• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    Яшчэ Вам адна рада. Можа, варта Вам зайсьці ў Бэрліне да д-ра Курца (Propagandaministerium на Kanonierstrasse, нумару ня памятаю, але знайсьці лёгка) і, прамацаць грунт, ато й папрасіцца да нас, у Antikomintern і дакладней — у Freyburg. Можа што й выйдзе (нумар ці 4, ці 40).
    Атрымаў паштоўку ад Комара. У Позэне143 кватэраў няма, сядзяць у нейкім лягеры Arbeitsarnt'u144, блага, з працай — ніякіх пэрспэктываў. Гэта, значыцца, у Рады, зь якой Вы хацелі ехаць. На ўсякі выпадак даю ягоны адрыс — мо там што пра бацьку Вашага даведацца можна:
    Weissruthenische Vertrauensstelle
    Posen, Raiffensenalle №2
    (за дакладнасьць ня ручаюся, сьпісваю дакладна зь яго).
    Караленку напісаў, каб слаў Вам „Раніцу“, дык калі ён ёсьць і „Раніца“ выйшла, можа, атрымаеце. Як толькі даведаюся што — напішу, не чакаючы ад Вас навет. I Вы таксама пішэце. Можа як захочацца ісьці ў
    142 Рацібор — сёньня горад Рацібуж у Сылескім ваяводзтве Польшчы.
    143 Позэн — Познань (Польшча), тут некаторы час заставалася БЦР і прадстаўнікі іншых арганізацыяў, эвакуяваных зь Менску.
    144 Arbeitsamt — арганізацыя працы ў нацысцкай Нямеччыне.
    лес і паплакаць — напішэце лепш, хоць і з плачам, з тугою — будзем нек трымаць адзін аднаго. I каб бліжэй як да нашых людзей старайцеся.
    Цяжка на душы, Наталачка, як ніколі, здаецца, ня было. Галоўнае — хоць бы дзе прасьветлінка, хоць бы якая пэрспэктыва. Толькі чорнае наперадзе. Але часам выблісквае нейкая — дурная? — надзея (мусіць, тая, што glupich matka), што раптам неяк усё перакруціцца і пойдзе, хутка пойдзе на лепшае. А можа ж?
    А часам думаецца — мо ўжо й лепш было б, каб тады тая міна — раз і ўсіх падмяла на той сьвет... Прынамся, гэтага ўсяго не перажывалі б, і было б адно вялікае й спакойнае, ніякае нічога...
    Ды не — усё ж жыць лепей! Дык будзем жыць, „на зайздрасьць і злосьць усялякім" — як добра самі пісалі некалі.
    Тымчасам на гэтым і скончу. Пішэце, ня сумуйце, ня тужэце, ня плачце — і што я магу больш параіць Вам, апрача гэтага „ня“? Як і Вы мне, пэўна...
    Будзем трымацца! Вітайце ад мяне Шчаглова, сынка — а больш ці варта каго каля Вас? I самі мацуйцеся, трымайцеся, жывеце, пішэце —
    Заўсёды Ваш А...
    31.07.1944
    Даражэнькая сяброўка!
    Атрымаў Ваш ліст. Караленкавы лісты зусім зьбілі мяне з панталыку, і я ўжо думаў, што Вы перабраліся ў Бэрлін, дык чакаў на весткі адтуль. Цяпер высьвятляецца, што Вы толькі прыяжджалі туды, а пераезд назусім яшчэ не адбыўся. Можа стацца, што да гэтага часу Вы ўжо пераедзеце, і ліст разьмінецца з Вамі, але ўсё ж пішу на Форст. Добра было б, каб у выпадку пераезду Вы паведамілі мяне наперад, а таксама, каб датавалі лісты для лягчэйшай арыентацыі, дзе Вы. 20-га ў Бэрліне маюць ладзіць акадэмію па Луцкевічу, Караленка прасіў, і мне хочацца прыехаць, але малая надзея — дужа цяжка з гэтым цяпер. Але буду старацца, як мага. Мо і Вы пад’ехалі б, але баюся прапанаваць, бо можа стацца, што мне ня ўдасца вырвацца.
    Справы мае крыху як бы пачынаюць лепшаць. Бацькоў нарэшце прыпісалі, але гэта і ўсё. Кватэры няма і няма надзеі на яе, але з гатэлю ня гоняць іх і не пагоняць — пакой быў завалены рэчамі і нікому не патрэбны, хоць для жыцьця ім зусім выгодны. Бацьку павінны ўзяць на нейкую працу — яму яшчэ няма 66 год. Пагаворваюць, што й мяне могуць змабілізаваць у армію ці ў ваенную прамысловасьць. Але, можа, адверне. Згубленае адно месца бацькоўскага багажу не знаходзіцца, і
    малая надзея, каб калі-небудзь знайшлося. Бацьком тут вельмі падабаецца, каб адно людзі ветлівыя былі і... каб есьці крыху больш (гэта ж і маё пажаданьне, але што ты зробіш?).
    Як бачыце, вясёлага мала, хоць ужо ня так і сумна. Чытаў ужо ў савецкіх газэтах першыя весткі пра ўзяцьце Менску. Сволачы! — даруйце за рэзкі выраз. I цешацца, і хлусяць да вар’яцтва і так подла. Зь беларусаў тымчасам адгукнуўся адзін Колас (як зазвычай, вельмі подленька). Перадавіца „Правды“ піша: „Немцы перенменовалн Белоруссйю в Мйнско-Барановйчскйй округ, а белорусов — в белорутйнов" (гэта Weissruthenen так зразумелі). Аб гэтым напісаў ужо артыкулец, мо будзеце чытаць у „РаніцьГ. Пішуць, што ў Менску зьнішчаныя ўсе камяніцы, і захаваліся толькі часткава Дом ураду і Дом Чырвонай арміі. Аяк пішуць пра леташні выбух у тэатры: „ВМйнском городском театре немцы органйзовалй торжество, шумно трубя о нем no всему городу. В театр прйшлй гйтлеровскйе головорезы, офйцеры-эсэсовцы, палачй й йх нйчтожные прйхвостнй. Партйзаны посетйлй театр несколько раньше, u в самый разгар фашйстского торжества взлетело на воздух более 30 негодяев й еіце более юо было ранено“. Дык ведаеце цяпер, як гэта было? Значыцца, Ваш сын — у ліку „негодяев", „головорезов", „эсэсовцев", „палачей“. Калі я чытаў гэта, ува мне закіпела страшэнная злосьць. Тым гарчэй, што бясьсільная. Але каб, здаецца, сустрэў калі гэнага „негодяя“-аўтара (подпіс — Мікола Садковіч, „перевод с белорусского“, здаецца мне, ці не Матусэвіч) — ён бы ў мяне напэўна „взлетел на воздух“! А вось вершыкі (цытаты, невядома, з чаго):
    Пясок нам лажыўся пад ногі,
    Вятры завывалі, гулі, Да Мінска усе нас дарогі 3 Усхода на Захад вялі. Час блізак святой перамогі, Шчасьлівы, таварышы, пуць! Праходзяць за Мінскам дарогі, Дарогі на Захад ідуць
    Ах, каб гэта калі можна было ізноў чытануць ім „Шчасьлівы, таварышы, пуць“ — не на Захад, а на Усход, у свае бярлогі. Вунь Комар піша, што бачыў нейкага знаёмага з Цывільфэрвальтунгу45 зь Менску, і той
    45 Ziwilverwaltnng (ням.) — цывільная адміністрацыя.
    казаў, што ў кастрычніку зноў будзем у Менску. Пэўна ж, гэта не аўтарытэтна і навет зусім дурніца, але каб жа!
    Зь іншых іхных навінаў — на месца Прыляжаева выступіў з такой самай чаўпнёй ягоны сябра акадэмік Нікольскі46 і „доказывает в том же духе“ (мусіць, памрэ хутка таксама). Зь небеларускіх навінаў цікава пра V-і147. Перш нейкія іхныя „вялікія спэцыялістыя'* высьмейвалі ў спэцыяльным артыкуле, што гэта — дурніна проста. Такія ж весткі давалі і з ангельскіх газэтаў. А цяпер інакш пяюць. Найграюць, што „нягуманна", „барбарска". А з ангельскіх газэтаў падаюць: чытачы аднае Газэты закідаюць яе лістамі. Адзін піша: „Трэба змусіць немцаў перажыць тыя жудасьці, якія перажываем мы ад іхнага V-і.Дзеля гэтага трэба сыстэматычна і плянава зьнішчаць усе шшыя гарады, дзе жыхарства больш за 5000. Нашая афіяцыя ў стане рабіць гэта“. I хоць прыкра ад сьведамасьці, што яны запраўды ў стане і могуць пачаць рабіць гэта, але й нейкае задаволеньне: аказваецца, што V-і — зусім ня нешта сабачае, як спачатку яны ўдавалі. 3 надзеяй і нецярплівасьцю чакаю на V-2, V-3 — толькі на іх і надзея, мо як павернуць увесь ход. Бо павярнуць яго можа толькі цуд, а такім цудам можа быць толькі нейкая магутная новая зброя. Праўда, для бальшавікоў дык можа паўтарыцца нешта падобнае да калішняга „Цуду над Віслай“, і Варшава абярнуцца ў тое, чым быў для іх ворагаў Сталінград (сытуацыя зусім падобная). Адным словам, мо яшчэ як і „загляне сонца“...
    Ну, бэрлінскія навіны Вы, пэўна, лепш за мяне ведаеце. Ці чытаеце „Раніцу“? Ці чыталі маю рэцэнзію на „Сягоньня“ і як яна Вам? Ці чыталі „Нявольніка Дагамэі" (праўда, яшчэ толькі пачатак). Усё зьбіраюся ўзяцца за „Каханы горад“, ахвота, між іншага, і Кіпелю насыпаць на хвост, але хіба вазьмуся тады, як „Нявольнік" скончыцца. На варштаце — артыкулец пра Труса (29-га — 25 год ад сьмерці), будзе працягнена і маленькая нітачка да нашых „маладых эпігонаў“. У „Работніку", які мае выходзіць на 6 бал., маю друкаваць артыкулы пра вершаскладаньне, каб пасьля зь іх выйшаў падручнік. 3 Караленйам ужо даўно абга-
    146 Мікалай Нікольскі (1877—1959), беларускі гісторык, дасьледнік гісторыі рэлігіі. Падчас вайны заставаўся ў акупаваным Менску, быў зьвязаны з савецкімі партызанамі, у 1943 г. выведзены ў партызанскую зону.
    147 Размова пра Фау-1 — самалёт-снарад (крылатая ракета), што быў на ўзбраеньні арміі Нямеччыны ў канцы Другой сусьветнай вайны. Назва паходзіць ад ням. Vergeltungswaffe (зброя адпомсты). Уперіпыню ўжытыя 13 чэрвеня 1944 г. для авіяўдараў па Лёндане.
    ворана, першы артыкул ужо паслаў (ён некалі меўся быць у дадатку да „Бел. ГазэтьГ — „Жыве Беларусь“, памятаеце, можа). Ахвота брацца і за гісторыю літаратуры, і, мусіць, пачну з артыкулу пра 135-годзьдзе беларускай літаратуры ў сувязі з Баршчэўскім. Ато значыць — малапісьменныя ў літаратуры вакачы перапісваюць і апісваюць і самарэклямуюцца із сваймі „навуковымі працамі", а я ўсё ніяк не магу дайсьці, каб вылажыць тое, над чым думаю ўсё сваё сьведамае жыцьцё. Вось гэткія мае цяпер пляны й працы.
    „Жоўтую восень“ узяў у Найдзюка, забыўся Вам напісаць аб гэтым (экзэмпляр на машынцы). Каб гэта перапісаць хоць бы на машынцы ,,Пад сінім небам“ч8.
    Атрымаў цікавы ліст ад Саўчука. Піша пра Грынблата149, што застаўся, і апошнімі днямі навет наглець пачаў. А гэтаму гаду яшчэ і „ордэн" начапілі. Я ўжо напісаў Саўчуку, што, будучы на ягоным месцы, устрэліў бы гада. Але ёсьць надзея, што мо бальшавікі выправяць чужую памылку й павесяць (адна ўцеха, што мы ў вацэнцы гэтага прахвоста й жыдзюгі ня мыляліся, і што больш ужо зь ім ня будзем мець дачыненьня. Шкода, што зь ягоным „покровйтелем" Панінам так ня сталася — сядзіць у Кёнігсбэргу). Праехала праз Кёнігсбэрг Вержбаловіч з дачкой150, шукаючы іншых тэатральных. Глебчыха... зьбіраецца выходзіць замуж, і гэта паважна (цікава толькі, за каго — Саўчук ня піша — і ці не палітычны гэта які фокус). Касяк151 паехаў у Прагу і хоча назад у Кёнігсбэрг, але там так радыя, што яго пазбыліся, што і ня думаюць назад прасіць ці прыймаць навет.
    А „найпрыямнейшую“ мне навіну напісаў Саўчук пра дзяўчынку. Перад самым ад’ездам яна прыходзіла і пыталася, як ён раіць — ехаць ці не. I ён параіў... застацца. „Яна прымружыла вока. „Вы так думаеце?“ — і памаўчаўшы дадала: „Я так і зраблю“, — і адыйшла паволі з сваёй скрынкаю“, — піша Саўчук. I мяне грызе, што яна магла прыняць Саўчукову параду, як маю — бо праз Саўчука атрымлівала заўсёды і
    148 „Пад сінім небам” — першы зборнік твораў Натальлі Арсеньневай, выйшаў у Вільні ў 1927 г.
    149 Маецца на ўвазе беларускі савецкі гісторык Майсей Грынблат (1905— 1983)-
    150 Адамовіч памыляецца, артыстка менскага тэатру Барбара Вержбаловіч (1901—1967) ехала не з дачкой, а з пляменьніцай — Галінай Ганчарэнкай (Руднік), якой яна апекавалася пасьля арышту маці Галіны ў 1937 г.