• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    3	шчырым прывітаньнем Спадарыні ад усіх нас і найлепшымі пажаданьнямі ўдачы.
    Той самы заўсёды Мікола Панькоў.
    Піліп Пястрак
    Мастак
    Пастукаўшы мне, нечая рука Парушыла ў поўнач ціш пакою. Я падышоў да дзьвернага замка, Узрушаны прыгодаю такою. Бо хто-ж, адкуль у нечаканы час Прыйшоў маю парушыць адзіноту?
    I з чым мне госьця позьняга страчаць — Ці з дружбаю. йі, можа, з неахвотай? Госьцьувайшоў, нясьмела, ціха стаў, Як нейкі пілігрым, здарожаны, стамлёны, Ен капялюш, вітаючыся, зьняў I паглядзеў мне ў вочы пранікнёна.
    Высокае чало і сівізна валос;
    На твары чулае, закрэплае натпхненьне. I думу строгую над бровамі зьвяло У маршчыны найвялікшае цярпеньне.
    3 трывогаю гляджу на гэтай думы знак, Руку я падаю з душэўным трапятаньнем: — Я пазнаю...Я пазнаю йябе, мастак, Сядай, мой друг, хачу тваіх прызнаньняў!.. Мастак прысеў і позіркам ва ўпор Ізноў крануў душумне пранікнёна...
    — Мяне сюды прывёў, — сказаў ён — подых зор (??) I бляск агнёў у горадзе замглёным. (???)
    13 Маецца на ўвазе Натальля Арсеньнева (1903—1997), тагачасная сакратарка БІНіМу.
    Зноў сілай творчасьці гарыць мая душа...
    Схапіў-ба кісьць.. Здаецца, без адрыву На палатне я б думы ўваскрашаў, Што ў сьвет імкнуць паводкаю шумлівай. Ды што зраблю?.. Скажы, скажы, мой брат, (??) Як назапашаныя вызваліць мне дзівы? — (!?!?!?!?) Мне правую руку адсек фашысцкі кат. (бальшавіцкі?) Кабя не маляваў прыгожасьці Радзімы...
    Замоўкмастак... панікнуў галавою...
    А Млечны шлях за вокнамі — нібы рака...
    I я, ахоплены трывогай агнявою, Загаварыў да сэрца мастака: — Вялік твой боль, бо тужаць па табе, Як ты і сам, прасторы нашых даляў, Вялік твой боль, а ў нашай барацьбе Мы пішам сьвету новыя скрыжалі. Павер, мастак няможа не тварыць, Няможа кат зрабіць яго калекай, — Мне ёсьць аб чым з табой пагаварыйь. Мой друг, я веру ў сілу чалавека!
    Полымя, №12 за 1955, бач. 65—66.
    Падчыркненьні мае“.
    Тэксты
    Сыліон Брага
    НА ЗАХАДIЎСХОД
    (Пра беларускую культурную экспансію)
    Доктар мэдыцыны, вядомы скарыназнаўца, адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы кіраўнік Беларускага інстытуту навукі й мастацтва Вітаўт Тумаш (1910—1998) зьяўляецца знакавай постацьцю для беларусаў на Захадзе. Аўтар дзясяткаў навуковых публікацыяў, ён змагаўся з фалыйаваньнямі беларускай гісторыі й культуры ў БССР, быў выдатным прадстаўніком беларускай навукі на эміграцыі. Сёлета спаўняецца юо гадоў з дня нараджэньня Вітаўта Тумаша, аднак іягоны жыцьцёвы шлях, і інтэлектуальная спадчына так ізастаюцца малавывучанымі.
    Пададзеная тут праца „На Захад і Ўсход“, напісаная ў 1940-х пад псэўданімам Сымон Брага, ніколі не друкавалася цалкам. Асобныя кавалкі яе аўтар публікаваў у беларускіх пэрыёдыках канца 1940— 1950-хгг.' Машынапіс асноўных частак (магчыма, ня цалкам) захаваўся ў архіве БІНіМу, іна яго падставе паўстала гэтая публікацыя.
    Праца стваралася ў той час, калі ішоў працэс своеасаблівага пераасэнсаваньня беларускай гісторыі, стварэньне несаветызаванага яе варыянту. Менавіта тады — у першай палове 1940-х — паўстала неабходнасьць ацаніць і абгрунтаваць самабытнасьць імоц беларускай культуры, каб каторы раз даказаць яе самастойнасьць і самакаштоўнасьць, а таксама пачэснае месца ў шэрагу іншых культураў. Ідэю паказаць „беларускую культурную экспансію“Вітаўт Тумаш зрэалізаваў на даступным на той час матэрыяле. Сёньня нека-
    1	Асобныя кавалкі ці сюжэты працы друкаваліся ў наступным выглядзе: Уплывы нашае мовы на польскую // Сакавік. №1 (2). 1948; Ягайлавічы й музыка // Запісы БІНіМ. №1 (5). 1954; Важнейшыя мамэнты культурных працэсаў Беларусі // Запісы БІНіМ. №2 (6). 1954 (пачатак) і Конадні. Кн. 3.1955 (заканчэньне); Міцкевіч і беларуская плынь польскае літаратуры // Конадні. Кн. 3.1955.
    Вітаўт Тумаш
    торыя тэзы прэзэнтаванай працы могуць выглядаць наіўна, часам малаабгрунтавана або занадта безапэляцыйна. Тым ня менш, само зьяўленьне такога дасьледаваньня яшчэ ў 1940-х немагчыма ігнараваць, тым больш што згаданая праблематыка застаецца актуальнаіі і да сёньня. Такім чынам, гэтая публікацыя мае на мэце своеасаблівае „вяртаньне" ў беларускую гістарыяграфію яшчэ аднаго твору Вітаўта Тумаша, а таксама прыцягненьне ўвагі дасьледнікаў да неабходнасьці адмысловага вывучэньня даробку беларускай эміграцыйнай навукі.
    Ад аўтара2
    Працу гэтую давялося пісаць у самы неспакойны ваенны час. Рукапісы й зацемкі, зьбіраныя выпіскі й матэрыялы ня раз гарэлі й гінулі. Гарэлі й руйнаваліся таксама бібліятэкі, зь якіх прыходзілася карыс-
    2 У публікацыі захоўваюцца асаблівасьці мовы й стылю арыгіналу.
    таць. Некалькі разоў даводзілася зьбіраць нанава й з трудом ужо гатовае ды разгубленае.
    Таму выходзіць яна сёньня не ў такой шырыні й форме, у якой была пачатна задуманая, асабліва не з такой колькасьцю арыгінальных цытатаў і ссылак на жаролы.
    Ды думаю, што і ў гэтым выглядзе праца споўніць у вялікай меры асноўную пастаўленую ёй задачу: зьверне ўвагу на выдатную экспансіўнасьць высока ў сваю пару разьвітай старабеларускай культуры й на адвечную, палонячую сваіх і чужых, стыхійную пругкасьць нашай арыгінальнай і багатай культуры народнай, а праз гэта пашырыць у сьвядомасьці і ўмацуе веду й веру ў немалыя духовыя творчыя здольнасьці беларускага народу.
    Так цікавае й шырокае пытаньне ў часох спакайнейшых і больш спагадлівых для беларускай навукі распрацуюць хіба нашыя вучоныяадмыслоўцы ўжо не на некалькі аркушох, а ў многіх тамох. У некаторых галінах зробленыя нават ужо добрыя ў гэтым пачаткі, хаця тэмы, як цэласьці, ніхто глыбей яшчэ неяк не асьмельваўся крануць.
    Заахвоціць да такой грунтоўнай далейшай апрацоўкі пытаньня, даць зь некаторага гледзішча ў рукі й першыя арыентацыйныя ніткі, паказаць некаторыя жаролы й некаторыя магчымыя кірункі такой працы — другая яе мэта.
    На Захад і Ўсход
    У апошнія вякі наш край, што некалі нёс сьветач культуры ня толькі на Ўсход, але й на Захад, край, дзе некалі паўсталі выдатныя й шматлікія культурныя вартасьці й памяткі, быў сапханы суседзямі ў бок зь вялікага сусьветнага культурнага шляху. I толькі руіны замкаў, толькі нямногія яшчэ астачы старасьвецкай архітэктуры, рэдкія кнігі й рукапісы па старасховах, асталіся да сёньня сьведкамі мінулых слаўных дзён.
    Перадусім двое з нашых суседзяў — расейцы й палякі — шмат і часта гавораць аб сваіх культурных багацьцях, якімі яны быццам увесь час абдзялялі наш народ, хаця — як пабачым — доўгімі вякамі было проста наадварот. Мы іх вякамі кармілі сваімі культурнымі вартасьцямі. Толькі ў вялікай меры дзякуючы нам змаглі яны пасьля падняцца на сваю сёньняшнюю культурную роўню. А нашай нацыянальнай культуры затое пазьней прыносілі яны сьмерць, былі для яе атрутным забіваючым ядам.
    Польскія ўплывы ў вякох XVII і XVIII спаралізавалі далейшае разьвіцьцё беларускай нацыянальнай культуры. Расейскія й польскія ўплывы ды палітычная сіла глушылі ўсімі спосабамі адраджэньне беларускай культуры пазьней.
    Вось тутака падаецца жменя навуковых фактаў аб сіле нашай культуры ў даўнія вякі, а таксама аб стыхійнай палонячай моцы нашай культуры народнай. Каб у некага не паўстала думка аб аднастароннасьці дзеля нейкай звычайнай прапаганды — прыведзеныя тутака погляды галоўна самых расейскіх і польскіх вучоных. Хай гавораць, хай прызнаюцца самі, што ад нас скарысталі, пазычылі ці проста прысабечылі.
    He трэба забывацца — гэта толькі жменя фактаў зь незьлічонай іх колькасьці. Цамінаецца тут дакладнейшае абгаварваньне нашых культурных уплываў на іншых суседзяў — на ўкраінскі, літоўскі й латыскі народы. А яны былі таксама вельмі выдатныя.
    Культурнае ўзьдзеяньне Беларусі на Украіну было значнае ў многія вякі, але асабліва моцныя нашыя там уплывы ў XIV—XVII стагодзьдзях. Гэта беларускія, галоўна, культурныя дзеячы, што перанясьліся ў Кіеў, прычыняюцца да ўкраінскага культурна-асьветнага рэнэсансу ў палавіне XVII стагодзьдзя (пара Магілянскай акадэміі), калі пасьля доўтагадовага заглушэньня татарскаю няволяю высокай некалі культуры Кіеўшчыны пачынаецца новае культурнае адраджэньне Ўкраіны.
    Культурнае ўзьдзеяньне на ліцьвіноў (жмудзінаў) і латышоў ідзе зь вельмі старой, дагістарычнай пары. Уплывы гэтыя даюцца заўважыць на ўсім ладзе й складзе іхнага жыцьця. Асабліва значны беларускі сьлед знаходзім на вуснай народнай творчасьці, песьнях і мове гэтых народаў.
    ІІад уплывам беларускай мовы ў ліцьвіноў паўстаў нават асобны дзекуючы дыялект „дзукаў“. Дзекуючыя дзукі жывуць на асобнай паласе, сумежнай зь беларускім нацыянальным прасторам. Дзукі кажуць, напр., „дзена“, „дзевас“ (дзень, Бог), хаця нармальна па-літоўску гаворыцца „дена“, „девас“ і падобна3.
    Першую навуковую працу аб нашых — як і славянскіх наогул — уплывах на літоўскую мову апублікаваў па-нямецку гадоў ужо семдзесят таму польскі вучоны А. Брукнэр4. Пазьней паявілася іх і болей. Уплывы беларускай мовы на латыскую ня менш значныя.
    Зусім для многіх хіба нечакана знаходзім некаторыя беларускія ўплывы нават і ў эстонскай мове. Напрыклад, словы для азначэньня птушкі вераб'я ў народнай эстонскай гутарцы гучыць: „верб“ (vdrb').
    3 Аб гэтым глядзі ў працах літоўскага філёляга Саліса.
    4 Bruckner, A. Die slavischen Fremdworter im Litauischen. Weimar, 1877.
    3	таго, што ў гэтым слове ёсьць корань нашага „вераб-ей“, а не расейскага „вороб-ей“, відаць ясна, што эстонцы гэты назоў птушкі перанялі ад нас, а не ад расейцаў5.
    Ды гэта зусім ня будзе так ужо й дзіўным, калі прыпомнім сабе факт, што суседзі эстонцаў з паўднёвага ўсходу, гэта беларускія пскоўскія крывічы, гістарычным лёсам за апошнія вякі ўжо значна абруселыя й таму залічаныя сёньня некаторымі да расейцаў.
    Вельмі выдатны ўплыў і беларускай народнай песьні на латыскую, а асабліва на літоўскую. Сёньня існуе шмат літоўскіх народных песьняў, у якіх чуюцца выразныя беларускія матывы, а ў некаторых зь іх уся мэлёдыя ў поўнасьці перанятая ад нас, і толькі словы літоўскія.
    Цалкам зразумела, што пад асабліва моцны наш уплыў падпалі народы, што жывуць здаўна расьцярушаныя сярод нас, як нашыя мусульмане (татары) і часткова жыды.
    Татары, пераселеныя ў Беларусь ад часоў вялікага князя Вітаўта6 хутка забыліся зусім сваю мову й сёньня гавораць толькі па-беларуску. Захавалі яны дагэтуль толькі рэлігійную і ў некаторай меры сваю расавую апрычонасьць. Сваю ж ранейшую мову нашыя татары пачалі закідаць ужо ад пачатку XVI ст. Ужо тады сталі яны пісаць свае сьвятыя кнігі па-беларуску.