• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    Наш стары знаёмы Сергей Александровйч Панйн аб’явіўся й ведаеце ў якасьці каго? Перакладчыка ў беларускую мову! Да мяне зьвярнулася адно партыйна-школьнае выдавецтва ў гэтай справе, я сваю згоду даў, але заявіў катэгарычны адвод Паніну („пока он у нас одіш переводчйк на белорусскйй язык й справйться неможет“). Аягоная Ачыцовіч (?) сьпявала на адным уласаўскім канцэрце...
    А я, ведаеце, зусім у царкоўныя людзі падаўся. To з Вамі Караленчаня хрысьціў, то, прыехаўшы, мусіў за дзяка на хаўтурах быць (памёр адзін наш супрацоўнік раптоўна ад разрыву сэрца на працы). Дык і папу кадзіла ладзіў, і падаваў, і кніжку трымаў, і хорам пяяў, і навет тэксты чытаў. Ну і ну, аж сам дзіўлюся. Цяпер хіба трэба куды на вясельле лучыць, каб памагаць Ісайю лікаваць...
    Ну, тымчасам мушу на гэтым канчаць. Пішэце, адпішу зараз жа (пішэце не чакаючы, пакультой ліст пра вершы прышлю, бо можа задоўжыцца). Вітайце сваіх хатніх, мае бацькі вітаюць Вас,
    і я, пэўна ж, заўсёды Ваш А. Адамовіч
    14.12.1944
    Р. S. А Вы й ня ведаеце, што я быў „страшэнны дзённы налёт“ у Бэрліне з Караленкамі выседзеў, толькі нічога страшнога ня было (бо мусіў застацца яшчэ на дзень у Бэрліне). А заехаў зусім добра.
    159 „Воля народа" — газэта Камітэту вызваленьня народаў Расеі.
    Даражэнькая сяброўка!
    Атрымаў Ваш ліст, і хоць усё ўсякае насядае, хачу ўсё ж хаця б павіншаваць Вас з Калядамі (хоць, пэўна і запозна) і з Новым Годам (хоць мо й зарана, але ўжо лепш зарана, як запозна) ды пажадаць усяго-ўсяго, што мы ўсе жадаем Бацькаўшчыне і сабе.
    Да зборніка ўсё яшчэ рукі не дайшлі, дойдуць хіба на сьвятах, якіх буду мець шмат — ад заўтрага аж да 2-га. Думаю, за гэты час сёе-тое зрабіць. Тады падумаю і пра загаловак, і пра разьдзелы (мо льга будзе зрабіць так, як я хачу ў зборніку Сяднёва160 — што яны як бы і будуць і як бы ня будуць). Але аб гэтым падрабязьней пасьля.
    Да Вас будзе просьба падштурхнуць, а мо, калі можна, і дапільнаваць, каб мне выслалі ўсе нумары „Раніцы“ па 2 экз. Кожны, дзе былі мае „Эмблемы". Ваш Галоўны дакляраваў, навет запісаў, але толькі я гэта й бачыў... Таксама ня прыйшоў мне №54 „РаніцьГ, дык мо даслалі б мне яго.
    Ну, што цытата зь ліста Галоўнага Вас не расстроіць — я гэта ведаў і пісаў гранічна (як і пра Вашую „нецярплівасьць“ у духу калішніх нашых пікіраваньняў, а Вы на паважнае прынялі. А што пры „шэрай рабоце" я Вас бачыў — дык гэта Вы забыліся хіба, бо й даваў жа Вам часам такую „шэруто работу", хоць і стараўся як мага менш напрошвацца Вам гэтым).
    Ну, на „Раніцу“ й я махнуў рукой. Але ж, чым горш, тым лепш — наагул, усё роўна, як няхай робяць „наўчоныя“, „аўтарытэтныя", няхай „выносяць з хаты“ — няшмат ужо й засталося чаго выносіць. Папраўдзе ж, з дурнямі малая рада, хоць бы сабе й дакторскія ці магістроўскія „аўтарытэтна-вучоныя“ тытулы мелі. Ну, пісаць усё ж буду для іх — нічога ня зробіш, хай псуюць, усё ж хоць які % дойдзе несапсаваным.
    Хто гэта ў „Раніцы“ Н., піша нарысы зь вершаванымі ўстаўкамі — ці ня Імасьць?
    Пра ўласаўскія справы больш-менш ведаю. Вартаснага там, бадай, нікога няма — усё або Русь, або гнусь. Шкадаваў Салаўя, але, як даведаўся цяпер ад Караленкі, ён застаўся, і я вельмі рады. Шкода, што цэнзура там цісьне даць ім здачы — а я ох і даў бы, проста быў бы дый палку ў пэўнае месца ўставіў.
    Ну, пакуль — віншуючы яшчэ раз ад сябе й ад бацькоў — скончу, заўсёды Ваш...
    22.12.44
    Маецца на ўвазе зборнік вершаў Масея Сяднёва „Ад сына твайго, Беларусь", які так і ня выйшаў.
    Р. S. Віншуйце ад мяне бацьку й сынка, а пры выпадку — Астроўскага й Шкялёнка (Галоўнага таксама, мо газэты вышле).
    Даражэнькая сяброўка!
    Хоць яшчэ ня маю Вашага ліста на мой апошні (які, як ведаю ад Караленкі, Вам перададзены), але пішу як казаў той „без чаргі“, бо прачытаў Вашыя вершы й думаў крыху аб зборніку.
    Дык вось, зборнік я назваў бы „Станься!" (дужа люблю гэтую формулу, ужываў яе няраз у прамовах вусных і пісьмовых), а першым вершам паставіў бы той (здаецца, „Не астыць нам“), дзе яна ўспамінаецца (ён і наагул зусім добры для ўступнага вершу). Той жа, што ў Вас стаіць першым — „Сьмела наперад“ — я паставіў бы апошнім, на разьвітаньне. Больш пакуль аб зборніку нааіул меркаваць не магу, бо ня маю ўсіх, прызначаных у яго вершаў, як тых, што былі ў „Беларускай газэце“ і „Новым ПІляху“, так навет і тых, што былі ў „Беларускім Работніку", бо апошніх нумароў гэтае газэты (навет яшчэ з маім „Каханым горадам“!) ня маю. Добра было б, каб Вы падабралі ўсе вершы і, не пасылаючы мне, мелі нагатове, бо я маюся днямі быць у Бэрліне, дык маглі б утрэсьці ўсю гэтую справу разам. Тут жа высьветлілася б і пытаньне пра разьдзелы (мне здаецца, што яны ўсё ж маглі б быць, хоць і не такія, як у „Сягоньня", без эпіграфаў, азагалоўленыя й названыя першымі вершамі разьдзелаў, як я гэта зрабіў у зборніку Сяднёва).
    Між іншага, ці не надасца да гэтага зборніку верш пра палонных, які Вы, памятаеце, пабаяліся зьмясьціць у „Сягоньня“? Ці ёсьць ён у Вас? Бо недзе ж ды трэ было б яго зьмясьціць (я ўжо добра ня памятаю яго).
    Пра некаторыя папраўкі яшчэ будзем гаварыць. Ня ўсё яшчэ папраўлена і ў тых вершах, што былі ў мяне, я рабіў пэўныя папраўкі, і пасьля ўжо яны друкаваліся. Таксама і ў тых, што не друкаваліся, але былі ў мяне й крыху папраўленыя, а крыху не, прысланыя Вамі ў вапошняй „порцыі“. Так, у вершы „Ўсьмешка“, наагул „папраўленым“ і закончаным цяпер вельмі добра, усё ж засталося „нямашка", якое нек выпірае, здаецца прыцягнутым для рыфмы ці рытму, выпадае з стылю (хоць, можа, зрэшты й нічога).
    Найбольш із прысланых мне спадабалася „Сівой вярбой“. Зусім у дусе таго зьліцьця з прыродай, што было і ў Багдановіча („Заварожаны вячэрнай цішынёй я ня цямлю, дзе рука, дзе галава, бачу толькі, як з прыродай зьліўшыся душой, як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной, чую ў цішы, як расьце трава“) і ў Дубоўкі („разьліюся струною дажджоў
    даўгазвонных і прыкленчу едлянцовым куп’ём") і ў Пушчы („Мы блізкія сяньня людзям і прыродзе, у нас пульсы крывёю зьвярынаю б’юцца^ і наагул выдаецца мне глыбака-нацыянальным, узрослым з пантэістычна-анімістычнага нацыянальнага сьветагляду, ці, лепш, сьветаадчуваньня нашага народу. Дый іншыя вершы добрыя, чыталіся яшчэ пад настроем і перажываліся, як даўно ўжо ніякія іншыя вершы не перажываліся. He, ткі жыве яшчэ беларуская паэзія (а, значыцца, і Беларусь — бо ці ж ня сынонімы гэта?), што б там хто ня казаў і ня сіпеў.
    У вершы „Дадзела мне“ замест „захлёставала“ трэба „захліставала".
    У вершы „Жыцьцё“ мне крыху незразумелы сказ у дужках: „Калі піць — і ўпівацца". Можа — „Калі піць — то ўпівацца“? Тамсама — „прынадаў із дваццаць". Што гэта Васусё цягне на такія арытмэтычнарахунковыя прастагаворныя параўнаньні — то было „уцехаў із сто“, цяпер — „прынадаў із дваццаць“ (хіба што толькі норму крыху апусьцілі — з іоо на 20). Тамсама нек нядобра „завываньне гарматаў“. Мо што іншае знайшлі б, але яскравае?
    Больш тымчасам заўвагаў ня маю.
    Затое маю вялікую просьбу, зь якой Караленка прасіў да Вас зьвярнуцца: падабраць мне ўсе N „Бел. Работніка", пачынаючы ад пачатку „Каханага гораду“ да канца гэтае „газэты“, бо гэтагаў мяне няма (нумары з „Каханым горадам“ пажадана па 2, ато, калі можна, дык і 3 экз.), і яшчэ тыя N „РаніцьГ, дзе друкаваліся мае „Эмблемы“ (таксама пажадана па 2 экз.). Пасылаць ня трэба, але каб было ў такім стане, што, прыкладам цяпер, я адразу мог бы забраць із сабой. Быў бы за гэта вельмі ўдзячны. Між іншага, атрымаў той N „РаніцьГ, які быў ня прыйшоўшы сваечасова, ужо аб якім, здаецца, пісаў Вам — дык дзякуй і за гэта, калі ў гэтым Вашая рука.
    Ну, тымчасам, гэта было б усё. Сьвяты правёў так сабе, нічога асаблівага не зрабіў, на што спадзяваўся — проста кажучы, змарнаваў час.
    Спадар Наўчоны пісаў, што Arbeitsamt арыштаваў Сядуру і пад канвоем адправіў у Вену — гэта штука Малевіча ... — шчыры ўласавец, лае нагвалт Раду й беларусаў наагул.
    Атрымаў ліст ад Геніюшыхі — „бабскі“, як яна піша сама, усяго пакрысе. Нешта ніяк не зьбяруся адпісаць — цяжка на такія лісты й адпісваць.
    Атрымаў „Крывіцкае Камарыня" вялікага бэрлінскага вынаходніка Барткевіча, дзе Імасьць расьпісаная й размаляваная ў портках. Наагул кажучы, „саматэшчы“, хоць іскрынкі нейкія ў яго ёсьць, але б... гэтага.
    Дык — тымчасам — да хуткага, спадзяюся, пабачаньня. Вітаньне ад маіх бацькоў. Вітайце ад мяне сваіх хатніх і іншых, каго варта, і бывайце здаровенькі.
    Заўсёды Ваш ...
    2.01.45
    Падрыхіпоўка да друку й камэнтары
    Натальлі йАлегаГардзіенкаў
    Тэма нумару: эпісталярыі
    Янка Запруднік
    Самэрсэт
    МАЁ ЛІСТАВАНЬНЕ ЗЬ МІКОЛАМ АБРАМЧЫКАМ, СТАРШЫНЁМ РАДЫ БНР (1953—1969)
    Ніжэй публікуюцца 56 маіх лістоў да старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка і 31 ягоны ліст да мяне. Ліставаньне было вынікам нашага супрацоўніцтва на грамадзкай і палітычнай глебе. Пры частай немагчымасьці абладжваць справы тэлефанічна, камунікавацца даводзілася паштовым шляхам.
    У лістах закранаюцца справы:
    •	працаўладкаваньня выпускнікоў Лювэнскагаўнівэрсытэту;
    •	асобаў а. Робэрта ван Каўэлярта, біскупа Баляслава Слосканса;
    •	Рады БНР і беларускай дыяспары ў Заходняй Эўропе, ЗША і Канадзе;
    •	супрацоўніцтва Рады БНР з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня народаў СССР;
    •	Лігі вызваленьня народаў СССР, г. зв. Парыскага блёку;
    •	працы й пэрсаналу Беларускае сэкцыі радыё „Вызваленьне / Свабода";
    •	грашовай дапамогі радыётрансьляцыі на Беларусь з Мадрыду;
    •	сувязі зь беларусамі ў Польшчы;
    •	заснаваньня фундацыі імя Пётры Крэчэўскага;
    •	дачыненьняў Рады БНР і Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня;
    •	выдавецкіх праектаў;
    •	іншага.
    У тэксьце лістоў, дзеля паўнейшай інфармацыі, дадаюцца ў дужках [...] паясьняльныя словы: імёны, прозьвішчы ды іншае. Нешматлікія пропускіўлістах пазначаюцца шматкроп’ем. Даведкі пра асобаўу ну-
    мараваных спасылках адлюстроўваюць стан з пазыцыяў апісванага часу, а не з сучаснай рэтраспэктывы. Лісты Міколы Абрамчыка й копіі маіх лістоў захоўваюцца ў архіве аўтара.
    * * *
    Mae дачыненьні з прэзыдэнтам1 Рады БНР Міколам Абрамчыкам пачаліся ў 1949 г., калі мы, „дванаццаткаўцьГ2, працавалі шахцёрамі ў Англіі й мроілі прадалейшуюўнівэрсытэцкую навуку. Бальшыня з нас мела дыплёмы выпускнікоў Беларускае гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. На працу ў Вялікабрытанію мы паехалі з намерам шукаць там магчымасьцяў працягваць сваю навуку. У красавіку 1949 г. Мікола Абрамчык, адведваючы беларусаў Вялікабрытаніі, прывёз нам абнадзейвальную вестку пра ягоныя намаганьні знайсьці нам студэнцкія стыпэндыі для навукі ў Лювэнскім унівэрсытэце ў Бэльгіі. Якая радасьць! Я дзяліўся ёю ў адным зь лістоў да сяброўкі ў Нямеччыне: „Заяжджаў да нас сп. Прэзыдэнт. Мы зь ім правялі каля чатырох гадзінаў. Акрамя гэтага, я езьдзіў суправаджаць яго зь Лідсу да нас і гутарыў зь ім усю дарогу. Шмат цікавыхрэчаў, шмат пацяшаючай інфармацыі даведаліся мыадяго. Чалавек пачынае быць болынаптымістычным і верыць, што ўсё будзе окей"3.