Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Чуў ад Караленкі, быццам Ганьку67 — адстаўка, Родзька68 заварочвае. Цікава! А як Абрамава69 ?
Той, пра каго пішаце, што ладзіў забойства Іваноўскага, быў у вялікай ласцы ў „Спадара Наўчонага“ Касульнага. Ён навет пасьвячаў яго ў розныя свае шаптаныя справы. Я ж знаў таго яшчэ з савецкіх часоў, ведаў, што запраўднае беларускае сьведамасьці й шчырасьці няма, папярэджваў аб гэтым і Спадара70, і Прафэсара71. Што ж, бясьпечнасьць, а мне ня верылі, думалі — западозрысты, запрычэплівы. Вось і маеце.
Ну, здаецца іўсё. Вух, хоць выгаварыўся. Цяпер усё ж чарод за Вамі. Хоць „адказу“, як прынцып, чакаць ня буду, і як будзе што новае, час і „хэньць“, як казаў той Ізыдар, — напішу, але ўсё ж крыху пачакаю.
Хаотычны ліст і найбольш непакоіць мяне ў ім, каб Вы не пакрыўдзіліся. Але думаю, што гэта трэ было выказаць хоць раз, каб больш здань навет тае „кошкі“ між намі ня бегала. I спадзяюся, што Вы так гэта і прымеце, і сяброўства між намі — дарма, што адлежнасьць — толькі ўзрасьце. Праўда ж, гэтак павінна быць, бо Вы былі заўсёды блізкая мне — яшчэ калі знаў Вас з адных толькі вершаў — і заўсёды такім, адным з найбліжэйшых людзей, застаняцёся, як бы самі да мяне ня ставіліся.
65 Відаць, размова пра Лявона Савёнка (1897—1974), які працаваў у „Беларускай газэце“, а таксама, магчыма, маецца на ўвазе Лявон Радзіміч (Цімох Рублёў, 1910—?), які часам друкаваўся ў „Беларускай газэце“.
66 Маецца на ўвазе Зора Кіпель (1927—2003), дачка Лявона Савёнка, што ў Менску ў той час вучылася ў школе.
67 Міхась Ганько быў кіраўніком СБМ, прабыў на сваёй пасадзе да самага канца вайны.
68 Усевалад Родзька (1920—1946) вясной 1944 г. быў начальнікам прапаганды Галоўнага кіраўніцтва Беларускай краёвай абароны, з 20 траўня 1944 г. — камандзір 15-га батальёну БКА.
69 Надзея Абрамава (1907—1979) была кіраўнічкай юначак у СБМ.
70 Г. зн. Янку Станкевіча, які прыдумаў зварот „спадар“.
71 Г. зн. Вацлава Іваноўскага.
Канчаю. Вітайце ад мяне Вашага бацьку і наагул, і зь сяброўствам у Радзе72, і з маёрствам73 (аб гэтым пісаў Караленка). Вітайце сынка, Шкялёнка і ўсіх-усіх іншых, хто яшчэ „не паставіў крыжыка“ нада мною, ды навет і тых, хто паставіў.
Адрыс пішэце так:
io Freyburg a.d.Unstrut
Hotel Weintraube.
I бывайце здаровенькі, усяго-ўсяго Вам найлепшага ў жыцьці і ў працы, не забывайцеся й на сяброўды галоўнае — ня крыўдуйце...
Заўсёды Ваш Ант Адамовіч
14.03.1944
Даражэнькая сяброўка!
Атрымаў цераз (як сп. Спадар кажа) Саўчука Ваш падзелены надвая ліст, і было мне гэта як „разреійенйе от грехов", і пачуваю цяпер сябе якраз добра, да Вялікадня — зусім чыстым, і так добра на душы, так што адразу павінен падзякаваць Вам за тое, што Вы так па-сяброўску, запраўды па-сяброўску, паставіліся да ўсяго таго сьвінства (дальбог, цяпер не магу назваць гэта іначай), якое наварочаў я на Вас у тым лісьце. Ужо напісаўшы і падпісаўшы яго, я колькі разоў памыкаўся падзерці й не адсылаць Вам, і ў самым лісьце тым колькі круціўся, каб як зьмякчыць тую пілюлю, але ўсё нешта карцела, каб ткі хоць раз выказаць гэта ды зрабіць канцы гэтаму назаўсёды. А калі ўрэшце адаслаў, дык меўяшчэ большы непакой, чакаючы на адказ, як на прысуд, хоць у глыбі душы й верыў, што нашае сяброўства ня можа ня вытрымаць гэтага экзамэну. I, дзякуй Богу, мае надзеі й спраўдзіліся, і сам я пачуваюся цяпер куды бліжэй да Вас, як было, і бясконца рады, што выйшла так, як я спадзяваўся — прынамся з майго боку сяброўскае пачуцьцё да Вас яшчэ ўздужэла. За гэта Вам яшчэ і яшчэ дзякуй! Цяпер я магу напісаць Вам ізноў — даўжэзазны ліст — трымайцеся (але загадзя папярэджваю — ня бойцеся: ужо ніякага сьвінства ня будзе). Бо — і гэта Вы самі можаце ведаць — сярод маіх карэспандэнтаў (дарэчы, 17-ць і ня шмат) няма больш нікога, каму я пішу й мог бы наагул пісаць такія даўгія лісты.
72 Як начальнік Галоўнага кіраўніцтва Беларускай краёвай абароны Франц Кушаль увайшоўу склад Прэзыдыюму БЦР.
73 Ранг маёра БКА надаў Францу Кушалю сваім загадам прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі 5 сакавіка 1944 г. 28 чэрвеня 1944 г. Кушалю прысвоілі званьне падпалкоўніка.
Цяпер, калі гэта ўсё мінула (і, спадзяюся, не пакіне ні ў воднага з нас ніякага ,,асадку“), магудобра вытлумачыць і сабе, і Вам, як да гэтага дайшло. Адразу, адна па аднэй, валіліся розныя прыкрасьці і на працы (аб чым Вам пісаў, здаецца, у тым лісьце), і той № „Бел. газэты“ з тымі 20% (папраўдзе, паглядзеўшы цяпер, дык і там іх было куды больш, гэтых %%, толькі што паасобныя выпадкі — накшталт гэтага ненавіднага „сільны" — вельмі ж пракудныя былі). I вось апанавала мяне часта знаёмае мне ў жыцьці адчуваньне: нейкае кола змыкаецца вакол мяне, і ў ім я зусім адзін-адзінокі, такі беспатрэбны, бяз жадных вынікаў працы свае, без нашчадкаў, без пакінутае спадчыны, без аднадумцаў, толькі ворагі ці раўнадушныя вакол... У такія часіны мне заўсёды прыходзяць на думу Есенінскія радкі„й нет за гробом нй жены, нй друга“. Вам, мусіць, незнаёмае гэтае жудаснае хаўтурнае адчуваньне. Апошні, за каго я мог хапацца (і, пэўна ж, сьмела мог учапіцца), былі Вы. Але, растручаны ўсім, я пачаў упарта вышукваць на Вас якія-небудзь „плямы“ ў дачыненьні да мяне. I — хто шукае, той знаходзіць — знайшоў-ткі тую „кошку“. Папраўдзе, дык тады, калі гэта было, адчувалася яно ня зусім ужо так балюча, як гэта я Вам стараўся апісаць. Было гэта хутчэй зусім маленькае кацянётка, якое падрапала крыху і зусім на яго забыўся чалавек, і зусім не памятаваў ды не ўспамінаў аб ім пазьней, і тады, як давялося разьвітвацца з Вамі (так што, калі Вы пішаце, што каб ведалі, дык не чакалі б на тое разьвітаньне, а пайшлі б дахаты — дык цяпер можаце не шкадаваць, што не зрабілі гэтак, разьвітваючыся з Вамі, я ня памятаваў аб ніякіх „кошках"). Прынамся, пэрыяд нашага змаганьня вакол „Затонутага звону“ быў для мяне куды больш балючым. Але тое змаганьне дарэшты разьвязалася перад намі абаімі, і таму ад яго нічога не засталося, а гэтае малое сядзела, затаіўшы свае капцюркі, ува мне адным, і таму цяпер і вылезла. Растручаны ўсім (а найбольш — поўнаю адзінотаю тут), я пачаў сам сябе растручваць, па-расейску кажучы„растравлять й взвйнчйвать“. Тады, як Казлоўскі мне казаў тое, хоць і было прыкра, але адразу падумалася, што ён або перабольшыў, або перакруціў, або і ўсё выдумаў. Цяпер жа я пачаў пераконваць і сябе самога, і Вас, што не, Казлоўскі ў такіх разох не хлусіў, і ўсё было так. Цяпер — якраз цяпер, а не тады — пачаў выдумваць, быццам нешта заўважаўу Вашых вершах, „адпраўленае назад“ пасьля маіх правак, тымчасам як папраўдзе ніколі не заўважаў гэтага (апрача звычайных карэктарскіх памылак) ані раней, перад тым, ані пазьней не прыглядаўся. I гэтак „растравйв й взвйнтйв“ сябе, вылажыў гэтаўсё Вам на паперу. Але і напісаўшы, і адаслаўшы, увесь час хацеў толькі аднаго: ня
столькі, каб Вы даравалі, але каб пераканалі, што гэта ня так. I тое, і тое цяпер маю, і гэты камень, фактычна, мною самім на сябе ўзвалены, зьляцеў далоў бязь сьледу. I калі паўторыцца зноў калі такое адчуваньне „кола, якое змыкаецца“, — будзе ўжо лягчэй, бо пра Вас можна будзе думаць сьмела як пра чалавека, які думкамі й душою будзе са мной. Праўда ж? Будзе, бо й заўсёды быў, бязь ніякіх „кошак“.
I што да мовы і тых працэнтаў — дык і ў тым нумары, што бяз Вас выходзіў (як цяпер даведаўся, дый яшчэ палягчэла), як я ўжо напісаў, таксама ня так ужо страшна было. I запраўды, трэ было б быць пасьвінску няўдзячным, каб паважна, а не ў „растравленном й взвйнченном“ стане дакараць Вам за гэта. I калі я тады, як Вы пішаце, „так нядобра дзякаваў" за тое, дык цяпер хачу падзякаваць ужо добранькадобранька і шчыра, што Вы запраўды, пры наяўных абставінах і перадумовах, робіце навет больш, чым можна ў гэтым дачыненьні. I на самой рэчы тут ня так справа ў колькасьці, у тых %%, як у некаторых „опусах“, якія прарываюцца часам, бо, ліхенька, надта ж мусіць „сільныя“. Калі з часам буду атрымваць „Беларускую газэту" (а яшчэ ня трачу надзеі, што з часам гэта будзе, і можа ўвесь складаны апарат, які ў васноўным мае за сталыя велічыні Herr Kuschell-сынок, страшэнна заняты і перагружаны + пошта, мой даўны й заўсёдны, бадай, вораг — пачне-ткі нарэшце прапушчаць нешта празь сябе) — дык тады буду Вам вытыкаць такія „опусы“, ухіленьня якіх, дальбог, аніякі Сабалеўскі74 ці Родзька не заўважыць, і ведаю, што Вы, праўда ж, будзеце слухаць гэтага, як і тады, калі ў кутку сядзелі, слухалі? I гэта будзе рабіцца — пэўна ж, не зь якіх асабістых меркаваньняў, а ў імя тае ідэі, якой мы абое ж служым і якую ўсе тыя Сабародзькі (скарочанае абазначэньне) разумеюць вельмі ж плытка, зь вельмі блізкім прыцэлам. А калі я толькі што й дзякаваў Вам добранька-добранька — дык ізноў жа не ад сябе, а ад тае ж ідэі (пры гэтай падзяцы мог бы навет у руку пацалаваць, хоць нікому й ніколі не рабіў гэтага — і каб ведаў, што гэта запраўды магло б быць прынята Вамі, як знак падзякі, а ня звычайная „светская любезность“).
Каб скончыць з усім гэтым, яшчэ трэба сказаць пра тое, дзе Вы раіце „ўдарыцца ў грудзі“ мне. Далібог, і „ўдарыўся" б, і на калені стаў бы, каб было ў чым. Тое, што Вы пішаце пра „Сталёвы зьвяз“75 — самі ж
74 Юры Сабалеўскі (1889—1957) з студзеня 1944 г. быў віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Да таго ж — кіраўніком Беларускай самапомачы.
75 „Сталёвы зьвяз“ — веріп Натальлі Арсеньневай, напісаны ў 1942 г.
павінны ведаць, што не магло быць. Я ж уважаў заўсёды яго за адзін зь лепшых вершаў Вашых, і цяпер уважаю, няраз цытаваў, пішучы пра Вас, і так, і ў прамовах. Ці магло б гэта быць, каб я наконт гэтага вершу хоць у чым згаджаўся б з Вашым бацькам, ці з Казлоўскім, ці з Ізыдарам (дый ня ўспомню, каб і гэты апошні якраз проці „Сталёвага зьвязу“ нешта меў — наадварот, мясьціны зь яго яму якраз, здаецца, навет падабаліся). Так што й тут так бязбожна перакруціў нябожчык Уладзік76 (няхай яму лёгка на тым сьвеце ікнецца), было зусім іначай і, з большага, як успамінаю, гэтак. Тое, на што абураўся й звычайна абураецца Ваш бацька, Ізыдар пераводзіў у іншую роўніцу, і чыркаў, як гэта заўсёды робіць у вабурэньні ці падпіўшы, што Вы раней пісалі лепш, а цяпер падпалі пад уплыў „горшага, што было ў маладнякоўцаў і ўзвышэнцаў і штояны ў сябе даўно выжылі“. Для мяне ж у ўзвышэнцаў (Дубоўкі, Пушчы) ніколі ня было нічога горшага, а толькі адно — узвышэньне. Кожнаму ўзвышэнцкаму ўплыву, які я бачыў у Вас, я толькі цешыўся, бо заўсёды ўважаў, што Вы й былі ўзвышэнкаю (гэта ўважаў і Дубоўка, здаецца, я Вам казаў аб гэтым: ён казаў заўсёды, што ў Заходняй Беларусі ёсьць двое „нашых“: Жылка і Арсеньнева — Жылка тады яшчэ жыў за мяжою), і калі цяпер як бы й пераймаеце сёетое ад каго-небудзь з узвышэнцаў, дык гэтым толькі знаходзіце самую сябе, сваю запраўдную дарогу. I ўважаў, што гэтага якраз ня трэба Вам казаць, каб не спалохаць словам „уплыў“, і каб Вы не шарахнуліся высьцерагацца гэтых „уплываў" і, значыцца, траціць самую сябе, сыходзіць із правільнае сьцежкі. I Ізыдару, памятаю, ня раз на гэты ягоны закід да Вас, казаў, што калі навет уважаць, як ён, што Вы берацё ад узвышэнцаў „горшае, што яны ў сябе даўно выжылі“ — дык чаму ён думае, што і Вы гэтага ня выжывеце, калі яно запраўды „горшае“? Чаму ня даць Вам арганічна перажыць гэтую стадыю самой, нічога аб гэтым ня кажучы, нічым ня зьбіваючы й не палохаючы — ці ня трэба, каб кажны прайшоўпраз „горшае“, а не праз адно голае „лепшае“. На гэтым Ізыдар як бы пагаджаўся, прынамся, пакідаў чыркаць.