• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    На гэтым хіба й кончу. Спадзяюся, што неўзабаве Вы будзеце ў Мюнхэне. Зычу Вам усяго найлепшага й прашу перадаць Вашай Спадарыні найшчырэйшыя прывітаньні.
    3 глыбокай пашанай
    ВашЯ. Запруднік
    19 Мікалай Галоўка (1926—?) тады скончыў сельскагаспадарчы факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. Пазьней перабраўся ў ЗША.
    №3. Здароўе Міколы Абрамчыка пад пытаньнем. Янка Ліманоўскі займаецца дэзынфармацыяй
    Мюнхэн, 21.XII.55
    Вельміпаважаны Спадар Прэзыдэнт!
    Хацеў бы кораценька паведаміць Вам, што ў нас тут усё добра. Справы йдуць сваёй дарогай, хоць г не заўсёды гладка, але гэта, відаць, той зыгзыкаваты шлях, якім, як Вы самі падчыркваеце, ідзе ўсё жыцьцё. Тут ходзяць чуткі, што ў Вас із здароўем ня ўсё добра. Мо гэта прычына адкладу Вашага прыезду сюды? Нам усім хацелася б ведаць, калі Вас можна спадзявацца тут, але асабліва залежыць на гэтым мне, чаму я й пішу да Вас гэтую кароценькую просьбу паведаміць мяне пры першай нагодзе аб Вашых плянах адносна падарожжа. Калі б Вы не змаглі прыехаць сюды на працягу наступнага месяца, дык напішэце таксама, ці здароўе Вам дазваляе выяжджаць у Парыж. Ваш адзін знаёмы хацеў бы сустрэцца з Вамі, але ня ведае, ці аплочваецца яму чакаць Вас у Мюнхэне.
    У Нью-Ёрку Ліманоўскі™ займаецца дэзінфармацыяй аб нашай сэкцыі ды асабліва аб ейным дырэктары. Гэта зразумела. Толькі што яму ўдаецца там трапляць на ўраджайны грунт (як, прыкладам, Мерляк), і гэта ўносіць нездаровыя фэрмэнты ў ньюёрскую атмасфэру. Магчыма, іВам пісалі абгэтым. Няправільна патрактавалі там і напісаны нядаўна ад імя нашае сэкцыі ліст, копію якога Вы маеце.Я зь Мерлякам ад нядаўнага ўвайшоў у карэспандэнцыю й пастараюся напісаць яму аб усім. Прыватная карэспандэнцыя часамі бывае найлепшым сродкам уплыву. Трэба будзе таксама пісаць і іншым, бо Ліманоўскі на гэтым ня спыніцца.
    На гэтым пакуль што кончу. Зычу Вам і сям’і ўсяго найлепшага — Вясёлых Сьвят ілепшага Новага Году.
    3	глыбокай пашанай
    Ваш Янка 3.
    20	Янка Ліманоўскі (1896—1989) крыху больш за год працаваў у Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне" ў Мюнхэне, пасьля чаго вярнуўся ў ЗША.
    №4. Фармальнасьці прыезду Міколы Абрамчыка з Францыі ў Мюнхэн
    Мюнхэн, 11.I.56
    Вельміпаважаны Спадар Прэзыдэнт!
    Ніканор2' выслаў Вам, атрыманы ім у Поліцайпрэзыдыюм, апытальнік, які Вы мусіце запоўніць і пераслаць яго мне. Учора я гаварыў з Пэчам22, а пасьля зь ягонай сакратаркай, якой ён перадаў справу, ды ўрэшце сяньня з аднэй фрайлейнай тут, на радыё, якая можа штосьці дапамагчы. Вось жа некаторыя пытаньні трэба высьвятліць. Па-першае, дзеля таго, што Вы ўжо былі тут колькі разоў, дзесьці павінна быць Ваша дасье. Таму напішэце мне, дзе й якім чынам Вы атрымоўвалі папярэднія дазволы на ўезд у Нямеччыну. Зрэшты, гэткія ж пытаньні пастаўлены ў гэнай перасланай Вам анкеце. Адказвайце на ўсе зь іх, бо часам дзеля якога-небудзь глупства затрымоўваецца ўся справа. Гэная фрайлейн сказала мне, што цяпер справы гэтыя выглядаюць больш скамплікована, чымся раней, але калі яна будзе мець патрэбныя дадзеныя, дык удасца штосьці зрабіць. Галоўна ж, каб можна было знайсьці Ваша дасье, у якім напэўна ёсьць асноўныя дадзеныя. Прышлеце адначасна „сэртыфіка дэ сівізм“ або „сэртыфіка дэ бон ві э мэрс"23 (гэта, фактычна, тое самае). Я ў міжчасе яшчэ патэлефаную Пэчавай сакратарцы — можа, удасца што-небудзь спрасьціць. Трэба аднак падрыхтоўвацца да найгоршага выхаду, пры якім усё вышэй прошанае будзе патрэбнае.
    Прыезд Ваш сюды прыпадае якраз на часе, і было б шкада, каб Вам прышлося адкладаць яго.
    Тут нічога асаблівага. Праца йдзе. Пішу цяпер артыкул аднаму немцу, якірыхтуе кніжку пра эміграцыі. Заўтра будзем абмяркоў-
    21 Ніканор Ляўковіч, брат жонкі Міколы Абрамчыка, паваенны эмігрант, жыў у Мюнхэне, супрацоўнічаў з выдавецтвам „Бацькаўшчына".
    22 Айзэк Пэтч {Isaac Patch), службовец Амэрыканскага камітэту вызваленьня. У часе Другой сусьветнай вайны быў на дыпляматычнай службе ў Маскве. На радыё „Вызваленьне/Свабода" у Нью-Ерку загадваў аддзелам адмысловых праектаў {Special Projects Division), галоўным заданьнем якога было перасылаць з Захаду ў Савецкі Саюз забароненыя або недаступныя там кніжкі.
    23 „Сэртыфіка дэ бон ві э мэрс“ (з фр. „пасьведчаньне аб добрай маралі“) — пасьведчаньне аб непадсуднасьці.
    ваць на паседжаньні філіі Інстытуту [вывучэньчя СССР]. Копію вышлю Вам дзеля эвэнтуальных папаўненьняў.
    Фраіілейн, пра якую пішу вышэй, — асоба не прыпадковая, а яна займаецца, відаць з просьбы Пэча, заладжваньнем фармальнасьцяў зь нямецкімі ўстановамі.
    Доктар Жук перадае Вам, што тут быццам „адлігай" павеяла24. Трэба будзе вось на наступным тыдні выпрабаваць трываласьць гэтае „пагоды“.
    Прывітаньні сямейцы ад усіх нас!
    3 глыбокай пашанай
    ВашЯнка 3.
    №5. Павелічэньне беларускіх перадачаў радыё „Вызваленьне“ да 20 хвілінаў. Ад’езд Вінцэнта Жук-Грышкевіча
    Мюнхэн, 14.03.56
    [...] 3 наступнага панядзелку пачынаем 20-хвілінныя перадачы. Гэта, аднак, не пабольшвае агульнае колькасьці гадзін трансьмітаваньня — 15-хвілінная праграма паўтаралася 24разы на napy, a 20хвілінная будзе паўтарацца і8разоў, гэта значыць іўтым і ў іншым выпадку мы маем у агульным 6 гадзін перадачаў на дзень. Іншыя „нацыянальныя"рэдакцыі атрымалі ўжо гэтую падвышку дзесьці на мінулым тыдні, раней за нас з тае прычыны, што яны твораць нейкі асобны рэсорт. Поўгадзінныя праграмы, відаць, застаюцца актуальнымі, але калі будуць уваходзіць у сілу, дык дзесьці ў ліпені.
    Ад Дудзіцкага25 нічога.Д-рЖукпамаленьку пакуецца. [...]
    3 глыбокай пашанай
    ВашЯнка 3.
    П.С.
    Паводле апошняе весткі, толькі што атрыманае,Дудзіцкі прыяжджае да нас 25 сакавіка. Гэта добра!
    24 Маецца на ўвазе паслабленьне напружаньня паміж ЗША і СССР.
    25 Уладзімер Дудзіцкі (1911—1976 (?) жыў у той час у Вэнэсуэле, яго запрасілі па пасаду галоўнага рэдактара Беларускай службы радыё „Вызваленьне" на месца Вінцэнта Жук-Грышкевіча.
    №6. Прыезд у Мюнхэн Уладзімера Дудзіцкага й ягоная характарыстыка
    Мюнхэн, 30.04.56
    Вельміпаважаны Спадар Прэзыдэнт!
    Страшна прыкра, што не паведамілі Вас аб прыезьдзе Дудзіцкага. Выяжджаючы, ён выслаў дзьве тэлеграмы — адну ў Камітэт, другую Стасю [Станкевічу], і думаў, што мы тут на месцы паведамім Вам. Стась, відаць, ня пісаў Вам нічога, бо думаў, што Вы восьвось маеце тут быць. Угэтай жа справе, часткова, піша Вам сёньня йсп. Бортнік2Ь.
    Дудзіцкі аказаўся вельмі сымпатычным чалавекам, энэргічным, рэчовым ірэпрэзэнтацыйным. На другі ж дзень свае працы, на нарадзе рэдактароў, ён усім заімпанаваў сваім выступленьнем і сваёй кампэтэнцыяй.Дысцыплінаўрэдакцыі пайшла на лепшае. Чалавек ён вельмі таварыскі й, думаю, здолее замацаваць вакол сябе нашу грамаду.
    Зараз буду тэлефанаваць Ніканору, каб заладзіць справу білетаў. Вам і сямі зычу ўсяго найлепшага.
    3 глыбокай пашанай
    ВашЯнка 3.
    №7. „Як мутна разьбіраюцца расейцы ў справах савецкае Беларусі“
    Мюнхэн, 01.06.56
    Вельміпаважаны Спадар Прэзыдэнт!
    Пасылаю Вам аргумэнт у довад таго, як мутна разьбіраюцца расейцы ў справах савецкае Беларусі. Залучаная тут копія артыкулу ўзятая з праграмырасейскае сэкцыі „Вызваленьня“. Артыкул напісаны „новым“эмігрантам. Ён прайшоў дарогу ад аўтара праз машыністку, рэдактара й дыктара аж да мікрафону і нідзе ня было заўважана тае вялікае няграматнасьці, якую мае ў сабе тры разы паўторанае „ЦККПССБелоруссіі" („ЦККамуністычнае Партыі Савецкага Саюзу Беларусі“!)
    26	Уладзімер Бортнік (1910—1988) быў афіцыйным выдаўцом газэты „Бацькаўшчына".
    Паказаў я яго сваім, а таксама Шэнклянду27. Спадзяюся, што гэта й Вам можа калі-небудзь прыдацца.
    У нас тут усё добра. Камплікацьіяў ніякіх няма і, думаю, ніякіх ня будзе.
    Зычу Вам усяго найлепшага. Прывітаньні сямейцы!
    3 глыбокай пашанай
    ВашЯнка 3. П.С.
    У №35, здаецца, „За возвраіценйе на Родйну“ зьмешчаны верш М. Танка да сваіх суродзічаў за граніцай (на Захадзе).
    №8. Міколу Абрамчыку ў ЗША: пытаньне беларускамоўных перадачаў радыё „Вызваленьне“ з Фармозы; зьмена тэматычнага профілю газэты „За вяртаньне на Радзіму“;
    беларускі перабежчык Аляксандар Крук
    Мюнхэн, 27.09.56
    Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт!
    ЯкВам напэўна ведама, на Фармозе працуе філія радыё „Вызваленьне“. Адтуль перадаюцца паўгадзінныя, здаецца, праграмы — да гэтага часу толькі ў расейскай мове. Яны прызначаны для насельніцтва ўсходняе часткі СССР: канцлягеры, „вольнанаёмнікі“, цаліна й г. д.
    Апошнім часам у гэтым пытаньні заўважваецца пэўная эвалюцыя ў пажаданым для нас кірунку. Афіцыяльна аб гэтым яшчэ нічога ня ведама, аднак ходзяць даволі верагодныя слухі аб тым, што з Фармозы плянуюцца таксама перадачы на ўкраінскай і беларускай мовах. Эвалюцыю гэтую трэба прыскорыць і замацаваць. Сяньня я гутарыў з адным рэжысэрам (украінец), які працуе тут над падрыхтоўкай далёкаўсходніх праграмаў. Ён мне казаў, што ўжо падрыхтоўваецца гутарка па-ўкраінску, якая будзе ўключана ў расейскую праграму. Ня выключана таксама, што з часам яны дагадаюцца даваць штосьці й па-беларуску. Да такое думкі яны даходзяць на аснове аналізу насельніцтваДалёкага Ўсходу.
    На маю думку, варта было б зрабіцьуАм. Кам. у Нью-Ёрку адпаведны дэмарш (мэмарыял?) з тым, каб забясьпечыць таксама й бе-
    27 Робэрт Шэнкланд (Robert Shankland), палітычны дараднік (цэнзар) Беларускай і Ўкраінскай рэдакцыяў радыё „Вызваленьне" ў Мюнхэне.
    ларускамоўную частку „фармоскае" праграмы, калі не дабівацца наагул асобных перадачаў па-беларуску. Нашая сэкцыя магла б даваць вялікую дапамогу пры ажыцьцяўленьні такога пляну.
    Мне здаецца, што патрэбу беларускіх далёкаўсходніх перадач можна было б абгрунтоўваць наступнымі мамэнтамі:
    1)	Вялізарная маса беларускага насельніцтва дэпартавана ў Сібір іКазахстан. 310,5мільёнаў насельніцтва БССРабнізілася да 8, як гэта падае савецкі ж статыстычны зборнік „Народное хозяйство СССР“. На цаліне, прыкладам, існуюць цэлыя беларускія саўгасы.
    2)	Балыйавікі намагаюцца зрабіць з далёкаўсходніхраёнаў крыніцу збожжа і іншых каштоўных прадуктаў. Людзі завезеныя туды насільна і не жадаюць працаваць там.
    3)	У Савецкім Саюзе, як гэта ні стараюцца затушаваць, нуртуюць выразныя нацыяналістычныя антаганізмы. Аб гэтым расказваў нам тут гэтымі днямі адзін стары эмігрант, які вярнуўся нядаўна з Савецкага Саюзу, дзе ён працаваў у Краснадары, спачатку ў бібліятэцы, а пасьля настаўнікам. Чалавек інтэлігентны, па перакананьні болыа француз, чымся расеец, ён расказваў, як там да сьмерці забіваюцца ўкраінцы ці грузіны з маскалямі. У канцлягерох сядзяць нацыянальнымі групамі. На цаліне суродзічы, зусім зразумела, намагаюцца таксама быць разам. Гэта вельмі важны мамэнт, каб аргумэнтаваць патрэбу беларускае мовы, калімы хочам дайсьці да сьведамасьці й да пачуцьця вывезеныху Сібірлюдзей, на вынікі працы якіхХрутчоў пакладае вялікія надзеі.