Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
75 Васіль Тамашчык памёр пры загадкавых абставінах 9 чэрвеня 1970 г.
76 У амэрыканскім каталёзе зарэгістраваных сьмерцяў пазначана, што Юры Абрэмскі памёр на шэсьць месяцаў раней за Васіля Тамашчыка — у сьнежні 1969 г.
Архіваліі
Айцец Міхал Камечак
АЙЦЕЦ АПАНАС РЭШАЦЬ
Сярод папераў архіву Беларускага інстытуту навукі й мастацтва захоўваецца ангельскамоўны артыкул, што ўяўляе сабою жыцьцяпіс беларускага сьвятара Апанаса (Язэпа) Рэшаця. Паходжаньне тэксту, а таксама ці быў ён калісьці апублікаваны, высьветліць не ўдалося.
Імаверна, тэкст быў напісаны ўхуткім часе пасьля сьмерці сьвятара ў 1958 г. Аўтарам артыкулу быў айцец Міхал Камечак, хутчэй за ўсё, манах бэнэдыктынскага кляштару сьв. Пракопа ў Лайле (Lisle) недалёка ад Чыкага, дзе а. Рэшаць правёў амаль 20 гадоў свайго жыцьця. Гэты кляштар заснавалі амэрыканскія бэнэдыктынцы чэскага паходжаньня ў 1885 г. і назвалі яго ў гонар чэскага сьвятога XI cm.
3 тэксту відаць, што аўтар не арыентаваўся ў беларускіх справах і пісаў свой артыкул на аснове аповедаў самога айца Апанаса (Язэпа) Рэшаця. Таму ён ня ведаў шмат цікавыхдля беларусаў дэталяў. Напрыклад, што Рэшаць паступіў у Віленскую духоўную сэмінарыю ў 1910 г. адначасна з Адамам Станкевічам, і што будучыя сьвятарыЯзэп Гэрмановіч (паэт ВінцукАдважны), Канстанцін Стэповіч (Казімер Сваяк) і Віктар Шутовіч прыйшлі туды ж годам раней.
Нягледзячы на некаторыя хібы гэтага артыкулу, яго зьяўленьне ў беларускім перакладзе выглядае мэтазгодным і ў якасьці своеасаблівай гістарычнай крыніцы, і як матэрыял, які пашырае кола публікацыяў, прысьвечаных жыцьцю йі дзейнасьці беларускага сьвятара'.
1	Сярод іншых публікацыяў, прысьвечаных а. Апанасу (Язэпу) Рэшацю, варта адзначыць: [Tatarynovic, Р., a.] Na mahi}u s. р. Ajcu prafesaru Jazepu Atanazu Reseciu, O.S.B. // Znic. №44. Rym, 1958. S. 3—5; Карасевіч, B. [Вацлаў Пануцэвіч]. Вялікі сын беларускага народу // Беларуская царква. №25. Чыкага, 1963. С. 33—57; Choruzy, Wieslaw. Ks. Dr. Jozef (Atanazy) Reszec (1890—1958) II Bialoruskie Zeszyty Historyczne. №7. Bialystok, 1997. S. 157—166 (той самы артыкул y беларускім перакладзе; Харужы, Вячаслаў. Ксёндз доктар Юзаф Рэшаць // Наша вера. №2 (12). Менск, 2000. С. 61—64).
Сярод беларусаў існуе паданьне, што калі Бог удыхае ў чалавека душу, ён тым самым прызначае яму пэўную колькасьць ежы. I калі чалавек вычарпае ўвесь свой дазволены ліміт, Бог заканчвае ягонае зямное жыцьцё. Такім чынам, чалавек, які есьць хутка й шмат, памрэ раней. Атой, што есьць памалу й не сьпяшаючыся, пражыве даўжэй.
Дзіцёнкам айцец Апанас мусіў чуць гэтае паданьне досыць часта, бо хоць вёска Рушчаны, дзе ён нарадзіўся 26 ліпеня 1890 г., фармальна лічылася Ўсходняй Польшчай, фактычна гэтыя землі — Беласточчына — уваходзяць у тэрыторыю этнічнай Беларусі. Ягоныя бацькі мелі невялікі зямельны выдзел і гадавалі шасьцёх дзяцей — трох сыноў і трох дачок — у непасрэднай блізкасьці да прыроды.
Землякоў айца Апанаса апісваюць як выключна памяркоўных, вельмі сьціплых, вытрывалых да нягодаў і мяккіх характарам людзей, якія нячаста распаляюцца гневам, дарма што жывуць у вечных пакутах. Арыгінальныя мысьляры, яны ніколі не прызнаюцца, што ідэя ці думка належаць асабіста ім — звычайна яны распачынаюць гаворку фразай „як той казаў“.
Падчас працяглых закалотаў паміж Польшчай і Расеяй гэтую тэрыторыю, дзе правёў свае дзіцячыя гады айцец Апанас, шмат разоў заваёўвалі й здратоўвалі. Жывучы то пад Польшчай, то пад Расеяй, мясцовыя жыхары спазналі на сваёй скуры, што такое сапраўдныя пакуты, але яны з годнасьцю перахоўвалі сваю ўласную спадчыну. Як сяляне, якіх так па-майстэрску апісаў Талстой у „Вайне й міры“, яны глыбока верылі, што ўладары прыходзяць і сыходзяць, часы зьмяняюцца, a людзі, якія ўрабляюць зямлю, застаюцца назаўсёды. Бог прывёў іх на гэтую зямлю, і ён не пакіне іх без апекі.
Такімі былі дабрадзейнасьці, засвоеныя айцом Апанасам зь дзяцінства. Гэтыя цноты сталіся пазьней часткай ягонай уласнай натуры.
Ягонае прозьвішча — Рэшаць (Reszec) — сьведчыць пра тое, што хтосьці з продкаў айца Апанаса вырабляў сіты для прасейваньня мукі. Але невядома, ці бацька айца Апанаса трымаўся гэтай прафэсіі.
Айцец Апанас быў узгадаваны ў рыма-каталіцкім абрадзе, хаця, як ён даведаўся пазьней, ён мусіў быць грэка-каталіком. Рушчаны знаходзіліся на тэрыторыі Віленскай дыяцэзіі.
Язэп (гэтае імя айцец Апанас атрымаў пры хросьце) здабываў пачатковую адукацыю ў вясковай школе. Ен вельмі любіў вучыцца й чытаць кнігі.
Паколькі ягоныя родныя мясьціны ў той час былі пад Расейскай імпэрыяй, у школе выкладаліся толькі царкоўнаславянская й расейская мовы. Язэп вывучыў сваю родную беларускую мову дома, у сям’і.
Сяляне тады жылі вельмі бедна, і звычайна навучаньне дзяцей заканчвалася пасьля пачатковай школы. Але бацькі паслалі Язэпа ў Беласток, у тэхнічную вучэльню, бо ён выявіў надзвычайныя здольнасьці да вучобы. Там Рэшаць студыяваў прыродазнаўчыя навукі й матэматыку.
Сьвятарства відавочна было Язэпавым пакліканьнем зь дзяцінства. Скончыўшы вучэльню, ён паступіў у сэмінарыю ў Вільні. Там ён дасканала авалодаў лацінай і грэцкай мовай, заўсёды меў добрыя адзнакі й атрымаў дыяцэзійную стыпэндыю для працягу навучаньня ў Рыме. Гэтая стыпэндыя прызначалася для сэмінарыстаў, якія хацелі добра вывучыць нямецкую мову, каб потым служыць у тых прыходах Віленскай дыяцэзіі, дзе жыло нямецкамоўнае насельніцтва.
Пасьля трох курсаўтэалёгііЯзэпа Рэшаця накіравалі ў Рым. На той час ён ужо быў дыяканам. У 1913 г., якраз напярэдадні Першай сусьветнай вайны, ён паступіўу Германікум (Germanicum) — Нямецкую каталіцкую калегію. Плянавалася, што юнак будзе навучацца ў Рыме да 1921 г.
Першыя два гады студыяваньня Язэп правёў у Германікуме, дзе навучыўся бегла размаўляць па-нямецку. Перабываньне ў калегіі прышчапіла яму нямецкую любоў да акуратнасьці й дакладнасьці. Язэп навучыўся кантраляваць свае эмоцыі, і, як ён казаў потым на лекцыях, „заўсёды быць гаспадаром сытуацыі“.
Малады дыякан наведваў заняткі ў славутым Папскім грыгарыянскім унівэрсытэце. Там пад кіраўніцтвам езуіта Бучэроні (Bucceroni), якога айцец Апанас потым часта будзе ўзгадваць у сваіх уласных лекцыях, ён вывучаў тэалёгію маралі.
Калі Італія ўступіла ў вайну зь Нямеччынай падчас Першай сусьветнай вайны, Германікум зачынілі (гэта здарылася ў 1915 г.). Нямецкая калегія аднавіла сваю працу толькі пасьля падпісаньня міру.
Язэп перавёўся ў Польскую калегію, дзе ён правёў наступныя чатыры гады, наведваючы лекцыі ў Грыгарыянскім унівэрсытэце. Ен атрымаў ступень ліцэнцыята філязофіі ў 1915 г. і ступень доктара тэалёгіі ў 1919 г. 2 сьнежня 1917 г. кардынал Базыль Пампілі (Basil Ротрііі) высьвяціў яго на сьвятара.
Са згоды віленскага біскупа2 малады сьвятар застаўся ў Рыме яшчэ на два гады — з 1919 да 1921 г. Ён вярнуўсяўГерманікум і наведваўлекцыі ў Папскім усходнім інстытуце. Адным зь ягоных выкладчыкаў там
2 Маецца наўвазе богаславёны Юры Матулевіч (1871—1927), у 1918—1925 гг. біскуп Віленскі.
быў славуты бэнэдыктынец Дом Ільдэльфонса Шустэр (Dom Ildelfonso Schuster'), будучы арцыбіскуп, кардынал Міляну. У 1921 г. айцецЯзэп атрымаў ступень ліцэнцыята ўсходняй тэалёгіі.
Дапаможны біскуп дыяцэзіі ў Бамбэргу (Нямеччына) Артур Міхаэль Ляндраф (Arthur Michael Landraf), які быў аднакурсьнікам айца Апанаса ў Германікуме з 1919 да 1921 г., распавёў аб пілігрымцы ў Суб’яка (Subiaco), якую яны ўдвох зрабілі ўлетку 1920 г. Ужо ў той час айцец Апанас выяўляў вялікую адданасьць сьвятому Бэнэдыкту.
Абодва юнакі спыніліся ў летнім катэджы Сан-Пасторэ (San Pastore), які належаў каледжу Германікум і знаходзіўся за пятнаццаць міляў на паўночны ўсход ад Рыму, на Альбанскіх пагорках. Яны пехатою прайшлі адзінаццаць міляў да Тывалі, адтуль цягніком дабраліся да Суб’яка, а потым ізноў ішлі пешшу да кляштару сьв. Схалястыкі і ў Сакра-Спэка (Sacro Speco). Яны пераначавалі ў кляштары сьв. Схалястыкі, а на наступны дзень удзельнічалі ў літургіі ў Сакра-Спэка. Адтуль маладыя сьвятары пайшлі пешкі ў Алевана (Olevano), дзе паабедалі. Завершылі ж кола падарожжа ў Палестрыне (Palestrina), адкуль ізноў прайшлі шэсьць міляў да Сан-Пасторэ.
Іншыя аднакурсьнікі айца Апанаса, сярод якіх мансэньёр Кадрас, генэральны вікарый дыяцэзіі ў Клягенфурце (Аўстрыя), біскуп Люксэмбурскі Лео Лёмэль і айцец Стэфан Сакач, прафэсар Усходняга інстытуту, у адзін голас сьведчаць, што айцец Апанас быў вельмі спакойным, замкнёным у сабе чалавекам і ўзорным студэнтам. Ён выклікаў усеагульную пашану й захапленьне. Адразу кідалася ў вочы, што гэта вельмі дабрачынны чалавек, які імкнецца да сьвятасьці ў жыцьці. Ён трымаўся з усімі па-таварыску, і ўсе сьцьвярджаюць, што ня быць ягоным сябрам было проста немагчыма.
Неяк раз, а было гэта пасьля Першай сусьветнай вайны, айцец Апанас, мансэньёр Кадрас і яшчэ адзін сьвятар, былы вайсковы капэлян, размаўлялі падчас перапынку ў дворыку Германікуму. Падчас размовы вайсковы капэлян ужыў некаторыя словы, якія нельга было назваць непрыстойнымі, але якія мелі пэўнае вайсковае афарбоўваньне („коўзкія жартьГ, як айцец Апанас пазьней назаве іх у сваёй працы „Мараль“, частка 2). Гэтыя словы абразілі айца Апанаса, і ён мякка даў зразумець тое суразмоўцу.
Тыя, хто ведаў айца Апанаса, кажуць, што ваўсім, што ні рабіў, яго найлепш можна ахарактарызаваць як міласэрнага.
Магчыма, якраз падчас двухгадовага навучаньня ва Ўсходнім інстытуце айцец Апанас запаліўся ідэяй працаваць дзеля ўзьяднаньня праваслаўных хрысьціянаў з Каталіцкім касьцёлам.
У сваім дакладзе на Першым Юніянісцкім кангрэсе, што адбыўся ў верасьні 1956 г., айцец сьцьвярджаў: „Расейская імпэрыя магла яшчэ талераваць рыма-каталіцкі абрад, але ніколі — грэка-каталіцкі. Такім чынам, пасьля 1839 г. (калі імпэрыялістычная Расея гвалтам асіррвала Беларускі касьцёл ад Рыму), на беларускіх тэрыторыях пачало насаджацца праваслаўе. Расейскі ўрад адмыслова паклапаціўся пра тое, каб па былым каталіцкім абрадзе не засталося й знаку. Сьвятарам цалкам забаранілі прамаўляць казані на роднай мове прыхаджанаў. У такі спосаб сынадальны абрад Расейскай праваслаўнай царквы зрабіўся магутным чыньнікам для прапагандырасейскага нацыяналізму“3.