Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
За пяць гадоў Абрамчык скончыў два факультэты: у Ўкраінскай Акадэміі эканамічны, а на чэскім Карлавым унівэрсытэце гісторыі й сацыялёгіі.
Ведаючы так зблізка Абрамчыка, яго, мне здаецца, ніяк нельга іначай ахарактарызаваць, як рэвалюцыянэра беларускага вызвольнага руху, зь няўтомнай энэргіяй чалавека, які ўсё сваё жыцьцё пасьвяціў змаганьню за волю беларускага народу. He дарма прэзыдэнт Захарка, ведаючы такзблізка Абрамчыка, перад сваёй сьмерцю нікому іншаму нехацеў перадаць сваіх паўнамоцтваў, якМ. Абрамчыку'°.
10 Дадатковыя біяграфічныя зьвесткі: Каранеўскі, Язэп. На службе нацыянальна-вызвольнай ідэі // Бацькаўшчына. №36—37(115—116). 7—14 верасьня 1952; Пяцьдзясят год ахвярнага жыцьця // Беларус. №ю (16). 6 верасьня 1952.
Лісты
№1. Міколу Абрамчыку ў Амэрыцы пра некаторых эміграцыйных дзеячаў у Злучаных Штатах і Канадзе
Лювэн, 18 травеня 1953
Дарагі Спадар Прэзыдэнт!
Урэшце магу напісаць Вам колькі слоў аб справах у Таронта й Манрэалі.
Вось жа ў Таронта, як і ўсюды зрэштай, нецярпліва чакаюць на Ваш прыезд. Затрымаўся я быў у сп. Грышкевіча [Вінцэнта ЖукГрышкевіча], зь якім і правёў балыйыню часу ў гутарках ды дыскусіях. У першую чаргу гаварыў зь ім адносна ягонага пераезду ў Эўропу1', накрэсьліўшы яму нашае сучаснае становішча. Ён ня мае нічога асаблівага супраць гэткага кроку, але... I вось тут пачыналіся гэтыя „але“, абякіхВы калісьцімне казалі: „А якія ўмовы ды якія гваранцыі? Я ўжо ў гадох. Ненармальнае жыцьцё. Дыета. Старасьць“ і г. д., іт. п. Аднак найбольшае „але“ я бачу ў ягоным сур’ёзным намеры адносна Раісы Ж. [Жукоўскай] ды сямейнага жыцьця, аб чым ён мне сам даволі абшырна расказваў. Яна мае яшчэ год студыяў і, якВы самі ведаеце, матар’яльна маецца даволі цяжка. Выяжджаць цяперу Эўропу — гэта значыць адмовіцца ад гэтых плянаў, на якія, бязумоўна, сп. Ж.-Гр. мае поўнае права, хоць і сам яшчэ ня можа нічога канкрэтнага сказаць, як пойдуць ягоныя асабістыя справы. Адсюль і йдуць, часткава прынамся, гэныя „але“ адносна ягонага эвэнтуальнага пераезду. Аб усім гэтым ён хацеў бы пагутарыць з Вамі асабіста.
Цікава выглядае справа з залажэньнем у Таронта прыходу Бел. Аўтак. Правасл. Царквы. Беларускі актыў у Таронта дабіваецца высьвячэньня ў сьвятары цераз Укр. Аўтак. Правасл. Царкву сп. Мацукевіча, якому засталося яшчэ год навукі. Зарганізаваньне свайго прыходу дапамагло б змаганьню зь „мігаёўшчынай"'2. Бяда, аднак, у тым, што арх. Іларыён і дэкан духоўнае сэмінарыі, дзе вучыцца сп. Мацукевіч, супраціўляюцца зь невядомых прычынаў гэткаму высьвячэнь-
11 У Мюнхэн на становішча кіраўніка Беларускае сэкцыі радыё „Вызваленьне".
12 Сьвятар Міхась Мігай (?—1978) заснаваў у 1950 г. у Таронта беларускую парафію сьв. Эўфрасіньні Полацкай у юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха й не згаджаўся на прапановы часткі парафіянаў перайсьці ў юрысдыкцыю БАПЦ. — Рэд.
ню (сваіх студэнтаў яны, аднак, высьвечваюць, хоць яны таксама маюць незакончаныя студыі). Калі ўзяць на ўвагу, што гэтая ж Укр. Аўтак. Правасл. Царква ў Канадзе падтрымоўвае а. Мігая, даючы яму сваё памешканьне, дык тады cnpaea набірае характару сьведамае варожае акцыіўкраінцаў, з чым, безумоўна, і трэба будзе змагацца пасьля выясьненьня некаторых пытаньняў.
Быў таксама пару дзён у Манрэалі. Затрымоўваўся ў сп. Чопчыца, якому перадаў Ваш ліст і просьбу аб удакладненьні нараканьняў на байкот.
Чопчыц [Паеал] — гэта надта ахвярны й працавіты хлапец. Аднак у нашых палітычных спраеах ён вельмі слаба арыентуецца й імі зусім не цікавіцца. Ен заяўляе сябе сымпатыкам БНР-аўцаў, але каб весьці культурна-асьветную працу, ён мусіць лічыцца з існуючым станам рэчаў ды трымацца нэўтральнага грунту ў палітычным дачыненьні. Уеажаю, што ён мае поўную слушнасьць.
Найбольш гаваркія на тэмы нашых грамадзкіх ды палітычных справаў — гэта cn.cn. Ждан і Паўловіч. Апошні ведае Вас асабіста з Парыжу й вельмі прыхільна адзываецца аб Вас, хоць сам, як іЖдан, не БНР-авец. Яны й не БЦР-аўцы, і наагул выразнага становішча не займаюць, бо гэта можа разьбіць і тую культурна-рэпрэзэнтацыйную працу, шторобіцца ў Манрэалі. Аднак, калі б гэтая cnpaea паставілася на парадак дня, і арганізацыя змушана была адкрыта еыяеіць свае пагляды, дык, баюся, cnpaea стане блага, бо адчуваецца гравітацыя ў бок контра-БНР-аўскі. Прычыны: адмоўная ацэна некаторых учынкаў Барыса Р. [Рагулі], прэтэнзіі да ген. Ф. К. [Кушаля], адмоўная рэцэнзія сп. Ж.-Гр. аб канцэрце манрэальцаў у Таронта ды цэлы шэраг слушных і няслушных закідаў.
Чопчыц там — асноўны ініцыятар усяе культурнае дзейнасьці, і ён зусім слушна ня хоча дапусьціць да выразнага займачьня палітычнага станоеішча (пры гэткім складзе людзей), бо гэта можа спараліжаваць зусім канкрэтную і, магчыма, адзіную працу. Пастараюся трымацца зь ім у кантакце. Тое, што ён заве байкотам, гэта проста няхлюйства нашых людзей у адказваньні на лісты, акрамя хіба еыпадку зь Белямуком, які адкрыта адмовіўся ад супрацоўніцтва зь імі. Cnpaea ўтым, што Чопчыц зьеяртаўся з просьбай да Г. Ганчарэнкі, Б. Данілюка, Куліковіча, каб гэтыя прыслалі яму беларускіх п’есаў, песьняў і дэклямацыяў, на што апошнія не адказалі наеет і слоеам. Безумоўна, так ня робіцца зь людзьмі, на якіхмы хочам мець уплыў.
У Канадзе Вас вельмі чакаюць, і калі зможаце пад’ехаць туды, дык гэта падмацуе нашыя пазыцыі. УТаронта змаганьне трэба прадаўжаць далей, толькі, барані Божа, ня гэткае крыклівае, а Манрэаль трэба захаваць пакуль што нэўтральным: там яны робяць добрую работу й няхай прадаўжаюць яе, болепш што-небудзь, чым нічога.
У нас тут пакуль што ўсё добра. Барыс [Рагуля] прыехаў учора зь Нямеччыны. Чакаем з Італіі а. Робэрта. Ен дастаў там ужо пяцігадзінныя (на пачатак) беларускія [радыё]перадачы. Мы з Паўлюком [УрбанамJ13 будзем старацца папасьці ў Італію, бо гэта адзіная магчымасьць напісаць узятую намі тэзу.
Жадаю Вам, дарагі Спадар Прэзыдэнт, усяго найлепшага.
Прывітаньні cn.cn. Русаком, Орсам, Кушалям іўсім маім знаёмым.
3 глыбокай пашанай
Ваш —
Янка Запруднік
№2. Пытаньне рэдагаваньня газэты „Бацькаўшчына“.
Справы сэктару Рады БНР у Заходняй Нямеччыне, Беларускай сэкцыі радыё „Вызваленьне“.
Будучыня выпускнікоў Лювэнскага ўнівэрсытэту
Мюнхэн, 03.09.55
Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт!
Коратка хачу паінфармаваць Вас аб тых зьменах, якія апошнім часам зайшлі ў Мюнхэне, а таксама падзяліцца сваімі ўражаньнямі з майго падарожжа ўЛювэн.
Учора адбылося паседжаньнерэдкалегіі „Б-ны“ў складзе: Cm. Cm. [Станіслаў Станкевіч], Сыч [Пётра]'4, Марговіч [Алесь]'5, Цьвірка [Уладзімер]'6 і я. На парадку дня стаяла кардынальнае пытаньне аб
13 ПаўлаУрбан (нар. 27.03.1924)7той час вучыўся на гістарычным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту.
14 Пётра Сыч (1912—1964) утой час быў працаўніком Беларускай сэкцыі радыё „Вызваленьне".
15 Аляксандар Марговіч (1927—1967) тады скончыў сацыялягічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту.
16 Уладзімер Цьвірка (1928—1992) тады скончыў сацыялягічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту.
далейшым рэдагаваньні газэты. Як Вам ведама, апошнія пяць нумароў газэты д-р Станкевіч не рэдагаваў — рабілі за яго часткова хлопцы, а часткова я сам. Становішча д-ра Cm. да далейшагарэдагаваньня, часткова Вам хіба ведамае, было такое, што ён хацеў адмовіцца ад гэтага, матывуючы гэта важнасьцяй працы ў Інстытуце [вывучэньня CCCP], недахопам часу, патрэбай працаваць навукова, дасюлешняй некампэтэнтнасьцяй у справах фінансавых газэты і іншымі аргумэнтамі. 3 выслухоўваньня некаторых гэтых аргумэнтаў і пачалося ўчорашняе паседжаньне. Усемы, пэўна ж, настойвалі на д-ра Cm., каб ён і надалей заставаўся адказным рэдактарам „Б-ны“ і ў рэшце рэшт дабіліся ягонае згоды, абяцаючы яму больш салідныя адносіны йіто да ўдзелу нас саміх у газэце. Словам, справа з газэтай цяпер устабілізована, і я думаю, што камплікацыяў у далейшым ніякіх ня будзе.
Будучы ў Лювэне, я гутарыў з а. Робэртам адносна Урбана, імы згадзіліся наягоны прыезд у Мюнхэн. Учора на паседжаньнірэдкалегіі асобай Урбана мы апэравалі ў сваіх далейшых плянах што да газэты, прадбачваючы затрудненьне [працу] Урбана ў газэце, а паўдня — у Інстытуце [вывучэньня СССР].
На радыястанцыі пакуль што ўсё йдзе добра, калі ня лічыць некаторых зьмен у „генэральнай лініі“, якія даволі выразна заўважваюцца пасьляЖэнэвы. Зьмены гэтыя далёка не на нашую карысьць, ад іх церпяць некаторыя зусім беззаганныя й добрыя скрыпты, гэта ўносіць у агульную атмасфэру крыху нэрвознасьці й канстэрнацыі, але гэта ўжо пытаньне агульнага фронту „нацыяналаў". Стараемся ўладзіць на радыё Цімафейчыка17. Адносна справы Сенькоўскага'8, спадзяюся, пісаў Вам д-р Жук [Жук-Грышкевіч], аб чым я нядаўна гутарыў зь ім.
Пару дзён таму мы даведаліся, што паралельна з „За возврашчэніе на родзіну" выходзіць таксама ад некаторага часу „За вяртаньне на радзіму“ на беларускай мове. Выйшла ўжо восем нумароў, тры першыя зь якіхмы маем, і ў наступным нумары „Б-ны“будзе пісацца аб гэтым. Цікава, што на ўкраінскай мове такое газэты яшчэ ня відаць.
17 Тодар Цімафейчык (1924—?) тады скончыў сацыялягічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту.
18 Юрка Сянькоўскі (1926—1995) тады скончыў эканамічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту.
На мінулым месяцы адбылося паседжаньне Сэктару [Рады БНР]. Абмяркоўвалі справу складак, згадзіліся на сплату ўсіх залегласьцяў, і сп. Вініцкі[Аляксандар], выбраны скрабнікам, узяўся ўжо за працу. Наагул, дамовіліся на рэгулярныя паседжаньні Сэктару раз у месяц.
УЛювэне трэба будзе часьцей цікавіцца нашай студэнцкай групай, бо там заўважаецца крыху самапасу ў самых настроях групы. Асабліва, на маю думку, трэба зьвярнуць увагу на тое, каб студэнты, якія канчаюць студыі, рацыянальна выкарыстоўваліся ў нашым нацыянальным жыцьці. Я баюся, што там пануе тэндэнцыя шукаць працы пасьля заканчэньня, кіруючыся выключна мамэнтам асабістым і пакідаючы ў цяні нашы патрэбы грамадзка-палітычныя. Прыкладам, мы ня можам дазваляць, каб нашыя студэнты пасьля заканчэньня ехалі ў нейкае Конга ці Інданэзію, а такая небясьпека, на жаль, існуе. Я вось цяпер, будучы ў Лювэне, гутарыў з а. Робэртам на тэму Галоўкі (аграном)19, які кончыў свой факультэт і цяпер стаіць перад праблемай „дзе дзецца“.Яму прапануюцьКонга. Але каб паехаць у Конга, трэба канчаць яшчэ год студыяў, так званыя „колёньяль“. Пэр [а. Робэрт], ясна, згаджаецца, каб Галоўка рабіў гэтае „колёньяль“. Але я Пэру сказаў, штомы ня можам дапускаць і думкі аб пасыланьні студэнтаў у Конга. I што на гэта трэба ўплываць. Іўрэшце, ня трэба студэнтам даваць зразумець, што за іхнае ўладжаньне нехта мае быць адказны, але трэба ім цьвердзіць увесь час, што працу свабодна можна знайсьці ў Эўропе, дзеяны змогуць і пражыць самі і прынесьці нейкую карысьць беларускай нацыянальнай працы. Гутарыў я на гэтую тэму і з а. Аўгенам [Смаршчком], і зь некаторымі хлапцамі. У гэтым кірунку трэба стала дзеяць, трэба падтрымоўваць надзею, што можна тут знайсьці добрую працу і адначасна весьці стараньні, каб гэткія працы знаходзіць. Урэшце, ужо лепш Амэрыка, чымсяАфрыка ціАзія. Калі бя змог з Вамі пабачыцца перад тым, як Вы будзеце ў Лювэне, я вельмі хацеў бы пагутарыць з Вамі на гэтую тэму.