лепшае? I я ня раз і раней, і цяпер пачуваў зайздрасьць да ўкраінцаў. А што да нашых — у мяне часам бывае самы чорны пэсымізм. Нядаўна я перачытваў артыкул Ластоўскага пра царкоўную вунію ў „КрывічьГ138, які нейдзе выпадкова папаў і прыслаў мне Караленка. I мне здалося, што выснаў аўтара — што вунія распалася, бо была нятрывалай, як і ўсякія „межеуткй" і „промежуткй“ — можна пашырыць і на ўсю беларушчыну. Ці ж не таксама ўсё наша — ад мовы пачынаючы — нейкая „вунія“, „межеуток", „промежуток" між усходам і
136 У сэрыі „Бібліятэчка каліноўцаў", праўдападобна, выйшла толькі адна кніга — Вацлава Ластоўскага „Што трэба ведаць кажнаму беларусу“.
137 Пасьля эвакуацыі зь Беларусі й кароткага побыту ў Кёнігсбэрзе Натальля Арсеньнева з сынам месяц правяла ў лягеры каля гораду Форст.
138 Маецца на ўвазе часопіс „Крывіч“, што выдаваўся ў Каўнасе ў 1920-х гг.
захадам, маскальшчынай і пальшчынай — і, значыцца, таксама нятрывалае? А ў сэнсе нацыянальнага характару — такое „ні рыба, ні мяса“ — і так лёгка распушчаецца ў першым-лепшым чужым моры...
Гэта пачуваў я ня раз у жыцьці. I тую зайздрасьць да ўкраінцаў. Раней навет зьяўлялася такая думка: ці ня варта наагул цалкам перакінуцца на ўкраінскі бок? Гэта было б куды прагрэсіўней, чым тое іхнае перакінчыцтва на расейскі або польскі бок. Тут і моўная, і ўсякая блізка большая, і, заадзіночыўшы разам сілы, можа і льга было б што-небудзь вырваць? Але пазьней, якя пазнаёміўся бліжэй з украінскай масай, а не інтэлігенцыяй толькі, як пазнаў усё „хараство" ўкраінскага канвою на этапе і ўкраінскага пэрсаналу ў турме — адвярнула мяне ад іх назаўсёды. He, ужо будзь што будзе, лепш загінуць у поўнай адзіноце супроць цэлага сьвету, чым перакідацца хоць на які бок, хоць сабе і на ўкраінскі.
Ну, але ўсё ж добра, што зрабілі даклад і прачыталі ім вершы — няхай ведаюць, што й мы ня лыкам шытыя. Даклад Шчаглова ўяўляю сабе і з боку мовы, і наагул, але ўсё ж маладзец. I што падтрымвае Вас у спрэчках, хоць і слаба (большага ад яго вымагаць цяжка, ён жа яшчэ такі „малады беларус"). А рэшта — пэўна ж, сьмецьце і паскудзтва. Пра Дэмчанку139 Караленка ведае даўно, і ад мяне (праз Вашую інфармацыю), і пераканаўся ўжо на асабістым зь ім знаёмсьцьве (яны ж адразу былі ў Бэрліне, і Цыбулькін рэкамэндаваў свайго лепшага сябру — і пасябравалі ж нездарма). Бяда толькі, што ў Цыбулькіна ёсьць рука ў Остміністэрыюме, і мова (чаго зусім няма ў Караленкі), дык цяжка будзе даць рады. Я напісаў Караленку, каб настроіў новых радактароў (ня ведаю, ці пісаўя Вам, што ўжо Стась Станкевіч140 і баранавіцкі Шышка141 атрымалі прызначаньні на галоўнага рэдактара і заступніка й паехалі ў Ліцманштат уладкавацца зь сем’ямі? I наагул, з Вашага ліста ня відаць, ці атрымалі Вы мой папярэдні ліст?).
Што гэтая поскудзь лае „Беларускую газэту“ — гэта лепш. Значыцца, добрая была газэта. Як я цяпер падумаю і ўспамінаю, перабіраю ў памяці ўсе беларускія газэты, якія калі-небудзь удавалася мне чытаць — не магу ня прыйсьці да выснаву, што „Б. г.“ з усіх іх ад пачатку й да канца свайго існаваньня была найбольш беларускаю. Праўда, апошнім часам праз гэтую беларускасьць прасочвалася крышку дэм-
139 Дземчанка — рэдактар „Беларускай газеты“ ў 1944 г. Увосень 1944 г. далучыўся да Камітэту вызваленьня народаў Расеі генэрала Власава.
140 Станіслаў Станкевіч (1907—1980) увосень 1944 г. узначаліў „Раніцу".
141 Шышка — рэдактар „Баранавіцкай газэты".
чанкаўшчыны, царкоўна-папоўскай, але ўсё ж не зашмат, беларускае сэрца заставалася. Ці ўдасца нам яшчэ калі мець такую газэту? На „Раніцу“ малая надзея. Стась Станкевіч ужо добра зужыты чалавек, a Шышка — вэгэтэрыянец. Але ўсё ж можа як наляжам усе — і мяне цешыць, што й Вас цягне да працы ў газэце (гэта, пэўна ж, не канечна, каб у Бэрліне, хоць і Бэрлін ня горшы канец — не такі ўжо жах).
Калі Вы пішаце: „ня ведаю, ці буду яшчэ калі пісаць“ — дык для мяне — гэта толькі мера глыбіні Вашае тугі, але ў літаральнасьць гэтага — дазвольце не паверыць. Вы будзеце пісаць, Вы ня можаце ня пісаць, Вы мусіце пісаць. I ведаеце — гэта ж адзіны ратунак для ўсіх нас. Якое ж жыцьцё перад намі на бліжэйшую будучыню, апрача літаратурнага? А ў лес хадзіць плакаць — гэта можа й болыпае аблягчэньне дае, але ж для мяне — недаступна... I Вам — можа ня варта? Але ж — і мне так хацелася б быць дзе бліжэй да Вас. Ці доўга Вам яшчэ сядзець у тым Форсьце, у лесе плачу, у лесе гэтых перакінчыкаў — Дэмчанкаў і іншых? Здаецца, што і Рацібор — ня так ужо асаблівае што. Маю Лявонаў адрыс (яны сядзяць таксама ў лягеры), мо напісалі б яму самі, разьведалі, што як (я ўсё зьбіраюся напісаць, ды неяк не дабяруся). Вось адрыс:
Leon Ssawionok
ga Lager Birau uber Heydelbreck 6 o/s
Baracke 1640 Stube II/11
Бацькі Антона Адамовіча: айчым Аляксандар Івашкевіч і маці Паліна Івашкевіч
Наагул, Рацібор42 — гэта крыху задалёка і ад мяне, і ад Бэрліну, можа крыху заблізка ад бальшавікоў (хоць, праўда, ня вельмі). Ну, але можа там спакойна (і нудна?). Ці ня зьбіраецеся Вы пад’ехаць да свае братавае (хоць на розьведкі) — мо гэта было б найлепш? Але наагул баюся што-небудзь раіць — хто яго ведае, дзе цяпер лепш.
У мяне таксама невясёла. Бацькі жывуць у гатэлі, у пакойчыку, заваленым рознымі рэчамі. Ну, але гэта яшчэ б дарма. Галоўнае, што ня хочуць іх прапісваць і ўсё пагражаюць здаць у які-небудзь лягер. Бяды, што сюды наперлі й пруць розных эвакуяваных, і кватэру, пакойчык навет знайсьці ані нельга. Яшчэ адна бяда — у багажы прапала адно месца рэчаў, дзе былі іхныя падушкі, коўдры, бацькавы порткі, крыху бялізны... Чыгунка шукае, але мала надзеі.
А тут яшчэ лётаць над намі ўзяліся. У сыботу быў над намі паветраны бой. Ссадзілі самалёты (і 8 сваіх галавой палажыла), саскоквалі зь іх парашутыстыя, адзін згарэў лятучы... Праўда, старыя ня вельмі баяцца, але трэба затое быць разам зь імі ў такім поўкэлеры — ніякае ня сховішча... Але часам як бы хоча прарвацца ў іх: „Чаго ехалі? Гінуць — прасьцей і лепш на месцы было б...“ А тут яшчэ й зь ядой, пакуль да картак прывыкнуць — тугавата, малавата...