Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
19 Bruckner, A. Rusko-polski r^kopis roku 1510. Slavia VII.I. Bac. 10—11.
20 Brensztein, M.; Otr^bski, J. Dajny litewskie zapisane przez Mickiewicza. Rozpr.
i Mat. Wydz. T-wa. Przyjaciol Nauk w Wilnie. Vilnia, 1927. T. 1. Ssytok 4.
3 усяго вышэй сказанага мы бачым, што ўся пясьнярская веліч Міцкевіча, увесьягоны паэтычны геній неразлучна зьвязаныя з роднай яму беларускай зямлёю. Сам Міцкевіч падчыркнуў гэта ясна ў першых радках свайго найвыдатнейшага твору — эпапеі „Пан Тадэвуш“.
Litwo! ojczyzno moja! ty jestesjak zdrowie;
lie ciq trzeba cenic, ten tylko siq dowie, Kto cie stracil. Dzis piqknosc twq w calej ozdobie Widzq i opisujtp bo tqsknie po tobie.
Ды ня толькі Міцкевічу, але і ўсім польскім пісьменьнікам нашага паходжаньня Беларусь была „як здароўе“, якое з балючаю тугою за ёю на чужыне вычароўвалі яны сабе ў сваіх паэтычных візіях-успамінах.
Вось як пачынае свой у малярскай вобразнасьці ды беззаганнай мастацкай форме дасканалы верш Bialorus Л. Аколаў-Падгорскі зь Меншчыны ў сваім зборніку пад такім жа назовам (друкаваным недзе каля 1923 г.).
О, ty daleka, ty niezastepiona zielona moja ziemio bialoruska!
Gdzies tam,jak niegdys, rdwmn twojich Iona westchnieniem sennem wiatr wiosenny muska.
Gdzies tam, nad modrq Iqk zalanych toniq w zadumie zlotej iw szeregi drzemiq, skowronki drqzqc srebrnq cisz^ dzwoniq i szpak polsta nad zoranq ziemiq.
Szeroko szumiq sosny szmaragdowe, w ogrodach mi^kko chwiejq siqjablonie, i swierk w takt wiatru gnie wynioslq glow? i na tie niebios zlotem szyszekplonie...
Вось такіх вершаў y Падгорскага поўны зборнік. А падобных пісьменьнікаў з нашых земляў польская літаратура атрымала некалькі дзясяткаў. Усе гэтыя пісьменьнікі носяць на сабе й на сваёй творчасьці як „анатэму“ — гаворачы словамі „Na kredowych skroniach pocalunek pi^tnem niezmytym“ — так вобразна перадае гэтаў сваім візійным вершы Bialorus wspomnie мадэрны ўжо польскі паэта, міжваенны „авангардыст" Язэп Масьлінскі.
Пісьменьнікі нашага паходжаньня стварылі ў польскім пісьменстве XIX ст. цэлую своеасаблівую „беларускую школу“, якая была вядучаю ў польскай літаратуры рамантычнай пары. Аб беларускіх элемэнтах у
На Захад i Ўсход. (Пра беларускую культурную экспансію) польскіх рамантыкаў існуе ўжо й адмысловая праца др. Ст. Станкевіча. У ёй сабраны й паважны слоўнікавы матэрыял — шматлікія беларускія словы ў польскіх рамантыкаў. Дагэтуль выйшаў толькі першы том гэтай цікавай працы, які абыймае пару да 1830 году. Другі том, які меў разглядаць перадусім творчасьць Міцкевіча, на жаль, не паказаўся з прычыны вайны21.
Чаму так склалася, што адраджэньне польскай літаратуры ў XIX ст. ішло галоўна з нашай зямлі й абапіраючыся на нашую народную творчасьць, а не польскую?
Як падаюць самі палякі, сталася гэта праўдападобна таму, што польская народная творчасьць у прыраўнаньні да беларускай вельмі бедная22. Толькі нэарамантыкі „Млодэй Польскі“ на пераломе XIX—XX вякоў прабавалі на яе абаперціся, рамантыкі ж першай палавіны XIX ст. яе зганьбавалі.
Некаторыя польскія вучоныя пробуюць паясьняць беднасьць польскай народнай творчасьці цяжкім прыгонам, які пераносіў вякамі польскі селянін. Але паляк жа, прафэсар Брукнэр, кажа, што гэта ня можа быць праўдаю, бо й беларускі народ перажыў не лягчэйшую паншчыну пад сваім спалячэлым баярствам, якое ахвотна пераймала спосабы „панаваньня“ ад суседняй саюзнай „вольнашляхоцкай" Польшчы.
А тымчасам прыгонная няволя ня толькі не заглушыла пачуцьця красы беларускай вёскі, але наадварот — паглыбіла мастацкую экспрэсію беларускай народнай творчасьці, дала беларускай народнай песьні так характэрную ёй задумную псыхалягічную глыбіню й павагу.
На музычнай ніве
Беларускія ўплывы знойдзем ва ўсіх галінах польскай культуры, яны далёка не абмяжоўваюцца толькі мовай і літаратурай. Значныя яны, хаця й куды менш дасьледаваныя, і ў галіне музыкі.
3 даўнейшай пары да гэтага пытаньня трэба тут адцеміць словы польскага храніста Яна Длугаша ў ягонай Historia Polonica аб тым, што Ягайла, калі стаў каралём Польшчы й пераехаў жыць у Кракаў, паклікаў да сябе беларускіх сьпевакоў і музыкаў (як і маляроў). Відаць з гэтага, што польскія сьпевы й польская тагачасная музыка былі не да смаку беларускай Ягайлавай душы.
21 Stankiewicz, St. Pierwlastki bialoruskie w polskej poezji romantycznej. Czesc 1 (Do roku 1830). Vilnia, 1936.
22 Bruckner, A. Dzieje kultury polskiej. Krakow, 1938.
Аб нейкім магчымым уплыве дзейнасьці гэтых мастакоў на тагачасную старую польскую музыку й сьпеў сёньня нічога ня можна сказаць, пра гэта гісторыя нам нічога не перадала. Затое шмат матэрыялаў аб музычнай галіне прыносяць нам бліжэйшыя да нас вякі.
Станіслаў Манюшка, найвыдатнейшы польскі музыка ў XIX ст., аўтар опэры „Галька“, беларускага паходжаньня зь Меншчыны. Гэта сучасьнік, добры знаёмы й прыяцель нашага пісьменьніка В. ДунінМарцінкевіча. У ягоных музычных творах знаходзім значныя ўплывы беларускіх народных песьняў. Ен жа, супольна з Крыжаноўскім, пісаў музыку да першай беларускай апэрэткі Дуніна-Марцінкевіча „Сялянка“, якая была пастаўленая ў Менску ў 1852 г.
Другі выдатны польскі музыка, Мячыслаў Карловіч, таксама беларускага паходжаньня. Радзіўся ён у Вішнеўскім двары Вялейскага павету. Ён там ад самага дзяцінства чуў, а пазьней і запісваў беларускія народныя песьні ў суседніх вёсках (запісы гэтыя захаваліся). Ён, апіраючыся на беларускія народныя матывы, напісаў пазьней і адзін з найбольш вартасных сваіх твораў — „Літоўскую Рапсодыю".
Лейтматыў гэтай „Рапсодыі“ — гэта нашыя сумныя жніўныя мэлёдыі, а перадусім ведамая па ўсёй Беларусі песьня ,Ды пара дамоў, пара“, у каторай народ зь незвычайнай сілай адбіў вякі перажытай прыгоннай працы й няволі. Вось гэтая, набрынялая сумам мэлёдыя й ляглаў аснову „Літоўскай Рапсодыі".
Як некалі вялікі музыка Ф. Ліст склаў, быццам каштоўную дань сваёй радзімай Вугоршчыны, цудоўныя „Вугорскія Рапсодыі“, так за ягоным прыкладам і Карловіч хацеў зачараваць у сваім творы ўсю глыбокую красу чутых у дзяцінстве песьняў беларускага народу. Аб зьмесьце гэтай „Рапсодыі“ так кажа сам Карловіч у адным са сваіх лістоў да прыяцеляў: „У ёй хацеў я закляць увесь сум, тугу й няволю адвечную таго народу, песьні каторага ў маім дзяцінстве зьвінелі".
На гэтым месцы трэба яшчэ выясьніць, што слова „літоўская“ Карловіч тут ужыўу тым жа значэньні, што ўжываў яго Міцкевіч, г. зн. „беларускай" сёньняшняй тэрміналёгіі. Карыстаючы, аднак, з гэтага ўжытага Карловічам назову сучасныя ковенскія „ліцьвіньГ часта ўключаюць гэту „Рапсодыю" ў праграму сваіх канцэртаў і радыёвых перадачаў, намагаючыся гэтым сутэраваць сьвету, быццам ходзіць тут сапраўды аб іхняй „Літве“ й аб матывах народных песьняў.
Сьвядомаму справы хопіць раз пачуць гэты твор, каб адразу зразумець, што ўся „Рапсодыя" заснаваная на народных музычных матывах беларускага народу. Дакумэнтальна гэтая справа таксама выясьненая
бяз рэшты пакінутымі Карловічам запісамі беларускіх народных песьняў, зь якіх ён карыстаў, пішучы сваю „Рапсодыю“.
Уплыў нашай народнай музычнай творчасьці на музыку польскую не спыняецца й далей. Толькі нейкіх гадоў дзесяць таму кампазытар таксама беларускага паходжаньня, прафэсар Казура, піша польскую опэру Powrot, будаваную на элемэнтах беларускіх народных мэлёдыяў. Канчаецца гэтая опэра ўзвышаным маліцьвенным харальным сьпевам — нашай жніўнай песьняй. Беларускія матывы й калярыт сустракаюцца і ў камэрных творах сучаснага кампазытара Шыманоўскага.
Зусім для нас нечакана нават і ў Grandefantasie sur des airs Polonais Шапэна знаходзім матыў беларускай народнай песьні „Вясёла бяседачка, дзе муж з жонкай п’е“. Зь песьняй гэтай Шапэн сустрэўся, відаць, ці то ў шляхты зь Беларусі, што бывала ў Варшаве, ці то пазьней пачуў яе ад нашых эмігрантаў у Парыжы.
Выясьняць дакладней і паўней справу ўплыву нашай народнай песьні на польскую музыку — прыгожая задача нашым адмыслоўцаммузыколягам. Аднак і з вышэй пададзенага мы ясна бачым, што ў гэтай галіне нашыя ўплывы былі не малыя.
Беларускае малярства ў Польшчы
Ёсьць яшчэ адна галіна культурнага жыцьця Польшчы, дзе праявіліся выдатныя беларускія ўплывы, гэта малярства. Гэтая цікавая справа дагэтуль асабліва была мала ў нас вядомая, хаця ў чужой навуковай літаратуры ўжо ня раз абгаварвалася.
Калі пасьля падпісаньня Крэўскай уніі наш вялікі князь Ягайла пераяжджае з сваім дваром у Кракаў, яму мусіла кінуцца ў вочы беднасьць малярскіх аздабленьняў у польскіх касьцёлах. Тагачаснае польскае малярства ў прыраўнаньні да беларускага стаяла нізка. Выдатны гісторык польскай культуры, кажа:
„Польскае малярства, ці толькі малярства ў ПолЬшчы — прыходзіцца пытацца праз усю нашую гісторыю ад da XIX cm. мы ня мелі для гэтай галіны мастацтва ані патрэбнай здольнасьці, ані таксама зацікаўленьня. У Польшчы працавалі заўсёды чужыя маляры, якія сваіх на другое месца сьпіхалі^3.
Другі польскі вучоны, гісторык польскага малярства Вайцяхоўскі, кажа, што польскія маляры XIV ст. умелі толькі абмалёўваць сіняй
23 Bruckner, A. Encyklopedjastaropolska...
фарбай сьцены ды пазалачваць зоры — далей гэтага іхняе малярства не ішло. Тое нешматлікае з мастацкіх твораў, што існавала галоўна па касьцёлах, было вытворам рук чужых замежных мастакоў, было малявана ў гатыцкім стылі сярэднявечнага Захаду.
Ягайлу, які да прыняцьця каталіцтва быў праваслаўным і які свой мастацкі смак гадаваў на ўзорах ужо высокаразьвітага малярства й наогул мастацтва праваслаўных цэркваў Беларусі, — яны не спадабаліся. Як сьведчыць і вядомы польскі храніст Длугаш, Ягайла„болый смаку знаходзіў у малярстве грэцкім, чьш лацінскім
Аб праваслаўнай веры й кулыуры Ягайлы гавораць нам летапісы. У Іпацьеўскім летапісе пад 1340 г. падаецца, што Альгерд Гедымінавіч, бацька Ягайлы, узяў сабе за жонку Юльяну, дачку віцебскага князя й „яе жерадй крестйся са усймй баяры й людзьмй, з нею же нме потом сыноу шэсьць"24.
У 1349 г., пасьля сьмерці першай жонкі, Альгерд бярэ сабе дачку цьвярскога князя Марыю й зь ёю меўяшчэ 6 сыноў, а між імі й Ягайлу. Аб выхаваньні Ягайлы й ягоных братоў вось піша храніст Длугаш: „Альгерд... меў 12 сыноў... Усіх юнакоўматка выгадавала па грэцкім абычаю й на асновах грэцкага вызнаньня"25.