Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Бацькі ўрэшце адважыліся й паехалі дзесь у жніўні 1950 году, а мы, пачакаўшы шэсьць месяцаў, удала прайшлі паўторную камісію, але на транспарт, перавезеныя ўвосені зноў у яшчэ адзін лягер DP, мусілі чакаць яшчэ колькі месяцаў. У тым лягеры мы наведвалі ўкраінскую праваслаўную царкву, у якой служыў выдатны прапаведнік а. Анані Сагайдаківській.
Урэшце, у сярэдзіне лютага 1951 году падышла й нашая чарга ехаць у Амэрыку. Нас чыгункай завезьлі ў порт Брэмэрхафэн, дзе праз пару дзён мы ўзышлі на вайсковае транспартнае плыўно General Blatchford ды назаўсёды разьвіталіся з Эўропай.
На жаль, ужо на другі дзень амаль уся тысяча пасажыраў, у тым ліку й я ды мая жонка з сынам, пахварэлі на марскую хваробу й ляжалі ў гамаках (ложкаў не было) і ўставалі толькі, каб выблеваць.
На трэці дзень падарожжа мне абрыдзела ляжаць у гамаку сярод енкаў ды блёвінаў, і я таму, што быў загад DP абслугоўваць самых сябе й чысьціць плыўно, пайшоў ахвотнікам працаваць на кухню, дзе мыў посуд, падаваў іншым пасажырам ежу ды чысьціў іхныя блёвіны — палова першага дня гэтай працы была вельмі цяжкая, але пасьля поўдня хвароба палягчэла, а навечар і зусім адышла так, што я пачаў адчуваць сябе амаль марскім ваўком. Затое мая жонка з сынам хварэлі ўсе дзесяць дзён падарожжа й лепш, як пабачыць Амэрыку, жадалі сабе сьмерці.
Урэшце мінуўшы статую Свабоды, мы раніцай, здаецца, 26 лютага 1951 году прыбылі да берагу ў Нью-Ёрку, адкуль нас бацька забраў на найманую ў найгоршай частцы гораду — Гарлеме — цесную паўтарапакаёвую з мыцельняй кватэру, дзе нас чакаў нязвычна багаты полудзень: было ўдоваль мяса, было й поўна незнаходнае ў гэтую пору ў Эўропе сьвежае гародніны, а таксама, здаецца, нейкі дэсэрт.
Мой бацька тады працаваў на начной зьмене на сернікавай хвабрыцы, собсьнікам якой быў багаты „белы“ расеец, што ахвоча прыймаў на працу ўцякльцоў з Савецкага Саюзу, плоцячы ім дазволены правам мінімум 75 цэнтаў за гадзіну.
Я, крыху разгледзеўшыся, пасьля трох тыдняў знайшоў працу ў майстэрні, што рабіла ці складала невялікія рэклямныя выдумы, і на пачатак дастаў 8о цэнтаў за гадзіну. Мая жонка, выпытаўшы ў старых эмігрантак, выбрала сабе працу ў шыцельнай майстэрні жаночае адзежы, дзе плацілі ад пашытае штукі. Але час ад часу здараліся перапынкі паміж замовамі або зьменамі стылю ці моды, падчас якіх можна было атрымоўваць дзяржаўную дапамогу для безработных. Мая маці, ня здолеўшы навучыцца нават і пачаткаў ангельскае мовы, не працавала.
Згадаўшы старых эмігрантак, трэба сказаць, што амаль усе да аднаго нашыя старыя праваслаўныя эмігранты былі пераробленыя ў расейскай царкве й „обіцествах“ сьпярша на расейскіх, а ў вайну на савецкіх патрыётаў. Яны ставіліся да нас, як да „ізменніков родіны", варожа, таму дачыненьняў зь імі ў нас не было, а пагатове й зь іхнымі ўжо цалкам замэрыканізаванымі ды абыякавымі да бацькоўскае зямлі дзецьмі. Каталікі-эмігранты з нашага краю ўсе чыста сталі ня толькі гарачымі й ахвярнымі вернікамі польскіх касьцёлаў, але й палкімі польскімі патрыётамі.
Нашай найгоршай дакукай у той час была нашая кватэра. Хоць нашых трох заробкаў было даволі на невялікія патрэбы, а таксама хапіла б на аплату за наймо большае й лепшае кватэры, аднак у той час у Нью-Ёрку была такая вострая іхная нястача, што нават за хабары дагляднікам дамоў нельга было нічога знайсьці. Таму мы яшчэ дзесяць месяцаў ціснуліся ў кішэлых прусакамі ды дзесяцігодзьдзямі немалёваных каморках.
У тым самым будынку, у гэткіх жа ўмовах, як і мы, жылі яшчэ й іншыя беларускія сем’і, а гэта: Каханоўскія, Кажаны, Чыгіровічы, Адамовіч з бацькамі й Пыпіны з Латвіі ды, нягледзячы на ўсе невыгоды, усе былі ўдзячныя доктару Янку Станкевічу, што дамовіўся са знаёмым аднекуль собсьнікам-жыдам даваць у наймы прытулкі для беларусаў.
3 усіх невыгодаў найгоршай ці нават найнебясьпечнай было тое, што камяніца, у якой мы жылі, а таксама суседнія, былі ў большасьці занятыя наехалымі з паўднёвых штатаў чорнымі, што нідзе не працавалі, а атрымоўвалі невялікую дзяржаўную дапамогу, да якое частка зь іх „прызарабляла“ рабункамі. Нам жа найбольш дакучала тое, што ўдзень яны спалі, а як цямнела, з грукатам выкідалі праз вокны ў надворкі сьмецьце, дзе ўсьлед раскладалі вогнішчы ды пілі й гаманілі да раніцы.
Нам не было адпачынку, і ў нядзелі, а то і ў сьвяточныя дні трэба было валачы на станцыю мясцовае чыгункі цяжкі чамадан з царкоўным уладжаньнем і сьвятарскім адзеньнем39, каля гадзіны ехаць у KaHep Брукліну й там цягнуць той чамадан у нанятую новаствораным Беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем40 краму, якую назвалі Беларускай хаткай41, і дзе трэба было ўсё належна парасстаўляць і прыгатаваць да адправы. Царкоўным хорам кіраваў кампазытар Мікола Куліковіч, што жыў адзін у пакойчыку пры Хатцы, у якім стаяла яго піяніна.
ІІасьля адправаў амаль кожнае нядзелі былі нейкія найменш парагадзінныя паседжаньні, дык варочаліся дамоў, цягнучы зноў той чамадан, звычайна калі ўжо вечарэла або й сьцямнела.
3 тых збораў ці сходаў мне ў памяці засталося адно з паседжаньняў Сэктару Рады БНР, на якім было абвешчана, што Фордаўская фундацыя42 пастанавіла даць новаэмігранцкім арганізацыям крыху грошай на іхную дзейнасьць, у тым ліку й іо ооо даляраў беларусам.
На жаль, замест узрадавацца і ўзважыць, што з тымі грашыма зрабіць, на паседжаньні ўзьнялася спрэчка, ці браць іх, ці не, бо за іхнае атрыманьне, можа, трэба будзе адрачыся ад змаганьня за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі43.
39 Маецца на ўвазе парафія Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы сьв. Кірылы Тураўскага.
40 Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) заснаванае 31 ліпеня 1949 г.
41 Першая „Беларуская хатка“ з 1950 да 1954 г. знаходзілася на адрасе 505 Sutter Avenue, Brooklyn.
42 Паводле іншых сьведчаньняў, грошы на дзейнасьць БАЗА й газэту „Беларус“ выдаткаваў Фонд вольнай Расеі праз Амэрыканскі камітэт барацьбы з бальшавізмам.
43 Аўтар мае на ўвазе супрацу з Амэрыканскім камітэтам барацьбы з бальшавізмам, галоўнай дактрынай якога была супольная барацьба народаў СССР супраць бальшавізму й, адпаведна, канцэпцыя „непрадрашэнства“ — г. зн. адмаўленьне асобнымі нацыянальнымі арганізацыямі, ад прынцыпаў барацьбы за незалежнасьць да поўнай перамогі над СССР.^
Урэшце нічога не пастанавіўшы й моцна перасварыўшыся, разышліся. Рада БНР ці Галоўная Ўправа БАЗ’ы ўсё роўна тыя грошы ўзяла й за іх нейкі час выдавала газэту „Беларус“, плоцячы нешта Натальлі Арсеньневай за рэдактарства44 і падтрымоўваючы, як ейнага памочніка, прыехалага безграшовага ўладыку Васіля45. Ня ўсім гэта спадабалася, і паміж колькіма асобамі, як выглядала, з зайздрасьці стварылася дасьмяротная непрыязьнь46.
На тым паседжаньні47, здаецца, Аўген Каханоўскі ўзяў мяне ў ягоны ўрад рэлігійным, а не вайсковым, як у кнізе пра В. Жук-Грышкевіча48 напісана, рэфэрэнтам у ягоны ўрад.
Была зробленая прапанова й майму бацьку ды ўладыку Васілю ўвайсьці ў Раду БНР, але мой бацька як духоўная асоба ад гэтае годнасьці адмовіўся, а ўладыка Васіль, насуперак бацькавае парады, стаў радным БНР, што ня думаю каб павялічыла яго аўтарытэт ці пайшло на карысьць нашае Царквы і ўсяе эміграцыі, а мяне неўзабаве прымусіла сысьці з майго становішча ва ўрадзе.
Уладыка Васіль прыехаў і затрымаўся ў Брукліне ўлетку 1951 году й правіў божыя службы з маім бацькам49 у Беларускай хатцы. Але таму, што гэта было непрэстыжна яму й нашай Царкве, ён адразу спрабаваў назьбіраць грошай на куплю собскага будынку, а калі гэта, з-за беднасьці вернікаў, не пайшло, пачаў шукаць царквы, у якой можна было б маліцца на правох падсуседаў.
^Супраца Рады БНР з Амэрыканскім камітэтам выклікала шмат спрэчак.
Першы крызісу Радзе БНР справакавала адмаўленьне ад правоў на Вільню.
44 Натальля Арсеньнева была рэдактаркаю „Беларуса", які лічыўся галоўным органам БАЗА, з 30 траўня 1952 г. да красавіка 1954 г. (выйшла 38 нумароў — газэта выдавалася два разы на месяц). Ейнае рэдактарства супала са старшынёўствам у БАЗА ейнага мужа Франца Кушаля (1952—1954 гг.). У красавіку 1954 г. новым кіраўніком БАЗА быў абраны Міхась Тулейка, а рэдактарам „Беларуса" стаў Міхась Міцкевіч.
45 ВасільТамашчык быў зацьверджаны афіцыйна намесьнікам рэдактара „Беларуса".
46 Данілюк мае на ўвазе першага рэдактара „Беларуса“ Леаніда Галяка й Аляксандра Махноўскага, які прэтэндаваў на пасаду рэдактара „Беларуса" ў супрацьвагу Натальлі Арсеньневай.
47 Відаць, маецца на ўвазе паседжаньне Рады БНР ад 16 сакавіка 1952 г.
48 Размова пра кнігу Раісы Жук-Грышкевіч „Вінцэнт Жук-Грышкевіч“ (Таронта, 1993).
49 Хведар Данілюк быў заснавальнікам беларускай парафіі ў Нью-Ёрку (Бруклін).
Нейкім чынам ён пазнаёміўся са сьвятаром Карпата-рускае парахвіі на 4-й вуліцы ў Манхэтане5", што была ўжо амаль вымершы, і на карысьць абодвум дый са згодай архіяпіскапа канстанцінопальскае юрысдыкцыі дамовіўся служыць разам.
У выніку Беларуская хатка ў Брукліне стала непатрэбная, і яе перасталі наймаць, хадзіўшы на адправы ў Карпата-рускую царкву. Там у падмостнай зальцы адбываліся й грамадзкія сходы ды паседжаньні. Мой бацька рэдка браўудзел у адправах, бо не хацеў быць лішнім пры сьвятары, што быў і гаспадаром.
Тут варта ўспомніць, што на пачатку 1950-х гадоў Куліковіч стварыў з 6-х ці 8-х дзяўчат вельмі добры дзявочы ансамбль51, і ягонымі прыгожымі сьпевамі ўхарошваліся беларускія ўрачыстасьці ў Нью-Ерку. Пасьля Куліковічавага адыходу52 вялікі й выдатны мяшаны хор, з удзелам нават колькіх асобаў зь Нью-Брансьвіку й Канэктыкуту, зарганізавала й кіравала ім Галіна Ганчарэнка. Хор таксама выступаў на нашых сьвяткаваньнях і нават на міжнародным канцэрце ў Town Hall у Манхэтане, зьбіраючы штораз заслужаныя густыя воплескі. Пасьля выезду Галіны Ганчарэнкі на працу на радыё „Вызваленьне"53, хор, хоць і ў іншым складзе, працягваў існаваць звыш дзесяцігодзьдзя пад кіраўніцтвам Андрэя Каптуровіча й Міхася Тулейкі.
Пад восень 1951 году майго бацьку звольнілі зь сернікавае хвабрыкі, але ён зараз жа з дапамогай ужо вышэй успомненага а. Весялоўскага знайшоў працу дзённым прыбіральнікам у канцылярыі кантралёра прыватных пэнсійных плянаў. Неўзабаве ўтой самай фірме знайшлася праца й для мяне пры мікрафільмавай машыне, што рабіла філымы важнейшых дакумэнтаў, якія зараз жа пасылалі ў сховішча ад атамавых бомбаў недзе ў гарах, далёка ад Нью-Ерку.