• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    Цяпер канкрэтна пра паасобныя вершы. Найлепшымі мне выдаюцца, апрача друкаванага ўжо „Сьмела, наперад“, — „Імкні, паэт“, „О, шыпшына мая“ (на гэтым вершы цікава можна прааналізаваць процілежнасьць падыходу Вашага і Дубоўкавага да аднае тэмы, што можна было б умоўна абазначыць падыходам „мужчынскім" і „жаноцкім") і „Ня плачце“. Ня друкаваць гэтых вершаў для мяне было б дзіўным, і магло б быць вытлумачаным не літаратурнымі й не нацыянальнымі, a якімі-небудзь іншымі меркаваньнямі (найлепш было б тут сказаць парасейску „соображенйямй“ ў спэцыфічным іхным значаньні гэтага слова). Цяпер пра паасобныя драбніцы.
    У „Сьмела наперад“ я б ужыў лепш „на крыльлі“, як „на крылах", тут якраз гэтая форма больш увязваецца ў вагульнае гучаньне і ў рыфму (абедзьве формы — „на крыльлі“ і „на крылах" — роўнапраўныя, толькі „на крыльлях“ — русіцызм). Апошняя страфа выдаецца мне заслабою, як канцоўка (асабліва апошні радок), замляўкаю, тымчасам у такім вершы, пры нарастаньні заклікаў, канцоўка павінна была б быць наймацнейшаю.
    У „Імкні, паэт“: 1) Трэба пісаць „разьліся", а не „разьлійся“ — „й“ пасьля „і“ ў нас ня церпіцца, мала церпіцца і пасьля „ы“; у прыметніках яноўсюды адпала — „добры" і „ціхі“, а ня „добрый“ і „ціхій“, яку расейцаў і ўкраінцаў; у дзеясловах адпала пасьля „і“: пі, лі, бі, ві, а ня пій, лій, бій, вій (хоць — мый, крый, шый) 2) кажуць, што „росквіт“ — палёнізм, дык мо лепш было б „росьцьвіт“, хоць я асабіста ня пэўны ў польскасьці групы „кв“ заміж „цьв“ і супраць яе нічога ня маю 3) лепш „хай скажа сьвет“, яку Вас і напісалася, заміж „кажа“, як паправілі 4) можа, наагул лепш „паэта“ замяніць на „мастака“. Гэта асабліва пасавала б да таго, дзе гаворыцца пра„цела з гліны і пяску“. Хоць, з другога боку, гэта адзінае месца, у іншых выразна гаворыцца пра паэтычную творчасьць, і, па-другое, слова „мастак“ нек больш празаічнае. „О, шыпшына“ 1) трэба пісаць: агенчык безь ь (як і каменчык і пад.) 2) „што чакае ўцехаўмо сто“ выдаецца заслабым і „цыфраю“, і абмежавальным „мо“ (параўнаньне „мо сто“, „са сто“ ў жывой мове мае непаважны характар, крыху дзіцячы). „Усьмешка“ 1) „жнівенскі“ — таксама трэба пісаць бязь ь, як і ўсе прыметнікі на -скі ад назоваў месяцаў (травенскі, студзенскі), як і восенскі; 2) „нямашка“ (як і ў вершы „Уначы“ — ,.цяперка“) таксама крыху зьняважнае, задзіцячае (як і ўсе падобныя з гэтым ,,ка“) з) першыя радкі апошняе страфы нек недапрацаваныя („джгалам пячэ“ — і яшчэ „мёртвы зрок“ — удумаўшчыся, туг зашмат супярэчнасьцяў; павісае нек „каб-жа-ж вас“ — кантэкст не выясьняе, да чаго яно тут, як яго ўвязаць у вагульны сэнс) 4) увесь верш Сяднёву і іншым можа выдацца зродным зь ягоным „Інвалідам“ (між іншага, казалі мне ў Бэрліне, што цэнзура хапілася была пасьля: аб такіх рэчах пісаць нельга). — „Не“ 1) „яміны бяз шыб“. Калі кажуць „яміны“ на вочы, гэта ясна, але вокны нек не нагадваюць ямінаў 2) „пяцца“ „ступыт“ ня вяжацца: „пяцца“ выражае напружанасьць, а „ступыт“ — наадварот, мерную, павольную хаду, пазбаўленую ўсялякае напружанасьці. „Уночы“ 1) „у рукох“ вельмі ж рэжа вуха, трэба ... „у руках“ (толькі ў мужч. і ніяк. родзе — канчаткі ох, ом, у жаноцкім — ах, ам. „У рукох“ я сустракаў толькі ў тых, што ня ведаюць жывое мовы, і чамусьці найболып у ,,заходнікаў“) 2) тут ужо
    „сто“ больш на месцы, як у вершы „О, шыпшыне" з) „плачам ... плача“ — хоць таўталёгія — і паэтычны прыём, але тут яна паслабляе ўражаньне, варта было б знайсьці іншы, болып моцны дзеяслоў. „Ня плачце“ 1) „Лёс“ — ізноў у пасыўным разуменьні („аддасьць“, „ня кіне“), тымчасам, як у іншых Вашых вершах ужо было актыўнае разуменьне яго як такога, у якога самому трэба адбіраць, які мусіць аддаць. Варта было б і тут у гэтым дусе правесьці — гэта яшчэ ўзмацніла б верш. 2) „Крывіччыны маёй“ — частая памылка, трэба — мае. Наагул, толькі давальны, творны і месны склон маёй, тваёй, сваёй, чыёй, тэй; а родны — мае, твае, свае, чые, тае; цярпець парушэньні можна хіба з погляду на вымаганьні рыфмы, рытму, і гэта нядобра.
    Ну вось, усе мае заўвагі. А наагул — яшчэ раз — вершы добрыя. Шлеце яшчэ, калі будуць! Ато проста хутка давядзецца сказаць пра сябе, як Пушча калісь — пра паэтаў Эўропы:
    Даўно ўжо паэзіі вы ня чыталі, Абрыдла як вам і жыцьцё, і плянэта.
    (дый абрыдлі, што праўда) Часам толькі перачытваю Гумілёва. I вось хачу тут перапісаць і Вам адзін ягоны верш, якраз крыху каля тае тэмы, на якую мы тут гаворьГм — аб „разуменьні“ вершаў. Мне ён вельмі падабаецца, як і шмат якія іншыя (адзін я пераклаўу „Нявольніку Дагамэі“ — ці чыталі і як Вам? Апавяданьне друкавалася ў „Раніцы"). Мо й гэты перакладу як, але цяпер не „перакладаньніцкі“ настрой, ды аб гэтым — ніжэй.
    Шестое чувство
    Прекрасно в нас влюбленное вйно
    Н добрый хлеб, что в печь для нас садйтся, П женіцйна, которою дано, Сперва йзмучйвшйсь, нам насладйться.
    Но что нам делать с розовой зарей Had холодеюіцймй небесамй, Где тйшйна й неземной покой, — Что делать нам с бессмертнымй стйхамй? Нй сьесть, нй выпйть, нй поцеловать. Мгновенйе бежнт неудержймо, Нмы ломаем рукй, но опять Осуждено йдтй все мймо, мймо, Как мальчйк, йгры позабыв свой,
    Следнт порой за девйчыім купаньем, П нйчего не зная о любвй, Все ж мучйтся тайнственным желаньем, Как некогда в разросшйхся хвоіцах Ревела от сознанйя бессйлья
    Тварь скользкая, почуя на плечах Еіце не появйвшйеся крылья, — Так век за веком — скоро лй, Господь? — Под скальпелем прйроды й йскусства Крйчйт наш дух, йзнемогает плоть, Рожая орган для шестого чувства.
    Помніцца, яшчэ ўзімку Вы мне пісалі з поваду „Каханага гораду“, што пачуваеце нейкім „шостым пачуцьцём“ лішнясьць у ім некаторых разьдзелаў і эпізодаў. Цяпер, перапісваючы яго яшчэ раз, можа тым самым пачуцьцём адчуўтое і я, але дайшоў да іншага выснаву: ня выкідаць тыя часткі, як Вы раілі (бо яны лішнія толькі мо з гледзішча таго, што напісана, як апавяданьне), а пісаць усю рэч далей да аповесьці, ато й раману. Тое, што ёсьць, толькі першая частка. А іх, як бачу, павінна быць тры. У той, што ёсьць, скончылася гісторыя толькі аднаго з герояў — Валіка, Юрка ж і Віктар засталіся. У наступных дзьвюх частках мусяць скончыцца і яны. Друтую частку — Юркаву — ужо больш-менш уяўляю. Там будуць і „лясныя хлапчаняты“, якіх Вы хацелі выкінуць, і „Юзікавы хлопцьГ — партызаны — і такім чынам разьвіецца тое пра іх, што ёсьць у першай частцы і што так Вам здавалася лішнім. Вера акажацца жывой — бомба забіла толькі ейную маці, „Качка“ ня ведаў гэтага і сваёй „качкай“ няправільна паінфармаваў Юрку. Вера спаткаецца і зь Юркам, і зь Віктарам, якому давядзецца перайсьці на гэты бок і тут таксама старацца зрабіць кар’еру (у трэйцяй частцы гэта мусіць разьвіцца падрабязьней, але мне яшчэ няясна, як). Між іншага, Юрка мае наведаць менскі тэатар, і можа навет на „Лясным возеры". Ёсьць шмат плянаў і колькі войстрых, інтрыгуючых сюжэтных палажэньняў. Як толькі скончу перапісваць тое, што ёсьць — і-ю частку — вазьмуся за пісаньне 2-й (у канцы і-й дам аб гэтым зноску), карціць. Ці ўдасца толькі напісаць і надрукаваць? Хацелася б даць там нейкі абраз таго, што рабілася ў Менску за апошнія 3 гады. У тым ліку і пару жывых людзей. Але ж „Каханаму гораду“ так не шанцуе, так не шанцуе, што баюся, ці выйдзе з гэтага што (дык нікому аб гэтым не кажэце, ато „рэдактары“ яшчэ спужаюцца, што „задоўга“, і абарвуць і тое, што ёсьць). Ці ж няпраўда:
    1) друкуецца ў „Работніку“, які ніхто з інтэлігенцыі ня чытае 2) першы падвал надрукаваны ў такой жудаснай карэкце, што можа адбіць у кажнага ахвоту чытаць далей (як я чытаў — у мяне кроў халадзела ў жылах; між іншым, ці чытае хто, а калі чытаюць, што кажуць?).
    Маю і да Вас ізноў жаль і зноў мушу зрабіць Вам прыкрасьць. Ведаеце, пэўне, самі, за што — за „лятара“. I ня так за тое, што папрасілі на „лятуна“, як за „сопровождаюіцйе обстоятельства" („А, гэты Адамовіч заўсёды выдумвае, пасьля адмаўляецца, няма чаго яго слухаць надта“). Гэта для мяне, як і для Караленкі, быў запраўдны „афронт“. Тое, што я мог адмовіцца ад нечага, чаго раней трымаўся, калі мне давядуць няправільнасьць і дадуць лепшае — у маім ваччу гэта ня мінус, а якраз плюс. Тым больш неспадзяваны закід гэты ад Вас, як і ўся, выяўленая тут „нелёяльнасьць“ (я перад іншымі аб Вашых вершах не сказаў навет таго, што напісаў тут). Другое: калі я й выдумляю, дык ня з пальца, а на нейкай аснове заўсёды. Так і з гэтым лятаром. На ,,лятуна“ і „лятунства" я згадзіўся ў свой час сьцяўшы зубы, толькі каб адкінуць польскасьць „лётніка“ (Ізыдар навет хацеў трымацца за яго). Бо суфікс „ун“ мае зусім спэцыфічнае й зусім непаважнае значаньне (вазьмеце ня толькі словы, што пачынаюцца на ся... або сі... або др... і канчаюцца на гэты суфікс „ун“, але й такія „прыстойныя“, як „пястун“, „смакун“, „смактун", „лапатун“, „лізун“, „балбатун" і г. д.). I я шукаў іншага, але знайшоў толькі ў часе палемікі з Апанасам. Тут, бязумоўна, павінен быць суфікс „ар“ — суфікс прафэсіі, як у пісар, знахар, бондар і — сьвятар, які й навёў мяне на сьлед. Дык „лятар“, „лятарства“ — гэта хоць і „выдумка", але строга абгрунтаваная, і кажны, у каго ёсьць чуцьцё мовы, і навет толькі адно яно, павінен аддаць яму перавагу перад сьляхотна-непаважным „лятуном" (польская „latarnia" не павінна тут палохаць — у беларускай мове, для беларуса яе няма). Ня прыймаць гэтага слова — значыць проста толькі ненавідзець Адамовіча за ягоныя „выдумкі“, ня будучы самому ў стане здабыцца на іх (таксама, як непрыймаць вершаў Арсеньневай — ненавідзець яе за сваю собскую недалужнасьць у паэзіі)... Вось гэта ўсё я мушу выказаць хоць наапошку. Калі маяце „адводы“ — з цікавасьцю выслухаю. А ў карэкце гэтага Вашага „лятуна“ ў вадным месцы зрабілі бяз „л“ і зь нейкім „т»“ — о, я няшчасны! — Ну, каб болып нічога не накруцілася, на гэтым скончу. Мо чулі што, калі Калубовіч мае рабіць тыя курсы154, на якія я маю прыехаць? —
    154 Маецца на ўвазе курс беларускіх прапагандыстаў пры „Вінэце“ з дазволу БЦР.
    Вітаньні бацьку й сынку ад мяне й бацькоў, і наверх толькі маё trozdem ўсёй „нелёяльнасьці" — Заўсёды Ваш... АнтАд...
    Даражэнькая сяброўка!
    Паслаў Вам вялізны ліст на адрыс Камітэту, дзе было ўсяго — і прыкрасьці зноў таксама (яшчэ раз у дадатак да таго, што там, прашу не праймацца нічым гэтым). Цяпер пішу з аказіяй, адсылаючы ліст і матар’ялы Караленку. Даведаўся я ад яго пра апошнія падзеі ў Вашай рэдакцыі, што Вашага сынка патрон Ваш замяніў на дачушку'55 для свае патрэбы, што і Вас зьбіраюцца тым самым сьледам, што мяне, на фабрыку пхнуць, — і сум мяне апанаваў, і яшчэ прыкрэй сталася, што і з мае ласкі зноў Вам можа няпрыемным што здацца (і яшчэ, і яшчэ раз прашу — на мяне ня крыўдуйце, бо не ад злосьці ж ці ад злосьніцтва, a па-сяброўску шчырым і той раз хацеў быць). Але ж, невясёлыя рэчы.