• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    Сустрэча — адзін ізь лепшых, добры сваёй маленькай сюжэтнасьцю, ці мо лепш — жанравасьцю (сцэнка, а не адна толькі асабістая лірыка). Толькі чаму — „на станцыі смуга“? Калі б яна й была, дык нехарактэрная для станцыі, як і „авечкі“ крыху далей (адкуль яны, на якой гэта станцыі — у Бэрліне?). Далей — трэба „расказаваем“, калі ўжо рытм патрабуе поўнай формы заміж звычайнай сьцягнутай „расказваем“ (толькі не ,,расказываем'‘). Ці добра — „сум кусае вейкі“? „Вейкі“ — рас. „ресннцьГ — хутчэй мог бы „шчыпаць" сум, ці што падобнае. I нарэшце — „дзяўчаты сьпяць“. Дзе? У вагоне? Ці ўжо так хутка да месца дабрацца пасьпелі? I наагул — захутка заснулі.
    Асеньні холад — наагул верш добры, якраз пераклікаецца з тым Гумілёўскім, што я Вам той раз перапісаў. Праўда, крыху зноўтых самых перапеваў (дзе гаворыцца пра „актавы, тэрцыны...“)> У вапошніх радкох трэба яшчэ адну коску, каб было так: „Сінеюць пальцы, і ў душы такі асеньні, золкі холад“. Інакш выйдзе —„сінеюць пальцы іў душы“, і яшчэ дзе? Успамінаю, як п’яны Лебяда кпіў калісьці зь мяне, што я „стаўлю коскі“. А вось тут добра відаць, што можа значыць коска. Дарэчы, хочацца мне вывесьці крышку гэтага Лебяды ў магчымым працягу „Каханага гораду" (меў бы быць паэта Пётра Пырнік).
    „Няхай жыве“. 1) Апіска — „мы йкнём“ заміж „мы ймкнём“ мяне крыху пасьмяшыла (у Вас напісана: „Мы йкнём, каб долю ўзяць за грудзі“. Хай жа ёй здарова ікнецца, долі гэтай!). Аў цэлым верш змусіў задумацца над большым пытаньнем. Вось і Вы пісалі: „із торбамі блукаць мы болый ня пойдзем“, „мінулі... дні даўніны цяжкой і паднявольнайА ці так яно выйшла? Якраз наадварот. I гэта ўжо ў нас каторы раз так выходзіць! I калісь нашы, на зманлівай зары „беларусізацыі" пісалі падобна (навет і той жа Дубоўка), што ўжо ўсё благое мінулася, а як выйшла? Дык ці ня варта з гэтага выцягнуць навуку на будучыню? He казаць „гоп“, не пераскочыўшы... Наагул, здаецца — настрой суму, жалобы, традыцыйны ў нашай паэзіі, ці не й найбольш для яе заканамерны? Пэўне ж, ня тэй багушэвіцкай, пазьней — коласаўскай нуды, „сьлёзнага тону“, а таго суму Гаруна
    Прашу цябе, мой брат, сьпявай аб горы песьнь адну ты Каб наш гаротны лёс зрабіць яшчэ цяжэй, Тады — пабачыш сам — парвуцца духу путы I будзе ясны дзень да нас тады бліжэй.
    ці пазьней — Дубоўкі:
    Смутак родзіць радасьць, родзіць весялосьць
    ЦІ
    А калі хто не каштаваў тугі — Адкуль ён смак пазнае ў весялосьці?
    У гэтым дусе, бадай, вылучна й пісаўЯзэп Пушча, за што яго найбольш і лаялі бальшавікі.
    Лепш гэтак сумаваць перад магчымай радасьцяй, чым радавацца, чапурыцца, „пятушыцца", як дзесь у Вас сказана, перад сумам пры нязьдзейсьненьні скорасьпелых прароцтваў.
    Цяпер — пра папярэдня прысланыя вершы. Прапанаваныя Вамі папраўкі ў „Ня плачце" выдаюцца мне нездавальняючымі. Нек выходзіць нейкае разьдзяленьне між „вы“ („ня плачце") і „мы“ („змусім лёс“, „змаганьня ня кінем“). Што ж гэта за такія гэройскія „мы“, што „змусім“, і што за такія пасыўныя „вы“, якіх „мы“ суцяшаем? Гэта мусіла б быць адно нешта, як і было ў першай рэдакцыі. Па-мойму, трэ было б абыйсьці гэта неяк больш безасабова (як-небудзь — ёс будзе змушаны нам аддаць, калімы змаганьня ня кінем“). Нешта, здавалася б, павінна было б быць у гэткім сэнсе. Але навет, каб і засталася першая рэдакцыя — яна з мастацкага боку нічым не слабая, папраўка, як Вамі прапанаваная ці мною, мела б чыста ідэялёгічны характар. Тым больш цікава, што таму „Рапй“ вершы выдаюцца „мала мастацкімі і зь вялікімі хібамі з гледзішча паэзіі". Я, перачытаўшы іх яшчэ раз, мог дагледзець толькі тыя паасобныя дробязі (нат ня хібы — бо гэта нешта большае — а дробязі, недагляды, недапрацаванасьці), аб якіх пісаў Вам. Будучы на Вашым месцы, я б прыступіў цяпер да таго „Pana і Wladcy“ проста з нажом да горла: а ну, пакажы, пане, канкрэтна, дзе тыя „вялікія хібы“, у чым тая „малая мастацкасьць“ — я ж хачу ўзяць гэта на ўвагу, каб паправіцца, вучыцца — на старасьці паэтычных год — як запраўды трэба пісаць, каб дасягнуць высокага ўзроўня якога-небудзь „Малога Шэршня1' й зарабіць на пачэснае права друкавацца на балонках „РаніцьГ — гэтага працягу „Новае Дарогі" цяпер — „новае дарогі ў старое балота“, як сказаў-быў я яму ў вадным лісьце ад імя С. Хізмы. Цікава было б, што б ён на гэта мог „йзобразйть".
    Ну, здаецца, „пора й честь знать“ — пара канчаць. Толькі ўжо ня плачце, калі навет ізноў што прыкрае будзе. Хіба ж я гэтае „прыкрае11 калі й раблю, дык із злою мэтаю? Ці хіба не памятаю, што „ў Менску й тут Вы мусіце цярпець за мяне“, як Вы пішаце? I памятаю, і ведаю, і цаню. Але „лёяльнасьць" я ўважаю ня ў тым, каб Вы сьлепа трымаліся ўсяго таго, на чым я стаю, аж да падобных драбніцаў, як той няшчасны „лятун“ — тут у нас могуць быць і разыходжаньні, і спрэчкі, і ўзаемныя
    ўступкі, як гэта ўжо ці раз і было — а ў тым, каб гэтыя пытаньні перш за ўсё разьвязваліся між намі, а навонкі захоўвалася адзіная лінія перад тымі, каму мы абое — бяльмом на воку. Бо да гэтага адзінства нас жа прыводзіць ня толькі сваяцтва думак, але й гэтая агульнасьць палажэньня перад бальшынёю г. зв. „грамадзянства“: Вы ж таксама „бяльмом на воку“ гэтаму „грамадзянству" із „сваімі“ вершамі, як я — із „сваёй“ моваю. Дык патрэбен нам адзіны фронт — хоць сабе й перад цэлым сьветам. А тады.пачнуць да нас і іншыя пакрысе далучацца зноў, і нарэшце драбяза, хоць яе і шмат, і бальшыня, а будзе пераможаная.
    Мне карціць прыехаць у Бэрлін і „даць бой“ усім ім як у мове, так і ў літаратуры. Ня ведаю толькі, як гэта зрабіць? Хіба, каб пры „Раніцы“, ці пры Калубовічу якія нарады склікалі. Усё роўна ж ім рабіць няма чаго — хай бы крыху мазгі прачысьцілі, ато надта ж ужо заскаруплі.
    Нешта ня кліча Калубовіч на тыя курсы — папытайцеся ў яго як пры нагодзе.
    Ну, і буду ўжо канчальна канчаць. Вітаюць Вас мае бацькі. Вітайце й ад мяне Вашага бацьку і сынка. Прывітаньне Салаўю, Сяднёву. Караленку нагадайце, што чакаю ад яго ліста — пара б ужо даўно, а таксама й газэтаў.
    А тымчасам — бывайце здаравенькі, даруйце за ўсё-ўсё „вольнае і нявольнае“, заўсёды Ваш А. Ада...
    25.10.44.
    Даражэнькая сяброўка!
    Атрымаў ліст зь вершамі. Пра вершы тымчасам пісаць ня буду, бо якраз у гэты мамэнт няма часу, і за складаньне зборніка ды зазначэньне на магчымыя папраўкі ў вершах вазьмуся бадай за які тыдзень, бо цяпер навала ўсяго ўсякага, а тут яшчэ й сьвятла вечарамі часта ня бывае, бо паветраныя госьці ўнадзіліся наведваць нас тут што 2—3 дні й за кожным разам псаваць Ляйпцыгскую электрацэнтралю, адкуль нам даюць сьвятло. Што да газэтаў 1943—44 году, дык „Новага Шляху“, дзе былі Вашыя вершы, таксама ня ведаю, дзе іх можна было б знайсьці. У мяне нічога няма — усё ў Менску (гэта найбольш жудасна: упершыню ў жыцьці я ня толькі без мае бібліятэкі й магчымасьці зьвязацца зь ёю, але й наагул без кніжок). Ну, пакуль болын аб гэтым і пісаць ня буду — як дойдуць рукі, тады напішу ўжо хіба падрабязна ўсё. Пра назоў зборніка ня думалі? I як — з разьдзеламі ці без, з эпіграфамі ці без?
    Аб дзейнасьці Сяднёва даведаўся прыехаўшы зь ліста Станкевіча. Калі гаварыў зь ім у Бэрліне — ніяк ня думаў, што справа стане на такі
    „паважны" й навет „навуковы" грунт. Бо вось Вам дакладная цытата з таго ліста (калі й справіць Вам ізноў прыкрасьць, дык ужо ж хіба ня я віною буду — можа толькі, што перадаў Вам, але гэта заўсёды ўважаю за свой сяброўскі абавязак): „Арсеньнееа, якой гэтая справа (г. зн. мова, стыль, карэкта)была даручана, справіцца ў гэтым ня можа: 1) ня мае ніякіх навуковых падставаў да гэтага, 2) ня мае добрага вычуцьця ў справе беларускае мовы, боневынесла яе з хаты, зь сям’і, з) замала мае цярплівасьці ў гэтай рабоце. Цяперробім новую спробу: ад заўтра карэкту друкарскую й напраўку рукапісаў будзе ў нас рабіць Сяднёў“ (цікавыя мясьціны ў правапісе падчыркнуў я).
    Ну, дык як Вам гэта падабаецца? Проста зарэзаў. I „навуковых падставаў" ня маеце (а вось Сяднёў — пэўне ж мае?), і „вычуцьця“, бо „ня вынесьлі з хаты“ (тут добра падышоў бы калішні адказ Горкага Будзённаму, што кухар, каб зварыць што, не патрабуе сам улазіць у кацёл і адтуль „выносіць' „вычуцьцё“ стравы), і цярплівасьці (у гэтым — ня буду таіцца — мо крыху й пацэліўу сук? Памятаеце нашае калішняе пікіраваньне наконт „нецярплівых мужчынаў“ і „цярплівых жанчынаў“?). От як толькі рукі дойдуць — зьбіраюся напісаць яму цэлае пасланьне на ўсё гэта, а галоўна — на тэму „аўтарытэтаў“. Выдам порцыю далікатна, але каб да печанцоў дацяло і яго, і ўсе ягоныя „правезарычныя кашары“ і крэатуры.
    Цяпер хачу каротка адказаць на Вашыя правапісныя пытаньні. 3 таго, што ў Вас „ідуць строчкі“ пра такія, прыкладам, рэчы, як „францускі“ — бачу, што ніхто з Вас (але ж, і Вы, даражэнькая сябровачка, у тым ліку — даруйце ўжо мне за гэта) або ніводнае беларускае граматыкі ніколі ў руках не трымаў, або трымаў ды дужа даўно, або трымаў ды толькі трымаў, добранька прааналізаваць паленаваўшыся. Бо адразу ж Тарашкевічам устаноўленае было правіла, якое нікім — навет Саветамі — не зьмянілася (апошнія толькі перад вайною хацелі зрабіць замах на яго): злучэньні жс, зс даюць у вымове й на пісьме адно с, і тут жа прыклады даюцца: боскі заміж божскі, францускі заміж французскі. Усё гэта лёгка можна знайсьці хоць бы ў вапошнім, менскім выданьні граматыкі Тарашкевіча (яго лёгка і ў Бэрліне знайсьці), у разьдзеле „Правапіс" §88 на бал. 91. Ну й скандальчык із такой „спрэчкай"!
    Нашая старая й пазьнейшая мова знае толькі ратушу, ратуша; „ратуш“ — пэўны палёнізм.
    „Прастары“ — я добра не разабраў, што гэта. У сэнсе „найстары“, „самы стары", „надта стары" ці не? Калі так, дык гэта такі самы палёнізм, як і русіцызм (престарый).
    „Філёзофія'* бязумоўна празь „ё“ паводля ўсякіх правапісаў, у тым ліку й бальшавіцкага, каб ён прызнаваў тут „л“ мяккое, бо ў чужаземных словах толькі о замяняецца на а (і то раньні Тарашкевіч, Яз. Лёсік і сп. Наўчоны й цяпер не дапушчалі гэтага), але ні э на а (рэдактар, а не радактар), ні е ці ё на я — не замяняюцца (таксама ў таго ж Тарашкевіча лёгка знайсьці можна).
    Пішыце заўсёды, калі што будзе. Заўсёды пастараюся знайсьці спасылку на аўтарытэты, што ня могуць жа на іх ня дзеіць.
    Цяпер — пару навінаў. Дэмчанкаўуласаўскай вайсковай газэце „За роднну“ напісаў такі паганы артыкул, што каб стрэў бы яго цяпер пад гарачую руку — усю храпу расквасіў бы (пасылаю гэты № Караленку, добра было б, каб Рада, а можа й прэса, зарэагавала). Ну, у „Воле народа“159 чыталі пэўна перадавіцу ў №8, дзе ўсіх нашых „пратэстантаў" і „непонймаюіцйх“ проста дурнямі абзываюць (ім гэта можна, а паспрабуй іх!), а на другой балоне ў прывітаньні нейкіх „русскйх й белорусскйх военных помоіцшіц“ так міла — ,Жйве Беларусь! За Россйю!“ (вот-вот йменно). Вясёла!