• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    Дальбог, без самахвальства ці „самомненіія“: сярод нашых людзей я ня бачу нікога, хто мог бы быць мне паважным супраціўнікам у пытаннях літаратуры ці беларушчыны наагул. Можа хіба крышку — Тумаш, але мы зь ім стаімо на аднолькавых пазыцыях і аб супраціўніцтве ня можа быць і мовы — у васноўных пытаньнях прынамся. Усе ж іншыя — такая,легочь“, кажучы па-расейску, што проста насьмех. Ізноў успомню калішнія ўзвышэнскія часы. У нас і тады ня было паважных супраціўнікаў. „Маладнякоўцы“, пазьнейшыя „белапаўцы“ „перамагалі“ нас адміністрацыйнай сілаю, ЦК, нарэшце НКВД, а не ў баі чэсным і адкрытым. У тым баі і я, пры тэй сваёй нармальнай вазе лёгка даваў зь імі рады. Але ўсё ж сярод іх былі людзі, зь якімі цяжэй было даць рады, як з кім-небудзь зь цяперашніх Глыбінных, Ільляшэвічаў, Станкевічаў, Калубовічаў, Тамашчыкаў et tutti quanti (скажам, такі Гародня, або навет М. Аляхновіч, Шарахоўскі, навет Бэндэ — папярэднік і „благаславіцель“ Айзіка Кучара. Дальбог, навет Айзік Кучар — і той перад імі „атлет цяжкое вагі“, мо таму якому-небудзь беднаму Салаўю ягоныя радыё-перадачы здаюцца „добрымі й моцнымі", як Вы пішаце).
    Вось яшчэ адзін прыклад — паважаны сп. рэдактар Ст. Станкевіч. Доктар літаратуры. Прызнаюся, я меў пэўны час пашану да гэтага тытулу. Дужа шкадую, што не пасьпеў прачытаць ягонае доктарскае дысэртацыі — купіў быў у Вільні й яна на мяне справіла ўражаньне сваёй таўшчынёю. Але ў мяне да тытулу „доктара літаратуры" было навет поўнае „благоговенйе“. Я ведаў і знаў аднаго толькі прафэсара, калішняга прафэсара Варшаўскага ўнівэрсытэту яшчэ царскіх часоў Замоціна (аб ім крыху маглі чуць). Праўда, мы стаялі зь ім на розных мэтадалягічных пазыцыях, ягоны мэтад здаваўся нам ужо запрымітыўным. Але мы добра ведалі, што для свайго часу, для таго часу, калі Замоцін стаўся доктарам літаратуры, ягоны мэтад быў найперадавейшым у навуцы. I, ува ўсялякім разе, гэта быў мэтад, і гэтым мэтадам прафэсар валодаў бліскуча. А эрудыцыя! А стыль! Здавалася б, гэткім павінен быў бы быць доктар літаратуры. Аднак і гучнасьць тытулу, і таўшчыня дысэртацыі аказаліся гэткімі зманнымі. Калі я пачуў выступленьне гэтага „доктара" з поваду таго вершу Аратага (?) — дык ані ўседзець ня мог. I гэта „доктар“! Дык ён жа ў вапошнія „фэльчары", санітары навет ня варты із сваймі паняцьцямі аб літаратуры, із сваім „мэтадам“ без усялякага мэтаду, із эрудыцыяй і з усім-усякім.
    I тая самая боязь, і тая самая дробнасьць натуры. Калі Караленка перадаў яму мае матар’ялы, прысланыя для друку ў „Раніцу“, ён, навет ня чытаўшы іх, аўтарытэтна-дакторска заявіў: ,Дрэнь“. Калі ж я ў лістох даўяму аналіз ягонага „мэтаду“ ў справе вершаў Аратага і папрасіў расшыфраваць канкрэтна ягоную ацэнку маіх матар’ялаў, ён мне напісаў ліст, поўны камплімэнтамі. Яму заўсёды ўсё маё так падабаецца, ён так высока цэніць і г. д. і г. д. Вось бяда толькі з гэтым ,Арсеньнева страшыць“, але ён усё ж гэраічна і мужна друкуе. Другое зноў застарэла. Трэйцяе задаўгое. Чацьвертае — паводля расейскае прыказкі „Когда другая дочь родйтся — я буду Вас йметь ввйду“. Пятае — запраўды, недалёкае ад азначэньня „дрэнь“ — і надрукаваў, і навет, няма ведама навошта — аддаў перакладаць у нямецкую мову. Аб шостым — маўчок, і г. д., і г. д.
    Навошта гэтая ўся камэдыя? „Страха радй йудейска?" Чаго тут баяцца доктару — нейкага навет і ня „фэльчара", і наагул „нікога“,„годного, но необученного“, заўтра — „евентуельне" — простага дабрачыннага работніка?
    Ну, ужо досыць было б аб гэтым — і так гэтулькі сьпісаў. Але яшчэ не магу кінуць. Ведаеце, у сваёй натуры я чалавек неспакойны. I толькі тады адчуваю, што я жыву, калі неспакойны, калі змагаюся, спрачаю-
    ся, крытыкую. Гэта мая стыхія. I калі бальшавікі пачалі заціскаць свабоду змаганьня, яны зразу ж мяне пасадзілі, і я перастаў жыць. Як прагналі бальшавікоў, я спадзяваўся аджыць. I аджываў. Але тут ізноў зьявіліся Сівіцы зь іхнымі veto на ўсялякую крытыку. Для мяне гэта — veto на жыцьцё. Я ня зношу дэспатызму догмы без магчымасьці крытыкі. Мне здаецца, што толькі змаганьне, крытыка, адмаўленьне рухаюць жыцьцё наперад. Як можна бяз гэтага? У спрэчках нараджаецца ісьціна, добра ведама, дык як можна бяз спрэчак? Між іншага, нядаўна, у Бэрліне, „вйтязь в тйгровой шкуре“ Скураі сказаў мне „камплімэнт“, у якім былі ўсялякія пахвалы, пры заключным „але“: „але сварлівьГ. Тады я падумаў: змаганьне, крытыка, спрэчка мешчаніну заўсёды выдаюцца „сваркаю“, калатнечаю. Я цяпер думаю — мо ён і мае рацыю: змаганьне з драбязой, „легочью" лёгка абарачаецца ў сварку. Дык і магчыма, што мая асноўная асаблівасьць ня толькі ў ваччу мяшчанаў тыпу Скурата, але й аб’ектыўна выраджаецца ў сварлівасьць: „с кем поведешься — от того й наберешься".
    Але калі мяне лаюць — дальбог, люблю. Люблю і тады, калі гавораць проста ў вочы, „нелйцепрйятно", аб’ектыўна. Ня зношу, як хваляць, „камплімэнтуюць".
    Успамінаючы, як, бывала, хто-небудзь з нашых маладзейшых узвышэнцаў — Глебка, ці Лужанін, Дарожны, Кляшторны — прыходзіў і здаволены апавядаў, як яго пахваліў які-небудзь член ЦК ці іншы „вельможа". У такім выпадку Дубоўка насьцярожваўся: „Прызнайся, што зблытаў?" I так мы прывыклі, што калі хваляць — дрэнь, нешта зрабіў ня так, як трэба на дабро справы, а на дабро ворагаў. Калі ж ганяць, лаюць — значыцца, добра дапёк. Вось чаму я вельмі здаволены, што Айзік Кучар лае Вас і іншых. Значыцца — малайцы ўсе, навет Дудзіцкі! Каб хвалілі — было б дрэнь, значыцца, на іхны млын ваду лілі. Каб маўчалі — небясьпечна няпэўнасьцю, — бо гэта можа быць як перад ганеньнем, так і перад пахвалой, або, найгорш — мера дробнасьці (такое дробнае, што й гаварыць ня варта).
    Цікава толькі, ці Салавей паважна кажа пра „добрую й моцную“ перадачу? Можа і на яго „таварышы" пачынаюць уражаньне рабіць, і ён пачынае „перестрайваться“?
    Салаўёў зборнік няроўны156. Побач із добрымі рэчамі ёсьць і слабое перайманьне. Наагул, ён яшчэ цалкам у вучнёўстве, але ягоная ўпорыстасьць у вучэньні пры пэўных (хоць, здаецца, ня бліскучых) здольнась-
    156 Размова пра зборнік Алеся Салаўя „Мае песьні" (Рыга, 1944).
    цях гавораць за тое, што зь яго можа быць толк. Я меўся пісаць рэцэнзію, але Ільляшэвіч забег і ціснуў сваю „стряпню", надзіва павярхоўную (таксама было і з Трусом: мой артыкул для „Раніцы“ не пайшоў, бо Ільляшэвіч забег, пайшла толькі папулярная зацемка ў „Работніку"157. Пры ўсёй сваёй самакрытычнасьці, дальбог, не магу параўнаць навет Ільляшэвічаву мазьню з сваім, таксама абеглым, газэтным артыкулам, але ўсё ж хоць ізь сякой-такой характарыстыкай творчасьці й месца ў гісторыі літаратуры).
    Караленка пераказваў, што Ільляшэвіч і пра Салаўя казаў, што ягоных вершаў ня любіць, не прызнае і навет не заўсёды разумее. Сяднёў цяпер, здаецца, таксама ў яго не ў вялікай ласцы. Каго ж любіць, прызнае і разумее Ваш „літаратурны Pan і Wladca“, як Вы пішаце? Хіба мо крышку Дудзіцкага — казаў мне апошнім разам, як пісаў пра яго ў „Работнік" (прачытаўусе ягоныя „шпаргалкі“ пра пісьменьнікаўу „Работніку“ і задумаўся: што гэта можа даць простаму работніку? I наагул каму-небудзь? Аў шпаргалцы пра Вас — толькі цытаты з Вашага ж аўтабіяграфічнага артыкулу. Ці не прасьцей было б даць гэты артыкул?), што „ўДудзіцкага ёсьць моцныя рэчы“. А найбольш, відаць, ягоны ўзор паэта — беластоцкі нейкі „Малы Шэршань“158. Памер мае рэцэнзіі на Ваш зборнік не дазволіў мне вы[...]ніць яго, як я хацеў. Калі-небудзь прывязу Вам паказаць, ато й самі зьвярнеце ўвагу ў „Новай дарозе“: На адной балоне з рэцэнзіяй Дальнага, відаць, як узор, як трэба пісаць „безь пераўвялічанай вобразнасьці й залішняй мэтафарычнасьці“ — буйным шрыфтам — даўгая кілбаса няпісьменнага, недалужнага вершаплёцтва (няпісьменнага ў самым рэальнейшым сэнсе) — нейкага „Малога Шэршаня".
    Ды, нарэшце, запраўды досыць аб гэтым. Пагаворым цяпер аб Вашых вершах.
    Із прысланых гэтым разам мне найлепш падабаюцца: „Зьвіняць мядзянымі званамі“, „Бязь песьні жураўлінай“ (да яго дык навет і заўваг ня маю ніякіх), „Сустрэча" і ,Асеньні холад“. Гэтыя, па-мойму, най-
    157 Маецца на ўвазе артыкул за подпісам Г. А. „Каб так любілі Беларусь (Да пятнаццатых утодкаў сьмерці Паўлюка Труса)“, апублікаваны ў „Беларускім работніку“ (№36 (198). з верасьня 1944).
    158 Пад псэўданімам Малы Шэршань у беластоцкай „Новай дарозе“ пісаў мясцовы паэт Вацлаў Асіповіч, пазьнейшы аўтар „Нівы“. Падрабязьней пра яго можна знайсьці: Лукша, Міра. На пасадзе паэта // Ніва. №29. 16 ліпеня 2006.
    лепшыя, але ўсе вершы зусім неблагія, як і тым разам, і, бязумоўна, усе да друку. Цяпер — паасобныя дробязі.
    „Зьвініць"... 1) „заменіш ты яшчэ ў дзень". „У дзень“ нядобра, бо можа ўспрымацца, як „удзень'1, г. зн. „днём“. Нядобра і „на дзень“, хоць гэта было б правільней (але можа ўспрымацца, як „на адзін дзень“). Добра было б замяніць нек так, каб разьдзяліць „у“ і „дзень“, як-небудзь „у ясны дзень“, „у новы дзень“, „у сьветлы дзень“ ці як падобна. 2)„пад да чыну“. Слова „пал“ я наагул нек не далюблюю, апрача таго, яно выдаецца запразаічным. I, нарэшце, у вабставінах дадзеных радкоў усё гэта зьліваецца ў нейкую „палдачыну“.
    Яшчэ крыху 1) нек нядобра гучыць (мо толькі для мяне) „у вачко“. Гэта нейкая занадта „карцёжніцкая“, а мо навет і зусім жулікаўская гульня. 2) „спацыруе“ наагул барбарызм (германізм пры дапамозе пальшчыны), хоць замяніць яго на „пахаджае“ — аслабіць („спацыруе" і гучыць, і выражае добра) 3) „зсябраваліся“ трэба пісаць „сьсябраваліся“ паводля ўсялякае граматыкі (навет паводля савецкае — „ссябраваліся“, але не „з“) 4) „сяньня ж“, „толькі ж“, — неяк гэтыя „ж“ бражджаць — як бы й ня пры тых словах яны, што трэба, і як бы залішне іх, ці што 5) „I параім сьмерці мы й загонім у кут бяду“. Здаецца, трэ было б „парадзім", „зарадзім“, бо „параім'1 — па-расейску „посоветуем“, а не „справймся“, як у Вас паводля сэнсу. I другое — здаецца, заміж „мы й“ лепш было б проста „Г. „Мы“ тут, перанесенае ў другі радок, нек шурпаціць, „й“ гэта яшчэ пабольшвае. I наагул, „мы“ — ці ня лішняе. А „Г, як другое, паўторнае — узмоцніць.
    Бацькаўшчыне і)„за студзённым жоравам1' — пэўна ж, жораў ад студні, дык павінна было б быць „за студніным жоравам“. Праўда, націск на „сту“ дасьць некаторы перабой, але гэта дарма. Горш, што ўся канструкцыя крышку цяжкаватая. Але „студзённы“ зусім ня йдзе; ёсьць „сьцюдзёны" ад „сьцюжа“, „студнёвьГ ці „студзенскі" ад „студзень“ і магчымы „студнін“ ад „студні“, хоць, здаецца, таксама ня ўжываецца. 2)„побач — па пяцёх“. Нек аддае прыгнутасьцю для рыфмы. Чаму якраз „па пяцёх“? А можа гэта не канвой, а арыштанты „па пяцёх“? з) „Мой расьпяты ворагам на асіне край“ — цяжка гучыць інвэрсіяй (перанесенасьцю) ,.мой“, і „асіна“ асацыюецца больш із павешаньнем, як із расьпінаньнем. Наагул, хоць у вершы ёсьць паасобныя добрыя вобразы й гучаньні, і думка добрая, і ейнае вырашэньне ў заключных радках — у цэлым ён мне нек не падабаецца. Ня люблю я такога гатунку — трохстопнага харэю, і ўсё выдаецца мне занадта вялым, мляўкім.