Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Як мой бацька, гэтак і я дасталі ў сапраўднасьці новыя й лепш платныя працы дзякуючы маладому, ужо ў Амэрыцы народжанаму й вайноваму вэтэрану, але ўзгадованаму ў палкім патрыятызьме да краю паходжаньня ягоных бацькоў украінцу.
У гэтым самым часе нам урэшце пашчасьціла й знайсьці ў Брукліне 4-х-пакаёвую з кухняй кватэру — жыць пасвабаднела. Праўда, былатая
50 East 4"' str.
51 Гаворка, відаць, пра Беларускі хор у Нью-Ёрку. Барыс Данілюк быў адным зь яго далейшых кіраўнікоў.
52 Мікола [Шчаглоў-]Куліковіч выехаўу Кліўлэнд.
53 Галіна Ганчарэнка пераехала ў Мюнхэн на працу на радыё ,.Вызваленьне“ ў чэрвені 1954 г.
невыгода, што ў ніводным з пакояў не было ніякага аграваньня, і адзіным цёплым кутком была вялікая кухня, што грэлася ад пліты. На ёй варыліся розныя стравы, але дух зь яе ў іншыя пакоі мала або й зусім не даходзіў, дык мы й амаль увесь час там сядзелі, а ў іншыя пакоі ішлі адно добра акрыўшыся спаць. Улетку дакучала гарачыня, ад якое не памагалі й ветракі, а неабходных у амэрыканскім клімаце кандыцыянэраў яшчэ не было.
Я, пэўна ж, улучыўся ў беларускую грамадзкую працу, няўдала спрабаваў у неспрыяльных абставінах узнавіць дзейнасьць студэнцкае арганізацыі54 ды ўрэшце памагаў у рэдакцыйнай калегіі моладзевага часапісу „Віці“55, У які я таксама й нешта цяпер непамятнае пісаў. Сьпяваўя іўхорах пад кіраўніцтвам розныхрэгентаў ды браўудзел зь імі ва ўсіх беларускіх урачыстасьцях.
У самым пачатку лета 1952 году56 БАЗА й Згуртаваньне беларускае моладзі зарганізавалі экскурсію беларусаў зь Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі на вадаспад Ніягару, дзе, паводле папярэдняй дамоўленасьці, на канадзкім баку адбылася й сустрэча з групай канадзкіх беларусаў, што ўвайшла ў гісторыю нашае эміграцыі як і-я з Сустрэчаў беларусаў Паўночнае Амэрыкі, што зьбіраюцца кожны другі год у беларускіх асяродках назьменуўЗШАабо Канадзе57. Год пазьней, калі не мыляюся, была зладжаная экскурсія ў Вашынгтон.
На пачатку 1950-х гадоў зьбіралася яшчэ ў Беларускай хатцы ў Брукліне й хлапцоўская скаўцкая дружына пад кіраўніцтвам Міхася Тулейкі, што ўлетку, здаецца, 1953-га выяжджала нават на тыднёвы летні лягер, недзе на поўнач ад Нью-Ерку. Моладзь таксама зьбіралася там на сходкі, на якіх колькі разоў Антон Адамовіч выкладаў тэорыю паэзіі, а мастак (імя ня памятаю) вучыў ахвочых рысаваць.
Ці не ад 1951 году нью-ёрская й часткова нью-джэрзійская беларускія грамады бралі ўдзел у г. зв. Loyalty Parade, які штогод у дзень успа-
54 Рэч у тым, што Беларускае студэнцкае згуртаваньне было створана ў ЗША за паўгода да прыезду Барыса Данілюка ў ЗША, 27 жніўня 1950 на сходзе ў Нью-Ёрку. У1957 г. яго перайменавалі ў Беларуска-амэрыканскае акадэміцкае таварыства.
55 Часопіс „Віці“ выдаваўся з падзагалоўкам „Часопіс маладога пакаленьня” з чэрвеня 1952 г. да лютага 1957 г. Выйшла іо нумароў.
56 Сустрэча адбылася 4—6 ліпеня 1952 г.
57 2-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі таксама прайшла ў Канадзе (Таронта, 1956), 3-я і 4-я — у ЗША (Нью-Ёрк, 1958, Кліўлэнд, i960), 5-я — у Канадзе (Таронта, 1962), 6-я і 7-я — у ЗША. Такім чынам, прынцып праводзіць адну сустрэчу ў Канадзе, адну ў ЗША не вытрымліваўся.
міну загінулых у войнах за Амэрыку вайскоўцаў ладзілі амэрыканскія вэтэраны58.
Беларуская калёна з нашымі вэтэранамі ва ўніформах і пад беларускімі й амэрыканскімі сьцягамі наперадзе ды з моладзьдзю ў народнай вопратцы ўсьлед, а далей і немалой колькасьцю некаторых таксама ў такой жа вопратцы сталых людзей, маршыруючы па 5-й авэню, рабіла вельмі добрае ўражаньне. Раз ці болыв быў запрошаны на трыбуну знатных прымальнікаў парадаў і ўладыка Васіль. Гэтыя парады адбываліся, мабыць, праз два дзесяцігодзьдзі, пакуль недзе, ці не пад канец 1960-х гадоў, іх самыя вэтэраны спынілі59.
У канцы ліпеня 1954 году ў Нью-Ёрк прыехаў з Аргентыны, услаўлены там беларускі дзеяч наваградчанін Канстанцін Мерляк60, які адразу ўпрогся ў дзейнасьць нашае эміграцыі, трэба сказаць, што з даволі хуткімі асягненьнямі ў дачыненьнях з амэрыканскімі палітыкамі. Асабліва з увагі на гэтыя ягоныя асягненьні, але таксама й з здаваленьня зь ягонае ахвоты браць і выконваць усялякія грамадзкія абавязкі, на якія іншым не ставала часу або ўпадабаньня, яму гэтых абавязкаў даручылі ўволю, і Мерляк уявіў сябе непамыльным, як рымскі папа, павадыром ды пачаў адпаведна дзеяць ды абыходзіцца з сваімі супрацоўнікамі, аб чым будзе нямала сказана тут далей.
Увосень 1954 году мяне выбралі сакратаром і скарбнікам у адной асобе парахвіяльнае рады прыходу сьв. Кірылы Тураўскага, і я адразу запрапанаваў выдаваць парахвіяльны бюлетэнь, з чаго ўсе ўсьцешыліся, але скарыстаў уладыка Васіль, бо на назьбіраныя на гэта грошы пачаў выдаваць не парахвіяльны, а агульнацаркоўны часапіс „Голас ЦарквьГ.
Мне той часапіс, як з прычыны няўдалае беларускае мовы, гэтак і дзеля часам дзяціннага аўтарскага, г. зн. уладыкавага стылю пісьма й самахвальнага зьместу ад пачатку не падабаўся, але выдаваць другі не было як і за што.
58 Аўтар блытае два розныя шэсьці: Парад ляяльнасьці (Loyalty Parade), які быў заснаваны як супрацьвага адзначэньню Першамаю (праводзіўся ў апошні тыдзень красавіка ці першы тыдзень траўня) і Парад памяці (Memorial Day), што адбываецца звычайна 30 траўня (ці ў апошні панядзелак траўня) у памяць усіх палеглых у амэрыканскіх войнах (напрыклад, Грамадзянскай вайны), ці войнах, што вялі ЗША.
59 Відаць, туг маецца на ўвазе акурат Парад ляяльнасьці.
60 Мерляк заснаваў у Аргентыне антыкамуністычнае (у гэтай краіне былі дзясяткі прасавецкіх беларускіх арганізацыяў) Згуртаваньне беларусаў.
Апрача таго з тае пары мы пачалі з уладыкам абыходзіць пасьля Вадохрышчаў з асьвячонаю вадою кватэры парахвіянаў, здабываючы гэткім чынам крыху грошай у парахвіяльную касу й самому ўладыку.
Здаецца, увесну ці ўлетку 1956 году нечакана памёр сьвятар Карпата-рускае царквы, у якой мы маліліся, і яго сям’я, што ў сапраўднасьці была собсьнікам царкоўнага будынку, замест падарыць нам або танна прадаць яго, як спадзяваўся ўладыка Васіль, спытала цану 55 ооо даляраў, якіх у нас і дзясятае часткі не было. Але расейцы не таргуючыся зараз жа няварты тых грошай будынак купілі, і мы апынуліся на вуліцы.
Дзякуй Богу, аднак, тую вялікую царкву на 14-й вуліцы ў Манхэтане, дзе раней служыў а. Весялоўскі, украінцы прадалі тады ўжо нейкай амэрыканскай сэкце, што ахвоча давала ў карыстаньне нядзелямі за невялікую заплату зальку, у якой нашая парахвія правіла нялюдна наведваныя божыя службы болей, як год.
Зразумелая рэч, што ў выніку нялікага наведваньня ранейшымі парахвіянамі адправаў пацярпела й парахвіяльная каса так, што ўжо станавілася цяжка заплаціць уладыку, як было дамоўлена, нават 40 даляраў у тыдзень. 3 Божае ласкі ад голаду й бяздомнасьці выратавала, аднак, нашага архіпастыра радыё „Вызваленьне“, беларуская рэдакцыя якога запрасіла яго ў другой палове 1950-х за нейкую невысокую заплату чытаць кожны тыдзень перадаваныя на Бацькаўшчыну пропаведзі.
Нарэшце дзесь улетку 1957 году ненайпрыямнейшы чалавек, але ў той час высока шанаваны „дзеяч“ Мерляк пазнаёміўся з бруклінскім кангрэсмэнам Дорнам, што быў адвакатам і гандляром нерухомасьцю, і той знайшоў нам царкоўны будынак, што прадаваўся за цану на ўмовах, на якія мы маглі здабыцца. Будынак, праўда, быў у жахлівым стане, і аднаўляць яго не ўзялася б ніякая, апрача нашае роспачнае царквы, бо й ваколіца з-за наезду чорных з паўдзённых штатаў ды пуэртарыканцаў была ці не найгоршая ў Брукліне, зь якога белыя, хто мог пазволіць, уцякалі ў паніцы. У беларускай грамадзе купля таго будынку выклікала небывалы энтузіязм і шчадрэйшую ахвярнасьць, як грашыма, гэтак і добраахвотнай працай. Я сам, хоць і было цяжка, ахвяраваў адразу на гэтую справу 500 даляраў61, а пасьля ня раз дадаваў і меншыя сумы.
Разам з тым энтузіязмам зьявіліся й першыя непрыемнасьці, бо нашыя людзі ўлучна з інтэлігенцыяй уяўлялі, што ў двухпавярховым будынку, там, дзе наверсе была сьвятыня, яны зробяць залю ў наймы на ігрышчы, вясельлі й застольлі, наякія тады была мода, і з заробкаў
61 Па тых часах амаль два месячныя заробкі.
за гэта будуць утрымоўваць будынак царквы ў залі падсподам ды атрымоўваць сабе прыбытак за іхныя ўклады.
Толькі востры й безумоўны пратэст майго бацькі спыніў гэтае асаром’е й магчымыя падаткавыя цяжкасьці. На гэтым, на жаль, ня скончылася, бо нейкі шкоднік пусьціў чутку, штоўладыка Васіль, купляючы будынак, запісаў яго на сябе. I хоць уладыка запэўніваў, што гэтак не было, купчае дамовы ён, каб ня выкрылася, што кангрэсмэн Дорн за ягоныя паслуті ўзяў „камісію“ 5 ооо даляраў, не паказаў.
Гэтая „камісія" ці хабар неўзабаве адчыніўуладыку Васілю, а зь ім і прадстаўнікам БАЗА, доступ да кангрэсу й сэнату ды нават віцэ-прэзыдэнтаў ЗША, а купчую дамову кожны ахвочы мог пабачыць ці дастаць і копію ў недалёкім павятовым62 урадзе.
Затое доступ да сэнату ЗША, дзе ўладыка штогод на 25 сакавіка чытаў прынагодныя малітвы перад адкрыцьцём паседжаньняў, а пасьля сустракаўся з тойчаснымі віцэ-прэзыдэнтамі63 або важнейшымі сэнатарамі, што пазнаёміла высокіх амэрыканскіх палітыкаў зь Беларусяй і ўсьвядоміла іх пра нашыя незалежніцкія імкненьні, быў вялікім асягненьнем. Гэтыя візыты адбываліся штогод, аж да ўладыкавае сьмерці [у 1970 г.], пасьля якое рабіў гэта ў Гасподзе Прадстаўнікоў а. Васіль Кендыш і апошні раз у Гасподзе Прадстаўнікоўу 1982-м годзе ўладыка Ізяслаў. Удавалася гэта рабіць і а. Мікалаю Лапіцкаму.
Успомненыя абодвы непаразуменьні ў Бруклінскай парахвіі даволі хутка ўлягліся, і 3 лістапада 1957 году ў Саборы, названым на маю прапанову імём сьв. Кірылы Тураўскага, хоць яшчэ й без іканастасу, адбылася першая Божая Служба пры вялікім зборы маленьнікаў.
Пабудова іканастасу, за якую ўзяўся прафэсійны тэхнік Уладзімер Русак, стала трэцяй непрыемнасьцяй у парахвіі, бо выканавец паставіў гэткую брыдоту, што ўсе жахнуліся й, пастанавіўшы яе раскідаць, зьвярнуліся да мяне здумаць нешта гажэйшае.
Я не адмовіўся й спраектаваў хоць і просты, але лепшы, на маю думку, і больш дэкарацыйны ды падыходны пад новагатыцкія кроквы будынку іканастас, што не каштаваў дорага й стаіць у Саборы да сёнь-
6г Павет — туг county (акруга), адміністрацыйны падзел штату.