Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
На старонках лістоў паўстаюць яскравыя малюнкі жыцьця Нямеччыны часоў вайны. 3 аднаго боку, Адамовіч хваліць нямецкія чыгункі й іх добрую працу, плянуе на вакацыях зрабіць падарожжа па краіне. Зь іншага, неад’емнай часткай жыцьця сталі рэгулярныя налёты й бамбардаваньні. Аўтар рэгулярна бачыць зруйнаваны Бэрлін і галечу тамтэйшых жыхароў. 3 вуснаў чалавека, які па колькі разоў на дзень мог праседжваць гадзіны ў бамбасховішчы, выглядаюць зусім зразумелымі спадзяваньні на тое, што нехта за гэта мусіць заплаціць, няхай нават дзякуючы распрацоўцы новай нямецкай зброі.
Акрамя Адамовіча-творцы, у часы выпрабаваньняў аўтар ліставаньня паўстае яшчэ й як клапатлівы сын. Лісты вясны 1944 г. поўныя просьбамі да Натальлі Арсеньневай не забывацца на ягоных бацькоў, не хваляваць іх аповедамі пра ягонае рэальнае жыцьцё ў Нямеччыне, і ня кінуць іх пры неабходнасьці эвакуацыі ў будучыні. Другая палова 1944 г., калі лісты ідуць ужо не зь Нямеччыны ў Менск, а толькі ў межах самой Нямеччыны (бо і Арсеньнева апынулася тут), адзначаная аповедамі Адамовіча пра спробы ўладкаваньня бацькоў ужо ў адным зь ім горадзе. I тут таксама зьяўляюцца цікавыя малюнкі побыту беларускіх уцекачоў часоў вайны.
Пра гэтыя ваенныя лісты Антона Адамовіча можна шмат разважаць. Яны поўныя цікавых дэталяў, апісаньняў, адносінаў. У іх адчуваецца смак таго часу, часу складанага й няпэўнага, калі чалавечае жыцьцё ацэньвалася па-іншаму... У гэтых лістах „з таго боку“, якнекалі ў працах Юрыя Туронка, выразна паўстае зусім іншая вайна — вайна й
Беларусь вачыма інтэлігента, які мае яскравую ўласную пазыцыю, які нязгодны на кампрамісы ні са „сваімі“, ні з „чужымі“.
Эпісталярыі Антона Адамовіча, адметныя сваім стылем і мовай, якая, між іншага, можа быць вельмі цікавай для мовазнаўцаў, як і ягоныя моўныя заўвагі скрозь па тэкстах, — выдатныя сьведчаньні свайго часу. Гэта таксама й дакумэнты, што шмат дадаюць да разуменьня самога дзеяча, ягонага сьветапогляду, гісторыі ягонага жыцьця. Калі грунтавацца на ідэі перадвызначанасьці, дык, відаць, дзеля чагосьці было надзвычай важна й патрэбна, каб менавіта гэтыя лісты Антона Адамовіча захаваліся й зараз былі апублікаваныя. Можа, яны стануць нагодаю, для болып пільнай увагі ня толькі да ягонай творчасьці, але й да жыцьця, і мы некалі дачакаемся паўнавартаснай біяграфіі гэтага неардынарнага чалавека.
Тэма нумару: эпісталярыі
Антон Адамовіч
ЛІСТЫ ДА НАТАЛЬЛІ АРСЕНЬНЕВАЙ 1944—1945 ГГ.
Даражэнькая сяброўка!
Нарэшце!
Гэтыя дні так багатыя для мяне на радасьці. На лісты — як мех прадраўся. Першы прыйшоў ад Вас, пісаны пасьля атрыманьня пісулькі праз Саўчука1. А тады — два Вашыя разам (што праз Спадара Наўчонага-Касульнага2 і зь Вільні), перасланыя з „Раніцы"3. Адначасна прыйшлі лісты ад Саўчука, з дому, ад Глебчыхі4 з Кенігсбэргу, яшчэ ад некага — самі ведаеце ад каго... Адным словам — цэлае багацьце, адным словам — Жыве Беларусь — жыву й я!
Вашыя лісты былі найчаканейшымі й аказаліся найцікавейшымі. Значыцца, з высланых Вамі лістоў, аб якіх пішаце, не дайшоў толькі той, што праз прапагандыстага-Каткавічанку5. Ну, ён мусіць і ляснуў. I дужа шкода, што ці ня ляснулі і мае, пасыланыя Вам — і „Каханы горад“, і іншае. I ці ні ёсьць навет між гэтым сувязь. Бо, апрача прыем-
1 Сяргей Саўчук, беларускі дзеяч у Бэрліне падчас вайны, актор.
2 Маецца на ўвазе Янка Станкевіч (1891—1976).
3 „Раніца" выдавалася ў Бэрліне з 3 сьнежня 1939-га да 21 сакавіка 1945 г. У розньі часяе рэдагавалі Фабіян Акінчыц, ВітаўтТумаш, Мікола Шкялёнак, Станіслаў Грынкевіч-малодшы. Пэрыядычнасьць звычайна раз на тыдзень. Наклад — да 12 тыс. асобнікаў, выйшла 233 нумары, распаўсюджвалася пераважна натэрыторыі Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Прыбалтыкі, у Беларусь паступала ў абмежаванай колькасьці.
4 Ідзецца пра Ніну Глебку, жонку Петруся Глебкі, якая падчас нямецкай акупацыі працавала на радыё ў Менску, а не паехала ў эвакуацыю з мужам. Пасьля вайны пазьбегла рэпрэсіяў, бо, паводле адной з вэрсіяў, у акупаваным Менску яна засталася на заданьне партызанаў.
5 Маецца на ўвазе адна зь сясьцёр Катковіч — ці Анеля, што працавала перакладніцай, ці Вераніка — намесыііца кіраўнічкі СБМ Надзеі Абрамавай на Менскую акругу.
насьцяў, меў гэтымі самымі днямі й невялікую непрыемнасьць. Выклікала мяне маё начальства і паказала паперку, у якой зь Менску пішуць, быццам я жаліўся некаму ў Менск, што ў мяне няма работы тут. Да гэтага Бэрлінскае начальства прапануе ці „нагрузіць" мяне работай на месцы ці перадаць у Бэрлін т. зв. „Вінэце“6, дзе для мяне працы знойдзецца. Але начальства маё вельмі сымпатычнае, мы зь ім паразумеліся добра, і ўсё застанецца па-старому (праўда, гэта не пашкодзіла яму падкінуць мне работкі на месцы, так што й гэты ліст пішу дома, a раней пісаў бы ў установе. Ну, але гэта яшчэ дарма, зусім ня страшна).
Значыцца, у Менску нехта чытаў лісты і хутчэй за ўсё — нашыя з Вамі, бо я ж пісаў Вам, што для мяне тут не было зусім работы, якая б спэцыяльна клікала мяне сюды зь Менску, як гэта там малявалі (дый цяпер яе няма і пры ўсякіх абставінах быць ня можа). Думаю, што гэтае сьвінства круціцца нейдзе каля Сівіцы7, магчыма, каля Шрэтэра8, а мо нейдзе і каля мілейшае Каткавічанкі — мы ж ведаем яе крыху такія нахілы да, можа й міжвольнага, удаваньня нас перад ейнымі сымпатыкамі (успомніце раней Ермачэнку, ну, пэўне ж, д-р Рыхель9 і той самы Шрэтар, якога яна дужа шануе як свайго апекуна). Ці ні ў Сівіцы рукі трапіў і „Каханы горад“, і тады — яму канцы. Там у першым жа разьдзеле ёсьць крыху яго самога й пад даволі празрыстай мянушкай („Макрыца“), далей ёсьць і ягоныя пратэжэ — Калубовіч10, Кіпель11 і таксама
6 „Вінэта“, арганізацыя пры Міністэрстве ўсходніх акупаваных тэрыторыяў і Імпэрскім міністэрстве прапаганды. Была таксама і асобная беларуская рэдакцыя. У складзе „Вінэты“ ў розны час працавалі Вінцэнт Гадлеўскі, Ян Пятроўскі, Андрэй Бароўскі, Юльляна Дубейкаўская-Мэнке, Мікола Байкоў, Валянціна Жукоўская.
7 Ёжэф Сівіца, сылескі немец, які з кастрычніка 1941 г. узначальваў Школьны інспэктарат у Генэральным камісарыяце Беларусі, а з кастрычніка 1942 г. таксама кіраваў Выдавецтвам школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ды фактычна выконваў функцыю цэнзара друкаваных кніг.
8 Ганс-Ёган Шрэтэр, кіраўнік аддзелу прэсы пры Генэральным камісарыяце Беларусі.
9 Альбэрт Рыхэль, службовец нямецкай цывільнай адміністрацыі ў Менску. Загінуў вясной 1945 г. у баях пад Бэрлінам.
Аўген Калубовіч (1912—1987) у той час быў працаўніком Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі, у 1944 г. узначальваў Беларускае культурнае згуртаваньне.
" Яўхім Кіпель з другой паловы 1942 г. працаваў у навуковым аддзеле Школьнага інспэктарату, затым рэдагаваў газэту „Голас вёскі“.
празрыста (Лабуніч, Кіпець). Сьвінства, асабліва падобнае да Сівіцы — наваліць мяне працай так, каб для Менску нічога ня мог пісаць, каб там наагул пра мяне забыліся, „паставілі крыжык і перайшлі да парадку дня“, як пішаце Вы пра Ізыдара12 (ці навет Ізыдараў). I яшчэ лепш — вярнуць мяне назад у Бэрлін, зусім пад бомбы. Якія высновы зрабіць з усяго гэтага? Першае — ліставацца найлепш праз радыё. Усе лісты мае й да мяне гэтым шляхам ідуць акуратна й куды хутчэй. Тыя зь іх, што высланыя адначасна з „Каханым горадам" і навет пазьней за яго, ужо дайшлі. Думаю,
што Вам, паколькі Вы працуеце на радыё, можна таксама слаць і лісты празь яго, як гэта робіць мая дзяўчынка13. Калі ж не — можна праз Саўчука, як робяць бацькі14. Пагаварыце пра гэта з Саўчуком („радыё“ — я разумею, пэўна ж, як пошту радыёстанцыі, а не самое радыё-хвалі). Пішэце, пэўна ж, на просты адрыс (Freyburg a.d. Unstrut — на канцы t, а Вы напісалі г). Мая асьцярожнасьць зь ім — ня мой асабісты вынаход, а намаганьні Стася Грынкевіча15 й Караленкі16, часткава й Саўчука. Але цяпер я наважыў іх ня слухацца, хоць ім не кажу гэтага, патаемна ад іх раблю. На гэты адрыс можна было б і „Беларускую газэту“ слаць. Як хацелася б мець яе ад ад’езду ці хоць ад новага году (за ўвесь час даво-
12 Верагодна, маецце на ўвазе Ізыдар Плашчынскі (на эміграцыі Язэп Гуткоўскі, 1908—1986).
13 Маецца на ўвазе скрыпачка аркестру Менскага тэатру Ала Федаровіч, у якую Адамовіч быў закаханы.
14 Бацькі Антона Адамовіча: айчым Аляксандар Івашкевіч (1881—1968) і маці Паліна Івашкевіч (1874—1959) да канца чэрвеня 1944 г. заставаліся ў Менску.
15 Станіслаў Грынкевіч (1913—1966) быў сакратаром Беларускага камітэту Самапомачы ў Бэрліне, у 1943 г. узначальваў яе бэрлінскі філіял. Увосень 1943 г. быў зьмешчаны з пасады. Ад 3 студзеня 1944 г. да канца жніўня 1944 г. — рэдактар бэрлінскай газзэты „Раніцы“. У 1943—1944 гг. таксама рэдагаваў газэту „Беларускі работнік".
16 Мікола Караленка. журналіст, рэдактар менскай газэты „Голас вёскі“.
дзілася бачыць усяго два-тры нумары яе). Хацелася б таксама мець і іншыя выданьні, кажны беларускі радок тут бязь меры дарагі мне. Але толькі, калі ласка, не перагружайце гэтым, я ведаю заўсёды ж вельмі занятога Herr Kuschel’a — малодшага17.
Другое. Усе рукапісы, пасланыя Вам, за выняткам „Каханага гораду“, у мяне ёсьць у дублікатах і цяпер пасылаюцца Вам разам з гэтым праз таго ж Саўчука. Рабеце зь імі, што хочаце, Вы ж цяпер, як пішэце, „рэдактар усіх газэт“. Праўда, цяпер яны часткава надрукаваліся ў „Раніцы“ (адзін навет пасылаю ў вадбітках зь яе — як заўсёды, нарабілі шмат памылак, яны папраўленыя). Распараджэньне друкаваць іх у „Раніцы“ было дадзенае тады, калі была страчаная ўсялякая надзея, што яны трапяць да Вас, і яны пакрысе старэлі й трацілі сьвежасьць, войстрасьць і актуальнасьць. Аднак, думаю, што ўсё гэта ня шкодзіць ім цяпер надрукавацца і ў Менску. Гэта было б мне пажадана із шмат якіх меркаваньняў. Па-першае, „Раніца“ ў Менск масава ня йдзе, а артыкулы маюць куды большую цікавасьць і вартасьць для Беларусі, як для беларусаў у Нямеччыне. Усе яны — рэзка антыбальшавіцкія. „Яны на беларускай зямлі“ і антыпартызанскі, можа быў бы цікавы і для „Беларуса на варце“18, ці як там называецца той часапіс, у якім Вы, як самі пішаце, за „наймічку“ Вашага бацькі'9, Наагул дазваляю Вам друкаваць іх у якім-хаця выданьні на Беларусі (толькі, крый Божа, ня ў новасьпечаным „Узвышшы": гэта быў бы яшчэ большы жах, каб яны ўздумалі там публіцыстыку друкаваць. Ну, але аб гэтым усім крыху ніжэй). He апошнія мае меркаваньні — ганарар, які маглі б атрымаць мае бацькі, якім мне перасылаць грошы адсюль цяжкавата. 3 „Раніцы“ я за іх ні капейкі не атрымаў, як і за іншыя працы і журналістычныя, і рэдактарскія, якіх раблю для яе ці мала. Каб Вы ведалі, які ў гэтай „РаніцьГ ўва ўсім балаган, як пакутуе там бедны Караленка! Стась Грынкевіч — добры хлопец, але — „gute menschen, aber schlechte Musikanten"10, як той нейкі нямецкі Шчаглоў пра сваіх аркестрантаў казаў, намагаючыся апошні раз абудзіць іх музычнае сумленьне. Адміністратар зь яго яшчэ