Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Відавочна, што продкі айца Апанаса ў свой час перайшлі з грэкакаталіцызму ў рыма-каталіцкі абрад, каб толькі не зрабіцца праваслаўнымі расейцамі.
Пасьля вайны, у 1919 г., у Полыпчу вярнулася ідэя фэдэралізму. Частка беларускай тэрыторыі, на якой знаходзілася малая радзіма айца Апанаса, апынулася пад Полынчай. Хваля нацыянальнага абуджэньня ўзьняла беларусаў і літоўцаў, якія памкнуліся да стварэньня сваіх уласных рэспублік. Для айца Апанаса гэта азначала магчымасьць вярнуць усіх беларускіх праваслаўных хрысьціянаў пад апеку Каталіцкага касьцёлу.
Айцец Апанас вярнуўся ў віленскую дыяцэзію ў 1921 г. Яго прызначылі выкладаць філязофію ў той самай Віленскай сэмінарыі, дзе ён сам калісьці навучаўся. Філязофія была ягоным найулюбёнейшым прадметам, хаця ён мог аднолькава добра выкладаць і тэалёгію. Айцец Апанас быў выдатным прафэсарам і пачуваўся б шчасьлівым, калі б яму давялося выкладаць філязофію ў сэмінарыі да канца свайго жыцьця. Усе глыбока паважалі яго як адукаванага й праведнага сьвятара. Шмат хто лічыў, што зь яго атрымаўся б надзвычайны біскуп.
(Былы прыхаджанін з парафіі айца Апанасаў Доўнарах прысутнічаў на адным зь Дзён усходняга абраду ў кляштары сьв. Пракопа ў 1941 г. Ён пабачыў айца Апанаса апранутым адпаведна традыцыі грэка-каталіцкага абраду й памылкова вырашыў, што айцец Апанас стаў амэрыканскім біскупам. Гэты чалавек напісаў у Доўнары, што іхны былы парафіяльны сьвятар, айцец Апанас, зрабіўся біскупам, бо носіць
3 Згаданы кангрэс адбываўся 28—30 верасьня 1956 г. у кляштары ў Лайле. Айцец Рэшаць прачытаў там даклад The spiritual Ideals of the Russian Apostolate (Proceedings of the First Unionistic Congress. Lisle (Illinois), 1956. P. 89—92).
клябук і нагрудны крыж. Хаця айцец Апанас спрабаваў потым зьняпраўдзіць гэтыя чуткі, некаторыя людзі ў Доўнарах дагэтуль вераць, што ён скончыў свае зямныя дні ў чыне біскупа.)
Але час быў неспакойны. Польская адміністрацыя скоса паглядала на ініцыятывы айца Апанаса. А ён імкнуўся працаваць для таго, каб вярнуць праваслаўных ваўлоньне Каталіцкага касьцёлу, і зрабіць гэта, шануючы мову й нацыянальнасьць людзей, шляхам аднаўленьня ўсходніх каталіцкіх абрадаў, якія спрадвеку існавалі на гэтай зямлі. Аднак прапаведніцтва айца Апанаса не натхняла палякаў там, дзе справа тычылася беларусаў.
Айцец Аланас не хаваў сваіх думак і надзеяў наконт узьяднаньня праваслаўных хрысьціян з каталіцызмам. Ягоныя мары сягалі далёка й не абмяжоўваліся толькі навяртаньнем праваслаўных беларусаў — ён марыў прывесьці да каталіцызму ўсіх праваслаўных хрысьціянаў, улучна з расейцамі.
Занепакоеныя ягоным вялікім уплывам на сэмінарыстаў, дыяцэзійныя ўлады ў 1927 г. пераводзяць айца Апанаса ў Беласток — выкладаць рэлігію ў польскай школе й настаўніцкай сэмінарыі4. Двума гадамі раней расейскія камуністы спляжылі мару беларусаў аб свабодзе й незалежнасьці.
Усе сьцьвярджаюць, што айцец Апанас быў выдатным прапаведнікам і выкладчыкам, нават у тыя гады, калі ён быў зусім маладым сьвятаром. Ён вольна валодаў беларускай, польскай, расейскай, літоўскай, нямецкай, францускай ды італьянскай мовамі.
Айцец Апанас намагаўся выкладаць так, каб сваімі лекцыямі не даваць аніякай зачэпкі ўладам. Ён ведаў, што яго з вока не выпускаюць, бо настаўніцкі каледж быў дзяржаўнай навучальнай установай. Яго маглі звольніць альбо перавесьці кудысьці ў іншае месца толькі празь ягоную нацыянальнасьць. На сьвятароў тады глядзелі як на духоўных і адначасова палітычных лідэраў. Айцец Апанас мусіў падтрымліваць свой аўтарытэт як настаўнік і як кіраўнік. Гэтага вымагалі ад яго людзі, і яму вельмі б не хацелася перакладаць на іншых тое, за што ён лічыў сябе адказным.
Ён рабіў усё што мог дзеля ідэі ўзьяднаньня хрысьціянаў. Пісаў артыкулы ў часопіс „Хрысьціянская думка“. 3 радасьцю працаваў сярод
4 Насамрэч айца Апанаса (Язэпа) Рэшаця выкінулі зь Вільні ў 1925 г., амаль адразу пасьля таго, як ягоны пратэктар, біскуп Юры Матулевіч, зрокся Віленскага пасаду..
беларусаў паўсюль, дзе ўдавалася. Але ягоная дзейнасьць ізноў сутыкнулася зь перашкодамі.
Настаўніцкая кар’ера айца Апанаса ў Беластоку скончылася ў 1931 г. Яго прызначылі сьвятаром у маленькую вясковую парафію ў Доўнарах, у Граеўскім павеце. Тут у яго не было ніякай магчымасыді кантактаваць ні зь беларусамі, ні з праваслаўнымі хрысьціянамі. Доўнары знаходзіліся на этнічна польскай тэрыторыі, у паўднёвай частцы Віленскай дыяцэзіі.
Першыя некалькі гадоў у Доўнарах мусілі быць для айца Апанаса нялёгкімі. Ягоная парафія складалася зь вёсак, раскіданых па ўсім навакольлі. Гэта было самотнае месца, асабліва для яго. Дагэтуль ён вучыўся, выкладаў і працаваў толькі ў вялікіх гарадах.
У сваю першую нядзельную службу ён паспрабаваў загаварыць з парафіянамі па-беларуску. Але прыхаджане запатрабавалі, каб ён размаўляў зь імі толькі па-польску, бо гэта была польская парафія. Ён ніколі не пярэчыў іхнай волі, але ўзяў сабе за ахмістрыню беларуску, каб магчы хоць з кімсьці размаўляць на роднай мове.
I ён не закінуў таго, што лічыў сваім апостальскім служэньнем. Жывучы ў Доўнарах, айцец Апанас уклаў для беларускага народу катэхізм на беларускай мове5. Ён таксама працягваў пісаць для „Хрысьціянскай думкі“, якая выдавалася ў Вільні6, хаця наклад часопісу неаднаразова канфіскоўваўся.
У Доўнарах айцец Апанас шмат чытаў. Ён любіў клясычную прозу й паэзію, Сьвятое Пісьмо, філязофію й тэалёгію. Пушкін быў ягоным улюбёным расейскім паэтам. Яму падабаліся таксама творы Адама Міцкевіча й беларускага аўтара Янкі Купалы. Ён з задавальненьнем чытаў Гамэра па-польску сваёй маці, калі яна пазьней прыехала й пасялілася зь ім у доме пробашча.
Айцец Апанас таксама спрабаваў сябе ў драматургіі. Яшчэ ў Беластоку ён напісаў п’есу зь беларускага жыцьця — „Першыя ластаўкі“7. Пісаў ён пад псэўданімам Язэп Рушчанец. У Доўнарах ён напісаў такса-
5 Насамрэч „Кароткі катэхізм для беларусаў-каталікоў“ выйшаўу Вільні ў 1927 г., калі Рэшаць быў яшчэ ў Беластоку.
6 Артыкулы а. Апанаса (Язэпа) Рэшаця пра сьвятых, якія друкаваліся ў „Хрысьціянскай Думцы“, у 1937 г. у Вільні выйшлі асобнай кнігай пад назвай „Сьвятыя“. У 1937 г. а. Рэшаць уваходзіў у склад рэдкалегіі „Хрысьціянскай Думкі“ разам з айцамі Адамам Станкевічам іЯзэпам Гэрмановічам,
7 Айцец Апанас (Язэп) Рэшаць напісаў два сцэнічныя абразкі, якія выйшлі друкам у Вільні: „Першыя ластаўкі" (1931) і „Зорка-ідэя“ (1933).
ма п'есу аб жыцьці сьвятой Жэнэўевы — для парафіяльнай моладзі. Выглядае, што ён нярэдка запрашаў мясцовых мастакоў і актораў да ўдзелу ў парафіяльных тэатральных пастаноўках.
Разам з тым, айцец Апанас не выпускаў з-пад увагі й іншыя патрэбы парафіі. У 1933 г. была разбудаваная парафіяльная бажніца Маці Божай Анёльскай. Парафіяне паважалі, любілі свайго пробашча й ганарыліся ім. Ён заўсёды ставіўся да сваіх абавязкаў парафіяльнага сьвятара зь вялікай адказнасьцю, асабліва там, дзе справа тычылася казаняў і споведзі.
Ён таксама выступаў з пропаведзямі перад сьвятарамі на рэкалекцыях у сваёй касьцельнай акрузе. Адзін зь ягоных калегаў прыгадвае бліскучую казань айца Апанаса, прысьвечаную Сьвятой Тройцы. Хаця казань доўжылася больш за гадзіну, сьвятары на рэкалекцыях былі цалкам паглынутыя ёю. Айцец Апанас дасканала валодаў аратарскім майстэрствам, і ён любіўустаўляць у казань невялікія прыклады з рэальнага жыцьця, каб праілюстраваць свае ідэі.
Апроч таго, айцец Апанас адпраўляў набажэнствы ў вайсковым гарнізоне, што разьмяшчаўся на тэрыторыі ягонай парафіі — у суседняй вёсцы Асавец (Osowiec).
На шчасьце, акурат цяпер у Чыкага знаходзіцца адміністратар парафіі айца Апанаса ў Доўнарах. Ён кажа, што атрымаў шмат лістоў ад парафіянаў, якія высока ацанілі дзейнасьць айца Апанаса падчас ягонай сямігадовай працы на пасадзе пробашча ў Доўнарах.
Ідэя працы для ўзьяднаньня хрысьціянаў пад эгідай каталіцызму працягвала натхняць айца Апанаса. Ён дачуўся аб дзейнасьці абата Пракопа Нэўзіла {Procopius NeuziP) з абацтва сьвятога Пракопа. 25 сьнежня 1936 г. айцец Апанас склаў прашэньне аб тым, каб уступіць у бэнэдыктынскі кляштар сьвятога Пракопа. Словы прашэньня гавораць аб тым, што ён глыбока абдумаў гэтае няпростае рашэньне.
Аднак уступленьне айца Апанаса ў кляштар сьв. Пракопа адбылося толькі ўвесну 1938 г. Увосень 1937 г. абат Пракоп, які тады быў у Эўропе, адмыслова наведаў Доўнары, каб сустрэцца з айцом Апанасам. Абат зрабіў на пробашча надзвычай вялікае ўражаньне. Гэты візыт быў вырашальным штуршком, пасьля чаго рашэньне айца Апанаса ўступіць у кляштар сьвятога Пракопа канчаткова ўмацавалася.
Новы пэрыяд ягонага жыцьця, у якасьці манаха, даўся яму, відаць, найцяжэй за ўсе папярэднія. Айцу Апанасу было тады амаль пяцьдзясят, цягам больш як 20 гадоў ён быў сьвятаром дыяцэзіі, выбітным настаўнікам, сем гадоў адпрацаваў пробашчам парафіі й трывала стаяў
на сваёй роднай зямлі. Цяпер жа ён пачынаў усё з чыстага аркуша — паслушнікам у манастыры, у страшэннай далечыні ад дому, вырваны з каранямі з роднае глебы, бязь веданьня ангельскай мовы й амэрыканскага ладу жыцьця.
Але ў яго была мара: вярнуцца калісьці на радзіму й заснаваць там кляштар бэнэдыктынцаў, каб спрыяць вяртаньню праваслаўных хрысьціянаў у каталіцызм.
Айцец Апанас стаў паслушнікам у кляштары сьв. Пракопа ў 1938 г., яго пастрыглі ў манахі 15 жніўня 1939 г. і ўрачыста прынялі ў ордэн у 1942 г.
У абата Пракопа, айца Апанаса і айца Хрызастома былі пляны вывучыць 16 хлапцоў, каб потым паслаць іх працаваць у Беларусь. Усё ўжо было падрыхтаванае для рэалізацыі гэтай задумы. Але напад Гітлера на Польшчу 1 верасьня 1939 г. зруйнаваўусе пляны.
Сьвятар-паляк, які працаваў у той самай касьцельнай акрузе, што й айцец Апанас, і які праз год таксама пераехаў у Амэрыку, наведаў яго ў ягонай кельлі ў кляштары. Айцец Апанас, які заўсёды меў далікатнае здароўе, быў захутаны ў старое паліто, якое насіў, яшчэ калі быў пробашчам у Доўнарах. Ён быў моцна прастуджаны. Айцец Апанас вельмі ўзрадаваўся, убачыўшы земляка. Ён пачаў распытваць госьця пра навіны з жыцьця сваіх былых парафіянаў, пытаўся аб памерлых і абяцаў памаліцца за іх.
Айцец Апанас прызнаўся госьцю: ён баіцца, што зь яго ніколі не атрымаецца добрага манаха. Ён ужо застары, каб вучыцца. Ён адчувае сябе дрэвам, якое выкарчавалі зь зямлі з каранямі. Пачуўшы гэта, сьвятар-паляк пачаў дакараць айца Апанаса за маладушнасьць...