Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Гісторыя Расеі ня знае народнага рэспубліканскага ладу, як нейкай трывалай формы гаспадарсьцьвеннага жыцьця. Там толькі чарадуюцца Іваны ці Сталіны грозныя зь меней ці болей грознымі сваімі папярэднікамі ці наступнікамі, апрычніцтва й ГПУ з царскай „ахранкай". Нейкіх асноўных зьменаў характару палітычнага рэжыму Расея праз усю сваю гісторыю ня ведае.
„БылЯков, а теперь Сйдор, в ухоЯкова, в ногй СйдоруГ — тактрапна ўняў усю сутнасьць палітычных і ўсялякіх іншых пераменаў у Расеі выдатны расейскі пісьменьнік Тургенеў у сваёй аповесьці „Дым“.
Цяга Масквы да самадзяржаўя ня ёсьць толькі чужая павярхоўная форма, накінутая доўгавяковым татарскім ярмом ці толькі гістарычным прыпадкам перанятая палітычная спадчына з Азіі мангольскіх ордаў Чынгіз-хана. Абсалютызм ляжыць ужо ў крыві й псыхіцы народаў Азіі, а, як вядома, сёньняшнія расейцы недзе каля 90% мангольскафінскага паходжаньня.
Ужо Напалеон некалі гаварыў: „Grattez le Russe et vous trouverez le Tatare“ — „Паскрабеце расейца й вы знойдзеце татарына“. Гэтую інтуіцыйную спасьцярогу цалкам выясьніла й пацьвердзіла сёньняшняя навука, якая кажа, што цяперашнія расейцы — гэта ў сваёй аграмаднай бальшыні аславянізаваныя мангола-фінскія плямёны.
Аб неславянскіх прашчурах сучасных расейцаў гаворыць нам і Нестар: 3 no Оцэ реке, где втечет в Волгу, язык свой Мурома, і Черемысы свой язык, і Мордва свой язык... "35. Вось гэтыя плямёны ў сваёй бальшыні сёньня ўжо асыміляваліся хаця й цяпер навокал Ленінграда яшчэ жывуць старыя фінскія аўтахтоны, а недалёка ад Масквы існуюць астраўкі ў поўнасьці яшчэ не аславянізаваных мангольскіх плямёнаў.
Трэба тут, аднак, зацеміць, што да агульна сёньня навукова прызнанага факту мангола-фінскага паходжаньня не заўсёды хацелі й хочуць з розных прычынаў прызнавацца самі расейцы. Калі ўжо 200 гадоў таму афіцыйны царскі гістарыёграф I. С. Мюльлер напісаў працу аб неславянскім паходжаньні расейцаў36, дык ён папаў пад до-
35 Полное собранне русскнх летопнсей. Том 1. Лаврентьевская летопнсь. Вып.
1. Повесть временных лет. Ленннград, 1926.
36 Muller, J.C. Origines gentis et nominis Russorum. 1749.
На Захад i Ўсход. (Пра беларускую культурную экспансію) пыты й мусіў зрачыся свайго становішча, а ягоная праца была зьнішчаная.
Прафэсара Трэдзьякоўскага, сакратара Пецярбурскай акадэміі, за такі ж „праступак“ секлі два разы розгамі. Кацярына Вялікая „Указам" загадала, каб падобныя навуковая досьледы лічыць „скандальным блудам“.
Ды, нягледзячы на гэта, навука трымалася фактаў. У XIX ст. найбольш над выясьненьнем паходжаньня расейцаў працавала навуковая школа Душынскага, а таксама француз Дэлямар37. Пазьней справа знайшла сваё поўнае выясьненьне.
Пасьля Першай сусьветнай вайны й сярод расейскіх вучоных і філёзафаў паўстала цэлая школа, якая ўжо ня толькі не аспрэчвала гістарычных і антрапалягічных фактаў, але пайшла й далей гэтага: яна намагалася выцягнуць усе палітычныя кансэквэнцыі зь неславянскага й неарыйскага паходжаньня расейскага народу, творачы спэцыфічную філязафічнапалітычную канцэпцыю, т. зв. „эўразійства". Паводле „эўразійцаў“, расейскі народ толькі тады знойдзе свой гістарычны правільны й шчасьлівы шлях, калі будзе паступаць згодна з духам сваёй „эўразійскай“ псыхікі.
Вось стуль ідзе той нахіл да крайніх абсалютыстычных гаспадарсьцьвенных формаў, так характэрны для народаў Азіі, які праяўляецца праз усю гісторыю расейскага народу.
Цалкам адваротна выглядае справа палітычнага ладу ў гісторыі беларускага народу. Ужо ад самых пачаткаў нашага гістарычнага жыцьця ў палітычным кіраўніцтве гаспадарствам прыймае дзейны ўдзел сам народ. Першы наш выдатнейшы дзяржаўны арганізм — Полацкае княства крывічоў — кіраваўся не неабмежаванай воляй князя, а пастановамі народнага веча.
I ў пазьнейшыя вякі (у пару Вялікага княства), улада вялікага князя ў нас ніколі не прымае формы нейкага дэспатычнага самадзяржаўя. У Беларусі, як і ва ўсёй Эўропе, адносіны валадара з падданымі заўсёды нармалізуюцца адпаведнымі законамі, якія з адной стараны, гарантуюць правы грамадзяніна дзяржавы, а з другой, адначасна кладуць і межы эвэнтуальнай самаволі валадара.
Праз усю сваю гісторыю беларускі народ праяўляе глыбокую нутраную сьвядомасьць таго, што дабравольна сарганізаваная й законамі здысцыплінаваная грамада заўсёды стаіць вышэй за масу, задзіночаную толькі жорсткаю воляю дэспата.
37 Dellamarre, С. Les peuples Slaves et les Moscovites, d’apres Viquesnel. Bull. Soc. De Geogr. Paris, 1871.
Вось у гэтым ляжыць і выясьненьне таго зьявішча, што ў нас заўсёды клаўся вялікі націск на справу магчыма яснага праўнага ўнармаваньня дзяржаўна-палітычнага й грамадзкага ладу, на належную распрацоўку законаў і ўклад сістэматычных кодэксаў. Дзеля гэтага ж права ў нас разьвіваецца куды раней, чым у Маскоўшчыне, і можа ўжо адносна рана асягнуць такую дасканаласьць, якой Масква тады зусім ня ведала.
У XVI ст. беларускае права даходзіць да найвышэйшай ступені свайго разьвіцьця, а дасканалым завяршэньнем яго быў слаўны збор законаў Вялікага княства, т. зв. Літоўскі Статут у сваёй друкаванай апошняй трэцяй рэдакцыі з 1588 г.
Калі пазьней Масква, ужо разросшыся ў вялікую дзяржаву, адчула патрэбу ва ўпарадкаваным кодэксе законаў, яна зьвярнулася за пазыкаю ў гэтай галіне да нас. Як і ў якой меры было гэта зроблена, хай раскажа расейскі вучоны, гісторык права, праф. Дзьяканаў. Ягоны погляд на гэтую справу падаём тут у скарачэньні38.
Калі ў 1649 г. Масква ўзялася за падрыхтаваньне свайго першага збору законаў, т. зв. „Уложення" цара Аляксея Міхайлавіча, дык большую частку зьмешчаных там параграфаў сьпісала зь Літоўскага Статуту.
3 усіх 25 разьдзелаў „Уложення'1, разьдзелы 2, 3, 4, 5, 7 і 9 — гэта амаль даслоўныя пераказы зь Літоўскага Статуту (з разьдзелаў I і II). У адным іо разьдзеле найменш 55 параграфаў узята з розных месцаў Статуту (усіх параграфаў „Уложенне" мела 967). Разьдзел 22 амаль цалкам узяты з разьдзелу XI.
Частка параграфаў перакладзеная й даслоўна сьпісаная, частка ж прытарнаваная да варункаў маскоўскага „самодержавія". Есьць прыпадкі, дзе сьпісаны параграф, не разумеючы добра ягонага сэнсу.
Разам зь перакладам узятыя з старой беларускай мовы й жыўцом перанесеныя ў расейскую й розныя праўныя тэрміны, якіх менш тады разьвітая расейская мова ня мела. Словы, якімі пачынаецца амаль што кажны параграф „Уложення'1: ,Д будет кто?“ — зьяўляецца простай перадачай звычайнай пачатковай формулы Статуту — „Кды бы хто“ („Khdy by chto“).
3 пазычаньнем праўнай тэрміналёгіі было падобна, як пяцьдзясят прыблізна гадоў раней здарылася гэта пры перакладаньні гэтага ж Статуту на польскую мову, калі шмат нашых праўных тэрмінаў было
38 Пададзеныя тут погляды прафэсара Дзьяканава ўзятыя зь ягонага артыкулу аб „Уложеннн" цараАляксея Міхайлавіча, зьмешчанага ў Энцйклопедйческом словаре Брокгауза й Эфрона (Том 68. С. 682—686).
перанята ў польскую праўную мову. Наш вялікі канцлер Леў Сапега, які сам узяўся за такі пераклад, меў вялікія клопаты пры гэтым дзеля беднасьці тагачаснай праўнай тэрміналёгіі. Таму прыйшлося рабіць запазычаньні зь беларускага. Аб гэтым ён сам успамінае ў адным з сваіх лістоў да князя Радзівіла Чорнага.
Ды, нягледзячы на тое, што Масква мела перад сабою адзін з найлепшых як на гэныя часы збораў законаў, роўных якому тады не было ня толькі ва ўсходняй, але і ў многіх краінах заходняй Эўропы, — „Уложенне" выпала з праўнага гледзішча куды горш за Статут. Той жа прафэсар Дзьяканаў піша, што „образец оказался много выше снймка“.
Далей ён кажа: „Беручы пад увагу пазычкі са Статуту... неабходна значна абмежаваць пагляд аб „Уложенйй", як аб строга нацыяналькым зборніку маскоўскага права, абыймаючым сабою гістарычна выпрацаваныя ў гармоніі з народным перакананьнем усіх абшараў і ўсіх клясаў дзяржавы нормы права... На ім з асаблівай яснасьцю можна даказаць справядлівасьць сьцьверджаньня, што й. маскоўскі закон (указ)разыходзіўся з маскоўскім правам“.
Чаму — пасьля ўсяго вышэй сказанага для нас ясна — бо ён быў празь Літоўскі Статут аснаваны на старым праве беларускім.
Хоць „Уложенне“ старалася пераймаць нават і ўсю сістэму ўкладу Статуту, то ўсё ж такі самага галоўнага — унармалізаваных праўных адносінаў паміж валадаром і падданымі — у ім не было. Галоўны рэдактар нашага трэцяга Статуту, канцлер Леў Сапега, у прадмове да Статуту кажа, што законы патрэбныя ня толькі для падданых, для грамадзян, але й для гаспадара, Вялікага Князя, каб той справядліва гаспадарыў і не надужываў сваёй улады, бо наш народ яго будзе называць не гаспадаром, а тыранам.
„Уложенпе“, ясна, цалкам аб нечым падобным не гаворыць, пакідаючы й далей у адносінах цара да баярства й народу, і наадварот, самадзяржаўныя нормы, накінутыя Маскве вякамі татарскага ярма. Суадносіны гэтыя ярка ілюструюць такія звароты маскоўскага баярства да свайго „царя-батюшкн“: „Худой пёс Васька ногй твой Государевы лйжет“.
Служэньнем за ўзор пры ўкладаньні „Уложення“ Аляксея Міхайлавіча не абмежаваўся ўплыў нашага Статуту на разьвіцьцё права расейскага. Некаторыя артыкулы Статуту Вялікага княства Літоўскага трапілі пазьней і ў расейскія цывільныя законы, якія абавязвалі ў Расеі аж да рэвалюцыі 1917 г. Адносіцца гэта, напрыклад, да X тому, часткі I, Свода законаў Россййской ймперйй.
3 паасобных артыкулаў, якія абавязвалі да рэвалюцыі толькі ў Палтаўскай і Чарнігаўскай губэрнях, і якія інакш рэгулявалі некаторыя справы з галіны спадчыннага права, чым гэта было на ўсіх іншых землях Расейскай імпэрыі, было зазначана нават, што гэтыя артыкулы паходзяць зь Літоўскага Статуту.
Ды й праўная сіла самога Статуту на землях Вялікага Княства трывала яшчэ доўга й па занятасьці Беларусі Расеяй. Толькі на прапазыцыю Мураўёва й адмысловым указам цара Мікалая I з 25 чэрвеня 1840 г. дзейнасьць Статуту на нашых землях была наканец спыненая й замененая законамі расейскімі.
1948
Успаміны
Барыс Данілюк
УСПАМІНЫ
Я, Барыс Данілюк, сын ахвіцэра беларускага войска ў 1918—1921 гг. і ўдзельніка Слуцкага змаганьня 1920 г., а ў пору майго нараджэньня — сьвятара на парахвіі ў Старых Дзявяткавічах, Слонімскага павету, а. Хведара Данілюка1, прыйшоў на сьвет 5 красавіка 1923 году. Імя мае маці было Марыя, а ейнае дзявочае прозьвішча Стальмашук.