Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
3 Успамін Вітаўта Кіпеля. Захоўваецца ў прыватным архіве Лявона Юрэвіча. Гл. таксама: Скобла, Міхась. Лісты самотніка. Эпісталярная спадчына Алеся Салаўя // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск і. Мінск, 2009. С. 357.
Дык вось, дарагія суродзічы, паколькі вершаскладаньне ў нас набывае шырачэзнага размаху, а тымчасам у гэтай галіне гаспадарыць яшчэ поўнае саматужніцтва, то, як бачым, само жыцьцё вымагае сёньня ж рынуцца зь лірай насустрач паэту й хоць трохі дапамагчы яму ў ягонай плённай працы.
Запраўды, хлопцы, пакуль шчэ вайна скончыцца, ды пакуль выдрукуюць адмысловыя падручнікі па вершаскладаньню, дык магчыма, што шмат у каго й натхненьне выпетрыцца. А гэта была б пякучая страта ў змаганьні... Каб гэтага, крый Божа, ня здарылася, дамо некалькі жыцьцёва патрэбных парадаў паэтам. Пачнем.
Шмат каго, асабліва з маладых, цікавіць вонкавы выгляд паэты. Ну, што да вонкавага выгляду, дык зразумела, што тут ня можа быць ніякага стандарту, паколькі вершы пішуць усе. Але ўсё ж пажадана мець доўгае валасьсё й задуменныя вочы, якія ўвесь час углядаюцца ў далечыню й вышыню, а пад носам, тымчасам, нічога ня бачаць. Праўда, пры такім стане рэчаў можна на які-небудзь ражон узьбіцца й нос растаўчы, але ж ніякае змаганьне без ахвяраў не бывае. Іншыя атрыбуты — як здольнасьць, пісьменнасьць — не заслугоўваюць на ўвагу, бо ўсё гэта можа цалкам замяніць палкае імкненьне да вершу.
Цяпер самае галоўнае — як пісаць вершы.
Сьцьвярджаюць, што нашыя клясыкі пісалі свае вершы надта марудна. Спачатку ў клясыка тэма пачынала, як кажуць, унутры граць. ІІасьля ён узгадоўваў яе, доўга выношваў, нібы дзіцё ў чэраве, і калі находзіла натхненьне, браўся за пяро й пісаў.
— Нам іхная тактыка нязручная, — казаў з гэтае прычыны адзін малады паэта, — нам няма часу надумваць ды выношваць... Нам трэ’ выстрэльваць радкі, каб яны як з кулямёту садзілі.
I ён мае рацыю, бо цяпер вайна, і няма чаго марудзіць. Калі ж пры такой шпаркасьці не атрымаецца сэнсу, дык ізноў жа — малы клопат.
— Навет і лепш, — кажуць некаторыя паэты, — калі напусьціць у верш як найбольш туману, дык чытач у ім і патоне.
I зусім слушна: хай паплавае, а калі нічога ня вылавіць, дык хоць учадзее.
Знацца, з боку зьместу ўсё ў парадку: пушчаць як мага больш туману.
Цяпер самая каведная рэч — рыфма. Ох, гэтая рыфма! Яна, як даводзяць паэты, самае галоўнае ў вершы:
— Як аглушыш чытача рыфмай, — кажуць яны, — дык усё і ў парадку. Але яна, падла, цяжка даецца. Праўда, з рыфмай заўсёды клопат. Як
яе ні лаві, а яна што сьлімак між пальцаў: цвырк і няма. Вось, вось, здаецца, злавіў за самы хвост: узяты, а ад яго брат і торкнуў брата ў радок. Агледзеўся, ажна паводле ходу справы ні свата, ні брата ніяк сюды ня ўцісьнеш. I вось бяры сваяка за каўнер і вон з радка, а замест яго садзі якую-небудзь злыбяду. Лёгка гэта? От жа й я кажу...
Шмат, шмат хто на гэтай злаякаснай рыфме пакалечыў і родзічаў загубіў. Кажуць, быў адзін такі люты паэта, што мог з-за рыфмы роднага бацьку забіць. Вось да чаго яна даводзіць! А тымчасам калі да рыфмы падысьці з галавою ды ўжыць адпаведную мэханізацыю, дык справа гэта зусім лёгкая. Ёсьць шмат спосабаў мэханізаванага рыфмаваньня, але мы спынімся на двух, больш дзейных, гэта — на спосабе падборкі й спосабе перамешкі.
Паводле першага спосабу бярэцца які-небудзь зборнік вершаў абыякога паэты, зь вершаў выпісваюцца ў слупок апошнія рыфмаваныя словы й да іх падбіраецца адпаведны зьмест. Вось і ўсё. Але гэты спосаб трохі марудны. Шмат прасьцей другі спосаб, так званая перамешка.
Тут ізноў жа бярэцца верш якога-небудзь паэты (пажадана ведамага) і ягоныя рыфмаваныя радкі спрытна перамешваюцца нанова з дамешкаю трохі сваіх словаў, так што атрымваецца зусім новы, сьвежы, навет з пахам, верш.
Вось гэтыя два самыя простыя й дзейныя спосабы рыфмаваньня. Калі іх ужываць спрытнымі рукамі, дык гэтая ўпартая рыфма будзе цалкам пераможаная.
Нарэшце не пашкодзіць трохі спыніцца яшчэ на адным моманце ў тэхніцы пісаньня вершаў, гэта — на радку. Бо радок, асабліва ў справе ганарару, таксама сьпявае не апошнім голасам. Некаторыя паэты пішуць поўнымі строфамі з доўгімі радкамі. Гэта хоць і музычна, але не практычна. А таму сярод некаторых паэтаў апошнім часам запанавала новая тэорыя, так званая тэорыя сечанага радка. Трэба сказаць, тэорыя надта практычная. Паводле яе, звычайны радок мэханічна разьбіваецца на некалькі радкоў. Да прыкладу, радок „Да вершу, усе, як адзін!“ можна выкласьці так:
Да
вершу!
Усе,
як адзін!
Пры такой апэрацыі кажная страфа можа перакуліцца ў сто грамаў з коптурам. Выйгранка, як бачым, відавочная.
Можна шчэ больш удасканаліць гэтую справу й секчы ня словамі, а складамі. Прыкладам, так:
ма
ма
му
ша
А наш мастак сігануў шчэ далей і высунуў праект клішаванага вершу. Ён прапануе секчы ўжо не склады, а літары.
— Mary, — казаў, — літару, прыкладам, ш, на тры радкі расшастаць, бо й мне ж трэ капейчыну зарабіць.
Калі ў такім кірунку тэорыю сечанага радка разгарнуць ва ўсе шыркі, дык можна ўважаць, што будучыня забясьпечаная цалкам.
Вось тыя кароткія парады, з дапамогаю якіх мы патрапім больш бадзёра і ўпэўнена крочыць па дарозе парнаскай у змаганьні за лепшы свой лёс.
Дык жа сьмялей, хлопцы! Да бою, да чынаў на карысьць Бацькаўшчыны!
Рынемся ўсе на змаганьне.
Bopara вершам раструшчым, як пісаў наш выдатны паэта Піліп Асіна.
I слушна! Вораг нас куляй і вагнём, а мы яго — вершам!
Хай жыве!
Наперад!
Нам дапаможа лёс!
Алесь Салавей
Пад п’яную руку
Прысьвячаецца „пісьменьніку"Савёнку
Усе паэты — тут я не салгу — Прапашчыя, прагорклыя прапіўцы. Настане дзень — яны ў шынок бягуць, Гатовыя ў гарэлцы і ўтапіцца. А з Камароўкі да шынка народ Тады як на пажар нязгасны прэцца; Ёсьць ляпарнаскія пісцы, ёсьць зброд, Крычаць: Гарэлкі нам не застанецца! А што далей? Ня варта і пісаць.
Хоць не паэта — сьлед на рэбрах маю Ад камароўшчыкаў. Таму, відаць, Я гневу супраць іх не устрымаю. Напомню зноў: я не паэта, не. Ня трэба мне ні выпіўкі, ні славы... Прашу, прабачце за шматслоўе мне. Цяпер пара ўзяцца і за справу.
Дык вось. На Камароўцы жыў адзін Дзівак. I капялюш меў — з гліны міску. У содні ля шаснаццаці гадзін Ён аддаваў сябе ўсяго кілішку.
Яму й паэты ня былі на ўме, Бязь іх — і то замала было часу. Ён паражніць кілішкі добра ўмеў, Ня ведаючы ліры і Парнасу.
Але ж, як кажуць, не заўсёды так Вялося ўсё, як і заўжды вядзецца. На ўсё свой час... Аднойчы наш дзівак Пачуў: Гарэлкі нам не застанецца! Ён, як падсмалены, пабег на крык, Ён ня крычаў: „Карэту мне, карэту!" Адно гукаць ягоны мог язык: — Разбой! Разбой!Далоў усіх паэтаў! Ад іх я учадзеў.
3 тае пары Паэтам ён праклёны шле й злавесы. Ды гэта йічэ ня ўсё. Я чуў, сябры, Што ён далез нядаўна і да прэсы. Ён там з паўлітрам у руках знайшоў Выгодны супакой, таксама й працу, 3 усім прапітым сэрцам і душой Статыстпыкай паэтаў стаў займацца. I у газэту танны свой тавар, Што„Чужанінавым"завецца, ціснуў. Мяшчанства дохлага прапіты твар У творы тым гнілотаю раскіснуў. Псэўдонімам ён хітра твар прыкрыў I Крывічаніным пачаў ён звацца.
Ды дзе ж ты, чыжык, быў, дзе піва піў, Мо б сербануў яшчэ? Ці pad старацца? Хіба табе паэтаў зразумець, Хіба табе, бяздарнаму, уцяміць, Што ім, няшчасным, каб натхненьне мець, Iза гарэлку ўзяцца трэ’ часамі? Табе паэзія — афіша, ты — каза, Моль Камароўская душу табе абгрызла. Адзінае магу табе сказаць:
„Калі ня non, дык не ўбірайся ў рызы!“
Ха-ха! Ха-ха! Ну вось і ўсё, сябры.
Цяпер пара й за чарку, каб ачнуцца.
Бо літары ўжо скачуць дагары
Iрыфмы вельмі цяжка мне даюцца.
Прадмова й падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча
Пэрсаналіі
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
КАРОТКАЕ ПАСЬЛЯМОЎЕ ДА ПУБЛІКАЦЫІ ЎСПАМІНАЎ ПАСЛА1
(Аляксандар Стагановіч)
Успаміны Аляксандра Стагановіча (25.01.1890 — 28.12.1988), першапачаткова названыя „Пройдзены шлях майго жыцьця“, большай сваёй часткаю апавядаюць пра жыцьцё „за Польшчаю“.
Польская культура настолькі далася аўтару ўспамінаў у знакі, што калі праз гады на дзясятым паседжаньні сёмай сэсіі Рады БНР (14 лютага 1954 г.) Леанід Галяк у сваёй прамове зьвярнуўся да прысутных „паны“, Стагановіч палічыў такі зварот абразаю й на дванаццатым паседжаньні (4 красавіка 1954 г.) выступіў з прапановаю „прыняць афіцыйнымі звароты „тадар“, „спадарыня“, „спадарышня" й на паседжаньнях зьвяртацца толькізвароткай „спадар Радны, спадар Прэзыдэнт, спадар Міністар“ (12 радных прагаласавалі „за“, 5 — супраць, 3 — устрымаліся)2.
Дзейнасьць у лягерах DP і ў Амэрыцы фактычна засталася па-за зьместам успамінаў Аляксандра Стагановіча. А распавесьці было б пра піто.
Ужо 21 чэрвеня 1948 г. на другім паседжаньні Прэзыдыюму адноўленай Рады БНР, калі былі сфармуляваныя базавыя прынцыпы дзейнасьці Рады й падтрыманьня — неафіцыйнага — БАПЦ, Аляксандра Стагановіча абралі першым заступнікам старшыні3.
Трэба адзначыць, што актыў ашчадна ставіўся да вэтэранаў беларускага руху, цаніў супрацоўніцтва:
„Аднаўленьне Рады БНР 28 сьнежня 19472. у Нямеччыне прайшло ў не зусім спрыяльных абставінах. Асноўная маса беларускай эмігра-
1 Гл.: Стагановіч, Аляксандар. Успаміны пасла// Запісы БІНіМ. №32. НьюЁрк—Менск, 2009. С. 225—330.
2 Паводле дакумэнтаў з архіву Рады БНР, што захоўваюцца ў БІНіМе.
цыі перабывала ў лягерах. Вісеў над ёй яшчэ сьцень страху рэпатрыяцыі пад прымусам, была няпэўнасьць будучыні, невыразнасьць агульна-палітычнай сытуацыі. Трэба было сьпяшацца з арганізацыяй аўтарытэтнага прадстаўніцтва.
Увосень 1946 г. было ўзгоднена з старэйшымі беларускімі палітычнымі дзеячамі, што пры аднаўленызіРады БНР трэба ахапіць як мага шырэй актыў палітычных і грамадзкіх дзеячаў.
Паколькі ў нас не было палітычных партыяў і, апрача Францыі й Ангельшчыны, не існавалі яшчэ грамадзкія арганізацыі, якія бмаглі паслаць у Раду сваіх прадстаўнікоў, было пастаноўлена ўлучыць у склад Рады БНР кожнага грамадзка-палітычнага дзеяча, які сваёй мінулай дзейнасьцю стварыў сабе аўтарытэт у беларускім грамадзтве ды меў адпаведныя кваліфікацыі. Актывам старэйшых і быў складзены сьпіс гэткіх людзей у ліку 72 асобаў, у якім на першым месцы стаялі паслы польскага сойму з Заходняй Беларусі, удзельнікі Усебеларускага Кангрэсу 1917 году, вайскавікі таго часу й старэйшыя заслужаныя грамадзкія дзеячьР.