Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Аднак гэта была толькі хвілінная слабасьць. 3 уласьцівай яму рашучасьцю айцец Апанас прыняўся за вывучэньне ангельскай мовы. Ён заўсёды насіў пры сабе маленькі нататнік і, калі быў у чымсьці няпэўны, запытваўся ў іншых манахаў, як вымаўляць тое ці іншае слова й што яно значыць. Яму было ўжо за пяцьдзясят, і ён вывучаў новую й нялёгкую мову. Але й студэнты, і браты-манахі знаходзілі ягоныя казані, лекцыі й парады вельмі зьмястоўнымі.
Некаторыя кажуць, што лёс айца Апанаса склаўся трагічна. Але калі мы задумаемся пра бязьмежную адвагу гэтага чалавека, пра ягоную спакойную й нязьменную адданасьць ідэі, нягледзячы на шматлікія перашкоды, мы ўбачым, што эпітэт „трагічнае“ да такога жыцьця не пасуе. Сам айцец Апанас прызнаўся аднойчы, што прыезд у кляштар вельмі паспрыяў ягонаму духоўнаму ўдасканаленьню.
Айцец Апанас разглядаў сваю службу пробашчам у Доўнарах як вакацыі, як часовую дзейнасьць. Ен заўсёды адчуваў, што ягонае месца — у студэнцкай аўдыторыі. Ён быў прыроджаным настаўнікам. Мы ведаем, якіх вялікіх посьпехаў ён дасягнуўу якасьці настаўніка, спаведніка й духоўніка. Тэалёгія была ўсім ягоным жыцьцём; ягонае жыцьцё было тэалёгіяй.
Улетку айцец Апанас штодня працаваў у садзе — цягам гадзіны ён матычыў зямлю вакол ягадных кустоў. Толькі ў жніўні й верасьні ён стараўся радзей выходзіць з дому. Пасьля прыезду ў Лайл у яго разьвілася сянная ліхаманка, і прыступы чханьня дарэшты зьнясільвалі яго. Таму ў месяцы, калі паветра поўнілася алергенным пылком расьлінаў, айцец Апанас пераважна зачыняўся ў сваім пакоі.
Часам для адпачынку айцец Апанас падымаўся на чацьверты паверх кляштару, у музычны салён, і граў там на піяніна. Ён вырашыў заняцца ігрой на фортэпіяна пасьля таго, як стаў паслушнікам у кляштары.
Неўзабаве пасьля ўступленьня ў кляштар айцец Апанас навучыўся служыць літургію ў адпаведнасьці з расейскім сынадальным абрадам і атрымаў адмысловыя паўнамоцтвы для дзьвюхабраднасьці. Кожны дзень ён служыў набажэнства ў невялікай капліцы недалёка ад рызьніцы. Нярэдка на ягоных літургіях прысутнічалі іншыя манахі, як і ён, адданыя ідэі апостальскага служэньня. У апошнія гады жыцьця айцец Апанас дапамагаў айцу Хрызастому апекавацца групай беларусаў у Чыкага.
У верасьні мінулага году айцу Апанасу зрабілі апэрацыю й выдалілі тры чвэрці страўніка8. У яго быў рак, расьсеяны склероз і анэмія. Гэта быў ужо ня першы ягоны двубой з ракам. Яшчэ да ўступленьня ў кляштар айцец Апанас перанес апэрацыю праз ракавую пухліну на верхняй губе. Таму калі ён чытаў лекцыі, ён час ад часу мусіў дакранацца да роту насоўкай, каб расслабіць напятыя дзясны.
Апэрацыя на страўніку прынесла часовую палёгку. Айцец Апанас хутка ачуняў. Манахі са зьдзіўленьнем назіралі, як ён з задавальненьнем еў сытную ежу за манастырскім сталом. А ён казаў сваім вучням, што яшчэ не гатовы паміраць, бо ў яго шмат няскончаных справаў.
Са зьдзіўленьнем і расчараваньнем ён распавядаў, як аднойчы ў шпіталі, калі яму было вельмі кепска, манашка прашаптала яму на
8 Хутка пасьля апэрацыі, 2 лістапада 1957 г., яго адведаў у кляштары сьв. Пракопа а. Часлаў Сіповіч.
вуха, што трэба маліцца Богу, і спрабавала навучыць яго малітвам. Ён адказаў ёй: „Мая мама навучыла мяне маліцца, калі мне было пяць гадоў“.
У студзені ён стаў пачувацца ўсё горш ды горш, хаця працягваў чытаць лекцыі, пакуль мог. Ён нават выставіў адзнакі за сэмэстар, каб скончыць усе надзённыя справы перад сьмерцю.
Ён напісаў лісты сваім сябрам і сваякам у Эўропе, стрыечнаму брату ў Нью-Джэрзі, што ён на парозе сьмерці, і папрасіў усіх маліцца за яго. Па абедзе ён займаўся тым, што разьбіраў свае паперы й лісты. Калі хтосьці пярэчыў, што яму ня варта выдаткоўваць сілы на прыборку пакою, ён звычайна адказваў: „Гэта ўсё непатрэбнае“. Калі ён ужо ня мог служыць літургію, ён прымаў Сьвятое прычасьце ў сваім пакоі, хаця часам мусіў адмаўляцца ад прычасьця з увагі на стан здароўя.
Ён цалкам зьмірыўся з тым, што памірае, і казаў: „Я не баюся Бога, калі Бог мой айцец“. Аднойчы яму давялося сабораваць маленькага беларускага хлопчыка, які паміраў ад сухотаў. Хлопчык сказаў яму тады: „Ойча, я зайздрошчу Богу. Я зайздрошчу Богу, бо ён нікога не баіцца“.
У апошнія дні перад сьмерцю айцец Апанас пытаўся ў брата-манаха: „Што б вы параілі мне зьесьці сёньня?“ Яму падабаўся напой „Сэвэнап“, магчыма, таму, што трохі нагадваў на смак напой зь бярозавага соку, які ён піў у Доўнарах.
Аднойчы ў суботу ён папрасіў аб апошняй Сьвятой Таямніцы. Абат кляштару зьдзейсьніў абрад алеепамазаньня ў прысутнасьці шматлікіх братоў-манахаў і сэмінарыстаў. Айцец Апанас быў спакойны й засяроджаны. Пасьля прыняцьця апошняга прычасьця ён папрасіў айца абата і ўсіх прысутных манахаў падысьці бліжэй да ягонага ложка. Ён прасіў усіх прабачыць яму крыўды, богаславіць і памаліцца за яго. Потым манахі ўкленчылі й разам з айцом Апанасам адгаварылі ружанец.
Ягоны розум заставаўся ясным да самага апошняга моманту. Памёр айцец Апанас у суботу, 15 лютага — на сьвята Стрэчаньня паводле ўсходняга абраду. Было тры гадзіны ночы. Ён вельмі сасьмяг і папрасіў брата-манаха даць яму папіць. Потым ён пакінуў гэты сьвет.
Абат Пракоп аднойчы назваў айца Апанаса „наш маленькі самародак“. Гэты камень чыстай вады ня страціў свайго бляску й да сёньня.
Памінальныя службы па айцу Апанасу адбыліся таксама ў ягоным былым парафіяльным касьцёле ў Доўнарах. Шмат лістоў, атрыманых парафіяльным адміністратарам, пераканаўча сьведчаць, што прыхаджане і ў Доўнарах ставіліся да айца Апанаса як да сьвятара-праведні466
ка. „Аднойчы ў спавядальні, — напісала адна парафіянка, — ён сказаў, што сьмерць — гэта вяршыня ўсяго нашага жыцьця. Няма сумневу, што ён сустрэў сваю ўласную сьмерць у адпаведнасьці з тым, што прапаведаваў“.
Ягоным былым парафіянам ніколі не забыць апошніх словаў айца Апанаса, якія той сказаў, пакідаючы Доўнары: „Мы сустрэнемся з вамі ў нябёсах".
Пераклад з ангельскай В.К., камэнтары а. Аляксандра Надсана
Вячаслаў Завалішын
УЛАДЫСЛАЎ СТАРЭВІЧ IЯГОНАЕ МАСТАЦТВА
Да імя Вячаслава Завалішына дадаюць розныя азначэньні: журналіст, перакладнік, паэт, крытык, мастацтвазнаўца. Ен быў усім гэтым — і нашмат больш.
Вячаслаў Завалішын нарадзіўся 13 кастрычніка 1915 г. у Петраградзе. Скончыў гісторыка-філялягічны факультэтЛенінградзкага ўнівэрсытэту. У часДругой сусьветнай вайны трапіў у палон, быў вывезеныў Нямеччыну. У лягерах DP заняўся кнігадрукам, укладаньнем зборнічкаў паэзіі расейскай клясыкі, апублікаваў брашурку пра Андрэя Рублёва (Мюнхэн, 1946). Эміграваўшы ў Амэрыку, атрымаў стыпэндыю пры Калюмбійскім унівэрсытэце для напісаньня кнігі пра пачаткі савецкай літаратуры — кніга зазнала два выданьні (Early Soviet Writers. 1958,1970), надрукаваў кнігу пра Казіміра Малевіча (NY, 1991). Пісаў вершы: зборнік „Плеск волны“выйшаў у 1980 г.Але напэўна самая вядомая ягоная праца — гэта пераклад „Цэнтурыяў“ Настрадамуса, што ўпершыню пабачыў сьвет у 1974 г., а пасьля шматкроць перавыдаваўся наноў, як на Захадзе, гэтак і на постсавецкай прасторы.
Памёр Вячаслаў Завалішын 31 траўня 1995 г.
Артыкулы ягоныя друкаваліся, бадай, у кожным расейскім эміграцыйным пэрыёдыку: рэцэнзіі на кнігі, выставы, агляды фільмаў, гістарычныя артыкулы. Добрыя адносіны ўсталяваліся ў яго й з газэтаю „Беларус" — погляд аўтара на „беларускае пытаньне“моцна адрозьніваўся ад паноўнага ў асяродзьдзірасейскае эміграцыі'. У архіве газэты й захаваўся артыкул, які публікуецца ніжэй.
1 Завалішын, Вячаслаў. Неба й полымя. (Аб творчасьці Маркі Шагала) // Беларус. №339. Верасень 1987. С. 5, 7; №340. Кастрычнік 1987. С. 3; Завалішын, Вячаслаў. Несьмяротнасьць бяз знойдзенае магілы. Гароты й міласэрнасьць Рагнеды (Гараславы) // Беларус. №348. Чырвень 1988. С. 3.
У Амэрыцы перад Калядамі прынята на пацеху малышам наладжваць фэстывалі мультыплікацыйных фільмаў. Тут як рысаваны, гэтак і абыймовы фільм разглядаецца ў рэтраспэктыўным пляне, гэта значыць, на працягу ўсяе гісторыі мультыплікацыйных кампазыцыяў, пачынаючы ад вытокаў ды канчаючы на нашых днёх.
Звычайна, калі мова ідзе пра міжнародныя мультыплікацыйныя фэстывалі, дык гэткія фэстывалі адчыняюцца дэманстрацыяй абыймовага мультыплікацыйнага фільму „Авіяцыйны тыдзень кузурак“. Фільм гэты, пастаўлены яшчэ да рэвалюцыі, у 1912 г., дасюль не сыходзіць з экранаў старых фільмаўу цэлым сьвеце. Маняцца яго паказаць і сёлета ў ньюёрскім музэі сучаснага мастацтва на 53-й вуліцы ў Мангатэне.
Абыймовы мультыплікацыйны фільм ,Двіяцыйны тыдзень кузурак“ зроблены так, быццам яго стварылі не на золку мультыплікацыі, а нашымі днямі, цяпер, калі амэрыканская й сусьветная кінэматаграфія адзначае юбілей Ўолта Дысны, неўмірушчага караля амэрыканскіх кінамультыплікацыяў. У пастаноўшчыку ,Двіяцыйнага дня кузурак" бачаць папярэдніка Ўолта Дысны.
Хто ж гэты папярэднік? Ім стаўся Ўладыслаў Старэвіч — мастак, фатограф, кінарэжысэр і кінаапэратар. Старэвіч выявіўся яшчэ й кінаінжынэрам, але тады гэтая прафэсія знаходзілася яшчэ ў стадыі станаўленьня. Мастак Юры Аньненкаў, які шмат зрабіў для расейскага й францускага кіно, гэтак сказаў пра Старэвіча: „Усё, за што толькі сумленна й па-вынаходніцку Слаўка Старэвіч ні возьмецца, выходзіць незвычайна жывое й зробленае з тэхнічным бляскам“.
Уладыслава Старэвіча называлі то расейскім, то літоўскім, то францускім, то ўкраінскім кінадзеячом. Старэвіч адказваў на гэта, што ні ў Менску, ні ў Коўні, ні ў Кіеве, ні ў Маскве, ні ў Новарасійску, дзе ён жыў і працаваў, у яго не пыталіся, якой ён нацыянальнасьці, але ставілі яму высокія прафэсіянальныя вымогі. Ен жа, Старэвіч, нязьменна ўважаў сябе за беларуса, і ня толькі ў этнічным, але і ўтворчым сэнсе: Старэвіч казаў, што ён выйшаў з „батлеек“, гэта значыць, з тэатру марыянэтак, зь якім хадзілі калядоўшчыкі па гарадах і мястэчках Беларусі.
Слава Старэвіч з маладых гадоў захапляўся батлейкамі й рана, выявіўшы здольнасьць да рысаваньня, рабіў замалёўкі лялек (марыянэтак). Пры гэтым яго прыцягвалі не грамадзянскія матывы рэпэртуару батлеек, а бытавыя й рэлігійныя тэмы.
Стаўшыся ў 1909 г. адным з пачынальнікаў мультыплікацыйнага фільму наагул, Старэвіч, бадай, ці ня самы першы адкрыўу 1911 г.