Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Я згаджаюся, што ўсе можа й куды лепшыя, нішто сабе людзі, як Вы пішаце. Можа, навет і тое„gute Menschen, aber schlechteMusikanten“ не да ўсіх іх прыстасаваць можна, можа й музыкі ніштаватыя, кажны на сваім інструмэньце. Сакрэт увесь, відаць, ува мне самым. Кажу гэта Вам зусім шчыра, без усякае гіроніі ці адценьня „уіцемленностй“. Запраўды ж сам я заўважаў, асабліва апошнімі гадамі, што ёсьць ува мне нейкая ўласьцівасьць, якая робіць мяне навонкі аб’ектыўна тым, што называюць „цяжкім чалавекам", хоць суб’ектыўна такім сябе ніколі не адчуваў і прызнаць не магу. Нейкая ўласьцівасьць гнясьці сабой іншых. I што асабліва прыкра, гэта тое, што „прыгнечаныя" мною бадай ніколі ня маюць адвагі паўстаць ці агрызнуцца мне ў вочы, хоць якраз мелі б у гэтым як найбольшую ўдачу і лёгка маглі б дамагчыся бадай ці ня поўнай здачы тых ці іншых пазыцыяў мною, бо як толькі я адчуваю, што некага „прыгнёў" ад яго самога — гатоў ледзь не адразу „прылашчыць“ яго, і так далёка, аж да здачы пазыцыяў (гэта таксама дрэнна). Але „прыгнечаныя" адступаюць заўсёды ціхенька, так затойваючы сваю „прыгнечанасьць“, што мне яе зусім ня відаць, і затое даюць ёй волю за вочы, найчасьцей снуючы тыя „засьцярогі“.„/7ечольно, но факт“.
Пэўна, я не кажу пра звычайныя пасярэднасьці й павярхоўнасьці — гэтых ня шкода і зусім разгнейсьці, мне часам трапляюцца й людзі, якіх цэніш, навет любіш можа, і хацеў бы зь імі працаваць. Вось Вы пішаце „Дзіўна, што Шкялёнак не запаліўся адмайго звароту, а наадварот, пачаў выказваць, што добра і гэтак...“ А тымчасам як я ад’яжджаў, памятаеце ж, бадай, гаварыў адваротнае.
Праўда, аб’ектыўна я мушу быць яму ўдзячны, і можа гэта якраз вельмі прыязная й сяброўская лінія, жаданьне мне бясьпекі... А ў глыбі — шчыміць: ці ня „ўгнёў" і яго чым-небудзь, што й яму безь мяне лягчэй?
А вось Астроўскі. Здаецца ж, я яму ніколі ні на які мазоль ня ўступіў і ня зьбіраюся ўступаць, цаніў і цаню, адразу, памятаеце, пісаў Вам, што ягоная фігура на чале Рады толькі й падтрымвае маю надзею, што гэта будзе або-або: або нешта вартае чаго-небудзь, або зусім нічога, бо Астроўскі ў выпадку чаго і дзьвярыма бразнуць можа, умее. I дагэтуль тры-
маюся гэтага погляду. Ніколі не зважаў надта, што казалі і нябожчык Казлоўскі, і іншыя пра ўсе ягоныя мінулыя „грахі“, пра „любовь к накопленйю ймуіцества“, асабліва таго, што ня вельмі добра ляжыць і каля чаго, казалі, ён добра папахадзіў, будучы на Браншчыне, на Смаленшчыне дый яшчэ ў Менску88. He зважаў, хоць пэўны, што ў гэтым — шмат праўды, калі ня ўся яна. Няхай сабе, мне асабіста гэтая рыса глыбока чужая, як ведаеце самі, але ж яна можа зусім не перашкаджаць чалавеку быць добрым дзяржаўным мужам і беларусам. I заўсёды меў вялікую прыемнасьць гутарыць зь ім, калі ён прыяжджаў у Менск. I ніколі ён мне ў вочы ні ачарніў, ні абяліў пра тую ,,мову“. A цяпер Вы пішаце, што навет ён, пасьля Сабалеўскіх і Родзькаў, нешта мае да гэтага... Ізноў жа, цяпер даведваюся, што ён канструяваў Раду сам, каго хацеў, таго й называў, як Вы пішаце. Бязумоўна, каб я быў на Беларусі, я ніколі не прэтэндаваў бы на месца хоць якое-небудзь у гэтай Радзе, надварот, адбіваўся б, як мага — Вы ж ведаеце, як не люблю я ўсіх гэтых гаворак, паседжаньняў, усяе гэтае „грамадзкае працы“. Але прызнаюся толькі Вам — калі я даведаўся, што Астроўскі канструюе Раду, дык спадзяваўся, што ён выкарыстае гэта, каб зьвярнуць мяне на Беларусь, чаго мне тады вельмі-вельмі хацелася. I дагэтуль я думаў, што можа ён і спрабаваў гэта, ды яму выткнулі з афіцыйнага боку тыя „засьцярогі'1, далі „адводы“... Цяпер даведваюся, што навет і не спрабаваў. Значыцца, для яго мне або грош цана (ці, ува ўсякім разе, цана куды ніжэйшая за Сабалеўскага, Калубовіча), або зусім — перашкода...
А можа, ізноў жа, як і ў выпадку із Шкялёнкам, асабістае, прыяцельскае жаданьне мае бясьпекі? Ня выглядае, бо зрэшты, хто я яму?
Мусіць на яго яшчэ Шавелевы „засьцярогі“ моц маюць? I дзіўная рэч, што якраз тады, на тым сходзе89, дзе Шавель90 выскачыў супраць
88 У ліпені 1941 г. Астроўскі ўзначаліў Менскае намесьніцтва, якое аб’ядноўвала 21 раён, пасьля ўсталяваньня цывільнай адміністрацыі выехаў разам з вайсковым камандаваньнем на ўсход, арганізоўваў беларускую адміністрацыю ў Бранскай і Смаленскай акругах.
89 Відаць, маецца на ўвазе сход беларускага актыву летам 1941 г. у Менску, на якім абмяркоўвалася пытаньне стварэньня беларускай падпольнай арганізацыі.
90 Уладзімер Шавель (1915—1942/3?), вучань Віленскай беларускай гімназіі (Радаслава Астроўскага). Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У1941 г. стварыў аддзелы беларускай паліцыі на Меншчыне, блізкі паплечнік Астроўскага летам 1941 г., калі той узначальваў Менскае намесьніцтва. Астроўскі й Шавель жылі на адной кватэры. Пасьля1*
мяне, я гаварыў пасьля Астроўскага, зусім у ягоным дусе, і ён у часе майго выступленьня ківаў мне галавою і навет казаў, быццам радасна, сваё такое нейкае асаблівае „але, але...“ А тады выскачыў Шавель і пачаўрабіць зь мяне... бальшавіка. I Астроўскі адразу зьвяў,„заскучал", як Зошчэнка кажа, а ўжо на мяне зусім ня тое, што нуда, а проста жуда найшла. Я аж сваім вушам ня мог даць веры...
Пазьней я гэта зразумеў, ці прынамся стараўся зразумець і, здаецца, правільна. Шавель тады адразу ўзяў тон на „правадыра“, ледзь не Напалеона. А тут выткнуўся я, і ён пабачыў, што ў мяне язык гладка ходзіць (ніколі не ўважаючы сябе за „выдатнага аратара“, як часта даводзілася чуць камплімэнты — можа, зноў жа, толькі ў вочы? — усё ж адмовіцца ад таго, што магу пушчаць язык у ход, не магу). Відаць, яму здалося, што й я магу (навет хачу ці не хачу) па тэй самай лініі падацца (хоць ніколі „оного яйв мечтах не лелеял. “). Ну, і адразу ж наважыў зрабіць станоўчае „тпру“. Дурань, мог зусім не баяцца ўва мне ніякага „канкурэнта", бо я ніколі на тую лінію не пайшоў бы, навет каб мяне на яе стыхійна выносіла. I вось адразу налажыў мне шэраг „засьцярогаў". Праўда, пад канец ужо як бы й зьмяніў свой погляд і, шчыра ці не, як бы адрабіць стараўся, ды позна было: ачарніць заўсёды лягчэй, як абяліць, па чорным як белым ні квэцай, заўсёды той, хто раней бачыў ці хоць чуў, як чарнілі, пакіне пры сабе тое „нешта ёсьць“, „дыму без агню ня бывае“. Гэтак і было.
Нябожчык Іваноўскі (зусім згодзен з тым, што аб ім пішаце, і адчуваю гэта ўсё больш і больш, наагул, толькі ад яго часам і адчуваў запраўды цёплае пачуцьце да сябе, як і ад нябожчыка Аляхновіча — ад гэтага дык ужо бяз усякіх ,,засьцярогаў“), якому, памятаеце, Шавель, як і Астроўскаму, так імпанаваў, таксама на тыя „засьцярогі“ настаўляў вуха.
А Спадар ці Наўчоны... Той дык, пераняўшыся гэтымі „засьцярогамі“, угаворваў мяне зусім па-энкавэдоўску: „Вам лепш прызнацца, калі што было ці ёсьць...“ I сьмех, і грэх...
Між іншага, і з Наўчоным у нас расхайдас цяпер. Мусіць, пакрыўдзіўся, што я ня даў свайго подпісу на той фразэалёгічны слоўнік91 (дарэчы, выходзіць ён ці не?). Бо даўно напісаў яму, і ніякага адказу.
Фўсталяваньня ў Менску цывільнай адміністрацыі выехаў на Бярэзіншчыну. Удзельнік і арганізатар беларускага падпольля. Стварыў партызанскі атрад, што змагаўся супраць немцаў на Барысаўшчыне й Бягомльшчыне. Паводле няпэўных зьвестак, загінуўу 1943 г.
91 Слоўнік выйшаў на пачатку лета 1944 г. (інфармацыя пра яго зьявілася ў „Беларускай газэце" 10 чэрвеня 1944 г.) у Менску ў выдавецтве ВШПЛМ
I вось здаецца мне цяпер, ці ня меў рацыю нябожчык Казлоўскі, калі, злуючы часам, казаў, што я — той самы Спадар, такі самы Спадар... Агульна прызнана, што Спадар цяжкі чалавек. Аці шмат „лягчэйшы" я?
I калі я ад’яжджаў зь Менску, дык адчуваў, як шмат-шмат хто ўздыхае з палёгкаю. Першы — той самы Казлоўскі. I ніхто ж зь іх — памятаеце, ніхто — палец аб палец ня стукнуў, каб затрымаць, пайсьці некуды. А папхнуць — ці адзін перад тым ня тое, каб палец, а цэлую лапу прылажыў.
I калі цяпер Калубовіч із Вамі хадзіў да нейкага шэфа, дык я пэўны, што перад гэтым ці пасьля гэтага ён казаў гэтаму шэфу ці свайму заўсёднаму шэфу Сівіцу (бо я пэўны, што й цяпер ён застаецца ягоным верным агентам і інфарматарам, дарма, што парваліся сувязі службовае субардынацыі) зусім-зусім у другі бок (дарэчы, цяпер бачу, што гэтая Вашая інтэрвэнцыя выклікала тую нагонку на мяне тут, за тое, што „жаліўся“, і нагрузку ў працы. Тыя, вельмі важныя надпісы на фільмах яшчэ не пачаў рабіць, гэта ўжо будзе звыш (і за звышаплату — на 150 марак за фільм, мае быць адзін фільм на месяц), а так усялякае драбязы начальства стараецца напіхаць як мага).
He падумайце, што я нешта маю да Вас, што Вы міжвольна, але прычыніліся да мае нагонкі! Наадварот, я ведаю, што Вы — адзіны, можа, чалавек, які шчыра хацеў, каб я не ад’яжджаў зь Беларусі, а пазьней — каб зьвярнуўся. Гэта было так ясна для мяне, што аж дзіва, і вось таму я й шукаў тых „чорных кошак“, што проста неверагодна было, што іх няма, а найшоўшы, разьдзьмухаў, каб канчальна пераканацца — ёсьць ці няма.
Мяне моцна крануў той Ваш „арышт“ „Раніцы“ для Шкялёнка, аб якім Вы пішаце. Толькі запраўднае сяброўства можа змусіць зрабіць такую рэч, якая, аб’ектыўна беручы, зусім належыць да таго, што называецца „махінацыямі". I на гэтым месцы мне зноў робіцца прыкра і брыдка за ўсе тыя „чорныя кошкі“ да Вас, якія каб і былі навет неразьдзьмутыя, усе касаваліся б адным Вашым учынкам.
Але ў далейшым я па-сяброўску прашу Вас не рабіць нічога такога, што хай сабе і памагала б мне, але магло б кінуць хаця які-небудзь цень на Вас. Апошняе было б мне вельмі балюча.
Ф меў наступны тытул: „Станкевіч Я. пры ўчасьці Ант. Адамовіча. Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэныіі ды Слоўнік меў 151 старонку. У сярэдзіне 1990-х яго перавыдалі.
I не старайцеся больш таксама, каб зьвярнуць мяне на Беларусь, усё роўна [...] няхай лепш безь мяне...
I не старайцесь пераканаць мяне, што гэта ня так, што „ўсе ўспамінаюць добра“і г. д. Такіх „усіх“ шчырых — вельмі мала быць можа.
Ну, зусім зьехаў, здаецца, на Есенінскае „Пнсьмо матерн“:
Н молнться не учй — не надо, К прошлому возврата больше нет...
Два наступныя радкі баюся дачытаваць — калі ведаеце, дацытуйце самі.