Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Неблагі таксама артыкул пра майго земляка Мікалая Нікіфароўскага, якога, між іншым, тры кніжкі маю ў сваёй кніжніцы. I нішто гэтак не характарызуе бэсэсэраўскага калябаранта, як наступныя радкі зь вершу „Румынскія эцюды“Міколы Сурначова:
Прэч з дарогі!
Бачыце, на Захад ступіла Расея.
А ў яе салдацкія ногі.
Проста хочацца скарыстаць гэтае як эпіграф да наступнага твору.
У „Звяздзе“ ж найбольшае ўражаньне спакідае афіцыяльная табліца выйграшаў грашова-рэчавай лятарэі 1966 г., дзе падаецца кошт тых самых рэчаў, як, напрыклад, халадзільнік „Мінск“ — 220 руб., тэлевізар „Зорка“ — 354 руб., аўтамашына „Масквіч" — 4511 руб. 25 кап.
Няма ў мяне адпаведных лічбаў пад рукой, але цікава, колькі часу трэба працаваць савецкаму работніку, каб набыць гэтае. He ўяўляю таксама сабе, каб у ЗША разыгрываліся ў лятарэю жакеты, дываны, электрабрытвы, палаткі, веласіпэды і г. д.
Дык дазвольце яшчэ раз падзякаваць за дасланае.
Шчыра зычу найлепшага адпачынку, якога, між іншага, дастану праз тыдзень.
3 пашанай да Вас
Ваш
П.С. 3 кніжкаў, набытых праз Камкіна'^, мне спадабалася „Археологйя Белоруссйй"Э. Загарульскага. Нарэшце навукова абгрунтава-
163 Маецца на ўвазе кнігарня ў Мангэтане, што гандлявала кнігамі з СССР.
на (раней меліся домыслы), шторадзіміцкія курганы адрозьніваюцца ад крывіцкіх і дрыгавіцкіх жаночымі завушніцамі. Завушніцы радзімічанакмаюць 7праменяў, што зусім не ўласьціва завушніцам крывічанак і дрыгавічанак.
Яшчэраз усяго добрага.
П.П.С. Калі Вам у часе адпачынку давядзецца трапіць у СаўтРывэр, дык прашу не амінуць маіх „румоў'^ — буду вельмі рады. He бярыце прыклад з Масея Сяднёва, які, трапіўшы сюды, ня толькі не завітаў да мяне, але распаўсюджваў розныя недарэчныя плёткі па майму адрасу. Эх, Мося, Мося, што мне з ТАБОЙ рабіць?
ов.іо.ббг.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Перадусім, дазвольце падзякаваць Вам за тое, што праз „Навіны зь Беларусі“165 (№65) пазнаёміўся зь вершамі Анатоля Грачанікава „Паэта“ і Генадзя Бураўкіна „Ёсьць турма болей страшная“. Запраўднае мастацтва, цудоўныя творы.
Гэты мой шчыры выснаў перагукваецца з канчаткам майго чарговага артыкулу „Цьвілікае шэранькі верабейчык“, які адначасна дасылаю для ветлівага азнаямленьня'ы’. Апошнім часам пішу вылучна для самога сябе — няў стане не пісаць, але напісанае наразе не дасылаю для друку. Такім чынам і паназьбіраў колькі твораў (на дваіх мовах), якія лічу больш-менш няскончанымі.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Прашу пераказаць мае прывітаньні Спадарыні Арсеньневае й Спадару Адамовічу.
Пішэце, каліласка.
3 пашанай да Вас
Ваш
164 Boom (анг.) — пакой.
165 „Навіны зь Беларусі. (Агляд савецкага друку)“ — пэрыёдык, што выходзіў у 1963—1969 гг. пад рэдакцыяй Янкі Запрудніка.
166 Віцьбіч, Юрка. Цьвілікае шэранькі верабей // Беларус. №116. Сьнежань
1966. С. 2. Артыкул прысьвечаны Станіславу Шушкевічу.
22.10.66 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Вельмі ўдзячны за ветлівую дасылку Вамі артыкулу „Не вам беларусамі звацца!“ („Звязда“ад 15.10.66 г.),у якім згадваюся ія1б7.Перадусім, даволі сьмешным здаецца ягоны назоў, бо нібы ад кагосьці залежыць зьмена месца майго нараджэньня зь Вяліжу ды на Парыж. Па-другое, сталася даволі сумна за тых беларускіх здатных маладых літаратараў, чые подпісы падпіраюць сабой бездапаможны твор, напісаны шараговым газэтчыкам або „палітруком" з мазгамі на бакір.
Калісьці, яшчэ ў 30-ыя гады, МіхасьЛынькоў запрапанаваў двом літаратарам — мне й Рыгору Казаку — напісаць для чарговага № „ЛіМ“’у сваё ўражаньне аб Сталінскай канстытуцыі. Зразумела, штомы адразу напісалі, і атрымалася нават няблага, як сьцьвердзіў той жаЛынькоў.А паспрабавалі б не напісаць?А паспрабавалі б восем аўтараў артыкулу „Не вам беларусамі звацца!“ ня даць свае подпісы пад ім? Праўда, цяпер не „яжоўшчына“, што спадарожнічала абмеркаваньню ў друку Сталінскае канстытуцыі, але ж...
Восем маладых клянуцца, што ,Лінія партыі, ачышчаная ад скажэньняў культу асобы, ад валюнтарызму і кан’юнктуршчыны — наша лінія“, г. зн. іхняя лінія, а між тым, дзякуючы сваёй шчырай любові да Беларусі, яны шмат чым у сваёй творчасьці разбураюць камунізм. He дарма ж Броўкі ўсіх нацыяў не шкадуюць памыяў для Васіля Быкава?
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Прывітаньне Cn.Cn. Арсеньневае іАдамовічу.
Пішэце.
3 пашанай да Вас
Ваш
167 У 1966 г. „Звязда“, „Літаратура і мастацтва" й расейская „Лнтературная газета“ надрукавалі артыкул за подпісамі Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Васіля Быкава, Анатоля Вярцінскага, Ніла Гілевіча, Івана Пташнікава, Барыса Сачанкі, Івана Чыгрынава. У лістападзе ліст пад назовам „Наш адказ“ падпісалі Кастусь Акула, Юрка Віцьбіч, Рыгор Крушына, Станіслаў Станкевіч. Ліст быў напісаны Станіславам Станкевічам пры ўдзлеле Антона Адамовіча й Янкі Запрудніка.
П.С.Дастаў учора ліст ад суродзіча з Ангельшчыны, да якога дакладзеная вытрымка са ,.3вязды“за 1937 г., дзе згадваюцца рэпрэсіраваныя беларускія літаратары, а ўласьне:
„Чарот — гэта вораг народу, а творчасьць яго поўная подлага здрадніцтва інтарэсаў краіны.
Зарэцкі — контррэвалюцыянэр, мярзотнік і нягоднік, які ў сваёй творчасьці праводзіў праграму нацыянал-фашызму.
Баранавых — ядавітая кулацкая гадзіна, а культура яго на ўзроўні дарэвалюцыйнага канавала“.
Пад артыкулам подпісы — Андрэй Александровіч іАлесь Кучар. Чаму б васьмі не запытацца ў Кучара, дзе літаратурныя бацькі сучасных маладых літаратараў?
Яшчэраз усяго добрага.
oi.ii.66 г.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Калі толькі я не спазьніўся, дык прашу не набываць для мяне ў „Фор Кантынэнт Бук“ №8 „Беларусі". Мне дастаў яго й даслаў Дзядзька Міцкевіч.
Вялікае ўражаньне спакідае „Балады каменя“ Ўладзімера Караткевіча ў зборніку „Дзень паэзіі". Цудоўная рэч, пад якой хочацца расьпісацца аберуч.Добра было б пазнаёміць зь ёю шырокія колы эміграцыі, перадрукаваўшы яе на старонках „Беларуса“ або якога-небудзь іншага нашага выданьня, накшталт „БеларускаеМоладзі“. Перадрукавала ж„НРСлово“Васіля Быкава „Мёртвым не баліць“. I, між іншага, характэрна, што няма подпісу Ўладзімера Караткевіча пад „Не вам беларусамі звацца!“.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Пішэце, каліласка, пры наяве часу і ахвоты.
3 пашанай да Вас
Ваш
П.С. Можа, Вы прачыталі мой артыкул „Цьвілікае шэранькі верабей“?Пытаюся таму, што адначасна дасылаю копію ліста Міколы Цэлеша аб гэтым творы, які мае друкавацца ў сьнежаньскім нумары „Беларуса". А ўсё ж тхне ад Цэлеша прасаветчынай — вырашыў больш зь ім не ліставацца.
Дарэчы, аб бальшавіцкіх паліткатаржанах. Калісьці я працаваў над кніжкай „Не чарнілам, а крывёю“, фрагмэнты зь якое друкаваліся ў „Шыпшыне“. Матар’ялам для яе паслужыліся ўспаміны Сяднёва, Клішэвіча, Лебяды, Адамовіча, Сядуры, Я. Кіпеля ды іншых, якія толькі часткова скарыстаў дагэтуль. Акрамя таго яшчэ за часы вайны ды ў ДП-лягерох запісаў успаміны дзясяткаў колішніх савецкіх вязьняў. Чаму Цэлеш ня едзе ў Менск? Яго ж запрашалі? Праўда, там цяпер няма „культу Сталіна", але Сахно з Гарбацюком засталіся.
Яшчэраз усяго добрага.
01.08.672.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Вельмі ўдзячны за дасланыя Вамі№6 „Полымя“за 19672., як іза сёлеташнія №№1, 3, 6 „Беларусі". Акурат №№і і 3 мне бракавала для камплекту, а, найгалоўнае, у іхладне чаго ёсьць цікавага. Дзякую!
Перадусім, прашу Вас перадаслаць мой маленькі ліст, які тут дакладаю, да Спадарыні НатальліАрсеньневае, бо, на жаль, ня ведаю ейны адрыс, каб даслаць беспасярэдне. Прабачце за клопаты.
Дазвольце цяпер падзяліцца сваймі ўражаньнямі аб ветліва дасланым, хоць яшчэ й павярхоўна зь ім пазнаёміўся. Цешыць, што ў сваім зьмястоўным артыкуле пра Скарыну („Полымя“, №6) Язэп Юхо згадвае яго як Франьцішка. 3 асаблівай прыемнасьцю пазнаёміўся ў артыкуле Юліяна Пшыркова з адмоўнай характарыстыкай незабытнага Лукаша Бэндэ. Усім ён за тыя часы залез за скуру, а ў тым ліку й мне. Між іншым, ён забараніў у ДзВБ1Ь8 да друку маю кніжку ,ДІшона Габоа Бійруйіалайм" дый акрамя гэтага чапляўся на кожным маім кроку. Увогуле трапна заўважыў хтосьці — „Ці ня ходзіць Бэндэ там з наганам?“. Пад неблагімі вершамі Івана Леткі нечакана заўважыў назоў знаёмага мне зь юнацтва заводу — Масква, аўтазавод імя Ліхачова, або тагочасны — АМО. Дарэчы, цалкам разумею ягоныя літаратарскія цяжкасьці, бо й самраспачынаў свой беларускі пісьменьніцкі шлях у Маскве. Добра таксама, што ў зацемцы для Беларускай Энцыкляпэдыі пра добрага беларуса Сьцяпана Некрашэвіча згадваецца іягоны тагочасны напарнік па слоўніках Мікола Байкоў, закатаваны бальшавікамі ў часе вайны ў Нямеч-
'68 ДзВБ — Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.
чыне. Мяне гэта асабліва ўсхвалявала, бо ў сваіх лістах абараняў ягоную сьветлую памяць ад паскудных закідаў а. Пятроўскага'6'1.
169 Зь ліста а. Яна Пятроўскага да Юркі Віцьбіча ад 25.06.67: „Прыпамінаецца мне, недзе чытаў я ў ангельскай мове нейкую малітву, у якой аўтар прасіў Бога, каб Ён дараваў яму на старасьць здольнасьць добрага думаньня. У сувязку з гэтым матывам прыпамінаецца мне адно дзіўнае здарэньне, якім хацеў бы падзяліцца з Вамі, проста з мэтаю зафіксаваньня яго на паперы.
Было гэта, мусіць, недзе ў сярэдзіне 1944 г. Прыбыў у Бэрлін у Вінэту прафэсар Байкаў. Прадстаўляючы ўсім нам прафэсара, фон Врэдэ сказаў, што з гэтае пары ў нашай рэдакцыі апошнім аўтарытэтам у беларускай мове будзе прафэсар Байкоў. Я ня ведаў, чаму, але зь першае гадзіны прыбыцьця праф. Байкава ўсе супрацоўнікі казалі: Будзьце асьцярожны зь ім! Iмі былі асьцярожны зь ім.Дый хоч ня хоч — мусіш быць зь ім „асьцярожным". Зь ягонага слуху мусіць не асталася болей як якіх два працэнты. Зь ім ніхто не гаварыў, бо не было магчымасьці лёгка скамунікавацца зь ім. Дзякуючы страце слуху, ён даўно ўжо згубіў кантакт з жывою беларускаю моваю, дый наогул, як пасьля факты пацьвердзілі, ён згубіў кантакт з жывымі людзьмі і палітычнымі падзеямі, якія разгортваліся навокал яго, за што ён і заплаціў уласным жыцьцём.
Праф. Байкоў зусім не разумеў рэчаіснасьці, але вельмі хацеў прыслужыцца сільнейшым. 3 гэтае прычыны ён часта зьвяртаўся да мяне з прапановаю разам зь ім перакладаць зь нямецкае мовы на беларускую твор Ю. Розэмбэрга „Міт дваццатага стагодзьдзя". Гутарка зь ім была толькі ўзраковая. Можна было глядзець на яго, і ён глядзеў на мяне — і гэта ўсё. Ён мусіць ну здагадваўся, што я не падзяляю паглядаў Розэмбэрга, выражаных у ягоным творы. I няма ніякай пэўнасьці, што праф. Байкоў добра ведаў, пра што ён гаворыць. Але ў гутарцы зь ім няможна было сказаць яму „не“, як ня можна было сказаць „так“. Бо ж яго трэба было „высьцерагацца"! Так ці інакш, пэўным аставалася, што прафэсар згубіў вычуцьцё часу, у якім ён жыў. Бо калі б нават ён вельмі натужыўся сам і прыдбаў сабе некалькі памагатых, дык і тады ўжо не аставалася часу добрага, каб гэткі твор перакласьці. Але ён гэтак быў сканцэнтраваны ў самым сабе, ійто пра ўсё іншае забываўся...