• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    Нядаўна, між іншага, быў у насАляксандар Крук (прыехаў спэцыяльна наведаць беларусаў у Мюнхэне), старшы сяржант, які ў травені сёлета ўцёку ЗаходніБэрлін. Аб ім пісалася ў„Б-не“[„Бацькаўшчыне“] 22 ліпеня, і будзе напісана яшчэ ў гэтым нумары, што сяньня ломіцца [вярстаецца]. Ён моўна поўнасьцяй зрусыфікаваны, аднак пачуцьцёва — гэта беларус, які перш за ўсё хварэе за свой край. 3 гэтым хлапцом у своіі час „Голас Амэрыкі“ зрабіў даўгое інтэрв’ю, на аснове якога мы тут зрабілі скрыпт і яго зьмясьцілі таксама ў газэце (22ліпеня). Вось характэрная рэфлексія гэтага хлапца, калі ён прачытаў у „Б-не“ частачку сваіх слоў, але перакладзеных ужо па-беларуску: „Якяно добра гучыць па-беларуску!“Адносна таго надрукаванага інтэрв’ю, штоён даў „Голасу Амэрыкі“, Крук заўважыў: „Выгля-
    дае неяк, што гаварыў адно, а тут штосьці ня тое... Hi то я з-за Уралу ці зь Сібіры". Крук выказаў жаданьне гаварыць праз радыё да беларусаў. „Яны мяне могуць зразумець, — сказаў ён, — а што я скажу расейцам?.."
    Неўзабаве празь Нью-Ерк будзе праяжджаць сп. Дудзіцкі (на жаль, толькі празь лётнішча), дык ён пагутарыць шырэй аб гэтым.
    У нас тут усё добра. Сыч вярнуўся ўчора з адпачынку. Гасьціць у Мюнхэне Бакуновіч28 зь Лювэну. з-га лістапада я паеду, відаць, у Бэльгію на Пэрава сьвяткаваньне. Ён мяне забавязаў прыехаць.
    Як выглядае, „За вяртаньне на Радзіму" ўжо ня будзе ў сваім зьмесьце дакладнай копіяй „За возврашчэніе на Родзіну“, а газэтай дыфэрэнцыяванай. Гэта яшчэ адзін аргумэнт, што да беларусаў бальшавікі шукаюць доступу іншымі шляхамі, чымся да расейцаў, прыкладам. Яго таксама можна выкарыстаць у „фармоскім“ пытаньні. [...]
    Быў нядаўна ў „Ост-Ойропа Інстытут“ (праф. Кох). Распытваўсяўяго абмагчымасьцяхрабленьня тут, у Мюнхэне, дактарату. Ён падтрымоўвае такія намеры. Папрабую нагаварыць іншых, бо зь Лювэнам цяжка што-небудзь рэалізаваць у гэтым кірунку. Між іншага, Кох запрапанаваў сам мне тэму для тэзы: абгрунтоўваньне незалежнасьці Беларусі ў гістарыяграфіі апошніх дзесяцігодзьдзяў. На жаль, у мяне цяпер не разьвязаная праблема выезду ў ЗША. Спадзяюся, што фармальнасьці да канца гэтага году закончацца. Япытаўся тут аб магчымасьцях павароту назад у Мюнхэн на працу. Адказу яшчэ не атрымаў, а хацелася б ведаць, бо з гэтым зьвязаны асабістыя пляны (хоць сабе й гэны дактарат). Пагляджу, калі ня будзе іншага выхаду, дык паеду адразу ж, калі толькі будзе магчымасьць, а там будзем бачыць.
    Выказаныя вышэй думкі адносна Фармозы супадаюць з думкамі ўсяе нашае сэкцыі.
    Зычу ўсяго найлепшага!
    3 глыбокай пашанай
    Янка 3.
    і8 Уладзімер Бакуновіч (1926—1992) у той час быў студэнтам эканамічнага фа-
    культэту Лювэнскага ўнівэрсытэту.
    №9. Міколу Абрамчыку ў ЗША:
    кніга пра камуністычную экснансію ў Эўропе; нямецкі даведнік пра культурных дзеячаўУсходняй Эўропы;
    справа выезду Запрудніка ў Амэрыку
    Мюнхэн, 11.10.56
    Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт!
    Сёньня быў на паседжаньні аддзелу навін. Між іншага, даведаўся там, што Дзяржаўны Дэпартамант ЗША рыхтуе публікацыю аб камуністычнай экспансіі ў Эўропе (другая частка; першая — абАзіі й Афрыцы). Мне не ўдалося даведацца, калі гэтая кніжка зьявіцца ў продажы, але аб гэтым магчыма там, у Нью-Ерку, хто-небудзь што-небудзь ведае. Пэўна ж, калі не запозна, дык варта было б папрабаваць скантактавацца з аўтарамі гэтае кнігі, што можна зрабіць толькі будучы там, у ЗША.
    У нас тут усё добра. Усе жывы й здаровы. Барбара Іванаўна [Вержбаловіч]"4 з Галінай [Ганчарэнкай]30 зьбіраюцца на гэтым „вікэндзе“ наведаць Парыж (едуць аўтобусам !УАмэрыканскага Экспрэсу“). Будуць таксама ў Вашае спадарыні. Калі ня ведаеце яшчэ, дык Наўмовіч3' ажаніўся зь нейкай Жармэнай Лёт.
    Тут пры Мюнхэнскім унівэрсытэце рыхтуецца да выданьня даведнік (біяграфічны) аб культуртрэгерах Усходняе Эўропы. Зьвярнуліся да нас па матэрыялы. На беларускі разьдзел адпушчана каля 25 бачынак у кніжцы (уся кніга дзесьці каля 400 бач.). Даводзіцца скакаць вышэй пупа, бо нагрузка і так вялікая. Пры гэтым ствараецца й нейкі дзіўны парадокс: дамагаемся як найбольшае колькасьці бачынак на беларускіразьдзел і адначасна скрабем патыліцу, як бы хоць мінімум запоўніць. Ну што ж, і гэта выцягнем.
    Умяне з выездам пакуль што нічога канкрэтнага ня чуваць. Аднак ня выключана, што ўсё можа зваліцца, як сьнег на голаў. Сваё
    29 Барбара Вержбаловіч (1901—1967), сыіявачка, былая актрыса, працавала машыністкай у Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне“. Цётка Галіны Ганчарэнкі.
    30 Галіна Ганчарэнка (пазьней — Руднік) (нар. 1930), пляменьніца Барбары Вержбаловіч, таксама працавала на радыё „Вызваленьне/Свабода" ў Мюнхэне.
    31 Маецца на ўвазе Міхась Наўмовіч (1922—2004), беларускі грамадзкі й культурны дзеяч у Парыжы.
    23б
    туташняе начальства я паведаміў аб цэлай справе і заявіў ім, што пры патрэбе мог бы вярнуцца на пару гадоў назад на працу. Яны маўчаць. Я думаю, што пры першай жа магчымасыр выезду трэба будзе скарыстаць зь яе, а там буду бачыць.
    На гэтым скончу. Перадайце, калі ласка, мае найшчырэйшыя вітаньні спадарству Кушалям, Тулейкам і ўсім знаёмым.
    3 глыбокай пашанай да Вас
    Ваш Янка Запруднік
    №ю. Міколу АбрамчыкуўЗША: юбілей а. Робэрта;
    пра беларусаў Польшчы; абмежаваныя магчымасьці асьвятленьня ў перадачах радыё „Вызваленьне“ Вугорскага паўстаньня
    Мюнхэн, 31.10.56
    Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт!
    Учора цэлы дзень з жонкай і дзіцём прабыў у амэрыканскім кансуляце. Справа йдзе зусім добра. У гэтую пятніцу муійу ехаць у Бэльгію, каб прадоўжыць дакуманты і тады атрымаць візу. Гэта для мяне якраз вельмі добра, бо я там заладжу за раз некалькі справаў. 3-га лістапада пэр Робэрт сьвяткуе ў вельмі вузкім коле свае 25-я ўгодкі сьвятарства. Ён мяне яшчэ перад гэтым вельмі прасіў прыехаць на гэтае сьвяткаваньне, і я там рэпрэзэнтавацьму ўсіх нас.
    Артыкул д-ра Т. [Тумаша?] пайшоў ужо ў сьвет.
    Адносна адзначанага Вамімамэнту непалітычнасьці ў насьвятленьні беларускага пытаньня ў Польшчы маецерацыю. Але я ня ведаю дакладна, якое месца і зь якога артыкулу Вы маеце наўвеце. Ня ўсе бо артыкулы майго аўтарства. ,Да пытаньня Беларусаў у ГІольшчы“ (.,Б-на“№40) пісаў Cm. [Станіслаў Станкевіч]. Рэшту — я. Калі Вы маеце наўвеце №уо-ы газэты, дык артыкул там я чытаў ужо ў надрукаваным выглядзе. Між іншага, мамэнт бальшавізацыі беларускага насельніцтва Польшчы даволі выразны; іншая рэч, што гаварыць (друкаваць) аб ім можна па-рознаму.
    Пра Фармозу новага нічога. Плянаваная гутарка па-ўкраінску ў фармоскія праграмы ня была ўключана да гэтага часу — відаць, справа не разьвязаная ў прынцыпе.
    Затое ў нас тут, на „Вызваленьні“, украінская рэдакцыя атрымала ад сяньня паўгадзінныя перадачы, г. зн., што агульны час перадачаў немяняецца (замест паўтараць тры разы тую самую праграму на працягу гадзіны, яны будуць цяпер паўтараць даўжэйшую праграму два разы на працягу тэй жа гадзіны), але гэта выгадней прэстыжова. Як выглядае, гэта звалілася даволі неспадзявана на ўкраінцаў. Хоць, пэўна ж, адносна гэтага павінны былі рабіцца дзесьці адпаведныя захады. Для нас гэта было таксама неспадзеўкай. Дудзіцкі пагаворвае аб нейкім мэмарыяле; будзе, думаю, пісаць Вам аб гэтым. Ну, будзем бачыць.
    (Дапісваю назаўтра.)
    Атмасфэра ў нас тут, у сувязі з апошнімі падзеямі, вельмі напружаная. Праграму мяняем па чатыры разы на дзень. Часамі даводзілася працаваць уначы. Цяпер крыху супакойваецца. Ува ўсім гэтым ёсьць, аднак, адна вельмі няпрыемная рэч. Гэта тое, што ў насьвятляньні ўсіх падзеяў, якія адбываюцца цяпер yea Ўсходняй Эўропе, мы ня можам мець ніякага свайго аблічча. Праграмы нашага радыё складаюцца цяпер выключна з навінаў дня і некаторых фрагмэнтаў выказваньняў заходняе прэсы. А ўва ўсім гэтым столькі ж цікавых для нашага слухача мамэнтаў, аналёгіяў! Вугорская рэвалюцыя — гэта перш за ўсё нацыянальная рэвалюцыя, гэта таксама антырасейская рэвалюцыя. Аб гэтым ведае цэлы вольны сьвет, толькі мы ня можам сказаць нашым слухачом.
    Учора было сказана (але пасьля й адклікана), што камэнтаваць усё гэтаможна, але раней трэба пасылаць на зацьверджаньне ў НьюЁрк (значыцца, не давяраюць нават тым дараднікам, якія сядзяць тут). Келі32, быццам, збунтаваўся супраць такое дурноты, але факт застаецца фактам, што мы вельмі зьвязаныя ўва ўсім гэтым. Трэба дзесьцірабіць адпаведныя дэмаршы і дамагацца права на собскае насьветліваньне вугорскіх і польскіх падзеяў. У іншым выпадку, мы трацім перад нашымі слухачамі ўсякае беларускае аблічча ў гэтым напружаным часе.
    Заўтра раненька выяжджаю ў Бэльгію. Вязу Пэру шэраг пісьмовых прывітаньняў. Акрамя гэтага, калі там будзе адпаведны мамэнт, буду яшчэ адмыслова вітаць яго. Хіба не памылюся, калі прывітаю яго й ад Вашага ймя.
    32 Робэрт Келі (Robert F. Kelley), былы дыплямат, намесьнік дырэктара радыё „Вызваленьне” ў Мюнхэне.
    На гэтым пакуль што кончу. Перадайце, каліласка, мае найшчырэйшыя прывітаньні спадарству Кушалям.
    3 глыбокай пашанай
    ВашЯнка 3.
    P.S. Перасылаю да Вашага ведама в. цікавы артыкул з польскае рэжымовае газэты. Магчыма, выкарыстаю яго ў „Б-не“.
    №11. МіколуАбрамчыкуўЗША: юбілей а. Робэрта; сувязь зь беларусамі Беласточчыны; выезд Запрудніка ў Амэрыку
    Мюнхэн, 10.11.56
    Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт!
    У сераду (сёньня сыбота) вярнуўся зь Лювэну. Пэрава сьвяткаваньне прайшло надзвычай памысна.Ад папярэдніх невялічкіх недаразуменьняў не засталося й сьледу. На ўрачыстым абедзе між шматлікіх прамоўцаў нашых было чатырох: а.Аўген [Смаршчок] (прачытаў ліст ад Уладыкі Васіля і сказаў некалькі слоў ад сябе — вельлп прыгожа), я (прывітаў ад Вас і прачытаў тры прывітаньні зь Мюнхэну — „Бел. Зборнік“, „Б-на“ і „Вызваленьне"), Мак33 (ад студэнтаў) іАрэшка34 (ад ,у\кадэмікуса“)35 ■ Рэзюмэ Пэравых слоў падзякі дае сказанае ім жа: „Я самы шчасьлівы чалавек на сьвеце!..“
    Быў я таксама ў монсіньёра Слоскансазь. Ад імя рэдкалегіі [,,Б-ны“] вусна прасіўяго напісаць каляднае пасланьне для беларусаўкаталікоў. Казаў, што др. Станкевіч будзе яму яшчэ пісаць у гэтай справе. Сказаў яму таксама, што ў газэту прысылаюць лісты з запытаньнямі, чаму мы не зьвяртаемся да яго з падобнымі просьбамі, просяць выясьненьня. Аднак нашыя чытачы ня ведаюць, што мыўжо некалькі раз прасілі яго напісаць штосьці для сваіх „авечак“. Сказаў