Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
127 Размова пра Валянціну Жукоўскую (на эміграцыі Пашкевіч, 1916—2004), якая працавала ў Бэрліне ў перакладніцкім бюро „Вінэта", выкладала на настаўніцкіх курсах. Пазьнейшая аўтарка чытанак для дзяцей і „Ангельска-беларускага слоўніка".
128 Ян Пятроўскі (1905—?) у 1944 г. быў кіраўніком беларускай рэдакцыі выдавецтва „ВінэтьГ. Разам з Васілём Камароўскім і Аляксандрам Калошам апрацаваў „Нямецка-беларускі слоўнік“ (27 тыс. словаў), які так і ня быў выдадзены.
129 Выданьне таго зборніку было ажыцьцёўлена з прыездам у Бэрлін Хведара Ільляшэвіча. Усяго сьвет пабачылі сем кніжачак.
'3° Згаданае апавяданьне ўвайшло ў зборнік ,Дудар“.
рукі. Мы з Караленкам змагаемся і пэўныя, што пераможам. Але ўсе гэтыя інтрыгі, як бачыце, яшчэ куды болын драбнейшыя за ўсялякія менскія калішнія й сучасныя, часта псуюць настрой, асабліва Караленку, які, да таго ж, мусіць жыць у бэрлінскім пекле (апошнія дні там па два налёты — удзень і ўначы, і гэта жудасна; ад гораду засталося дай божа каб працэнтаў 15).
Між іншага, у гэтай бібліятэчцы мае выйсьці (калі ніхто не нашкодзіць — дык не кажэце нікому!) — Юстапчык, спачатку, здаецца, асобна „Трывога", а пасьля і яшчэ мо што. „Трывога“ толькі крыху падладжаная ад некаторых дробных недаглядаў, адна толькі драбнічка дапісаная да д-ра Клікушынае (у сувязі з тым „Сьценькам Разіным“). Цешыць, што хоць у якім выглядзе, а пачне друкавацца ў Вас „Каханы горад“. А прызнайцеся, што навет ня „структуры", а мо Кіпеля крышку шкада? Бо з „структурнага“, кампазыцыйнага гледзішча тыя мясьціны зусім (і навет сьведама) апраўданыя. Мо яны выдаюцца Вам іншымі проста з такое няпрывычкі, як некаторым — т. зв. „перабоі рытму“ ў вершах (роля іх зусім падобная), якія тымчасам у беларускай навет паэзіі маюць поўнае грамадзянства (і ў Вашай таксама) і толькі тыя „незразумелынчыкі“ супраць іх. Ну, але няхай гэтым разам маё пяройдзе, а там будзе відаць — можа й Вашая рацыя. Хацелася б толькі мець „Бел. газ.“ з тымі нумарамі (на атрыманьне яе я ўжо наагул страціў надзею) і абавязкава праз Стася — мой рукапіс і, калі можна, — копію на машынцы (аб гэтым ужо, здаецца, пісаў).
Даведаўся з газэты, што ў „УзвышшьГ мае друкавацца нешта Альгердзіча, але што? I чаму без усялякага паразуменьня з аўтарам? Відаць „Узвышэнства як беларуская нацыянальная ідэалёгія"131. А ў ёй якраз патрэбныя былі б сякія-такія папраўкі. I каб крый божа не друкавалі з таею „папраўкаю" ў дачыненьні да беларускіх нацыяналістых, якую некалі быў выдурыў у мяне нябожчык Казлоўскі — цяпер у ёй няма ніякае патрэбы, трэба друкаваць так, як адразу было („памылка“ была выдуманая „задняй датаю“ на просьбу Казлоўскага).
Дзіўлюся я на гэтага Віцьбіча. Нядаўна чытаў ягоны такі антырасейскі нарыс (перадрукавала „Раніца“, ці ,,Работнік“), і калі гэта шчыра, дык чаму гаворыць па-расейску? Калі ж „на заказ“ (хоць „на заказ часу“, як „даніна часу“) — тады проста подла й пагана. Праўда, слова
'3' Артыкул „Узвышэнства як беларуская нацыянальная ідэалёгія" за подпісам Г. Альгердзіча друкаваўся раней у „Беларускай Газэце“ (чэрвень—верасень
1942).
„маскаль" ён баіцца, усё дылікатнічае „расейцамі", але ж дух такі антырасейскі — зусім антымаскальскі. Адным словам,„нейсповедіімы путй твой, Господй'...
I зьдзівілі, і насьмяшылі Вы мяне Шкялёнкавымі „засьцярогамі" да „Каханага гораду“. Во ўжо дзе чэхаўскае„как бы чего не вышло“. I якраз жа з проціпаветранай абаронай там добра — бальшавікі ашукаліся й ашукалі сваіх лётнікаў, што абарона слабая — яна аказалася моцнаю. A „ідэалізацыя** — гэта поўнае непаразуменьне, бо толькі непаразуменьне, што Валік — савецкі лётнік, гэта ж увесь час падчыркваецца! Проста „сьмех із панскіх ботаў“...
А ўжо ўсіх нас Шкялёнак абурыў тым, што будучы ў Ліцманштаце’32, не паведаміў нікога. Калі ўжо гэтак баяўся пад’ехаць у Бэрлін, дык да яго маглі б пад’ехаць — Стась напэўна, а можа й я здабыўся б (туды пропуску ня трэба, а езьдзіць у Нямеччыне я ўжо наўчыўся і прызнаю вялікае захапленьне нямецкім чыгункам, навету ваенным часе).
Каб удаўся той зьезд, мой на яго прыезд і Вашае тое падарожжа, дык мо навет і я з Вамі ў яго пусьціўся б, як прыватны спадарожнік, бо якраз маюся выкарыстаць свой адпачынак на такое невялікае падарожжа па Нямеччыне.
Адно, што тымчасам для ўсякіх цывільных падарожнікаў — „шпэр“, быў ён да 15-га траўня, а цяпер працягнены на няпэўны час. Ну, але, хіба ж тое Вашае — было б як бы службовае. Глебчысе, магчыма, таксама не далі дазволу з прычыны таго „шпэру“ (але ці і зь іншых якіх прычынаў). Нешта ня меў ад яе лістоў аж ад Вялікадня.
3 дому пісалі мне, што Шрэтэр праз Карповічанку ўзяў „на ўзор“ адзін нумар „Узвышша" — і якраз, як на ліха, у чырвонай вокладцы, здаецца (а колеры ж вокладкаўу нас зьмяняліся). Яшчэ адпудзіць яго, як быка, гэты чырвоны колер (а што бык — ня бык, а бычок ён — дык напэўна, лоб, ува ўсякім разе, бычкаваты). Наагул, як бачу, у цяжкіх муках нараджаецца гэнае „Узвышша“ — калі ўжо аб ім трубіць пачалі, а цяпер толькі пра вокладку саймуюць. Ну-ну, паглядзім, што гэта будзе за часапіс, разьлічаны на такіх чытачоў, зь якіх „Затонуты звон“ ніхто чытаць ня будзе! Сьмех-сьмехам, але як прыгадаць усё гэта, і тое, што раней пісаў пра прафанацыю — б’е кроўу галаву й кулакі сьціскаюцца. Ну, быць ня можа, калі-небудзь ды спаткаюся ж з гэтымі Віцьбічамі й Цымбальскімі.
132 Ліцманштат — сёньня Лодзь, у пачатку 1940-х там дзеяў Камітэт самапомачы.
№ 1
1944
UE/^WVCKAL UVAbTVPHAE 31 WtAUAHbilE
Вокладка часопісу „Ўзвышша“. 1944
А „Звону“ хай бы ўжо й зусім ня браўся друкаваць, калі так — толькі першы акт, пачатак, а там — тпру. Выдалі б тут на рататары — дальбог, ня горш было б! А цяпер цяжэй будзе — ужо апякліся на „Рагнедзе" (асабліва я — гэтулькі працы ўсадзіў і, дальбог, ня хвалячыся — a давёў-ткі да ладу і бадай усё тое слабое, што і Ізыдар у рэцэнзіі вытыкаў — выгладзіў, і раптам — трэ было адставіць). Ну, але неяк мо і ўдасца зноў прапхнуць.
Вось блага, што ў Менску ў Вас невясёлыя навіны. Навету маіх старых на гародзе бункер будуюць... Але ўсё ня верыцца, ня хочацца верыць, каб ізноў Менск пайшоў у разьмен.
Агульная сытуацыя таксама вельмі цьмяная і нічым прыемным ня цешыць. Адно цяпер ясна мне, як ніколі: толькі зь немцамі для Беларусі нешта можа быць. Толькі зь імі, што б там ня было. Што нясе перамога бальшавікоў — усе ведаем. Але шмат хто яшчэ мае ілюзіі наконт Ангельшчыны. Дык вось, маючы крыху доступу да першакрыніцаў, магу цьвёрда сказаць: перамога Ангельшчыны для нас — аддача Польшчы мінімум Заходняе Беларусі. У палякаўжа цяпер у дачыненьні беларусаў настрой ані ня лепшы за той, што ў бальшавікоў: вынішчэньне й толькі вынішчэньне. Для мяне гэта цяпер ясна, як двойчы два — чатыры, і ніякіх ілюзіяў няма.
Ну, тымчасам на гэтым і скончу — ліст выйшаў хоць ужо й не такі даўжэзазны, як былі папярэднія, ды ўсё ж даўжэзазнаваты. Добра было б, каб залавіў яшчэ Стасюка. Ён Вам раскажа сёе-тое і сам. Дапільнуйце толькі, каб наведаў маіх старых сам (можа навет і завядзеце яго) і ўзяў ад іх тое, што яны будуць мець для мяне, ато ў яго вецер у галаве й забыцца можа. Празь яго, пэўна ж, і самі напішэце й нагаварэце, што цікавейшае.
А тымчасам — вітаю Вас і ўсіх Вашых. Думаю, што мае артыкулы — „Кантрабанда праўды" і „3 музыкай і бяз музыкі“ — прыдадуцца Вам, пісаныя спэцыяльна для Вас, для „Бел. газ.“ — каб хаця Стась не забыўся іх!
Ну і самі бывайце здаровенькі,
Заўсёды Ваш
А.А...
26.05.44
P.S. Толькі бацьком не кажэце, што хочу ці маю прыехаць, а найлепш наагул нікому аб гэтым.
Даражэнькая сяброўка!
Ужо два лісты Вам і два бацьком даўно чакаюць у Бэрліне на тую аказію, якая мелася быць із Стасем, а цяпер — зь іншай асобай, і ўсё адкладаецца. Таму мушу паслаць Вам гэтую кароткую пісульку разам зь некаторымі матар’яламі, баючыся, што аказія можа яшчэ зацягнуцца. Зборнік Ваш атрымаў, лісты таксама, за ўсё шчыра дзякую, падрабязьней аб усім знойдзеце ў маіх лістох, якія, спадзяюся, у рэшце рэштаў атрымаеце ж. Тут хачу толькі яшчэ напісаць аб адным, аб чым і там пісаў. На той праектаваны зьезд я ахвоча прыехаў бы, адно, калі маюцца мяне запрашаць, дык хай бы пасьпяшаліся ўжо. Мог бы навет зрабіць даклад на тэму „135 год беларускае літаратурьГ (якраз сёлета спаўняецца 135 год ад дня напісаньня Янам Баршчэўскім першага верша па-беларуску ў новыя часы — ,Д чым жа твая, дзеванька, галоўка занята", 1809 г.; адначасна гэта і 135-годзьдзе нашае музыкі, бо да гэтага верша была напісаная і музыка кампазытарам Абрамовічам — хай бы Шчаглоў разьведаў аб гэтым што, можа ў Вільці, і зрабіў бы падобнае; па-мойму, увесь зьезд варта было б правесьці пад сьцягам гэтага 135-годзьдзя; я яшчэ буду пісаць аб гэтым). Зразумела, ніякіх тэзаў наперад выслаць не магу, але сьмешна было б баяцца, каб я і на такую тэму сказаў бы нешта небагавое й шкоднае ці нецэнзуральнае. ІІраўда, я ўсё яшчэ ня веру, што зьезд адбудзецца (колькі разоў ужо зьбіраўся ён), але хацелася б выкарыстаць гэтую нагоду, калі яна будзе. Можа з гледзішча бясьпечнасьці лепш было б, каб зьезд адбыўся ня ў Менску, а ў Рызе — гэта ж сталіца Остлянду, значыцца, і Беларусі? Але і ў Менск прыехаў бы. Толькі бацькам маім не кажыце, што хачу й зьбіраюся прыехаць. Перадайце ім, калі ласка, укладзеную тут пісульку. Тымчасам вітаю Вас і ўсіх Вашых,
Заўсёды Ваш А. Адамовіч
05.06.1944
09.06.1944
Даражэнькая сяброўка!
Таму, што бэрлінская аказія зацягваецца, а Саўчук у жонкі, пастанавіў я прасіць Караленку пераслаць яму тыя лісты Вашы (ужо аж два!), што ляжаць у Бэрліне, а можа й некаторыя артыкулы для „БГ.“ — для перадачы Вам, дык, магчыма, атрымаеце іх разам із гэтым. Тут хачу насамперш папярэдзіць аб тым, што мы нядаўна даведаліся наконт былога віцебскага бюргермайстра, а цяперашняга, здаецца, капітана БКА і нейкага кіраўніка моладзі133. Ён, аказваецца, цяпер трымае сталы кантакт зь юзікавымі, а дакладней — з Алесевымі хлопцамі134, так што — усяго спадзявацца можна ад яго й ягоных прыхільнікаў. I гэта — не „засьцярогі" й ня паніка, а самая дакладная праўда. Пачатак яе я ведаў яшчэ ў Менску, але пазьней думаў, што Менск і ўваходжаньне ў Раду ды інш. вылячаць яго. Папярэдзьце аб гэтым абавязкава Вашага бацьку, ня шкодзіла б, каб ведала гэта адпаведная ўстанова і ці ўзяла на мушку, ці прынамся трымала б руку ў яго на пульсе. He зьлёгкавацьце гэтымі перасьцярогамі — пасьля можна кравава шкадаваць, як ужо ці раз шкадавалі, а то й зусім галавою налажыць. — Сваіх навінаў асаблівых ня маю. „Раніцу“ чытаеце, дык, пэўна ж, пазнаеце мяне. Зараз будзе памфлет С. Хізма „Не кладзеце пальца ў рот“ — адказ некаторым, што пачулі сябе закранутымі рыкашэтай справаю Апанаса (між іншага, Рада такі адазвалася й прыслала „Раніцы“ даволі-ткі бесталковую паперку ў вабарону Апанаса і каб царкоўных справаў безь яе не чапалі). Тады будзе далейшы працяг анты-Езавіцкае кампаніі — у шэрагу артыкулаў і між іншага, і спэцыяльне зраблю зь яго маленькага-маленькага. Бяда, што за гэтым да іншага рукі не даходзяць. Але ўжо на варштаце — рэцэнзія на „Сягоньня", хутка будзе (можа і спэцыяльны варыянт для „Б. Г.“)Чыталі Дальнага ў „Новай Дарозе“? Будзе здачы і яму — троха, а то й многа. Сядура прыслаў у „Раніцу“ цэлы пуд пра Сяднёва135, але між пары трапных заўвагаў і мора глыбіннага пустаслоўя, шмат выпадаў супраць Вас, у ваднэй кучы з Цымбальскім (і мяне, грэшнага, здаецца, у ваднэй мясьцінцы „походя лягнул“ — але ўсіх — без паказаньня прозьвішчаў). Выпады, зразумела, сьвету ў „Раніцы“ не пабачаць, а магчыма і ўвесь артыкул. Для цікавасьці мо як-небудзь выражу гэтыя выпады й прышлю Вам. Як із