Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Купля пасыіела якраз у патрэбную пору, бо ў БАЗА ў чэрвені таго ж 1964 году з-за Мерляковага самаўладзьдзя, дайшло да расколу — Мерляка зь невялікай колькасьцяй ягоных прыхільнікаў выкінулі з арганізацыі, у выніку чаго БАЗА мусіла перанясьці ягоную канцылярыю з пакойчыка ў саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Фундацыю Крэчэўскага, атой пакойчык заняло [...] Беларуска-амэрыканскае аб’еднаньне.
Тымчасам самая агентура рыхтавалася да перайма ўлады ў парахвіі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага й галоўным чынам завалоданьня царкоўным будынкам, што ўзяло б за горла дзейнасьць БАПЦ і беларускіх незалежніцкіх арганізацыяў у Нью-Ёрку, а можа й ва ўсёй Амэрыцы. Незалежніцкі бок, на жаль, гэтае небясьпекі не прадбачыў і да супрацьдзеяньня не рыхтаваўся.
69 Відаць, гутарка пра Янку Філістовіча.
Праўда, уладыку Васілю ўжо ня ўсё было даспадобы, але й ён цярпеў тое, што дзеялася, хутчэй як дакуку, зь якою ні ён сам, ні разам зь ягонымі прыхільнікамі ня здолеюць даць рады. У выніку замест таго, каб арганізаваць супраціў, ён то спрачаўся, то дагаджаў ягоным і незалежніцтву ворагам, а незадаволенае ці абуранае непарадкамі ў парахвіі патрыятычнае грамадзтва абыякавела й аддалялася ад царкоўных справаў.
3 гэтае разгубленасьці ды спадзеву на заспакаеньне „па-добраму“ разыходжаньняў уладыка на парахвіяльным сходзе 14 лістапада 1965 году зрабіў памылку, што неўзабаве абярнулася ў бяду, выратавацца ад якое спатрэбілася шмат клопатаў і выдаткаў. Справа ў тым, што той сход быў перавыбарны, і я, ужо разумеючы насьпелую небясьпеку, згадзіўся стаць кандыдатам на старшыню парахвіяльнае рады, каб не дапусьціць да перавыбару аблытанага агентурай Івана Казьлякоўскага70.
У выніку галасаваньня я й мой супрацень атрымалі дакладна роўную колькасьць галасоў, ды перад сходам стала пытаньне, што рабіць: зь незалежніцкага боку была прапанова перагаласаваць, але супраціўны бок, ведаючы, што са мною на чале парахвіяльная рада агентурных заданьняў выконваць ня будзе, крэчам дамогся, каб канцавы выбар зрабіў уладыка. Уладыка, на жаль, яшчэ не прадбачачы пасткі, замест адмовіцца, згадзіўся й аддаў голас за Івана Казьлякоўскага і гэтым сам сабе зрабіў прысуд на пакуты ад зараз жа памацнелага наступу агентуры71.
[...]
Выявам гэтае неасьцярожнасьці й разгубленасьці быў скліканы 16 лістапада 1966 году ў Таронта III Епархіяльны зьезд. 3 апісаньняў нарадаў гэтых сабораў самым уладыкам Васілём у „Голасе Царквы“ відаць, што калі да зьяўленьня ў бруклінскай парахвіі Юрыя Абрэмска-
70 Таксамаўраду абралі: Кастуся Мерляка — намесьнікам, Васіля Шчэцьку — сакратаром, Данілу Клінцэвіча — скарбнікам, Васіля Захаркевіча — царкоўным старастам, Васіля Місюля, Пятра Мельяновіча, Васіля Юрцэвіча, Міхася Бразоўскага — чальцамі рады, якія ўсе былі сябрамі Беларускаамэрыканскага аб’яднаньня ў Нью-Ерку.
71 27 лютага 1966 г. уладыка Васіль абвесьціў, што не прызнае абранай 14 лістапада 1965 г. управы, самачынна сфармаваў са сваіх прыхільнікаў царкоўную раду, якую ўзначалілі Аляксандар Міцкевіч, Барыс Данілюк і Янка Ніхаёнак, атаксама зьвярнуўся падапамогуда паліцыі, „кабягоахоўвалі ад людзей, апанаваных злымі духал«“(Рэзалюцыя, прынятая на надзвычайным агульным сходзе прыхаджан парафіі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, дня 8 траўня 1966... // Беларуская думка. 1966. №9. С. 26).
га другі Епархіяльны зьезд, як і першы, прайшоў спакойна й даволі прадуктыўна, на трэцім ужо выявіўся наяўны ў Брукліне й падрыхтаваны наездамі агентуры ў Кліўлэнд, а не ўпярэджаны належнай сувязяй уладыкі з кіраўніком парахвіі а. Аляксандрам Крытом і царкоўным актывам раскол з-за прызначэньняўладыкам, а ня выбараўдэлегатамі кіраўнікоў аддзелаў епархіяльнае ўправы, у выніку якога 19 дэлегатаў, часткова як з Кліўлэнду, гэтак і з Брукліну, у тым ліку й а. Крыт ды рэгент Кіслы, пакінулі зьезд72. Гэта і дадало адвагі ды нахабнасьці мерлякоўцам, якія імкнуліся й далей намагацца захапіць Катэдральны сабор сьв. Кірылы Тураўскага, з упэўненасьцю, што іх падтрымае й будзе слухацца тады яшчэ кандыдат, а пазьней і япіскап а. Аляксандар Крыт.
Трэба сказаць, што пастанова высьвяціць яшчэ аднаго або й двох япіскапаў была прынятая на II Епархіяльным зьезьдзе ў лістападзе 1963 году з разуменьнем, што двума кандыдатамі на гэтыя годнасьці былі айцы Аляксандар Крыт й Міхась Мацукевіч, але працягам трох год пасьля, магчыма зь неахвоты ўладыкі Васіля, гэты намер заставаўся на паперы73. Толькі пасьля III Епархіяльнага зьезду гэты намер стаў пякучай патрэбай, бо абодва бакі пабачылі ў гэтым як падтрыманьне, гэтак і небясьпеку іхнай дзейнасьці, у выніку чаго пачаліся выперадкі ва ўстанаўленьні першаярархам БАПЦ архіяпіскапам Сергіем чарговасьці высьвячэньняў ці хіратоніяў. У гэтых выперадках праз асабістыя кантакты зь першаярархам перамог а. Аляксандар Крыт, а айцец Міхась Мацукевіч, нягледзячы на падтрымку ўладыкі Васіля й пратэсты прэзыдэнта ды Рады БНР, апынуўся ў чарзе на другім месцы.
Усьвячэньне а. Крыта ў япіскапы, з манаскім імём Андрэй, адбылося ў грэцкім катэдральным саборы ў Адэляйдзе 15 лютага 1968 году, a а. Міхаіла Мацукевіча, з манаскім імём Мікалай, тамсама іо сакавіка таго ж году. Высьвячэньне япіскапа Андрэя не прынесла спадзяванае перамогі ці нават дапамогі мерлякоўскай групе, бо абодва новыя япіскапы салідарызаваліся з уладыкам Васілём, першым довадам чаго была іхная супольная ўтрох Божая служба ў саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне 17 сакавіка 1968 годудля вернікаў мясцовае й Гайлэндпаркскае парахвіі зь людным і багатым пачастункам пасьля адправы.
72 Дэлегаты пакінулі зьезд на знак пратэсту супраць ініцыятывы Васіля (Тамашчыка) замест выбараў прапаноўваць кандыдатаў у епархіяльную ўправу.
73 Высьвячэньню Аляксандра Крыта (мітрапаліт Андрэй) актыўна працівілася Рада БНР.
Юры Абрэмскі ў суполцы зь Міхасём Бразоўскім і Кастусём Мерлякам зарганізавалі ў парахвіі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне раскол, мэтай якога было скінуць за ўсялякаю цану ўладыку Васіля й аддаць уладу над парахвіяй, а пазьней і над БАПЦ, Абрэмскаму ці некаму, хто за ім стаяў і ім кіраваў. Раскол быў гідкі, даходзіла да гвалтоўных учынкаў, і справа ўрэшце апынулася ў судзе, які пастанавіў, згодна з Артыкулам XVIII Нью-ёркскага штатнага закону аб рэлігійных карпарацыях, які я пасьпеў перад гэтым злажыць, a ўладыка здабыць ухвалу яго штатнай асамблеяй, што парахвіяльная рада мае права займацца толькі справамі, патрэбнымі на ўтрыманьне царквы, а ў справы, што належаць да кампэтэнцыі духавенства, ёй недазвольна мяшацца74.
74 8 траўня 1966 г. у царкве сьв. Кірылы Тураўскага адбыўся надзвычайны сход з мэтай урэгуляваньня непаразуменьняў паміж Васілём Тамашчыкам і парафіяльнай радай. На сходзе прысутнічалі 90 з 115 парафіянаў. 86 чалавек прагаласавалі за рэзалюцыю, у якой выказваўся поўны давер абранай 14 лістапада 1965 г. парафіяльнай (царкоўнай) радзе. Васілю Тамашчыку загадвалася перадаць парафіяльнай радзе ўсе бягучыя дакумэнты. Надзвычайны сход прызнаў Юрыя Абрэмскага настаяцелем царквы сьв. Кірылы Тураўскага.
У кастрычніку 1967 г. перад выбарамі новай парафіяльнай рады ўладыка Васіль адлучыў ад царквы Кастуся Мерляка й Васіля Юрцэвіча, забараніўшы ім заходзіць у будынак царквы. Але перадвыбарчы агульны сход парафіі 29 кастрычніка 1967 г. абраў у склад царкоўнай управы наступных асобаў: Янка Казьлякоўскі — старшыня, Кастусь Мерляк — заступнік старшыні, Васіль Шчэцька — сакратар, Пятро Мельяновіч — скарбнік, Леанід Ляўковіч — стараста, Васіль Юрцэвіч, Міхась Бразоўскі, Пётра Саўчыц, Васіль Захаркевіч — радныя. Рэвізійная камісія — Леанід Галяк, Аўген Протас, Янка Юхнавец.
Уладыка Васіль ня толькі не прызнаў новай царкоўнай рады, але прызначыў часовую камісію — у складзе Барыса Данілюка, Пётры Манькоўскага, Аляксандра Міцкевіча, Міхася Тулейкі, Янкі Яновіча — да часу скліканьня новага сходу вернікаў, пазбавіў сьвятарскага сану Юр’я Абрэмскага, a сябрам царкоўнай рады забараніў уваходзіць у царкву, заявіўшы, што з 12 лістапада 1967 г. царква будзе зачыненая.
Сябры царкву адчынілі, а Юры Абрэмскі, каб захаваць сан, перайшоў у юрысдыкцыю Ўкраінскай праваслаўнай царквы. У адказ Васіль Тамашчык падаўу сьвецкі суд (суд штату Нью-Ёрк) на а. Юр’я Абрэмскага й царкоўную раду. Суд імкнуўся прымірыць абодва бакі, таму 1 жніўня 1968 г. прыняў саламонавае рашэньне: выбары царкоўнай рады ад 29 кастрычніка 1969 г. прызнаць сапраўднымі, адлучэньне ад царквы неправамерным.=>
Уладыка Васіль, на жаль, быў даволі наіўны й даверлівы чалавек, што насуперак фактам верыў, што раскольнікаў удасца ўрахманіць і вярнуць, што абяцаў яму Абрэмскі, зь якім, як ён мне сам прызнаўся, ён далей, не зважаючы на маю асьцярогу, сустракаўся ў ягонай кватэры. Я не магу паверыць, што ўладыка Васіль, сеўшы за стол пры адчыненым вакне, адразу, ня выклікаўшы ніякае дапамогі, хоць ягоны брат працаваў кухарам у адным са шпіталёў, мамэнтальна памёр75.
Нехта, а ім мог быць толькі Абрэмскі, выправіў яго на той сьвет. Гэтае маё дапушчэньне падтрымоўвае яшчэ й тое, што пасьля ўладыкавае сьмерці Абрэмскі зьнік бязь сьледу76, а на маё пытаньне, што зь ім сталася, Мерляк плёў, што той згінуў у аўтамабільнай катастрофе, а ў ягонай кнізе напісаў, што япіскап Паладзі даў Абрэмскаму адразу мітру.
Камэнтары Алега Гардзіенкі
•^Але суд вызначыў вярнуць у парафію Васіля Тамашчыка. Уладыка Васіль, які адмаўляўся служыць у адным будынку зь Юр’ем Абрэмскім, падаў паўторна ў суд. Паўторнае рашэньне зноў загадвала вярнуць Васіля Тамашчыка ў парафію. Тыя, хто ня бачыў сваёй будучыні зь япіскапам Васілём, на надзвычайным сходзе парафіі 12 кастрычніка 1968 г. зьвярнуліся да ўладыкі Андрэя (Крыта) з просьбай прыняць апеку над парафіяй. Але той параіў дамовіцца з уладыкам Васілём.
Вынікам трохгадовага супрацьстаяньня стаў сыход Мерляка й ягоных верных прыхільнікаў з бруклінскай парафіі на Атлянтык-авэню 401 і заснаваньне іо лістапада 1968 г. яшчэ адной парафіі сьв. Кірылы Тураўскага на той самай вуліцы (Атлянтык-авэню), але ў іншым яе канцы, у раёне Кўінз — Рычманд-Гіл. Гэтая парафія вырашыла перайсьці ў юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярха.