Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
^вернікаў (5 траўня 1946 г.) у Рэгенсбурзе, на якім беларускіх япіскапаў прасілі не далучацца да РЗПЦ. Мікалай Лапіцкі адзін зь нешматлкіх, хто быў зазнаў рэпрэсіі з боку беларускіх ярархаў: яму забаранілі выконваць сьвятарскія абавязкі. Ужо потым ён, не прыняўшы пасьпешлівых захадаў у аднаўленьні БАПЦ, ня маючы на гэта ні сьвятароў, ні духоўных кандыдатаў у япіскапы, палічыў за мэтазгоднае часова падтрымаць беларускіх ярархаў.
26 Данілюк кажа пра раскол у беларускім лягеры ў Міхэльсдорфе, які здарыўся летам 1948 г., гэта значыць пасьля канчатковага афармленьня палітычнага расколу эміграцыі (зіма—вясна 1948 г.) на прыхільнікаў Рады БНР і БЦР. Сам жа падзел пачаўся акурат з выцясьненьня прыхільнікаў Астроўскага паплечнікамі Абрамчыка зь Беларускага нацыянальнага камітэту й Беларускага нацыянальнага цэнтруў 1945—1946 гг.
27 Лаянка й паклёпы былі двухбаковай зьявай, і ў гэтым аднолькава вінаватыя як прыхільнікі Астроўскага, так і прыхільнікі Абрамчыка.
28 Маецца на ўвазе савецкі разьведчык Кім Філбі, які працаваў у брытанскай разьведцы.
29 Тут зблытана храналёгія. БЦР аднавілася вясной 1948 г., а Астроўскі наладзіў кантакты з брытанскай разьведкай яшчэ ў 1946 г., калі канфлікт у беларускай грамадзе толькі афармляўся. Таксама не адпавядае рэчаіснасьці тэзіс пра змушэньне Астроўскага заходнімі разьведкамі аднавіць БЦР. Радаслаў Астроўскі сам жадаў вярнуцца на палітычную сцэну, чакаючы зручнага моманту. Ня выключана, што склікаючы Другі Усебеларускі кангрэс у чэрвені 1944 г. у Менску, ён разглядаў гэты сход як трамплін для ачоленьня беларускай эміграцыі на Захадзе.
Кіраваць гэтым агентурным творам Астроўскі — хоць яго й пусьцілі на пасяленьне сьпярша ў Англіі, а пасьля ў Амэрыцы30 — аднак, ужо ня быў здольны, і гэтую ролю захавалі за сабою сьвятар Лапіцкі зь яго шваграм Іванам Касяком31.
Гэтая ж роля зводзілася да перашкодаў або спробаў перахапіць ці зглуміць карысныя для беларускай справы ініцыятывы БНР32 і супрацоўных зь ёю арганізацыяў ды лаяньня й паклёпніцтва на „крывічоў", асабліва тых, што спрычыняліся да ўзнаўленьня БАПЦ.
Нам у францускай акупацыйнай зоне гэта хоць і не падабалася, але вялікай шкоды не рабіла, бо ў ёй беларусаў аднаго ці другога кірунку было ня больш, як пальцаў на дзьвюх руках.
Рэшту ж часу пасьля ўспомненых падарожжаў, а гэта амаль тры гады, я, можна сказаць, адпачываў, бо ніякае заработнае працы было не знайсьці. Таму я чытаў газэту „Бацькаўшчына" ды нямецкія й польскія газэты, слухаў радыёперадачы зь Менску, а вечарамі ня раз гуляў з старэйшымі ў карты ў прэфэранс.
30 У 1948 г., на момант аднаўленьня Беларускай Цэнтральнай Рады, Астроўскі жыўу Нямеччыне, адкуль разам з дачкой і зяцем — Галінай і Мікалаем Мінкевічам — перабраўся ў Аргентыну. У 1950 г. ён вярнуўся ў Нямеччыну, у 1954 г. выехаў у Лёндан (Англія), з увагі на стан здароўя, да сына Віктара. У ЗША Астроўскі перабраўся ў 1962 г., прыехаўшы пад нагляд да дачкі й зяця, якія займаліся лекарскай практыкай.
31 Пасьля пераезду ў ЗША ў 1962 г. Астроўскі зьняў зь сябе абавязкі прэзыдэнта БЦР (як патлумачыў, з прычыны сталага веку й кепскага стану здароўя), і вярнуўся на пасаду ў 1974 г. Увесь гэты час БЦР не існавала. Іван Касяк дыстанцыяваўся ад БЦР пасьля Пленуму 1954 г., пазьней цалкам сканцэнтраваўшыся на грамадзкай дзейнасьці: з 1957 г. ён кіраваў Беларускім кангрэсавым камітэтам Амэрыкі. Па сьмерці Астроўскага (1976), на Пленуме БЦР у 1977 г. Касяка вылучылі на пасаду прэзыдэнта, але ён узяў самаадвод. Мікалай Лапіцкі быў цалкам заняты заснаваньнем і разьвіцьцём парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры й стварэньнем асяродку вакол яго. Фактычна прадстаўніцтвам БЦР у Амэрыцы займалася грамадзкая арганізацыя „Амэрыканскія прыхільнікі БЦР“, але там былі іншыя кіраўнікі: Эмануіл Ясюк, Анатоль Плескачэўскі ды інш.
32 Кіраўнікі БЦР сваё права на лідэрства на беларускай эміграцыі абгрунтоўвалі тым, што Рада і ўрад БНР перасталі існаваць у 1925 г., паводле рашэньня Бэрлінскай канфэрэнцыі, і ў 1944 г. на рашэньне Другога Ўсебеларускага кангрэсу ўрадам і галоўным прадстаўніцтвам беларускага народу лічылася Беларуская Цэнтральная Рада як урад Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ha 5 чэрвеня 1948 году, у дзень успаміну сьв. Эўфрасіньні Полацкай, пасьля двухгадовых стараньняў доктара Віктара Войтанкі ў Канстанцы на мяжы з Швайцарыяй быў скліканы сабор33 з заданьнем узнавіць нашую Аўтакефальную праваслаўную царкву з украінскім япіскапам Сергіем Охотэнкам на чале34, на які былі запрошаныя мой бацька ды я. Бацька, ня бачачы сярод нашае эміграцыі царкоўных людзей і ўважаючы доктара Войтанку за фантазёра ды даведаўшыся, што на саборы будзе мець значную ролю здаўна неўпадабалы яму хвалько Мікалай Дзямідаў35, паехаць на той сабор не схацеў, а безь яго не паехаў і я. Толькі пасьля таго сабору даведаўшыся, што на ім замест Дзямідава галоўную ролю выконваў аўтарытэтны ў бацькавых думках а. Ананій Сагайдаківській, бацька пашкадаваў, што не скарыстаў з нагоды зь ім сустрэцца, але ўжо было запозна.
Неўзабаве пасьля гэтага наведаў нас і сам Мікалай Дзямідаў і, пачаставаўшы прывезенай з сабою гарэлкай, якое тады мы ніяк не маглі дастаць, безвынікова прабаваў намовіць майго асьцярожнага бацьку далучыццадаўзноўленае пад новым назовам Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы36.
Далучыцца да яе бацьку пераканаў адно былы інжынэр Уладзімер Тамашчык, а тады ўжо, здаецца, ераманах Васіль37, што заехаў да нас
33 Саборык склікалі на ініцыятыву Беларускага часовага праваслаўнага рэлігійнага камітэту ў Нямеччыне, які ўзначальваў бацька Віктара Войтанкі, протаярэй Сьцяпан Войтанка. Але Віктар Войтанка сапраўды праводзіў вялікую арганізацыйную працу.
34 Саборык пастанавіў„праі{ягваць дзейнасьць БАПЦ на эміграцыі пад часовым кіраўніцтвам япіскапа УАПЦ Сяргея (Ахатэнкі) да моманту зьяўленьня двух япіскапаў-беларусаў".
35 Жанаты Дзямідаў прэтэндаваў таксама на высьвячэньне ў япіскапы БАПЦ, але ягоную кандыдатуру своечасова адхілілі.
36 Канчаткова БАПЦ атрымала незалежнасьць ад УАПЦ 4 лістапада 1949 г., калі Сяргей (Ахатэнка) атрымаў адпускную грамату ад мітрапаліта УАПЦ Палікарпа й на рэкамэндацыю Кансісторыі БАПЦ намінальна ўзяў пад апеку Берасьцейска-Пінскую япархію.
37 У ераманахі Ўладзімера Тамашчыка пасвяцілі роўна праз год, 5 чэрвеня 1949 гПрычым рашэньне пра высьвячэньнеТамашчыкаўяпіскапы прынялі на паседжаньні прэзыдыюму Рады БНР 14 сакавіка 1949 г. На паседжаньні ў будучыя япіскапы БАПЦ запрапанавалі кандыдатуры трох сьвецкіх дзеячаў: кіраўніка Беларускага нацыянальнага камітэту, намесьніка старшыні Сусьветнага аб’яднаньня беларускай эміграцыі Ўладзімера Тамашчыка, журналіста Ўладзімера Бортніка й грамадзка-вайсковагаФ
пазьней. Але гэта была толькі фармальнасьць, бо, каб заснаваць парахвію БАПЦ, не было дастатковай колькасьці беларусаў. Таму бацька атрымаўтолькі пачэсны тытул дэкана (благачыннага) на францускую акупацыйную зону.
3 увагі на гэтае пачэснае становішча ўлетку 1949 году бацьку давялося разам зь япіскапам Сергіем узяць удзел у зарганізаванай францускімі ўладамі ці нейкай міжнароднай хрысьціянскай арганізацыяй надзіва люднай канфэрэнцыі праваслаўнага духавенства францускае зоны, а ў сьнежні таго ж году ва ўсьвячэньні архімандрыта Васіля (Тамашчыка) у япіскапскую годнасьць, што адбылося ў беларускім лягеры DPy Розэнгайме ў Баварыі. Я ж, прыдбаўшы пішучую машынку, выконваўабавязкі бацькавага сакратара.
Улетку ці пад восень таго ж году раптам адчынілася магчымасьць эміграцыі ў Аўстралію, і колькі сем’яў сьвядомых ды больш яшчэ „тоже белоруссов“ і ўкраінцаў падалося ў тую далёкую й ня вельмі гасьцінную краіну38. Ахвотніцай ехаць туды была й мая жонка, але я ўпёрся й намовіў сям’ю чакаць магчымасьці эміграцыі ў Амэрыку або Канаду.
Мне здавалася й здаецца да цяпер, што сьпех да выездуў далёкую, а ў міжнароднай палітыцы нязначную дзяржаву быў не на карысьць беларускай справе, а пачаткі жыцьця там не былі вельмі лёгкія й прыемныя. Калі б тая грамада патрыятычных і дзейных беларусаў, што пасьпяшаліся падацца ў Аўстралію, апынулася ў Амэрыцы й Канадзе, мы былі б там мацнейшыя й больш узьдзейныя на тамашных палітыкаў. Але ніхто тады пра гэта не падумаў і нікога не папярэдзіў.
Нам, на жаль, магчымасьць эміграцыі ў Амэрыку ў форме г. зв. „афідавіту“, ці запатрабаваньня на працу, ніяк не зьяўлялася, хоць мы зьвярталіся па дапамогу ў гэтай справе да Беларускае нацыянальнае рады ў Чыкага, а празь яе й да пары знойдзеных празь яе бацькавых аднагодкаў [1887] зь ягонага роднага сяла [Сурынка], што выехалі ў Амэрыку перад першай вайной.
На нашыя просьбы адгукнуўся, будзь яму вечны дзякуй, адно доктар Янка Станкевіч, выстараўшыся нам пры дапамозе ўкраінскага сьвятара а. Весялоўскага патрэбныя дакумэнты.
дзеяча Міколы Дзямідава. Усе яны былі сябрамі Рады БНР. Бортнік узяў самаадвод, Дзямідаў „быў дыскваліфікаваны“ з той прычыны, што быў жанаты.
38 Таксама ў Аўстралію пераехаў япіскап Сяргей (Ахатэнка) і большасьць наяўных сьвятароў, што падтрымалі аднаўленьне БАПЦ: Анатоль Кунцэвіч, Аляксандар Казлоўскі, Міхась Шчурко.
Недзе на пачатку 1950 году тых, хто не паехаў у Аўстралію, у тым ліку й нас, французы зьвезьлі ў вялікі лягер у былых вайсковых бараках у мястэчку Мюнсінген, дзе рыхтаваліся патрэбныя да разгляду амэрыканскаедопытавае іміграцыйнае камісіі паперы. Гэтым, дарэчы, займалася й мая жонка зь іншымі працаўнікамі канцылярыі PDR.
Пакуль жа дайшло да нашае чаргі на гэта, а. Сьцяпан Войтанка пачаў адпраўляць у нядзелі й сьвяты асобна ад расейскае парахвіі божыя службы, у якіх памагалі яму ягоная й нашая сем’і ды крыху беларускіх й украінскіх маленьнікаў. Бацька там кіраваў хорам.
Урэшце ці не навесну паклікалі й нас на прыймовую камісію ў Раштаце, дзе ўсё пайшло добра, за выняткам майго лекарскага агляду, які, хоць мы й далі рэнтгенатэхніку хабар, з-за ягонае няўвагі выкрыў нейкую плямку на маіх лёгкіх, і маю з жонкай ды сынам справу адклалі на шэсьць месяцаў. Затое бацькам прызначылі дату ад’езду на жнівень, і хоць яны баяліся й не хацелі ехаць бяз нас, мы, маючы заруку ўдачы ад таго рэнтгенатэхніка, намовілі іх ехаць асобна наперад, каб не змарнаваць адзінае для іх магчымасьці эміграцыі.