Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Праца ў паперні не была цяжкой, але дакучаў голад, бо кармілі нас скупымі й нішчымнымі стравамі з хвабрычнае кухні, а ў нас свайго запасу харчоў зусім не было.
8 Замах на Гітлера адбыўся 20 ліпеня 1944 г., яго арганізатараў жорстка пакаралі.
9 Поўдзень сёньняшняй фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія (цэнтральная Нямеччына).
Умовы нашага жыцьця неўзабаве, на жаль, яшчэ болей пагоршалі, бо заходнія хаўрусьнікі пачалі налёты і ў першую чаргу моцна збамбавалі сярод белага дня чыгуначную станцыю ў Оснабруку. Пасьля гэтага нас забралі з працы ў паперні ды на досьвітках пачалі ганяць на паправу чыгуначнае станцыі. Там праца была цяжкая, а ежа па-ранейшаму недастатковая. Да гэтага, часам па пары разоў на дзень над Оснабрукам ляцелі хвалі амэрыканскіх бамбавікоў, і нам даваўся загад бегчы з кілямэтар па шпалах і рэйках да цягніка, што стаяў напагатове й адвозіў даволі далёка ад станцыі.
Нязвыклыя да цяжкое ручное працы і ўвесь час згаладнелыя, ды неадпачытыя — хаўрусьніцкія самалёты лёталі над Оснабрукам удзень і ўначы — я з бацькам пачалі слабець і хіліцца да хваробы, у выпадку якое немцы нас ня надта старанна лячылі б.
Каб выратавацца ад гэткае бяды, я, здабыўшы адрас Беларускае Цэнтральнае Рады ў Бэрліне, напісаў ліст да нашага прыяцеля капітана Аляксея Васілені, што быў кіраўніком канцылярыі ачоленае генэралам Езавітавым Галоўнае вайсковае ўправы, з просьбай дапамагчы нам выратавацца зь бяды.
У адказ мы неўзабаве атрымалі пакліканьні зь нейкае высокае нямецкае ўстановы ў арганізаваную ў Бэрліне беларускую брыгаду, а ад Васілені запіску, што пазьней да нас змогуць далучыцца й нашыя сем’і.
Неадкладна пасьля гэтага мы звольніліся з паперні, што моцна пакрыўдзіла нас з зарплатай. Забраўшы з сабою частку нашага невялікага дабра, дзесь у палове лістапада пусьціліся чыгункай у сталіцу Нямеччыны. Тамака, пасьля наведу ў Цэнтральную Раду, мы былі пасланыя на часовы побыт у нядзейнай нямецкай школе, дзе зьбіраліся добраахвотнікі служыць у беларускай брыгадзе10.
10 Тут маецца на ўвазе перадусім 1-шы Кадравы батальён БКА, створаны 15 кастрычніка 1944 г. для перападрыхтоўкі афіцэраў і падафіцэраў БКА, а таксама для рыхтаваньня кадраў новых афіцэраў. Прыналежнасьць да гэтага батальёну гарантавала ня толькі абарону ад прымусовага рэкрутаваньня ў нямецкія збройныя сілы ці прымусовага залічэньня ў остарбайтэры, ад чаго не былі застрахаваныя нават радныя БЦР, але й гарантавала мінімальнае грашовае забесьпячэньне й харчаваньне. Капітан батальёну атрымліваў 200 марак на месяц, надлейтэнант —170, лейтэнант —150 [Хведару Данілюку 18 лістапада 1944 г. прысвоілі званьне лейтэнанта, a 1 сьнежня — надлейтэнанта], сьцяжны (прапаршчык) — юо... стралец (радавы) — 30 марак. Таксама выдаваліся сутачныя памерам 5 марак, незалежна ад рангу й ступені, пакуль вайсковец не атрымае вайсковага^
Мяне Васіленя ўзяў у ягоную канцылярыю працаваць памочнікам перакладніка, а бацька зь іншымі старэйшымі ахвіцэрамі сядзеў амаль без занятку ў той школе, адзіным бо заняткам для іх быў абыход у полудзень як найбольш нямецкіх рэстаранаў, дзе давалі бяз картачак нішчымны й рэдкі суп з лусткай рэпы ці лістком капусты, г. зв. „штам“, і гэткім чынам заашчадзіць нешта на сьняданьне ды вячэру з тае крыхі харчу, што давалі на картачкі.
Антону Сокал-Кутылоўскаму11 й майму бацьку стары знаёмы абодвух генэрал Езавітаў загадаў напісаць успаміны пра іхны ўдзел у змаганьні за беларускую дзяржаўную незалежнасьць у 1918—1921 гадох, што майму бацьку самому не ўдавалася, і я мусіў запісваць ды рэдагаваць ягоную дыктоўку, карыстаючыся пішучай машынкай у батальённай канцылярыі.
Адно было добра ў той час у Бэрліне — гэта спакой і магчымасьць добра адпачыць, бо хаўрусьніцкія самалёты чамусьці ўтой час месца не чапалі.
Пасьля, можа, месяца разлукі нам удалося выпрасіць у нямецкіх уладаў дазвол прывезьці нашыя сем’і, што памясьціліся з намі ў гэтай жа школе. Але з-за нейкае бюракратычнае блытаніны праз тры тыдні ніяк не маглі дастаць для іх харчовыя картачкі, дык нацярпеліся голаду больш як датуль, аж покуль я ня зьезьдзіў сам зь лістом ад генэрала Езавітава да нейкага высокага ўрадаўца ў Ostministerium12 і ня выпрасіў тыя картачкі асабіста.
Харчовыя картачкі нам і нашым сем’ям выдалі за ўсе тры мінулыя й адзін тыдзень наперад, а што гэта ўжо было перад самымі Калядамі, на іх можна было купіць харчу болын, як звычайна, а да гэтага й па пляшцы гарэлкі на сям’ю.
ф правіянту, да таго ж выплачвалася 150 марак сям’і вайскоўца. Камандзірам афіцэрскіх курсаў і часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра батальёна быў прызначаны Пятро Касацкі, камандзірам падафіцэрскіх курсаў — Антон Сокал-Кутылоўскі, камандзірам вучэбнай каманды — Язэп Сажыч, камандзірам каманды аховы й гаспадаркі — Іван Кісель, намесьнікам кіраўніка падафіцэрскіх курсаў — Мікалай Дзямідаў, старшым доктарам батальёну — Баляслаў Грабінскі. Меркавалася, што на аснове батальёну ўтворыцца брыгада „Беларусь", дазвол на арганізацыю якой атрымалі іо студзеня 1945 г.
" Антон Сокал-Кутылоўскі (1892—1983) падчас паўстаньня кіраваў Слуцкай брыгадай.
12 Беларуская Цэнтральная Рада — і, адпаведна, БКА — падпарадкоўваліся Міністэрству ўсходніх тэрыторыяў (Остміністэрыюму).
Гэткі вялікі, як на той час, запас дазволіў нам пасьля адправы на нашыя Каляды ахрысьціць нашага сыночка й справіць прызваітыя хрысьціны. Пасьля нашых Калядаў усе маладыя добраахвотнікі й малодшыя ахвіцэры з палкоўнікам Кушалем і маёрам Сокал-Кутылоўскім на чале былі выпраўленыя ў канчатковае месца прызначэньня ў Баварыі13, і ў папярэднялюднай школе ў Бэрліне засталіся адныя вайскоўцы-перастаркі з жанчынамі й дзецьмі.
Спакой у Бэрліне трываў нядоўга: дзесь з паловы студзеня пачаліся ўсё часьцейшыя налёты хаўрусьніцкіх самалётаў, што сьпярша бамбавалі прадмесьці, а пазьней усё далей і далей углыбкі месца, пакуль урэшце ў канцы студзеня ці пачатку лютага так моцна збамбавалі сярэдзіну месца, што небясьпека заставацца ў ім надалей адразу стала відавочнай, тым больш што з усходу начамі ўжо чуўся гарматны грукат.
Пайшла таксама чутка пра эвакуацыю Беларускае Цэнтральнае Рады на захад Нямеччыны4. Карыстаючы з гэтага я й іншыя засталыя зь сем’ямі ў Бэрліне беларускія вайскоўцы ды ўрадоўцы выпрасілі праз Цэнтральную Раду ад нейкіх высокіх нямецкіх уладаў дазволы паадвозіць у заходнюю Нямеччыну нашыя сем’і, з умовай, што ўладзіўшы дзе ўдасца тыя сем’і, мы былі абавязаныя вярнуцца ў нашыя папярэднія вайсковыя адзінкі.
Нашая сям’я пастанавіла падацца ў мястэчка Заўльгаў, што ў паўднёва-заходняй частцы Нямеччыны, або Вюртэмбэргу (ці Швабіі), куды адразу эвакуяваліся амаль усе слонімцы15.
'3 Маецца на ўвазе мястэчка Гіршаў, дзе пачалося фармаваньне беларускай брыгады (дывізіі) „Беларусь". Г. зв. „дывізія" складалася з трох батальёнаў пяхоты (пад камандай, адпаведна, Пятра Касацкага, Дзьмітрыя Чайкоўскага й Антона Сокал-Кутылоўскага), налічвала 1 094 чалавекі (зь іх 50 афіцэраў, 132 падафіцэры). Спачатку камандзірам дывізіі быў палкоўнік Зіглінг, з красавіка 1945 г. начальнікам дывізіі прызначылі Франца Кушаля. Але дывізія так і не атрымала зброі, і пры канцы красавіка яе жаўнеры здаліся амэрыканцам.
14 У сакавіку 1945 г. частка чальцоў БЦР разам зь сем’ямі выехала ў гарадок Гёкстэр на рацэ Вэзэр (самы паўночны ўсход зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія).
15 Доктар Віктар Войтанка ў сваіх успамінах „Беларусы ў Францускай акупацыйнай зоне“, напісаных у 1966 г. для кнігі Аляксея Вініцкага „Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гг.“, патлумачыў наступным чынам гэты факт:
„Слонімцы прыехалі ў Сальгаў [Заўльгаў] з наступнай прычыны. Два гады перад гэтым у Сальгаў быў курс для настаўнікаў і кіраўнікоў^
У дарогу, ледзь-ледзь улезшы ў цягнік, мы пусьціліся 12 лютага 1945 году, і навечар даехалі да Дрэздэну, дзе ў чаканьні далейшага цягніка заначавалі ў падмосьці чыгуначнае станцыі. У наступную ноч хаўрусьніцкія самалёты зруйнавалі Дрэздэн зь зямлёю, і на чыгуначнай станцыі, напэўна, нікога не засталося ў жывых16.
Далей мы ехалі, абмінаючы большыя месцы й колькі разоў затрымоўваліся ў полі, пакуль урэшце не даехалі да Ульма, што як вокам кінуць ляжаў у зрыньні, сярод якога засталася непашкоджанай толькі вялікая катэдр’а гатычнага стылю17.
Але чыгунка ўжо была папраўленая, і там мы пераселі на цягнік, што завёз нас у Заўльгаў, дзе месца для нашых сем’яў не знайшлося й давялося падацца ў меншае мястэчка Альтхаўзэн, зь якога нас скіравалі ў недалёкую вёсачку на працу да баўэраў. Там мяне з жонкай і сынам памясьцілі ў.амаль безьзямельнага баўэра, што меў, аднак, прызваітую мураваную хатку, у якой знайшоўся для нас даволі вялікі пакой, але, як і ўва ўсіх баўэрскіх дамох, без аграваньня.
Маіх бацькоў, затое, далучылі да багатага баўэра, што ад цямна да цямна марыў іх цяжкой працай, а карміў толькі скупым харчам, што
моладзі, арганізаваны немцамі. Слонімскі школьны інспэктар і ён жа кіраўнік моладзі СБМ [Барыс] Суравы быў на тым курсе. Яму вельмі спадабалася гэтая земляробская краіна зь невялікаю прамысловасьцю. [...] Пасьля павароту дадому апісаньне Суравым ваколіц Сальгаў вельмі спадабалася тыл<, хто меў сутык з слонімскім гебітскамісарам. Вось жа ў часе эвакуацыі яны папрасілі, каб выслаў іх туды...“ (Цытуецца паводле менскага выданьня (1994. С. 212).
16 13—15 лютага 1945 г. Каралеўскія паветраныя войскі Вялікабрытаніі й паветраныя войскі ЗША ажыцьцявілі сэрыю бамбардаваньняў, разбурыўшы каля чвэрці прамысловых прадпрыемстваў гораду й зьнішчыўшы або сур'ёзна пашкодзіўшы каля паловы астатніх будынкаў. Колькасьць скінутых бомбаў была значна меншая, чым падчас бамбардаваньняў Бэрліну, Кёльну, Гамбургу, Эсэну, Мюнхэну й Ляйпцыгу, але слабая падрыхтаванасьць гарадзкіх службаў і драўляныя перакрыцьці ды пабудовы зрабілі вынікі налётаў болып брутальнымі. На некалькі дзён у горадзе быў паралізаваны рух. Гебэльсаўская прапаганда называла колькасьць загінулых падчас бамбардаваньня ў 200 тыс. чалавек (амаль траціна даваеннага насельніцтва гораду), але ў 2008 г. камісія нямецкіх гісторыкаў, што працавалі на замову горадуДрэздэн, ацаніла колькасьць загінулых у дыяпазоне ад 18 да 25 тыс. чалавек.