Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Пачаўшы працаваць у той фірме ў палове студзеня 1965 году, недзе вясною я пачуў, што ў ня надта далёкім мястэчку ад таго, дзе мы жылі, ёсьць іншая інжынэрная фірма, што шукае красьляроў і плоціць ім болей. Толькі даяжджаць туды трэба было собскім самаходам. He ўразумлены датулешнімі клопатамі з працай я, кінуўшы ўжо знойдзенае працоўнае месца, пайшоў у тую фірму за крыху вышэйшую заплату. На жаль, ужо пасьля двох тыдняў я пачаў шкадаваць, што зрабіў неразважны крок — маім непасрэдным начальнікам быў малапісьменны й хамаваты італьянец, інжынэры былі няветлівыя й пагардлівыя да красьляроў, а атмасфэра ў фірме была прыгонная, а да таго даезд самаходам у завозныя поры дня быў пакутай.
3 роспачы я адважыўся пазваніць майму папярэдняму нагляднаму інжынэру й папрасіцца назад, на што той згадзіўся й даў вышэйшую заплату ажно 130 даляраўу тыдзень. У той фірме й з тым інжынэрам я адпрацаваў 25 год, пакуль не пайшоў на пэнсію.
Праз тых колькі год, калі ў мяне былі клопаты з працай, беларуская дзейнасьць у Амэрыцы, натуральна, не спынялася, і я браў у ёй удзел, улучна да сяброўства ў парахвіяльнай радзе.
Варочаючыся да месца ў часе, у якім я спыніў гутарку, трэба сказаць, што задума прыдбаць грамадзкае лецішча не была саламяным агнём, а збор грошай на гэтую мэту ішоў далей, і я даў першы ўклад на гэтую мэту, іоо даляраў. Недзе, ці не на вясну 1962 году, знайшоўся й патрэбны аб’ект — 75-акравы рэсорт Бэлэр {Belair) у Glen Spey, гадзінаў каля трох язды самаходам ад Нью-Ёрку. Былі ў ім два вялікія дамыгатэлі й тры баракі з пакоямі ў наймы, плыўны басэйн і доступ да невялікага возера, па якім можна было паплаваць у чайцы (лодцы). Перашкодай займець гэтае лецішча была, аднак, хоць і зьніжаная, але для нас яшчэ завысокая цана, здаецца, больш-менш 75 ооо даляраў. Здабыць неабходныя на задатак грошы ўсё ж спосаб знайшоўся — ад 75-акравае плошчы рэсорту адрэзалі збоку ў лесе іо акраў і, падзяліўшы на V2 ак-
равыя рэзкі, прадалі сябрам суполкі па 1 ооо даляраў кожная. Мы самыя, неяк наскробшы даволі грошай, таксама ня ведаю ўжо навошта купілі адну з гэтых рэзкаў.
Радасьці й гонару з куплі лецішча было поўна, але й працоўнай ахвярнасьці далажылася нямала, асабліва з боку нашых палешукоў. На дзіва, над якім ніхто тады не задумаўся, да справы далучыліся ды даволі шмат працавалі й г. зв. „зарубежнікі".
Супольнымі натугамі лецішча Бэлэр-Менск да вясны 1963 году было адноўленае і ўпарадкаванае, ды на пачатку ліпеня ўрачыста адчыненае й асьвячонае. На жаль, ужо адразу тады вылезла наверх нязгода, бо „зарубежнікі" не схацелі дапусьціць, каб лецішча асьвяціў уладыка Васіль67, і гэты абрад выканаў а. Міхась Мацукевіч з Таронта.
Першыя два ці тры леты справы лецішча ішлі даволі добра, летнікаў хапала, каб будынкі не пуставалі, а наадварот спатрэбілася й знайшліся грошы паставіць будынак з заляй на танцы й застольлі. Пазьней, аднак, нашым людзям, асабліва зь Нью-Ерку, надакучыла гадзінамі езьдзіць па завозных дарогах у тое самае месца, і колькасьць летнікаў або сутыднёвых наведвальнікаў пачала меншаць.
Да гэтага і ўладыка Васіль, ня маючы заступніка, ня мог пакідаць бруклінскі сабор без адправаў у нядзелі й больш іх у рэсорце, здаецца, ня правіў, што таксама пазначылася на наведваньні лецішча „крывічамі“.
Затое „зарубежны“ сьвятар Лапіцкі зь ягонымі саўт-рывэрскімі парахвіянамі й БЦРаўскімі шчыравальнікамі наяжджаў час ад часу ў Бэлэр-Менск і хітрасна вэрбаваў сабе прыхільнікаў. Ня думаю, што ў яго з гэтым былі б вялікія посьпехі, калі б у Нью-ёрскай беларускай грамадзе й парахвіі неўзабаве не зьявілася падказаная й прынесеная звонку нязгода, ды не пачаліся спрэчкі й не дайшло ўрэшце да падвойнага расколу68.
67 Мікалай Лапіцкі й парафія сьв. Эўфрасіньні Полацкай лічылі высьвячэньне на япіскапа ў 1949 г. Васіля незаконным і прапаноўвалі яму перайсьці ў юрысдыкцыю экзарха канстантынопальскага патрыярха ў Амэрыцы.
68 Маецца на ўвазе: 1) сыход з парафіі Кірылы Тураўскага „групы Мерляка“ й заснаваньне парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле, якая перайшла ў юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярха. Дзейснае падтрыманьне ім аказала саўт-рывэрская парафія й пэрсанальна Мікалай Лапіцкі. 2) Канфлікт Мерляка — у 1963 г. старшыні БАЗА — з кіраўніцтвам Рады БНР, у тым ліку й наконт поглядаў на аб’яднаньне з крылом, прыхільным да плятформы БЦР, прывёў да выцясьненьня Мерляка й ягоных^
Бяда пачалася, здаецца, у БАЗА й Радзе БНР, а ейнай прычынай стаў Канстанцін Мерляк. Апісваць драбніцы, як да расколу дайшло, заняло б тут шмат месца, а вынік з гэтага быў бы той самы, што й адразу можна сказаць у колькіх словах — Мерляка, за ягоную нахабнасьць, непавагу й прычэплівасьць да іншых, нават заслужаных людзей, ды самаволю сьпярша, здаецца, улетку 1964 году, адсунулі ад усялякае ўлады, а пазьней і зусім выкінулі з БАЗА й Рады БНР.
[-]
У1962 г. была зробленая спроба ўблытаць уладыку Васіля ў бясплодныя й бясконцыя гутаркі ды перамовы пра царкоўнае „паяднаньне" й гэтым паказаць ягоную хісткасьць у вернасьці аўтакефаліі. Сыгналам гэтае спробы быў ліст да ўладыкі Васіля ад Радаслава Астроўскага з паведамленьнем, што на Зьезьдзе беларусаў (,,зарубежнікаў“) Амэрыкі й Канады 2—3 верасьня ў Кліўлэндзе ў асобнай камісіі разглядалася справа Беларускае праваслаўнае царквы й таго кліна, у які завялі яе былыя ярархі. У адным з праектаў гэтае камісіі разглядалася й асоба ўладыкі Васіля, ды ў выніку гэтага разгляду Астроўскаму было даручана выясьненьне гэтага пытаньня. 3 увагі на даручэньне, але дзеля цяжкасьці падарожжа з-за слабога здароўя, Астроўскі запрашаў уладыку Васіля як малодшага векам прыехаць у Кліўлэнд і сустрэцца, ды „шчыра разважыць усе магчымасьці для аздараўленьня нашага царкоўнага жыцьця".
Аздараўляць гэтае жыцьцё патрэбы не было, бо гэта было асягнута праз узнаўленьне аўтакефаліі нашае Царквы на Саборы ў Канстанцы, і запрашэньне на нейкі торг у гэтай справе было нахабнаю абразай, на якую ўладыка не панізіўся адказаць.
Што да вышэй успомненых хітрыкаў, то вялікае мудрасьці, каб разлажыць і зьліквідаваць беларускую эміграцыю як палітычную сілу, патрэбы не было — хапіла б адно захапіць толькі што здабытыя асяродкі з будынкамі, а ў першую чаргу Катэдральны сабор сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, каб разагнаная па прыватных кватэрах незалежніцкая дзейнасьць зьнемаглася й замерла. Патрэбен быў толькі чалавек, што нават не разумеючы, што робіць, стаў крыніцай інфармацыі пра жыцьцё саборнае парахвіі й беларускіх арганізацыяў, а да таго й
прыхільнікаў з БАЗА (Мерляк прайграў далёка не бездакорныя выбары старшыні БАЗАў 1963 г.) і заснаваньне імі Беларуска-амэрыканскае аб’еднаньня ў Нью-Ёрку. Гэта, відаць, і мае на ўвазе Данілюк, кажучы пра падвойны раскол.
даволі ўзьдзейны на іншых, каб упусьціць прысланага агента. I гэткі чалавек неўзабаве знайшоўся.
Ужо на адкрыцьці рэсорту Бэлэр-Менск улетку 1963 году нявыбраны, але накідлівы павадыр групы палешукоўу нашай бруклінскай парахвіі пахваліўся мне, што быў на нейкай урачыстасьці на прасавецкай фарме АРОВА, дзе меў гутарку з амбасадарам БССР у ЗША, што выказаў ахвоту наведаць нашае лецішча, калі ніхто, у тым ліку й я, ня будзе супраць гэтага. Узяўшы гэта больш за жарт, як праўду, я на адчэпнае адказаў, што калі таму амбасадару хочацца, дык няхай прыедзе, і болып праз гэта, пакуль ня стала запозна, ня думаў.
Калі ж стала запозна, я даведаўся, што той паляшуцкі павадыр ня толькі быў на фарме АРОВ’а, але й ня раз наведваў самую амбасаду БССР у Нью-Ерку, прабуючы ўпрасіць дазволу на прыезд ягоных дзяцей ад першае жонкі, што засталіся на Бацькаўшчыне. Зразумелая рэч, што адмыслоўцы НКУС у гутарках зь ім, безь ягонага разуменьня, выпыталі ўсю інфармацыю праз бруклінскую парахвію й беларускую эміграцыю, што ён ведаў, ды скарысталі яе на спробу авалоданьня першай і абяздомленьня другой.
А ключом, што адчыніў дзьверы для гэтае спробы, стала ня раз выказванае ўладыкам Васілём жаданьне займець да помачы й павелічэньня ўрачыстасьці адправаў дыякана. Як бы ў адказ на ягонае жаданьне перад Вялікаднем 1964 году гэты дыякан зьявіўся — быў ім Юры Абрэмскі.
Уладыка Васіль быў у сёмым небе, палешукі таксама былі радыя, што гэта быў іхны зямляк, рэшта парахвіянаў да яго прыглядалася. Я адразу займеў да яго падазрэньне, бо хоць ён, дыякан, прыехаў на дарагім самаходзе ды адразу заявіў, што працуе на высокім становішчы ў нейкай інжынэрнай фірме каля Уол-стрыт, а да гэтага супрацоўнічае з амэрыканскай выведнай службай FBI [ФБР], на довад чаго махнуў мне перад носам нейкім дакумэнцікам.
[...]
Усе нашыя засьцярогі, аднак, былі дарэмныя, і ўладыка ім веры не даваў, а казаў, што Абрэмскі прынёс граматы пра ягонае высьвячэньне й службу дыяканам ад япіскапа Матэўша (Сямашкі) з Польскае праваслаўнае царквы ў Лёндане й Сьвята-Мікалаеўскага Сабору ў Нью-Ёрку, зь якога ён пайшоў без адпускное граматы з-за падпарадкаваньня парахвіі Маскоўскаму патрыярхату.
[...]
Высьвячэньне было прызначана на 14 жніўня 1964 году. 3 той прычыны, што кандыдата на высьвячэньне сьвятара мусіць падводзіць да япіскапа ўжо высьвячаны сьвятар, што й меўся зрабіць а. Сьцяпан Войтанка, я спрабаваў упрасіць яго сына, доктара Віктара Войтанку, каб намовіў бацьку „захварэць" і не зьявіцца на асаромнае ўсьвячэньне, але мае просьбы засталіся бяз выніку. Высьвячэньне адбылося ў вызначаны дзень і завяршылася застольлем з радаснымі віншавальнымі прамовамі, у ім узялі ўдзел ці ня ўсе парахвіяне, апрача мяне з жонкай і сем’яў Вераб’ёў ды Касьцюкевічаў, за што ўладыка загневаўся асабліва на мяне.
Пасьля гэтага парахвіяльнае жыцьцё нейкі час ішло як бы нармальным шляхам, япіскап і сьвятар служылі адправы, на выгляд, у згодзе.
[...]
Узімку ці ўвесну 1964 году Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага купіла ў Джамэйка Гайтс у Квінсе за атрыманую прэзыдэнтам Абрамчыкам страхоўку жыцьця скінутага амэрыканцамі на Беларусь і злоўленага ды расстралянага Саветамі суму 32 ооо даляраў69 (на задатак) чатыры трохсямейныя дамы, у адным зь якіх у меншай кватэры на першым паверсе большы пакойчык быў абернены ў зальку на грамадзкія патрэбы, а ў двох меншых меліся быць канцылярыя й бібліятэка. У іншым доме малую кватэру на першым паверсе сьпярша заняў наш праўнік Мікалай Кунцэвіч, пастаўлены на даглядніка й чысьцельніка дамоў, a восем большых кватэраў былі здадзеныя ў наймы, каб з гэтага прыбытку сплачваць узятую на куплю пазыку.