Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
29 Urlaub (ням.) — адпачынак.
30 Драматурга, рэдактара „Bielaruskaha holasa“ Франца Аляхновіча (1883— 1944) забілі ў ягонай віленскай кватэры 3 сакавіка 1944 г. Да канца ня высьветлена, хто спрычыніўся да нападу — савецкія ці польскія партызаны.
31 Бацька Міколы Шкялёнка Восіп памёр, калі таму было 13 гадоў, а маці Аляксандра — у 1966 г. Брат Пятро вясной 1945 г. штурмаваў Бэрлін. Падрабязьней пра сям’ю Міколы Шкялёнка — у артыкуле Сяргея Чыгрына „Аляксандра Шкялёнак усё жыццё чакала сына...“ (Народная воля. 20 студзеня 2009).
забілі Аляхновіча ў Вільні, ці ж ня могуць забіць каго іншага ў Менску? Тое, што яго забілі ў Вільні, можа паказваць на той натуральны факт, што з пасоўваннем фронту пасоўваецца і перадфронтавая паласа, і цяпер, відаць, ейны цэнтар перанёсься зь Менску ў Вільню. Можа, таму ў Менску часова пацішэла.
Бальшавікоў ня трэба баяцца, але нельга іх недаацэньваць, ня могуць дастаць у Нямеччыне, хоць бы ў гэтым маім гарадку? Яшчэ і як могуць, цяжэй, праўда, але могуць. Цяпер я, аціраючыся крыху каля некаторых, казаў той, „крынічных“ матар’ялаў, яшчэ больш пазнаў, чымся ведаў. Дагэтуль не было так, каб бальшавікі, наважыўшы каго зьнішчыць, адступаліся ад гэтага, пакуль не давядуць да канца. I тут навет справа не ў маштабе, велічыні асобы — справа ў прынятай пастанове. I я зусім сьведамы таго, што калі іх ня зьнішчаць, яны мяне рана ці позна зьвядуць. Мая задача — зрабіць, каб „позна“, адцягнуць. Гэта вымагае пэўнае развагі, асьцярожнасьці. Таму аб тым, каб варочаццаў Менск, пакуль ня можа быць і мовы, як бы не балела гэта, як бы не хацелася, як бы проста — шчыра скажу — зайздросна не было на вашую ўсіхную працу там. Тым больш і апошняе: яшчэ ня ведама, ці не давядзецца нам спаткацца хутчэй тут, чым давялося б спаткацца ў Менску, калі бя зараз пачаўходацца аб звароце. Я, праўда, і цяпер моцна веру, што Менск не павінен пайсьці ў разьмен і перайсьці да бальшавікоў, што ўрэшце — і можахутка — на бальшавікоўізноўусё павернецца, але згадзіцеся самі, што ўсё можа быць, і што магчымасьць пераходу і Менску, і цэлай Беларусі ў іхныя рукі сёлета, сяньня — куды большая, чымся была летась, учора...
...Вы ўспомнілі Вільню, нашае падарожжа туды. Я таксама часта ўспамінаю яго. Так, няма ўжо Казлоўскага, Маракова32, ня стала цяпер і Аляхновіча. Засталіся і мы з Вамі, ці ж няпраўда? Хто ж із нас наступны?
Вы, хіба, можаце ўявіць, як уразіла мяне сьмерць Аляхновіча, Вы ж ведаеце, як я любіў яго, свайго хроснага бацьку ў беларушчыне. Ця-
32 Маецца на ўвазе Леанід Маракоў (1914—1943), настаўнік, брат пісьменьніка Валер'я Маракова. Быў у нямецкім палоне, уцёк. Пасьля легалізацыі працаваў у менскай адміністрацыі, займаўся аднаўленьнем разбураных гарадзкіх будынкаў. Узначальваў акруговую ўправу Беларускай народнай самапомачы. Вясной 1943 г. пасьля разгону БНС звольнены з пасады й адпраўлены на Лідчыну. 13 чэрвеня 1943 г. разам зь Юліянам Саковічам сьмяротна паранены ў Васілішках акоўцамі. 27 чэрвеня 1943 г. у Менску адбылася паніхіда па забітых. Антон Адамовіч адгукнуўся па гэтую падзею артыкулам „Паніхіда па свежых ахвярах" (Беларуская газэта. 30 чэрвеня 1943).
nep — пасьля войстрага болю першага ўражаньня — тупы боль, і хіба можаце адчуваць яго з гэтай другой часткі майго ліста, што пішацца сяньня. Пішацца ўсё ня так, як хочацца, хаотычна, бо перад вачыма тобо-то і ўсплывае — Аляхновіч...
Ну, але трэба пісаць. Даруйце, што ўжо мо й ня будзе патрэбанага парадку й выразнасьці.
Працу Рады сочым мы тут зь цікавасьцяй і здавальненьнем, што Астроўскі33 тым часам апраўдвае надзеі ўсіх беларусаў. Думаецца, што і апраўдае да канца. Я ўжо ці раз памыкаўся напісаць яму, але з розных меркаваньняў паўстрымліваюся. He апошнім зь іх і тое — каб гэта не здалося каму рэвэрансам ці халуйствам, чаго я цярпець не магу і ніколі ў жыцьці не дапушчаў і не дапушчу. Дый пры сяньняшніх абставінах — ці да мяне яму? Усё ж, калі будзе вам нагода — перакажэце яму маё шчырае прывітаньне і найлепшыя пажаданьні ды гатовасьць паставіцца пад ягоную руку, калі трэба будзе й дзе трэба будзе. Чуў ад Караленкі, штояны з Шкялёнкам маюць быцьу Бэрліне, тады мне паведамяць хлопцы і можа ўдасца пабачыцца і пагаварыць. Між іншага, ці робіцца што, каб нашым тут зьнялі OST-ы? Казакам зьнялі, паўночным каўказцам зьнялі, а нашым, хоць і ўсякія Рады ёсьць, і мабілізацыя — тым часам нічога. Яшчэ між іншага: OST-ы пакрысе робяцца базай бальшавізму. Немцы ізноў глядзяць на гэта праз пальцы, із звыклай сваёй бясьпечнасыдю, а пасьля — хопяцца ды пачнуць касьціць направа й налева. А тут ужо выразна адчуваюцца і агітацыя, і навет ячэйкі. Ёсьць і факты, аб якіх пераказваюць людзі, і нічога ня робіцца, каб выступіць супраць гэтага. А вы кажаце — у Нямеччыне не дастануць. Я выразна прадчуваю, што хутка гэта выявіцца яшчэ выразьней. Між іншага, і бальшавіцкім тэрорам рукамі гэтых остаў. Дык як важна было б, хоць частку нашых вырваць з-пад гэтага. Гэта ж, можа, значная частка таго, што застанецца ад нашага народу ў будучыні (ці думалі Вы калі аб тым, як мала, катастрафічна мала народу можа застацца ў нас?).
Добра, што і „Згуртаваньне“ нарэшце нарадзілася34. Там, відаць, шмат каму не хацелася даваць гэтага, проста як із горла выдзіралася.
33 Радаслаў Астроўскі (1887—1976) узначаліў БЦР у сьнежні 1943 г. і кіраваўёй да 1976 г. Адамовіч у лісьце мае на ўвазе першыя крокі Астроўскага на пасадзе прэзыдэнта БЦР, што шырока прапагандаваліся й рэклямаваліся ў Беларусі як новая хваля беларусізацыі.
34 Маецца на ўвазе створанае ў 1944 г. Беларускае культурнае згуртаваньне, якоеўзначальваўАўген Калубовіч. Статут зацьвердзіў Радаслаў Астроўскім 25 лютага 1944 г.
Ня зусім добра, што на чале — бледная пасярэднасьць, халуй тыпу ,,Jawohl“, ну, але можа як удасца іншым апанаваць яго і кіраваць ім. За выняткам гэтых — на жаль, асноўных — рысаў (яшчэ сюды даходзіць і кар'ерызм ды інтрыганства, палітычная і асабліва беларуская бясхрыбетнасьць) — ён, можа й нічога чалавек. Паверце толькі, што ў гэтых ацэнках не прагаворвае нічога асабістага, толькі прадумваньне фактаў і назіраньняў.
Ну, нарэшце з Паніным разьвітваецеся! Мне дык аж цяпер ня верыцца, што гэта станецца, цікава, ягі будзе ягоны далейшы шлях? Селяху35 — мае найлепшыя прывітаньні й пажаданьні. Спадзяюся, што за гэты час36 ня выявілася ў ім нічога наганага (ато неяк прывыклася, што спачатку як бы здаецца й добры чалавек, а пасьля аказваецца — кажучы па-гогалеўску — „свйнья в ермолке") і ня выявіцца.
Цешыць, што „Ўсяслаў" ідзе наперад. Праўда, аб тэмпах падрыхтоўваньня маю зь іншых крыніцаў крыху іншыя весткі, чым тыя, што даяцё Вы. Вось цытата зь ліста (пэўне ж, ведаеце, ад каго): „Шчаглоў рэпэтыруе сваю новую опэру „Усяслаў Чарадзей“ (у дзень па лісырку) назначаюць у юг., пачынаюць працаваць у 11, а канчаюць у палове дванаццатай. Гора таму, хто прыходзіць да назначанага часу — замерзьне канчальна. Таксама гора і таму, хто захоча паслухаць гэтую рэпэтыцыю. „Усяслаў Чарадзей“ гучыць так, што можна вытлумачыць толькі на музыканцкай мове: „Ні адной жывой ноты“. Вось як мы цяпер працуем. Шчаглоў дырыгуе ў цьвярозым стане, што асабліва дзіўна. Відаць, ён крыху зьмяніў сваёрасьпісаньне.Але для нас усіхлепей, каліён выпіўшы, бо тады ўяго зусім іншыя адносіны да ўсіх і настрой, хоць яму і прыходзіцца трошкі прытрымлівацца за бар’еррукой...“
Калі мае быць выпушчаны „Ўсяслаў"? Хочацца ведаць, каб можа што даць тут у „РаніцьГ ці Вам прыслаць. Наконт наступнае опэры — пэўне ж, добра было б і „Скарыну", а ці ня лепш і актуальней „Каліноўскага“? Хоць і наагул мне здаецца, што з галіной гісторыі (асабліва далейшай) у опэры трэ было б крыху перадыхнуць, як і з фальклёрнай
35 Вячаслаў Селях (Сэлях, на эміграцыі Сэлях-Качанскі, 1885—1976) у 1943 г. быў кіраўніком аддзелу культуры й мастацтва Беларускай народнай самапомачы. Пасьля стварэньня БЦР — кіраўнік аддзелу культуры. 3 студзеня 1944 г. — таксама сябра БЦР.
36 Вячаслаў Сэлях пераехаў у Менск толькі ў 1943 г., дагэтуль пасьля рэпрэсіяў ён жыўу Ленінградзкай вобласьці. што трапіла пад нямецкую акупацыю.
тыпу „Купальля“ ці фальклёрна-сялянскай тыпу „3 выраю“. Я ўжо, здаецца, казаў Вам, што хацелася б бачыць — і на часе было б у разьвіцьці мастацтва — нешта тыпу „Аўгена Анегіна" ці „Пікавае дамы“ — з галіны інтэлігенцыі, а найлепш пры гэтым — і нацыянальна-сьведамай, нацыяналістычнай інтэлігенцыі. Ну, але гэта — проста так, Вам жа відней.
Шчаглову — вялізазнае прывітаньне! А як там із маім „Рэвізорам“? Як із драмай наагул? Можа яшчэ што перакладнога ім трэ было б — я б мог тут перакладаць пакрысе між іншай працай у зацішку.
Ці ня думаеце надрукаваць „Затонуты звон“37? Па-мойму — варта было б, у тым часапісе, назваць які тут баюся (аб ім скажу ніжэй). Я б не ад таго, каб надрукаваць і „Рэвізора" — вось Іваноўскі38 калісь перакладаў, не надрукавалі, загінуў і сам, і пераклад яшчэ тады прапаў. Каб тут ізноў не паўтарылася.
Рады, што „Сягоньня“39 пасоўваецца і „Жоўтая восень“40 выплыла нарэшце. Тут зь ёю справа была б безнадзейная (ды яна й зусім тут згарэла ў Тумаша41, як я Вам, пэўна, пісаў). Тую вокладку „ДрамьГ памятаю, бачыў у Тумаша, нішто. А якая вокладка ў „Сягоньня“? Спадзяюся, што як выйдзе — атрымаю хутка, праўда?
Што вершаў ня пішаце — дрэнь. Хоць, мусіць, ня можа быць, каб гэта было зусім так. Будучы апошні раз (30.01) у Бэрліне, бачыў крыху Вашых у „Беларускай газэце“ — вельмі спадабаліся, мо яшчэ й таму, што даўно вершаў ня чытаў і асабліва Вашых. Уражаньне засталося добрае, хоць толькі ўражаньне, бо меў магчымасьць толькі раз хуценька прабегчы іх.
Аў „Раніцу" — ні радка, хоць абяцаліся. Ня бойцеся, не папраўлю ні слоўца, хіба наборшчыкі з карэктарамі што сажуюць, яны тут такія.
37 „Затонуты Звон“ — п’еса (1896) ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Гергарда Гаўптмана, якую пераклала на беларускую мову Натальля Арсеньнева.
38 Вацлаў Іваноўскі (1880—1943) у 1941—1943 гг. быў бурмістрам Менску. Вядомы таксама як асьветнік, публіцыст, пісьменьнік, перакладнік.
39 Зборнік вершаў Натальлі Арсеньневай 1941—1943 гг. „Сягоньня" пабачыў сьвет у траўні 1944 г. у Вільні накладам 5 тыс. асобнікаў. Адамовіч адгукнуўся на зборнік рэцэнзіяй у „РаніцьГ пад назвай „Беларускага слова жніво“ (Раніца. 30 ліпеня 1944).