Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Аднойчы вярнуўся я гэтаксама раней з абеду і сядзеў за сваім пісьменным сталом. Зараз за мною ўвайшоў і Байкаў і сеў за сваім сталом, які знаходзіўся насупраць мяне на значную адлегласьць, бо гэта быў вялікі пакой-заля, якую займала ўся рэдакцыя пасьля таго, як нас выбамбілі з займаванае раней. Назіраючы яго, я заўважыў, што ён нешта ў руках трымае й мае дзіўна ўсьміхнуты твар. Дзеля таго, што гэта трывае нейкі час, улавіўйіы мамэнт, калі наш узрок спаткаўся, я даў яму кіўком^
У№1 „Беларусі“ благое ўражаньне спакідае верш Янкі Непачаловіча „Імя сыну“, у якім бацька, Янка, надае зь вядомых меркаваньняў свайму сыну імя „Ваня“. У №3 падабаюцца, як заўжды перад тым, вершыДануты Бічэль-Загнетавае. Нічога новага няма ў артыкуле праАлеся Чарвякова, але добрахоць, што згадваюць аб ім. У№6„Беларусі“ абурае зацемка пра вылучную пашану саветчыкаў да помнікаў Віцебску. Цяжка пералічыць усе зьнішчаныя імі там помнікі на чале зь беларускай нацыянальнай сьвятыняй — царквой Дабравешчаньня. Жалю годная таксама спроба перакруціць на свой капыл вядомую гістарычную песьню аб „хлопцах-пяцігорцах“,7°. / цешыць хіба толькі трапная заўвага ў лістохМіколы Сурначова пра мяшчанінаАйзіка Кучара, якіў пачатку вайны бегаў знэрваваны каляДому Пісьменьніка, каб толькі не спазьніцца на эшалён для ўцекачоў.
He падлягае сумлеву рост іросквіт падсавецкае мастацкае літаратуры ў БССР. Але разам з тым ёй уласьціва адна вялікая загана. У 2О-х і 30-х гадох блізу кажны беларускі паэта й празаік меў свой апрычоны твар. Па 2—4 радкох або абзацах можна было адразу ад-
^галавы ўверх, што хацеў бы ведаць, што ён там такое аглядае і гэтак радасны. Зразумеўшы мяне, прафэсар цяжкім рухам устаў з фотэлю і, нахіляючыся цяжарам уласнага цела, накіраваўся да мяне. Прыйшоўшы дамяне, ён падаўмне сваю маленькую фатаграфічйую картачку, выцертую ўжо ў кішэні, гэткую, якія я аглядаў ужо і ў іншых людзей: гэта маленькая фатаграфія, якою агледжаліся ўсе савецкія паспарты — бяспрофільная і тэхнічна дрэннага выкананьня. Аглядаючы пададзеную фота-картку, я бачыў твар старога чалавека, плоскае выкананьня й стырчачыя двое вушэй. Падаючы мне гэтую фатографію, не выгаворваючы літары „г“, прафэсар сказаў: .Дядзіце, якая разумная твар!" Я быў ашарашаны, чуючы гэта. Я павярнуў да яго свой твар, і, здушваючы ў сабе зьдзіўленьне, рабіў натугу, каб не пакрыўдзіць нявіннага, але закаханага ў сябе дарослага чалавека.
У сваёй аналізе ён прыйшоў да перакананьня, якое гарантавала яму здаволенае й радаснае існаваньне. Гэта ня важна, якою цацкаю дзіця забаўляецца — важка, каб яно ня плакала. I прафэсар Байкоў ня плакаў. Ён радаваўся. Радаваўся да тае пары, пакуль ворганы палітычныя Савецкага Саюзу прыйшлі і не забралі яго. I тады, як казалі нямецкія гаспадары пані Дубейкаўскай (і гэтая пазьней мне апавядала) ён роў, як вол, якога вялі ў бойню“. (Віцьбіч-Стукаліч. Ян Пятроускі. Факты Мінулых Дён. Вспоміны... Gainsville, Florida, Usa: Выдавец Ян Пятроускі, 1999. [Старонкі ненумараваныя]).
170 Маецца на ўвазе песьня XVI ст. „Бітва пад Воршай".
розьніць Хадыку ад Пушчы, Маракова адЛужаніна, Дубоўку адДудара, Каваля ад Галавача, Зарэцкага ад Самуйлёнка і г. д. Нават ня можна было зблытаць шмат у чым падобных Калюгу й Чорнага, іаж самы пераймальны з усіх Паўлюк Трус, якога часам невыпадкова называлі Паўлюк Шпак, усёжмей свой апрычоны літаратарскі твар. Цяпер жа трэба прачытаць нізку вершаў або дзясяткі старонкаў прозы, каб больш-менш адрозьніць аднаго літаратара ад іншага. Ёсьць у гэтай галіне вылучэньні (,,гэрэтыкі“), алеяны толькі выпукляюць агульную безасабовасьць. I гэта вельмі й вельмі сумна. Тым болей, што зусім бескаляровыя ды ўбогія кавалёвы прылучацца да таго, каб канчаткова забіць усё асабістае, каб стварыць агульнаабавязковы калектыўны савецкі стандарт.
Шчыра зычу ўсёго найлепшага.
Пішэце, калі ласка, пры наяве часу й ахвоты.
3 пашанай да Вас
Ваш
24.08.67z.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Запруднік!
Кагадзе прыйшоў з пошты — даслаў у „Божым Шляхам“ нарыс „Зарніца ў беспатольнай цемры“'7' :Тыдзень таму скончыў для каляндару БАПЦ артыкул „Менск, а не Мінск“ (Зьіначаныя геаграфічныя назовы на Беларусі)172. Днямі, ,,Е.Б.Ж.“'7:‘, мяркую, нарэшце скончыць даўно ўжораспачаты, а потым на значны час адсунуты ўбок нарыс „Спадманулі русальчыны сьцежкі“, прызначаны бо-годзьдзю ад дню нараджэньня Эдуарда Самуйлёнка, які памёр у Сасноўцы пад Віцебскам бадай што ў мяне на рукох. А наразе шчыра цешуся з магчымасьці перагукнуцца з Вамі, і даруйце за спазьненьне з адказам на Ваш ветлівы ліст ад 10.08.67 г. Прыпушчаю, што Вы ўжо зьвярнуліся з Манрэалю, але на работу яшчэ не пайшлі, і таму пішу наВаш хатні адрыс.
Перадусім, дзякую за знойдзенае ймя бацькі слаўнага Усевалада Ігнатоўскага. Нас, беларусаў, імя па бацьку не турбуе, на Віцебшчы-
'7' Віцьбіч, Юрка. Зарніца ў беспатольнай цемры. (Ворша, 1067—1967) // Божым Шляхам. №5 (104). Верасень—кастрычнік 1967. С. 10—12.
172 Беларускі праваслаўны каляндар на 1968 г. Нью-Ёрк, 1967. С. 66—71.
173 „Е.Б.Ж.“ (расейск.) — скарот выразу „калі буду жывы“.
не, напрыклад, яно зьіначалася б на Макаронак, дый то толькі ў тым выпадку, калі на вёсцы йшат цёзкаў або аднапрозьвішнікаў, але трэба пацешыць былога вучня Усевалада Ігнатоўскага зь менскага рэальнага вучылішча Хайкіна, які дамагаецца ад мяне ягонага „отчества“.Дзякую.
Цешуся, шторазьвітаньне з нашай НатальляйАрсеньневай адбылося добра й нават пад акампанэмэнт перуноў, якія, між іншым, люблю'74. Толькі не пішэце, калі ласка, Ларывонаваму сыну175 (за бацьку хаваецца), колькі прысутнічала пры гэтым асобаў — каб, крый Божа, не дастаў нэрвовы кідун. Таксама не пахваляйцеся, што „выпіўкі й закусі стала на ўсіх“, бо каб я скінуў са сваіх плячэй, прынамсі, дзесяць год дый, паводля ветлівага запрашэньня, завітаў, дык першага без сумлеву забракавала. А ўвогуле пашчасьліў БожаАрсеньневай на новым мейсцы, ад душы ёй зычу як найбольш здароўя ды новых посьпехаў у творчасьці.
Мне здаецца, што цяпер, акрамя тэлефону, яна пачне пісаць лісты, якія на самоце прыемна пісаць і атрымліваць. Аднак разам з тым у мяне няма аніякіх падставаў, каб скардзіцца на сваю нейкую самотнасьць. Часам зусім ня сумна аднаму са сваймі думкамі і асабліва ў часе творчасьці, або над добрай кніжкай.А потым мяне, дзякуй ім, наведваюць час ад часу добрыя суродзічы. Гэтак, завіталі да мяне, ды неаднойчы —Др. Васілеўскі, Ул. Бакуновіч, Час. Ханяўка,Ант. Шукелайць, Mix. Міцкевіч іладне іншых. Зразумела, што аніякі ліст не дае гэтулькі, як беспасярэдняя гутарка. Між іншым, ад Сп. Бакуновіча дазнаўся шмат цікавага пра беларусаў Аўстраліі, пра Лувэн і „Бацькаўшчыну" за ягоную там бытнасьць, пра сучаснае наша жыцьцё — ён разумны й цікавы апавядальнік. Ад Сп. Ханяўкі дастаў падарунак — рэпрадукцыю малюнка, на якім воўк уначы дзівіцца на зімнюю вёску — паважаю гэтага зьвера за ягоную, хай сабе й дзікую, вольналюбівасьць. Павесіў гэты малюнак на сьценцы, зірну на яго ды згадваю з Уладзімера Салаухіна:
Дрожйте в подклетй,
Когда на охоту мы выйдем!
Всех больше на свете
т Натальля Арсеньнева ў 1967 г. пераехала зь Нью-Ёрку да сына ў Рочэстэр. Гл.: Разьвітаньне з Натальляй Арсеньневай // Беларус. №125. Верасень 1967. С. 2.
175 Маецца на ўвазе Масей Сяднёў.
Мы, волкй, Собак ненавйдйм.
А надзвычайны Дзядзька Міхась176 ? Нібы ўсё Панямоньне завітала ў хату. Акрамя таго, маем усе разам прымусіць яго напісаць пра Ўсебеларускі Кангрэс, а тым больш з прычыны ягоных угодкаў. He кажу ўжо пра крэўнае сваяцтва з дарагім Якубам Коласам.
Вітаю Ваш намер наведаць мяне. Тое ж мяркуе неўзабаве зьдзьейсьніць і Сп. Др. Тумаш. Сустрэну зь вялікай прыемнасьцю.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Пішэце, каліласка, пры наяве часу і ахвоты.
3 пашанай да Вас
Ваш
П.С. Дасылаю адначасна копіі некаторых маіх лістоў і прашу, калімаеце ахвоту, зь імі пазнаёміцца.
Яшчэраз усяго добрага.
П.П.С. Перачытаў ліст і мушу дадаць, што ня сумна ня толькі над добрай кніжкай. Вось, напрыклад, учора даведаўся з кніжкі Ўладзімера Глыбіннага „На сонечных берагох"'77, што „негрыцянка зьбялела як палатно“. He, не дарма грошы на яе выдаткаваў. He выпадкова ў ёй, акурат пад прачулым аўтографам, прыклеіў і квіток на 5 даляраў, які ён мне пасьля паўторнага (бракуе мне сумленьня) рахунку і паводля мае просьбы даслаў. Дзякуй яму за асалоду. Каб грошы меў, дык і іоо даляраў не пашкадаваў бы. Дальбог жа.
Копія
12.07.672.
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Шукелайць!
3 прыемнасьцю згадваю Вашую ветлівую візыту да мяне, што аднаўляе, спадзяюся, нашую старую добрую лучнасьць. Цешуся таксама з тае прычыны, што дзякуючы Вам займеў нарэшце магчымасьць пазнаёміцца з кніжкайАйца Язэпа Гэрмановіча „Кітай. Сібір. Масква“. Дазвольце наразе й падзяліцца сваймі ўражаньнямі абёй.
176 Маецца на ўвазе Міхась Міцкевіч.
177 Дакладная назва кнігі Уладзімера Глыбіннага, выдадзенай у 1964 г., — „На берагох пад сонцам“.
Нават у свае сьціплае кніжніцы я маю літаратуру, прысьвечаную тэй тэме, якую разьвязвае А-ц Гэрмановіч, а ўласьне кніжкі: Р. Нванов-Разумнйк „Тюрьмы й ссылкй", Ю. Марголйн „Путешествйе в страну Зэ-Ка“, Б. Шнряев „Неугасймая лампада“, К. Петрус „Узнйкй коммунйзма“.
Акрамя таго перахоўваю ў адпаведнае папцы шмат успамінаў аб савецкай катарзе, якія выразаў з расейскае, польскае, украінскае і г. д. прэсы. У дадатак, паводля ўспамінаў былых бальшавіцкіх вязьняў, і сам надрукаваў ладне артыкулаў і нарысаў аб ахвярах Расейскае чырвонае імпэрыі. Аднак кніжка А-ца Гэрмановіча выгодна адрозьніваецца ад сяго-таго з прыгаданага, яна ў іншым, сваім апрычоным плянеразьвязвае няновую тэму, яна адбіваецца ў памяці.
Перадусім, гэтая кніжка спачатку й да канчатку беларуская. I справа тут ня ў мове, не ў літаратурных рэмінісцэнцыях (Багушэвіч, Купала, Буйла, „Тарас на Парнасе“), не ў фальклёры, які аўтар добра ведае ды ўдала скарыстоўвае, а ў самае нацыянальнасьці аўтара, у беларускасьці ягонага характару. Для беларуса характэрная трываласьць, сталы супраціўрозным вонкавым ды хатнім нязгодам, адпорнасьць. Іншыя народы даўно б зьніклі, апынуўшыся ў беларускіх гістарычных умовах, але жыве „беларус неўмірушчы“, як заўважыў Янка Купала. А-ц Гэрмановіч зьяўляецца ўвасабленьнем гэтае нашае істотнае нацыянальчае рысы, зь якоіі спалучаецца ў яго глыбокая вера ў Бога й прыроджаная душэўная чысьціня.