Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Наш аптымізм базаваўся на аповедзе старшыні Рады БНР пра ягоныя захады, супольна з Барысом Рагулем і а. Робэртам ван Каўэляртам4, здабыць дадатковыя стыпэндыі для беларускае студэнцкае грамады ў Лювэне. Абрамчык, дарэчы, быў першы, хто праклаў сьцежку да кіраўніцтва Лювэнскага ўнівэрсытэту й знайшоў там патрэбную падтрымку5. Калі мы ўжо вучыліся ў Лювэне, ён прыяжджаў туды, выступаў з дакладамі пра свае аб’езды беларускіх асяродкаў ды пра нацыя-
1 Паводле Статуту Рады БІ IP, на чале яе стаяў старшыня. Алеў практыцы ўсе (за выняткам палітычных апанэнтаў) называлі Міколу Абрамчыка прэзыдэнтам.
2 Пра Дванаццатку гл. маю кнігу: Запруднік, Янка. Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью-Ёрк: БІНіМ, 2002. — 510 с.
3 Ліст да Вольгі Харытончык. Захоўваецца ў архіве аўтара.
4 Робэрт ван Каўэлярт дэ Ўільс, манах-бэнэдыктынец, які апекаваўся беларускімі студэнтамі Лювэнскага ўнівэрсытэту ад імя бэльгійскага Камітэту дапамогі беларускім студэнтам. Артыкул пра ягонае жыцьцё гл. у: Беларус. №330. Верасень 1986.
5 Падрабязьней пра гэта гл. у: Запруднік, Янка. Дванаццатка... С. 189—190.
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА УРАД БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ REPUBL1QUE DEMOCRATIQUE BIELORUSSIENNE GOUVERNEMENT DE LA REPUBLIQUE DEMOCRATIQUE BIELORUSSIENNE
№ Гаспода . /Х'А19^2
сеят:р-с*т
Nous, President de la Rada de la Republique DAmocretlque 356lorussienne, certify ops par le present que bions! eur ZAPRUUNIK Jean resident A Louvain (Belgique) est chargA par nous de recpllr la fonction d'egent financier de notre Gouvernement pour la Belgique, France
Пасьведчаньне Янкі Запрудніка, жыхара Лювэну (Бэльгія), упаўнаважанага выконваць абавязкі фінансавага прадстаўніка ўраду БНР на Францыю й Нямеччыну
нальныя й міжнародныя праблемы. Рабіў ён гэта, пэўна ж, з думкай пра будучых грамадзкіх дзеячаў з нашага студэнцкага асяродзьдзя. I вось у 1952 г., два гады да заканчэньня мае ўнівэрсытэцкае навукі, ён даручыў мне функцыю фінансавага прадстаўніка Рады БНР на Францыю й Нямеччыну. 3 таго часу й аж да канца ягонага жыцьця я быў менш-болып у рэгулярным кантакце зь ім, наведваў яго некалькі разоў у ягоным Вільпэнце ля Парыжу. Пасьля майго ад’езду зь Мюнхэну ў ЗША ў сакавіку 1957 г. лучнасьць гэтая набыла лістоўны характар — у дадатак да асабістых размоваў, калі ён наведваўся ў Нью-Ёрк.
Мікола Абрамчык быў ахвочым суразмоўцам. Ён вызначаўся спакойнай цярплівасьцяй у выслухоўваньні інфармацыі й аргумэнтаў, заўсёды быў гатовы дэтальна выкласьці свае думкі й прапановы. Пад усёй вонкавай вытрыманасьцю, аднак, адчуваўся ў ім цьвёрды ідэйны грунт і станоўкасьць у абароне ідэі незалежнасьці Беларусі ды правоў і прэрагатываў Рады БНР.
У палітычнай актыўнасьці паваеннага пэрыяду Абрамчык захаваў шмат са свайго рэвалюцыйнага імпэту гадоў маладосьці, калі ён удзельнічаўу падпольнай працы за Польшчай і„зьмісіямі ад Ц.К. Вызвалень-
ня Заходняй Беларусі быў нелегальна ў праф. Ігнатоўскага [у Менску] аж 29 разоў“в. 3 намерам уплываць беспасярэдне на працэсы ў Беларусі Мікола Абрамчык пераканаў Раду БНР пайсьці на супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня7, у тым ліку з радыё „Вызваленьне / Свабода"8 ды Інстытутам вывучэньня СССР. Супрацоўніцтва гэтае, на якое ён аддаў шмат часу (часта коштам сямейных і бацькоўскіх абавязкаў), не абыходзілася без канфліктаў. У адным моманце дайшло нават да пагрозы зрыву дачыненьняў Рады БНР з радыё „Свабода". Разам з тым, ён рабіў роспачныя намаганьні ўтрымаць беларускія радыёпраграмы з Мадрыду, якія вяліся пры поўнай рэдакцыйнай незалежнасьці.
Інтэнсіўнасьць, зь якою дзейнічаў старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык, прасьвечваецца ў вонкавым аспэкце ягоных лістоў. Пісаліся яны заўсёды ў сьпешцы, без належнай увагі да стылю й правапісных правілаў. Адсюль у іх і некаторыя ягоныя маладачанскія дыялектызмы. Правапісныя і стылістычныя асаблівасьці лістоў у гэтай публікацыі захоўваюцца.
6 Рыдлеўскі, Лявон. 3 жыцьця й дзейнасьці Мікалая Абрамчыка // Бацькаўшчына. №36—37 (115—116). 7—14 верасьня 1952.
7 Першапачатковая назва гэтай арганізацыі пры заснаваньні яе 18 студзеня 1951 г. была „Амэрыканскі камітэт вызваленьня народаў СССР“. У траўні таго ж году, на дамаганьне дзеячаў расейскай эміграцыі, якія не прызнавалі Савецкага Саюзу, назву зьмянілі на „Амэрыканскі камітэт вызваленьня народаў Расеі“, а пазьней, 25 сакавіка 1953 г., у выніку пратэстаў з боку лідэраў нацыянальных суполак, установе далі назву „Амэрыканскі камітэт вызваленьня ад бальшавізму". У1956 г. „ад бальшавізму" адкінулі, у ангельскамоўным скароце атрымаўся Amcomlib {American Committee for Liberation'). Гэтая назва пратрымалася да 1964 г., калі яе ператварылі ў Radio Liberty Committee — Камітэт радыё „Свабода" (гл.: Sosin, Gene. Sparks of Liberty. An Insider’s Memoir of Radio Liberty. University Park, PA: The Pennsylvania State University Press, 1999. P. 2).
8 Назву „Вызваленьне” ў траўні 1959 г. замяніла „Свабода". Да гэтага спрычынілася здушэньне Савецкім Саюзам паўстаньняў у Польшчы й Вугоршчыне ў 1956 г. Амэрыканская палітыка, накіраваная на „вызваленьне", з часам перайшла да палітыкі „свабоды".
Мікола Абрамчык (Біяграфічная даведка)9
МіколаАбрамчык, сын незаможных сялянаў, Сымона й Тацьцяны Абрамчыкаў, нарадзіўся 6 жніўня 1902 г. у вёсцы Сычавічы Радашкаўскае воласьці на Віленшчыне. Дзяды й прадзеды Міколы належалі яшчэ да служылага стпану — інтэлігенцыі, затрымаўшы ў сабе моцна той „літоўскі сэпаратызм“, за які былі потым Абрамчыкі зрэдукаваныя да пралетарска-сялянскага стану.
Прадзед Міколы, Базыль Абрамчык, быў адміністратарам у маёнтку Кальсбэрг пад Радашкавічамі (у магната Сьніткі). Сваім трынаццацём сынам ён даў досыць высокую на той час асьвету — двое зь іхзаймалі пасады лясных аб’ездчыкаў, іншыя былі вышэйшымі паштовымі ўрадоўцамі.
Паўстаньне 1863 г., у якім прымалі той ці іншы ўдзел сыны Базыля, скончылася для Абрамчыкаў вельмі трагічна: адзін з сыноў Базыля быў павешаны, іншыя сасланыя ў Сібір або ў „отдалённые места Россйй“. Дзед жа Міколы, Янка, які яшчэ вучыўся ў духоўнай сэмінарыі, быў зь яе выгнаны й пазбаўлены грамадзянскіх правоў.
ЯнкаАбрамчык пасьля ўладзіўся мельнікам у в. Сычавічы, ажаніўся зь мясцовай сялянкай Тацьцянай Рудзь і, атрымаўшы пасагу восем дзесяцін зямлі, пачаў гаспадарыць. Але зь невядомых прычынаў чамусь у 1890 г.Янка зусёй сям’ёй,разам із бацькаміМіколы, апынуўся ў Сібіры.
Сымон Абрамчык (бацька Міколы), аднак, за пару гадоў павяртае назад у Сычавічы з мэгпай асесьці на пасажнай зямлі сваёй маткі. Царскія ўлады перадалі гэтую справу валасному сходу, які пастанавіў аднагалосна прыняць Сымона Абрамчыка пад „парукі“ ў сваё „обчэства", а сычаўцы талакой памаглі Сымону паставіць хату.
СымонАбрамчыкхутка абжыўся ізаваяваў пашану ў сычаўцаў. Няўпынна потым выбіраецца на розныя пасады свайго „обчэства“ (чатырох сёлаў), як старасты, магазынэра, потым валаснога
’ Цытуецца артыкул Лявона Рыдлеўскага „3 жыцьця й дзейнасьці Мікалая Абрамчыка". Пра Абрамчыка Рыдлеўскі кажа: „Зьвязаны зь ім амаль што неразлучным жыцьцём, пачынаючы з вучыцельскіх курсаў 1920 г., пяць год потым супольных студыяў у Празе, суполыіае затым „падарожжа па сьвеце" ды эміграцыя — Парьж, — і гэтых болый дваццаці год неразлучнага жыцьця з Абрамчыкам дае мне магчымасьць гаварыць аб ім з такім знаньнем ягонага мінулага, як свайго собскага" (Бацькаўшчына. №36—37(115—116). 7—14 верасьня 1952).
судзьдзі, войта, а ў 1917 г. быў выбраны дэпутатам на Першы Усебеларускі Кангрэс.
Будучы малапісьменным, Сымон Абрамчыкзаўсёды моцна адчуваў недахоп асьветы, дзеля чаго ён потым намагаўся з усёй сыы даць як найбольшую адукацыю сваім тром сыном і дачцэ.
У пачатковую школу свае вёскі Мікола пайшоў, каліяму споўнілася сем год. Сярэднюю асьвету здабываў спачатку ў Радашкаўскім чатырохгадовым гарадзкім вучылішчы, а потым у Менску. Увосень 1920 г., маючы падгатоўку за 6 клясаўрэальнай гімназіі, вытрымвае конкурсны экзамен у новаарганізаваны праф. Ігнатоўскім політэхнічны інстытут (на мэханічны аддзел). Рыскімір, адрэзаўшы бацькоў Міколы ад Менску, змусіў яго пакінуць навуку і пераехаць у Сычавічы (Заходняя Беларусь).
Паехаўшы ў Вільню, Мікола паступае на экстраныя настаўніцкія курсы ды перад Калядамі 1920 г. выяжджае на прызначанае яму месца настаўніка беларускай пачаткавай школы ў вёску Ленкаўшчына Ашмянскага павету. Там ён адчыняе адначасна вячэрнія курсы для дарослых, на якія шугнула ўся перарослая школьны векмоладзь і нават бацькі дзяцей, што хадзілі ў польскую школу.
Падчаслетніх канікулаў 1921 г., будучы на вучыцельскіх дапаўняючых курсах у Вільні, Абрамчык увайшоў у кантакт зь беларускім нацыянальна-рэвалюцыйньім рухам.... На працягу трох гадоў ён працуе ў рэвалюцыйным падпольлі, галоўна ў галіне школьніцтва, няўпынна разьяжджае па ўсёй Заходняй Беларусі, падушкоўвае пэўных настаўнікаў, закладае тайныя школы, арганізоўвае пашырэньне нелегальнае літаратуры. Зь місіямі ад Цэнтральнага Камітэту вызваленьня Заходняй Беларусі наведвае іймат разоў нелегальна праф. Усевалада Ігнатоўскага, камісара асьветы БССР.
У чэрвені 1924 г. М. Абрамчык закончыў фармальна сярэднюю асьвету. Увосень таго ж году ён накіраваўся на навуку ў Прагу. Там ён упершыню спаткаўся так блізка за адным сталом з прэзыдэнтам Крэчэўскім і Захаркам, а праведзены вечар у доўгіх размовах часта ўспамінае, як найшчасьлівейшы момант у ягоным жыцьці. Падчас сваіх студыяў Абрамчык быў увесь час у кантакце з сваім „духовым бацькам“(як ён сам зваў) праф. Ігнатоўскім. Ужо пад канец з-га курсу Абрамчык меў падрыхтаваную да друку працу „Эканамічная геаграфія Беларусі", якая Ігнатоўскаму вельмі спадабалася й на падставе якой Ігнатоўскі прапанаваў Абрамчыку па заканчэньні навукілектарат эканамічнай геаграфіі Беларусі на менскім унівэрсытэце.
Прэзыдыюм і Сакратарыят Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з прэзыдэнтам Міколам Абрамчыкам. Сядзяць (зьлева направа): Мікола Кунцэвіч, Аляксандар Стагановіч, Мікола Абрамчык, Антон Адамовіч, Натальля Кушаль (Арсеньнева), ВітаўтТумаш; стаяць (зьлева направа): Віталь Кажан, Кастусь Мерляк, Янка Запруднік, Францішак Кушаль, Антон Шукелайць, Барыс Данілюк, Міхась Тулейка. Нью-Ёрк, заля нованабытага царкоўнага будынку на 401 Атлянтык-авэню ў Брукліне, 1957 г.