Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
108 Апавяданьне С. Юстапчыка „Безруч" апублікавалі ўжо пасьля вайны: першыя разьдзелы ў часопісе „Шыпшына“ (1946. №1. С. 17—21; №3. С. 20— 23), а потым цалкам у остэргофэнскім часопісе „Сакавік" (№2 (3). 1948. С. 18-26).
С. Хізмам і іншымі ажда Езавітава. Ужо пачаўпісаць. Друкавацца будзе хутчэй за ўсё і з шмат якіх меркаваньняў у „Раніцы“.
Цяпер пра Вашыя рэчы крыху. Караленка„затеял“выдавецтва на гектографе, як раней Абрамчык ціснуў „Гісторыю Беларусі ў картах", „Беларусь у песьнях" і іншыя109. Ужо падрыхтаваны „Тэстамэнт" Жылкі110, „Рагнеда“ Случчаніна (апошнюю, можа, удасца яшчэ надрукаваць і ў выглядзе ўкладкі ў газэту). Абедзьве з маімі прадмовамі, a Случчаніна я грунтоўна адрэдагаваў (баюся толькі, каб не было, як некалі з Клішэвічам). Караленка вельмі намагаецца выдаць гэтак і „Затонуты звон“. Дык я думаю навет і не чакаючы на Вашую згоду, калі толькі гэта пачнецца, даць яго. Ня бойцеся, правіць нічога ня буду, апрача яўных памылак. Пішэце ўсё ж, як Вы на гэта глядзіце.
Вялікае прывітаньне Вам ад д-ра Тумаша. Пад і-га траўня я зноў быў у Бэрліне, і ён спэцыяльна яшчэ затрымаўся там, ды мы яшчэ і з Караленкам прагаварылі два дні і, бадай, дзьве ночы. Згадзіліся з Тумашам, што ў сяньняшняй нашай пазыцыі на першым месцы і адзіная — Вы. У Геніюшысе ён крыху расчараваўся ўжош. Я апрацаваў да друку тыя ейныя вершы, якія перадаў Тумаш, аб чым, здаецца, я Вам ужо пісаў. Зь нейкім задавальненьнем канстатаваў на ёй Вашыя ўплывы. А наагул —furchtbar"2, пачынаючы ад почырку (Ваш проці яе — проста каліграфічны, а памятаеце, што і машыністкі, і я ня вельмі Вас за Ваш „жаловалй") і правапісу („ў“ не прызнае нідзе, толькі „у“, піша „гуляя" — „гуляе“, „у вялікуй" — „у вялікай“ і г. д.). Мусіць, чыталі ўжо „У буру“. Майго там што найменш 1/3 (а як прачытаў друкаваны, дык угледзеў, што яшчэ ня ўсё як сьлед і трэ было б яшчэ часаць і гладзіць). Тумаш цяпер „беспрацоўны“ і, здаецца, вернецца часткова ў „Раніцу“, хоць падпісваць па-ранейшаму будзе Стась. Ну больш пра Тумаша напішу як другім разам.
He падабаецца мне вельмі, што бацькі й Саўчук пішуць пра акопы ў Менску... Праўда, нек ня верыцца, каб Менск ішоў у разьмен, і мэта бальшавікоў ціснуць на поўдні на Балканы, як і тое, што яны ўжо вытк-
109 Маецца на ўвазе выдавецкая дзейнасьць Міколы Абрамчыка (1903—1970) у часе ягонай працы ў Беларускім камітэце самапомачы ў Бэрліне ў 1941— 1943 гг.
"° „Тастамэнт" Уладзімера Жылкі выйшаў асобным выданьнем у Бэрліне ў ліпені 1944 г.
111 Менавіта ВітаўтТумаш выдаўу 1942 г. у Празе зборнік Ларысы Геніюш „Ад родных ніў“.
1,2 Furchtbar (ням.) — жахлівая.
нуліся нагэтулькі, што ня могуць весьці наступ на ўсім фроньце, як раней — зусім ясныя рэчы. Але, калі, ня дай Божа, што якое — бедныя мае бацькі! (Якраз днямі што атрымалі „грамату“ на хату). Адна надзея, што добрыя людзі й сябры — да Вас тут найбольшая просьба — не пакінуць іх і як-небудзь памогуць уратавацца ад гэтае жудасьці.
3 савецкіх навінаў: Колас — заступнік старшыні Вярхоўнага Савету БССР. Танк выступаў на „ўсеславянскім сходзе“ памяці Тадэуша Касьцюшкі. Ордэны маюць Броўка і Пестрак. Праф. Прылежаеў113 „рассказывает о зверствах фашнстов в Мйнске“ — аказваецца, запраўднага хлеба пакаштаваў толькі ў партызанаў (мусіць, так званага ,,салдацкага“).
Ну, тымчасам усё. Пішэце, не чакаючы адказаў і аказіяў. Як тэатар, „Усяслаў“ Шчаглоў? „Узвышша“? Між іншага, ці захавалася ў тэатры дырэктарская лёжа (сьніў яе нядаўна). Найлепш, пішэце Einsehreiben'14 — ідуць хутчэй (апошні — 4 дні толькі). Вітайце ўсіх хатніх і знаёмых, бывайце здаровенькія. Заўсёды Ваш Ант...
Даражэнькая сяброўка!
Кароткі ліст поштаю (не ,,адказ“) праз Саўчука паслаў Вам, але, мусіць, яшчэ не дайшоў. Цяпер хапаючыся пішу праз Стася, і шмат пісаць не зьбіраюся, бо раз што й Вы яшчэ маеце пісаць, два, што Стась сёе-тое можа й вусна расказаць, а галоўнае — сьпяшацца трэба. Якраз толькі што атрымаў Ваш ліст і прачытаў яшчэ толькі адзін раз, так што й гэта ня зусім тое. Але хоць крыху і хаатычна і алоўкам хачу напісаць (і ўжо бачу, што прадмовы зашмат зрабіў, калі якраз сьпяшацца трэба). Дык навет проста па пунктах жарну.
1. На ямбах у „Звоне“ згода — паставім кропку. Маеце рацыю, што я запозна схапіўся (аглядзеўся, як ня толькі палавіна, як у таго Юркі, a ўсё згарэла). Але й задаволены, ніто цяпер ужо Вы хоць ня цьвердзіце, што 6-ці стопным трэба было. —Караленка захапіўся быў выдаць „Звон“, але нешта сяньня піша, што ў Менску будзе друкавацца. Зараз пабачу яго, пагавару. А „Рагнеду“ давядзецца, значыцца, спыніць, калі ў Вільні выйшла — шкода, гэтулькі працы я палажыў...
2. Зборнік Ваш115 яшчэ не атрымаў, і ня хутка, пэўне, атрымаю — кніжкі йдуць наўзьдзіў марудна (Караленка выслаў раз мне з Бэрліну,
"з Мікалай Прыляжаеў (1877—1944), навуковец, хімік-арганік, акадэмік АН БССР. Падчас вайны быў у акупаваным Менску, выведзены ў партызанскую зону і перапраўлены ў Маскву.
114 Einschreiben (ням.) — заказным лістом.
"5 Маецца наўвазе зборнік „Сягоньня: Вершы: 1941—1943“ (Менск, 1944).
дык і то ледзь ня месяц цягліся). Дый дзякую авансам і асабліва за тое, што мне першаму, і за „рэдакцыю", якая бяна там ня была (думаю ж, што ня „клясава варожая" якая). Пісаць буду, але калі? Усё з „Слуцкімі“ ніяк рады даць не магу. I ўсё то тое, то гэта накручваецца, зьбівае з толку.
3. Наконт знаёмых — хачу згадзіцца з Вамі, асабліва, што Калубовіч закасаваў. Ува ўсякім разе — дай Божа! Ну, а пра Астроўскага ж я наконт блага ня думаў, і Вам жа пісаў, адзінае, што мне баліць — гэта, што, відаць, і ён да мяне „засьцярожаны“, калі я якраз наадварот. А наконт „ня судзеце" — дык судзіць не баюся (асабліва перад Вамі), бо не баюся (і ніколі не баяўся) быць суджаным. Ну, а пэўна, усім вам належыцца належнае за працу ў такіх абставінах. Ня думайце аднак, што й тут мёд. Навет у маім Фрэйбургу (учора, прыкладам, сярод белага дня — каля юоо самалётаў рабілі налёт на раён Ляйпцыг-Гале, ляцелі памялютку, некаторыя вельмі нізка, над самымі намі. Хавацца няма дзе зусім — навет кэлераў116 ніякіх. На шчасьце, пашкадавалі. He кажэце толькі ўсяго гэтага бацьком).
4. За што Вам галоўны, шчыры-шчыры дзякуй — за сабатаж Езавіта (дзякуй, пэўна ж, ад С. Хізмы; гэта Сяргей Хізма, ён ужо напісаў ліст у беластоцкую „Новую Дарогу“, вялікі — „ксведенйюредактора“Й маленькі — для друку; малая надзея, што й гэты маленькі выдрукуюць). Падрабязьней Вам раскажа Стась. Але дагэтуль я ня ведаю, кажучы „наўчоным“ стылем, „як Ваша на гэта“? Караленка ад Схізма „без ума“ проста, зьбіраецца ў будучай незалежнай Беларусі выдаць ордэн (на што яму быў дадзены „адвод“, што хутчэй замест „ордэна“ трэйцяя ссылка можа быць). Тумашу таксама падабаецца, мне — толькі крышку (таго, чаго Езавіту і іншым здаецца зашмат — мне здаецца замала. Найлепш было б наагул — кій у рукі і „па ку.мпалу" гэтаму маскальскаму рабіну117. 3 гэткай злосьцяй і пісалася, аж спаць ня мог і нічога больш рабіць). — Цяпер на матар’яле Схізма—Апанас—Езавіт пішацца Юстыпчыкам апавяданьне „Безруч“ (для „РаніцьГ, бо „Бел. газ.“ раз што яшчэ з „Каханым горадам" не дала толку, два — што „палітычна ўзгадняць“ будзе, тры — што ў „РаніцьГ хутчэй прачытаюць тыя, каму трэба). Бяда, што так шмат усялякае бузы замінае пісаць гэта (і на службе, і для „Раніцы“ розныя праўкі). А рукі сьвярбяць проста так, што не
1,6 Keller (ням.) — склеп.
1,7 Магчыма, Адамовіч адзначае тое, што ў 1918 г., падчас фармаваньня Першага беларускага палка ў Горадні, Езавітаў, сын капітана царскай арміі, ініцыяваў стварэньне пры ім габрэйскай нацыянальнай роты.
даюць спакою, і пішу ўсё ж, на шкоду і таму, што пішацца (з затлумленай ужо галавой) і сабе самому (ужо з тыдзень, як „злаўчэўся" спаць
толькі па з гадзіны ў суткі — і нічога! Балазе, Саўчук махоркі падаслаў).
5. Тумашаў адрыс: V. Tumasch
3 Neubrandenburg Adolf Hitler Str. 14
Геніюшысін (наўсялякі выпадак)
Larysa Geniusove
116 Prag VII
Hermannstrasse 7
6. Дзіву даюся, што Дуброва — Ізыдзёр (хоць і думаў на аднаго з 2-х — ён ці Зубко, бо адна школа ў іх) — для яго замала. Хоць і ня думаю, каб у лес падаўся (грошы мае ад спэкуляцыі, Караленка казаў, што і раней ягоная жонка разгортала вялізарную працу ў гэтым кірунку), але на ўсялякі выпадак папярэдзіў бацькоў, каб у хату ня вельмі пушчалі (як гэта і ў Вас робіцца).
7. Ах, яка шкода, што Зора тутака была й нельга было зь ёю пабачыцца! За тое хоць прывітаньне ёй адмысловае перадайце.
8. Дзе будзе зьезд пісьменьнікаў? Можа з нас каго рызыкнулі б запрасіць (я б прыехаў, бадай). Ну, але пра ўсё гэта больш Стась вусна скажа. Прыехаць у Менск хоць на пару дзён вельмі хочацца, аж бачыце, не пасаромеўся напрошвацца тут.
Ну, і мушу канчаць, бо ўжо зараз і на цягнік у Бэрлін трэба.
Пэўны, што дасьцё Стасю ўсялякую дапамогу ў кірунку зносінаў з маймі бацькамі і да г. п. і абавязкова напішаце (а калі не — перакажа-
це) пра ўсё так, як не заўсёды для пошты можна. Чакаю гэтага зь нецярплівасьцяй, а тымчасам — Schluss"3, бывайце здаровенькі, дзякуй за ўсё, вітаньне вялікае (па дарозе ў цягніку перачытаю яшчэ Ваш ліст, мо на гэтым кавалачку яшчэ што дапішу).
Ага! Глядзеце фільм „Габрыеля Дамброн" — мой пераклад (тая „важная праца“) і скажэце, ці зразумелы, фільму ня бачыў, і нямаведама як перакладаць verheiraten — жаніцца ці выходзіць замуж, кат — прыйшоў ці прыйшла і да г. п. Дык цікава, ці шмат пальцам у неба напоркаў.
Тымчасам яшчэ раз — бывайце,
Заўсёды Ваш Ан...
13-05-44
118 Schluss (ням.) — канец, заканчэньне.
Даражэнькая, любая сяброўка!
Атрымаў Вашыя два лісты й зборнік, за што вельмі дзякую, пастараюся расплаціцца й больш канкрэтна (за мною, пэўна ж, рэцэнзія і можа не адна — і для „РаніцьГ, і для „Бел. газ.“)Дарэмна Вы нешта мелі на „рэдакцыю надпісу“ — і шчырага і добрага, у ім, напэўна, куды болып, чымся я, можа, заслугоўваю. Дык яшчэ раз і за яго дзякуй!
Адзін ліст, напісаны Вам, ужо ляжыць у Стася (пісаны ён пасьля Вашага першага ліста, але да атрыманьня зборніка). Гэты ліст таксама мо павязе ён, а мо й поштаю пашлецца, бо зь ягоным ад’ездам выйшла маленькая няўпраўка: якраз за пару дзён перад ім, калі й я пад’ехаў у Бэрлін, зрабілі мы ўсе „вылазку“ за горад і там, хоць гарэлкі не было ні кроплі, але блазенства хапіла, і Стась пачаў барукацца з адным такім Барткевічам119 і празь нехлямажасьць ды неасьцярожнасьць абодвух lx у Стася ўзяла і зламалася рука, і аж удвух месцах. Гэта й затрымалаяго. Але сяньня Караленка піша, што ўжо вось-вось мае выехаць. Магчыма, што заўтра я яшчэ падскочу ў Бэрлін і, можа, залаўлю яшчэ яго ды аддам і гэты ліст, а не — дык пашлецца поштаю.