Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
17 Размова пра Мюнстэрскі гатычны касьцёл, які ўяўляе сабой самую высокую ў сьвеце сакральную пабудову (вышыня 161,6 м). Так, Кёльнскі касьцёл на чатыры мэтры меншы.
выдаваўся на харчовыя картачкі. Калі бацькі запратэставалі супраць гэткага нялюдзкага абыходжаньня, адабраў тыя картачкі й старым людзям давялося хадзіць на недалёкую чыгуначную станцыю, дзе можна было пасёрбаць „штам’у“.
Мы ж і на харчовыя карткі амаль не атрымоўвалі нічога, і перад капітуляцыяй Нямеччыны жонка на полудзень варыла крыху забелены суп з лустачак белага хлеба, а баўэр ніколі ня зьлітаваўся пачаставаць чым-колечы зь яго запасаў.
Згаладнелыя й зьнясіленыя мы дачакаліся францускага займу18, і жыць стала шмат лягчэй ды сытней. Неўзабаве на францускі загад мы атрымалі нядрэнныя кватэры ў мястэчку Альтхаўзэн і нам пачалі выдаваць даволі харчоў, каб нядрэнна пад’есьці, хоць немцы жылі далей на скупых харчовых картачках.
У Альтхаўзэне гэтак пераселяных беларусаў знайшлося больш як паўсотні, і мы з дазволу францускага камэнданта заснавалі беларускі камітэт на абарону нашых інтарэсаў.
Нейкі час пасьля гэтага ўсё ішло добра, пакуль раптам зь нейкае прычыны францускі камэндант ня ўзьеўся на старшыню нашага камітэту, доктара Віктара Войтанку, так, што той сьпехам пераехаў у недалёкі Заўльгаў.
Напалоханая прымусовай рэпатрыяцыяй большасыдь сяброў камітэту прагаласавала за зьмену назову камітэту зь беларускага на камітэт польскіх грамадзянаў, пасьля чаго ўся ягоная дзейнасьць спынілася й гэткім чынам змарнавалася завязь беларускага прадстаўніцтва ў францускай акупацыйнай зоне Нямеччыны, бо яшчэ ў іншым месцы Равэнсбургу, дзе была немалая колькасьць беларусаў, нашыя былыя ўра-патрыёты й „дзеячы" абярнуліся ў шчыравальнікаў ды павадыроў польскае дзейнасьці.
Нас жа, амаль усіх беларусаў, з Альтхаўзэну ўвосень 1945 году перавезьлі ў зусім блізкае да Заўльгаў сяло Бандорф, дзе й далей мы даставалі са знарочнага складу нашыя харчы.
Ніякае заробкавае працы нідзе для нас не было19, дык, апрача нарыхтоўкі дроваў на собскія патрэбы, не было чаго рабіць, акрамя па-
18 Заходняя частка зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг трапіла ў францускую зону акупацыі Нямеччыны — самую найменшую з усіх чатырох акупацыйных зонаў. У ёй у лягерах для перамешчаных асобаў жылі 35 494 чалавекі, тады як у амэрыканскай — 375 931, брытанскай — 271 с>88.
” У францускай акупацыйнай зоне для перамешчаных асобаў уводзілася абавязковая праца.
літыкаваньня й гульні ў карты. 3 гэтае нуды ўзварухнула мяне вестка, што ў Мюнхэне UNRRA неўзабаве будзе адчыняць унівэрсытэт для абязбацькаўшчаных асобаў (DP), і я неадкладна туды падаўся. Туды я прыехаў якраз у пору, каб здаць экзамэн на матуру20 ды запісацца на навуку на факультэце будаўное інжынэрыі.
Стаўшы гэткім чынам студэнтам, я адразу далучыўся да Беларускага студэнцкага згуртаваньня і больш як два гады быў ягоным дзейным сябрам, двойчы прачытаўшы прынагодныя зьвесты на сьвяткаваньнях 25 Сакавіка, сьпяваючы ў студэнцкім хоры й беручы ўдзел у працы рэдакцыйнае калегіі студэнцкага часопісу „Крывіцкі Сьветач“21, у якім было зьмешчана колькі маіх, ужо непамятных, твораў.
Заняткі на першым сэмэстры пачаліся на пачатку 1946 году й трывалі дзесь блізка да канца траўня, калі я вярнуўся ў Бандорф, якраз каб пасьпець на новы перавоз нас, гэтым разам у няводдаль ад суседняга паветавага месца Эгінген, дзе нас пасялілі ў бараках каля вялікае цэлюлёзнае хвабрыкі, у якой большасьць мужчынаў дастала працу.
3 увагі на тое, што амаль усе пераехалыя былі праваслаўныя, мой бацька спадзяваўся служыць там сьвятаром і з гэткай просьбаю зьвярнуўся па прызначэньне да архіяпіскапа Апанаса22. На жаль, як і на Бацькаўшчыне, Апанас меў болыпую ўпадобу й ахвоту дагаджаць русафілам, як шчырым беларусам, і на парахвію з добрай дзяржаўнай заплатай прызначыў безгалосага няўтоенага русафіла а. Кузьму Місуна. Бацька ж пасьля гэтага пайшоў на працу падмятайлам на цэлюлёзнай хвабрыцы.
У гэтым самым часе й мая жонка пайшла на працу ў канцылярыі адмысловага аддзелу францускае адміністрацыі, называнага PDR (ад
20 Маецца на ўвазе іспыт на атрыманьне пасьведчаньня аб заканчэньні сярэдняй адукацыі.
21 „Крывіцкі сьветач“, месячнік, які афіцыйна выдаваўся са студзеня 1946 г. да сакавіка 1947 г. (выйшла 14 нумароў, рэдактар — Аляксей Арэшка), але быў прадаўжальнікам часопісу „Студэнцкія весткі", два нумары якога выйшлі ў лістападзе й сьнежні 1945 г., адпаведна. У жніўні 1947 г. „Крывіцкі сьветач" зьмяніў назву на „Студэнцкі кліч“ (выйшла тры нумары).
22 Магчыма, нейкая блытаніна. Апанас (Афанасій) Мартас у той час быў вікарным япіскапам РЗПЦ у Гамбурзе (Брытанская зона акупацыі) і ня меў юрысдыкцыі над францускай (або амэрыканскай) акупацыйнымі зонамі. Але ў францускай акупацыйнай зоне праваслаўным жыцьцём на той час кіраваў япіскап Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сяргей (Ахатэнка) — будучы кіраўнік БАПЦ.
Prisonniers, Deporte, Refugies'23), што займалася харчаваньнем ды іншым забясьпечаньнем абязбацькаўшчаных асобаў (DP), і нашае матэрыяльнае становішча значна палепшала. Другі сэмэстар на UNRRA’yevxM унівэрсытэце трываў дзесь ад лета амаль да Калядаў новага стылю 1946 году. I, калі я вярнуўся дамоў на зімовы перапынак, здарылася неспадзеўка — да нас нечакана прыехаў дагэтуль незнаёмы нам прэзыдэнт Рады БНР24 Мікола Абрамчык. Прыехаў ён зь нейкім афіцыйным францускім даручэньнем, быццам, вэрбаваць DP на работу ў Францыі, а ў сапраўднасьці — павялічыць колькасьць сяброў Рады й актывізаваць ейную дзейнасьць.
3 гэтай мэтай я паслаў поштай пару запросінаў на нараду ў гэтай справе годным увагі беларусам у бліжэйшых уцяклецкіх асяродках, з чаго выйшла немалая непрыемнасьць. Нашыя людзі ў Заўльгаў чамусьці зразумелі, што рыхтуецца вялікая і ўрачыстая сустрэча зь беларускім прэзыдэнтам ды, наняўшы ў найбліжэйшую нядзелю аўтобус, лікам каля 40 чалавек прыехалі пад барак, дзе ў нашай кватэры затрымаўся прэзыдэнт Абрамчык.
Была гэта пара, калі заходнія хаўрусьнікі, асабліва французы, далей цацкаліся й дагаджалі Саветам, дык і іхняе начальства палічыла той зьезд за антысавецкую дэманстрацыю ды ўпала ў паніку, бо гэткі недагляд пагражаў іхным цёплым становішчам. 3 гэтае прычыны прэзыдэнту Абрамчыку давялося ісьці да таго начальства й з успомненым дакумэнтам заспакойваць ягоныя нэрвы тлумачэньнем, што гэта толькі выяў зацікаўленасьці DP магчымасьцямі пераезду на працу ў Францыю. Французы ўзялі пад увагу тлумачэньні й супакоіліся, але з нашае плянаванае нарады нічога ня выйшла, і прэзыдэнт Абрамчык назаўтра паехаў ад нас у Данію, ратаваць ад прымусовае рэпатрыяцыі групу беларусаў, што апынулася там пасьля вайны.
Трэці сэмэстар, што пачаўся ў канцы студзеня 1947 году, быў апошні, бо адразу пасьля павароту з калядняга адпачынку стала вядома, што UNRRA, а зь ёю й ейны ўнівэрсытэт, спыняць дзейнасьць 30 траўня таго году, і ніякія просьбы, ні студэнцкія дэманстрацыі гэтае падзеі ні спынілі, ні адлажылі.
23 Prisonniers, Deporte, Refugies (франц.) — палонныя, дэпартаваныя, уцекачы.
24 Афіцыйна Рада БНР была адноўленая толькі праз год, пры канцы 1947 г., але сапраўды, Мікола Абрамчык называўся ўсім прэзыдэнтам БНР, апэлюючы да тастамэнту Васіля Захаркі.
Наш факультэт неафіцыйна працягваў заняткі яшчэ адзін сэмэстар у іншым нанятым ужо будынку, але адзіным довадам ягонага сканчэньня было асабовае пасьветчаньне дэкана прафэсара Белавусава, што я наведваў тыя заняткі.
Акупацыйныя хаўрусьніцкія ўлады не зрабілі нічога, каб дапамагчы былым студэнтам UNRRA’ycxara ўнівэрсытэту працягваць навуку ў нямецкіх, ці іншых замежных унівэрсытэтах, і зь нястачы грошай ды падрыхтоўкі да магчымае эміграцыі ў заморскія краіны для бальшыні зь іх, у тым ліку й для мяне, на гэтым дзьверы да здабыцьця вышэйшае адукацыі зачыніліся.
Пасьля гэтага я яшчэ разоў тры зьезьдзіў у амэрыканскую акупацыйную зону: першы раз на зьезд Цэнтралі беларускіх студэнцкіх арганізацый у Марбургу ў кастрычніку 1947 году; на сэсію Рады БНР, у якую я тады быў прыняты, у беларускім лягеры DP у Остэргофэне ў чэрвені 1948 году, ды ўрэшце, каб разьвітацца зь сябрамі-студэнтамі й знаёмымі беларусамі ў лягеры DP Шляйсгайм каля Мюнхэну ўлетку 1949 году.
Згадаўшы тую, здаецца, першую й людную сэсію Рады БНР, нельга моўчкі абысьці палітычнае сытуацыі, ці настрояў, што склаліся ў той час сярод беларускіх уцекачоў у Ня меччыне.
Пасьля прывітанае ўсімі самал іквідацыі ў верасьні 1945 году Беларускае Цэнтральнае Рады нашая эміграцыя дазнала жахлівы выцень, а было ім далучэньне праваслаўнае Беларускае аўтакефальнае царквы да Расейскае зарубежнае царквы й гэтым самым самаліквідацыя рэлігійнага павадырства нацыі.
Адразу пасьля гэтага эміграцыя раскалолася на дзьве часткі — адну, што з Радай БНР і Беларускім нацыянальным камітэтам пачала старацца ўзнавіць сваю Царкву, і другую, што, верачы абяцаньням здраднікаў-япіскапаў вярнуцца да аўтакефаліі, калі на гэта „прыйдзе адпаведны час“, ня ведала, што ёй тымчасам рабіць, але не была прыхільнай да ўзнаўленьня.
Гэтая розьніца ў думках, як і кожны раскол у грамадзтве, не засталася без павадыроў — у першай былі імі Рада БНР і Беларускі Нацыянальны Камітэт, у другой захапіў гэтае месца сьвятар Мікалай Лапіцкі. Зь ягонага падцкоўваньня25 пачаліся закалоты ў беларускіх
25 Мікалай Лапіцкі быў стваральнікам адной зь першых беларускіх парафіяў на эміграцыі, і гэта быў першы прыход, які меў уласны будынак царквы. Апроч таго, Лапіцкі быў старшынём зьезду беларускіх праваслаўных^
уцяклецкіх лягерах, у выніку чаго дайшло да іхнага падзелу на „крывіцкія", г. зн. БНРаўскія, й „зарубежніцкія“, падпарадкаваныя Лапіцкаму26. Адзінай дзейнасьцю апошніх было паглыбленьне варожасьці паміж рознадумнымі часткамі эміграцыі й паводка лаянкі ды паклёпаў на крывічоў27.
За ўсім гэтым сачылі савецкія выведныя ворганы, што адразу зразумелі беспэрспэктыўнасьць, хай і з палітычным водарам, але папоўскага сэктанцтва як палітычнае дзейнасьці на іхную карысьць. Каб асягнуць іхную мэту, яны замест запатрабаваньня выдаць ім галоўнага беларускага калябаранта й ваеннага злачынцу, празь іхных агентаў у брытанскім і амэрыканскім выведзе28 знайшлі Астроўскага й пад пагрозай прымусовае рэпатрыяцыі ды сьмяротнага прысуду прымусілі яго згадзіцца ўзнавіць ды ачоліць Беларускую Цэнтральную Раду29.