Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Шмат чаго я выпісаў зь ягонае добрае кніжкі, як, напрыклад, адказ сьледчаму Іванову: „Каб ад Бога адрокся ўвесь сьвет і ўсё духавенства і навет сам рымскі Папа, дык гэта для мяне ня мела б ніякага значэньня, бо я адказваю толькі перад Богам...“
Або:„Магамэтане раскладвалі дыванчыкі, або хусьцінкі, і білі паклоны ў бок Мэккі. Праваслаўныя шырока хрысьціліся й малітвы гаварылі голасна. Каталікі мелі ражанцы з хлеба, шапталі пацеры й біліся ў грудзі, а некаторыя зь іх спавядаліся ў сваіх сьвятароў. Сэктанты, адны маліліся стоячы й моўчкі, а другія станавіліся на калені і падымалі рукі да неба. Рэдка хто зь вязьняў не маліўся“.
Ці: „Паручаю ягоную душу бясконцаму Божаму Міласэрдзю! Каб Бог яе супакоіў у ціхай вечнасьці. Бо на гэтым сьвеце ён шукаў праўды й справядлівасьці ды дабра, хоць і хвальшывымі дарогамі, і ня меў ні дабра, ні шчасьця. Вялікі разбойнік і слабы чалавек... і вельмі няшчасны".
Гэтая вера й чысьціня душы дазваляюць аўтару з нашым народным гумарам ставіцца да вельмі далёкіх ад гэтага гумару жудасных абставінаў,як,напрыклад:„Цьвік у чаравіку ўжо добра ўеўся ў пяту: чую кроў там, а боль пранікае аж да сэрца. Здаецца, што пята самая малаважная частка ў нас, але яна мне так жа дарагая. I пята ёсьць апошняй інстансіяй, куды, як ведама, у вялікім страху „ўцякае душа“. А як цьвік зрабіў дзіру, дык што будзе з душою? I ад пяты згінуў найбольшы герой у гісторыі, Ахільлес. Ой, гора мне...“
Або: „Але ён так зжыўся з грахамі, што піў іх, як ваду, і дыхаў імі, як паветрам. Каб хто невядома як адукаваў сьвіньню, дык яна памытая, як здарыцца нагода, палезе зноў у балота, а пасьля абатрэцца аб чыстага чалавека“.
Ці:„Я зьеў не сьпяшаючыся, падзякаваў як умеў і пайшоў такі задаволены, як той у казцы мядзьведзь, што за камаром сем міль гнаўся. Злавіў і зьеў: „А ўсё ж такі, кажа, пасілак маю!“
Пэўне ж у кніжцы ёсьць стылёвыя й моўныя хібы ды шурпатасьці. Зусім бездапаможнай выглядае мастацкае афармленьне вокладкі кніжкі — нібы хтосьці абуў яе ў лапці. Але гэта ўжо другараднае, не істотнае ў параўнаньні з тым уражаньнем, якое спакідае зьмест. Хочацца нават напісаць аб ёй грунтоўны артыкул-агляд. A найгалоўнае — падзякаваць Высокашаноўкаму Аўтару ды пажадаць яму юо год найлепшага жыцьця.
Шчыра зычу Вам усяго найлепшага.
Прашу перадаць маё прывітаньне Спадару Гладкаму.
Пішэце, каліласка, пры наяве часу і ахвоты.
3 пашанай да Вас
Ваш
21.06.1968 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Вельмі ўдзячны за Ваш добры ліст ад 14.06.1968 г., а таксама за №105„НзьБ“, №5 „Полымя" і№5 „Беларусі“за 1968 г., які за адбітак пачатку цікавага артыкулу Вадзіма Круталевіча аб Булаку-Булаховічу. У сувязі з апошнім хочацца ўдакладніць адну фармальную справу —у зьмесьце на дакладзенае вокладцы №3 час. „Неман“за 1968 г. ня 98
згадваецца гэты артыкул. А можа №4 або №5,.Н“?Пытаюся, каб не памыліцца ў часе магчымыху будучыні спасылкаў на крыніцу. Дарэчы, з прамежкам у 2 дні атрымаў у другіраз гэты артыкул, што не абцяжарвае мяне, але, магчыма, спрычынілася да залішняе працы й клопатаў Вам. Iспадзяюся, што паводля Вашага ветлівага абяцаньня, атрымаю неўзабаве адбітакз працягам артыкулу Круталевіча.
Заўчора на невядомы час завёз сваю Спадарожніцу ў шпіталь — у яе нешта падазронае на аднаўленьне рака, з прычыны якога яна мела ю год таму апэрацыю. Мушу таксама пільнаваць у хаце сваю 92-гадовую матку, што патрабуе сталага дагляду. Ужо нічога не пішу пра свае собскія нядужасьці — яны падпарадкуюцца папярэдняму. Увогуле — знаходжуся паміж шпіталём іхатай ды спадзяюся на ласку Божаю. Шмат чым абавязаны добраму Спадарству Банкетаў — калі ён вязе мяне да жонкі ў шпіталь, дык Спад. Банкетава ў гэты час пільнуе маю маці. Між іншым, сёньня маюць мне паставіць тэлефон, які, па-першае, дазволіць наладзіць беспасярэдні кантакт з жонкай (цяпер я карыстаюся тэлефонам гаспадароў хаты — Лена Дашкевіч"), а, na-другое, для старых ён зьяўляецца прадметам першае неабходнасьці — доктар, амбулянс, аптэка, шпіталь і г. д.
Прыемна, што Вы згаджаецеся са мной наконт немагчымасьці зьмяшчэньня нэкралёгу па Кушалю ў „НРСлове". Паміж намі кажучы, калі ў нашым друку „Змагарныя дарогі“выклікалі ня добрую палеміку (Пануцэвіч—Акула), дык ня трэба чуцца прарокам, каб прадбачыць, што зьявіцца ў ня нашым друку. Трэба спадзявацца, што ў наступным „Беларусе“ будзе добры артыкул, прысьвечаны сьв. пам. генэралу Францішку Кушалю, але без памылкаў, як у абвестцы аб ягонае сьмерці — год нараджэньня (1965?!), Валожынскі павет — не было гэткага ў Менскай губэрні, бо колішняе мястэчка (цяпер горад) Валожын ніколі й не зьяўлялася павятовым цэнтрам. На жаль, гэтыя памылкі зьяўляюцца велмі ўдзячнай глебай для завяртанцаў, хмараўцаў ды на іхпадобных. Між іншым, у апошняй (№5,68) „Беларусі" ёсьць артыкул абПяршаях, зь якіхпаходзіць сьв. пам. ФранцішакКушаль.
Ладне яшчэ аб чым хочацца напісаць, але... Хіба адзначу, што цешуся з нашае аднамыснасьці аб выдатным творы Веры Палтаран ,Дзівасіл“. Артыкул Круталевіча на 99% складаецца з раней вядомага, закранутага ў розных крыніцах — найгалоўнае тут у вызнаньні змагарнае дзейнасьці гістарычнае Рады БНР, у „рэгабілітаваньні“ цудоўнага Булак-Булаховіча.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага Вам і Вашай сям’і.
Агульнае прывітаньне.
Пішэце, калі ласка, пры наяве часу і ахвоты.
3 пашанай да Вас
Balu
П.С. Мне здаецца, што паводзіны Масея Сяднёва ў Мюнхэне цалкам адпавядаюць ягонай даволі нескладанай натуры — падлабызьнічаць перад вялікімі ды пхаць нагой малых. Прычым, першае можа пашырацца ня толькі на „босаў“ Свабоды, але й на... стукаў.
Даруйце за асабістае. Мне згадваецца сьвятое памяціЛеанід Карась, які калісьці на селішчным сходзе ў Міхэльсдорфе зь мейсца заўважыў Юрку Віцьбічу:
— Мы саб’ем зь цябе твой баварскі капялюх.
Дагэтуль з прыемнасьцю згадваю гэтую шчыруюрэпліку, бо паважаю шчырых людзей, а толькі ня тых, што ў вочы макам сьцелюцца, а па-за вочы ўсіх сабакаў на цябе вешаюць. Між інйіым, капялюх стаўся баварскім не таму, што ягоны сьціплы носьбіт меў сантымэнт да Баварыі, а таму, што перад тым ён належаў, відаць, нейкаму баварскаму баўэру, які выкінуў яго на сьметнік.
I шкада спадара Цьвірку. Упершыню пазнаёміўся зь ім, калі разьмяркоўваў вопратку, даслануюДр. Малецкім на адрас „Шыпшыны“ — лепшае зь яе атрымалі Юзя Брэчка й Цьвірка. Але ня ў гэтым справа. Уважаю яго з усіх тых, што там (Мюнхэн) ёсьць, за найбольш адпаведнага на пасадзе галоўнага дырэктара.
Што датычыць Рыгора Казака, дык, перадусім, ён гэтак даўся ў знакі тамтэйшым, што адно ягонае імя мае прапагандовую вагу. Акрамя добрых скрыптаў, ён як Рамановіч — Рыгор Казак напісаў ладне цікавых артыкулаў, якіх ня ў стане амінуць першы-лепшы гісторык нашае літаратуры. Дарэчы, мне нават падабаецца сам ягоны голас як дыктара — нейкі сам па сабе зьедлівы — незалежна ад тэмы, хай сабе й больш-менш нэйтральнае.
Яшчэ раз усяго добрага.
П.П.С. Кагадзе мне паставілі тэлефон, якога нумар 257-0791. Падаю яго Вам на ўсякі выпадак, якіў сваю чаргу прашу падаць свае адпаведныя нумары, бо, магчыма, тыя, што калісьці Вы мне далі ў шпіталі, згубілі сваю актуальнасьць.
12.07.1968 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Удзячны за №6/68 „Полымя“, №іО7„НзьБ“іза гутарку па тэлефону, якая зьявілася тады для мяне вялікай маральнай падтрымкай. Дзякуй Богу, мая „цётка Уладзя“ ня блага, каб не сурочыць, цяпер чуецца, а зь ёю разам ачуняў і я.
Усьцешыла мяне дужа рэцэнзія Мікалая Улашчыка на кніжку В. Жучкевіча „Топонймйка Белоруссйй“, якую маю ў сваёй кніжніцы. Гэты „навуковец“ стаіць на ўзроўні нашага незабытнага Ўладзіка Павярхоўнага178. Калісьці мне давялося Жучкевічу ды іншым як аўтарам кніжкі „Города й сёла БССР“ прысьвяціць у „Бацькаўшчыне“ (№508—509) артыкул „Іхмеў на ўвазе Франсуа Рабле“.
Аповесьць ВасіляХомчанкі„Громуліпені“ цалкам адпавядае яшчэ бэндаўскім патрабаваньням, перагукваючыся ў гэтым сэнсе з „Падзеньнем Хвядоса Струка" Паўла Кавалёва. Можа, акурат з гэтае прычыны Кавалёў зьмясьціў Хомчанку на першым мейсцы.
Сумнае ўражаньне спакідае халтурны нарыс Валянціна Мысыііўца „Жывуць хлопцы-равесьнікі“. ю годя адпрацаваў на тамтэйшых заводах, 18 год на тутэйійых, а таму й спадзяюся, што мая думка ў гэтай галіне зьяўляецца аўтарытэтнай, бо датычыць жыцьця „рабочего класса“. Прыемна хіба толькі тое, што нягледзячы на спробы й намеры Мысьліўца, бальшыня ягоных герояў менш за ўсё нагадваюць таго новага вузорнага савецкага чалавека, якому стала акахвісты сьпявае „Голасрадзімы“.
На высокім навуковым узроўні напісаны, якзаўсёды, артыкул Фёдара Янкоўскага „Адказваем на пытаньні чытачоў“. Спадабалася таксама йрэцэнзія Генадзя Бураўкіна на новы зборнік цудоўнаеДануты Бічэль-Загнетавае.
Паводля добрага скрыпту ў „НзьБ“ раблю прыпушчэньне, што Ўладзімер Цьвірка адноўлены на пасадзе галоўнага рэдактара Беларускае сэкцыі Радыё Свабода, з чаго шчыра цешуся. Як і... цешуся з таго, што такім чынам Масей Сяднёў дастаў паразку. На жаль, я ня ў стане ставіцца да апошняга болый-менш аб’ектыўна, а можа, гэтае й зусім зразумела, калі з сотні падобных прыкладаў прыгадаць наступныя.
178 Маецца на ўвазе Ўладзімер Сядура.
Калі ў лістападзе 1951 г. я, выходзячы з самых найлетйыхмеркаваньняў, шчыра ды па-сяброўску на кватэры Панькова паціснуў руку Антону Адамовічу, дык Сяднёў безадкладна абвесьціў мяне паміж тутэйшых местачкоўцаў „ворагам народу“. За тыя ж часы на чарговай сэсіі шакаўцаў, маючы на ўвазе маё добраахвотнае выйсьце з калегііБЦР, ён у сваёй палкай прамове заўважыў: „Віцьбіч зьняважыў усю беларускую эміграцыю, зьвярнуўшы ёй сваю партфэлю“.А на фабрыцы, дземы нейкі час разам працавалі, ёнжа спрабаваў пераканаць казакаў, што Стукаліч зусім не беларус, а расеец, якіз кар’ерныхмеркаваньняў шыецца пад беларуса. Усёгэтае, якладне чаго іншага, прымушае мяне без пашаны й прыязьні ставіцца да Масея Сяднёва. Але Бог зь ім!
Прыемна, што Вы ў шырэйшым пляне падалі ў „НзьБ“ вытрымку зь „Дзівасілу“ Веры Палтаран — яна не абмежаваны Мысьлівец. Ёсьцьтолькіўмянезасьцярогадазацемкі,што„вучні кожнае дзясятае школы ў Беларусі будуць праз 2—3 гады вывучаць гішпанскую мову“. Гэта без сумлеву добра, каб ня тая акалічнасьць, што можа ўжо цяпер вучні кажнае дзясятае школы БССР вывучаюць беларускую мову.